Шляхам помсты і адчаю
- Подробности
- Опубликовано: 20.02.2016 13:40
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 833
Шляхам помсты и адчаю
Як вядома, у 1793 г. царызм далучыў цэнтральнабеларускія землі да імперыі. Польска- літоўскае войска мелася скараціць настолькі, наколькі гэта пра- духіляла ўзброены чын супраць акупацыі. Хаўрус прадажных магнацкіх колаў, якія садзейнічалі заxony, прыклад французскіх якабінцаў, якія аддзялілі каралю галаву ад тулава, падштурхнулі да неадкладнага выступления. Вясной 1794 г. на рэштках Рэчы Паслалітай пад кіраўніцтвам Т.Б.Касцюшкі ўспыхнула паўстанне (інсурэкцыя) за вызваленне ад іншаземных акупантаў, вяртанне скасаваных пастаноў Вялікага сойма 1788-1792 гг. і канстытуцыі 3 мая 1791 г. Асабліва цяжка даводзілася дзейнічаць у Вялікім княстве Літоўскім, наводненым царскімі войскамі.
Рашуча распачала сваю дзейнасць Літоўская рада, утвораная 23 красавіка у Вільні на чале з палкоўнікам Я.Ясінскім. За супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі тут урачыста павесілі апошняга польнага гетмана Вялікага княства Літоўскага Шымона Касакоўскага. Той жа лёс пагражаў усім прынепадпарадкаванніВіленскаму акту паўстання. 3драднікі і непаслухмяныя абвяшчаліся ворагамі народа Айчыны.
Царскі двор запанікаваў, але ненадоўга. Адразу ж, у дзень выдання Віленскага звароту, Кацярына II ўтварыла ў Смаленску следчую камісію пад кіраўніцтвам смаленскага губернатара Р. Восіпава і з членамі - генерал- маёрам І. Мамонавым, брыгадзірам І. Русанавым, старшынёй Смаленскай крымнальнай палаты І. Мезянцовым, калежскім саветнікам Смаленскага верхняга земскага суда Вайновым. Следчыя меліся вызначыць мэты і галоўных кіраўнікоў інсурэкцыі. Царыца загадала мінскаму, ізяслаўскаму і браслаўскаму генерал-губернатару Ц.І.Туталміну пільна сачыць за паводзінамі “всех вообще бывших в поветах по конституции 3 мая судей и попов".
Пры падаўленні паўстання царскія генералы паланілі каля 19 тыс. удзельнікаў. У Смаленску вызначаўся лес кіраўнікоў. Следства праводзілася патаемна з 10 мая 1794 г. да 21 сакавіка 1795 г. 20 чэрвеня 1795 г. асобны камітэт ужо ў складзе графа А. Самойлава, князя М. Юсупава, графа П. Завадоўскага і беларускага намесніка П. Пасека рассартаваў падсудных па класах віны і пакарання.
Па меры перакрыжавання звестак на вочных стаўках 26 асоб са сваімі слугамі, на следчым канвееры апынулася 87 чалавек - 17 шляхціцаў, 10 святароў, тры мёшчаніны, селянін, а астатнія вайскоўцы. Свае паказанні яны давалі добраахвотна, ратуючы жыццё і маёмасць. Сярод абвінаваўчых папер камісіі фігуравалі "Зварот да літоўскага народу” і "Інструкцыя пасланым за расійскую мяжу", падпісаныя 1 чэрвеня 1794 г. Ясінскім. Зварот самымі палымянымі словамі апеляваў да патрыятычных пачуццяў ратаваць рэшткі “беднай ізганьбаванай айчыны” шляхам адчайнай помсты за голад і няволю. Карані ліха аўтар бачыў у рускіх і іх памагатых з мясцовых насельнікаў.сялянства ў звароце не ўпаміналася ў якасці сапраўдных патрыётаў. Паводзіны царскіх войскаў, якія звычайна канфіскоўвалі ўладанні нелаяльных хаўруснікаў падзелаў дзяржавы, браліся за прыклад. "Уварвіся ў ягоны (г.зн. ужо апанаваны царызмам. – Я.А.) край, робячы яму тое ж, што ён табе” - paіў складальнік звароту.
Інструкцыя наступным чынам назначала арганізацыю патрыятычнага змагання. Найперш у ёй адводзілася 10 дзён, каб сабраць па паветах узброеныя атрады шляхты і мяшчан, кожны абавязкова не болей чым 300чалавек пад кіраўніцтвам сотнікаў і ротмістраў. Акруговыя генералы маглі трымаць асобыя выдзелы, аднак не больш як 800 чалавек. Гэтыя вайсковыя рэгіменты маглі дзейнічаць паасобку, відаць, з мэтай ахопу ўплывам большай тэрыторыі і пазбегнуць значных страт. Ад мабілізацыі вызвалілі суддзяў, грамадзянскіх камісараў, фізічна няздольных асоб. Аднак за сябе яны мусілі выставіць або наняць конніка, узброенага і абмундзіраванага на суму коштам у 100 злотых.Няяўка ў апалчэнне каралася канфіскацыяй і раздачай маемасці ўсім' "ахвочым да абароны Айчыны на карысць і для ўзнагароды выратавальнікаў. Гэта патурала даносам з надзеяй пажывіцца за кошт непатрыятычнага cуceдa. Рэпрэсіям і рабаванню падвяргалі ўладанні той шляхты, якая “абвінавачана будзе рэвалюцыйным судом і упapтa не пагодзіцца сесці на каня. Акрамя непатрыятычных суайчыннікаў, у рабунак аддаваліся царкоўныя зборы, дзяржаўныя маёнткі за мяжой, маёнткі рускіх дваран і ваеннаслужачыіх, "якія няпольскагапаходжання".
Шляхчіц, асабіста сабраўшы 100-коннае злучэнне, адразу рабіўся ротмістрам, атрымліваў чын палкоўніка, бо “не тытул, а справы даюць чын". Кожны такі актывіст надзяляўся неабмежаванай судовай уладай і мог чыніць ваенна-палявы тэрор да таго часу, пакуль не застанецца хоць аднаго рускага салдата” ў краі, Святары, незалежна ад канфесіі, мусілі звонам склікаць грамаду і зачытваць ёй віленскі акт, які потым прыбівалі да царкоўных дзвярэй. Пры супраціўленні дом святара аддавалі жаўнерам "у здабычу". Аднак Інструкцыя патрабавала "з чэрняю абыходзіцца далікатна” і нават пагражала смяротнай карай за забойства бяззбройнага і невінаватага чалавека. І вось як смаленскія паднаглядныя давялі аб рэакцыі насельніцтва на паўстанцкія захады з Вільні.
Літоўскі стражнік І. Аскерка паказаў, што агітацыйныя лісты самога Т.Касцюшкі ўжо ў канцы 1793 г. гулялі па руках у Мазырскім павеце. Т. Вышамірскі вылучаў эканома Паўлоўскага, які ў валожынскім уладанні А.Чартарыжскага агітаваў "даваць сялян да бунту супраць Расіі”, пад пагрозай шыбеніцы. Ён сам падаў прыклад, сагнаўшы каля 100 узброеных чым папала сялян з фальварка Адамполь у мястэчка Валожын. Упраўляючага радзівілаўскім маёнткам Чачавіцы заспелі "за воздаянием рук к богу на истребление русских ’. Ён заклікаў 12 сялян-касцоў "вот так же русских косить", як тую траву. Паводле сведчання М.Рэута, смаргонскі мешчанін М.Куніцкі падбухторыў войта А.Францышэўскага ўзброіць 200сялян. Аднак той заявіў, што рабіў тое з-за страху і нават загадаў паставіць шыбеніцу Куніцкаму. Пры набліжэнні ж рускіх войскаў сяляне спалілі пікі. Ю.Мацулевіч спавядаў, што каманды польскіх жаўнераў находзілі пa 20-30 чалавек і прымушалі шляхту ісці ў службу, інакш "будуць павешаны". Відацьгэткім чынам ашмянскі генерал Зяньковіч набіраў сялян у маёнтку мінскага пісара А.Свенаржэцкага.
Ашмянскага судовага пісара схапілі за тое, што “ему как письмоводителю нельзя было не ведать всего мятежниками предпринимаемого, да в бумагах канцелярии Ошмянской вовсе нет других дел, кроме мятежнических универсалов". Прыпёрты такой логікай Я.ВітунскІ назваў кіраўнікамі паўстання пісара А.Сулістроўскага, мінскага старасту М.Брастоўскага, якія склалі змову са смаленскім ваяводам Жабам, генералам Завішам, каштэлянам Валадковічам, вяляціцкім старастай І.Тышкевічам, навагрудскім ваяводам І.Несялоўскім, князем Радзівілам, літоўскім пісарам Пяроўскім, генералам І.МураўскІм і Мірскім. Паводле сведчання Касінскага, змова рыхтавалася патаемна. Кіраўнікі атрымлівалі нумары, словы ў перапісцы шыфравалі, накшталт: войскі - дакументы, кулі - гарох, порах - крупа, гарматы - корцы і г.д. Сярод змагароў хадзілі чуткі аб хуткім атрыманні з галанскіх банкаў 25 мільёнаў злотых, аб выправе Францыяй яшчэ 18 млн. і дапамозе 15 тыс. венгерскіх гусараў за адначасовае выступление ў Кракаве, Варшаве, Вільні і за рускім кардонам. Гулялі чуткі і аб тым, што арыштаванага караля трымаюць у Гародні дзеля таго, кабузнавіць канстытуцыю 3 мая, што рускія ўлады жадаюць раззброіць шляхту і чэрнь, а палову прапінацыі адбяруць у казну. I вось тады, маўляў, узрушыцца шляхецтва.
Аднак апошняе, нават пры заахвочванні да самасуду, аказалася не такім актыўным. Ракаўскі ксёндз Л.Булгак сведчыў, што разам з віленскім ваяводам І.АгінскІм і ягоным сакратаром Дзядзеркам быў у мястэчку Івянец, дзе праводзіў разведку і раіў тамтэйшым яўрэям даць грошы на ўзброены чын “ради собственной их безопасности". Агінскі сам зачытаў там універсал Касцюшкі, затым прыбіў ліст да царкоўных дзвярэй, падбадзёрыў прысутных заявай, што захапіў у расейцаў 400 тыс.злотых, і прадэманстраваў шаблю са словамі "хороша для истребления русскіх". У падазрэнні за збор грашовых ахвяраванняў схапілі віленскага адваката А.Вяржэйскага. Той адкруціўся заявай, што браў звычайны хабар, або "лішнія" грошы ў судовым працэсе. Валожынскага яўрэя Р.Схора, фактара А.Чартарыжскага, вінавацілі ў збіранні сродкаў на мэты паустанцаў. Фактар адвёў паклёпзаявай, што вымагаў свой доўг на кагале. С.Грабоўскі прызнаваў, што вёў свой выдзел у Мінскае староства, рабуючы па дарозе правіянт і фураж у навакольнага сялянства і вешаючы яўрэяў-“шпіёнаў". Недарэчнымі лічыў абвінавачанні ў свой бок МРэўт, які “падгаворам Зяньковіча клаў атруту ў мёд і піва, каб атруціць рускіх". Між тым, ён хапаў курэй, збіваў шпіёнаў.
У такіх абставінах разлік на патрыятычны запал не спраўдзіўся. Як распавядаў С.Грабоўскі, па дарозе на Мінск ён прысудзіў двух яўрэяў да шыбеніцы за дапамогу расейцам. Розныя памешчыкі яго “ласково принимали, но помощи не давали". Я.Зяньковіч, пасланы віленскай радай у мястэчка Свір абраць на сейміку Завілейскага павета генерала, сустрэў толькі 70 адданых звароту шляхціцаў. Я.Валіцкі прызнаваў, што літоўскую раду ў Браслаўскім павеце ніхто не слухаўся, а ў мястэчка Браслаў на канфедэрацыю з'явілася ледзьве 11шляхціцаў. Кіраўнікі суцяшаліся неверагодным самаўзвышэннем, Тураўскіселянін Ю.Лень сведчыў, што знаёмы камандзір эскадрона Штэйн запэўніваў яго, што сабраў вакол сябе беларускіх сялян з чатырох уладанняў Магілёўскай губерні. А ўпраўляючы маёнткамі І.Салагуба Жукоўскі выхваляўся тым, што “ему достаточно одного батальона, чтоб очиститьвсе место до Полоцка, убить в Могилеве губернатора, архирея и всех чиновников".
Асабістыя здольнасці падследчых заспакоілі саноўнікаў. Для ізаляцыі паўстанцаў царскі ўраді скарыстаў векавую прыгнечанасць сялян, якія, паводле слоў самой Кацярыны, “поляков господ своих ненавидят", бо тыя паны "сосут его кровь". Пачалося тэрміновае вяртанне сялян-уніятаў да адзінавернай рэлігіі, каб выставіць недарэчнымі ўсе прэтэнзіі польскіх колаў на беларускія землі. Па хадайніцтву брата павешанага паўстанцамі М.Касакоўскага ад расправы вызвалілі 191 асоб (у тым ліку І.Тызенгаўза, У.Дашкевіча, І.Ельскага). Іх адпусцілі пад уласныя падпіскі аб лаяльнасці або на парукі. Удзячныя патрыёты сцішыліся, а некаторыя хутка апынуліся на адказных пасадах і нават удзельнічалі ў складанні пышных вернападданых прамоў у адрас Кацярыны. Пошукі змовы надалей прывялі царскіх следчых ажно да сцен Віленскай акадэміі, якую І.Русанаў раіў зусім зачыніць як ачаг крамолы.
19 красавіка 1795 г. царскі савет рассартаваў маёмасць паўстанцаў іў адпаведнасці са ступенямі пакарання. Усяго ў штатныя каманды і гарнізоны імперыі былі сасланы 4632 чалавекі радавых палонных (так званых паштовых). 621 афіцэры апынуліся ў буйных гарадах пад пільным наглядам ваенных губернатараў. Улады нават рупіліся станам здароўя сасланых. На іх утрыманне казна асігнавала 8 тыс.руб. Маёнткі злоўмыснікаў пакінулі або нашчадкам, або тым, хто не падпісаў паўстанцкіх актаў, Астатнім далі паўтара года на продаж уладанняў у рукі вернападданых памешчыкаў.
Новы імператар Павел I, які дэманстратыўна рушыў парадкі сваёй бабкі, змяніў царскі гнеў на міласць. 29 лістапада 1796 г. ён| вызваліў першых 8 асоб, а астатніх павадыроў --27 лістапада 1797 г. Амністыя расцягнулася, бо многія маёнткі рзпрэсіраваных былі раздадзены рускім вяльможам і даносчыкам, якія не спяшаліся вяртаць іх назад. Вясной I798 г. ваенны дэпартамент aтрымаў загад адпусціць на волю радавых удзельнікаў няўдалай спробы вызваленчага руху 1794 г.
З прыведзеных малавядоых архіўных матэрыялаў нельга не заўважыць, што паўстанне 1794 г. на Міншчыне аказалася загадзя асуджаным на безвыніковасць. І справа не толькі ў жорсткасці царскіх уладаў. Віленскае кіраўніцтва і мясцовыя павадыры як памешчыкі адмовілі сялянству ў шырокім патрыятычным змаганні за вызваленне краіны, прыцягнуўшы яго як прыгонны статак на свой бок. Гвалт і разлік на абыякавасць, спрадвечную забітасць масы сялянскага люду вызначылі і характар паўстання. Апошняе нават у дачыненні да беларускага шляхецтва планавалася на шляху тэрору, распальвання міжсаслоўнай варожасці, непрыкрытай русафобіі. Таму яно не мела масавай падтрымкі.
Яўуген АНІШЧАНКА,
кандыдат гістарычных навук
Чырвоная змена. 13 лістапада 1993. № 113.