Адозвы літоўскага паўстання 1794 г.

Адозвы літоўскага паўстання

Беларускі нацыянальны рух і ідэю аб дасягненні суверэнітэту краіны нярэдка выводзяць з паўстання 1794 г. супраць расійскай залежнасці. З кіраўніком руху у Вялікім княстве Літоўскім Якубам Ясінскім і ягонай адозвай 24 мая 1794 г. да літоўскага народа звязваюць і самую радыкальную плынь у паўстанні пад агульным кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Аднак мы дагэтуль не ведаем усіх актаў паўстання. Таму каб менавіта гэтую падзею лічыць зыходнай у станаўленні беларускай самасвядомасці, звернемся да малавядомых дэклярацый кіраўніцтва паўстаннем на Бацькаўшчыне.

Першым ‘Адозву да канфедэрацыі і народа” Літвы склаў шэф 6-га літоўскага пяхотнага палка Ксаверый Несялоўскі ў Шаўлях, адкуль уласна і пачаўся вызвольны рух у княстве. Акт напісаны паміж 15 — 20 красавіка і выразна тлумачыцьпрычыны і мэты ўзброенага дзейсгва Вось ён:

“Калі няшчасным лёсам і безупыннымі гвалтамі прыгнечаны народ даведзены да такой крайнасці, што цярпеннем сваіх няшчасцяў  перамагчы не можа, то мае ён права і абавязак  скрушыць ланцуг, які начапіў на яго замежны наезнік. Не варта мне, брацця, маляваць суммы вобраз пастаянных уціскаў, якія пры кожным абранні караля прычыняў нам гвалт сусадзяў Не буду таксама ўспамінаць здзейсненыя маскалямі гвалты шляхам захопу біскупаў, паслоў, гетманаў з месцаў публічных абрадаў, навязванне цяжарнага ўрада і падзелу краю. Hiяк, нарэшце падкрэсліваю думку, несправядлівым рускім войскам у нашыя межы наведзенага для агульнага для згубы спраў Варшаўскага сойма, шмат, брацця, крыві разліта, як шмат цнатлівых абывацеляў уціснута і абрабавана, як шмат злачынцаў і здраднікаў багатымі дарамі ўвекавечана. Свежая памяць адчувальнага прыгнёту з ліхвой дазваляе ўявіць жахлівы від кожнага народа, насяляючага гэтую няшчасную зямлю. Насмактаныя ганебнай няславай і дагэтуль і на будучае, сталі мы нарэшце на край бездані, якую, каб абмінуць, належыць ужыць такіх сродкаў, якія знойдзем у справах іншых народаў, прагнучых вырвацца і ўжо скінуўшых чужаземнае ярмо.

Швейцарцы, генуэзцы, амерыканцы розным відам уціскаў прыгнечаныя, сціснутыя зброяй перавышаючых магутных дэспатаў, выжытыя з сіл і дадстакаў, займелі сваю вольнасць, калі адшукаць яе сапраўды пажадалі. Адчай ахінуў іх намеры, а адзінства, злучыўшы сэрцы ўсіх на агульную абарону, колькі мужнасці надало дзейнасці, што пры недахопе зброі кожную прыладу, якую толькі прыдумаць можна, ці якая прыгледзіцца з дадзеных прыродай на абарону чалавеку, самыя нават камяні, паслужылі для адпору гвалту і пераканання пачварных ворагаў. Кожны з ахвотаю бег на ратаванне сваёй Айчыны, лучыўся люд з гарадоў і вёсак, бедных халупін і, што больш важна, каб адважней паскорыць помсту ворагу, па некалькі чалавек скакалі на адным кані. Адзінства і адчай --вось найпершыя сродкі для набыцця страчанай вольнасці..Такая вось рашучасць, як вядома, зараз дапамагае французу, які змагаецца за айчынную свабоду, і  вядома, як шмат яна дае сілы для атрымання значных выгод над перавышаючым непрыяцелем.

Верце, дабрадзейныя абывацелі, што кожны народ, які сапраўды пажадаў быць вольным, заўжды рабіўся вольным. Злучаных затым духам адзінства і жадаючых сцерці ганьбу народа адчаем сэрца, запрашаю мужна прыстаць да агульнай абароны. Асмельваюся пазваць вас супраць ворага на паўстанне, а мая смеласць павялічана прыкладам дабрадзейнага мужа Касцюшкі, на чале ўзброенай сілы народа стаўшага, так і многіх ужо ваенных і цывільных абывацеляў, прыстаючых да генеральнага саюза ў Кароне. З гэтага акта знішчаецца усякая быўшая ўлада. Не шкадуйце, старанныя абывацелі, прысвяціць частку маёмасці для цэласці Айчыны, не адмаўляйце даваць харч у муцэ, крупах, сухаpax, жыце і г.д.

Пастаўляйце коней, вопратку, абутак, простае сукно, палатно. Цудоўныя тыя ахвяры будуць аплочаны набытай вольнасцюАйчыны. Саміх сябе не шкадуйце прысвяціць для абароны Айчыны. Няхай кожны, колькі мае сілы насіць зброю, паспяшае прысвяціць сябе ў войска са зброяй, якую толькі знайсці можна. Зброяй ахвотнікаў будзе сякера, рыдлёўка, каса, фузея або стрельба, а вершнікаў —палаш, пісталет ці карабін. Хто аказаўся незаклапочаным і не чулым на абарону Айчыны, няхайведае, што вечнай пакрыецца няславай. Недумайце, абывацелі, што знешняя інтрыга або жаданне панаваць маглі схіліць да гэтага святога саюзу. Інтарэс і любоў да сваёй Айчыны складае гэтысвяты саюз, а пасіўная дапамогаабецана Францыяй ііншымі сімпатызуючымі дзяржавамі.

Увесь народ свайго збаўлення чакае ад вас, абывацелі, і вашай давяраецца стараннасці. Натхнёныя ўсеагульнай абаронай Айчыны, намагайцеся ўсімі спосабамі прагнаць ворагаў, але засцерагайцеся забрудзіць свае рукі ў крыві вераломных землякоў, бо той парыў не аднаму нявіннаму пашкодзіць можа. Здраднік жа знойдзе справядлівую для злачынцасваю кару ў крымінальным судзе,актам канфэдэрацыі пастаноўленаму.”1

Тэкст дакумента, як бачыце, вытрыманы ў памяркоўных танах і не ўяўляе ніякай праграмы будучага ўрада. Канкрэтныя мэты паўстання — атрыманне вольнасці, незалежнасці і абывацельскай роўнасці — віленская рада на чале з Ясінскім выказала ў вядомым ужо звароце ад 24 красавка 1794 г.

Лозунг аб роўнасці даўно спакушаў бачыць  за ім намер кіраўніцтва паўстаннем пашырыць шляхецкія свабоды і вольнасці на прыгоннае сялянства. Але вось што гаварылася ў “Адозве Найвышэйшай рады да літоўскага народа і вясковага люду" 30 красавіка 1794 г.

“Страшную вайну з народам Масква нам ужо як два гады абвясціла. Здраднікі Айчыны яе ўвялі. Слабасць з нявернасцю злучыліся яе прытлуміць. Зараз уціск і людская няволя ў апошняй роспачы абудзілі ў сэрцах абывацеляў адпор гэтай вайне. Капі справа ідзе аб агульным усім шчасці або згубе, там даламога і агульны паратунак адзін аднаму з права чалавека і людской супольнасці быць павінны. Бог блаславіў мужнасць народа. Ужо Кракаў, Варшава і Вільня ад Масквы вольныя. Узяты генералы маскоўскія, гарматы іх, харугвы іх, зброя нязмерная, касы, магазіны і тысяча нявольнікаў. Тысячамі трупаў укрытая айчынная зямля атрымала суцяшзнне адпомшчанай крыўдзе народа. Рэшткі люта раз'юшаных салдат край агнём і мечам пачалі нішчыць.

Брацця земляробы! Давяршыце адважна, што нашае рыцарства і абывацеліпачалі мужна. Адкінем погляды на розніцу станаў--усе мы людзі іабывацелі краю. Кроў людскую вораг пралівае, маёнткі і дамы агнём нішчыць. Выратуемся побач хто як можа. Абаронім усё сваё жыццё. Бацькоў, сыноў вашых люты маскаль мучыць ізабівае. Дзеткі! Бацькоў вашых дзікі казак працінае і pacсякае. Мацярок вашых на ганьбу і агіду тыранскі салдат цягне, навашлюбных сясцёр і крыўных вашых пахабны звер сарамаціць і распусна мардуе. Людзі. Дзетак вашых і малалетак на піках абрыдлае казацтва рве і разрывае. Глядзіце, сыны, на кроў нявінную спушчаную сваіх бацькоў. Глядзіце, мужы, на кроў і на смерць сваіх сем'яў, крыўды і ўціскі. Глядзіце, людзі, на дзікасць тыранаў. Пажар і страшнее полымя вакол паліць маскаль, вёскі, мястэчкі і корчмы забірае і рабуе, нішчыць усіх земляробаў, мяшчан і шляхту. Страшней чорных аблокаў узлятае з дымоў агонь, пажыраючы вёскі і хаты няшчаснага люду. Пацяшайцеся, душы, не разарваныя жалем і апошняй роспаччу. Дакуль рукі вашыя будуць страхам звязаны? Дакуль літасць недарэчная стрымоўваць нас будзе ад помсты найлюцейшай над здзічэласцю і так абрыдлай тыраніяй маскалёў? Дакуль сухім вокам і здзіцвялым намерам толькі смерці чакаць будзем ад раз'юшаных салдат і дзікага казацтва?! Бараніцеся, абывацелі, ад ворагаў, Айчыну і жыццё ў вас адбіраючых. Гэта права чавека. Бараніцеся, абывацелі, ад ворага, народ ваш у няволю пакараючага. Гэта права супольнасці і чалавека.

Людцы вясковыя і земляробы! Вы брацця нашыя, чыім крывавым потам апрацаванае поле жывіць народ. Выбірайце паміж сабой моладзь, узбройвайце яе хутчэй стрзльбамі, косамі насаджонымі, бердышамі і што толькі знайсці можна здольным для жадання смерці ворагам, апытвайце аб пераходах ворагаў па лясах, грэблях і мастах. Запальвайце лясы і паліце вакол ворага, дзе б толькі яго не заспелі, пільнуйце і сачыце па дарогах казацтва, для рабунку і палення вас насланае. Няхай гіне люты вораг. Не шкадуйце крыві рабаўнікоў і тыранаў, якія дамы вашыя паляць, а дзетак нявінных забіваюць і мардуюць. Пакіньце ў дамах альбо ў лясах схаваных з сем'ямі тых толькі, хто зямлю на засеў абрабіць здольны, а астатнія, хто толькі здольны да зброі, да мяча, да кос асаджоных і да ўсялякай зброі, бярыцеся бараніць і ратаваць Айчыну. Адныя ахвочых, дзе толькі пазваны будзеце, высылайце гатовымі да войска нарадовага, якое так вялікую справу ў Вільна з божай дапамогаю шчасліва доказала, што пачатак вольнасці ўжо ўтварыла і Уставу 3 мая (1791 г. — Я.А.), якая вам вольнасць і свабоду давала. вярнуць пастанавіла. Другія па дамах, дварах і вёсках лучыцеся са стараннай шляхтай і ахвотнікамі, а ў карнасці, парадку і ў страху божым замінайце ворагам дзе толькі можаце. Скарачайце лік тых наезнікаў і забойцаў якім толькі можна чынам. Бог з намі.

Брацця наймілейшыя! Справа наша добрая. Вольнасць нашу пры правах незалежнага народа вораг адбірае, раду нарадовую не дазваляе, абывацеляў дабрадзейных і нявінных у няволю забірае і патаемна вывозіць, войска нашае рассыпаць і броні пазбавіць, арсеналы і гарматы нашыя забраць, увесь скарб, даходы і падаткі нашыя знішчыць і здраднікам Айчыны раздаць загадаў. У межы нашыя маскаль наехаў, край наш нявінна без вайны па-здрадніцкузабраў, іншых суседзяў раздзіраць Айчыну нашу падбівае, зараз агнём і мечам усюды ўсё пустошыць. Ратуйцеся, брацця. Бараніцеся, абывацелі. Спакой ваш вам ужо не дапаможа. Мужнасць і адвага няхай бяруць помсту хаця б у згубе непрыяцеля.

Хто не з намі і народам — той вораг народу. Няма зараз партый, а калі хто партыю ўчыніць—горлам (смерцю. — Я.А.) ганебна пакараны будзе. Ратуйцеся ад ворага, бараніцеся як тольк можна і сіл стане ад лютых наезнікаў і падпальшчыкаў, сцеражыцеся здраднікаў Айчыны і даносце на іх хутка ў крымінальны суд народа, бараніце сваё жыццё, бараніце родзічаў, крыўных, дзетак і вашыя сем’і.

Радцы маёнткаў і старостваў, камісары, губернатары, эканомы, адвакаты –хто ад імя паноў вашых кіруе маёнткамі. Наказваем вам пад найсуровейшай адказнасцю, каб гэтую адозву простаму люду, сабранаму па эканоміях і ключах, зачыталі і тлумачылі, каб плябанам і ў парафіях ад імя Найвышэйшай рады народу давялі, каб па касцёлах з амвонаў была чытана і тлумачона 4 дні, каб на рынках, таргах і кірмашах у мястэчках з загаду двароў і магістратаў была агалошана. А тым часам, калі збор рэгулярнага рэкрута наступіць, абы ўсе дазорцы добраў і радцы для кожнай сядзібнай хаты, а войты, бурмістры і ўраднікі на месцах для ўсіх жыхароў мястэчак дзіды і бердышы зрабіць і раздаць загадалі і да выніку як хутчэй тое прывесці стараліся пад экзекуцыяй найсуровейшай з ведама кожнага якога-небудзь чалавека і каб бронь і ст рэльбы, у людзей вамі пазабіраныя пад рознымі ўмовамі, зараз жа ім вярнулі або новую добрую стрэльбу узамен ім далі. Карай суровай праз даносы і даведзеныя праз скаргі пакрыўджанымі, кожнага накажам.

Будзем біцца ўсе з ворагам, ратуемся ўсе і баронімся. Цяпер ужо час або змагаючыся жыць у вольнасці, або загінуць разам з Айчынай і славаю2.

Такім чынам, нават у спецыяльным звароце да сялян паўстанцкая рада не дала ім асабістай волі, а за развагамі аб грамадзянскай роўнасці і стварэнні супраціўных сабе партый прыгразіла смерцю! У сваю падтрымку яна звярнулася да слугаў божых. Галоўны афіцыял віленскай дыяцэзіі Давід Пільхоўскі падпісаў 1 мая.“Генеральнае віленскае пасланне ўсяму духавенству і вернікам” княства. Ксяндзоў прызвалі агалошваць паўстанцкія універсалы на 4-часовых набажэнствах і кожны тыдзень гаварыць з паствай на імшы. Пры казанях святары меліся “не кранацца розніцы станаў"3, а толькі прасіць Бога злучыць усіх абывацеляў духам адзінства. У адозве да уніятаў і праваслаўных гаварылася, што “польская зямля вас шчыра трымала да гэтай пары пад абаронай правоў”, што канстытуцыя 3 мая 1791 года ўраўнавала іх у годнасці з каталікамі і дазволіла стварыць сваю кансісторыю. Але была абяцана смерць за дапамогу Расіі4.

7 мая віленская рада загадала збіраць падаткі, уведзеныя Вялікім сеймаму 1788г., "за паслугу Айчыне5. Праз два дні ў спецыяльным універсале яна прыраўняла тыя падаткі да беззваротнай, але патрыятычнай пазыкі Радзіме, да ахвяры, якую “чулліва на лёс маці дзеці яе прысвячаюць6. Крыху раней, 1 мая, яна адважылася ўвесці рэкруцкую павіннасць з кожных 25 сялянскіх хат на працягу шасці тыдняў. Рэкрутаў абяцалі трымаць на сродкі з дзяржаўнай скарбніцы. Паны меліся перад тым забяспечыць рэкрута 100 злотымі або прадуктамі на тую ж суму7.

Мабілізацыя пачалася марудна — з-за нежадання паноў адпускаць сялян на паўстанне. Тады, 9 мая, Рада звярнулася да брацця шляхты, прызваўшы яе даць з кожнага пятага шляхецкага двара ахвотніка з канем і шабляй. Ахвотнікі не ўваходзілі ў склад рэгулярнага войска, а разам з сялянамі- рэкрутамі складалі на месцах паспалітrae рушанне, якое распускалася пасля поспеху паўстання. Пры тым рада тлумачыла: “здрада сваіх суайчыннікаў у чужыннае ярмо ўсіх нас прывяла. Жаўнер ужо помсціць нялюдскім тыранам за крыўды і абразы, вашай Айчыне нанесеныя. Няхай тыран, які не ведае правілаў людскасці, будзе ўражаны краявідам, што на той зямлі, на якую ён прыйшоў, якую бязбожна пустошыць і нішчыць, не ўбачыць ужо ніводнай рукі, якая б для помсты крыўды ізнявагі, сабе прычыненых, не ўзніме зброі”8.

Але апеляцыя да мужнасці і прыкладу продкаў не дапамаглі. 10мая рада абвясціла, што “вынік тае рэквізіцыі застаўся грамадствам дасюль устрыманы. Абывацелі! Любоў да Айчыны і дабротаў кожнага асобна не дазваляюць вам чыніць адвалокі, бо тым вынікам i на нас і на вашу Айчыну можаце наклікаць лёс цьмяны. Рада паўтарае сваю рэквізіцыю і заклікае вас, каб тых стральцоў на працягу 8 дзён ..у Вільна на месяц з прдуктамі або грашыма далі”9. І гэты зварот застаўся без плёну, бо паны  не шчодрыліся ахвераваць свае грошы і прыгонных на карысць радзіме. Не дапамог і зварот да рускіх салдат (13 мая), з якіх рада зняла адказнасць за гвалты і заявіла, што “ бязлютасная помста  польскага войска і жыхароў польскай зямлі скіроўваецца выключна на ваеначальнікаў10. Першымі гэты універсал прачыталі адукаваныя афіцэры, а не іх падначаленыя. У гэтых варунках зразумелыя і няўдачы кіраўнікоў паўстаннем.

Застаецца дадаць, што ўсе свае адозвы віленская рада выдаала на польскай мове і ўсяляк атаясамлівала сябе з польскімі паплечнікамі на чале з Касцюшкам. Між тым яна выводзіла лозунг аб абывацельскай роўнасці з моднага прынцыпу асветнікаў — усе людзі народжаны роўнымі. I толькі.

Бо пайсці далей, вызвалщь сялян і ўраўнаваць прыгонных у грамадскіх правах са шляхтай віленская рада не адважылася. Як жа яна можа лічыцца ўрадам больш радыкальным за Касцюшку, калі менавіта апошні вызваліў польскіх сялян ад прыгоннай залежнасці на час паўстання і дамагаўся таго ад віленчукоў?

А чым віленскія радыкалы 1794 года адрозніваюцца ад павешанага імі ж самімі водца прарускай канфедэрацыі Ш.Касакоўскага, які яшчэ ў 1792 г. таксама называў сялян ‘праўдзівымі карміцелямі народа і дабрадзеямі", які загадваў хапаць і адсылаць у суд “вольнай канфедэрацыі агітатараў вольнасці земляробаў1’ і патрабаваў абыходзіцца “з праціўнікамі вольнасці літоўскага народа як з партызанамі інепрыяцелямі сваёй Айчыны"?

Прыведзеныя адозвы паўстання 1794 г. фактычна паўтараюць гэтыя красамоўныя словы.

1. ф. 79, воп. 6, спр. 1837, л. 71-72

2. там жа, л. 203-204

3. там жа, л. 207

4. там жа, л. 210-213

5. там жа, л. 211 адв.-212

6. там жа, л. 202

7.там жа, л. 215-216

8.там жа, л. 215 адв.-216

9.там жа, л. 205

10. там жа, спр. 1835, л. 93.

Яўген АНІШЧАНКА, кандыдат гістарычных навук

Культура. 28 мая—3 чэрвеня 1996 г. с. 7