Яны баяліся беларускага народа

Яўген АНІШЧАНКА

кандыдат гістарычных навук

Яны баяліся беларускага народа

Паўстанне 1794 г. пад галоўным дыктатарствам А. Т.Касцюшкі адбывалася супраць чужаземнай акупацыі, Рыхтавалася яно як сумеснае выступленне ў Кароне і Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ), але пачалося не адначасова. Кракаўскім актам 24 сакавіка Касцюшка абвясціў лозунгі вольнасці, цэласнасці і незалежнасці. Віленская паўстанцкая рада на чале з Я.Ясінскім праз месяц замест цэласнасці абвясціла лозунг роўнасці. Менавіта ў гэтай замене бачаць увасабленне радыкалізму віленскага пачыну, сэнс якога быццам быў у намеры віленчукоў ці вызваліць сялян ад прыватнай залежнасці, ці пашырыць на іх шляхецкія вольнасці і таксама зрабіць абывацелямі, ці ўвогуле, увесці агульнаграмадзянскую роўнасць. Што ж было сапраўды ?

Haйпepш, лозунг роўнасці віленская рада публічна абвясціла толькі раз - у адозве ад 24 красавіка. Не было яго і ў спецыяльным звароце да земляробаў BKJI ад 30 красавіка. Адно гэта сведчыць аб адсутнасці паслядоўнасці і праграмнага значэння згаданага лозунга сярод намераў віленчукоў. Па-другое, у адозве 24 красавіка сцвярджалася не ўсталяванне грамадзянскай роўнасці (як тое робяць некаторыя тлумачальнікі), а "здабыццё", "атрыманне абывацельскай роўнасці". А гэта істотная розніца. Абывацелямі (у той час народам), называлі адзіна шляхту, якая ўласна дзялілася на знаць (ураднікаў, саноўнікаў - словам, наменклатуру розных рангаў і тытулаў) і ваколічна-шарачковую драбнату. Фармальна- юрыдычна яны былі роўнымі. Вялікі сейм 1788-1792 гг.парушыў гэтую роўнасць, пазбавіўшы дробную шляхту выбарчых правоў. Так што лозунг абывацельскай роўнасці ў першую чаргу мог азначаць вяртанне скасаванага карпаратыўнага адзінства ўсяе шляхты. А гэта азначае, што віленская рада найперш намагалася прыхіліць да сябе шляхту, зрабіць яе галоўным рухавіком па традыцыі вольналюбівага дзейства, вярнуць да ролі пануючага стану.

Па-трэцяе,задоўга да адозвы 24 красавіка (ды і на ўсім працягу другой паловы XVIII стагоддзя) лозунг тае роўнасці публічна, галосна вяшчалі ўхвалы шляхецкіх сеймікаў ВКЛ. Вось толькі тыя ўхвалы патрабавалі не парушаць адзінасаслоўнага панавання шляхты і не кранацца паднявольнасці сялян. Паўстанцкія ўніверсалы працягвалі тую ж стр. 27 лінію. Зусім не не карысць грамадзянскай роўнасці сведчаць аб- вешчаныя вілепчукамі прыццыпі»: *Хто не з намі, той супраць нас", або "Хто не з народам, той вораг народу”, або "Хто пачне ствараць праціўныя (паўстанню - Я.А.) партыі, той смерцю ганебна пакараны будзе".

Сэнс разыходжанняў паміж польска-кароннымі і літоўска- віленскімі кіраўнікамі існаваў у наступным. Кракаўскім актам Касцюшка абяцаў, што пад час паўстання ніводная мясцовая ўлада не можа прысвоіць дыктатарскіх паўнамоцтваў, не можа да перамогі узурпаваць ці прыняць заканадаўчыя акты дзяржаўнага значэння. Адпаведныя агульнасаслоўныя і агульнаграмадзянскія ініцыятывы мог здзейсніць толькі скліканы пасля перамогі вальны сейм, упаўнаважаны на тое дэпутатамі ад зямель і правінцый, Праўда няясна, ці то мог быць спынены у 1792 г. Вялікі сейм для працягу сваіх рэформ, ці зусім новы і ў складзе іншых паслоў.

Між тым віленская паўстанцкая рада адразу абвясціла сябе не проста аўтаномнай арганізацыяй, а НАЙВЫШЭЙШЫМ, САМАЎЛАДНЫМ урадам. Вось толькі віленчукі ўкладвалі ў сваю адасобленнасць двайную мараль. Разам з аўтаноміяй яны запэўнівалі і ў падтрымцы мэтаў кракаўскага акта. Але гэта не было навіной. Гэтак жа паступілі літвінскія паслы і на Вялікім сейме, калі ўхвалілі канстытуцыю (3 мая 1791 г.) унітарнай дзяржавы, без падзелу на Карону і ВКЛ, а затым адмовіліся ад уніфікаванага заканадаўства. Не пажадалі яны і зрабіць уніфікацыю, кадыфікацыю на падставе свайго дасканалага Статута ВКЛ.

Ды і сваю назву паўстанцкая рада Вільні змяняла аж 13 разоў. Нe было ў гэтай чахардзе дэкарацый аднаго - яснага абвяшчэння дзяржаўнай самастойнасціісуверэннасці BKЛ. А гэта прынцыпова важна для ажыццяўлення ўласных мерапрыемстваў.

Уадозве да земляробаў ВКЛад 30 красавіка віленская рада агітавала "адкінуцъ погляды на розніцу станаў".Адкінуць - значыць проста забыць, не ўспамінаць, не чапаць. Святароў да таго і клікалі - "не кранацца розніцы станаў" пры абвяшчэнні паўстанцкіх актаў. Маўляў, падтрымайце, дапамажыце кіраўнікам дзеля перамогі, а яны ўжо потым адцзякуюць воляю і свабодаю. На якіх пачатках і як канкрэтна - аб гэтым ніводная адозва ясна негаварыла. Толькі раз, адозве 30 красавіка, узга- двалася, што адпаведная воля "ўжо прыгатаваная", і што яна бўдзе прадстаўлена ў святле Уставы 3 мая 1791 г.

Той, хто чытаў Канстытуцыю 3 мая, ведае, што яна не абвяшчала аніякай асабістай воліпрыгонным, а толькі дэкляравала жаданне ўзяць сялян пад апеку права і закона –гэта значыць,ахоўваць сялян ад празмернага ўціску, свавольства паноў, дакладней АБМЕЖАВАІІЬ іх прыгнет. Якія дзяржаўныя органы і як яны збіраліся бараніць сялян тая канстытуцыя не акрэсліла. Патрэбнае нарматыўнае заканадаўства Вялікі сейм не распрацаваў ні для Кароны, ні для ВКЛ. Сапраўдную волю канстытуцыя дала толькі замежным уцекачам, якія хаця б адною нагой ступяць на вольную "польскую зямлю” ўжо унітарнай дзяржавы. Тым самым хацелі завабіць у прадугледжанае 100-тысячнае войска рускіх сялян. Канстытуцыя 1791 года, так бы мовіць, вызваляла не айчыннае, а суседняе сялянства, што і справакавала інтэрвенцыю царскіх войскаў.

Канкрэтна і ўпершыню аб прававых зменах для сялян сказалі не радыкальныя віленчукі, а Касцюшка. Гэта ён у сваім Паланецкім універсале ад 7 мая 1794 г. даў сялянам асабістую волю - але толькі на час паўстання і за яго падтрымку. Мужык мог трапіць у паўстанцкі атрад або ўцёкамі, або са згоды свайго пана. Касцюшка абачліва засцярог паноў ад пагрозы першага і прытрымліваўся другога шляху. Пастаўляць рэкрутаў, рэгуляваць рэкруцкую чаргу, харчаваць войска, разбіраць спрэчкі паміж сялянамі і панамі на месцахмеліся спецыяльныя дазоры ці пасрэднікі. У большасці тымі справамі займаліся ранейшыя вайскова-цывільныя, або парадкавыя камісіі - дваранска-памешчыцкія камітэты і па складу, і па духу дзейнасці. Стр. 28

Гэтыя камісіі з’яўляліся выканаўчымі органамі і таму не маглі распрацоўваць уласных праграм прававога абмежавання прыгонніцтва. Больш таго, літоўскія радыкалы свядома хавалі і ўтойвалі Паланецкі універсал і вось з якіх матываў.

Прыкладам, кобрынская камісія заявіла, што "атрымаўшы волю ўрада, аб рэкруце і парадку, вяскоўцы нашыя, не знаючы здавён ні рэкрута да бітвы і да няволі звыклыя - (! - Я.А.), не ўмеючы цаніць дабрадзействаў урада ў аблягчэнні павіннасцяў - (!!!- Я.А.), часта з боязі, часта з нянавісці да сваіх паноў і ўсялякай вышняй улады, а з другого боку, часта ад распусты і фанатызму, падбухтораныя непрыяцелем, легка паверылі падманлівым заявам аб тым, што нічога для сваіх паноў не павінны рабіць, што ад рэкруцтва вольныя, што ў выпадку патрабавання таго ад іх парвацца могуць на тую уставу і распаўсюджаныя універсалы ".

Здаецца, зразумела - сяляне звыкліся да прыгоннага ярма і не трэба скідацьяго з вясковага быдла. Кобрынскія рэвалюцыянеры заяўляюць, што віленскі паўстанцкі ўрад дзейнічае нібы знешні вораг, калі правакуе сялян не слухацца сваіх паноў і аніякіх уладаў. Але ж і царскія генералы клікалі літоўскіх сялян не слухацца паўстанцкага кіраўніцтва, заставацца ціхімі і спакойнымі ў тым прыгонным ярме! Значыць, сяляне аднолькава ўспрымалі агітацыю вызваліцеляў з захаду і ўсходу - як заклік не працаваць на паноў. Вось гэтага стыхйнага разняволення прыгонных і забаяліся ў паўстанцкіх камітэтах. Зразумелі гэта і у віленскім кіраўніцтве. Менавіта таму паўстанцкім універсалам паўсюдна ня верылі. Менавіта таму баяліся распаўсюджваць Пааоанецкі ўніверсал Касцюшкі, а сялянскія хваляванні і бунты звальвалі на каварныя правакацыі і падкопы "Масквы". А чаму адэпты 1794 г. маўчаць аб выпадках прамога падаўлення сялянскіх бунтаў радыкальным урадам? Хіба што гэта не на карысць роўнасці.

У такіх варунках радыкалы былі здольныя толькі на памяркоўнасць, а не на дэкляраваную французскую рашучасць. Увасабляе яе праект гродзенскай камісіі аб прыусовым найме ад 4 ліпеня 1794 г. Сутнасць такая - з шасці дзён паншчыны селяніну далі адзін выхадны. Ад паншчыны ён не мог адмовіцца. У Вільні ўхвалілі праект і загадалі ўсіх жабракоў, валацугаў, нават яўрэяў здаваць памешчыкам "да ўсіх палявых работ" на цэлае лета, прычым і тым, хто "аб лайдаках данясе". Вось вам і воля! Хто ж тады мог адважыцца адпусціць сялян, калі іх тут жа занявольвалі на прымусовую працу па загаду ўрада як лайдакоў?..

Улепшым выпадку, сялянемаглі наймацца ў выхадны са стр. 29 згоды пана. Але ж такі парадак і прадугледжвалі рэфарматары Вялікага сейма. Наём па кантрактах залежыў ад чалавекалюбства ўладальнікаў, а не ўводзіўся заканадаўча, зверху, у выглядзе дзяржаўнага абавязку. Менавіта гэтага не жадала панства. Маюцца сведчанні таго, што сам Ясінскі за прыклад вызвалення браў перавод прыгонных на грашовы чынш. Аднак ачыншаванне было вядома задоўга да паўстання, і з таго не вынікала рэвалюцый. Больш таго, у Смаленскай губерні сусудняй ненавіснай Расіі напачатку 60-ых гадоў XVIII стагоддзя амаль 30 працэнтаў сваіх прыгонных памешчыкі трымалі на аброку. I там іх прымушалі наймацца для апрацоўкі падаткаў. Можа, тады рускіх тыранаў залічым да піянераў сялянскага вызвалення, да якіх віленскім радыкалам належала ехаць павучыцца ўзорам чалавечага абыходжання з паднявольнымі?

Аб якіх такіх радыкальных памкненнях да роўнасці літоўскай рады можна гаварыць, калі яе самаахвярны член Міхал Клеафас Агінскі аб сваім жаданні вызваліць 10 ООО прыгонных паведаміў не ў паўстанцкіх актах, а ў мемуарах! У той радзе сядзелі зусім не пралетарыі, якім для дэманстрацыі роўнасці было дастаткова скінуць ордэны і надзець сярмягу.

Гэтае прыстасаванства дэманструе такі прыклад. У першых шарэнгах паўстанцкіх вызваліцеляў гераічна змагаўся чарнавускі староста (арандатар) Тадэвуш Гарадзенскі. У красавіку 1794 г. ён паскардзіўся ў ашмянскі суд на шляхціцаў Караля Курковіча, Тадэвуша Сямашку, Адама Пацзвіча, Тамаша Мурзіча, якія выдавалі ягоным сялянам фальшывыя пасведчанні на шляхецкую годпасць. Нехта Антукевіч абяцаў сялянам, што такім шляхам ён іх за тыдзень зробіць шляхтаю. Гарадзенскі прыбыў у суд і заявіў, што "я сам іх зволю і сам прыкладуся да іх шчасця, бо жыву без абсалютызму"ці тыранства.

У судзе Гарадзенскі абвінаваціў Сямашку, які "паставіў мэтаю зняважанне роўнае ўласнасці кожнага абывацеля і пашаны начальства ў народзе”, бо падбівае сялян на непаслушэнства. "Хто дазволіў Сямашку, - крычаў ён, - права распазнаваць людзей, якія 200 год з’яўляюцца падданымі? Як ён мог беспамылкова адрозніваць адлегласць паміж шляхціцам і селянінам? Тыя яго лісты толькі і падлілі алею ў агонь, а падманутае сялянства стала выказвацъ незалежнасць і імкнуцца прыраўнавацца да шляхты, каб не працаваць на пана".

Суд нагадаў прыгонным розніцу станаў і загадаў ім слухацца свайго гаспадара. Гэта адбылося 17 красавіка. Aпраз 2 дні абаронца сацыяльнай розніцы ў вёсцы Ракаўцы, што пад Паставамі, сабраў сялянскую грамаду "и стоя перед ними на коленях сам и других принуждал дать присягу на верность Костюшке, угрожая некоторым виселицею и приставляя к грудям смертоносные орудия",

Заявы літоўскай паўстанцкай рады аб сваім аўтанамізме правакавалі думку аб здольнасці яе заканадаўча абмежаваць панскае свавольства. Такая пагроза зыходзіла ад старадаўняга сепаратызму літвінаў. Вось толькі водцы "правінцыі літоўскай” ні разу ў паўстанні не заявілі аб дамаганні дзяржаўнай самастойнасці. Толькі пры гэтай умове ўсялякія дэклярацыі аб вольнасці, роўнасці і незалежнасці маглі быць выкананы як агульнаграмадзянскія (дзяржаўныя) мерапрыемствы. Калі яны прагнулі вярнуць Канстытуцыю 3 мая 1791. года, то, значыць, прызнавалі унітарнасць, непадзельнасць Рэчы Паспалітай. Таму паўстанне ў ВКЛ не магло мець рысаў нацыянальна-вызвольнага руху ў якасці самастойнага беларускага.

I зусім не таму, што віленскія кіраўнікі пісалі адозвы выключна на польскай мове. Паўстанне, як зазначаў Ясінскі, успыхнула з адчаю, працякала без праграмы, у хістаннях і ваганнях. Не было нічога радакальнага, у адрозненне ад кракаўскай ініцыятывы Касцюшкі, рэформ папярэдняга Вялікага сейма, заяў ранейшых шляхецкіх сеймікаў. Яны вельмі баяліся беларускага нapoда - вольнага і незалежнага ад іх саміх жа.

Беларуская мінууўчына. 1997. № 6. С. 26—29