Змагар, палітык, летуценнік

Змагар, палітык, летуценнік

Яўген Анішчанка, кандыдат гістарычных навук

...Чалавек, які атрымаў адукацыю за мяжой, пасол некалькіх сеймаў Рэчы Паспалітай у Галандыі, Лондане, мечнік Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) і рускі сенатар, аўтар знакамітых Паланеза і Ўспамінаў — такі жыццёвы шлях Міхаіла Клеафаса Агінскага. Успаміны напісаны з талентам чалавека, які імкнуўся стварыць сабе вобраз усюдыіснага ўдзельніка гістарычных падзей, шчырага змагара за інтарэсы Радзімы. У гэтым жа рэчышчы пішуць пра яго і сёння. Паспрабуем “счысціць" залаты бляск і звярнуцца да малавядомых гістарычных крыніц.

Значную частку ўспамінаў Агінскі адвёў сваім адносінам да Вялікага (1788—1792 гг.)  і Гродзенскага сеймаў (1793 г.), паўстанню 1794 г. Іх сэнс наступны. Вялікі сейм скасаваў васальную залежнасць Рэчы Паспалітай ад царскай Расіі і паспрабаваў рэфармаваць лад дзяржавы. Кансерватыўная апазіцыя, незадаволеная Канстытуцыяй 3 мая 1791 г., стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю і з дапамогай Расіі рэстаўрыравала ранейшыя парадкі. У ВКЛ замацавалася хеўра Касакоўскіх. Застрашаны пашырэннем захопу, залежны ад Расіі фаварыт Кацярыны I1 кароль Станіслаў Панятоўскі склікаў у Гродна сейм для ратыфікацыі умоў царскай акупацыі. Сумесна з Кацярынай 11 дзейнічаў прускі манарх. Панятоўскі вагаўся і рашыўся нават саступіць карону Кацярыне 11, каб захаваць ранейшую васальную залежнасць дзяржавы ад аднае Расіі. Дзейнічаў ён праз велікакняжацкага канцлера І. Храптовіча. Але Кацярына II патрабавала безумоўнай капітуляцыі. Кароль загадаў польска-літоўскаму войску не чыніць адпор і далучыўся да таргавічан. За ім рушылі астатнія, у тым ліку і наш Агінскі. Вось тут усё і пачынаецца.

У cваіx успамінах ён сцвярджае, што перед ад ездам караля з Варшавы ў Гродна «ён стараўся ўгаварыць Панятоўскага не ўступаць» кароны і не падпісваць намечанага падзелу Рэчы Паспалітай.

Але, як піша Агінскі, кароль не паслухаў яго парады і тыя прапановы назваў фанфаронствам. Гэты момант Агінскі занатаваў нездарма. Ён імкнуўся паказаць, што дзяржаву можна было захаваць ад падзелу, калі б кароль прыняў ягоны выратавальны план. Але Панятоўскі меў рацыю, калі заявіў Сіверсу, што хутчэй адрачэцца ад кароны, ала ніякіх дамоўленасцей не падпіша. Пасол назваў караля вар’ятам і адказаў: “Если ваше величество сложит корону, то станет обывателем, равным остальным, и должен будет уплатить долги”. Панятоўскі сапраўды меў вялізныя даўгі, пустыя кішэні і ніяк не жадаў скаціцца да становішча нейкага там абывацеля. Ён ведаў аб красамоўным маўчанні еўрапейскіх двароў, аб тым, што Расія і Прусія пагражалі падзяліць Рэч Паспалітую як разносчыцу французскіх рэвалюцыйных павеваў на сваіх межах. Кароль усё яшчэ разлічваў на Кацярыну II як на апякунку тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.Але гэтым памкненням не суджана было збыцца.

Меў яго вялікасць рацыю называць ідэі Агінскага фанфаронствам таму, што той змоўчаў ва ўспамінах дзве далікатныя акалічнасці, бо гэты “абаронца" цэласнасці Рачы Паспалітай 22 ліпеня 1793 г. у складзе паўнамоцнай сеймавай дэпутацыі прыклаў руку да трактата з Расіяй. Згодна з гатым дагаворам, Расійскай Імперыі адыходзіла частка ВКЛ “на вечныя часы". Агінскі разам з 25 дэлегатамі ад імя караля, сейма, урада Польшчы і ВКЛ адрокся “ад усіх правоў і ўсялякіх прэтэнзій... не ўсё, чым Расія да гэтага часу валодала”, гэта значыць і на тарыторыю першага падзелу. Вось такі наш патрыёт. Аб другой акалічнасці згадвае брэсцкі пасол у Гродна А.Трубіцкі. Аказваецца, з ведама караля на сейме дзейнічала група ўскладзе каралеўскага сакратара і шэмбеляна, упраўляючага каралеўскімі маёнткамі ў ВКЛ Мартына Бадзені, харунжага і экс-пасла Вялікага сейма Тамаша Ваўжэцкага (стане пасля Т.Касцюшкі галоўным дыктатарам паўстання 1794 г. супраць агрэсіі прускага і рускага манархаў). ротмістра Ежы Белапятровіча (стане членам вайсковай камісіі Пастаяннай Рады, створанай Гродзенскім сеймам, aзатым перабяжыць у віленскую паўстанцкую раду). Той групай, як пісаў Трубіцкі, “дырыжыраваў не хто іншы, як сам Агінскі. Чаго ж хацеў гэты маленькі аркестрык ?

Паводле Трубіцкага, тая капэла марыла зрабіць рэвалюцыю ва ўрадзе, праз сам урад і пастаўленую ім уладу. Сутнасць той рэвалюцыі надзіва простая — аддаць польскі трон рускаму вялікаму князю і “такім чынам Польшча будзе вечна злучана з Расіяй". Пры гэтым Агінскі цесна зносіўся з Сіверсам, якому гаварыў: “Калі яна (Кацярына 11- А.Я.) хоча спакойна валодаць Польшчай і мець сэрцы ўсіх яе жыхароў, то трэба скасаваць таргавіцкую канфедэрацыю, верхаводы якой, будучы апастылымі народу, абражаюць яго (Сіверса.А.Я.) перед Санкт-Пецярбургскім дваром і ні ў чым не дапамагаюць". Як відаць, Агінскі прагнуў скінуць скампраметаваных таргавіцкіх завадатараў і заняць іх месца, але ў васальнай дзяржаве на чале з царскім наступнікам.

Што з таго бессаромнага гандлю атрымалася, зараз вядома. Кацярына II пабаялася давяраць уладу ваўкалакам і паспадзявалася на ранейшых лакеяў. Hi Расія, ні Прусія не пажадалі мець паміж сабой буфернай або самастойнай дзяржавы. Тады Aгінскі рашыўсяна шантаж.Ён заявіў Сіверсу, што пакіне пасаду літоўскага падскарбія (накшталт міністра фінансаў), якую заняў “міма сваёй волі, пад пагрозай секвестру маёнткаў, пад абяцанне, што Кацярына II дбае не аб падзеле, а аб заспакаенні Польшчы. Сіверс угаварыў Агінскага застацца. бо сейм скліканы, каб заснаваць “наш урад на трывалыхі нязменных асновах" і забяспечыць палітычнае існаваннеРэчы Паспалітай пад царскай апекай. Змоўчаў Агінскі ва ўспамінах і тое, што адзначыў каралеўскі сваяк І.Панятоўскіменавіта ненавісныя Касакоўскія дабіліся тае пасады для Агінскага, купіўшы ў яго ўзамен пасаду вялікага гетмана ВКЛ.

А сутнасць кадравых зменаў наверсе гродзенскай зграі заключалася ў тым, каб як задаволіць каралеўскія даўгі. Гэта стала аб'ектам сапраўднай грызні, вельмі прыдатнай для Сіверса ў страўліванні ўсяе гродзенскай хеўры. Калі сеймавыя паслы адмовіліся падпісваць дагавор з Расіяй, то Сіверс прыгразіў секвестрам на атрыманыя імі ад караля ўладанні. Каб уціхамірыць абураных, ён звярнуўся па дапамогу да Агінскага. Дзяржаўцы каралеўскіх маёнткаў, не жадаючы аплачваць каралеўскія даўгі, таксама папрасілі свайго падскарбія задобрыць Сіверса. Так Агінскі ў чарговы раз апынуўся ў ролі міратворцы і патрэбнага чалавека. Як той вараг, ён прыбыў у Гродна і прапанаваў стварыць камітэт па падрыхтоўцы новай Канстытуцыі дзяржавы, якую сейм павінен абмеркаваць у першачарговым парадку перед іншымі праектамі. Па задуме Агінскага, членаў камітэта павінен быў вызначыць кароль. Задача іх заключалася у тым, каб утрымаць значную частку пастаноў Канстытуцыі 3 мая. Так Агінскі выстаўляе ўласнае намаганне захаваць не толькі непадзеленую дзяржаву, але і выратаваць Канстытуцыю. Ён нават вырашыў пакінуць Гродна і пасяліцца ў вёсцы ў выпадку правалу задумы.

Бліскучы план бліскуча праваліўся — Сіверс патрабаваў забраць праект назад. Агінскі толькі паспеў выказацца ў адпаведным духу на cecіі 17 червеня 1793 г.. Але пасля гэтага ён апынуўся не ў вясковай глухамані, а стаў членам Пастаяннай Рады, ды не кім-небудзь, а старшынёй скарбовай камісіі! Аб гэтым, як і аб уласным подпісе пад ганебным падзелем, ён прамаўчаў. Чаму? Неяк Рада патрабавала ў Касакоўскіх справаздачы. Па рэкамендацыі Агінскага кароль назначыў 10 рэвізораў. Але іх, як якабінцаў, перед Кацярынай скампраметаваў каралеўскі сакратар Фрыз. Абураныя Касакоўскія абрынулі гнеў не радцу караля іініцыятара — Агінскага. Адначасова Сіверсазмяніў новы пасол Ігельстром. Апошні ўзнавіў пастановы таргавічан і, як пісаў Агінскі, даў зразумець, што новы “разумны ўрад” — нішто. Касакоўскія захавалі ўладу ў ВКЛ, пасля чаго рэвалюцыя ва ўрадзе стала немагчымай. Адны інтрыганы пабілі другіх. Агінскі ў роспачы пакінуў Гродна, так і не выратаваўшы Канстытуцыю 3 мая, затое будучы членам лакейскай Пастаяннай Рады!

У яго адсутнасць гродзенскі сейм змяніў маску калабарацыянтаў (замяніў назву таргавіцкай канфедэрацыі на гродзенскую) і ратыфікаваў падзел Рэчы Паспалітай. Новая Рада забараніла не толькі Канстытуцыю 3 мая 1791 г., але і новую, гродзенскую. Да старых злачынстваў, так сказаць, дадалі новых. Перад Агінскім, пры ўсім старанні яго трымацца ў цені, дзейнічаць змоўніцкімі метадамі, яўна паўстала пагроза адказнасці.

Шанц рэабілітавацца, адпомсціць і пазбавіць улады Касакоўскіх, прыспеў разам з Кракаўскім паўстаннем Касцюшкі, хаця, як піша сам Агінскі, ён не быў пасвячоны ў таямніцы падрыхтоўчых прац. Але трэба было неадкладна выбіраць, бо Касцюшка абвясціў прынцып — “Хто не з намі — той супраць нас" і абяцаў пакараць апастылых таргавічан і гродзенскіх здраднікаў як ворагаў Айчыны. Агінскі вырашае прыстаць да паўстання, каб неяк выратаваць уласную шыю, хаця Касюшка не ўспамінаў аб Канстытуцыі 3 мая. Наш герой вырашае, што “лепш палегчы са зброяй у руцэ, чымсьці зняславіцца, ухіліўшыся ад удзелу ў патрыятычным запале". Бо хто будзе разбірацца ў яго ідэйным мінулым сярод нечаканай віхуры падзей?

Агінскі заспяшаўся ў Вільна, але, каб “не аказацца сярод бурлівых і марадзёрскіх сцэн", пакінуў горад і назіраў за наступствамі паўстання збоку. Кампазітар трымаў пальчаткі белымі. Хутка яму стала вядома, што ўсёскончылася за адну ноч — “кроў цячэ яшчэ па ўсіх вуліцах". У вызваленую сталіцу Агінскі вярнуўся з абозам харчу, які ахвяраваў змагарам. Унёс, так бы мовіць, першапачатковы ўклад. Паўстанцкая Рада прыняла яго ў свае рады. Але Агінскі не пажадаўболъш выпрабоўваць лёс на адказнай пасадзе і вырашыў дзейнічаць у арміі.

Падштурхнулі яго да гэтага рашэння ізаляванасць паўстанцкай Рады і надавер да яе простага люду. Аднойчы ў Раду ўварваліся гараджане, раз'юшаныя маруднаасцю кіраўнікоў у пакаранні здраднікаў. Агінскі бачыў у гатым падкопы рускіх шпіёнаў, якія хацелі "забіць галоўных аўтараў паўстання і найбольш самаадданых для абывацеляў краю. Рада паслала Агінскага супакоіць і падтрымаць патрыятычны настрой 30-тысячнага сходу жыхароў. Ён меўся ўціхамірыць радыкальныя настроі. Заспакаенні выліліся ў заклікі агітатара да адзінства вакол членаў Рады, якія ўсе думаюць толькі аб Айчыне, прызнаюць начальнікам толькі Касцюшку і ненавідзяць ворага. Яны гатовы "памерці ў першых шарэнгах войска, каб мець гонар легчы за Айчыну". А тэрарыстычныя памкнанні, маўляў, чыніць “скрыты вораг", які каварна рыхтуе на патрыётаў сёдлы няволі. Логіка прымітыўная — вораг сярод вас, шукайца і выкрывайце яго. А што гэта, як не распальванне ўзаемападазронасці, як на падбухторванне да расколу, як не агітацыя, годная правакатараў усіх часоў і народаў?

Баявыя атрады паўстанцаў з акружанай сталіцы, як піша Агінскі, нягледзячы “на гераічныя доказы храбрасці, былі далёкімі ад магчымасці ўсцешыць сябе, штоі мы прагналі ворага". Значыць, толькі дэманстрацыяй уласных незвычайных подзвігаў можна было змыць з сябе ганебныя плямы мінулага здрадніцтва, заваяваць давер і праславіцца шчырым патрыётам. I Агінсківырашае паказаць цуды з дапамогай атрада стральцоў, сфарміраванага ім за свой кошт. Ён пускаецца ў авантуру, якая толькі губіла агульную справу.

Перед тым, як адправіцца ў свой апошні паход, ён вырашае адвезці жонку ў Польшчу. Пільныя на падазрэнні патрыёты палічылі гэтую вандроўку дзеяннем прыхаванага ворага, а самога Агінскага — баязліўцам. Яго арыштоўваюць і прывозяць у Гродна для высвятлення асобы і пакарання праз павашанне. Аднак сябры з мясцовага паўстанцкага кіраўніцтва выратоўваюць арыштанта. На пасяджэнні гродзенскай Рады ён прачытаў палкую лекцыю аб тым, што "хаця ў рэвалюцыю на пазбегнуць суровага пакарання ворагаў", але ж не трэба змешваць нявіннага з вінаватым.Прытым ён намаляваў “крывавыя сцэны, якія сплямілі французскую рэвалюцыю пры панаванні тэрарызму". Маўляў, гэта надасладобы сапраўднаму паляку.

Згодныя слухачы наўсялякі выпадак ператрэслі паперы красамоўцы, але абвінаваўчых падстаў не знайшлі. Жонку адаслалі дахаты. Каб не трапляць больш у рукі радыкальных інквізітараў, Агінскі вырашае выканаць дыверсійны рэйд у тыл царскіх войскаў. Карцела паказаць для гісторыі і нашчадкаў, як купка вершыць цуды. Мэта задумы — напалохаць ворага і прымусіць яго пакінуць Літву.

Кіраўнікупаўстання Я.Ясінскаму “бязмерна" спадабаўся той план. Ён сабраў больш людзай, і вось атрад у500 чалавак у пачатку чэрвеня 1794 г. рушыў на Мінск. “Вызваліцельны" паход завяршыўся пад Вішневам поўным разгромам, стратай абоза і папер. Сам камандзір з рэшткамі гераічнага войска выратаваўся ўцёкам. Афіцэры штаба Ясінскага нават не чакалі ўбачыць яго жывым і, як ён пісаў пазней, “забаўляліся з маёй смеласці, накшталт таго, што наш ваяр выканаў нейкае пацешнае падарожжа.

Але гэтыя жарты толькі наэлектрызавалі Агінскага. Хацелася даказаць сваё, здзівіць. Ён канчаткова вырашыў здзейсніць задуманае пасля змены Касцюшкам ваеннага кіраўніцтва ў Вільна. Бяздзейнасць галоўнага камандавання прывяла да таго, што ў сталіцы княства зноў сталі пашырацца падазранні на здрадлівае бясчынства радцаў і павадыроў. Наспявалі настроі паражэнства, панікёрства, вера ў вычарпанасць паўстанцкіх сіл. Агінскі вырашыў выпіць горкі кубак да дна.

Ён атрымаў 500 кавалерыстаў і дапамогу            генералаў Завілейскага, Браслаўскага і Вількамірскага паветаў — усяго каля 3 тысяч чалавек з 2гарматамі. 3 гэтай моцай Агінскі думаў уварвацца за мяжу падзелу і ўзняць на паўстанне ўласных сялян, даўшы ім волю. Гэта надзвычай цікавы момант ва ўспамінах. Вызваліць прыгонных наш магнат адважыўся, толькі страціўшы іх пад час інтэрвенцыі царскіх войскаў, а не з нейкіх там ідэйных меркаванняў. Аднак прабіцца ў беларускія губерні аказалася цяжка.

5 жніўня 1794 г. Касцюшка загадаў Віленскай Радзе аддаць рэкрутаў павета на абарону Брэста. У кіраўніцтве ўспыхнулі спрэчкі, бо некаторыя павадыры не жадалі падпарадкоўвацца. Да таго ж, ротмістры не маглі сабраць апалчэння, бо ўзбунтаваліся сяляне павета. Маючы толькі рэштку запланаванага, Агінскі рушыў на Дынабург. Перад сабой ён выслаў генерала К.Зяньковіча, загадаўшы яму спаліць горад пры непадпарадкаванні жыхароў. Наўмысна былі распушчаны чуткі, што Агінскі вядзеда 8 тысяч войска. Аднак гэта празмерная самаўпэўненасць стала прычынай яго чарговай няўдачы.

12 жніўня Агінскіз 50 кавалерыстамі спыніўся пад Слабодкай, на левым беразе Дзвіны, і стаў чакаць падыходу абоза. Даведаўшыся, што Дынабург бароніць толькі 75 чалавек інваліднай кампаніі, Агінскі вырашае ўзяць горад навялічкім авангардам.ёнпаслаў да каменданта М.Гулевіча парламенцёраў з прапановай капітуляцыі. Ультыматум патрабаваў не падымаць зброі супраць польскага народа, прысягнуць на вернасць польскаму народу і акту паўстання Касцюшкі”. Як бачым, высокіх слоў не шкадаваў, прыкрываючыся клопатам пра народ. Невядома, ці чыталі наогул у горадзе той акт. Але за падпарадкаванне Агінскіабяцаў жыхарам асабістую і маёмасную недатыкальнасць. Між тым, Гулевіч сцягнуў на аблогу навакольных сялян і затрымаў ганцоў. У сваю чаргу Агінскі паслаў 60 чалавек у тыл абаронцаў, загадаўшы ім патаемна напасці на горад, а сам навёў жэрлы 2 гармат на процілеглы берег. Затым бакі абмяняліся стрэламі. Агінскі не заўважаў падаючыя ля ног кулі, дэманструючы паплечнікам уласную мужнасць (ці на знаёма?). Пасланы ў тыл Т.Гарадзенскі ўварваўся ў горад і запаліў саламяныя стрэхі. Мэта была дасягнута: пажар і ўласную мужнасць Агінскага засведчылі прысутныя. Бo хто б мог паверыць, што васьмітысячнае войска не адолала 75 інвалідаў?

Задаволіўшы самалюбства, Агінскі адышоў. Але ператварыць дынабургскі пажар у вялікі подзвіг на давялося — Вільна ўжо захапілі царскія войскі. Авантурны кубак апусеў.

Засведчыўшы такім чынам сваю вернасць Айчыне, Агінскі часова адышоў у цень. Але неўзабаве ачомаўся. Парамог інстынкт перараджэнца-землеўласніка. Новы рускі імператар Аляксандр I вярнуў паўстанцам секвестраваныя маёнткі і прывабіў Агінскага чынам сенатара! Наш герой пабег ліслівіць перад тымі, з кім нядаўна гераічна змагаўся і каго пагардліва называў паўночнымі вандаламі і тыранамі. Час спрыяў росквіту яго таленту палітычнага Фігара: Аляксандр I змагаўся з Напалаонам за гегемонію ў Еўропе. Імператары ж карысталіся паслугамі вёрткіх адраджэнцаў Рэчы Паспалітай. Напалеон стварыў Варшаўскае княтва з вызваленых ім зямель, якія пры падзелах захапіла Аўстрыя. Аляксандр I абяцае зрабіць тое ж на далучаных да Расіі землях. Абодва клянуцца на раздзяляць Польшчы, пагарджаць польскім каралеўствам, на ўскладваць на сяба польскай кароны.

Спадзяванні адраджэнцаў на Напалаона абрынуліся, калі той насадзіў у Варшаўскім княстве французскія парадкі іпатрабаваў толькі харчу, харчу і рэкрутаў на вайну з рускім царом.

У 1810 г. Агінскі прапаноўвае Аляксандру I свой знакаміты план стварання асобнай правінцыі Вялікага княства Літоўскага ў складзе 8 губерняў, куды павінны былі ўвайсці забраныя царызмам землі Рэчы Паспалітай. Як пісаў Агінскі, цару дастаткова толькі адным “росчыркам пяра паставіць на чале правінцыі каго-небудзь з вялікіх князёў або хаця б звычайнага намесніка (генерал-губернатара), стварыць тут аўтаномны суд, адміністрацыю, афіцыйна прызнаць Статут ВКЛ у якасці паўнамоцнага зводу законаў, а так сама Канстытуцыю 3 мая 1791 г., крыху паправіўшы яе адпаведна духу часу, і тады цар атрымае адданыя сэрцы, а “злучэнне -далучэнне 1772,1793 і 1795 гг. “стане больш хуткім, менш клапатлівым і цяжкім для абывацеляў! Агінскі, такім чынам, на раіў адрываць велікакняжацкіх зямель Імперыі, кіраваўся поглядамі тыповых русіфікатараў — як лепш утрымаць і замацаваць іх у складзе Расійскай Імперыі. Ён не здрадзіў сваім поглядам 1793 года. У новых умовах мэта заставалася ранейшай — замацавацца ва ўрадзевасальнай правінцыі.

Але Аляксандр I, як некалі яго бабка, на давяраў ветрагонам- аўтанамістам, якія маглі перакінуцца на бок Напалеона разам з навастворанай правінцыяй. Цар не хацеў рызыкаваць, не хацеў страціць землі, якія Кацярына Н навачна далучыла да Імперыі. Гэтага рускія вялікадзяржаўцы не даравалі б яму. Таму цар марудзіць, абяцае, адкладвае ажыццяўленне праекта Агінскага на канец переможнай вайны. ённават пакпіў з самасційнікаў", заўважыўшы, што ў іх плана няма ні слова аб сялянах, якія церпяць становішча спартанскіх ілотаў (рабоў). Абражаны Агінскі сумеўся, змоўк.

Сялян у ВКЛ ён прапаноўваў вызваліць па жаданню памешчыкаў і пад апекай дзяржавы. Але і такі падыход Агінскага адхіліў Аляксандр I. Ён не жадаў, каб такое вызваленне выканалі "покоренные поляки’', каб яго абвінавацілі ў падтрымцы той канстытуцыі, якая некалі прапаноўвала падобнае вызваленне і якая вымусіла манархаў Расіі, Прусіі і Аўстрыі назаўсёды пакончыць з палітычным існаваннем Рэчы Паспалітай. А за Агінскім замацавалася слава змагара, латуценніка, палітыка. Якога? Гэта ўжо іншая справа...

Лёс наканаваў яму расчаравацца і ў сваіх пражэктах, і ў няшчырасці чарговых венцаносцаў. Надзеі на рэвалюцыю ва ўрадзе, праз урад і пастаўланую ім уладу былі канчаткова пахаваны пад глыбамі ўяўных пірамід. Роспач аказалася, відаць, такой цяжкай, што аплакваў ён і сканаўшую Радзіму, і нязбыўнасць мараў па яе адраджэнню. Гэта Агінскі і выказаў у сваім бліскучым Паланезе. Але жыццё супярэчлівае,             складанае, вірлівае, больш уражлівае, чым паланазы. I нам даводаіцца сумаваць з таго, што лёсам народа яго зямлі запраўлялі і распараджаліся падобныя таленавітыя знаўцы музыкі і ў той жа час палітычныя гандляры, славалюбныя авантурысты і прыстасаванцы. Адным росчыркам пяра яны аддавалі родную Айчыну тоаднаму, то другому венцаносцу, а потым галасілі ад замежнай дэспатыі і гвалту. Іх крывадушныяенкі зараз хорам паўтарае новае пакаленне папулістаў, перараджэнцаў, аматараў гучных патрыятычных лозунгаў. Аб гэтым распавядае нам гісторыя, сівая, мудрая мінуўшчына. I вучыць. Каб жа мы толькі навучаліся.

Рубрыку вядзе доктар гістарычных навук Мікола Кузняцоў

Чырвоная Змена. 1995. 18 ліпеня. № 76.