Дзеля адной цікаўнасці
- Подробности
- Опубликовано: 27.05.2015 20:01
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 998
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г., царскія ўлады прызналі далучаныя паўночна-ўсходнія землі Беларусі заселенымі пераважна аднавернымі падданымі Расейскай імпэрыі. Тым самым сцвярджалася неад’емнасць спадчынных правоў на набытую тэрыторыю ды адхілялася ўсялякая замежная духоўная юрысдыкцыя.
Аднак сапраўднае знаёмства новай улады са станам існых канфэсыяў адбылося ня так хутка. Ад 5 лютага 1782 г. дайшла рэляцыя да полацкага губернатра І. М. Рэбіндэра, які “дзеля адной толькі цікаўнасці” пажадаў мець апісанне рымска-каталіцкіх кляштараў губэрні[2] Інакш кажучы, вернікі некаталіцкай і неправаслаўнай кафэсый цалкам падначальваліся грамадзянскай уладзе праз неабмежаваны свецкі інстытут.
Даведкі, сабраныя царскай адміністрацыяй на працягу 1782 г. дазваляюць зараз скласці пэўнае ўяўленне аб тэрытарыяльным абліччы касцельнае справы на паўночна-ўсходніх землях Беларусі. Афіцыйныя дакумэнты тых часоў дазваляюць паглядзець і на тутэйшую канфэсыйную структуру веравызнанняў, бо ўпершыню падаюць звесткі аб колькасці вернікаў на абшары рыма-каталіцкае дыецэзіі.
Пад час уліку 1782 г. у Полацкай губэрні галоўным седлавішчам кляштараў з’яўляліся павятовыя гарады[3]. У Полацку мясціліся праваслаўны манастыр на 8 келляў з 2 цэрквамі, уніяцкі мужчынскі кляштар (50 келляў) і царква, базыліянскі жаночы на 15 пакояў. Кляштары езуітаў (на 74 пакоі), ксяндзоў-францішканаў (7 пакояў), дамініканаў (4 пакоі) мелі па адным касёле. Без касцёлаў стаялі жаночы кляштар марыявітак (7 пакояў) ды дамініканскі (5). Не саступаў Полацку па колькасці кляштараў і Віцебск. Тут толькі Маркаў Багаяўленскі манастыр вылучаўся значнасцю прыходаў, бо ў ім стаяла 5 цэркваў, а манахі жылі ў 38 пакоях. Базыліяны ўтрымлівалі ў горадзе мужчынскі (43) і жаночы (14) кляштары, кожны па адным касцёле. Свой касцёл мелі бэнардынскі кляштар (22), езуіцкі (42), дамініканскі (13), трынітарскі (10), піярскі (13).
Па-за гэтымі старадаўнімі цэнтрамі ваяводзтваў і паветаў манастыры і кляштары былі выключэннем. Адзіны праваслаўны манастыр на 8 келляў з царквою стаяў у Нэвелі. У паветах губэрні было толькі 4 уніяцкія кляштары (усе з цэрквамі): у мястэчку Махірава Полацкага павету з 6 келлямі ды 9 мніхамі; у мястэчку Сіроціна таго ж павету, дзе 6 мніхаў мясціліся ў 8 келлях. У Суражскім павеце знаходзіўся Тадулінскі кляштар уніятаў на 13 пакояў, а ў Себежскім –Вярбілаўскі на 4 пакоі і з 9 мніхамі.
Усе паветы па колькасці кляштараў пераўзыходзіў Дынабургскі (Дзвінскі) павет. У самім горадзе меўся езуіцкі кляштар на 38 пакояў, у мястэчку Рушоны—дамініканскі (12), у Краславе—ксяндзоў-місыянэраў (25), у мястэчку Аглонь—дамініканскі (16). У суседнім Рэжыцкім павеце быў бернардынскі кляштар (20 пакояў, з мніхі).Такі ж кляштар знаходзіўся і ў Люцынскім павеце на 20 пакояў(8 мніхаў). Больш буйны быўдамініканскі кляштар на 30 пакояў з 50 мніхамі у м. Валынцы Дрысенскага павету. Замыкае гэты спіс кляштар кармэлітаў (9) Суражскага павету і кляштар францышканаў на 12 пакояў з 7 мніхамі у м. Сакольнікі Невельскага павету. Усе згаданыя кляштары мелі па адным парафіянальным касцёле.
Такім чынам, у 1782 г. з 30 асяродкаў Полацкай губэрні тры належалі праваслаўнаму, 8—уніяцкаму, 19 –каталіцкаму духавенству.
Пры падрыхтоўцы справаздачы аб колькасці прыходаў Магілёўская катаіцкая кансысторыя сутыкнулася з цяжкасцямі. 23 красавіка 1782 г. адтуль паступіў рапарт за подпісам сакратара Сяргея Храчынскага, які паведамляў, што “адносна колькасці рымскай веры вызнаўцаў гэтая кансысторыя дакладных звестак не мае”[4]. Аднак прыкладныя звесткі ўсёж такі былі дасланыя і выглядлі наступным чынам.
Каталіцкія парафіі ў Полацкай губэрні
Прыходзкія цэнтры | Колькасць манахаў | Колькасць святароў | Колькасць парафіянаў абод. палоў |
Полацкі павет | |||
У горадзе | 2 | ||
Асвея мяст. | 1 | 2 | 516 |
Замошша сяло | 1 | 1 | 1451 |
Альбрэхтаў сяло | 1 | ||
Рыпіна вёска | |||
Дрысенскі павет | |||
Забель мяст. | 50 | ||
Друя мяст. | 1 | 1 | 2619 |
Ляшчылаў сяло | 1 | 140 | |
Юсцініянаў сяло | 1 | ||
Росіца вёска | 361 | ||
Себежскі павет | |||
У горадзе | 2 | 830 | |
Глінкі сяло | 1 | ||
Невельскі павет | |||
У горадзе | 1 | 2 | 588 |
Сакольнікі мяст. | 6 | 551 | |
Дынабургскі павет | |||
У горадзе | 1 | 2 | 1892 |
Дагда мяст. | 2 | 6459 | |
Осунь мяст. | 1700 | ||
Краслава мяст. | 3 | 3812 | |
Дывенмуйжа мяст. | 8 | 2320 | |
Анзельман сяло | 2 | 2020 | |
Аўлі сяло | 2 | 1 | 905 |
Індрыца сяло | 3402 | ||
Ёзафава сяло | 2 | ||
Ліпск сяло | 1 | 1 | 2560 |
Прэлі сяло | 1 | 5321 | |
Ясмуйжа сяло | 1 | 2 | 1209 |
Надэрмуйжа сяло | 1 | 2711 | |
Вышкава сяло | 1 | ||
Каменка сяло | 1 | ||
Берзаголь сяло | 3 | 1042 | |
Рушоны сяло | 3 | 2530 | |
Аглон сяло | 18 | 5232 | |
Фасімон сяло | 2235 | ||
Рэжыцкі павет | |||
У горадзе | 1 | 3 | 10000 |
Ціскады сяло | 1 | 2000 | |
Прэзы сяло | 1 | ||
Пуша сяло | 2 | 700 | |
Коўнат сяло | 2 | 3000 | |
Зосна сяло | 1 | ||
Варкляны сяло | 3 | 3050 | |
Дрыцаны сяло | 1 | ||
Люцынскі павет | |||
У горадзе | 4 | 2600 | |
Сціжава сяло | 3 | 3000 | |
Махнова сяло | 2 | 1899 | |
Істомы сяло | 1 | 1000 | |
Пылава сяло | 1 | 457 | |
Сталяроўшчына сяло | 1 | 600 | |
Севержмуйжа сяло | 1 | ||
Неўтароны сяло | 1 | ||
Посін сяло | 17 | 1856 | |
Лянцкарон сяло | 2 | 2219 | |
Райполь сяло | 1 | ||
Брыгі сяло | 1 | 900 | |
Марыенгазен мяст. | 1 | 2 | 4450 |
Баўтвінава сяло | 1 | 1326 | |
Балаўск | 1 | 1 | |
Біжма сяло | 1 | 2 | 2600 |
Струман сяло | 1 | ||
Віцебскі павет | |||
У горадзе | 2 | 6 | 3000 |
Непароты сяло | 1 | 348 | |
Веліжскі павет | |||
У горадзе | 2 | 6 | 230 |
Агулам | 152 | 64 | 99336 |
Да гэтых 65 парафіянальных касцёлаў неабходна прыкласці яшчэ 8 касцёлаўбез парафіяў пры 11 кляштарах губэрні, дзе ўтрымлівалася 244 мніхі ды 23 жанчыны-марыявіткі (полацкія, асвейскія, віцебскія). Паводле згаданых лічбаў 11 з 19 рыма-каталіцкіх адзінак знаходзіліся ў павятовых цэнтрах Полацкай губэрні, і яны задавальнялі духоўныя патрэбы толькі 30 % вернікаў сваіх акругаў. Гарадскія кляштары мелі абмежаваныя магчымасці для спаўнення пастырскіх паслугаў для ўсіх жадаючых лучнасці з Богам. Пры кожным кляштары, верагодна, толькі 2 святары маглі адпраўляць набажэнства. Абставіны вымушалі мніхаў выконваць абавязкі духаўнікоў, што звычайна выклікала незадаволенасць царскіх уладаў. Неаднолькавыя сумы ахвераванняў і фундацыяў падзялялі кляштары на заможныя і недастаткова багатыя. Гэта выклікала неабходнасць ва ўніфікацыі іх юрысдыкцыі. Беларускі генэрал-губернатар П. Б. Пасек напрыканцы 1783 г. меркаваў утварыць яшчэ 4 рыма-каталіцкія кансысторыі, дзьве з якіх плянавалася заснаваць пры кляштарах Невеля і Дынабурга[5].
Для кантраляванага размеркавання асабліва неспрыяльнымі аказаліся парафіяльныя абшары вернікаў лютэранска-эвангелісцкага вызнання. Пачатковыя звесткі лютэранскага пастара Юстуса Эбергарда Гервіча, датаваныя 14 чэрвеня 1782 г., былі ўдакладненыя восенню 1785 г.[6] Спачатку пастар паведамляў, што ў Полацкай губэрні 2657 мужч. і 2534 жанч. вызнаюць лютэранства. Прычым 2457 мужч. з іх і ўсе асобы жаночага полу значыліся ў Дынабургскім павеце, і толькі 243—у Полацкім. У канчатковай справаздачы адзначалася, што ў губэрні налічваецца 2513 мужч. і 2614 жанч. вышэйзгаданага веравызнання (2131 мужч. і 2395 жанч. толькі ў Дынабургскім павеце)[7]. Зыходзячы з малалікасці па астатніх паветах П. Пасек прапаноўваў учыніць дзве кансысторыі для лютэранаў—у Магілёве і ў Полацку пад наглядам тутэшых свецкіх палатаў грамадзянскага суда. У выніку, вернікаў усіх веравызнанняў, акрамя рыма-каталіцкага, меркавалася падпарадкаваць непасрэдна грамадзянска-палітычнаму кіраўніцтву губэрнскіх чыноўнікаў.
Для сучасніка будуць цікавыя агульныя звесткі аб суадносінах веравызанняў па ўсходне-беларускіх губэрнях, датаваныя 12 снежня 1782 г., тым больш, што гэта—першыя паведамленні такога характару[8].
Закон | Мманастыроў, кляштараў | % | Ццэркваў, касцёлаў | % | мманахаў | ббельцаў | парафіянаў | % | ||||
Муж. | Жанч. | |||||||||||
Полацкая губэрня | ||||||||||||
каталіцкі | 15 | 60,0 | 58 | 22 | 245 | 64 | 50551 | 50958 | 16, 3 | |||
Уніяцкі | 8 | 30 | 158 | 62 | 8 | 106 | 183741 | 177292 | 58.2 | |||
эвангелісцкі | 2 | 2658 | 2534 | 0.9 | ||||||||
праваслаўны | 3 | 10 | 42 | 16 | 76110 | 76399 | 24.6 | |||||
усяго | 26 | 258 | 313060 | 307183 | ||||||||
Магілёўскаягубэрня | ||||||||||||
Каталіцкі | 38 | 58 | 15 | 4.4 | 265 | 37 | 6642 | 6642 | 2.0 | |||
Уніяцкі | 18 | 27 | 285 | 53 | 18 | 304 | 151641 | 152740 | 47 | |||
эвангелісцкі | 2 | 200 | 150 | 0.2 | ||||||||
праваслаўны | 9 | 15 | 231 | 43 | 172852 | 156149 | 50.8 | |||||
65 | 531 | 331335 | 315681 | |||||||||
91 | 789 | |||||||||||
Як бачым, па абедзьвюх губэрнях рыма-каталіцкія вернікі складалі каля 9 % усіх парафіянаў, роўна палова вернікаў (52.5 %) была ўніяцкага веравызнання, а 38 % —праваслаўнага. Заўважу, што ад усіх 114, 7 тыс. каталікоў на Магілёўскую губэрню прыпадала толькі 11 %. Тут з дапамогай царскай улады праваслаўе заняло становішча пануючага веравызання. Згаданыя суадносіны канфэсыяў вынікаюць з даведак духоўных кансысторыяў і мсцовых уладаў. Таму і дакладнасць лічбаў трэба аднесці на іх сумленне.
Яўген Анішчанка
Хрысьціянская Думка. Менск, 1993. № 2(213). С. 173-179
[2] Тамсама, спр. 47, л. 2-2 адв.