Харугвы яе императарскай вялікасці
- Подробности
- Опубликовано: 28.05.2015 18:16
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 771
Далучыўшы ў 1772 г. усходнебеларускія землі да імперыі, царызм не адразу парушыў адметнасць мясцовай шляхты ад расійскага дваранства. Хаця яе не прыцягвалі да рэкруцкай службы, але забаранілі самастойна збірацца на выбарчыя сходы і прымаць калектыўныя ўхвалы, як тое было на ранейшых сейміках. Тую палітычную дыскрымінацыю шляхта цярпела з боязі зваліцца ў стан прыгонных па аднаму капрызу якога-небудзь фаварыта, якія фактычна кіравалі краінай.
Адным з іх быў князь, генерал-фельдмаршал, прэзідэнт ваеннай калегіі, генерал-губернатар Кацярынінскай і Таўрычаскай губерняў Р. А. Пацёмкін. Ён добра разумеў залежнасць тэрытарыяльнай экспансіі імперыі ад наяўнасці аператыўных і дысцыплінаваных штыкоў. Калі яго неяк папрасілі прыслаць на Беларусь дадатковыя войскі, то ён адказаў, што “обширность империи не позволяет всюду поспеть с войсками на помощь, что необходимо требует умножения милиции, ибо умножить войска на счет рекрутских наборов государству вредно, понеже сим оно изнуряется и хлебопашество терпит, потому что солдат служит безсрочно”[2]
Прататыпам рэформы служыў Смалаенскі шляхецкі полк, створаны ў сярэдзіне XVIII ст. для аховы мяжы імперыі з Вялікім княствам Літоўскім. Полк налічваў 7 рот па 190 чал. у кожнай на чале з ротмістрамі. Служыла ў ім шляхта без сялян, якая сама апрацоўвала зямлю. Таму яе вызвалілі ад падаткаў і рэкрутчыны[4].
Імператарская харугва бачылася “из лучших дворян”, зацверджаных у званні рускага дваранства. Пасведчанні на дваранства, разам з даведкамі аб колькасці прыгонных, яны мусілі прадставіць у намесніцкія праўленні. Туды ж мелася даслаць і “справки о поведении”—гэта значыць, упэўніць губернатараў у сваёй палітычнай благанадзейнасці[6]. Астатняя сума ішла на правіянт і фураж. Гэта азначала, што харугвы маглі харчавацца за кошт самазабяспячэння на месцах.
Асобна ствараліся шляхецкія харугвы—4 у Магілёўскай і 2 у Полацкай губернях з ваколічнай шляхты. Кожную харугву праект уяўляў у складзе 103 чал., у тым ліку—95 радавых, кожны з якіх атрымліваў па 12 руб. жалавання. Прадугледжвалася, што трэць паштовых у мірны час будуць па чарзе звальняцца дамоў на палавінным утрыманні (адсюль і сэнс ірэгулярнага войска). Гадавы выдатак на адну харугву абыходзіўся ў 5139 руб., а ўсе 6 харугваў (618 чал.) –60 тыс. руб., акрамя адзіначасовай сумы на ўтварэнне. Зветкі аб колькасці ваколічнай шляхты збіралі павятовыя прадвадзіцелі дваранства праз ніжнія земскія суды “с представлениями в их отличиях, по молодости летам, лучшему виду, росту и здоровью”[8] Надалей гісторыя арганізацыі харугваў нечакана абрываецца. Яны лічыліся ў штатах царскай арміі ў 1789 і 1792 гг. у такім выглядзе: імператарская харугва налічвала 200 чал., магілёўскія—296, а полацкія харугвы –148 чал.[10]. Праўда, Клейнміхель не растлумачыў недарэчнасці: якім чынам маглі існаваць вайсковыя адзінкі, якія адсутнічалі ў штатным раскладзе ваеннага ведамства, якое вылучалася прускай уніклівасцю да кожнай дробязі сваёй вялікай гаспадаркі ?Між тым, віцебскі грамадзянскі губернатар С. П. Энгельгардт выслаў у генштаб архіўную справу аб харугвах Полацкага намесніцтва, а магілёўскі адгукнуўся ў тым сэнсе, што справы губернскага архіва “сгорели или пропали в 1812 году”[12]. Бралі ў іх добраахвотнікаў пад абяцанне адпусціць дамоў без брыцця галоў і з вызваленнем сем’яў ад 20 –ці рэкруцкіх пабораў. Адначасова Пацёмкін пацікавіўся літоўскім штатам харугваў: брыгада нарадовай кавалерыі ў 1789 г. лічылася ў 150 чал.(64 шаранговых і 64 таварышы), а харугва пярэдняй варты—у 135 чал. (58 сяброў і 58 паштовых)[14]. У красавіку і чэрвені 1789 г. Пасек выслаў Пацёмкіну спісы ваколічнай шляхты па беларускіх губернях, быццам бы харугвы ствараліся нанава. У сваім рапарце ад 25 лютага 1790 г. ён растлумачыў наступнае: кандыдатамі ў начальнікі харугваў толькі зараз назначаны ліфляндскі дваранін лютэранскай веры, маёр СанктПецярбургскага драгунскага палка Карл Бергер і беларускія дваране-каталікі—маёры Вікенці і Яфім Чапліцы. Далей Пасек паведаміў, што прыдатных да службы ва ўзросце 15-40 гадоў маецца па Магілёўскай губерні 2007, а па Полацкай—673 чал. ваколічнай шляхты, у асноўным каталіцкай і ўніяцкай веры. З гэтых 2680 чал. (каля 20 % усяе шляхты) толькі 1425 жылі на ўласнай зямлі і разам мелі 1308 валок зямлі (па 0.9 валокі на гаспадара). Астатнія 1225 чал. (45 %) зямлі не мелі, а арандавалі яе, або існавалі з прыватнай службы.
Пасек параіў пачаць (!) фарміраванне харугваў “не выбором шляхтичей, но на первый случай вызовом охотников. Шляхтичей, привыкших при худом воспитании и неучинении к совершенной вольности, выбор в хоругвы (прымусовы набор—Я.А.) может застращать и принудит удалиться в Польшу, где теперь также формируют войска вербунком и дают на руку большие деньги, обласкивая всеми мерами. А как все полагаемые к составлению хоругвей шляхтичи крайне бедны, так что из них на одной десятине живут человека по три и по четыре годных к службе, не считая сверх того находящихся межде ними неспособных к службе по старости, малолетсву и другим причинам, притом много и таких, кои совсем земли никакой не имеют, то нечего им будет жалеть оставить здешний край. И потому всякий пожелает лучше в Польше по собственному согласию принять службу, нежели здесь против воли быть взятым. Есть ли же хоругвы формировать вербунком и охотников обласкивать, и когда увидят, что с ними будут поступать как с дворянами, то я не сомневаюсь, что сей способ удалит желание вступать в польскую службу”.
Набор шляхціцаў па колькасці зямлі Пасек лічыў немэтазгодным “ввиду малости земли у них, так как почти половина не имеет собственной земли, а другая и совсем ее не содержит, но действительно суть шляхтичи”[16]. Калі ж, пісала царыца, шляхецкія харугвы сфарміраваны ўжо з тых мяшчан, зямян і дзяржаўных сялян, то іх не належыць слаць. Давялося Пасеку тлумачыць Пацёмкіну, што на шведскую вайну ён выслаў 445 баяр (з3418 чал.) Полацкай эканоміі і што з баяр-зямян нельга скласці харугвы,“ибо они не околичная шляхта”
Аднак і пасля гэтага царскі ўрад не пакідаў спроб надзець рэкруцкае ярмо навольналюбівых людзей, асабліва калі пасля апошніх падзелаў Рэчы Паспалітай пад імперыю трапіла 218025 чал. шляхты. У Беларускай губерні (злучаныя Полацкая і Магілёўская) яе лічылася 10398, у Мінскай—24514, у Літоўскай (Гродзенская і Віленская)—61350 душ па рэвізіі 1795 г.Каля 49 працэнтаў яе колькасці складала ваколічная шляхта, якая мела зямлю без сялян, каля 39 працэнтаў—чыншавая, якая зямлю арандавала. Астатняя—проста служыла і батрачыла. З усіх 96262 чал. толькі 4753 далі доказы на свій вольны стан і дваранскую годнасць[18].
У царскую службу намячалася ўзяць 12 тыс. чал. радавых або паштовых. “Поелику в Польше первейшее основание всем делам есть употребление денег”, то царыца раіла з іх дапамогай “употребить елико возможно менее насилия и причинить менее неудовольствия, всех участвующих в том склонить к уступке доброю волею”. На гэтыя мэты ў канцы 1793 г. было адпушчана 1.8 млн. польскіх злотых. Гетману Касакоўскаму і Ажароўскаму прапанавалі па 10 руб. за кожнага рэкрута і па 5 руб. выдавалі прызначаным імі афіцэрам для скарачэння арміі[20]. Такім шляхам яна хацела заманіць іх углыб Расіі і пазбегнуць дэзертырства завербаваных.
Царыца раіла дабіцца тако, каб “польские войска впредь по возможности составлялись единым шляхетством или вольноопределящимися, уничтожая преимущественно те полки, кои составлены из рекрут, набранных из крестьянства, поелику те из крестьян, кои не пожелают возвратится к прежнему состоянию своему, а вступят в службу нашу, более положится можно будет сделать из них добрых солдат”.
Рэкрутаў адсылалі па накірунках: са Жмудзі і Трокскага ваяводства—у Крэйцбург, з Віленскага ваяводства—у Глыбокае Полацкай губерні, з Гродна—у Нясвіж, з Брэста і Мазоўшы—у Пінск, а астатніх—праз Востраў у Магілёў Кацярынаслаўскай губерні і Нясвіж Чарнігаўскай губерні. Дэканцэнтрацыя рабілася “под видом удобного пропитания” братамі В. і М. Зубавымі[22]. Аднак ропат ахапіў і “прекраснейших”, бо афіцэрскій пасады пакідалі толькі за тымі, хто сапраўды служыў да 1793 г. Астатнія-- “весьма малолетния”—выключаліся з афіцэрскага штату.
Прымусовае скарачэнне патрапіла на прыдатную глебу: даходных армейскіх пасад не пажадалі пакідаць тыя афіцэры і шляхта, каго з пялёнак запісвалі ў службу, якую яны праходзілі ,…седзячы па хатах. Асігнаваныя грошы трапілі ў кішэні не навербаваных, а рускіх генералаў і іх памагатых. Незадаволенасць вылілася ў паўстанне 1794 г., у якім скарачаемае войска адыгравала рашаючую сілу. Хаця ў рускую службу прысягнула 13 палкоў, у тым ліку Пінская брыгада, але ўцёкі і “худая их верность”, як пісала Кацярына 11 Сувораву, не дазваляе “не только иметь их вблизости границ, но даже и вместе держать”[24].
Паўстанне перакрэсліла планы па стварэнню асобных і самастойных шляхецкіх харугваў пры рэгулярным царскім войску. Несумяшчальнымі аказаліся вольна-аемны і прымусова-рэкруцкі прынцыпы камплектавання. Аднак шматлікая шляхта далучаных зямель працягвала турбаваць улады ўжо з другога боку.
Невядомы аўтар у чэрвені 1796 г. звяртаў увагу царыцы на залежнае становішча чынўавай шляхты, якую буйныя землеўладальнікі “без сомнения еще большею ценою заставят платить за землю, которую они обрабатывают”. Калі і пры рускай уладзе яна застанецца сядзець на памешчыцкіх землях, то “всегда будет притесняться”, што прынясе шмат непрыемнасцяў. Таму ён раіў адправіць яе ў 15-гадовую службу на поўдзккнь імперыі ў ваенныя пасяленні на чале з ганаровымі соцкімі і дзесяцкімі. Прадугледжвалася стварыць 16 тыс. гаспадарак на мільёне дзесяцін зямлі, купленай у князя К. Любамірскага. На кожнага гаспадара выдзялялася па 30 дзес. У венчнаспадчыннае ўтрыманне з разлікам, што пасяленцы будуць “храбрыми защитниками тех своих собственностей”[26].
У тым жа рэчышчы яшчэ адзин ащтар раищ стварыць трохтысячны корпус замежных войскащ пры штабе з 80 чал., 10 рот грэнадзёраў у двух батальёнах пяхоты (па 196 чал. у роце) і 6 эскадронаў кавалерыі (па 160 чал.). ён разлічваў прыцягнуць на пасады людзей “знатных фамилий” з павышэннем чына. Сцягі, штандары, літары той корпус мог атрымаць толькі пры доказах “храбрых отличий”
[2] РДВГА, ф. 52, спр. 217, л. 133 адв.
[4]ПЗЗРІ-1. Т.22. № 15994; РДАСА, ф. 248, воп. 52, спр. 4358, л. 38 адв.; НГАБ, ф. 1297, спр. 12932, л. 10
[6] СРИО. СПБ., 1880. Т. 27. С. 297-299
[8]Там жа, л. 5
[10] НГАБ, ф. 1297, спр. 12932, л. 1
[12] РДВГА, ф. 52, спр.18, л. 93, 95
[14]Там жа, спр. 16232, л. 284
[16]Русская Старина. СПБ.,1913. Т. 155. № 7. С. 187
[18] АЗПРІ, ф. 79, воп. 6, спр. 1826, л. 235
[20] РДАСА, ф. 12, спр. 233, л. 19 адв.
[22] Там жа, спр. 1830, л. 130, РДГА, ф. 1341, спр. 346, л. 20 адв.
[24] РДАСА ф. 12, спр. 233, л. 1-4 адв., 16 адв.
[26] РДВГА, ф. 23, спр. 941, л. 2-4
[27] РДАСА. Ф. 12, спр. 247, л. 2, 8