Царызм і легальныя культурна-асветніцкія арганізацыі на Беларусі ў пачатку ХХ ст.

 

Пераломныя перыяды гісторыі суправаджаюцца цягай шырокіх мас да самастойнага грамадска-палітычнага дзеяння. Асабліва датычыцца гэта становішча розных грамадскіх колаў, пазбаўленых элементарных свабод. Так было, у прыватнасці, пры царскім дэспатызме ў Расіі.

Напярэдадні 1905 г. царызм імкнуўся пазбегнуць рэвалюцыйнага вырашэння аграрнага пытання, галоўнага ў тагачасным жыцці, шляхам своечасовых рэформ і ўступак. Нават абкарнаныя земствы і сельскагаспадарчыя грамадствы разглядаліся ўрадам як ачаг магчымай палітычнай апазіцыі. Таму іх культурна-асветніцкая дзейнасць рэгламентавалася цыркулярам Міністэрства ўнутраных спраў. Паводле распараджэння, сельскагаспадарчыя выставы дазваляліся пры ўмове прадстаўлення за паўтары гады да іх адкрыцця сваіх праграм з вызначэннем аддзелаў. Мясцовыя сельскагаспадарчыя грамадствы і гурткі з удзелам сялян ствараліся толькі пры прадастаўленні працоўным права дарадчага голасу. Наадварот, толькі памешчацкія таварыствы сельскай гаспадаркі, як сцвярджаў старшыня Мінскага таварыства Э. А. Вайніловіч у 1907 г., з’яўляюцца сапраўдным “оплотом гражданства, оазисом добра, правды и культуры”.

Рабочыя Беларусі былі распылены па дробных рамесных прадпрыемствах. Асноўнымі формамі аб’яднання рамеснікаў, служачых, сярэдніх слаёў выступалі розныя дабрачынныя грамадствы дапамогі беднаце і грамадствы ўзаемадапамогі. Гэтыя філантрапічныя аб’яднанні прафесійнага характару не мелі права адстойваць і абараняць інтарэсы сваіх членаў перад дзяржавай праз палітычныя акцыі барацьбы і салідарнасці. Менавіта з іх дапамогай у пачатку ХХ ст. насаджваліся паслухмяныя, т. зв. зубатаўскія рабочыя саюзы, і праводзілася палітыка “паліцэйскага сацыялізму” па ўвядзенню прадстаўнічых ўстаноў непалітычнага характару.

У гэтым кірунку антысемітызм стаў адным з сродкаў афіцыйнай палітыкі і рэакцыі ў рабочым асяроддзі, калі яно пачало выходзіць з паліцэйскіх путаў. Нармальныя Уставы грамадстваў дапамогі бедным 1897 г. не распаўсюджваліся на яўрэйскія дабрачынныя грамадствы. У 1903 г. была забаронена прапаганда сіанізму, і ўстаноўлены нагляд дзейнасцю яўрэйскіх культурна-асветніцкіх таварыстваў. Для прадухілення фінансавання Бунда, 19.09.1903 г. былі забаронены “тайные еврейские общества”, у тым ліку і непаслухмяныя культурна-асветніцкія арганізацыі. Асабліва пакутавалі ад дробязнай апекі благачынныя ўстановы , заснавальнікі каторых імкнуліся захаваць капіталы і электарат шляхам змены назваў аб’яднанняў, або праз пераход пад абарону статутаў грамадстваў дапамогі.

Барацьба рабочых не ўмяшчалася ў вузкія межы легальнасці, а паліцэйскія пагромы паказвалі ілюзорнасць культруна-мірнай працы ў рамках самадзяржаўнага ладу. Разам з узнікненнем палітычных партый напярэдадні рэвалюцыі 1905 г. у нацыянальным руху Беларусі ўзмацняецца размеркаванне на рэвалюцыйна-рэфармісцкі і рэакцыйна-ахавальны напрамкі. Каб не дапусціць шырокія масы да самастойных палітычных дзянняў, у барацьбе з грамадскім уздымам царызм выкараставаў традыцыйныя метады рэпрэсій і ўступак.

Заканадаўства самадзяржаўя мела мноства лазаў і расплыўчатых агаворак, па якіх цэнтральная і асабліва мясцовая адміністрацыя, як адзначаў У. І. Ленін, “можа забараніць усё, што ёй дагадна”.

Так, у рад дзяржаўных злачынстваў траплялі антыўрадавыя грамадскія “скопища и противозаконные сообщества», палітычная або рэвалюцыйная прапаганда, аказванне супраціўлення ўзброенай сіле і г. д.

Адной з уступак грамадскаму ўздыму пачатку ХХ ст. з’явіліся правілы 1901 г. аб народных публічных чытанннях ўтрыманню бясплатных бібліятэк-чытален. Згодна з імі, публічныя чытанні дазваляліся ў сельскай мясцовасці пад наглядам земскіх начальнікаў, павятовых выпраўнікаў, прадвадзіцеляў дваранства. Губернатарам даручалася вызначаць месца, час чытанняў, прагляд канспектаў лекцый, давалася права спыніць чытанні, калі яны пяройдуць “в руки людей ненадежных». У гарадах чытанні дазваляліся выключна па выхадных днях пры вучылішчах пад кіраўніцтвам іх дырэктароў і па тэкстах, адобраных Міністэрствам народнай адукацыі. Лекціы павінны былі заключацца ў вуснай перадачы зместу сачыненняў, “не выходя из пределов содержания оного». Аб лектарах і гаспадарах бібліятэк наводзіліся даведкі аб палітычнай надзейнасці, асабовых якасцях, «порочных наклонностях», занятках «прошлых и настоящих» і г.д.

На поўнае адміністрацыйнае самавольства мясцовых улад перадаваліся культурна-асветніцкія мерапрыемствы на нацыянальных мовах. Польская мова, яўчэ з пачатку 60-х гг. ХІХ ст., абмяжоўвалася сценамі прыватных кватэр. Нават дазволеныя цэнзурай п’есы на латышскай мове, як падкрэсліваў начальнік Галоўнага ўпраўлення па справах друку Міністэрства ўнутраных спраў Н. Звераў у 1903 г., не з’яўляюцца “основанием для их постановки на сцене»[2].

Паліцыя і жандармскія органы не выпускалі з свайго поля зроку і спробы ліберальнай інтэлігенцыі актывізаваць простую асветніцкую працу сярод шырокіх мас. Так, лекцыя дацэнта Маскоўскага ўніверсітэта П. Н. Сакуліна “Борьба за идеалы в русской литературе ХІХ века”, праведзенная ў пачатку 1904 г. у Віцебску, вызвала бурныя рэвалюцыйныя авацыі публікі. Разгневаны дэпартамент паліцыі МУС патрабаваў тлумачэнняў. Мясцовы паліцмайстар спрабаваў даказаць, што лекцыя дазволена самім губернатарам, на ёй прысутнічалі дзве асобы паліцыі, ды і сам лектар “не вышел” з межаў праграмы. Але губернатар хутка забараніў у гарадах губерні падобныя чытанні “впредь до предоставления подробного текста лекций»[4].

Першая руская рэвалюцыя прымусіла царызм змяніць працэдуру усталявання статутаў і адкрыцця самадзейных арганізацый. У пачатку 1905 г. былі адобраны новыя правілы аб легальных таварыствах з мэтай супрацьпастаўлення “здоровых сил”  барацьбе нелегальных палітычных партый. 26. 04.1905 г. правілы сталі законам. Паводле іх, праект статута грамадства, за подпісам не менш пяці заснавальнікаў, падаваўся на імя губернатара  з указаннем на тое, што “общественные собрания, клубы, художественные, певческие, музыкально-драматические, фотографические общества и кружки, общества трезвости, спортивные, автомобильные, гимнастические, человеколюбивые, медицинские и т.п. подведомственны МВД и подчиняются существующим узаконениям и распоряжениям правительства. ”

У праекце статута вызначаліся  мэта стварэння таварыства, яго задачы, раён дзейнасці, склад членаў, парадак уступу і выбыцця іх, склад праўленняі парадак яго выбараў, час і парадак склікання сходаў. Забараняўся прыём у члены радавых, няпоўналетніх, вучняў, жанчын. Пасля дазволу “драматические представления, литературные чтения, концерты, благотворительные сборы” дазваляліся “под условие отсутствия всякой публичности ” толькі з папярэдняга дазволу паліцыі. Губернатары атрымалі санкцыю “разрешать собственной властью” адкрыццё памянутых таварыстваў, калі апошнія не будуць праследваць камерцыйных мэтаў.

У пачатку 1906 г. Дзяржсавет адхіліў прапановы аб судовым парадку рэгістрацыі і адкрыцця грамадскіх арганізацый з мэтай пазбаўлення нелегальных партый магчымасці легалізацыі і каб захаваць “за правительством возможность следить за возникновением и пресекать деятельность вредных обществXIX ст. Калі грамадства стваралася на падставе апошніх,то дазволна адкрыццё даваў сам губернатар. Праекты,якія адступалі ад узораў, перасылаліся у МУС. Там яны часта настолькі скажаліся,што заснавальнікам прыходзілася выбіраць: або адмовіцца зусім ад задумы,або прыняць скажоны статут. Сярод зачэпак для адмовы магло стаць адхіленне на падпарадкаванне МУС.

Гэта паказвае, напрыклад, двухразовая спроба інтэлігенцыі г.Дзвінска стварыць спачатку музычнае згуртаванне “Муза”, а затым—ператварыць яго щ “Вестник знания”. Аднак, зацвярджэнне статута не пазбаўляла грамадства ад бясконцага сачэння, прыдзірак, паліцэйскага праследавання, ад імкнення ўлад усюды сунуць свой нос.

Самым страшным бічом у культурнай дзейнасці амаль усіх легальных аб’яднанняў была бяскарнасць адміністрацыі і паліцыі. Як правіла, губернатар вяртаў статут або прашэнне заснавальнікаў у мясцовыя жандармскія ўстановы для навядзення даведак аб палітычнай благанадзейнасці і лаяльнасці рэжыму членаў таварыстваў. У падазроных нярэдка хадзілі і дзеячы т.зв. чыстага мастацтва. Напрыклад, настаўнік брэсцкай гімназіі Г. Волкаў два гады (1903 і 1904 гг.) дамагаўся дазволу заснаваць школу танцаў у Пінску таму, што мясцовы паліцмайстар ніяк не мог за гэты час сабраць агентурныя даныя аб паднадзорным. За “неясность” статута, з-за неабмежаванай колькасці членаў, было адмоўлена ў стварэнні нясвіжскаму прафесійнаму таварыству рамеснікаў “Культура” ў 1907 г. , мінскаму грамадству фатографаў у 1907 г. , дзвінскаму музычна-драматычнаму таварыству ў 1908 г. .Апошняе, па сцвярджэнню прыстава, стала “ширмою для сборищ нелегальных профсоюзов и источником для приобретения средств этим союзом”[7]. Інструкцыя прадпісвала, што да праверкі білетаў упаўнаважаныя прыступаюць “внезапно” пасля касавага продажу білетаў і могуць, з дапамогай паліцыі, адбіраць білеты ў апошнім антракце. За стараннасць службісты атрымлівалі рэгулярныя грашовыя прэміі.

Шэраг мясцовых даглядальнікаў парадку праявілі на гэтым полі дзейнасці зайздросную вынаходлівасць і запал. Так, дзвінскі паліцмайстар прасіў губернатара прыслаць упаўнаважанага на дапамогу, паколькі, на яго думку, г. Дзвінск “не уступает Витебску и по числу местных публичных зрелищ и увеселений, помимо того, что в г. Двинске часто останавливаются проездом для гастролей столичные знаменитости артистического мира.[9].

МУС цыркулярам ад 30.03.1908 г. рашуча патрабавала “принимать решительные меры, вплоть до закрытия” тых грамадскіх саюзаў і аб’яднанняў, якія хіляцца ў бок шырокай палітычнай агітацыі і прапаганды. Аднымі з першых, у пачатку 1906 г., было закрыта мінскае таварыства прыгожых мастацтваў, у 1913 г. –віцебскае грамадства “Образование”. За прапаганду марксісцкай літаратуры, фінансаванне РСДРП і Бунда былі забаронены культурна-асветніцкія арганізацыі ў іншых гарадах. Ахоўнікам даручалася сачэнне і за кааператывамі, паколькі яны разглядаліся ў якасці крыніцы “боевых кадров  на случай вооруженного восстания и денежных средств на нужды революции.[11]. 8 снежня 1912 г. Сенат адхіліў скаргу членаў таварыства, паколькі мінуў двухтыднёвы тэрмін апеляцыі  на рашэнне губернскай прысутнасці.

У выніку такіх замахаў, у 1910 г. толькі ў Мінскай губерні засталося 9, а ў Віцебскай –11 польскіх благачынна –асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў і іх устаноў. Па словах аднаго мінскага чыноўніка, “почти все они, так быстро возникшие после издания правил 4 марта 1906 г., свернули деятельность за отсутствием средств и достаточного числа членов”, ганенняў іі нацыяналістычнага духу сваіх праграм.

У такіх умовах дзеячы нецярпімых царызмам таварыстваў прыбягалі да розных хітрыкаў, каб толькі зарэгістравацца і дамагчыся права на правядзенне платных мерапрыемстваў. Вельмі часта яны звярталіся за садзейнічаннем Рускага тэатральнага грамадства, рускіх мецэнатаў, наймалі адвакатаў і імпрэсарыяў, аб’ядноўвалі сілы і сродкі. Так, дзякуючы заступніцтву маскоўскага савета таварыства рускіх каморнікаў, у красавіку 1911 г. у Віцебску было адкрыта каморніцкае грамадства. Адным з “толкачей” па наладжванню публічных лекцый і чытанняў у Мінскай губерні ў час Першай сусветнай вайны быў Б. Д. Краснер. Праз яго рабілі спробы арганізаваць свае лекцыі вядомыя фігуры палітычнага і культурнага жыцця –В. Е. Жабацінскі, А. М. Гальдштэйн, М. І. Туган-Бараноўскі, В. А. Пасэ, Д. С. Пасманік, К. І. Чукоўскі, А. Ф. Керэнскі, А. І. Шынгароў, П. І. Мілюкоў і інш[13].

У такіх умовах няспыннага нагляду ў прывілеяваным становішчы аказваліся афіцыйна-манархічныя і рэлігійныя таварыствы, асабліва створаныя на час выбараў у Дзяржаўную Думу. Шэраг грамадстваў, як напрыклад віцебскае благачыннае таварыства, мінскі аддзел Расійскага грамадства абароны жанчын, мінскі аддзел апякунства сляпых, знаходзіліся пад заступніцтвам царскай фаміліі, фінансаваліся Думай, Руска-Азіяцкім банкам. 25.09.1911 г. з членаў правых партый Думы было створана Заходнерускае таварыства ў мэтах далейшай русіфікацыі края. Вялікадзяржаўную палітыку праводзіла таксама Усерасійскае Філарэтаўскае грамадства, створанае 8.03.1914 г. МУС цыркулярам у кастрычніку 1914 г. паспяшалася параіць мясцлвым губернатарам “без промедления удовлетворять ходатайства Главного управления Филаретовского общества о регистрации местных его отделов”. Апошнія, па статуту, маглі дзейнічаць і як самастойныя адзінкі

[2] Там жа, с. 47699, л. 99

[4] Там жа, л.240

[6] ЦДГА БССР, ф. 2640, воп. 1, спр. 127, л. 81

[8] Там жа, ф. 1430, воп. 1, спр. 47922, л. 9 адв.

[10] ЦДГА БССР, ф. 1430, воп. 1, спр. 23471

[12] Там жа, ф. 295, спр. 8426, 8543, 8556

[14] Там жа, ф. 2649, спр. 592, л. 8