Пад шыльдай роўнасці
- Подробности
- Опубликовано: 21.02.2016 20:12
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1487
Пад шыльдай роўнасці
Яўген Анішчанка
Паўстанне 1794 г., што разгарнулася на беларускіх землях Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) справядліва адносяць да занядбаных старонак мінулага. Дададзім — і старанна скажоных. Практычна паўстанне накіроўвалася на выгнанне царскіх войск і пакаранне шляхты, адказнай за падзелы Рэчы Паспалітай 1772 і 1792 гг..
Асаблівасць паўстанню ў ВКЛ надало тое, што, акрамя лозунгаў вольнасці і незалежнасці, яго ініцыятары абвясцілі абывацельскую роўнасць. Лічыцца, што тым самым віленскае кіраўніцтва радыкальна адышло ад польскіх паплечнікаў на чале з Т.Касцюшкам у бок сапраўды дэмакратычных захадаў, накшталт якабінскага прыкладу французскай рзвалюцыі.
Пачатак такому ўяўленню заклаліўжо маніфесты віленскай паўстанцкай рады. Першы яе акт ад 24 красавіка1794 г. паставіў мэтай “зварот вольнасці іабывацельскай роўнасці”. Універсал утрымліваў пункы,якія дэманструюць арыгінальнае бачанне аўтарамі тае роўнасці. “Хто не з намі — той супраць нас. На гэтай падставе звяртаемся мы да вас. Успомніце, што ўзаемнасці не ўласціва вялікадушнасць.Зараз да часу аніякіх судаводстваў і прыватных разбораў чыніць немагчыма, а ўсялякія платы іўзнагароды скасоўваем да той пары, пакуль вораг наш у межах нашых знаходзіцца будзе".
Прасцей кажучы, з праціўнікамі паўстання нельга цацкацца празвалакітныя суды.
ВіленскІя павадыры вельмі прагнулі адразу параўнаць сваю дзейнасць з французскай рашучасцю, бо, казалі яны, “французы жадаюць нашага паўстання", якое "нічога агульнага не мае з хлуслівай палітыкай, ахвярай якой мы былі шматразова. Шэф 6-га літоўскага пяхотнага палка Ксаверы Несялоўскі склаў уласны маніфест, дзе “адважыўся заклікаць народ не шкадаваць жыцця і маёмасці супраць непрыяцеля, бо гэтыя ахвяры свабодай і вольнасцю грамадства аплачаны будуць”. Ён апеляваў да прыкладу швейцарцаў і амерыканцаў, якія “каменне і колле, што каму папала, на згубу непрыяцеля выкарыстоўвалі і, каб прыспешыць адплату, некалькі чалавек на адным кані скакалі. Адзінства і адчай —вось надзейныя сродкі да звароту страчанай свабоды. Такая рашучасць дапамагае зараз французам за вольнасць ваюючым і ўсім вядома, колькі дае перавагі яна над звычайным ворагам. Гэтым актам знішчаецца ўсялякая быўшая дасюль улада".
Вось так віленскае кіраўніцтва паўстаннем заявіла аб сваёй гатоўнасці дзейнічаць у адпаведнасці з тактыкай равалюцыйных народаў — палкамі, каменнем і пазасудовым тэрорам. Але спытаем: ці далёка ад пячорных прылад барацьбы сеганула іх сацыяльная філасофія? Паглядзім, як выглядаюць выстаўленыя лозунгі вольнасці, роўнасці і незалежнесці на фоне папярэдніх заяў шляхецкіх канфедэрацый ВКЛ, якія царская Расія выкарыстоўвала для замацавання сваёй палітычнай гегемоніі ў Рэчы Паспалітай.
Стваральнікі Генеральнайканфедэрацыі ВКЛ у 1767 г. злучылі свае сэрцы і жыцці “для ратавання Айчыны, свабод і вольнасці, права РОЎНАСЦІ, бо гэта пагражае нязносным абсалютызмам вольнаму народу”. У той жа час яны выказалі падзяку Кацярыне II, бо здапамогай царскіх штыкоў разлічвалі вярнуць “узарваны хатні мір супраць пагражаючага самаўладдзя".
Інструкцыя ад 26 жніўня 1767 г. наваградскім паслам на варшаўскім сейме даручыла накласці табу на ўсялякія спробы прывесці сялян да якой-небудзь свабоды з небяспекай шляхецкаму стану — “абы толькі свабоды і вольнасці нашыя ў старадаўняй павазе і аздобах засталіся непарушнымі”.
Універсал ад 27 верасня 1768 г. абывацеляў Рэчыцкага павета патрабаваў ад сеймавых паслоў клапаціцца аб непарушнасці “веры, вольнасцей і незалежнасці Айчыны". Інструкцыя ад 19 лістапада 1790 г. загадвала паслам Ваўкавыскага павета “адхіліць усё, што праціўна вольнасці самаўладдзя народа і свабоды абывацеляў". У акце канфедэрацыі Мінскага ваяводства ад 25 чэрвe ня 1792 г. гаворыцца, што тагачасны сейм дзяржавы “знёс усялякія шляхецкія вольнасці, а шляхту без землевладения ад роўнасці і вольнасці адпіхнуў”.
Лозунгі паўстанцаў 1794 г., як відаць, паўтараюць заклікі, распаўсюджаныя шляхецкімі саюзамі папярэдняга часу.
Дык на падставе чаго пачнём тады рэвалюцыю?
Канфедэрацыі дбалі аб непарушнасці шляхецкага панавання. недапушчальнасці грамадскіх перамен, каб сялянства заставалася саслоўна нераўнапраўным. У афіцыйным справаводстве народам і абывацелямі называлася шляхецкае саслоўе, якое клапацілася аб захаванні карпаратыўнай роўнасці I толькі. Іншыя — “падданыя, люд, рольнікі, пазначаны зняважлівым словам “быдла", якое вольна было прадаваць, закладваць, абменьваць.
А можа аднясём да радыкальных пачынальнікаў паўстання графа А.Пацэя, якога сейм 1767 г. паслаў сказаць царыцы, што “народ польскі і літоўскі, пад высокай яе пратакцыяй і аховай сканфедараваны, з найвышэйшай удзячнасцю прызнае, што нікому так не абавязаны сваімі свабодамі і вяртаннем РОЎНАСЦІ паміж усімі суайчыннікамі (!!!!), як яе Імператарскай вялікасці”. Ці, можа, залічым у пачынальнікі сацыяльнай дэмакратыі саму Кацярыну II? Бо яна “з не меншым задавальненнем пачула з вуснаў пасла, што Рэч Паспалітая “ў вольнасці і роўнасці абывацельскай прызнае сродак свайго шчасця”.Вунь як імі распаўсюджаны тыя прыгожыя лозунгі.
У непадманлівай палітыцы звычайныя дэкларацыі звычайна выконваюцца. Міжтым, НІВОДЗІН паўстанцкі орган ВКЛ у 1794 г. не пасадзіў сярод сваіх членаў селяніна — так пагарджалі тым людам, да якога часам звярталіся па падтрымку. За ўвесь час свайго існаванняНІВОДНАЯ паўстанцкая ўлада ВКЛ не выдала НІВОДНАГА акта, які б уводзіў усесаслоўную роўнасць, які б пашырыў шляхецкія вольнасці на паднявольнае сялянства. Нават Паланецкі універсал Т.КасцюшкІ, які прадастаўляў сялянам асабістую волю, памяншаў паншчыну за ўдзел у паўстанні — і гэты акт літоўскія радыкалы амаль два месяцы хавалі і ўтойвалі. Так баяліся разнявольваць прыгонных агітатары роўнасці, паслядоўнкі сумленнай палітыкі і адважных народаў.
Можа гэтаму перашкодзіла кансерватыўная шляхта? Магчыма, але ж у выключнай большасці яна прыгонных не мела. Ёй проста не было каго вызваляць і ў гэтых адносінах не было з кім дзяліцца сваім выключным становішчам. Можа перашкодзілі царскія войскі, той, як заявіла віленская рада на універсале ад 9 мая 1794 г., “люты тыран і дзікі непрыяцель, які права Бога, права людскасці, нават права самога нараджэння выкараніў у сваім сэрцы ”. Так, царскія генералы душылі паўстанне, але ж паглядзіце, што яны выкарыстоўвалі разам са зброяй.
Генерал Б.Ф.Кнорынг, ледзь толькі даведаўся аб захопе паўстанцамі Вільні, звярнуўся па месцы сваёй дыслакацыі ў Наваградскім ваяводстве да памешчыкаў з тым, што "ежели кто из них дерзнёт вооружать поселян, делать им постыдныя внушения", нападаць на маёнткі вернападданых Расіі паноў ці абраджаць рускіх салдат, то ён будзе “без наималейшей пощады и, медления искоренять военною рукою скопищи вооруженных поселян". Праз 5 дзён — 29 красавіка 1794 г. — генерал звярнуўся “к первейшим владельцам за мяжой падзелу, у самы вір паўстання, “склоняя их на свою сторону, дабы отвратить возмущаемых противу самих возмутителей тем же самым злом, каким они против нас настраивают”. Так сказаць, шаноўныя паны, калі вы бунтуеце сялян супраць Pacіі, то імы зробім тое ж. 30 мая 1794 г. камандуючы рускім корпусам у прыбалтыйскім рэгіёне князь С.Ф.Галіцын распаўсюдзіў зварот, у якім заклікаў тамтэйшых сялян не слушаться бунтующих повелений ничьих, ниже своих помещиков, и ежели их помещики и управители к сему бунту пристали, то им бы ни в чем не повиновались. Ён цвёрда заявіў, што крестьяне с оружием в руках” і падбухторшчыкіз асяроддзя духавенства “наказаны будут без всякой пощады, как злодеи и преступники, тихия же и спокойные крестьяне" атрымаюць ахову царскіх войскаў”.
Царскім генералам (самім памешчыкам) дастаткова было толькі прыгразіць адабраць у паўстанцаў маёнткі з прыгоннымі і даходамі, як з віленскіх радыкалаў выветрыўся дух рэвалюцыйных прыкладаў. 22 мая віленская паўстанцкая рада выкінула на смецце лозунг аб роўнасці. Царызм толькі прыгразіў нацкаваць на паўстанцкіх агітатараў іх прыгонных. I што ж?30красавІка 1794 г. (на другі ж дзень упамянутага звароту Б.Кнорынга да першых памешчыкаў) віленская рада звярнулася да земляробаў ВКЛі заклікала іх “забыцца" аб сацыяльнай роўнасці і паабяцала пакараць смерцю за разважанні. Во які радыкальны выгібі Во які жывёльны страх выявіўся перад пагрозай сапраўднага сялянскага паўстання. Рада вельмі напалохалася далей падтрымліваць лозунг роўнасці, каб толькі не справакаваць царскіх генералаў да выканання абяцанай апеляцыі да прыгонных. А хто перашкодзіў паўстанцкаму кіраўніцтву распра цаваць уласную вызваленчую сацыяльную праграму? Хто перашкодзіў радыкалам адразу ажыццяўляць абвешчаны лозунг? Не падрыхтавалі і йе здзейснілі абяцанага шчырыя паслядоўнікі рэвалюцыйных прыкладаў.. Яны неаднаразова заяўлялі аб сваёй самастойнасці і адасобленасці ад Касцюшкіі польскіх паплечнікаў. Хто ж першкаджаў тады ім распаўсюджваць Паланецкі універсал Касцюшкі, калі яны аказаліся няздольныя самастойна выпрацаваць хаця б нешта падобнае?
Ёсць у паўстанні адна акалічнасць, якая шмат тлумачыць у пастаўленых пытаннях. Яе старанна хавалі і, відаць, не ведаюць нават апалагеты падзей 1794 г. у ВКЛ. Прыадкрыем тую таямніцу...
За год да паўстання, у 1793 г., у Гродна сабраўся апошні сейм Рэчы Паспалітай, які меўся ратыфікаваць умовы другога падзелу дзяржавы паміж Расіяй і Прусіяй. Каб пазбегнуць падзелу краіны паміж двума захопнікамі, сеймавыя кіраўнікі вырашылі дамовіцца з адной Кацярынай II. Меркавалася, што ўзамен захавання КанстытуцыІ 3 мая 1791 г., вядомай сваімі прагрэсіўнымі нормамі, царыца гарантуе тэрытарыяльную цэласнасць і новаўтвораную форму кіравання Рэчы Паспалітай.
Сейм вылучыў дэлегацыю з 30 чалавек і перадаў ёй усе паўнамоцтвы на заключэнне дагавора з Расіяй. Інструкцыя дэлягатам аддала “лёс Айчыны на волю Кацярыны II са згоды сеймуючых станаўад імя ўсяго польскага народа”. Вы толькі ўдумайцеся ў гэтую і далейшую патэтыку! 22 ліпеня 1793 г. дэпутацыя падпісала з царскім паслом-прыгнятальнікам трактат, у якім назвала Канстытуцыю 3 мая “ гвалтам” . У тым дагаворы ад сябе, караля, сейма яны саступілі “на вечныя часы (пад Расійскую Імперыю. — А. Я.) і без усялякага звароту” краі, правінцыіі паветы па мяжы другога падзелу: Друя—Нарач—- Столбцы—Нясвіж—Пінск. Яны “адракліся на вечныя часы ад ycіx правоўі прэтэнзій не толькі на гэты кавалак, ала і на ўступленыя Расіі землі яшчэ ў 1772 г.
Калі гэты акт сення лічыцца нацыянальным здрадніцтвам, то як назваць падпісантаў? Вось іх прозвішчы. Пад тым дагаворам свае подпісы паставілі ад ВКЛ 15 асоб: віленскі біскуп Ігнаці Масальскі, інфлянцкі біскуп Ёзаф Касакоўскі, вялікігетман княства Шыман КасакоўскІ, ковенскі падкаморы МіхаілКасакоўскі, падканцлер княства Казімір Канстанцін Плятар, надворны падскарбій Антон Дзяконскі, лідскі пасол Ёзаф Шышко, троцкі — Ян Клячкоўскі, гродзенскі — Мацвей Жынеў, жмудскі — Людвік Гельгуд, наваградскі — Mіхаіл Лапат, віленскі ваявода Міхаіл Радзівіл, маршалак княства Людвік Тышкевіч, вялікі падскарбій Міхаіл Клеафас Агінскі, польны гетман Ёзаф Забела. Гэтыя ж асобы 16 кастрычніка 1793 г. падпісалі і абарончы саюз з Расійскай Імперыяй.
Там гаварылася, што « ў мэтах забеспячэння цэласнасці і незалежнасці Рэчы Паспалітай яны заключылі зКацярынай II “альянс цесны і вечны, саюз сапраўды і неразрыўны". У імя, відаць, цэласнасці і незалежнасці яны аддалі царыцы “ўсялякую ступень уплыву на ўклады вайсковыя і палітычныя” — напрыклад, права ўводзіць і трымаць акупацыйныя войскі, права скарачаць польска- літоўскае войска, права мяняць урад.
Відаць, у інтарэсах вольнасці, роўнасці і незалежнасці яны абяцалі царыцы не рабіць без яе згоды ніякіхх перамен у прынятай форме кіравання краінай. 3 тымі ж мэтамі яны прасілі Кацярыну 11”па-прыяцельску аб забеспячжэнні ўласнасці кожнага абывцеля ад усялякайнапасці і крыўд".
Напасці зыходзілі ад Канстытуцыі 3 мая 1791 г., ад яе спроб узяць сялян пад прававую апеку айчыннага ўрада ў выпадку панскага свавольства. Не, вырашылі шчырыя абаронцы Канстытуцыі, лепш нашу ўласнасць звбяспечыць замежны ахоўнік.
А вось і вытокі таямніцы. 3 29 асоб першапачатковага складу паўстанцкай рады ў Вільні17 чалавек непасрэдна працавалі ў кіруючых органах гродзенскага сейма!!! У камісіі паліцыі сядзелі будучыя ваяры з паўночным тыранам — Станіслаў Валовіч, Самуэль Корсак, Мікалай Мураўскі, Валенцій Гарэцкі, Ежы Белапятровіч. У фінансавай камісіі (старшыня Міхаіл Клеафас АгінскІ) перад усходнім дыктатарам гнулі спіны будучыя русафобы Бе недзікт Марыконі, Самуэль Корсак, Ёзаф Несялоўскі. У камісіі рэвізіі і ліквідацыі літоўскай арміі засядалі разам з Якубам Ясінскім і стараліся абяззброіць край Мікалай Мураўскі, Антон Тызенгаўз, Міхаіл Брастоўскі, Рамуальд Гедройц, Каэтан Нагурскі, Франц Сапега, Павел Грабоўскі, Казімір Рушчыц. Калі адносна Ясінскага можна гаварыць аб пэўных разліках гэтага хаўрусу, то што ж сказаць пра астатніх? Яны не пакінулі сейма да яго завяршання і галасавалі за ўваходжанне зямель ВКЛ у Расійскую Імперыю. Па ўсіх правілах кракаўскага акта Касцюшкі яны заслугоўвалі шыбеніцы як здраднікі і паслугачы замежнага дыктату.
Яны добра разумелі гэта. I паглядзіце, што здарылася з гэтай хеўрай патрыётаў. У рукі варшаўскіх паўстанцаў трапіў і быў павешаны І. Масальскі. Плятар "спасался пожертвованием своего серебра и всем, что имел в Варшава. Его гонение до того простиралось, что он был принужден ходить с чернью вместе с ружьем на плече”. У Навагрудку ледзь не паплаціўся жыццём Лапат ад гродзенскага супольніка Мураўскага. Касакоўскія навялі ў ВКЛ царскія войскі і адзінаўладна тут кіравалі. Вось на іх і абрушыўся гнеў астатніх патрыётаў. На другі ж дзень паўстання быў павешаны Шыман КасакоўскІ. Кім? У віленскай паўстанцкай радзе селі 16 асоб, якія толькі што аддалі землі з блакітнымі азёрамі, бусламі і беларусамі пад вечнае царскае панаванне.
Зараз няцяжка здагвдацца,чаму гэтыя людзі селі кіраваць паўстаннем пад радыкальнымі лозунгамі. Калі бпаўстаннам кіравалі іншыя, то ўпамянутым асобам не шанцавала б зберагчы жыццё. Таму яны паспяшаліся і адасобіцца ад Касцюшкі, захапіць уладу, каб дыктаваць сваю рэжысуру падзей. Ратуючы ўласны гонар, яны ўсклалі адказнасць за падзел дзяржавы і інтэрвенцыю царскіх войскаў на аднаго стрэлачніка — Ш.Касакоўскага. Адна гродзанская хаўра скінула ва ўладзе другую па ўсіх правілах дварцовага перавароту: абвясціла сяба самаўладным урадам, прыгразіла тэрорам за супраціўленне, за разважанні. Свае дзеянні яны ўпрыгожылі папулісцкімі лозунгамі вольнасці, роўнасці, незалежнасці, бо толькі так маглі ачысціцца ад падазрэнняў ад помсты.
Хто мог даверыцца асобам, якія нядаўна аддалі край пад чужынцаў, а зараз распякаўся ў патрыятычным запале? Іх выратоўвала тое, што перамовы з Расіяй яны праводзілі за кулісамі, патаемна. Хто мог паверыць асобам, якія толькі што раззброілі ўласнае войска і давялі край да такога стану, што самі ж заклікалі бараніць яго палкамі? Таму яны бесперапынна апелявалі да масавага энтузіязму і гераізму. Як мог паверыць прыгонны, скажам, Радзівіла, Агінскага, калі яго пан сядзеў у паўстанцкай радзе, крычаў аб роўнасці, але не даваў яму асабістай волі? Мужык гэта добра бачыў. Адзін з сучаснікаў сцвярджаў, што паўстанцкім адозвам усюды не верылі.
Чаго варты тыя радыкалы — паказваюць іх паводзіны пасля паўстання. Паслухаем царскага намесніка ў Літве М.Рапніна і генерал-губернатара Мінскай, Брацлаўскай і Ізяслаўскай губерняў Ц.Туталміна. Яны выдатна ведалі норавы мясцовых вяльмож.
Напрыканцы захопу Вільніцарскімі войскамі прэзідэнт горада, як пісаў Рапнін; "прислал просьбу о капитуляции, а Хлевинский покинул ночью город. оста вив письменное повеление, что он не в силах боронить и советует ни мало не мешкая, податься под власть нашу". Віленскі радца Б.Карп прасіў аб памілаванні, бо, паводле яго ўласных слоў, “против воли задержан, и его обобрали в том мятежническом сонмище под предлогом патриотических даров". Ё.Несялоўскі прасіў аб літасці, "раскаіваясь в своем заблуждении и извиняясь тем, что во время мятежа надобно было или с мятежниками быть или идти на казнь".
Чалавек, які ў 1794 годзе вагаўся ў дылеме - або пан, або прапаў — зараз ізноў гнуў спіну перад больш моцным. Туталмін нават “ни малейшего сомнения на имел в его верноподданой верности". Во якая замілаваная еднасць! У канцы 1794 г. князь Ф. Сапега, які змагаўся ў паўстанні простым ваяром — тыповы доказ роўнасці — даў прысягу перад Рапніным і “мне дал мемориал, в коем старается оправдать свое поведение во время бывшего мятежа". Кацёл заяўляў, што падпісваў адозвы і сядзеў у радзе “по принуждеию, из страха и публичной должности на имел".
Паводзіны М.Радзівіла Рапнін тлумачыў шкурніцкімі інтарэсамі магната. У 1775 г. князь атрымаў 400 тысяч злотых гадавога даходу з Барысаўскага староства і абавязак уносіць у казну 13 тысяч зіх. “Слаўны" сейм 17В8—1792 гг. задаволіў яго толькі 138 тысячамі, але вымаг у казну ўжо 86 тысяч. Каравул, грабяць. Радзівіл сеў у паўстанцкую раду адпомсціць рэфарматарам, калі ж на ўдалося, — прыбег да царскай апекі. Захаваліся ягоныя лісты да кацярынінскага фаварыта П.Зубава з “нижайшими просьбами" аб вяртанні першапачатковых умоў трымання-рабавання барысаўскіх сялян. У лістападзе 1794 г. Рапнін прыняў у Гродна "много знати", якую запэўніў у амністыі і абяцаў, што "всех искренне отставших от мятежа прилежно смотрено будет, дабы не смешаны были добрые со злыми". Прысутныя (2500 чалавек) закрычалі ‘‘Віват".
Праз месяц намаснік выехаў у Вільню, дзе заспеў "много духовенства". I там ён пакпіўся са сходу "сколь им должно быть отвратительно бывшее богопротивное бунтование, что принято ими с достодолжною благодарностью и с надлежащим почтением”.
Такая вось цана узброеннага выступлення супраць здраднікаў і акупантаў Айчыны.
Прыведзеныя звесткі не пакідаюць сумнення ў двурушніцтве паловы паўстанцкага кіраўніцтва ў ВКЛ. А што казаць пра мясцовыя органы, якія глядзелі на паводзіны вярхоў?
Паўстаннем кіравалі паны, памешчыкі, якія намагаліся пад папулісцкімі лозунгамі захаваць сваё панаванне, жыццё. Дзе-нідзе яны пасадзілі поплеч з сабой мяшчан і праваслаўных святароў, каб выглядаць дэмакратамі. Каб набыць славу вызваліцеляў, яны самі сцвердзілі сябе паслядоўнікамі рашучых французаў. Ратавалі сябе, а не Айчыну.
Паўстанне было загадзя асуджана на паражэнне, бо кіравалі ім звычайныя прыстасаванцы, дэмагогі, здраднікі. Факты сведчаць, што яны ўзнімалі жыхароў ВКЛ не на дасягненне сапраўднай грамадскай роўнасці, а на простую патрыятычную салідарнасць дзеля сваіх карпаратыўных мэт. I сваёй бяздзейнасцю і бояззю перад сялянскім людам яны вельмі дапамаглі царызму захаваць нязменным спарахнелы грамадскі лад і прыгонніцтва. Яны і нясуць адказнасць за гэта. I за тое, што стараліся ўпэўніць нашчадкаў у тыранстве і даспатызме рускага месніка, рускага манарха, зваліць з сябе адказнасць.
У сваіх адозвах яны заўжды выступалі ад імя польскага ці літоўскага народаў, называлі сябе палякамі ці ліцвінамі. Калі шанаванне гісторыі заключаецца і ў павазе да самасвядомасці, саматоеснасці продкаў, то нельга і прыпісваць ім іншыя нацыянальна-дзяржаўныя, нам пажаданыя пачуцці і назовы. Сапраўды, беларускі нацыянальны і сацыяльна- вызваленчы рух разгорнецца ў XIX ст., калі з'явіцца іншая плеяда дзеячаў, якія заявяць аб існаванні беларускай нацыі і пачнуць звяртацца да баларусаў на іх роднай мове.
Рубрыку вядзе доктар гістарычных навук,
Мікола Кузняцоў
Чырвоная Змена. 12 мая 1995. № 53.