З торбай вольнасці

З торбай вольнасці

У красавіку—верасні 1794 г. паўночна-заходнюю частку сучаснай БеларусІ ахаліла антырускае паўстанне. Непасрэдна вынікала яно з незадаволенасці рашэннямі Вялікага сейма (1788—1792 гг.) Рэчы Паспалітай, на якім прыхільнікі ідэй і прыкладу французскай рэвалюцыі паспрабавалі рэфармаваць замшэлы лад дзяржавы і пашырыць шляхецкія свабоды на іншыя катэгорыі насельніцтва.

Нагадаем найбольш важныя з гэтых рэформ. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. дазволіла прадстаўнікам буйных гарадоў засядаць у сейме, але абмінула маўчаннем жыхароў прыватных мястэчак. Яна дэкларавала прававую апеку дзяржавы над сялянамі, што з‘явілася недазволеным замахам на неабмежаваную ўладу прыгоннікаў. Волю прадастаўлялікожнамуімігранту, які хаця б адной нагой ступіць на польскую зямлю. Тым хацелі зманіць сялян з Расійскай ІмперыІ ў прадугледжанае 100-тысячнае войска. Гэта занепакоіла рускае дваранстаа. Але вызваліць уласнае, айчыннае сялянства сейм не дазволіў. Ён пазбавіў выбарчага голасу немаёмную шляхту, чым скасаваў векавечную прывілею той удзельнічаць у палітычным жыцці, а магнатаў пазбавіў паслухмянай кліентуры ў барацьбе за ўладу і пасады.

Увогуле, сеймавыя захады падаліся рэфарматарам кволымі а рэтраградам — небяспечным парушэннем спрадвечна ўпаадабанага ладу. Апазіцыя стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю і з дапамогай царскай Расіі вярнула парадкі, што існавалі да 3 мая 1791 г. Кароль прыстаў да канфедэрацыі і загадаў польска-літоўскаму войску капітуляваць. Скліканы канфедэратамі Гродзенскі сейм у 1793 г. саступіў Расійскай Імперыі частку тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага (сучасныя цэнтральна беларускія землі). Трыумфатары пачалі праследаванне прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая і ідэй сацыяльнай роўнасці.

Пагроза страты ўцалелых рэшткаў Рэчы Паспалітай пры поўнай міжнароднай ізаляцыі зрабіла палкі патрыятызм апошнім выйсцем са стану сораму, гневу і адчаю. У наспеўшым паўстанні яго ўдзельнікі склалі дзве плыні. Радыкалы ішлі па слядах французскіх рэвалюцыянераў, якія тэрорам застрашылі непрыхільных, скасавалі манархію, феадальнае рабства сялян, увялі грамадзянскую роўнасць усіх саслоўяў. Памяркоўныя жадалі ўтрымаць падзеі ў межах дазволенага Канстытуцыяй 3 мая або адкласці вызваленне сялян і іншыя рэформы да выгнання іншаземных захопнікаў. Прадбачылася, што пасля перамогі чарговы сейм вызваліць сялян і абмяжуе іх павіннасці кантрактамі (інвентарамі), складзенымі самімі панамі. I тыя, і другія аднолькава жадалі кантраляваць падзеі зверху і не дапускаць працоўных да самастойных дзеянняў.

Нават Гуга Калантай, якога назвалі духоўным бацькам Канстытуцыі 3 мая і"рэвалюцыі 1794 г. баяўся разняволення сялян і раіў здзейсніць паўстанне адным войскам, а да яго далучыць сялян, “колькі пажадае армія" і колькі дадуць паны пад ахвотай. Ен тлумачыў, што “ніколі наша паспольства не адважвалася ў паўстанні на гэтую справу”--вызваленне сялян, якое, крый Божа, па-свойму і са зброяй расправіцца са сваімі прыгнятальнікамі. Ён дадаваў,штопаўстанне былоарганізавана «па натхненню можных, хаця яны ў им не фігурыравалі». Тое ж адзначаў і апошні кіраўнік паўстання Томаш ВаўжэцкІ, які пісаў, што “ ні па предмету, ні па асобах, ні па чыіх-небудзь дзеяннях інсурэкцыя не адпавядала французскай рэвалюцыі, а ўсе павадыры згаджаліся лепш на пагрозу яе гібелі, чым даць волю чэрні”. Ці адпавядае гэта ацэнка сапраўднай   дзейнасці кіраўнікоў паўстання ў ВКЛ, якіх зараз лічаць нацыянальна-беларускімі волатамі і нават большымі радыкаламі, чым іх польскія паплечнікі?

Літоўскае войска было зняслаўлена тым, што ў 1792 г. практычна без адпору пакінула беларускую зямлю на літасць царскіх генералаў і іх памагатых. Абуранae сорамам, голадам, капітуляцыяй начальнікаў, запланаваным на 20 красавіка 1794 г. двайным скарачэннем, яно гатова было падпарадкавацца першаму загаду. Скарыстаўшы монант, з яго сталі вербаваць дэзерціраў і ахвотнікаў у царскія войскі. Каб захаваць ударную моц паўстання, галоўны дыктатар Т.Касцюшка абяцаў генеральскі чын кожнаму, “хто першым выступіць" на баку паўстання. Так разгарнулася баацьба за армію, якую хутка раскалолі авантурныя дзеянні аматараў славы і карьеры. Бязладдзе паглыбілі самаахвотныя ўчынкі земскіх кіраўнікоў пасалітага рушання, якія не трымаліся ваеннай дысцыпліны.

Паўстанне ў ВКЛ у глыбокай таямнічасці рыхтавала вузкае кола асоб — баяліся выкрыцця і здрады. Каб знішчыць узаемападазронасць, спісы арганізатараў паўстання складалі па тыпу масонскіх саюзаў. Палкоўнік Якуб Ясінскі, самы энергічны змовец, патрабаваў ад усіх бясспрэчнай і сляпой паслухмянасці галоўнаму кіраўніку. На час выбуху паўстання “спіскоўцы" дамовіліся апрануцца ў шэрую вопратку, абшытую зялёнымі тасёмкамі, круглы капялюш з кукардай, мець шэрую “Торбу вольнасці. Ясінскі быў шчырым і бескампрамісным паслядоўнікам Французскай рэспублікі, а тэрор лічыў самым хуткім, кароткім і прыдатным шляхам да сацыяльнай роўнасці і справядлівасці. Бо, казаў ён, “згубіць можа толькі літасць і прыстойнасць”, што патрэбна помсціць разам таму, хто навёў (царскіх акулантаў— А.Я.) і таму, хто здрадзіў”. У сваіх марах ён думаў, што аднаго закліку да простага люду дастаткова, каб той скінуў ярмо ганьбы, няволі і бедстваў ад Віслы аж да Нявы. Не адрозніваўся ў тым ад яго і Касцюшка, які гаварыў, што “трэба прымушаць людзей, каб былі вольнымі, калі добраахвотна імі не жадаюць быць".

Скаардынаванае з польскімі паплечнікамі адначасовае выступленне паскорыла раззбраенне арміі і арышт 14 красавіка назначанага Касцюшкам галоўнакамандуючага літоўскім рухам Карла Мураўскага. Ясінскі паспяшыў рэалізаваць свае сацыяльныя мары адразу з пачаткам паўстання, а за пасаду галоўнага кіраўніка разгарэлася бойка. Было вырашана скарыстаць перавагу ў конніцы над рускімі войскамі, у той час занятымі падаўленнем кракаўскага выступления Касцюшкі. Кавалерыйскі наскок, памножаны на патрыятычны запал жыхароў — вось што арганізатары паклалі ў падмурак уласнага поспеху.

Паўстанне пачалося 15 красавіка 1794 г. у Шаўлях, дзе галоўнакамандуючым войскамі ВКЛ быў прызначаны генерал- маёр Антон Хлявінскі. Шавельскі акт прызнаў адзінства мэт з паўстаннем Касцюшкі ў Польшчы і засцярог уласны поспех пагрозай тэрору. Абяцанае пачалі выконваць неадкладна. Камандзіру раскватэраванага ў Смаргоні палка паставілі нават дзве шыбеніцы за нежаданне падтрымаць пачын. 24 красавіка была вызвалена Вільня, дзе ўрачыста павесілі гетмана Шымана Касакоўскага, які чыніў тут таргавіцкія парадкі. Ясінскі, абраны кіраўніком паўстання, сам загадаў прысутнаму матоўпу “не разважаць і маўчаць, а калі хто падасць свой голас супраць, той тут жа будзе павешаны на той жа шыбеніцы”. Пагроза адразу ж была здзейснена. У хуткім часе ў турму былі адпраўлены звыш тысячы чалавек. Пасля гэткі ж лёснапаткаў маршалка віленскай канфедэрацыі І.Швыкоўскага і яшчэ 8 асоб. 3 гэтымі арыстакратамі расправіліся, як са звычайнымі злачынцамі. Хутка падобныя помнікі ўпрыгожылі рыначныя плошчы Гродна і Ліды. Такая вось дэманстрацыя сацыяльнай роўнасці, што неўзабаве распаліла помслівыя інстынкты сялян да паноў і шляхты, заўжды ваяўнічай пры наездах на суседнія маёнткі.

Віленскі акт злучыўся адзінстве “ўсіх мэтаў” з кракаўскім паустаннем але замоўчваў імя Касцюшкі і ўвёў лозунг абывацельскай роўнасці насуперак дамоўленасці з Касцюшкам, які ў Кракаўскім акце абяцаў, што ніводная з мясцовых паўстанцкіх уладаў не можа прысвоіць сабе дыктатарства і не можа ўхваліць канстытуцыі да чарговага сейма, віленская рада абвясцілася Найвышэйшым самаўладным урадам. Лозунг аб роўнасці падаўся Касцюшку апярэджваннем падзей і праявай сепаратызму ліцвінаў. Таму ён неаднойчы патрабаваў адзінства дзеянняў у складзеным ім акце. Віленцы прасілі сваіх памешчыкаў звярнуцца да сялян, якія, маўляў, толькі чакаюць загаду, каб рушыць у агульнае апалчэнне. Кіраўнікі заклікалі не сялян,  а іх гаспадароў да зброі, “заўсёды слушнай у руках паляка". Усе свае адозвы паўстанцы выдавалі на польскай мове, акрамя аднаго звароту да рускіх салдат.

Віленскі акт захаваў да часу перамогі ўсе існуючыя, а значыць пастаўленыя ненавіснымі таргавічанамі суды і адміністрацыю. Прынцып “Хто не з намі — той супраць нас” даваў магчымасць амаль кожнага назваць ворагам Айчыны. Падзел грамадства на сваіх і тых, “хто не будзе варты польскага імя”,  пасля быў пакладзены ў аснову іншых паўстанцкіх адозваў.

Для прыняцця прысягі новай уладзе, стварэння агульнага апалчэння і абрання дэпутатаў у раду на месцы былі пасланы ўпаўнаважаныя камісары. Яны везлі універсалы, якія найперў абяцалі “караць усіх паўстанню праціўных  з вызваленнем  ці з  вымовай, альбо смерцю на шыбеніцы”. Такім восьвыглядаў славуты радыкалізм і дэмакратызм віленскага пачыну.

Са створанай радай пяці дэпутацый тры меліся выконваць кармыя задачы. Дапутацыя бяспекі павінна была сачьщь, каб супраць паўстання не толькі не чынена, але нават гаворана не было”. Не разважаць і ўсё тут. Вайскоўцаў належала караць без суда і следства. Для прыгавораў было дасттакова прысутнасці троек, пяцёрак і г.д. палітычны тэрор за супраціўленне паўстанню станавіўся звычайнай з’явай.

Раду адразу склалі 29 асоб. У яe трапіў генерал-інспектар літоўскіх войск Стэфан Грабоўскі, які ў 1792 г. без бою кінуў Вільню pacтйскім войскам са сваім батальёнам. Як пісаў тагачасны галоўнакамандуючы М.3абела, з Вільні ‘ўсе выратаваліся ўцёкам, чаму надзвычай дапамог вайсковы пісар Алаіз Сулістроўскі — зараз член Рады. Уже помянуты радца А.Хлявінскі над час ганебнай вайны 1792 г. за тры дні збег з мяжы на рацэ Друць да Слуцка са сваім палком. Пасля дробнай сутычкі брыгада, дзе ротмістрам служыў мечнік Міхаіл Клеафас Агінскі, без бою здала Бабруйск. Барысаў, Мінск. Усе харугвы Сулістроўскага шалёным галопам праскочылі мястэчка Мір, кінуўшы без абароны пяхоту на полі, і, што цікава, назначаны на чале следства Я.Ясінскі толькі развёў рукамі — “язда Сулістроўскага праляцела праз Мір як віхура, а тры пяхотныя батальёны зніклі, як дым, і іх трэба ўжо шукаць па хатах".

Калі паспрабавалі абараніць Нясвіж з дапамогай сялян-ардынатаў, то іх валадар Міхаіл Радзівіл выставіў толькі 6ОО чалавек і заявіў, што абяцаныя 3 тысячыміліцыянтаў альбо памерлі. альбо пажаніліся. Восьмы полк Радзівілаў, які лічыўся лепшым у войску, без бою пакінуў Слуцк, Нясвіж, Навагрудак. Радзівілы не баранілі нават свае родавыя ўладанні. Колькі потым было выказана абурэння гвалтам рускіх наезнікаў! Карл Мураўскі і Павел Грабоўскі чакалі ў тыле ўцекачоў, а калі падышлі царскія войскі, то кінулі ім Гродна разам з хворымі Так яны спяшаліся. Усе гэтыя “патрыёты’, сабраныя пад Брэстам, здалі апошні пасля 5 гадзін бою і дэманстрацыйнай эвалюцыі кавалерыі перад фронтам. Многія сачылі за паражэннем з процілеглага берага Буга і потым так уцякалі, што не забылі спаліць за сабой мост, чым вымусілі пакінуты гарнізон ратаваць гарматы ўплаў. Выратаваўшыся такім чынам, гэтыя “абаронцы” праз колькі часу зноў сабраліся "ратаваць" Айчыну, на чале ўжо паўстанцкага войска. Хіба можна сумнявацца ў тым, што яны сабраліся ратаваць уласны гонар і ўсяляк рэабілітавацца за свае ганебныя ўцёкі ў 1792 годзе?

Зусім не натхняльныя ідэі сацыяльнай роўнасці прывялі іх у Раду. Той жа хвалёны М.К.Агінскі толькі на апанаваных царызмам землях валодаў 3281 прыгоннымі, Міхал Радзівіл — 95644, Міхал Брастоўскі — 1137, Ігнаці Гельгуд — 1288, Ян Непамуцен — 792, Станіслаў Мірскі — 112, Мікалай Мураўскі — 447, Ёзаф Пац — 1486, Грабоўскія — 676 і г.д. I гэта без прыгонных на іншых тэрыторыях, за сваякамі, здадзеных у часовую арэнду. Ніводзін з іх ні да паўстання, ні пад яго час не абвясціў аб вызваленні ўласных сялян. Яны далучыліся да паўстання, каб вярнуць забраную царызмам маёмасць — сваіх прыгонных. Якая там грамадзянская роўнасць, калі для яе дэманстрацыі было дастаткова скінуць ордэны, надзець сялянскія сярмягі, адрачыся ад маёмасці, ахвяраваць столькі, колькі пажадаеш. Але шляхта больш дэкляравала, чым рабіла. Каго толькі не прыцягнулі да “рэвалюцыі" палымяная дэмагогія і ваганні віленскіх кіраўнікоў паміж тэрорам і лагоднасцю да таргавічан. Дастаткова было толькі выставіць уласных прыгонных і назваць іх атрадам самаахвотнікаў. Вось некаторыя прыклады. Валожынскі эканом Паўлоўскі агітаваў памешчыкаў даваць рэкрутаў і сам сагнаў у мястэчка ўзброеных косамі і пікамі 100 сялян. Смаргонскі войт Антон Францышэўскі, застрашаны подпісам гаспадара пад адозвай, узброіў 200 сялян-касінераў. Сялян нават спайвалі і падбівалі рабаваць карчмы, знішчаць яўрэяў, як маскоўскіх шпіёнаў. Шляхціц Тадэвуш Гарадзенскі прымусіў пад Глыбокім сялянскую грамаду на каленях прысягаць Касцюшку, загадаў узброіцца косамі і развёў рабаваць суседнія маёнткі. Затым гэтыя "паўстанцы далучыліся да рэгулярнага войска. Палкоўнік Якуб Каранецкі грабіў і мучыў заможных сялян маёнтка Галавачы ў гродзенскім павеце: Здабычай ён дзяліўся з уласнымі сялянамі. Распаленыя вольніцай сяляне разам са шляхтай займаліся марадзёрствам і помстай.

I віленская Рада спалохалася ўзбуджанага агітацыяй сялянства. 22 мая 1794 г. яна выдала маніфест, у якім адраклася ад самадзейнасці і праследавання таргавічан, прыняла ўсе лозунгі польскага вызваленчага руху і падпарадкавалася Варшаўскаму кіраўніцтву. Лозунг аб абывацельскай роўнасці быў адкінуты. Хаця Касцюшка сваім паланецкім універсалам агітаваў вызваляць сялян ад прыгону і паншчыны толькі на час паўстання і толькі за ўдзел у паўстанні, віленцы і гэты памяркоўны маніфест баяліся абвяшчаць да 25 чэрвеня. Касцюшка толькі 18 чэрвеня даведаўся, што гарадзенская камісія схавала той універсал. Брэсцкія рэвалюцыянеры, якія ўвялі ў склад парадкавай камісіі некалькі праваслаўных святароў і мяшчан, утойвалі паланецкі акт да 27 чэрвеня. Кобрынская камісія жадала адасобіцца ад берасцейцаў, толькі каб не даваць рэкрутаў і пабораў. I гэтыя органы называюцьбольш радыкальнымі за польскіх паўстанцаў, за самога Касцюшку. А ён клікаў і клікаў даць зброю ў рукі сялянства ВКЛ.

У падрыхтаванай адозве спецыяльна да велікакняжацкіх земляробаў — так і не агалошанай — віленцы заклікалі “перастаць разважаць аб розніцы станаў, бо ўсе мы чалавекі, абывацелі, браты". Аўтары прызывалі сялян забыць аб сацыяльнай няроўнасці, узброіцца і дапамагчы "стараннай шляхце” прагнаць рускіх “драпежнікаў і тыранаў". А ўжо мы, пісалі яны, аддзякуем, бо “вольнасць, заснаваную на законе, і свабоду для вас мы ўжо прыгатавалі”. Волю ім абяцалі пасля перамогі. Вось чым спрабавалі прылашчыць сялян агітатары. Яны запэўнівалі, што рускі чужынец “край наш без вайны па-здрадніцку прысвоіў".

I гэта сцвярджалі тыя, што амаль без бою аддалі край. I якімі толькі колерамі не зіхаціць іх патрыятычная дэмагогія. Яны запэўнівалі, што маскаль прынёс тыранію і прыгнёт, што чужыннае ярмо азначае гібель вольнасці. I гэта гаварылі паднявольнаму люду, які спазнаў дэспатызм яшчэ да расейцаў-цароў. Крывадушнасць агітатараў відаць са звыклай фармулёўкі — “хто не згодзен з намі і народам, той вораг народу. Няма зараз партый, а хто пачне складаць іх, зараз жа будзе пакараны смер цю”.

Разлік на масавы энтузіязм і самаахвярнасць у час паўстання не спраўдзіліся. I зусім не таму, што на месцах не ведалі аб caпраўдным абліччы агітатараў. Жыхары за межамі першага і другога падзелу засталіся глухімі да заклікаў. Іх паспрабавалі зварушыць дыверсійнымі дзеяннямі Стэфан Грабоўскі, Тадэвуш Гарадзенскі, М.К.АгінскІ. Грабоўскі з жалем гаварыў, што пад час рэйду на Мінск памешчыкі яго “ласкава прымалі, але дапамогі не давалі”. Агінскі, ідучы на Дынабург, загадаў пры непадпарадкаванні яго жыхароў спаліць горад.

Нешматлікімі былі і сродкі паўстанцаў. Прыкладна з 6 мільёнаў злотых у паўстанцкай касе толькі 5 працэнтаў складалі добраахвотныя ўзносы. Не дапамагло і ўвядзенне прагрэсіўнага абкладання даходаў, бо дэкляраваць апошнія баяліся з-за рабункаў. Самаахвотныя пазыкі яўрэйскіх кагалаў у сапраўднасці былі спробай адкупіцца ад праследаванняў і грабяжу. Памешчыкі лічылі за лепшае не пастаўляць сялян у войска, а адкупляцца грашыма, нават дамагліся шасціразовага скарачэння тае падачкі, якую, канешне ж, вымагалі з сялян. Галоўны цяжар рэквізіцый яны ўзвалілі на дзяржаўных сялян, якіх патрабавалі адабраць у караля.

3 дапамогай дзяржаўных сяян каралеўскай эканоміі быў вызвалены Гродна. 9 мая 1794 г. 66 абывацеляў гродзенскага павета на сходзе ў Саколках падтрымалі паўстанне і абралі на чале парадкавай камісіі Франца Баўфала за тое, што той даў уласных сялян на абарону краю. Сярод палкіх патрыётаў і змагароў супраць Расіі значыўся канцлер Іаяхім Храптовіч. А між тым гэта ён напярэдадні капітуляцыі польска-літоўскага войска ў 1792 г. вёў перамовы з царскім паслом, паказаўшы ўзор канфармізму. Варта працытаваць ягоныя словы. Тады Храптовіч гаварыў, што "все правдивые патриоты” гатовы ўступіць польскі трон унуку Кацярыны II, а пры адмове “мы удовольствуемся назначением наследника нынешнего короля по воле Екатерины. А если и на это она не согласна, то просим заключить вечный договор с Польшей или временный на каких-либо условиях. Если же и это не удовлетворит, то пусть поправит устройство польского порядка, исключив из него то, что сочтет ненужным. А если и это не приемлет, то сдаемся без всяких оговорок на ее волю и желаем, чтоб Польша и Россия стали впредь одним, если можно так сказать, народом».

У паўстанцкай радзе Вільна селі Ёзаф Несялоўскі і МІхал Радзівіл, якіх сама Кацярына II калісьці пазначыла сярод тых сеймавых паслоў, калі бралі ад яе хабар. У першы ж дзень паўстання Радзівіл давёў у Пецярбург аб здарэнні. Памянуты А.Хлявінскі лічыў віленскую Раду клубам інтрыганаў і славалюбцаў, дзе адны праз жонак “штодзень з маскалямі карэспандуюць, другія для асабістага толькі інтарэсу ўлезлі ў раду, іншыя падкупіліся ахвяраваннямі, каб быць блізка да інфармацыі і ведання пастаноў. Хто першым утвараў паўстанцкі саюз ці апалчэнне — рабіўся генералам, а хто марудзіў — таго падазравалі”. А што слушнага маглі здзейсніць абарачэнцы? Хлявінскі надта бедаваў з-за таго, што ў Радзе зневажаюць “добрых і годных" асоб. Але яны ведалі мінулае адзін аднаго, каб не грызціся за ўладу. Хлявінскі нават гразіўся, што “выткне на Радзе ўсіх пальцам — няхай вісяць. Бывала тое ў Парыжы — так і тут таксама трэба чыніць”. Вось чаму спачувалі віленскія “дэмакраты" французскай рэвалюцыі. Яны віталі тэрор і падтрымалі ў гэтым Ясінскага, бо ён быў вельмі прыдатны іх жаданню пахаваць канцы мінулага, пазбавіцца сведкаў, ачысціць сумленне. Касцюшка неаднойчы стрымліваў імправізаваных кіраўнікоў і раіў спыніць спрэчкі аб тых, “хто больш клапоціцца аб усенароднай справе”. Вось на чым грунтаваліся ўжо пад час паўстання супярэчнасці паміж Вільна і Варшавай адносна таго, хто больш радыкальны, палымяны ў лозунгах, хто больш прагне ашчаслівіць народ.

Таму немагчыма паверыць у шчырасць кіраўнікоў паўстання 1794 г.у ВКЛ і абвешчаны імі лозунг аб абывацельскай роўнасці. Гэты адзіны аргумент сярод адэптаў радыкалізму віленскага пачыну яго кіраўнікі выкінулі, нібы цацку. У шчырасці намераў можна спачуваць, бадай, Ясінскаму, якога самы радцы называлі амаль адзіным рухавіком паўстання. Яны карысталіся Ясінскім, як дэкарацыяй і дубінкай паўсюднага паўтарэння французскіх жахаў. Застрашыўшы тэрорам і непрыемным лозунгам, яны захапілі ўладу, замацаваліся, а потым выкінулі непатрэбныя дэкарацыі і той лозунг.

Безумоўна, трэба спачуваць гераізму беларускага люду, які спакушаны абяцанкамі кіраўнікоў, цягнуўся здабываць волю ад прыгону і паншчыны ў паўстанцкім войску. Толькі цяжка адрозніць ахвотнікаў ад тых касінераў, якіх прымусам паставілі абараняць зняслаўленую годнасць гаспадароў, ратаваць іх ад падазрэнняў у непатрыятызме. У чэрвені 1794 г. Касцюшка загадаў браць у рэкруты нават жабракоў і валацугаў. Значыць. мясцовыя паны і шляхта не прагнулі падтрымліваць віленскае “дзейства". У верасні ён загадаў літоўскаму камандаванню пад Гродна паставіць у тыл лінейных шарэнгаў пяхоты гарматы і страляць карцеччу па ўцекачах з поля бою. Так сялян-касінераў прымушалі змагацца за панскія інтарэсы,                               абвешчаныя ўсенароднай справай.

Праўду казаў Ваўжэцкі — ні мэтамі, ні кіраўніцтвам паўстанне 1794 г. у ВКЛ не паходзіла на французскую рэвалюцыю. Не было ў ім нічога звышрадыкальнага, нават у параўнанні з дзеяннямі польскіх паплечнікаў. Нельга давярацца дэмагогіі крывадушных і прыгожых лозунгаў, як не даверыўся ім у свой час вясковы люд Беларусі. Яго прымусам ставілі ў войска. Без яго масавай падтрымкі паўстанне і пацярпела паражэнне.

Рубрыку вядзе доктар гістарычных навук, прафесар Мікола КУЗНЯЦОЎ.

Чырвоная Змена. 31 студзеня 1995 г. № 12. С. 2-3.