Храм на крыві

Храм на крыві, або за якия заслугі перад беларусаміўКобрыне ўзводзіцца велічны помнік Сувораву ?

АД РЭДАКЦЫІ. Газета “Саюз. БеларусьРоссия”з помпай паведаміла: “Насамой высокойточке Кобрина завершена закладка фундамента под строительствоСуворовского храма-памямятникав честь великого полководца ”. Узахопленых танахраспавядаецца, як праваслаўныя вернікібелаларускага гарадка, дзе даўно ўжо дзейнічае Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя Суворова, узнялі ідэю пабудовы велічнага помніка, а Патрыярх Маскоўскі і ўсяе PvciАлексій 11 дaў благаславенне фонду “За сохранение духовного наследия” на аказанне дапамогі грандыёзнаму праекту, які будзе ажыццяўляцца за кошт бюджэтных і небюджэтных сродкаў,а таксами ахвяраванняў насельніцтва, прадпрымальнікаў і г. д.

Газета падкрэслівае, што гэта ўсё толькі пачатак справы: “После ввода в эксплуатацию храма-памятника автоматически (падкрэслена Рэд.) открывается возможность создания Суворовского военно-исторического комплекса, аналоговкоторому нет даже в России. Мала таго усё гэта павінна перарасці “в создание Суворовского духовного, военно-исторического и туристическдго комплекса международного уровня”.

Вояк! Размах, які не сніуся нават “Лініі Сталіна”пад Мінскам! Пэўна, усе матэрыяльна- фінансавыя проблемы ў Кобрынскім раёне даўно ўжо вырашаны, усе героі нашай Айчыны годна ўшанаванызастаецца толькі як след заняцца “патрыятычным ”выхаваннем на вобразе расійскага полководца (напэўна, за няведаннем сваіх славутых імёнаў, якія нам пакінула ў спадчыну багатая гісторыя Бацькаўшчыны).

Але ўсё ж — кім быў Сувораў для нашай Айчыны, які след пакінуў ён на беларускай зямлі? I ці заслужыў у нас такую памяць, каб увекавечваць яе ў грандыёзных помніках?

Гэтае пытанне “Народная воля ”нераз закранала на сваіх старонках. Зараз мы папрасілі пракаментаваць артыкул “Наука побеждать ”у саюзніцкім выданні беларускага гісторыка Яўгена АНІШЧАНКУ.

Аляксандру Сувораву як ніякаму іншаму гістарычнаму дзеячу сярод розных "собирателей и хранителей славянских земель”, якіх ушаноўвалі ў помніках, музеях, ордэнах і г.д., дасталася асаблівая слава.Падлічана,што ў савецкі час яго імя толькі на Беларусі, акрамя мінскага вучылішча і музея ў Кобрыне, мелі амаль 60 вуліц нашых гарадоў! У сталінска-брэжнеўскую пару ў нас існавалі 23 калгасы, названыя ў гонар“выдатнага сына рускага народа, геніяльнага, непераможнага полководца, самаадданага патрыёта”і г. д. А тых, хто імкнецца стварыць сапраўды гераічны іканастас нашых нацыянальных герояў і развянчаць кананізаваных ідалаў, абвінавачваюць у імкненні “облить грязью героев далекого прошлого, близких и дорогих советскому народу ”.Чым жа так“любезен народу"А. Сувораў, які, якпісалі, сталінскія прапагандысты, увасабляў і дэманстраваў“несакрушальную магутнасць рускай ваеннай сілы”?

...Першы раз ён упэўнена ступіў нагой на беларускую зямлю пад Оршай восенню 1769 года будучы брыгадзірам Суздальскага пяхотнага палка“для усмирения возмутительных сборищ ”удзельнікаў Барскай канфедэрацыі ў Рэчы Паспалітай, якія са зброяй у руках паўсталі супраць дыктату імператарскай Расіі і пастаўленага ёю караля С.Панятоўскага. Расійскі атрад размясціўся пад Люблінам, адкуль затым два гады перыядычна вынішчаў распыленыя партызанскія атрады і “зачышчаў” польскую зямлю ад змагароў за яе незалежнасць.

Адну з вылазак супраць расійскіх агрэсараў у жніўні 1769 года зрабілі браты Казімір і Франц Пуласкія з дзвюма тысячамі добраахвотнікаў. Каб “остудіть” іх вызваленчы пыл, 12 верасня 1769 года сувораўскія цуда-волаты з трыма гарматамі дагналі Пуласкіх на багністай паляне пад вёскай Арэхава ля Маларыты. Вытрымаўшы чатырохразовыя атакі,Сувораў падпаліў вёску і "велел никому не давать пардону”. На полі бою было перерублено, переколото и перестреляно”да 300 “бунтаўнікоў” і яшчэмного неприятельских смертельно раненых оставлено на месте сражения"... (Чым не месца для помніка толькі каму?)

Другім разам падначаленыя ўжо генерал-маёра Суворава “друг друга перещеголяли в атаке” (верасень 1771 г.) на гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Агінскага. Тады Сувораў на чале 700 салдат з пяццю гарматамі за два тыдні адолеў 600 вёрст паміж Люблінам і мястэчкам Стваловічы (15 км ад Крошына) і ўначы 22 верасня “порубил и потоптал на месте и в погоне ” каля 500 чалавек з дзвюх тысяч рэгулярных сіл мяцежнікаў. Ён распусціў па хатах 435 палонных і далажыў начальству, что “вся Литва успокоилась”... У адзнаку ад Кацярыны II ён атрымаў за гэта ордэн Аляксандра Неўскага. А ў 1772 годзе паследаваў першы падзел “уціхаміранай і ачышчанай ад мяцежнікаў” Польшчы. Тады пад Расійскую імперыю трапіла ўсходняя частка сучаснай Беларусі.

У наступныя гады Сувораў выдатна адпрацаваў сваю тактыку “жестокого и поспешного нападения... с самой чувствительной стороны "ў самой Расіі падчас расправы з сялянскім паўстаннем Емяльяна Пугачова ў 1774 годзе пад Царыцыным і на тэатры вайны з Турцыяй у 1789-1791 гадах.

Чарговы раз“блистало оружие»палкаводца на Беларусі ў 1794 годзе, калі ён проста-такі вымаліў у імператрыцы дазвол адправіцца на расправу з новымі бунтаўшчыкамі на чалез Тадэвушам Касцюшкам. Верныпрактыцы "при малейшемсопротивлении атаковать, никогда не упускать, бить и кончитьв час , Сувораў загадаў “вовсех селениях, где неприятель обороняться будет, естественнодолжно его кончить в домах истроениях ”. На чале 4,5 тысячы сваіх“арлоў” у канцы жніўня за18 пераходаў ён адолеў 380 км паміжНяміравам і Дзівінам,што наБрэстчыне. 14 верасня1794 года пад Дзівінам ім сходу быўзнішчаны аванпост з 200паўстанцаў, выратаваліся ледзьве30. 15 верасня падКобрынамз усіх 400 вершнікаў-паўстанцаўпавятовага генерал-маёра Казіміра Рушчыца пасля сувораўскага нападу ацалела ўсяго 50 коннікаў. 17 верасня пад Крупчыцамі(14 км. ад Кобрына) сувораўскіякалоны з 16-тысяч нагакорпуса мяцежнага генералаКараля Серакоўскага палажыліна месцы каля 2000 чалавек, а19 верасня пад Ціраспалемдабілі рэшткі. Выратавалася толькі 700 паўстанцаў. У выніку Сувораў атрымаў з царскіх рук брыльянтавую зорку.

2 лістапада пры штурме прадмесця Варшавы — Прагі ён даў загад салдатам “работать быстро, храбро, по-русски”. 3 26 тысяч абаронцаў было забіта 13340, патанула больш за 3 тысячы, 4500 былі адпраўлены ў Кіеў... Пасля такога навядзення “парадку і цішыні” ў 1795 годзе Польшчу канчаткова падзялілі паміж сабой Расія, Прусія і Аўстрыя... Беларускія землі Вялікага княства Літоўскага. што былі ў складзе Рэчы Паспалітай, перасталі існаваць.,.

Вось і атрымліваецца, што Сувораў прыходзіў на Беларусь не для таго, каб садзіць сады, засноўваць школы і бібліятэкі,не для “спасения православных белорусов от польских конфедератов”, а менавіта для іх бязлітаснага вынішчэння. Знішчальныя дзеянні “вайсковага генія” Расіі з яго рэгулярнай, шматлікай, надзвычай вымуштраванай і адпаведна аснашчанай арміяй магутнай імперыі заўжды папярэднічалі паслядоўнаму далучэнню беларускіх зямель да Расійскай дзяржавы.У падаўленні свабодалюбных пакненняў суседзяў да незалежнасці і волі ён выступаў як звычайны карнік і кат. На працягу усёй сваей бліскучай карьеры А.Сувораў аддана служыў агрэсіўнай палітыцы імперскай Расіі, якая заваёўніцкімі войнамі пашырала свае межы за кошт суседзяў і заслужыла, паводле неабвержаных вызначэнняў класікаў марксізму, славу “жандара Еўропы (Ф.Энгельс) і “турмы народаў” (У.Ленін).

Ад прызнання гэтага не выратуюць і не абеляць ніякія апраўданні кшталту, што вобраз палкаводца “натхняў савецкіх людзей у барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў ”, або што ён “усмирял человеколюбивою ласковостию ”.Або што гэты “герой на все времена, проливая реки крови, не ожесточился, а наоборот, все больше и больше любил ближнего,а будучи беспощадным к врагам, он искренне сострадал побежденным”.

Сувораў ніколі не ўдзельнічаў у абарончых войнах, а заўсёды муштраваў свае войскі ў захопніцкіх паходах — ці то ў Польшчы, на Беларусі, Украіне або ў далёкай Італіі. Менавіта там, на варожай для яго тэрыторыі, ён вучыў падначаленых вытрымліваць цяжкія ўмовы, абыходзіцца малым на чужынскай зямлі, жыць па-спартанску. Праўда, ён раіў праяўляць літасць да няўзброеных людзей, распускаць па хатах шараговых паўстанцаў хаця б таму, што інакш мясцовае насельніцтване стане карміць находнікаў. За гэтае выбарчае міралюбства, як ён сам гаварыў, у скоранай ім краіне“мне доброжелательствуют”.

Тым не менш гэтыобразец человеческого, поистине товарищескогоотношения к солдату ” бязмежна карыстаўся салдатамі як гарматным мясам у сваёй карніцкай дзейнасці. Больш за тое, пэўна, менавіта з "любові да бліжняга ” ён не адмовіўся ў 1795 годзе узяць з рук "всемшюстивейшей ” Кацярыны II у сваю вечную спадчыну вялізны Кобрынскі маёнтак з 14 тысячамі тутэйшых прыгонных сялян, падораных менавіта “в воздаяние” ягоных ратных заслуг. Святлейшы Аляксандр Васільевіч не толькі прыняў багаты падарунак, але прапанаваў ажно 18 сваім афіцэрам служыць у ягоных кобрынскіх уладаннях (во які памешчыцкі размах) упраўляючымі вялікай гаспадаркай. І тыя разам са сваім геройскім гаспадаром нічым не адрозніваліся ад прорвы тутэйшых паноў і шляхты, якіх потым савецкая навука і прапаганда закляйміць як “эксплуататараў і кравапіўцаў працоўных мас”..

Дык каму ж і чаму ў чарговы раз спатрэбілася сёння зноў “помочь сиянию славы автора науки побеждать” і заяўляць, быццам “везде, где он проходил, устанавливались мир и спокой” (?) верачы сцвярджэнням палкаводца, што “во всю жизнь мою никого не сделал несчастным и ни одно насекомое не погибло от моей руки”(\). У каго так свярбіць, “по предложению православных верующих Кобрина ”, у чарговы раз узвесці ваенна-патрыятычны пантэон славы карніку прыгнятальніку беларускіх сялян, які сам другім разам прызнаваўся, што ў заваяванай ім Рэчы Паспалітай “ только отчасти известно мое доброе имя”, бо тут  ён «проливал кровь ручьями» і сваімі вайсковымі перамогамі пахаваў палітычнае існаванне “брацкай славянскай ” краіны—тагачаснай ВКЛ.

Адказ напрошваецца адзін: такое можа здарыцца толькі ў варунках вяртання нашай краіны ці то ў казарменны камунізм, ці то ў паліцэйскі сацыялізм, дзе валадарам і іх прапагандысцкім клеўрэтам у асалоду спалучаць насаджэнне імені Суворава дзе трэба і не трэба з “отчетами о выдающихся успехах по всем направлениям”, бачыць з высокіх трыбун парадныя шэсці калон працоўных, усхваляць мілітарысцкіх ідалаў разам з дэманстрацыяй матыразаванай баявой моцы. Воблік ваяўнічага Суворава надта падыходзіць мілітарыстам розных масцей для ўкаранення камандна-адміністрацыйнага кіравання армейскага кшталту.

Калі называць рэчы сваіміімёнамі, то, на маё меркаванне,ушаноўваць з новым размахам заслугі Суворава на беларускай зямлі — значыць так ці інакш апраўдваць кровапраліцце як сродак заваёвы ўлады і навядзення грамадскага “парадку”.Hi больш ні менш!

Могуць сказаць: ну што вы чапляецеся да Суворава? Калі тoe было, дык і вялікі ж быў палкаводзец, чаму не ставіць ямупомнікі? А што тычыцца заваёўніцкіх паходаў, то ён іх здзяйсняў па царскіх указах, выконваючы свой вайсковы доўг...

Так-то яно так, і талент сувораўскага вайсковага мастацтва ніхто не адмаўляе. Толькі помнікі хай яму ставяць у Расіі, якую ён узвялічваў і павялічваў тэрытарыяльнасваімі заваёўніцкімі дзеямі.Для Беларусі ж, паўтаруся, ён быў катам! Прывяду аналогію. Напалеон таксама быў вялікі палкаводзец, і многія пакаленні французаў ушаноўваюць ягоную памяць, апяваюць ягоныяподзвігі дзеля сваёй дзяржавы. Але вы можаце сабе хоць на імгненне ўявіць помнік гэтай бясспрэчна неардынарнай гістарычнай асобе не ў Францыі, а, да прыкладу, на Барадзінскім полі ў Расіі?! Абсурд, скажаце вы, і спрачацца будзе немагчыма...

Ну а што тычыцца вайсковага доўгу, то якраз на яго спасылаліся і гітлераўскія генералы на Нюрнбергским працэсе, хапаючыся за саломінку. Толькі ім гэта не дапамагло...

Сувораў, гэты “истинный христианин, отец солдатам, русский Архистратиг и вождь земного воинства”,як нават сёння піша адна дзяржаўная газета, вельмі натхняў і натхняеі палітыкаў, хто некалі гвалтам злучаў брацкія народы” уадзі ную і велізарную імперыю, а потым у “адзіны савецкі народ ”.

I хто зараз запэўнівае свет, што мы, беларусы, усе да адзінага “умирать здесь будем за Россию, и наш народ к этому должен быть готов. Быццам беларусы, як калісьці сувораўскія салдаты, безразважна, па ўказу зверху, касцямі лягуць за чужыя геапалітычныя інтарэсы, а не за ўласную зямлю. Для заахвочвання беларусаў дзеля гэтага некаторым гора- інтэгратарам надта падыходзіць вопыт Суворава. Яшчэ ў 1955 годзе было выразна сказана, што “яго перамогі садзейнічалі ажыццяўленню такога акту гістарычнай справядлівасці, як уз ’яднанне з Расіяй беларускіх і ўкраінскіх зямель ”.

Між тым сам Сувораў кпіў з падобных лісліўцаў і заклікаў гаварыць заўсёды “правду безхарьную г. зн., не зважаючы на персону. Калі ісці шляхам аб’ектыўнасці, то пад імем вядомага рускага палкаводца трэба запісаць шматлікія імёны ягоных ахвяр —- нашых суайчыннікаў, барацьбітоў за сваю волю, зямлю і незалежнасць: бо на рэках іх крыві ўзрошчана непераможная сувораўская слава і веліч. Інакш клопат вакол “реликвии союзного значения” (як пісаў колішні дырэктар Сувораўскага музея ў Кобрыне А.Мартынаў у газеце “Советская Белоруссия”) станецца чарговым шаманствам вакол сімвалаў няўдалага злучэння народаў, храмам на крывінароднай.

Яўген Анішчанка, кандыдат гістарычных навук

Народная Воля. 18 студзеня 2007 г. с. 6.