Шклоўскія фальшываманетчыкі

Шклоўскія фальшываманетчыкі

Беларусь ХVIIIстагоддзя трапнаіслушна называлізаезджым домам цікорчмой. Яна знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, дзе баль правілі варагуючыя партыімататаў, якія дамагаліся ўлады з дапамогай запрошаных або нанятых замежныхвойскаў. Прахаднымі дварамі ў мініяцюры былі і рэзідэцыі знаці.

Адзін з сучаснікаў віленскага ваяводы князя Караля Радзівіла пісаў, што ягоны двор нагадваў "вольны кірмаш, праз які мутным струменем ліліся зграі шулераў, шарлатанаў і шпіёнаў”. Не адставалі ў гэтакай гасціннасці і рускія вяльможы. Надзвычай расквітнеў фаварытызм пры Кацярыне 11, якая ў сваім завяшчанні заклінала ўрачоў выпусціць з яе нямецкую кроў, каб спачыць праваслаўнай і чыста рускай. Адным з ейных першых каханцаў-дачаснікаў прычыніўся граф Сямён Гаўрылавіч Зорыч, двор якога ў Шклове быў напоўнены "шулерамі, авантурыстамі, словам, усякім збродамі валацугамі”.

Аднак яшчэ да Зорыча Шклоў сцягваў меркантыльныя інтарэсы каранаваных суседзяў. У сярэдзіне ХУ11Iст. імвалодау князь Адам Чартарыжскі, які апекаваў злучэнню ў падуладным мястэчку гандлёвых зносін яўрэяў з рускімі купцамі. На той час улады Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі вінавацілі адна адну у парушэнні свабоды гандлю. У 1744 г. расійскі ўрад забараніў вываз за мяжу звонкай манеты з-за боязі фальшываманецтвa. Свавольныя беларуска-польскія магнаты сталі патураць упраўляючым сваіх уладанняў у затрымцы рускіх гандлёвых караванаў. I эканомы, і проста шляхціцы канфіскоўвалі тавары, чакаючы выплаты пошлін срэбрам, а то і проста ў лік доўга. Гэта спарадзіла накапленне ўзаемнай запазычанасці і зацятых сварак.

Для разгляду ўзаемных прэтэнзій бакі дамовіліся 11 мая 1745 г. стварыць у Татарску спецыяльную камісію. Рускі бок прадстаўлялі шляхціц М. Пацёмкін і бургамістр смаленскага магістрата Ялінскі. Інтарэсы Чартарыжскага ўвасаблялі губернатары або эканомы Шклоўскага графства шляхціцы А.Бароўскі і А.Станішэўскі — менавіта тыя, каго вінавацілі ў драпежніцтве. Камісары займаліся разлікам узаемнай запазычанасці да сакавіка 1747 года фактычна пры адсутнасці непасрэдных кантрагентаў гандлёвых здзелак.

Скарбовая камісія Вялікага княства Літоўскага патрабавала кампенсаваць доўг незапаведнымі таварамі і адмовілася прыняць выплаты ў меднай манеце. Сам Чартарыжскі заявіў, што рускія купцы "сами себе вред приключают", што ягоныя яўрэі разышліся з графства па шляхецкіх уладаннях, а ён не можа прымусіць ні тых, ні другіх як вольных людзей, бо над імі "никакой власти не имеет". Пры гэтым ён дадаў, што "из собственного своего мешка более 12000 гульденов на оную комиссию издержал". Скарыстаўшы прыхільнасць царскага двара да сваёй прарускай палітычнай пазіцыі, Чартарыжскі абвінаваціў камісію ў бяздзейнасці і цяганіне. Нават прызнаўшы дэкрэты камісараў справядлівымі, ён настойліва прапанаваў задаволіць мясцовыхяўрэяў,          алеадмаўляўся адказваць за іх даўгі!

На чарговым з’ездзе ў Татарску расійская дэлегацыя папракала шклоўскіх камісараў за тое, што яны утрымліваюцца за кошт сваіх яўрэяў і рэкамендавала эканомам самім ехать вСибирь" за патрэбнымтаварам. А.Маракушын і Рыбакоў назвалі шклоускіх камісараў “плутами, ворами, суд шкловскій.. разбойничеством, грабительством и мучением российских людей".Шляхціцы ж, почитая честь свою ровно с жизнью”, у крыўдзе на "того мужика Маракушина" дэманстратыўна пакінулі з’езд 11 сакавіка 1747 года. Згортванне камісіі справакавала чарговы гвалт. У чаканніі сатысфакцыі шклоўскія адміністратары і яўрэі "начали уже собою управляться и грабить за то безвинных и не должных им российских купцов”. Даўгі ж расійскіх купцоў гарадавая паліцыя выбівала шляхам кругавой парукі, прымусовых пабораў "с невинных горожан", шляхам продажу гандлевых двароў, лавак. Затым Чартарыжскі спрытна замяніў эканомаў і катэгарычна адмовіўся абцяжарваць сваіх сялян надзвычайнымі экзекуцыямі.

Пасля згаданых падзей Шклоўне прыйшоў у заняпад, а зноў- такі апынуўся памостам амаль дэтэктыўнага фінансавага жульніцтва, звязанага на гэты раз з С.Зорычам.

Зорыч, ён жа серб Неранчыц, хлопчыкам збег з турэцкага палону і з дапамогай уплывовага царскага дачасніка Г.Пацёмкіна шпарка узляцеўна гарышча рускага вайсковага чыну. У 1777годзе ён трапіў у фавор да Кацярыны II і з карнетаў апынуўся флігель-ад’ютантам, а затым і генерал-маёрам. Лічыцца, што ў царскія альковы дарогу яму адчыніла ўласная ўдзячнасць царыцы сваей павітусе, Кацярыне Зорыч, якая атруціла царскую нявестку Напляменніка пасыпаўся дождж міласцяў: чыны,.брыльянты, прыгонныя сяляне. У красавіку 1778 года Кацярына выкупіла Шклоў у А.Чартарыжскага, якім і адарыла свайго каханца пасля таго, як той ледзь не вызваў Пацёмкіна на дуэль. Пад цяжарам царскіх шчодрасцей балаўнік лёсу не ўстаяў на слізкіх прыдворных паркетах і, што называецца, грымнуўся з князі ды ў гразі. Адстаўны генерал пасяліўся ў сапраўды брудным Шклове і вырашыў жыць тут з царскім пыхам.

Паводле апісання за 1782 год, у мястэчку лічылася 507 двароў з 2333 жыхарамі (у тым ліку 226 сядзіб яўрэяў), тры праваслаўныя манастыры, дзве царквы, два касцёлы, нанава адбудаваныя аранжарэя, яўрэйская школа з друкарняй, воскавая і шаўковая фабрыкі, на якой выраблялі "шелковые материи, тафты, гарнитуры, атласы, бархаты, пояса и разные золотые и серебряные парчи", гарбарны завод, дом для сталяроў, 120 лавак, у якіх сядзелі купцы зMaгiлева, Бабінавіч іВязьмы. Гандляры наладжвалі тры разы на тыдзен ь таргі. На кірмашы, тры разы ў год, з язджаліся купцы з Рыгі, Гданьска, Лейпцыга, Масквы, Пецярбурга. Падчас кірмашоў сюды зляталіся аматары замежных каштоўнасцяў, картачнай гульні — наогул усе ахвочыя прамарнаваць час у балях, маскарадах, каруселях і г.д. Адпаведных гасцей вабілі выпісаныя Зорычам для свайго тэатру оперныя, балетныя і драматычныя трупы. Асабіста Зорыч меў гарэм з балетных дзяўчат.

Агульнай гаспадаркай, накшталт каменданта, загадваў сталмайстар — паля к, капітан Нагурчэўскі з дапамогай казначэя — адстаўнога капітана Максіміліяна Райковіча, бухгалтара калежскага рэгістратара Восіпа Сайдлера, адваката шляхціца Уладзіслава Бypганта, паверанага па яўрэйскаму гандлю Тадэвуша Прыёмага, землямера Франца Блядніцкага, паліцмайстара, адстаўнога вахмістра і прапаршчыка. Пры тэатры былі машыніст -фларэнтыец, прапаршчык артылерыі Павел Барцантыя, механік Іаган Пётр Бухгольц. Занапоямі назіраў малдаванін. Пудраю гандляваў шляхціц Павел Валянціновіч. Перавоз трымаў венецыянец, паштовую станцыю — саксонец. Адстаўны палкоўнік фон дэр Пален арандаваў фальваркі. Пры будаўніцтве кадэцкага вучылішча камісарыў яўрэй, карнет Андрэй Перакрэст. Камісарам пры фейерверку служыў былы землямер, паручнік Андрэй Варсобін, якога прагналіса службы за хабар. Без пасад туляліся тры чалавекі: пры гардэробе, француз- кандытар,прускія краўцы, данцыгскі часаўшчык.Дзвюх сясцёр Зорыча іпляменніцу навучала фрацужанка і наглядала падпалкоўніцаКіслякова. Нарэше,Іаган Генарыда праходзіў У Шкловехірургічную практыку, ацэлы палкоунікГіёній Алькенбаум працаваў у садзе.

Увесь гэты інтэрнацыянальныпрыют з адстаўных і былыхквітнеў бы ціха, каб не наступныя ліхі. Сустрэча Кацярыны умаі 1780-га і перабудова замкапасля пажару ў снежні 1781 года каштавалі Зорычу каля 70 тысячрублёў. Але, як на бяду, 10 кастрычніка І780 г. улады забаранілі ўвоз і вываз за мяжу асігнацый. Фактычна паўтараласясітуацыя 1744 года. Аднакнездарма ж шклоўскія гандлярыездзілі за мяжу. У 178І г. уШклоў завітаў брат Зорыча, брыгадны генерал Д.Неранчыц, які "кніг не чытаў, але ніколі картз рук не выпушчаў ". I закруцілася афернае кола.

у 1781 годзе Зорыч двойчы заклаў 1676 сялян у Маскоўскім апякунскім савеце і Пецярбургскім банку пад пазыку 33500 рублёу, праз год — 4300 душ за 83000, у 1783 годзе 400 душза 8000 рублёў. Яшчэ3026 прыгонных ён заклаў пад 104378 рублёу рукі Юдыцкага, Штандара,арсцінавай, Рагавжова, Герцыка, Барзова, яўрэяГальшэвГча, князёў Гагарына іВалконскага.Урэшце агульны доўг Зорыча  склаў большза 800тысяч рублёу. Зорыч закладваў сялян звычайна не паведамляючы ў губернскае праўленне, або называў іх свабоднымі ад банкаўскай забароны. Гэта і дазваляла яму перазакладваць прыгонных па некалькі разоў. Хаця па векселях патрабавалася плаціць, але, як пісаў магілёўскі губернатар М.Энгельгардт, Зорыч "ни одного кредитора сам не удовлетворил".

Прамахінацыі графа добра ведаліўсе тыя, хто садзіўся з ім за картачны стол. Князь Валконскі аднойчы нават прысыпаў вексель на 50 тысяч рублёу нятленнай соллю з-за безнадзейнасці калі- небудзь атрымаць грошы. Царскаму намесніку прыходзілася разлічвацца за зорычавы даўгі праз губернскую касу.

Але вось прычынілася Пацёмкіну 27 красавіка 1783 года заехаць Шклоў. I тут фактар Давід Моўшавіч паказаў яму фальшывую сторублёвую асігнацыю, атрыманую з Зорычава двара. Яурэй паказаўна лакеяў графа і ягоных гасцей — братоў Ганібала і Марка Зяновічаў. Пацёмкіну гэта паказалася зручным, каб адпомсціць не толькі Зорычу. Ён даручыў следства губернатару Энгельгардту, а потым, з улікам сваяцкіх адносін, старшыні крымінальнай палаты Малееву. Занепакоены Зорыч шпарка выправіў у Маскву да добразычліўцаў экіпаж на чале з Ганібалам Зяновічам. Вандроўнікаў спынілі 2 мая пад Масквой. Зорыча пасадзілі пад варту.

29 красавіка засядацель магілёўскага ніжняга суда Коўзан і павятовы страпчы абшукалі кватэру Марка Зяновіча і кабінет Зорыча. Знаходкі аказаліся несуцешныя. У рэчах Зорыча знайшлі некалькі лістоў, у прыватнасці, ад нейкай Жансвіль, у якім гаварылася аб расчулым каханні. Натуральна, узнікла падазрэнне ў падмане. Царыца загадала правесці сакрэтнае следства ў Пецярбургу ў тайнай экспедыцыі Сената. Допыт вялі граф Андрэй Шувалаў, князь А.Вяземскі, сакратар царскага кабінета Храпавіцкі і палкоўнік Пушкін.

Зяновічы пастараліся як мага заблытаць абставіны і час свайго з’яўлення ў Шклове і шляхі атрымання каля 100 тысяч асігнацый. Іхнія байкі аказаліся настолькі неверагодныя, што няцяжка было паверыць у кожную.

Малодшы Зяновіч сведчыў, што паходзіў па бацьку з графскай сям'і ілірыйскіх або далмацінскіх Пятровічаў. Скупы бацька выдаваў сынам штогод па I тысяч чырвоных i тыя мусілі бадзяцца па еўрапейскіх сталіцах, займацца амурамі і картачнай гульнёй. Пасля таго, як Марк праматаў бацькоўскі маёнтак у Венецыі, граф не даў сыну сродкаў, каб купіць чын капітана неапалітанскай службы ў каралеўскай гвардыі. Не ўдаліся і спробы запісацца валанцёрам на Дунай з дапамогай графа Арлова. Але лёс шанціў. Старэйшы брат у Фларэнцыі выйграў у лорда Лінкальна ці то 172, ці то 300 тысяч чырвоных, якія той ізноў пусціў на вецер у Францыі, Германіі, Англіі і Галандыі. Паводле другой версіі, Зяновічы атрымалі вексель на 48 тысяч франкаў у пецярбургскага банкіра Сутэрленда шляхам пераводу грошай праз парыжскі банк Ж.Галера, які актыўна субсідаваў царскі двор. Як бы там ні было, малодшы Зяновіч сустрэў у Амстэрдаме Д.Неранчыца, адкуль у 1781 г. выехаў з братам у Шклоў, каб з дапамогай Зорыча вымагчы доўг у лорда і разлічыцца з крэдыторамі. Па дарозе ўсе трое — Зяновічы і брат Зорыча — пабачыліся ў Варшаве. Зяновічы абяцалі хутка выплаціць паўмільённы доўг Зорыча і павялічыць ягоны даход да 180 тысяч рублёу. Патаемна правезеныя грошы браты, маўляў, меліся шчыра адвезці да царыцы.

Пацягнулі на следчы канвейер і шклоўскіх яўрэяў. Іавель Бярковіч спаведзіу, што Зорыч пасылаў яго ў Крулявец атрымаць дзве скрыні з французскімі картамі, якія ён і правез праз Талачынскую мытню, па пісьмоваму патрабаванню Зорыча. ІІІмуйла Гяршовіч паказаў, што ён уласнымі вачыма, у прысутнасці Зорычава карлы Лукашкі, бачыў пад картамі ў адной скрыні асігнацыі. Селянін-вартаўнік Карп Васкоў бачыў, як аднойчы адзін Зяновіч выбіў апячатаныя дзверы і нешта вынес на яўрэйскую вуліцу. У сведкі ён прывёў фурмана і работніка НоткіХаймовіча Мардуха Вульфавіча. Справа набывала нежapтоўныяпаамеры. Магілёўскігубернатар Энгельгардт сабраў яшчэ дзесяць фальшывых дублікатаў на 4400 рублёў ад вярэйскіхкупцоў, епіскапа Георгія і г.д,

Карлік Лукашка, таксама як і пяць іншых лакеяў Зорыча, адкруціліся няведаннем і іх адпусцілі, загадаўшы трымаць язык за зубамі. Больш плённыя паказанні далі гаваркія французы-камердинеры. Лапер паказаў, што брусельскі друкар Гудар прадаў нейкаму Зяновічу за тры луідоры друкарскі станок. Камердынер Франк адзначыў, што Марк Зяновіч разам з друкаром сфабрыкаваў восем пакетаў грошай,"превращая ночь в день, і казаў перад люстэркам: Я — вялікі махляр”. Самым шчырым субяседнікам следчых аказаўся Альфонс дэ Салмаран.

Тры гады ён быў пад асветніцкім апякунствам самога Вальтэра, а потым знайшоў прытулак у князёўнаў А.Дзямідавай,Галіцынай,В.Далгарукавай. Стаўшы гувернёрам у князёўТрубяцкога         і А. Валконскага, ён паводзіў сябе "не как святой, а давно развратным образом". Жаніцьба на сястры прыдворнай актрысы Лясаж адкрыла яму вочы, і ён раптам загарэўся вялікім запалам да навук і стаў шукаць годнае месца. У 178l годзе яму трапіўся Зорыч з пра пановай узначаліць кадэцкае вучылішча за тысячу рублёў жалавання, карэту, чатырох слуг і сталовае ўтрыманне. Бакі ўдарылі па руках. Аднак Зорыч аказаўся надта ашчадны і два гады не плаціў Салмарану ні капейкі, так што той мусіў запазычыць у яўрэяў, прадаць клавікорды жонкі, залатую табакерку і гадзіннік брату беларускага намесніка П.Пасека.

Гаротны Салмаран скардзіўся, што менавіта ён уратаваў пры пажары ў Шклове скрыню з 20 тысячамі чырвоных (блізу 60 тысяч асігнацый). Калі ж пагарэльцу паведамілі аб чырвоным пеўні, дык той тым часам выпісваў менуэты з маладзіцай Энгельгардт і ўспрыняў вестку, быццам яму сказалі, што "ужин на столе". Паводле заявы Салмарана, пасля пажару справы Зорыча пакаціліся ўніз і паспрыялі гэтаму Зяновічы. Старэйшага ён называў адначасова лісіцай, змяёй і хамелеонам. Малодшы Зяновіч удастоіўся наступных смачных эпітэтау: бездар, нявыхаваны, наогул — "тварь, ленивый, как медведь и яростен, как лев’. Галавой аферы Салмаран называў старэйшага брата, які разам з Зорычам і адправіў яго з фальшывымі асігнацыямі ў Маскву да Неранчыца. Атой ужо, маўляш, ведае як выратаваць з бяды і прымасціць грошы.

Caлмаран прасіў дазволу паехаць у званні “ученого человека ипод видом, что хочу напечатать какое-либо сочинение”, выведаць падпольную друкарню. За шпіёнскія паслугі ён прасіў кватэру ў Пецярбургу, месца пры Акадэміі ды й аплаціць ягоны рахунак на 14 тысяч рублёў. Ці мала якія творы напіша Салмаран у Еўропе, вырашылі следчыя, і адпусцілі яго. Пецярбургская крымінальная палата рашэннем ад 4 верасня 1783 г. прызнала Ганібала Зяновіча вінаватым у патаемным завозе 81 тысячы фальшывых асігнацый, падлягаючым смерці з папярэднім катаваннем бізуном, выразаннем ноздраў і ссылцы на Дняпроўскую лінію. Аднак як замежных вандроўнікаў, якія прыбылі ў імперыю дзеля знаёмства з ёю, братоў не адважыліся караць без царскага дазволу. Было вырашана расследаваць справы наТалачынскай таможні.

7 і 19 верасня 1783 агульны сход Сената рэкамендаваў царыцы маёмасць Зяновічаў-Пятровічаў прадаць з аукцыёну, а пры недахопе сродкаў грошы пагасіць з казны. Фальшывыя ж асігнацыі сабраць і спаліць. Нарэшце, 19 кастрычніка 1783 г. сенатары Я.Брус, А.Шувалаў, М.Няплюеў, П.Завадоўскі і І.Разанаў падалі царыцы даклад, дзе параілі зняволіць Зяновічаў у Няйшлоцкую крэпасць на 5 гадоў, а усім пацярпеўшым кампенсаваць страты з казны. Іхні маёнтак падлягаў публічнаму продажу.

Ужо 3 лістапада Зяновічы апынуліся ў камерах. Сутачныя — па 20 капеек на брата — адбіліся на сытных страўніках, і Ганібал стаў адчайна прасіць дазволу прадаць залаты гадзіннік, каб харчавацца з каменданцкай кухні. Але Сенат адабраў рэчы ў лік страт. Уся шклоўская маёмасць Марка, па заяве Зорыча, складалася з залатога напёрстка, табакеркі, чатырох пашытых золатам кафтанаў, трох атласных фракаў і іншых дробязей. Небагаты скарб Зяновічаў быў ацэнены толькі ў 780 рублёу. Пасля трохразовага аукцыёну іхнія рэчы прадалі за 1234 руб. Недастаючыя грошы сталі літаральна вытрасаць з яўрэяў, бо 20 красавіка 1784 года Сенат прызнаў Зорыча непавінным у авантуры. Апошні не стаў цырымоніцца са сваімі яўрэямі, але хуценька прыбег да абароны генерал-пракурора Сената А.Вяземскага у сувязі з тым, што, патрывожаныя арыштам Зяновічаў, крэдыторы завалілі яго прэтэнзіямі і выразна паўстала пагроза продажу шклоўскага прытулка з аукцыёну. 11 студзеня 1784 года ён нават папрасіўся ў адстаўку або ў армію, але беспаспяхова.

Кацярына з пагардай назвала Зорыча баязліўцам.

Для кампенсацыі пацярпеўшым з Пецярбургскага банка ў распараджэнне беларускага намесніка Пасека адаслалі 4876 руб. Той неадкладна накіраваў сродкі на выкуп 937 закладзеных Зорычам сялян. Нягоды ж Зяновічаў завяршыліся 4 ліпеня 1789 г., калі іх выслалі з Расіі праз Архангельск на англійскім купецкім караблі.

Згаданыя падзеі мелі наступныя вынікі. 3 дапамогай Пацёмкіна Зорыч уступіў у розныя казённыя падрады і заняўся прадпрымальніцтвам, заснаваным на паншчыне. У 1798 г., за год да смерці гаспадара, у мястэчку Новы Шклоў ужо было 575 двароў (у тым ліку 274 яўрэйскіх з 2381 жыхарамі (1844 яўрэяу). Тут працавалі шаўковая фабрыка на 10 станаў, за якімі 100 прыгонных выраблялі ў год 300 аршынаў тканіны, суконныя на 5 станаў, дзе 81 селянін выраблялі 1700 аршын, цагляны завод з 25 працаўнікамі і вытворчасцю мільён штук цаглін, канатны з чатырма прыгоннымі рабочымі і вырабам прадукцыі ў 100 тысяч сажняў, скураны завод на 20 чанаў, дзе 40 прыгонных і 2 вольнанаёмных выраблялі 600 скур, вінакурн ы — на 12 кубаў. адкуль 25 сялян выпушчалі 10800 вёдзер, свечны з двума прыгоннымі і вытворчасцю на 50 пудоў і, нарэшце, конны, ператвораны з братавай канюшні.

Панскае заворванне Зорыч давёў да 960 дзесяцін, абклаўшы кожную валоку сялянскіх надзелаў трыма рублямі. Трохдзённая паншчына з шасцю тысячами прыгонных і вінакурства прыносілі 74593 рублёу гадавога даходу. Акрамя таго, Зорыч забраў сабе 2 тысячы рублёў з касы агульнаяўрэйскіх (каробачных) збораў, адабраў у яўрэяў піцейны продаж і навязаў арандатарам абавязак шынкаваць 16 тысяч вёдзер віна з уласных заводаў, пасадзіў у 120 лаўках 70 уласных сялян-гандляроў, каб цалкам прысвойваць іхні прыбытак, адбудаваў у фальварку Сямёнаўка парусінавую фабрыку на 160 станаў, дзе 152 прыгонныя выраблялі 10 тысяч аршынаў. Паншчынная перабудова гаспадаркі спадарожнічала з прымусовым высяленнем яўрэяў з вёсак, і апошнія хутка паскардзіліся на тое, што Зорыч абыходзіцца з імі "как с крепостными". У Шклове ўспыхнуў канфлікт, пагасіць які 15 чэрвеня 1799 г. цар накіраваў вядомага паэта і сенатара Г.Дзяржавіна.

Апошні засведчыў на месцы катастрафічную запазычанасць (2 мільёны рублёў) Зорыча, які проста рабаваў і сялян, і яурэяў. Смерць выратавала Зорыча ад поўнага банкруцтва, але вакол Шклова разгарэлася барацьба прыдворных інтрыганаў. Маёнтак аддалі пад апеку Дзяржавіна, а пасля ягонай смерці ўладанне апынулася ў А.Чарновіча. У 1838 г. Шклоў забралі ў спадчыннікаў Чарновіча ў казну, але саноўнікі ніяк не маглі даць рады, якім чынам скасаваць даўгавыя прэтэнзіі на паўмільёна рублёў срэбрам ад аўстрыйскіх крэдытораў і барона Соргера. У 1845 г. урад вырашыў прадаць 3046 сялян уладання для задавальнення крэдытораў, ацаніўшы прыбытак ад 12766 дзесяцін прыдатнай зямлі ў 217160 рублёў. Паколькі адно вінакурства прыносіла 148 тысяч рублёў, то знайшлі нявыгадным прадаваць піцейны продаж асобна. Але ж і прадаць усе разам азначала абысціся з яўрэямі нібыта з прыгоннымі. Продаж адклалі да 1855 г., а ў сувязі з накапленнем скарг, іскаў ад шасці памешчыкаў тую справу 3 кастрычніка 1858 г. наогул закрылі.

Беларуская мінуўшчына. 1995. № 2. С. 48--51