На Вильню са шпагай

НА ВІЛЬНЮ СА ШПАГАЙ

Войны бязлітасныя і непазбежна ўкараняюць у менталітэт нацыі або нянавісць да крыві, альбо прагу да яе, лютасць iзнявагу чалавечай асобы. Хвалі жудасныхбоек — вядомых і невядомых, вероломных і падрыхтаваных з шумнай перасцярогай — з прыроднай перыядычнасцю пракочвалі бедарускую зямлю. Сярод іх — паўстанне 1794 года, узнятае ў Вялікім княстве Літоўскім супраць інтэрвенцыі царскай Расіі на чале з рашучым юнаком, палкоўнікам Я.Ясінскім. 22 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі сталіцу княства Вільню, і з гэтага моманту процілеглыя ваяры, навучаныя вытанчанаму абыходжанню ў салонах, на балях, высакародным пачуццям і далікатным манерам, сталі маліць усявышняга паслаць ім перамогу. Вось што сведчаць новыя дакументы аб маралі абодвух бакоў на той момант.

Для расейскіх генералаў віленскі выбух стаўся неспадзяванкай, нечаканай стратай гарнізона ў 1292 чалавекі — б00 пяхоты, 150 казакоў, 120 параненых. Ротмістр нарадовай кавалерыі Ян Рудніцкі па змоўніцку паведаміў царскаму галоўнакамандуючаму, князю М. Рапніну, што “нижних чинов российских и рядовых по некоторому сопротивлению публично в домах через обывателей и самих хозяев резали1. Тое ж засведчыў у сваих успамінах і славуты М. К. Агінскі. Так паўстаўшая Вільня задаволіла несцярпімую крыўду і помсту над расейцамі. Паўстанцкая рада неадкладна спыніла марадзёрствы і вулічны самасуд. Рускіх палонных зрабілі заложнікамі, а потым раздалі ў работнікі або скарысталі на абарончым будаўніцтве. Але гэта былі менавіта заложнікі, калі генерал П. Цыцыянаў аднойчы прыгразіў шыбеніцай некалькім палоненым паўстанцам, то палкоўнік С. Корсак адказаў, што за кожную загубленую галаву ён адкажа трыма.

Кацярына 11 загадала м. Рапніну задушыць паўстанне самымі рашучымі дзеяннямі. Той згаджаўся не цырымоніцца з паўстанцамі і вешаць іх на дрэвах. Але ў Пецярбургу не дэкляраваць такое абыходжанне, каб “не взбунтовать их еще более”. Між тым, водцы паўстання распальвалі патрыятызм і адкрыта няславілі ўсіх рускіх як “тыранаў і дэспатаў”, не зважаючы на радавога ці афіцэра. Прынамсі, у адозве Рады “Да абывацеляў Вялікага княства Літоўскага і жыхароў Рэчы Паспалітай” ад 9 траўня 1794 года гаварылася:

Абывацелі! Паратунак Айчыны заўжды быў абавязкам, якім абывацель павінен краю, яму сваю даўшую апеку. У сучасны момантён стаў абавязкам, з якога вы самі павінны выблытацца разам, бо альбо з Айчынай вечна паўстанеце, або ў яе руінах і ў страшэнных патоках сваёй крыві зальяцеся. Люты наезнік, наехаўшы на вашу Айчыну, ужо разявіў сваю пашчу, каб Вас усіх пажэрці. Права Бога, права людскасці, нават права самога нараджэння выракся той дзікі наезнік у сваім сэрцы. Няма паратунку, як толькі аддаць Айчыне ўсё тое, што ён лупам сваім займець рашыў. Сілай яго здолець толькі можам. Перад лютасцю яго толькі краёвая святасць выстаяць можа. Меч, агонь, лупецтва — вось адныя яго лозунгі.

Абывацелі! Рада нарадовая перад Богам і Айчынай адказала б на справе, калі б ў кіраванні сваім занядбала якім-небудзь крокам, якім вашы дамы, маёнткі, вашыхдзетакі вас саміхда бяспекі прыблізіць можа. На тым нарэшце пастанавіла Рада ўчыніць кнігу добраахвотнай ахвяры, загадаўшы ўсім вернападданым абывацелям, што кожны, даверыўшы Айчыне свой капітал, верне яго ў тэрмін з дамоўленым працэнтам. Прывыкайце, абывацелі, вашай Айчыне давяраць тое да звароту, што ў вас наезнік без звароту вырваць можа. Рада запэўнівае бяспеку сумаў вашых на ўсіх публічных фундушах і быць яшчэ могучых. Ваш давер вашай Айчыне будзе паўсюдна бачаны як ахвяра, якую чула на лёс маці дзеці яе прысвячаюць. Заслані, Божа, вас і публічны скарб ад лупецтва, злітуйся на лона Айчыны, нягоднымі суайчыннікамі разадранае. Падтрымаемся як найсвятлейшым чынам абывацелі ! пакажыце чужому ў краі нявольніку—гэтым цьмяным прыладам тырана—як многа прысвяціць гэтай Айчыне можаце, калі за свабоду, калі за святло праўды, калі за яе панаванне ідзе змаганне”2.

Такі агітацыйны стыль быў разлічаны на падтрымку аточанай сталіцы. Аднак ускраіны не ўздымаліся з роспачы. Гэта дэмаралізавала сілы, марнавала іх паражэнствам ды разрывала чуткамі аб здрадніках і шпіёнах. У паўстанні наспеў адчайны момант. 17 траўня генерал-лейтэнант Л. А.Бенігсен атрымаў ад падпалкоўніка С. Грабоўскага. камандуючага паустанцкім авангардам падБарунамі, ліст нафранцузскай мове. Грабоўскі звяртаўсяда Бенігсенаяк да добрага знаёмага. Ён паведаміў, штоЯсінскі толькі што загадаў адказаць на рускія лупецтвы адэкватным чынам: помсціць да таго часу, пакуль украі не застанецца ніводнага рускага салдата. Ведаючы "асабісты характар”Бенісгена, Грабоўскізвяртаў яго ўвагу на запалены Смаргонь як на прадвеснік узаемазнішчальнай вайны. "Будзем ваяваць, не імкнучыся ўскладніць" становішча, пісаў ён, бо дастаткова таго, што "нацыя панесла, ідучы або да свабоды, або да смерці. Нацыя стрымала б слова, але ў выніку лютасці яна працягвае помсціць". Пры гэтым ён намякаў на лёс русюх палонных. “Зрабіце ласку давесці ўсё гэта да сваіх падначаленых, я спадзяюся, аднак, што вайна зменіць свой твар і перастане быць варварскім пабоішчам любой цаной. Прыміце запэўніванні ў маей павазе”3, — завяршаў Грабоўскі свой зварот.

Мусіць, ГрабоўскІ шчыра жадаў спыніць крывавы вір ненажэрнай вайны разам са сваімі паплечнікамі. Але апеляцыя да высакародных пачуццяў нагадвала звычайнае прабачэнне няўдалага дуэлянта, у якога не хапіла мужнасці і смеласці. Варта звярнуць увагу на дасланую Грабоўскім адозву віленскай Рады да рускіх салдатад ІЗ траўня.

"Салдаты Расіі, з існасці чалавека за людзей намі шануемыя і строгай уладзе камандзіраў падлеглыя. Мы вас лічым за братоў, за блізкіх і спачуваем над вашай доляй, што вы, жадаючы вольнасці, пад варварскім праўленнем атрымаць яе і карыстацца ёю не можаце. Вы знойдзеце ў душы палякаў чалавекалюбства і хутка зразумееце, што тыран стан ваш амаль да жывёльнага давёў. Невас, не вас справядлівы розумпаляка лічыць віноўнікам усіх бедстваў, а тыя лютыя і змрочныя душы не маючых уяўлення вернага гонару і воінскай славы афіцэраў і камендантаў, якія дасюль не могуць утаймаваць імкнення да крадзяжу, рабавання, грабяжу, разбою і пажараў, і якія замест мужнасці і храбрасці загадваюць агонь на абывацеляў кідаць, кроў бязвінную бяззбройных людзей праліваць з дапаўненнем брыдкага прымусу і толькі дзікунам уласцівых паскудных беззаконняў. На гэтых Тучковых і іншых, назвы чалавека нявартых зверападобных камендантаў і афіцэраў вашых, накіроўваецца бязлітасная помста польскага войска і жыхароў зямлі польскай. Вам, салдаты, прымушаным да выканання злачынстваў, праціўных людскасці і хрысціянству, прабачае людскасць паляка, не адмаўляючая жадаючым схавацца і прыхільнасці на вольнай польскай зямлі”4.

Зварот даў адваротны вынік. Зваліўшы адказнасць за гвалт з радавых на афіцэраў, віленскія агітатары толькі распалілі апошніх. Сярод рускіх генералаў успыхнуў помслівы імпэт наконт таго, як спрытней авалодаць сталіцай княства. 23 чэрвеня 1794 года М.Рапнін загадаў генерал-маёру Б.Ф.Кнорынгу: “Главный пункт —Вильно. Умножьте живо и сильно наступательные действия”. Туды надта рваўся брат кацярынінскага фаварыта П.Зубава — В.Зубаў. Але яго стрымалі недахопы харчу. Войскі праходзілі па такой спустошанай зямлі, што салдатам самім прыходзілася абмалачваць жыта ў вёсках, якія ад страху пакінулі гаспадары. Атрады былі знясілены пераходамі. Паўстанцы тузалі іх адчайнымі і дробнымі наскокамі і адцягвалі вырашальны штурм. 26 ліпеня М.Рапнін далажыў ваеннаму міністру П. Салтыкову: "Я ни на минуту не упускаю из виду Вильна, но теперь оная схвачена быть не может вдруг только сошпагой в руках”. Ён растлумачыў нязначнасць шанцаў на поспех і тым, што памянуты Грабоўскі хаця пры першым штурме "наших войск бросил 4 пушки в реку и некоторое количество пороха, но был за то посажен под караул обывателями, которые причиною всей обороны”. На іх самаадданасцьуперласяславалюбная амбіцыя прыдворнага, які прагнуў першым ступіць на вал фартэцыі.

Пакуль трыумфатары пажыналі лаўры, Кацярына II 5 верасня распарадзілася выслаць віленскіх майстроў-ліцейшчыкаў “яко военнопленных" на Бранскі завод разам з інструментам. Яна загадала ахоўваць горад невял ікім атрадам, а для ўпэўненасці ў вернасці жыхароў "взять от города сего достаточное число заложников. Сии предосторожности не безнужны с таким городом, который уже единожды допустил себя на столь мерзкие неистовства". Так царыца нагадала падзеі 23 красавіка. Рапнін праз тыдзень адказаў, што заложнікаў узяць нельга, бо ўсе лепшыя купцы паўцякалі, а зачыншчыкаў паўстання не засталося ніводнага. Гэтымі словамі і прадрашылася доля Вільні, якая са сталіцы княства станецца павятовым центрам. Новая ўлада пераехала ў Гродна.

Хаця гараджане бараніліся з упартасцю самазабойцаў, але іх кінулі рэгулярныя часткі тых, хто ўзначальваў паўстанне. Б.Кнорынг потым пахваліцца, што адолеў 30 тысяч абаронцаў, з якіх знішчыў больш за 5 тысяч. Рапнін рапартаваў, што паланіў 6 тысяч. У рэшце рэшт сярод палонных і забітых назвалі 18 афіцэраў і 863 радавых, а свае страты налічылі ў 24 забітых і. 103 параненых.

Вайна 1794 года завершылася. Толькі купка рашучых патрыётаў эмігрыравала. Астатнія скарыліся і пад крыкі"Віват” прызналі чужыннае ярмо. У гэтай падзеі бадай самае дзіўнае тое, што верх атрымалі не тыя, хто апеляваў да добраахвотнай самаахвярнасці, а сапраўдныя сатрапы. Высакародныя мэты не мелі водгуку сярод тых, хто стагоддзямі не зазнаваў волі, хто лічыў яе недасягальнай, уласцівай толькі абмежаванаму колу людзей. Прыведзеныя дакументы, здаецца, дазваляюць зразумець гэта.

  1. РГВИА, ф. 79, воп. 6, спр. 1837, л. 89 адв.
  2. Там жа, л. 202
  3. Там жа, л. 92
  4. Там жа, л. 93-102

Яўген АНІШЧАНКА, кандыдат гістарычных навук

Культура. 8-14 лістапада 1995 г. № 42. С. 7