Картаграфія беларускіх зямель

КАРТАГРАФІЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ

Многія дзесяцігоддзі рэжым сакрэтнасці,які панаваў у нашай краіне, не дазваляў уважліва і ўсебакова даследаваць такія пласты айчыннай гісторыі, як межаванні, люстрацыі зямель і іх картаграфічныя вынікі, Інакш кажучы, — трыангуляцыю. Зараз перад вучонымі адчынены дзверы і гэтай таямніцы. Больш таго, разгортванню разнастайнай даследчай работы ў гэтым напрамку спрыяе аб’яднанне ў адзіны навуковы цэнтр Западнага аэрагеадэзічнага прадпрыемства з Інстытутам геалогіі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук Беларусі.

Разгляд методыкі старажытнай палігорнаметрыі, які вядзецца ў прапанаваным чытачам артыкуле, дае падставу для параўнальнага аналізу паходжання і дакладнасці картаграфічных помнікаў, навуковых поглядаў і геаграфічных уяўленняў іх стваральнікаў. Думаецца, усё гэта зацікавіцъ не толькі навукоўцаў, але і тых, хто хоча больш дасканала ведаць нашу спадчыну.

Атрымаць належнае ўяуленне аб прычынах, сутнасці і значэнні дадзенай, малавядомай чытачу, звы можна толькі пры веданні методык палігонаметрыі WУ11 ст., на падставе якой у 1783—1785 гг. было праведзена Генеральнае межаванне Магілёускай i Полацкай губерняў.

Межаванне тут праводзіла Смаленская межавая кантора дзеля геадэзійнага замацавання фактычнага бясспрэчнага землеўладання і дакументальнага абгрунтавання царскіх зямельных падаравенняў. У адрозненне ад мензульнага способу тэрытарыяльных здымак польскімі каморнікамі і тапографамі. з вычэрчваннем геаграфічнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі (абставін) непасрэдна ў полі межавыя здымкі выконваліся паўінструментальным шляхам. Землямерная партыя абыходзіла граніцы зямельных уладанняў і па адводах (паказаннях) саміх уласнікаў альбо іх давераных асоб вымярала даўжыню межаў 10-сажнёвым жалезным ланцугом (21.3 м.). Сетка акружных межаў уладанняў служыла апорнай геадэзіцыйнай асновай для матэматычнага вызначэння зямельных плошчаў. Вуглы паваротаў хадавых ліній вымяраліся астралябіяй з дыоптрыяй і компасам. Межы ўладанняў у працэсе пракладкі інструментальных хадоў замацоўваліся межавымі знакамі, паколькі большая частка апошніх замяняла адсутнасць натуральных (т. зв. вечных і нязменных) урочышчаў рэк, ручаёў, рвоў і г. д.

Паколькі выніковае становішча межаў лічылася сведкам бяспрэчнасці землеўладання і межавання, то яны аддаваліся пад нагляд павятовых земскіх судоў з патрабаваннем перыядычнага ўзнаўлення за кошт саміх уладальнікаў. Аднак «навечнаўсталяваныязнакі парушаліся рэгулярнымі захопамі, змяняліся пад уздзеяннем мабілізацыі ўладанняў. Велізарныя затраты каморніцкай і сялянскай працы аказваліся дарэмнымі. Сама чарцёжна- планавая дакументацыя межавання патрабавала перыядычнага аднаўлення.

Тым не менш, царскі ўрад у 1798 г. прадпрыняў толькі паліятыўныя меры: губернскаму штату землямераў даручалася прадастаўляць звесткі аб зменах у наменклатуры населеных пунктаў, прозвішчах уладальнікаў і павятовых межах. Пераафармленне картаграфічных матэрыялаў Генеральнага межавання патрабавала вялізарных выдаткаў паперы, фарбаў, спецыялістаў. Апошнія адлучаліся на выконванне шматлікіх неадкладных часовых мерапрыемстваў. Спробы перасачынення межавых атласаў Магілёўскай і Полацкай губерняў у маскоўскай Межавой канцылярыі расцягнуліся амаль на ўсю першую палову 19 ст. і так і не былі здзейснены.

Да таго ж, межавыя здымкі выконваліся спарахнелымі астралябіямі, рамонт каторых ускладваўся на саміх землямераў. З-за гэтага многія геаграфічныя каардынаты і матэматычныя вызначэнні цалкам залежылі ад вопыту і майстэрства, а дакладней –праізвола тэхнікаў. Апошнія не грэбавалі свавольна вычэрчваць элементы мясцовасці пры незлучэннях здымачных палігонаў і хадавых ліній. Дадзеная акалічнасць неаднойчы вызначалася пры паўторных здымках асобных маёнткаў у першай палове 19 ст. Увогуле, цякучыя межы феадальных уладанняў не маглі стаць дасканалай і трывалай базай для дакладных статыстычных вызначэнняў, уліку плошчы землеўладанняў. Для атрымання дакладных картаграфічных выяў мясцовасці патрабавалася стварыць пастаянную апорную геадызіцыйную сетку інструментальных здымак, непадуладную зменлівым сацыяльна-эканамічным зрухам, а тым болей—адміністрацыйна-палітычным рэарганізацыям.

На асэнсаванне неабходнасці прынцыпіянальна супрацьлеглай Генеральнаму межаванню методыкі палявых здымак, аднак, рашучае ўздзеянне аказалі стратэгічныя фактары. Беларусь, асабліва яе заходняя частка ў складзе Гродзенскай і Мінскай губерняў, адной з першых аказалася тэатрам ваенных падзей 1812 г. Апошнія асабліва высветлілі неабходнасць буйнамаштабных тапаграфічных  карт, якія б дазвалялі хутка манеўраваць войскамі на лясістай і багата перасечанай мясцовасці. Таму адпаведныя геадэзіцыйныя працы па заснаванню апорнай базы у выглядзе трыганаметрычных пунктаў (сігналаў) тапаграфічныз здымак манапалізавала ваеннае ведамства--Ваенна-тапаграфічнае дэпо.

Трыангуляцыю складалі палявыя дзеннні па ўсталяванню трыганаметрычных знакаў у выглядзе некалькіх ланцугоў (радоў) трохкутнікаў, з каторых і ажыццяўляліся тэрытарыяльныя здымкі. На тэрыторыі Беларусі яны з’яўляліся працягваннем трыганаметрычнай сеткі суседніх губерняў. Выдатную ролю ў іх заснаванні адыграў палкоўнік першага пяхотнага корпуса, обер-кватэрмайстар Карл Іванавіч Тэнэр, каторы ў 1815—1822 гг. здзейсніў адпаведныя працы ў Віленскай губерні.

Менавіта яму з 25.06.1823 па 14.01.1824 г. давялося выканаць рэкагнасцыроўку Гродзенскай губерні на падставе трохаркушнай карты губерні. Паходжанне аношняй невядома. Але вынікі агляду паказалі,што карты «касательно дорог, деревень и местечек весьма мало согласны с натурою, равно как ситуация на оных совершенно неверна» (ЦДВГA, ф.38, воп. 1, с. 45, л. 10 адв.) У справаздачы начальніку Генштаба, генерал-ад’ютанту барону I. I. Дыбічу К. Тэнэр падкрэсліваў, што толькі ўзвышша паміж Гродна, Слонімам і Пружанамі дазваляе закласці першакласную трыганаметрычную сетку. Лясы перашкаджалі правесці поўны і бесперапынны ланцуг трохкутнікаў уздоўж граніцы з Мінскай губерняй. Тут ён прапаноўваў выставіць сігналы толькі на адкрытых месцах. Усю сетку мелася працягнуць двумя радамі ад 93-га трохвугольніка Віленскай губерні: першы ланцуг — праз Ліду, Гродна ў кірунку Слоніма, а другі — на Навагрудак. Абодва рады злучаліся пад Пружанамі і прадоўжваліся да Брэста. Першакласная сетка налічвала па плану 65 трохкутнікаў. Трыганаметрычныя вызначэнні віленскай здымкі мелася ўдакладніць праз паверачны базіс каля Брэста альбо Кобрына. Ланцугі трыангуляцыі прадбачылася з’арыентаваць па астранамічнаму кірунку абсерваторыі ў Мешканцах (23 км. ад Вільна).

Вучоны камітэт ВТД 14.02.1824 г. ухваліў праект і вырашыў злучыць Гродзенскую частку сеткі праз Беластоцкую вобласць з Курляндыяй. Амаль увесь 1824 г. заняло ўладкаванне фінансавых. спраў. Сенат прадугледжваў 150-дзённы палявы сезон на кожнага з пяці афіцэраў каманды Тэнэра, або 611 здымачных дзён на працягу 4,5 гадоў. Обер — і штаб афіцэрам выдаткоўвалася 4888 руб. «порционных», 9012 руб.—тром унтэр-афіцэрам і 70 радавым. Разам з кіраўніком і павадыром яны атрымоўвалі яшчэ 5312 руб. «прогонных» (падарожных). На пабудову 60 першакласных сігналаў камітэт прасіў 12659 руб., а на 380 другакласных — 1084 руб. 3 астранамічнымі працамі праект важыў 45710 руб. Да таго ж прадбачылася наймаць падводы. Згодна паведамленню гродзенскага губернатараАндрэйковіча распаўсюджаны кошт вольнанаёмнага летняга працаўніка лічыўся ў 85 кап., а з канём — 1 руб. 90 кап. (там жа, л. 26).

31.12.1825г. К. Тэнэр выканаў справаздачную карту здымак, геадэзіцыйную частку каторых закончылі 10.03.1826 г. Астатні час, да канца кастрычніка 1826 г., занялі астранамічныя вызначэыні уплыву сціснутасці зямной паверхні на геаграфічнае становішча трыганаметрычных знакаў. Адпаведныя назіранні выконваліся ў мястэчках Немеж, каля Вільна, і Якабштат (Курляндская губерня) з дапамогай прафесара астраноміі Віленскага універсітэта П. Славінскага. Усяго было зроблена больш 51 тыс. назіранняў шляхам параўнання «двух небесных и двух теристрических дуг» на канцах і сярэдзіне мешканскага мерыдыяна.

Паверачны базіс, даўжынёй 5060 саж. (1км ) ствараўся паміж сігналамі Дружыловічы і Асаўніца на мяжы Мінскай і Віленскай губерняў. Вымярэнні вуглоў першакласнага трохкутніка 8-дзюймовым кругам Троўтона выявілі, што сума вуглоў ад 0,007 да некалькіх секунд менш 180 градусаў. Вызначэнні К. Тэнэр пераправерыў тэадалітам Рэйхенбаха з чатырма тэрмометрамі. Дзеля гэтага ён у пачатку 1828 г. нават ездзіў у Дэрпт для вывучэння прац па градуснаму вымярэнню ў Ліфляндыі. Там ён дамовіўся з вядомым астраномам В. Я. Струвэ аб тым, што апошні злучыць градусныя вымярэнні Літвы і Ліфляндыі і зробіць вынік «самым минимальным» у Еўропе (там жа, л. 27 адв.). Астранамічныя працы ўсё ж такі выканалі афіцэры Генштаба Розеніус і Оберг без вугламера, чым заслужылі крытычныя заўвагі з боку другога спецыяліста Ф. Ф. Шуберта.

Пакуль вучоныя высвятлялі дакладнасць і надзейнасць уласных разлікаў, К. Тэнэр 2.11.1827 г. дакладваў аб паспяховым завяршэнні трохгадовай трыганаметрычнай здымкі Гродзенскай губерні (там жа, л. 61). 3 асаблівым гонарам ён паведамляў, што нават збярог 12683 руб. Эканомію ён прапаноўваў затраціць на ўдакладненне геаграфічных вызначэнняў на працягу дадатковых двух гадоў. Аднак, у сакавіку 1827 г. яго пазбавілі 17 афіцэраў і толькі 19:08.1829 г. К. Тэнэр паведаміў, што градуснае вымярэнне вуглоў першакласных трохкутнікаў Гродзенскай губерні скончана намаганнямі ўласна аднаго падпаручніка I. Хадзько (там жа, л. 131). На час здымак было закладзена 35 першакласных і 1268 другакласных трохкутнікаў, выканана 17780 трыганаметрычных і 6270 астранамічных назіранняў. Апошнія сам Тэнэр ацэньваў «весьма удовлетворительно», паколькі з іх дапамогай не спатрэбілася вымярэння паверачнага базіса на беларускай зямлі (там жа, л. 136).

Пад уплывам тагачаснай службовай заўзятасці кіраўніцтва ВТД у снежні 1827 г. былі распачаты работы па складанню праекта трыангуляцыі Мінскай губерні. Начальнік штаба яго імператарскай вялікасці, генерал ад інфантэрыі Даўрэ, каторы загадваў праектам, даручыў Тэнэру адправіць двух афіцэраў для агляду фізіка-геаграфічных характарыстык яе паверхні. Каб хутчэй забяспечыць будучую тапаграфічную здымку цвёрдымі кропкамі трыганаметрычнай сеткі, ён дазволіў адыйсці ад правіл — зблізіць куты трохвугольнікаў, а самі сігналы выстаўляць толькі на адкрытай мясцовасці. Сам Даўрэ пры гэтым добра разумеў, што паспешлівасць можа скончыцца «не с такою точностию, каковая требуется при измерении дуги меридиана» (там жа, с. 109, л. 4 адв.). Тэнэр саступіў. Рэкагнасцыроўку на працягу 29 жніўня—5 лістапада 1827 г. выканалі I. Хадзько і палкоўнік Дзітмарс.

Разгледзеўшы прапановы К. Тэнэра, упраўляючы ВТД Ф. Шуберт адхіліў намер К. Тэнэра вымерыць другакласныя трохкутнікі і прапанаваў выканаць гэта адносна толькі першакласных. Такая схема прац выцякала з ацэнкі тэрыторыі губерні, дзе толькі 1/3 плошчы дазваляла выставіць высокія сігналы, высекчы прасекі. звезці камяні для закладкі фундаментаў. Першы рад — 50 сігналаў — мелася распачаць ад Відзы і Чарняты Віленскай губерні, працягнуўшы праз Докшыцы, Мінск, Слуцк, Мазыр на Брагін. Тут ён злучаўся з усходнім радам, каторы вялі ўздоўж р. Беразіны праз Барысаў, Бабруйск і Рэчыцу. Трэці рад — 45 знакаў — цягнулі ад Лясковіч — Асаўніцы Гродзенскай губерні каля р. ІІрыпяць да Рэчыцы. Тут мелася зрабіць паверку ланцугоў. Уся трыганаметрычная сетка налічвала 155 трохкутнікаў. Замест другакласнай сеткі прадбачылася выставіць яшчэ тры рады першакласных сігналаў.

Тэнэр спрабаваў дамагчыся дазволу на заснаванне дадатковых другакласных сігналаў, кожны вышынёй каля 9 саж. (19,17 м ), паколькі без іх трыганаметрычныя вылічэнні не давалі дакладнасці ўсёй сетцы з-за закрытай мясцовасці. Замест звычайных 10 км. даўжыня першакласнага боку трохкутніка мела больш 20вёрстаў. Таму, як пісаў сам Т:знэр у лютым 1828 г., без другакласных сігналаў «тригонометрическаясеть Минской губернии не будет содержать может быть вовсе топографических базисов на пространстве 70 тыс. кв. верст» (там жа. л. 23 адв.). А гэта значыць, што амаль палова плошчы губерні падлягала зрокавай здымцы. Аднак, на гэтыя слушныя заўвагі Даўрэ 6.03.1828 г. адказаў: паколькі «сего в предмете не имеется, а будет произведена токмо одна военная съемка, то второклассные треугольники вовсе не нужны» (там жа. л. 25).

Відаць, на тым і парашылі. Тэнэр адправіўся на завяршэнне здымак паўднёвай часткі Курляндскай губерні і толькі напачатку 1830 г. Ф. Шуберт распарадзіўся скласці новы праект трыангуляцыі Мінскай губерні па прыкладу інструментальных здымак Малдавіі і Валахіі. Вярхі ваеннага кіраўніцтва па-ранейшаму хісталіся паміж спосабамі здымак, бо ад іх залежылі грашовыя выдаткі.

Новую каманду Тэнэра склалі пяць афіцэраў, да каторых дадалі 12 кандуктараў зБабруйскай і Дынабургскай інжынернай каманды (яны вялі інжынернае будаўніцтва тутэйшых крэпасцей). У распараджэнне Тэнэра далі таксама тры роты з 35 малодшымі афіцэрамі і 347 чал. салдат (там жа, л. 37 адв.).

Новую працу Тэнэр меркаваў завершыць праз 4 гады, на што запрошваў 50 -тыс. Руб. Аднак Ф. Шуберт даў толькі два гады, паколькі трохкутнікі «не требуют точности градусного измерения» і паколькі астранамічныя вызначэнні, як ей пісаў, можа выканаць і сам Тэнэр з дапамогай трох афіцэраў. Шуберт адмаўляў у неабходнасці будоўлі каменных фундаментаў сігналаў з-за недахопу часу і ўлады, выступаў супраць вымярэнняў вуглоў другакласнай сеткі тэадалітам, каторы не дасць «никакой точности» (там жа, л. 55).

Дарэмна К. Тэнэр даказваў, што астранамічныя вымярэнні ўласнымі сіламі патрабуюць яшчэ год работ, што ў яго камандзе не маецца ніводнага афіцэра, ведаючага трыганаметрычную здымку. 16.04.1830 г. яго каманда адправілася на здымкі, атрымаўшы 42838 руб. на геадэзійную і 25799 руб. — на астранамічную часткі трыангуляцыі. Відаць сам Тэнэр уступіў націску, бо запэўніваў, што «все меры мною принятые будут споспешествовать к скорейшему окончанию целой работы» (там жа, л. 75). Але ад гэткай службовай заўзятасці так жа хутка сталі валіцца ад вятроў сігналы.

Упершыню за 16-гадовую практыку Тэнэра пры пабудове знака ў маёнтку Гарадзішча ў чэрвені 1830 г. упаўшая падпора забіла двух сялян, а пры пад’ёме канатамі і казламі 8-сажнёвай падпоры на вышыню трох сажэнь балька зрабіла інвалідам трэцяга селяніна (там жа, л. 99). Цэлы месяц здымак Тэнэр вымушаны быў весці практычнае навучэнне баявых афіцэраў у складанні дзевяці трохкутнікаў.

3 набліжэннем падзей, звязаных з паўстаннем 1831 г., перамагло імкненне атрымаць простыя ваенныя дадзеныя для тэрміновай дыслакацыі войскаў. 12.04.1831 г. цар асабіста прыпыніў геадэзіцыйныя працы. I. Хадзько адаслалі на злучэнне ланцугоў трыангуляцыі з Прусіяй. 3 трох тапаграфічных аддзяленняў Тэнэру пакінулі толькі адно. Два батальёны з 600 салдатамі хварэлі і бяздзейнічалі на бівуаках. Спроба атрымаць тэадаліт Рэйхенбаха ў Віленскім універсітэце скончылася арыштам пасланнікаў. Усе бумагі палявых дзеянняў Тэнэр схаваў у Бабруйскай крэпасці, чым наогул прыпыніў усе працы. У красавіку 1831 г. салдаты былі накіраваны на абарону г. Мінска «и содержания онаго в должном повиновении» (там же, л. 169). 5 мая Тэнэр здаў каманду часоваму ваенаму губернатару Храпавіцкаму, пад каманду палкоўніка Гецэля, сам захварэў халерай і да 27.10.1831 г. знаходзіўся ў Гродна. Магчыма. апошняя акалічнасць звязана не з самой хваробай. бо Тэнэра меркавалі падпарадкаваць упраўляючаму кватэрмайскай часткай 4 пяхотнага корпуса і змушалі, такім чынам. выконваць карныя задачы.

Так або інакш. але да сакавіка 1832 г. Тэнэр знаходзіўся ў Дэрпце, дзе разам з В. Струвэ завяршаў Літоўскае градуснае вымярэнне. Пры ім знаходзіўся адзін Хадзько, каторага ў канцы 1832 г. адаслалі ў Малдавію. Трыганаметрычныя здымкі распачаліся зноў па загаду цара ад 24.02.1833 г. і былі закончаны 28.10.1833 г. пад кіраўніцтвам Я. Е. Розенкампфа (там жа, л. 255)

Падрабязна згаданыя абставіны дазваляюць зразумець не толькі перадумовы з’яўлення падрабязных тапаграфічных карт пераважна на тэрыторыю заходніх губерняў Расійскай імперыі, але і вытокі іх якасці і дакладнасці. Гэта важна пры сучаснай цікавасці да картаметрычных выяў беларускіх зямель. Галоўным вынікам трыангуляцыі з’яўлялася стварэнне пастаяннай і астранамічна абгрунтаванай геадэзіцыйнайсеткі трыгапунктаў. Гэта дазваляла інструментальна здымаць вялікія абшары адначасова вялікай колькасцю тапографаў, прымяняць адзіную методыку і маштаб для праектавання карт, а тым самым  - пазбегнуць уплыву шматлікіх памылак іпраізволу выканаўцаў.

Яўген АН1ШЧАНКА, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыіАНБ.

Навіны Беларускай акадэміі. 12 чэрвеня 1992 г. С. 7.