Паўстанне 1794 г.-змаганне за народ

ЯЎГЕН АНІШЧАНКА

ПАЎСТАННЕ 1794 ГОДА:  змаганне за народ

У якія толькі нацыянальныя вопраткі не апранаюць кіраўнікоў паўстання 1794 года: і польскага, і літоўскага, а зараз і беларускага народаў. Відаць, таму, што адбылося яно ў шматнацыянальнай краіне. Але, каб аднесці паўстанне абавязкова ў аналы айчыннай гісторыі, патрэбны станоўчыя і грунтоўныя сваёй доказнасцю матэрыялы. Ніжэй чытачу прапануецца шэраг невядомых дагэтуль архіўных дакументаў, якія можна пакласці ў падмурак разумения ўмоў, сутнасці і прычын паражэння паўстання 1794 года на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага. Усе яны ўзяты з асабістага збору фаварыта Кацярыны II — Платона Зубава, да якога сцякаліся допісы царскіх губернатараў, генералаў, а таксама перахопленыя імі паўстанцкія акты. Аддадзім перавагу цытаванню дакументаў і сведчанню ўдзельнікаў падзей — ўсё трэба ведаць, як бы гэта часам ні было горка.

Вядома, што сейм Рэчы Паспалітай 1788—1792 гадоў прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791 года, якая замахнулася на спарахнелы дзяржаўны лад, памкнулася ўвесці сацыяльную роўнасць і ўзяць прыгоннае сялянства пад апеку закону. Апазіцыя сабрала Таргавіцкую канфедэрацыю і запрасіла ўзброенай падтрымкі ў Кацярыны II. Апошняя «дапамагла» — пад прымусам штыкоў Гродзенскі сейм у 1793 годзе ўзаконіў гвалтоўнае далучэнне цэнтральнабеларускіх зямель BKJI да імперыі і вярнуў рэспубліцы ранейшы лад. Кароль загадаў не чыніць адпору царскаму інтэрвенцкаму стр. 226 корпусу. Польска-літоўскае войска скарачалася і раззбройвалася. Капітулянства ваеначальнікаў пакрыла яго ганьбай. Здавалася, што толькі патрыятычны пыл можа засланіць дзяржаву ад канчатковай гібелі.

Намеснік новаствораных Мінскай, Ізяслаўскай і Брацлаўскай губерняў Цімафей Іванавіч Туталмін так ахарыктазаваў месца арыстакратыі ў заняпадзе ў заняпадзе Рэчы Паспалітай:”«Знатные вельможи, господствуя по своей воле, как то обыкновенно бывает в республиках, и управляемы будучи собственными интересами и тщеславием, соделались нечувствительными к пользе отечества своего, жертвуя оною в пользу благоприятствующих соседей»1. Па ягонаму сцвярджэнню, магнаты «никак не предполагали» сеймавага радыкалізму, але вырашылі падтрымаць рэформы і «согласились на все сие», каб «господствовать по-прежнему»2. Царадворца, сам выхаваны на інтрыгах, вылучаў палітычнае рэнегацтва і мімікрыю можнаўладцаў Рэчы Паспалітай, якія гандлявалі Айчынай дзеля захавання сваёй улады.

Рабалепнікі паспяшаліся выказаць Кацярыне II вернасць і ўдзячнасць за вяртанне звыклага становішча, правоў і прывілеяў. 2 верасня 1793 года ад імя насельнікаў далучаных зямель яны накіравалі да царыцы дэлегацыю з 28 чалавек. Сярод іх былі мінскі ваявода Хмара, полацкі ваявода Жаба, полацкі падваявода Корсак, земскі суддзя Слізень, падкаморы Бярновіч, скарбовы камісар Яленскі, шэмбелян і граф Завіша, пінскі харунжы Каржянецкі, ротмістры Кацёл, Вішынскі, Валадкевіч, Лапацінскі3. Некаторыя з іх дамагаліся узнгарод і адзнак, каб «не зваліцца ў стан абывацельскі без усякай адзнакі»4 (згодна тэрміналогіі ваяводскіх і павятовых сеймікау XVIII стагоддзя, абывацелі —гэта шляхта. А. Я.). Другія клапаціліся вызваленнем уладанняў ад ваеннага пастою і кантрыбуцый. Але яны стараліся захаваць папярэдні Канстытуцыі 3 мая парадак, які дазваляў ім маніпуліраваць пасадамі і настроем залежнай дробнай шляхты.

Шляхта, для якой ваенная служба была істотным сродкам існавання, стала цярпець з-за скарачэння і так кволага войска, раззбраення прыватнай (дворнай) міліцыі, затрымкі платы, недасягальнасці судова-адміністрацыйных пасад, якія, па словах Ц. Туталміна «всегда раздавались по интригам знатных вельмож5. Таргавіцкая стр. 227 і Гродзенская канфедэрацыі якраз і вярталі шляхту да такога дыскрымінацыйнага становішча, пры якім купка арыстакратаў ад яе імя распрадавала Айчыну чужаземным манархам і захопнікам. Не было надзеі і на Канстытуцыю 3 мая, бо яна пазбавіла тую шляхту выбарчых правоў — шматвекавой, хаця і фармальна-палітычнай прывілеі ўдзельнічаць у выбарах караля і быць у асяроддзі адзінаўладнага саслоўя. У выніку рэнегацтва магнатаў шляхта, нарэшце, апынулася перад пагрозай абавязковай рэкрутчыны ў царскую армію і абкладання падаткамі нароўні з прыгонным сялянствам.

Пецярбургскія царадворцы ведалі аб гэтай незадаволенасці. Каб прывабіць шляхту на свой бок, царскія ўлады прынялі шэраг мерапрыемстваў, каб адрозніць яе ад паднявольнага сялянства, альбо «черни». 21 сакавіка 1794 года — за месяц да выбуху паўстання ў Вільні — чыншавую шляхту новадалучаных зямель вызвалілі ад нядоімак і абклалі меншым падаткам, чым сялян6. 13 красавіка — за тыдзень да віленскага паўстання ад падымнага падатку вызвалілі і ваколічную шляхту, акрамя той, якая мела больш за 100 злотых гадавога даходу7. Падымны падатак, такім чынам, падаў на заможных гаспадароў. Маламаёмая шляхта ў выніку пазбавілася пагрозы ўраўнавання з прыгонным сялянствам і захавала сваё сацыяльна-прывілеяванае становішча. Туталмін нават з задавальненнем пісаў, што вызваленне дробнай шляхты ад дзяржаўных падаткаў «произвели желаемое действие, и мелкая и чиншевая шляхта оказывает наилутчее к нам расположение»8.

У вернасці ж сялян царадворцы мала сумняваліся, аднак усяляк стараліся выставіць сваё апякунства і клопат пра іх. 3 секвестраваных і канфіскаваных маёнткаў новая ўлада стала праганяць «польских» упраўляючых, якія якраз набіраліся з той жа шляхты, і замяняць іх сваімі чыноўнікамі і адстаўнымі афіцэрамі. Больш таго, новых адміністратараў абавязалі пісьмовымі кантрактамі не абыходзіцца з дзяржаўнымі сялянамі, як з уласнымі прыгоннымі. Няцяжка ўявіць рэакцыю ворагаў царызму на страту маёмасці, на абмежаванне ўлады над сялянамі, на адхіленне ад даходных пасад. Пры такіх зручных абставінах незадаволеная знаць магла спекуляваць на шляхецкіх настроях. Стр.228

Сялянам жа арыштаваных панскіх маёнткаў заяўлялі, што яны забіраюцца ў казну з-пад прыватнай залежнасці па асабістым загадзе Кацярыны II, якая, паводле слоў Туталміна, «по материнскому своему к народу сердоболию повелеть соизволила облегчить их в повинностях, податях и работах». Просты і цёмны мужык разумеў так, што ён сапраўды вызваляецца ад прыгоннай залежнасці і ўжо ніколі не вернецца пад панскае ярмо, на паншчыну. Такому разумению спрыялі два царскія мерапрыемствы. 4 лютага 1794 года — ізноў-такі задоўга да паўстання -— памешчыкаў далучаных зямель прымусілі карміць галодных сялян з панска-фальварачных запасаў. Прычым абавязалі рабіць тое пад уласнымі падпіскамі паноў, з пагрозай адабрання сялян у царскую казну за непаслухмянасць указу9. Тым самым сялян проста справакавалі на непаслушэнства памешчыкам, на тое, каб не прадаваць, а чакаць харчовай дапамогі ад сваіх прыгнятальнікаў. А што гэта, калі не парушэнне спрадвечных і неабмежаваных памешчыцкіх правоў?

Толькі варожа валадары прыгонных маглі сустрэць і такую царскую акцыю. 22 красавіка 1794 года — за два дні да паўстання ў ВКЛ — Кацярына II загадала абвясціць маніфест аб пераводзе ў праваслаўе уніятаў, большасць з якіх былі сялянамі. Супраціўленне абвяшчалася крымінальным злачынствам і пагражала стратай маёмасці10. І гэта пры тым, што каля 80 працэнтаў сялян толькі ў Мінскай губерні знаходзілася ў прыватнай залежнасці! Трэць секвестраваных уладанняў была ўжо адабрана ў каталіцкага духавенства, якое пражывала за межамі апанаванага царызмам абшару і не жадала прысягнуць новай уладзе. Многія свае ўладанні кляштары здавалі ў арэнду шляхце і памешчыкам далучанай тэрыторыі. Апошнія без ведама сапраўдных уласнікаў маглі прысягнуць царызму і стаць паўнаўладнымі гаспадарамі чужых сялян. Натуральна, гэта вызначыла варожасць каталіцка-уніяцкага кліру да царызму. Аднак галоўным было тое, што пры падтрымцы сялянамі згаданага маніфесту, ды яшчэ пры садзеянні царскіх войскаў, панска-шляхецкае саслоўе адразу страчвала неабмежаваную ўладу і свой уплыў на прыгонных.

Прасцей кажучы, з Усходу прыйшоў, так сказаць, сялянскі абаронца і вызваліцель. Беларуская зямля каторы разапынулася полем крывавай барацьбы за сэрцы стр. 229 і душы народа, затое, хто яго большашчаслівіцьсваімдабрадзействам. Iпроцілеглае царскаму вызваленне пачалося з крыві, з тэрарыстычных разборак унутры панска-шляхецкага саслоўя па прыкладзе французскіх якабінцаў, які бачыўся хуткім і лёгкім шляхам да волі і незалежнасці.

Паўстанне пачалося ў карэннай Польшчы (Кароне) пад кіраўніцтвам А. Т. Касцюшкі пасля выдання ўКракаве маніфеста 24 сакавіка. Яно выбухнула як узброенае супраціўленне царскай анексіі і дзеля помсты здраднікам іцарскім памагатым з ліку таргавічан і гродзенскіх паслоў. Кракаўскім маніфестам А. Касцюшка ўвёў смяротнае пакаранне ранегатаў. «Хто не з намі — той супраць нас»,— заявіў ён11. I дабавіў, што аслаўленую Айчыну можна ўзнавіць, толькі «шляхам знішчэння шкодных сыноў народа»12. Распалены агітацыяй просты люд быў гатовы да самасуду над знаццю. Першымі на шыбеніцы апынуліся 8 саноўнікаў, у тым ліку віленскі епіскап Ігнаці Масальскі і маршал рады гродзенскага сейма Езаф Анквіч. Кароль паспяшаўся запэўніць радыкалаў, што ён «памрэ разам з народам»13. Ацалець азначала прыстасавацца.

Вулічны самасуд застрашыў эліту і адразу падзяліў яе на два тэрытарыяльныя лагеры. Большасць прамоваў на гродзенскім сейме, адказным за расчляненне Рэчы Паспалітай, выказвалі паслы ад Кароны. Выказваліся яны за падзел дзяржавы без боязі, бо пад царскае панаванне трапілі пераважна землі ВКЛ і ўладанні ліцвінаў. Паміж палякамі і ліцвінамі ізноў успыхнулі старадаўнія спрэчкі адносна унітарнасці і аўтаноміі паміж Каронай і ВКЛ. Ізноў пасыпаліся ўзаемныя абвінавачванні ў агентурна-марыянетачных паводзінах на карысць чужынцаў, што толькі адлюстроўвала бойку за вызначэнне адказнасці за расчляненне дзяржавы. Гэтыя звадкі мелі пад сабою аснову: Канстытуцыя 3 мая 1791 года фактычна ліквідавала унію Кароны і літоўскага княства, абвясціўшы новую дзяржаву адзіным «польскім панствам». А. Т. Касцюшка не хаваў свайго намеру вярнуць Канстытуцыю. Княска-літоўскі бок вінаваціў уласна палякаў за страту незалежнасці і, натуральна, паспяшаўся выступіць самастойна і абасоблена. Сваркі палякаў і ліцвінаў надалей уносілі раскол у паўстанцкі pyx.

Расправа непазбежна пашыралася на шляхту, якая стр. 230 на мясцовых сейміках выбірала гродзенскіх паслоў, ухваляла таргавіцкія пастановы. Шляхецтва аказалася расколатым на варожыя адна адной партыі. Пазбегнуць шы беніцы можна было так: альбо адсядзецца, альбо прыстаць да патрыятычнага пачыну. Вось што здарылася 25 сакавіка 1794 года ў час кантрактавага з’езду ў Навагрудку, дзе 12 магнатаў ВКЛ дамовіліся аб падрыхтоўцы паўстання.

У той дзень, як пісаў Ц. Туталмін, на мнагалюдным сходзе пракацілася пагалоска аб тым, што хутка будзе агалошаны маніфест аб пашырэнні царскай анексіі далей мяжы другога падзелу — аж да ракі Нёман.Гаварылі аб бясплённасці царскіх намераў, бо Касцюшкаа ўжо «вядзе на расіян турак», што ў Кароне ўплывовы Чартарыжскі разам з Магдалінскім маюць моцную ўзброеую партыю на чале з французскімі афіцэрамі, што літоўскія харугвы і Пінская брыгада ўжо ідуць «нам на дапамогу. Апантаныя надзеямі ўдзельнікі сходу «кинулися искать повсеместно послов гродненского сейма, крича, что ониизменники, продавшие отечество». 3 паслоў ад Навагрудскага ваяводства былі земскі суддзя Фларыян Вайніловіч і абозны Міхаіл Лапат. На чале са стражнікам Ігнаціем Гельгудам і генералам Мікалаем Мураўскім мсціўцы ўварваліся ў хату Вайніловіча, «крича, что он виновник несчастья отечества и хотели его застрелить» У ногі ім з лямантам кінулася гаспадыня. Не заспеўшы гаспадара, мсціўцы кінуліся шукаць другую ахвяру. Між тым Вайніловіч пераапрануўся ў лёкайскую вопратку i прыбег у Нясвіж пад заступніцтва Туталміна. Лапата знайшлі ў гандлёвай лаўцы і сталі там біць. Невядома чым бы завяршыўся самасуд, калі б не падаспела расейская ўзброеная каманда. Узнікла бойка, Скарыстаўшы вэрхал, Лапат таксама ўцёк14.

Затым папаўзлі чуткі аб тым, што ксяндзы рыхтуюць 4 тысячы нажоў, якімі збіраюцца на вялікдзень рэзаць не только российские, но и польские войска, ибо поляки есть великие шельмы»15. Нагадаю, што кароль у 1792 годзе нагаддаў загад аб капітуляцыі войска Рэчы Паспалітай. Туталміна, павёдамляўшага аб тых пагалосках непакоілі не этна-палітычныя нелады паміж палякамі ліцвінамі, а малалікасць падначаленых войскаў. Толькі ў Мінскай губерні ён меў тады ледзьве тры палкі, або 2700 пяхоты і 100 казакоў16.

Яшчэ стр. 231 ў канцы лютага з падпарадкавання камандаванню выйшлаПiнская брыгада. Брыгадзір Смолінскі пачынальнікам бунту назваў паручніка Карпецкага, па даносе харунжага Карніцкага. Апошні на допыце заявіў, што Карнецкі з нейкім Бернатовічам уж 3 тыдні палохаюць жаўнераў — нібыта іх хутка размяркуюць па царскіх войсках і прымусяць ваяваць супраць адзінапляменнікаў. Толькі бегства, маўляў, выратоўвае ад ганьбы. Паводле слоў Туталміна, у далучаных землях з рэгулярнага войска збегла дзесятая частка жаўнераў. Натуральна, яны маглі збройна падтрымаць паўстанне. Больш таго, 10 і 20 красавіка Туталмін паведаміў, што на месцы дыслакацыі Пінскай брыгады браты Стоцкія — мазырскі войскі і гродскі суддзя — плануюць «взбунтовать чернь» Намесніка непакоіла перспектыва злучэння сялянскага руху з вайсковым. Таму ён закідваў П. Зубава гтанікёрскімі просьбамі аб падмацаваннях.

15 красавіка ў мястэчка Мікалаеў прыбыў падпалкоўнік Міхаіл Грабоўскі і загадаў камандзіру палка, што кватараваў там, напасці на бліжэйшыя рускія гарнізоны. Камандзір адказаў, што мае загад распусціць полк. Тады Грабоўскі загадаў паставіць на плошчы шыбеніцу і павесіць палкоўніка, а прысутнаму натоўпу абвясціу, што робіць тое «для абароны веры і Айчыны» ад імя Касцюшкі, што зброя і тэрор будуць накіраваны «супраць тых, хто на выратаванне Айчыны пачынаць будзе процілеглае». У слабадзе Шумская было захоплена 5 рускіх салдат. Затым паўстанцы забралі там правіянт і адышлі.

У рапарце ад 18 красавіка становішча на занятых землях Тутамлін назваў «критическим». Так, пад Нараччу з’явіўся 7 конна-пяхотны полк на чале з Кіркоўскім. Вайскоўцы забілі 2-х чалавек прыгранічнай варты. Скірмунт, член пастаяннай рады, створанай гродзенскім сеймам, адначасова паведаміў П. Зубаву, што «возмущение произведено с намерением установить в Польше по примеру французов вольность и равенство», што да гэтай рэвалюцыі больш схільны мяшчане і рамеснікі, якія «дворян к тому не допускают», што ў Вільню Касцюшка паслаў ужо адпаведныя інструкцыі. Атрымаць апошнія царадворцам вельмі дапамог трокскі ваявода М. Радзівіл, які хутка апынецца членам віленскага паўстанцкага ўрада. Ён дакладна апісаў пачатак паўстання уВільні, стр. 232 яго галоўных дзеячаў, адзначыў,што ў сталіцу княства «с поветов не престает шляхта приводить рекрут и лошадей».

20 красавіка П. Зубаў ужо трымаў актнарадовага паўстання ад 5 красавіка, лісты Касцюшкі дагенерал-маёраў М. Грабоўскага, Е. Несялоўскага, генералаартылерыі К. Сапегі, маёра 2-га палка Карнітоўскага. 3 іх вынікае, што 14 красавіка Касцюшка назначыў галоўнакамандуючым літоўскім войскам I. Мураўскага, добра знаёмага з практыкай узбраення сялян-касінераў у Кракаўскім ваяводстве. Вось толькі Мураўскі не паспеў скарыстаць свой вопыт. Яго схапілі пад Брэстам. На допыце ў Мінску ён прызнаў, што выехаў 28.03.1794 года з дому пад Навагрудкам, а ў Кракаве сустрэў самога Касцюшку. «ў простым мужыцкім адзенні для адзнакі роўнасці»23.

Ужо тады Касцюшка раіў ліцвінам скарыстацца малалікасдю дарскіх войскаў і абяцаў кожнаму афіцэру, які першым выступіць са сваім выдзелам на баку паўстання, чын генерал-маёра. Ужо тады ён заклікаў да таго, каб «правінцыя літоўская мужным духам запалілася, а шляхта і народ з косамі выходзілі»24. Ён зваў «вызваліць сваю Айчыну»25, а дзеля гэтага раздаць сялянам зброю і косы. Такім чынам, начальнік паўстання не быў супраць самастойнага выступления ліцвінаў, але прапаноўваў каардынацыю дзеянняў.

24 красавіка ў Нясвіж на кірмаш перад дамініканскім кляштарам сцяклося шмат навакольнага сялянства. Момант для паўстанцаў аказаўся зручным. Як паведаміў Туталмін, «в самое то время, как скопился на площадке весь город и помешался с поселянами, начали на колокольне бить в трещотку. Народ кинулся в ту сторону. Но пикет, бывший ближе к монастырю, успел войти в монастырь и схватить звонаря, который хотя и объявил, что сделал сие без намерения, однако был тот час же наказан. Под вечер лакей у шембеляна Микуця служащий и за месяц пред сим из Варшавы приехавший, быв пьян, пригрозил нашим. Сие было поводом, что нечаянно обыскали дом Микуця, и нашли... спрятанные несколько ружей и пистолетов»26.

Хутка Туталмін засыпаў П. Зубава паведамлённямі з розных месцаў аб узбраенні дзідамі (пікамі) мясцовых і агітацыі іх да падтрымкі паўстаўшай шляхты27.

Пад мястэчкам стр. 233 Глыбокае ашмянскі шляхціц Гарадзенскі, «собрав всех войтов и всех своих крестьян, заставил их с собою стоя на коленях присягать на верность Костюшке, приказав им вооружиться пиками, и косами, и ружьями и позволяя разобрать все свое имение и напитки. После чего, обще же с шляхтичами Вижинским, Недвинским, Закревским и Ивановским, напал на дом помещика Буша и, прибив его, жену и детей, отбил анбар и забрал ружье, что самое учинил и с помещиком Мицкевичем, грабя и далее в некоторых фольварках лошадей и конские приборы». Узброеныя шляхам такога рабаўніцтва паўстанцы далучыліся да рэгулярнага літоўскага войска28.

I самастойныя выступленні сялянства, і злучэнне яго са шляхтай так застрашылі Туталміна, што ён не пазбег намаляваць рух усеагульным, паўсюдным, у фарбах звычайнага рабаўніцтва. Ен адчайна паведамляў Зубаву, што на ацалелай тэрыторыі, за мяжой другога падзелу, «в Литве мятеж стал всеобщим, поселяне вооружаются пиками, ружьями и чем кто может, что по всем селениям поставлены вооруженные караулы»29. Праўда, намеснік не тлумачыў, супраць каго выстаўляецца ахова — царскіх захопнікаў ці проста суседніх аматараў спажывы. 29 красавіка ён паўтарыў, што «смятение в Литве привело генерально весь народ в волнение, а духовенство возбуждает буйство черни, которая во всей Литве и во всех без изъятия селениях запасается пиками и другими орудиями»30. Важна разумець, што панікёрскімі рапартамі намеснік вымагаў сабе падмацавання і патрабаваў рашучых дзеянняў.

У Вільні паўстанне выбухнула 24 красавіка на чале з малавядомым палкоўнікам Якубам Ясінскім. Быў створаны часовы ўрад Найвышэйшая рада. За супрацоўніцтва з царызмам тут, пад шыльдай «Чаму вісець — тое не патоне», урачыста павесілі гетмана княства Шымана Касакоўскага, а потым і маршалка віленскай канфедэрацыі I. Швыйкоўскага. Той жа лёс чакаў усіх, хто не жадаў слухацца ўрада — іх завочна аб’явілі ворагамі народа і Айчыны. Універсалам у ваяводствы і паветы княства віленская рада, абвясціла, што акт паўстання «літоўскага народа» падпісала 2328 чалавек і што разлічаны ён «для атрымання вольнасці і роўнасці абывацельскай і ўсіх тых выгод, якія кракаўскім актам 24 сакавіка 1794 года стр. 234 пастаноўлены»31. Паведамлялася аб вызваленні сталіцы княства ад расейцаў, аб дапамозе Францыі распачатай справе, у якой нельга разлічваць на слабага і скампраметаванага караля.

Фактычна гэта азначала дэтранізацыю венцаноснай асобы. Віленскія кіраўнікі паўстання адхрысціліся ад караля, з якім не парваў нават Касцюшка. Тым самым яны заявілі аб сваіх аўтанамісцкіх намерах, аб вяртанні страчанага 3 мая 1791 года раўнапраўя ў ранейшай федэратыўнай дзяржаве. Так замест касцюшкаўскага лозунга «Цэласць» з’явіўся — «Роўнасць». Касцюшка хутка стаў папракаць віленцаў за самачынны захоп улады, за абразу уніі двух народаў.

Тым жа віленскім актам абывацелі княства агітаваліся, па прыкладзе палякаў, даваць рэкрутаў «колькі можаце і жадаеце, пакуль Рэч Паспалітую не вызвалім ад іншаземных войскаў і здраднікаў»32. Пра сацыяльную роўнасць першы акт віленскага паўстання не гаварыў анічога.

Згаданы акт назваў склад Найвышэйшай рады ў колькасці 28 чалавек. Сярод іх былі і тытулаваныя ўладальнікі: мінскі стараста М. Брастоўскі меў 1137 прыгонных, віленскі стараста Е. Пац — 1486 сялян, рэчыцкі падкаморы С. Валовіч — 7216 родавых сялян, аршанскі маршалак М. Храпавіцкі — 811 сялян, літоўскі пісар С. Мірскі — 184 сваіх і 1023 сялян сваіх братоў, стражнік I. Гельгуд— 1288 сялян, С. Корсак — 4427 родавых прыгонных і г. д. Мечнік княства, славуты Міхаіл Клеафас Агінскі карыстаўся працай прыгонных у такіх памерах, што меў 8 млн. прыватных даўгоў. Каб набыць сродкі, ён не саромеўся здаваць сялян у залог ажно 93-м асобам, не кажучы пра розныя духоўныя ўстановы. Вось такія прыхільнікі грамадзянскай роўнасці склалі віленскую паўстанцкую раду! Яе дэмакратызм аздаблялі хіба постаці рэктара віленскай акадэміі М. Пачобута, смаленскага архідыякана М. Карповіча і аднаго віленскага мешчаніна.

Пры радзе стварылі 5 аддзелаў: крымінальнага суда, агульнай бяспекі, публічнага пакарання, дагляду і скарбовую дэпутацыю. Нават па назве відаць, што большасць выканаўчых органаў ствараліся ў якасці рэпрэсіўна-карных устаноў. Гэта вынікае і з іх функцый. Крымінальны суд меўся караць «смерцю здраднікаў Айчыны і нязгодных на яе адраджэнне і якія ўжо аказаліся стр. 235 ворагамі». Гаварылася, што суд будзе «кароткі так, што калі б і надзвычайная з’явіцца патрэба, то — на працягу 24-х гадзін»34. Суд браў у апраўданне скаргі, доказы і дэкрэты. Прыгавор прадугледжваў альбо вызваленне са зняслаўленнем імя, альбо шыбеніцу. Для суда было дастаткова прысутнасці 7 асоб з прадугдеджаных 15-ці. Дэпутацыя агульнай бяспекі забірала ў сваю кампетэнцыю нарадовую армгю і мелася чыніць пасяджэнні наогул без фармальнасцяў судаводства. Значыць, ваенных прадугледжвалася караць без суда і следства. Для сваіх рашэнняў дэпутацыя магла збірацца ў складзе 3-х членаў — з усіх 10 чалавек па спісе33.

Дэпутацыя публічнага пакарання таксама магла камплектавацца з вузкага кола (3-х чалавек з усіх 12 членаў). Скарбовая дэпутацыя прысвячала сябе служэнню агульнаму дабрабыту і найперш патрабавала ад чыноў таргавіцкай канфедэрацыі вярнуць у скарб нарабаваную маёмасць і сродкі. Дэпутацыя дагляду будавалася адпаведным чынам: з 11 яе членаў для пасяджэння было дастаткова «тройкі» і гаварылася, што «дзейнічаць яны будуць самым кароткім шляхам, без суда, але гледзячы па абставінах». Што ж, вельмі зразумела.

Увогуле, новаствораны ўрад уяўляў надзвычайную ўладу з дыктатарскімі паўнамоцтвамі. 18 членаў рады адначасова засядалі ў згаданых аддзелах. 3 улікам гэтага часовы урад налічваў 64 чалавекі. Акрамя Т. Ваўжэцкага, без членаў рады, цалкам новым быў склад толькі дэпутацыі публічнага пакарання на чале з князем М. Радзівілам. Відаць, у якасці «шлюбных генералаў», у святле добра знаёмай чытачу практыкі нядаўніх прэзідыумаў з прадстаўнікамі ад працоўных, у склад урада ўваходзілі 6 віленскіх мяшчан. Духавенства заклікалі актыўна садзейнічаць прапагандзе палітыкі ўрада. Роўнасць жа разумелі ў адпаведнасці з часам і кан’юнктурай. Напрыклад, нейкі аўтар пісаў шляхціцу Марцючэўскаму ў Панізоўе: «Паны скідаюць з сябе ордэны і ўжо нічога не відаць, акрамя аднае роўнасці»35.

Між тым павадыры паўстання імкнуліся распаўсюдзіць свой уплыў, дзеля чаго заклікалі прыслаць з ваяводстваў і паветаў княства ў склад урада па адным дэпутаце. 27 красавіка рада ўдакладніла свае мэты. Абывацеляў заклікалі «ахвяраваць жыццё і маёмасць» на службу народу, каб «абярнуць бязладдзе», уведзенае таргавічанамі. Таргавіцкая канфедэрацыя абвяшчалася бунтам, а яе прыхільнікі — адказнымі за зняслаўленне краіны36. Абывацеляў княства заклікалі стварацьна месцах ваенна-парадкавыя камісіі, у якія таргавічане не дапускаліся. Хутка раду ўзначаліў М. Агінскі і яе папоўніля 8 асоб. Дэпутатам ад Лідскага павета ўвайшоў Ігнаці Кастравіцкі, ад Эйшышскага — Фульгенд Камінскі, ад Віленскага — Вінцэнт Мінкевіч, ад Ашмянскага — Томаш Умастоўскі37. Цяжка сказаць пра сутнасць тае перабудовы. Але з такімі зменамі віленскі ўрад меўся абвясціць вельмі знамянальны акт — «Мову Вышэйшага савета лі' тоўскага народа да земляробаў і вясковых пасяленцаў». Варта і важна працытаваць гэты дакумент цалкам. Скарыстаемся перакладам яго з французскай на рускую мову.

«Страшную брань с народом Россия нам оную назад тому 2 года объявила. Изменники отечества ввели российские войска. Слабость, соединяся с неверностью, была причиной пагубы. Ныне утеснение и тиранская неволя подвигли сердца обывательские в крайнем отчаяньи к обороне противу войны. Мужество народа благословил бог. Уже Краков, Варшава и Вильно освободились от россиян.

Земледелатели братья! Потщитесь докончить с отвагою то, что храбрость наша и благомыслящие обыватели мужественно предприняли. Перестанем судить о разнице состояния, все мы человеки и обыватели края. Кровь людскую неприятель проливает, имущество и домы огнем пустошит. Да спасем себя как кто может. Отцов и сынов ваших жестокий россиянин тиранит и умерщвляет. Детей, родителей ваших свирепо казак терзает и разсекает. Матерей ваших на поношенье и омерзенье влечет лютый солдат. Невест, сестер гнусный мучитель постыдным образом изнуряет. Младенцов и безгласных чад мерзкие казаки пиками рвут и раздирают.

Взирайте люди на свирепство тиранов. Россияне жгут села, местечки и корчмы, забирают, грабят и пустошат всех хозяев, мешчан и шляхту. Чьи же сердца не поразятся жалостью и конечным отчаяньем? Поколь руки наши связаны будут страхом? Станем защищаться от неприятелей отечества, жизнь у вас отъемлющих! Сие есть право натуры. Станем защищаться от врагов, народ наш порабощающих! Сие есть право общежития.

Сельские жители и земледельцы! Вы — братья наши, коих кровавым потом орошенное поле оживляет народ.

Избирайте стр. 237 молодых людей, вооружайте их как наискорее ружьями, копьем, косами, бердышами, проведывайте о переходах, делайте засеки и зажигайте вокруг его, преследуйте казаков. Да погибнет жестокий неприятель! Не щадите крови грабителей и тиранов, которые дома ваши жгут, а детей невинных избивают и мучают. Оставьте в домах тех, которые бы землю на засев обработать могли. Остальные принимайтесь за оружие, сабли и косы. Охотников высылайте к народному войску, которое уже здесь великое дело произвело, что и начало вольности основало и закон 3 мая, который вам свободу даровал, возратить определило.

Присоединяйтесь к усердной шляхте и охотникам. Уменьшите число наезников и убивцев, каким только можете способом. Бог с нами! Дело наше благо! Вольность от нас, основанную на законе независимости, неприятель отъемлет, народное правление иметь возбраняет и подати изменникам раздать определил. Край наш без войны изменнически присвоил. Избавляйтесь, братья! Спокойствие ваше уже вам более не поможет. Одно токмо мужество и неусташимость да увенчатся пагубою неприятеля.

Кто не согласен с нами и народом (!), тот непрятель народу! Нет ныне партий, а кто начнет составлять оные, тотчас подвергнется бесчестной смерти. Сдавайте изменников в уголовный суд!

Вольность, основанную на законе, и свободу для вас уже изготовили. Станем драться с непрятелем. Теперь последний час! Или сражаясь жить в вольности, или погибнуть вместе с отечеством и славою»38.

Арандатарам, эканомам, старастам, губернатарам словам, упраўляючым панскімі маёнткамі пад страхам пакарання загадвалася зачытаць гэтую адозву «при собрании черни». Плябаны мусілі на працягу 4-х тыдняў з амвонаў абвясціць яе па парафіях, на кірмашах, у мястэчках. Бургамістры і ўраднікі меліся зрабіць і раздаць зброю.

Жыццё або смерць. Хто не з намі — той супраць нас. Забудзем пра саслоўную розніцу і прагонім чужынцаў. Толькі дапамажыце стр. 238 гераічнай шляхце. Пасля перамогі МЫ дадзім ВАМ волю. Толькі пры гэтай умове. I сярод гэтай вельмі ўнушальнай патрыятычнай рыторыкі ніводнага слова аб сапраўдным вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці. Быццам апошняй не існавала, а тыранію несла царская Расія!

У адпаведныхагульных агітацыйных декларацыях рада выдала 13 мая адозву да рускіх салдат іафіцэраў,якія, згодна друкаванаму маніфесту,немаглі мець воліпад варварскай уладай рускага дэспатызму39. Паспрабаваўвіленскі ўрад схіліць на свой бок і праваслаўнае духавенства, нагадаўшы адозвай 27 мая ягонае правастварыць уласную іерархію незалежна ад царскага Сіноду.

Толькі дзесьці ў канцы мая сярод віленскага кіраўніцтва паўстаннем пачалі ўсведамляць маладзейнасць голых прызываў. 1 чэрвеня Я. Ясінскі падпісаў «Інструкцыю пасланцам» на апанаваныя царызмам землі. Так пачаўся паход у маўклівы народ.

Метады такога вольнага апалчэння Ясінскі акрэсліў у той жа дзень загадам генерал-маёру Ашмянскага павета К. Катлу. Так, на працягу 3-х дзён апошні меўся склікаць павятовых ротмістраў, сотнікаў, дзесяцкіх і патрабаваць, каб яны на працягу 10 дзён сабралі шляхты і мяшчан «колькі можна будзе... хаця б з адным пісталетам». У апалчэнне запрашаліся самі намешчыкі, арандатары і наогул — усе здаровыя і моцныя людзі. Вызваляліся хворыя, старыя і каму было менш 18-ці, а таксама тыя, хто меў «правільныя прычыны». За сябе яны мусілі наняць узброенага конніка. Прасцей кажучы проста адкупіцца. Непаслухмяных загадвалася здаваць ужо знаёмаму суду «для помсты народнай крыўды». Маёмасць непаслушэнца сам ротмістр мог «як нявартага сына Айчыны, адабраць і раздаць для ўзнагароды абаронцаў»40.

Заахвочаныя такім чынам да самасуду, атрады ахвотнікаў маглі ісці на занятыя царызмам землі, «якою пажадаюць дарогай і паступаць там як і расіяне робяць з нашым краем да тых пор, пакуль не застанецца ніводнага рускага салдата ў забраным краі». 14 чэрвеня Ясінскі растлумачыў сваю інструкцыю. У «Апавяшчэнні літоўскаму народу» ён пісаў: «Наезнік думае аб тваёй пагібелі. Дом твой і маёнтак твой ужо не твае і нічога ты чакаць не павінен, як ганьбы і большай няволі, якую ты дасюль зведаў. Слухай ротмістраў! Пакорнасць палякаў згубіла наш народ, але адзіная адвага адрадзіць яго яшчэ можа. Нападай на ягоныя (занятыя царызмам.— А. Я.) землі і рабі з ім тое ж. стр. 239 самае, што і ён табе”41. Як відаць, ізноў гучыць абвінавачванне палякаў у адказнасці за падзел Рэчы Паспалітай, за апанаванне царызмам вялікакняскіх зямель.

А. Т. Касцюшку такая пазіцыя была не зусім да спадобы. Ён рашучаадхіліўЯсінскага і назначыў на яго месца галоўнакамандуючымлітоўскімвойскам М. Вельгорскага.Віленскую раду быццам падмянілі,10 чэрвеня яна заявіла аб сваёй безумоўнай падпарадкаванасціВышэйшаму нарадовамусавету Варшавы і стала называцца Цэнтральнай дэпутацыяй BKЛ. Склалі яе 28 асоб, якія ўвайшлі ў 7экспедыцый, на4 чалавекі на кожную. На момант рэарганізацыі зпершапачатковага складу засталося толькі 7 чалавек (Ю, Белапятровіч, Ю. Забела, С. Мірскі, Д. Нарбут, Ё, Пац, А, Празор, А. Тызенгауз)42. Дэпутацыю склалі тытулаваныя людзі. 3 яе былі выведзены, альбо самі выйшлі, магнаты.

Цяпер Касцюшка звяртаўся ў Вільню са словамі: «Палякі. Літва. Адзіназемцы і адзінапляменнікі мае. Па вас глядзіць уся польская зямля, чакаючы вашай дбайнасці»43.

Адным з першых супольных ужо мерапрыемстваў стала рэквізіцыя харчавання для паўстанцаў. 12 чэрвеня Вышэйшая рада забараніла вываз прадуктаў за мяжу, а рэшткі, акрамя неабходных для хатняга ўжытку, загадала аддаць у правіянцкія крамы над наглядам парадкавых камісій. 10 чэрвеняз Варшавы прыйшоў загад апісацъ у кожнага вясковага жыхара гумны, жывёлу і г. д. За непадпарадкаванне ўказу была пагроза смяратнага пакарання «як непрыяцеля нашага паўстання»44.

8 чэрвеня варшаўская рада загадала ўладальнікам дзяржаўных маёнткаў неадкладна ўнесці на патрэбы паўстання ўвесь гадавы даход. Буйныя гарады абавязалі аддаць палову падаткаў. Яўрэйскія кагалы і дробную шляхту прымушалі аддаць увесь гадавы падатак. Больш мякка ў Варшаве паставіліся да духавенства і памешчыкаў, Іх абкладалі прагрэсіўнымі падаткамі. Прынамсі, хто меў менш тысячы злотых даходу, то мусіў аддаць 10 працзнтаў. Пры 1—2 тысячах даходу памешчыкі плацілі 10 працэнтаў з першай тысячы злотых, а з астатніх 20 працэнтаў. Кляштары плацілі з колькасці прыгонных, памешчыкі — наводле асабістага іх сведчання аб сваіх даходах. Памешчыкаў тым самым падахвоцілі ўтойваць свае даходы і ўскласці увесь цяжар кантрыбуцый на беднату45.

Вызначальным стр. 240 жа для лёсу паўстання аказаўся «Зварот Вышэйшага нарадовага савета для парадкавых камісій», датаваны ў Варшаве 7 мая і пазначаны ўВільні толькі 18 чэрвеня 1794 года. У прадмове дакумента гаварылася, што «россияне ищут средств, как бы возмутить против нас чернь, представляя оным своенравность наших помещиков, давнишнее их притеснение и обещая лучшую участь при помощи российской. Сие говоря, заохвочивают и позволяют повсеместно с ними поселянам нападать для грабежа на господские домы. Простой народ, часто обольщаясь нуждою, впадает уже в сие, чему пример уже одетый в их мундиры».

Вось, аказваецца, у чым справа. Пакуль віленская рада агітавала ад імя ўсяго літоўскага народа насельнікаў княства падтрымаць барацьбу супраць замежнай тыраніі і крывавых расейцаў, сяляне пачалі пераходзіць на бок гэтых самых расейцаў. Пакуль віленская рада заклікала да патрыятызму, царызм нацкоўваў гэты народ на паноў, скарыстаўшы векавую прыгнечанасць беларускіх сялян дзеля сваіх вялікадзяржаўных мэтаў!

Відаць, толькі цяпер у Вільні ўсвядомілі, што роўнасць не азначае скінуць ордэны і апрануцца ў сялянскую сярмягу. Толькі цяпер зварот распаўсюдзіў на княства асноўнае палажэнне паланецкага універсалу — асоба селяніна абвяшчалася свабоднай. Прыгонная залежнасць скасоўвалася. Селянін мог пайсці на ўсе чатыры бакі свету. Але..., толькі папярэдзіўшы парадкавую камісію, атрымаўшы дазвол свайго пана і заплаціўшы падаткі.

Да таго ж паншчына не знішчалася, а скарачалася, за выключэннем тых, хто адбываў яе адзінаасобна. Аднак і тыя асобнікі вызваляліся ад паншчыны толькі на час «рэвалюцыі». Значыць, пасля перамогі паўстання яны ізноў вярталіся пад панскае ярмо. Уявіце сабе цёмнага, непісьменнага мужыка, які чухае патыліцу, слухаючы аб перспектыве такога мудрагелістага «вызвалення»!

Ажыццяўляць «вызваленне» даручалася спецыяльным органам - дазорам, на якія падзяляліся ваяводствы і паветы. Кожны дазор ахопліваў ад тысячы да 1200  сялянскіх хат. У звароце пісалася, што за асабістую волю сяляне, «чувствуя благотворение, изливаемое от правительства, должны со всем усердием оставленные для господской работы дни отслуживать, начальникам своим повиноваться и о хозяйстве радеть».СТР. 241

Вось такі план сялянскага вызваленняў княстве прапаноўваў новы паўстанцкі ўрад. Невядома, у якой ступені ён быў рэалізаваны. Верагодней за ўсё,  што так і застаўся «пажаданнем на паперы». Тут варта прывесці словы Т. Ваўжэцкага, які замяніў Касцюшку на пасадзе галоўнага кіраўніка паўстання. На допыце ў Пецярургу ёнказаў, што «все руководители восстания соглашались лучше па упадок государства, нежели дать волю черни, и что ни по лицам, ни по чьим-либо деяниям, восстание не имело ничего общего ссоциальной революцией». Пры гэтым ён дадаваў, што сам Касцюшка «содрогался от варварства черни», а ў BKЛ «не было повеления, дабы народ возжигать» на паўстанне, «но везде чернь обуздывана и никогда сего намерения в польской революции не было». Па ягонаму сцвярджэнню, паўстанне 1794 года не мела нічога агульнага з дэмакратызмам французскай рэвалюцыі --кіраўнікоў паўстання абурыла шаленства французаў, таксама баяліся кіраўнікі «видеть плачевные следствия» пры вызваленні сялян46.

Царызм крывёю заліў паўстанне 1794 года, каб не дапусціць агалошвання сялянскай волі. Саслоўныя інтарэсы пануючых колаў тыранскай Расіі і вольналюбівай Літвы злучыліся. Прыгонніцтва захавалася. Важна адзначыць, што самы радыкальны крок у паўстанні 1794 года — издание сялянам асабістай волі — быў зроблены не па ініцыятыве віленскіх кіраўнікоў. У святле гэтых падзей віленскі паўсганцкі ўрад не выглядае больш радыкальным і дэмакратычным, чым царскі ўрад.

Падчас паўстання 1794 года беларускія землі апынуліся полем крывавага змагання за сялянскія масы. Паўстанцкія дэкларацыі аб абывацельскай роўнасці былі вымушанай неабходнасцю, разлічваліся на міласэрнасць і чалавекалюбства паноў. Палымяная агітацыя паўстанцкага кіраўніцтва вызваліць сялян на час барацьбы з чужаземным захопам не мела водгуку сярод шляхты. У выніку паўстанцкі рух атрымаўся не ўсенародным, пераважна шляхецкім па складзе.

У выніку спарахнелы грамадскі лад захаваўся на доўгія дзесяцігоддзі. Гэта і вызначыла надалей і русафільскія, і паланафільскія плыні ў вызвалёнчым руху на Беларусі.

  1. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 16, спр. 758, ч. 1, арк. 186
  2. Там жа, л. 187
  3. Там жа, л. 62
  4. Там жа, л. 107
  5. Там жа, л. 188
  6. Там жа, л. 305, ч. 2, л. 15
  7. Там жа ч. 2, л. 14-14 адв.
  8. Там жа, ч. 2, л. 15
  9. Там жа, ч. 1, л. 279 адв.
  10. АР РДБ, ф. 218, спр. 751, л. 34
  11.  Костомаров Н. Последние годы…с. 801
  12. SzuyskiJ. DziejePolski //Lw.,Ч. 2, s.705
  13. Trabicki A. Opisanie sejmu…s. 47, 195
  14. РГАДА, ф. 16, спр. 758, ч. 1, л. 296 адв.
  15. Там жа, л. 332
  16. Там жа, л. 296 адв.
  17. Там жа, л. 175
  18.  Там жа, л. 359, 363
  19. Там жа, л. 340 адв.
  20.  Там же, л. 363
  21.  Там жа, л. 466
  22. там жа, л. 383

23    ам жа, л. 391, 395

24.там жа, л. 364 адв.

25. там жа, л. 391

26. там жа, л. 468

27. Энгель А. Описание дел, хранящихся в архиве Виленского генерал-губернаторства. Вильно, 1870. Т. 1. Ч. 2. С. 788, 850, 947

28. РГАДА, ф. 16, спр. 758, л. 477

29. там жа, л. 472

30. там жа, л. 386

31. там жа, л. 476

32. там жа, л. 386

33. там жа, л. 488

34. там жа, л. 488 адв.

35. там жа, л. 499 адв.-500

36. там жа, л. 499

37. там жа, ч. 2, л. 46-50

38. там жа, л. 42-45

39. там жа, л. 46-50

40. там жа, л. 141

41. там жа, л. 143

42. там жа, л. 223-224

43. там жа, л. 231

44. там жа, л. 225

45. там жа, л. 238-240

46. ЧОИДР, М., 1867.  Кн.1. С. 100

Полымя. 1995. № 5(793). С. 225--241