Якабінец Ясінскі і шляхецкая Вандэя

Якабінец Ясінскі і шляхецкая Вандэя 

Яўген Анішчанка

Усё мае свой пачатак. 3 далёкага мястэчка Шаўліцэнтра буйной дзяржаўнай воласці, шmo на Жамойці - пачалося паўстанне 1794 года. Ахопіць яно і заходні абшар сучаснабеларускіх земляў - Браслаўшчыну, Ашмяншчыну, Берасцейшыну. Паўстаннем намячалася вызваліць край ад акупацыі царскіх войскаў, якія апынуліся тут па запрашэнню паслужлівых дзеячоў Таргавіцкай канфедэрацыі (1792 г.) і са згоды паслоў Гродзенскага сейма (1793 г.). Таму прадбачылася адначасова выгнаць захопнікаў і пакараць асоб, адказных за cmpamy незалежнасці, Увасабленнем радыкальнай плыні ў паўстанні лічыцца 32-гадовы палкоўнік інжынерыі Якуб Ясінскі, які збіраўся"пагладзіць мечам"здрадлівых суайчыннікаў ды ўвесці агульнаграмадзянскую роўнасць. Лозунг аб абывацельскай роўнасці будзе абвешчаны 24 красавіка1794 г., калі пад кіраўніцтвам таго ж Ясінскага паўстанцы апануюць сталіцай Вялікага княства Літоўскага Вільняй.

Стрыжанём змагання змоўшчыкі абралі войска, якое без атачэння акупантаў кватаравала на Жамойці. Усе ведалі, што войску пагражала прымусовае скарачэнне, запланаванае на 20 красавіка прарасійскім кіраўніцтвам ВКЛ на чале з польным гетманам Шыманам Касакоўскім. Аднак нечакана для змоўшчыкаў 14 красавіка рускія ўлады схапілі пад Брэстам графа Карла Мураўскага, назначанага А.Т.Касцюшкам галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі мясцовага вызвольнага руху. Пры арыштаваным меліся лісты, у якіх Касцюшка абяцаў патэнт на камандаванне кожнаму афіцэру, хто першым узніме сваю вайсковую часць на паўстанне. Шэфу 5-га літоўскага палка Паўлу Грабоўскаму ён раіў скарыстацца малалікасцю царскіх акупантаў і вызваліць сваю Айчыну" - ВКЛ. Генерала артылерыі Франца Сапегу ён заклікаў зрабіць усе, каб па прыкладу Кракаўскага паўстання (24 сакавіка) у "правінцыі літоўскай" да войска былі далучаны ўзброеныя косамі і пікамі мяшчане і сяляне. Пры тымКасцюшка лічыў, што "літоўскую правінцыю" можна лёгка нахіліць на агульнае паўстанне, не чакаючы. Трэба толькі пачаць, бо "я сам пачынаў з аднаго батальёна, а праз пару дзён ужо меў 6 тысячаў" - пісаў ён.

Недакладны ў літаратуры наступны момант. Лічыцца, што 15 красавіка ў шавельскі штаб першай кавалерыйскай брыгады (шэф Мікалай Сулістроўскі) прыбылі палкоўнік Ксаверы Несялоускі (шэф 6-га палка, сын наваградскага ваяводы Ёзафа і княгіні Кацярыны Масальскай), брыгадны генерал у адстаўцы Рамуальд Гедройц з Браслава, Антон Празорсынвіцебскага ваяводы) і ковенскі земскі суддзя Пётр Завіша. Яны загадалі няведама чаму прысутнаму тут генерал-маёру Антону Хлявінскаму (камандаваў 3-й брыгадай кавалерыі) узначаліць вайсковы чын. Збянтэжаны генерал адмовіўся, назваўшы прапанову авангурай, якая расколе грамадства і прычыніцца да падзелу рэштак Рэчы Паспалітай. Яго парады пачакаць вынікаў Кракаўскага паўстання Касцюшкі іспрыяльных міжнародных абставін госці палічылі баязлівасцю. Хлявінскага прымусілі назвацца галоўнакамандуючым. Тут жа быў ухвалены акт вайсковага паўстання, у які змоўшчыкі занеслі лозунгі аб вольнасці, роўнасці і незалежнасці. Акт падпісала прысутная шляхта і яго зарэгістравалі ў земскім судзе.

Каб розныя здрады не перашкодзілі таму "светламу саюзу аўтары паабяцалі ў маніфесце рэпрэсіі супраціўленцам. 3 нязгоднымі абыходзіліся адразу нежартоўна. Гедройц загадаў штабу 2-га палка прысягнуцъ пад актам, але капітан Масуловіч і паручнік Трускоўсі адмовіліся.

Тады іх адпор зламалі цягам 1- гадзіннага бою. Маёр Крыцкі не сустрэў адданасці сярод 3-га палка Я.Бараноўскаіа.Падпалкоўнік С. Грабоўскі ў Смаргоні стр. 3 паставіў шыбеніцу непакорнаму палкоўніку Ф. Гаржэнскаму, а прысутнаму натоўпу ад імя Касцюшкі заявіў, што тэрор будзе скіраваны на тых, хто “для ратавання Айчыны будзе прадпрымаць праціўнае”. Пачаліся арышты.

Лічыцца, што ў Шаўлях спяшаліся, каб апярэдзіць радыкальнага Ясінскага і не дапусціць таго да дыктатарскай улады. Ясінскі 16 красавіка прыбыў у Шаўлі, але абвешчанага акта не падпісаў. Паспрабуем вызначыць матывы матывы ягонае адмовы на падставе малавядомых архіўных звестак.Паходзяць яны з канцылярыі генерал-губвернатара Рыжскай і Рэвельскай губерняў М.В. Рапніна, якому Кацярына 11 даручыла задушьщь паўстанне ў самымвытоку.

3вуснаў казначэя Шавельскай эканоміі Ігнація Марціноўскага царскі намеснік даведаўся, шго А Хлявінскі прыбыў у Шаўлі 1 красавіка (aнe15-га) з загадам гетмана Касакоўскага перафарміраваць брыгаду Сулістроўскага. Апошні толькі на трэці дэень прывеў на агляд адзін эскадрон.. Пад час агляду адзін з гусараў папрасіў наогул распусціць усіх жаўнераў, якія самі і без паноў ведаюць як уладкавацца. "Але ж вы тады трапіце да рускіх абопрусакоўзакрычаў Хлявінскі. Хутка прыбылі памянутыя чацвёра гасцей. з дапамогайякіх у мястэчка былі сцягнутыя астатнія 5 эскалронаў. Яны атачылі Шаўліі нікога з яго не выпускалі.Затым афіцэры пайшлі ў суд, дзе ўрачыстапрысягнулі пад актам паўстання. 15 красавіка яны распусцілі па вуліцахэскадроны з трубачамі. якія агалосілі "рэвалюцыю" і захапілі 300тысячзлотых шавельскай касы. 3 той казны Хлявінскі раздаў жаўнерам затрыманае жалаванне і, як пісаў Рапнін, "принуждал всех обывателей присягать вольности и равности».

Прыбыўшы тымчасам (16 красавіка) сюды Ясінскі яўна спазніўся са cваімі радыкалькьнымі прапановамі. Наваг лоззунг аб роўнасці абвясцілі іншыя. Але ён не падпісаў шавельскі акт нез-за сваей няспрытнасці.Ён,неумненна, азнаёміўся на кватэры Хлявінскага з адозвай К. Несялоўскага, які збіраўся першы стаць вешчуном волі ад чужаземнага ярма і першым “асьмельваўся паклікаць абывацеляў на паўстанне народа” у падтрымку Касцюшкі. У сваім універсале Несялоўскі толькі ў адзінстве і адчаібачыў выйсце. Нячулым на патрыятычны заклік ён абяцаў толькі вечную няславу. Ён засцерагаў змагароў “пэцкаць рукі ў крыві вераломных землякоў” у тым адчайным парыве, ён абяцаў пакараць царскіх паслугачоў у судзе, пастаўленым паўстанцамі.

Менавіта гэты пункт аб лагоднасці дaздраднікаў і спробувыратаваць іх праз суд не мог падабацца Ясінскаму.

У сваім максімалісцкім памкненні Ясінскі дабіўся шыбеніцы для найбольш адыёзнага здрадніка Ш.Касакоўскага. Тым самым ён "зрабіў першы крок, які — як ён сам гаварыў — калі мне пашанціць, прынясе мне славу, а Айчыне маёй вольнасць”. Акрок тойбыў сапраўды толькі першы, бо Ясінскі не хаваў сваіх думакі неаднойчы публічна і прыватна гаварыў, што "сорамна цярпець расійскае іга і калі б ён меў 10 тысяч войска, то цудаў бы нарабіў". Ён казаў Касцюшку, што “калі б меў тваю ўладу украі. то павесіў бы 100 чалавек і пазбавіў ад іх 6 мільёнаў".

Не, нездарма прыхільнік тэрору адмовіўся падпісаць шавельскі акт. Ён ганарыўся тым, што, павесіўшы Ш. Касакоўскага. прадэманстраваў сацыяльную роўнасць,што знатнага вяльможу можна пакараць як "мізэрнага і звычайнага злодзея". У Шаўлях ён добра зразумеў, што абвяшчэннем свайго акта К. Несялоўскі збіраецца абяліць бацьку за ганебнае мінулае. Бо гэта Езаф Несялоўскі ў 1775 г. ухваляў першы гвалтоўны падзел Рэчы Паспалітай, потым лакейнічаў перад Пецярбургам у дзяржаўнай радзе, варожа ставіўся да Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Але Несялоўскіх было шмат. Ясінскага абурала не адная постаць "княжацкага роду" у віленскай Радзе. 3 усіх яе 29 членаў 12 асобаў (Міхал Клеафас Агінскі, Міхал Брастоўскі, Станіслаў Валовіч, Валенці Гарэцкі, Paмуальд Гедройц, Самуэль Корсак, Мікалай Мураўскі, Бенедыкт Марыконі, Ёзаф Несялоўскі, Каэтан Нагурскі, Антон Тызенгауз) непасрэдна працавалі ў камісіяхабрыдлага гродзенскага сейма. Там жасядзелі Павел Грабоўскі,  Франц Сапега, Казімір Рушчыц, стр. 4 якія потым узначаляць паўстанцкія высілкі і чамусьці праслынуць бяздзейнасцю і ўхіленнем ад дысцыпліны.

Менавіта "князі” М. К. Агінскі і Міхал Радзівіл (у радзе забаіцца фігурыраваць на першых ролях і сядзе ў камісіі бяспекі) на гродзенскім сейме паднішуць ганебны дагавор з Кадярынай II,дзе назавуць Канстытуцьпо 3 мая 1.91 "гвалтам". У тым дагаворы ямы не толькі дабраахвотна аддадуць над Расійскую Імперыю зямлю з блакітнымі азёрамі, бусламі ібеларусамі на вечныя часы. За сябе, сваіх нашчадкаў, ад імя караля, сейма яны адракуцца на вечныя часы і ад усялякіх прэтэнзій на саступленыя тэрыторыі. Яны вельмі забаяліся, што паўстаннсм могуцькіраваць прагнучыя неадкладнага тэрору Ясінскія. Яны паспешылі захапіць кіраўніцтва паўстаннем, каб праз свой валакітны суд пазбегнуць пакарання, Яны дазволілі рашучаму колу паўстання на чале з Ясінскім павесіць найбольш агіднага "стрэлачніка” – Ш.Kacaкоўскага, які падпісваў разам з імі той гродзенскі дагавор. Так што паказальная расправа з Касакоўскім не была ініцыятывай толькі Ясінскага. Але каб падобная доля не спасцігла і іх, яны пастаянна запаўнялі свае адоавы і універсалы патрабаваннем маўчаць, не разважаць, пагражаючы шыбеніцамі непаслухмяным. Вось так у паўстанні выдатна спалучыліся тэрарыстычная рашучасць якабінца Ясінскага з прыстасаванствам знаці. Яны трымалі пры сабе Ясінскага за страшыдла, якім пагражалі нязгодным са сваёй уладай. 3 аднаго боку, для атрымання падтрымкі, для запэўнення ў сваей шчырасці яны выставілі папулісцкія лозунгі. Але з той шыльды яны ж самі хутка выкінуць лозунг роўнасці, каб не адбылося сапраўднага стыхійнага сялянскага самаразняволення, 3 аднаго боку, яны прагнулі атрымаць на сваім баку масавы энтузіязм і самаахвярнасць. Але многія з іх давялі войска да такой небаяздольнасці, што зараз ім самім жа давялося ўзбройваць яго косамі, пікамі або "чым папала". 3 аднаго боку, яны дэманстравалі ўласны сацыяльны радыкалізм тыпу французскай рэвалюцыі, Але яны ведалі, што царскія войскі ўкрочылі менавіта для таго, каб на карані загасіць яе павевы iне пусціць яе заразлівыя ідэі ў межы імперыі. Таму віленская Рада з першых дзён свайго існавання апынулася заложніцай уласных прапагандысцкіх деклярацый, якія баялася або не жадала ажыццяўляць. Сваімі ваганнямі яна вельмі дапамагла царызму канчаткова апанаваць землямі ВКЛ і далучыць іх да Расійскай імперыі.

I многія яе члены дапамаглі ў тым царызму прама, непасрэдна. Вось толькі два прыклады.Адразу пасля паўстання (30 мая) да Рапніна з’явіліся Ігнат і Антон Празоры (апошні быў членампаўстанцкай Рады) і "добровольно свято обещали, что они не только сами от мятежа и всякого сообшения с причастными к оному отрекаются, но желаютещесклонить к тому и брата” (Карла Празора). Князь Miхал Радзівіл на наступны ж дзень паўстання даслаў царскаму намесніку Ц.Туталміну ліст з падрабязным апісаннем падзей. Нездарма яго не апынецца ў спісе асоб, якіх расійскія ўлады пазбавяць маёнткаў за ўдзел у паўстанні. Радзівіл сеў у тую Раду простым і непрыкметным саветнікам. I што дзіўна - Туталмін папросіць потым для яго чын таемнага саветніка ўжо ў царскім урадзе ... за непоколебимую к престолу ея императорского величества верность".

Сярод віленскіх радцаў, па сведчанню А. Хлявінскага, шмат членаў карэспандавалі з царскімі генераламі ў час паўстання. Царскі рэжым быў ім даспадобы, бо ён бязлітасна выкараняў усялякія памкненні радыкальна парушыць існуючы сацыяльны лад, у якім яны былі і жадалі надалей застацца гаспадарамі, на першых ролях. Яны толькі спачатку запаліліся супраць царскага дэспатызму, бо той назаўсёды рабіўся самаўладным гаспадаром у краі, дзе яны здавён правілі, зневажаючы нават вольнаабраным імі каралём, якому маглі заўсёды адмовіць у паслушэнстве, Уладальнікі палацаў саступілі сіле моцнага суседа, бо ўпэўніліся, што ён штыкамі не дапусціць скасавання ні прыгону, паншчыны, на чым і грунтавалася іх гасладаранне. Многія з іх задаволіліся стабілізацыяй свайго сацыяльнага становішча, адцураліся мары аб незалежнасці, вольнасці.

Беларуская мінуўшчына 1995. № 5. С. 2-4