Магілёўскія махляры

«Усе гісторыёграфы, хранографы, маралеографы і ўсё, што пачынаецца на “графы”, згодна завяраюць, што вялікія падзеі здраліся не ад важных прычын»--так некалі заўважыў у сваіх успамінах вядомы Г. Дабрынін.

Гэта ён выдатна апісаў аблічча першых рускіх уладаў Магілёўскай губерні, падзяліўшы чыноўніцкія кадры на 10 этычных родаў—махляроў, невукаў, нядбайных, марнатраўцаў, нягоднікаў, буянаў і г.д. Ягоную этычную лесвіцу можна ўзвысіць на падставе малавядомай архіўнай справы аб будаўніцтве ў Магілёве храма Ёзафа Абручніка. Але яна распачалася якраз з важнай асобы: гэты самы храм быў закладзены ў маі 1780 г. у прысутнасці Кацярыны 11.

Вярхоўны нагляд за будоўляй царыца ўсклала на канцлера імперыі графа Аляксандра Безбародку.

Увесь падрад коштам у 93438 руб. на будошлю храма з чатырма карпусамі, уціхамірвальным домам і навучальняй у 1782 г. атрымаў пецярбургскі купец Пётр Нікіфаравіч Чыраеў. Ён браўся выбудаваць усё за 4 гады з 300 тыс. цаглін. За яго паручыўся старшыня другона дэпартаменту магілёўскага верхняга земскага суда Антон Макавецкі пад залог уласных 1218 прыгонных[2].

У канцы жніўня 1782 г. Безбародка прыслаў архітэктара Франца Нобеля, які браўся паставіць у храме 14 калон дарычнага ордэна з чэсанага каменя замест цагляных, бо апошнія “не простоят и одной зимы без повреждения штукатуры, будучи без разстояния сканелованы”. У 1784 г. той жа Нобель зрабіў падлогу з цэглы, бо лічыў, што “от сыростпола мрамор испортится и глянец исчезнет[4]. Тады казённая палата пасадзіла падрадчыка ў суцішны дом і арыштавала маёмасць паручыцеляў. Пакрыўджаныя будаўнікі настрачылі да царыцы слязлівыя скаргі аб сваім разарэнні і жабрацтве. Царыца ў верасні 1786 г. прыслала на рэвізію стацкага саветніка Льва Ялагіна разам з майстрам Людвіка Брылем і архітэктарам, надворным саветнікам Пятром Патонам. Ялагін знайшоў палату вінаватай у прыхаванні 17 тыс. руб. і зазначыў, што ўся будоўля звялася “к единой только переписке” або падману[6]. Магілёўскі гараднічы Аляксей Кралеўскі за лайдацтва пасадзіў пад каравул майстроў каменных спраў, а іншыя ад страху разбегліся. Каля 1120 пудоў алебастру і вапны расцягнулі з хлева няведам хто і няведама куды. Чыраеў не сцярпеў і стаў галосна абражаць “честь невинных людей, употребляя такие ругательства, чтосама благопристойность воспрещает изъяснить слова его”. Яго ізноў пасадзілі за краты, якія ён жа сам выставіў. Тут небарака не вытрымаў, і,”уповая на божественные законы вашего императорского величества”, 7 сакавіка 1788 г. настрачыў Кацярыне 11 гісторыю сваіх пакутаў ад свайго ганіцеля.

А. Пасек займаўся толькі картамі, коньмі, сваёй кахакай маёршай Марыяй Салтыковай і атачыў сябе “пролазами, подлецами, не знающими штатской службы[8]. Ён узначальваў спіс з 28 чал., якія разам задоўжылі купцу 93280 руб. Сам Пасек быў вінаваты 20 тыс. руб., на якія з той жа царкоўнай цэглы выбудаваў сабе загарадны дом Піпінбах. Губернатар Мікалай Энгельгардт пазычыў 10 тыс. для сваёй каханкі “Аннушкі”. М. Шыпнеўскі дадаў 22 тыс. да нарабаваных мытных збораў і г.д. Уся сям’я Чэрамісінавых ласавалася вакол піцейнага водкупу купца. Жонка віцэ-губернатара разам з пляменнікам не вяртала грошы за пастаўленыя 821 вядро віна і згаджалася аплаціць 70 кап. за вядро замест 1 рубля па кантракту. Яна забылася пра ўзятыя палатно, цукар, рыбу, ікру, цырату, занавескі, крэслы, хамуты.Да таго ж Чыраеў з 20 тыс. цаглін пабудаваў Чэрамісінаву каменную лазню і псарню—усё коштам царкоўнай будоўлі. За такія паслугі купца спачатку паважалі. Пасек нават зволіў саветніка казённая палаты М. Пестава, калі той прачытаў у сталічнай газеце аб’яву аб няспраўнасці купца[10]. У чэрвені 1786 г. Чыраеў купіў у дырэктара казённай палаты А. І. Вяроўкіна дом, прызначаны пад знос на месцы будоўлі храма і паспрабаваў запісацца ў магілёўскае жыхарства ў кнізе знакамітых асоб. Магістрат адмовіўся і, не маючы доказаў на куплю зямлі, у 1787 г. выкрасліў купца са спісу ганаровых замежных абывацеляў[12]. За супраціў начальству яго ў адной кашулі пасадзілі пад салдацкі каравул.

Тут Чыраеў патрабаваў ад Салтыковай звароту 20 тыс. руб., бо яна з дазволу Пасека “обирает всякаго и живет в Могилеве праздною, чтоб обольстить себя[14]. Затым купца ў снежні 1787 г. рашылі наказаць гандлёвым пакараннем, але схавалі ў турму за тое, што ён “воровскую шайку” воровскую шайку» талачынскіх казнакрадаўна чале з. М. Шыпнеўскім. Справу аб грошах завалацужылі так лоўка, што Чыраеў аказаўся вінаватым Салтыковай 3 тыс. руб. Маёрша заявіла, што гэта яна дала купцу грошы і “видя, что не получит назад, брала у него самою мелочью в разные времена несколько материалов к строению дома в Петербурге[16].

Сенат жа жадащ вызваліць купца д свайго канчатковага прысуду, каб не спыняць будоўлі. Не паспаў прыскакаць у Магілёў спецыяльны кур’ер, як намснік адказаў, што вязень даўно адпушчаны на волю. Аднак Чыраеў лістуе наверх, шо справа яго не рухаецца, а розныя чыноўнікі ілгуць вярхам, каб пазбавіцца пакарання за хабар. Сенат прыгразіў Пасеку ўтрымаць жалаванне “за пустые представления”. Але пасля гэтага купец не прыступіў да працы. У студзені 1789 г. ён паведамляе ў Пецярбург, што мясцовыя чыны “грабят и разоряют беззащитных купцов—сначала обольстя выманивают немалую сумму, напоследок же делают банкрутом и называют бездельником, а когда отбирают, то лишают милостей[18]. Віцэ-губернатар і гараднічы засталіся з цалюткімі галовамі, але кінуліся ратавацца.

Яны налічылі толькі 2 тыс. купецкіх пазыкаў і прадставілі так, што тыя грошы зберагаюцца ў павятовай казне. Паручэнцы і сябры Чыраева па водкупу Ф. Мурашэўскі і Я. Удакоў патрабавалі чыніць суд у Пецярбургу.

У канцы 1789 г. Чыраеў спрабаваў збегчы, а калі не ўдалося, то выправіў у сталіцу жонку з  дзецьмі. Ён пашырыў мартыралог злачынстваў сваіх крыўдзіцеляў. Высветлілася, што Чэрамісінаў патаемна вывозіў у Рыгу казённы лес, адкуль палкоўнік Рыжскага карабінернага палка і сваяк Салтыковай Абрэскаў прывозіў кантрабандныя тавары. Праз адабраны гербер Пасек набыў за 15 тыс. руб. дом, які ў сапраўднасці каштаваў ледзь 3 тыс. руб. Сакратар губернскага праўлення Дабранскі распараджаўся ўсімі прыходна-расходнымі кнігамі думы, у выніку чаго з гарадскога бюджэту знікла каля 100 тыс. руб. Губернатар разам з братам вывозіў і прадаваў беглых сялян. За імі іншыя памешчыкі сталі прадаваць партыі з 10-20 сялян і на тым узбагачацца. Гэтыя злоўжыванні ўладаў “покрыты неисчислимыми взятками, потому что вывозимые из Белоруской губернии крестьяне совершенно знают цепь границы с помощью не токмо сдаваемых других губерниев, но и старых солдат, коих толпами уводят в Польшу”. Сабраныя таким шляхам грошы памешчыкі аддаюць на хабар, якім «заслепляют несправедливо судящие глаза, а особливо соединившую беззаконную могилевскую шайку начальников»[20]. У сувязі з арыштам Новікава ён сказаз, што хутка усіх масонаў выганяць з Расіі. На гэта Антукевіч адказаў, што выдаляць не масонаў, а марціністаў. Давялося спецыялісту у адценнях масонства  неяк выкручвацца. Ён паведаміў, што нібыта Чыраеў неаднойчы казаў, што ад аднаго капрызу уладаў шмат народу прападае, што ўсе людзі нараджаюцца роўнымі.

Падазроных трымалі пад следствам да чэрвеня 1793 г. Невядомая рука вывела на справе загад адпусціць гаваруноў. Відаць, крамольныя словы купца кампраметавалі кагосьці з пецярбургскіх вярхоў.

Яўген Анішчанка

Магілёўскія махляры

Беларуская мінуўшчына. 1996 №5. С. 59-61


[2] Добрынин Г. Истинное повествование или   С. 277

[4] Там жа, с. 5835, л. 214

[6]Там жа, л. 464, 478-478

[8] РДАСА, ф. 248, воп. 54, спр. 4533, л. 249, воп. 65, спр. 5823, л. 149

[10]Там жа, воп. 54, спр. 4533, л. 252, 261

[12] Там жа, л. 206-207, 305

[14]Там жа, л. 661 адв.

[16] Там жа, л 226 адв.

[18] Там жа, 463 об.; Добрынин Г. Истинное повествование…С. 253

[20] Там жа, ф. 7, воп. 2, спр. 2800, л. 4 адв., 5, 8