Апельсіны—у Сібір, шкляныя вуллі—у Полацк
- Подробности
- Опубликовано: 27.05.2015 18:49
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 661
Каранаваныя асобы надта песцілі нашчадкаў публічнымі споведзямі пра ўласныя светапогляды і іх адпаведнасць сапраўдным учынкам.
Пры жыцці яны пакідалі крылатыя словы, дзённікі, анекдоты. Акрамя скрываўленых шпіцрутэнамі спінаў сваіх падданых знакаміты Мікалай 1 (Палкін) пакінуў і значны ўспамін у выглядзе 65-томнага Збору законаў Расейскай імперыі. Ягоныя славутыя пераемнікі пазней шчыравалі нас поўнымі зборамі твораў. Менш славутыя дзеячы XVIII—XIXстст. рабіліся вядомымі з-за нечаканых знаходак іх дысідэнцкіх твораў на стайнях, гарышчах.
Пашанцавала трохтомным рукапісным запісам Аляксандра Міхайлавіча Луніна, правіцеля Полацкага намесніцтва[2]. Прашчуры былі ваяўнічымі асобамі, пра што сведчыць герб: на чырвоным полі шчыта змешчаны срэбны меч са зламаным верхам. Вайсковасць стала сямейнай традыцыяй. Сам Аляксандр Міхайлавіч, тады малады капітан, праславіўся «истреблением шаек» пад кіраўніцтвам Пугачова, пасупрацоўнічаў з выдатным майстрам гэтае справы Суворавым, сядзеў у сакрэтнай камісіі разам з вядомым одаскладальнікам Дзяржавіным. Паляўнічыя здольнасці шпарка ўзнеслі яго да звання генерал-маёра. У гэтай якасці ў 1783 г. ён з’явіўся ў Віцебску, каб сфармаваць пяхотны батальён з беларускіх сялян-рэкрутаў. Апошнія хутка ўліліся ў Віцебскі мушкецёрскі полк і ў складзе Беларускага егерскага корпуса ў 1787 г. выправіліся здабываць славу рускай зброі на Херсоншчыне[4]--занятку вельмі распаўсюджанаму пры нечаканых налётах на чыноўніцкія ўстановы пры рэвізіях.
Паколькі Лунін часта замяняў губернатарскае крэсла на конскае сядло, то на ніве паляўнічага аматарства ён нажыў сабе ворагаў-інтрыганаў. Менавіта на іх валіў сваё бясплённае “домогательство почетной отставки на полном жалованье”. Як звычайна, сярод ворагаў аказалася жанчына—жонка генерал-пракурора Сената А. А. Вяземскага, да якога сцякаліся ўсе плёткі. Адзін з заўзятых нядобразычліўцаў Луніна, губернскі пракурор І. П. Мендзялееў, даносіў у Сенат, што Лунін па 3-4 тыдні адлучаўся з працы “в поляна звериные ловли” , а ў гэты час прысутныя члены губернскага праўлення вялі справы”будто бы в его присутствии”[6]. Прызнаваў сам Лунін і тое, што ён скрозь пальцы глядзеў на гандаль расейскімі ўцекачамі мясцовых купцоў, памешчыкаў, чыноўнікаў. Ён нават не пагрэбаваў у дэталях апісаць аж тры спосабы гэтага брыдкага гандлю лёсамі тых, каго некалі рускі ўрад “вызваляў” ад паланізацыі. Гэтак жа абыякава правіцель глядзеў на гарнізонны каравул з 16 паліцыянтаў, ” о большей части пьянствующими”[8]. Але вось бацькоў не стала. Родавы маёнтак у Разанскай губерні падзялілі пяць братоў, якім Лунін саступіў сваю долю з надзеяй , што царыца, як звычайна, адорыць яго маёнткам у Беларусі. Жалавання стала не хапаць. Лунін залез у вексельныя даўгі, з эканоміі прагнаў апошняга гувернёра і надта бедаваў, калі ўцёк кухар, які каштаваў ажно 250 руб. І тады намеснік стаў страчць хадайніцтвы да высокіх саноўных асоб, выстаўляючы сваю службовую стараннасць. Год арандаваў фальварак Плігаўка ў брата тутэйшага ўніяцкага мітрапаліта. Аднак у роспачы пісаў, што абяцанага падарунка беларускіх сялянаў не атрымаў, хаця “все предместники, где я был правителем, даже вице-губернатор, имели по 500 крестьян и более в аренде временной, а иные и вечно”[10]. З шоўкам у Полацкай губерні не атрымалася, але Лунін вырашыў парадаваць імператрыцу сваімі добрымі ведамі пра гаспадарку і жыхароў падуладнай губерні. Ён уступіў у члены Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу і па праграме апошняга заняўся складаннем тапаграфічнага апісання наместніцтва. Наш генерал “скіраваў каня” на навуковую абсервацыю тэрыторыі.
Этнаграфічная экспедыцыя са студзеня 1791 г. па сакавік 1792 г. не падаравала адкрыццяў: правіцель “недостойного внимания”[12]. Сакрэтным шляхам губернатар даведаўся, што казна навадніла ягоную губерню незлічонымі папяровымі асігнацыямі пад закупкі харчу і віна на 100-тысячную армію на Ўкраіне, і гэта спарадзіла фальшываманецтва і недавер сялян да дзяржаўных паперак[14]. 22 жніўня 1792 г. адзін варыянт апісання губерні Лунін адаслаў Кацярыне[16]. Апошні 18 снежня 1792 г. зрабіў апісанне “украшением нашей библиотеки”
[2] Аддз. рукап. РДБ, ф. 153, карт. 1, спр. 1, л. 2, 85
[4] Там жа, л. 64
[6] АР РДБ, ф. 143, карт. 1, спр. 2, л. 4адв.
[9] Там жа, л. 38
[11] АР РДБ, ф. 153, карт. 1, спр. 1, л. 78 адв.
[13] Там жа, л. 69 адв.
[15] Там же, карт. 1, спр. 2, л. 46
[17] Там жа, л. 64 адв.