ліст Васілевічу 2011 г.
- Подробности
- Опубликовано: 01.06.2015 16:45
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1903
Анішчанка Я.—ліст Васілевічу
Новы час, 3 лютага 2011 г.
Грамадскі актывіст, гісторык Яўген Анішчанка накіраваў генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу адкрыты ліст.
«Нядаўна па БТ дэманстраваўся фільм «Площадь. Железом по стеклу», у якім прыводзяцца тэлефонныя размовы актывістаў перадвыбарчых штабоў кандыдатаў у прэзідэнты. У афіцыйнай газеце «Советская Белоруссия» таксама цытуюцца вытрымкі з перамоваў па сістэме «Скайп» прыхільнікаў кандыдатаў у прэзідэнты ад апазіцыі. Тым самым адкрыта заяўляецца, што ў краіне доўгі час вядзецца тайнае праслухоўванне мабільных тэлефонаў, якімі карыстаюцца практычна ўсе дарослыя жыхары (і іх дзеці) краіны... Гэтым прызнаецца, што ў краіне штодня парушаецца тайна карэспандэнцыі, што ў краіне на справе адменена гарантаванае арт. 28 дзеючай Канстытуцыі права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў асабістае жыццё грамадзян. Дзяржаўныя СМІ тым самым афіцыйна прызналі, што Канстытуцыя ў нас — пус тая дэкларацыя», — адзначаецца ў лісце. «У арт. 137 сярод кола Вашых службовых абавязкаў ясна прадпісана: кіравацца правілам, што Канстытуцыя стаіць вышэй любога закона або дэкрэта. Зыходзячы з гэтых норм, Вы абавязаны распачаць крымінальны пераслед і пакараць тых, хто арганізаваў і праводзіць падобныя антыканстытуцыйныя дзеянні ў адносінах да грамадзян. Пакажыце, сп. Васілевіч, па чыёй ініцыятыве, на якой падставе і ў рамках якой крымінальнай справы адбываецца падобнае масавае зневажанне канстытуцыйных правоў грамадзян. Ваша нежаданне або адмаўленне ад крымінальнага пакарання парушальнікаў Асноўнага закона будзе азначаць спрыянне іх беззаконнай дзейнасці і зробіць Вас непасрэдным саўдзельнікам гэтых злачынстваў», — папярэ джвае Яўген Анішчанка. Актывіст заклікае пракурора прадэманстраваць «сваю рашучасць спыніць хамскае зневажанне элементарнай годнасці грамадзян. «Пакажыце сваімі праваабарончымі дзеяннямі, сп. пракурор, што нікому ў краіне, уключаючы прэзідэнта, не дазво лена абыходзіцца з выбаршчыкамі як са злачынцамі ў лагернай зоне», — гаворыцца ў лісце.