Cтатут жыцця Ясінскага

Статут жыцця Ясінскага

Шмат падзей айчыннай даўніны звязана з асобамі, якія лічылі праўду, шчасце і справядлівасць аднолькава ўласцівымі для розных народаў. Яны не шкадавалі ўласнага жыцця дзеля іх трыумфу, бо адносілі сябе да пачынальнікаў, натхніцеляў і павадыроў.

Пачэсныя вярыгі народных заступнікаў усклалі на сябе і кіраўнікі паўстання 1794 года, што ўспыхнула на гарадзенска- берасцейскай зямлі супраць гвалтоўнага апанавання яе царскай Расіяй. Патрыёты вырашылі са зброяй узнавіць Рэч Паспалітую, куды нядаўна ўваходзілі і беларускія землі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Яны марылі вярнуць Радзіме гонар, зганьбаваны здрадлівымі суйачыннікамі. Паўстанне рыхтавалася як супольнае выступление ў Кароне (Польшчы) і ВКЛ над адзіным камандаваннем нашага славутага земляка А. Т. Касцюшкі. Між тым выбухнула яно не адначасова, і, як лічыцца, віленскія змоўшчыкі з самага пачатку дзейнічалі адасоблена, больш рашуча, у традыцыях ліцвінскага сепаратизму. Гэтыя адрозненні звычайна звязваюцца з асобай кіраўніка літоўскага руху, палкоўнікам-інжынерам Якубам Ясінскім.

Дык хто ж такі Якуб Ясінскі? Ён нарадзіўся ў Венглаве, у карэннай Польшчы, і ўсе 33 гады свайго жыцця з гонарам лічыў сябе палякам. «Яналяк, пісаў ён у адным сваім вершы, д продкаў вольну маю душу, думаю,  гадаю і раблюяк ведаю, а не як мушу”. Ён пісаў па польску і тады, калі  апынуўся ў княтсве, якое мясцовыя шляцецкія сеймікі называліправінцыяйлітоўскай” у складзе адзінайдзяржавы полькага і літоўскага народаў, у правінцыі, дзе народам лічылася толькі шляхта і дзе польская мова адрознівала гэты народ ад мужыцкага цростанароддзя з яго беларускай мовай. Ён росу шляхецкіхваколіцах, дзе дух самаахвярнасці спалучаўся з каставай выключнасцю, дзе ўласную баязлівасць замянялі лаўрамі гераічных продкаў, дзе культ асабістай недатыкальнасці рабіў знасельнікаў амаль што адзіных вартавых рдспубліканскіх нораваў.

Але з гэтага асяроддзя выходзілі паны і падпанкі, пісары і аканомы, якія “ласавалі” бізунамі мужыцкія спіны і гнулі ўласныя перад пыхлівым арыстакратам. У 24-гадовым узросце, навучаны ў кадэцкім корпусе фехтаванню, конным выездам, тром мовам і шмат чаму іншаму, Ясінскі стаў гувернёрам маладых Патоцкіх. Захоплены ідэямі Русо, ён увачавідкі спасцігае хатняе жыццё тых, для каго іншыя станы былі толькі быдлам і якія за адным абедам з’ядалі пражытак соцень сем’яў. Ясінскі вызначае, што ягоным выхаванцам “нельга даваць аніякіх маральных навук”, чым і заслужыў у гаспадыні ацэнку “нявернага” настаўніка. Ён сам кінуў няўдалы вопыт і вярнуўся ў кадэцкія шарэнгі.

У корпусе ён гартуецца, сябруе з адукаванымі афідэрамі, прыхільнымі да радыкальных тэорый. Культ розуму сярод іх быў неад’емны ад іроніі французскіх атэістаў, бо, як пісаў сам Ясінскі ў адным з вершаў, “розум — вось бог і права”. Ён упэўнены, што рытуальная абраднасць і кананічны дагматызм “святым нікога не зробяць. У такім разе і венцаносны памазаннік “аднаму праву належыць”. Але гэта было не правам пагарды іншымі, а прыроджанай роўнасці, якая “не ведае аб той розніцы, што нас на станы падзяліла”. Гэтую натуральную роўнасць, парушаную несправядлівым падзелам грамадства, меркавалася ўзнавіць самаадрачэннем ад эгаізму, выкараненнем забабонаў, выхаваннем годнасці. Ясінскі верыў у стваральную працу, бо “ніхто без працы не быў шчаслівым”. Але ён бачыў, што самыя вялікія напружанні пакідаюць сярмяжных працаўнікоў у ранейшай нядолі, што багацеі нічога не робяць для знішчэння нядолі, што ў віленскім арсенале гарматы ўжываюцца хутчэй “для віватаў”, чымсьці для адтрымання дзейснай баяздольнасці. Стр. 222

Ясінскі служыць каралю С. Панятоўскаму  і спадзяецца на асветныя і ўладныя здольнасціманарха. За прыклад ён бярэ С. Баторыя, пры якім “палякі былі шчаслівымі”, які выладарыў талерантным народам і які “шанаваў людзей за годнасці, а не за іх вызнанні”. Гэты напамін адрасаваўся каралю да пары. Як толькі на радзіме рацыяналізму і атэізму пакацілася галава Людовіка XVI, ліра Ясінскага загучала тыранаборствам, і адтуль прагучала, "каб прыклад той" натхніў "нам патрэбу паўтарэння. Няхай згіне кароль,- а свет будзе вольны і ўсе людзі роўныя”. Ясінскі адвярнуўся ад караля пасля таго, як той у 1792 г. аддаў загад аб капітуляцыі польска-літоўскага войска перад царскім нашэсцем.

Ясінскі ўдзельнічаў у той няшчаснай вайне сярод тых водцаў, якія потым у паўстанні будуць спрабаваць рэабілітавацца за ўласныя ўцёкі, якія потым узначаляць або паўстанцкія высілкі, або сядуць побач з Ясінскім у паўстанцкай радзе. Сярод іх быў магнат К. Радзівіл, у палку якога або цешыліся-мундзірамі, або марнавалі час у пустых забавах. Сярод іх быў ротмістр М. К. Агінскі, які ніколі не бачыў шаранговых і які ў час царскай навалы разам з іншымі брыгадзірамі і віцэ-брыгадзірамі бессаромна сядзеў дома, а некалькі малодшых афіцэраў кіравалі абаронай края як маглі. Сярод іх быў А. Хлявінскі, які за тры дні збег са сваім палком пярэдняй варты з мяжы на Друці ажно над Слуцк. Сярод іх быў і вайсковы пісар А. Сулістроўскі, які вельмі дапамог іншым выратавацца ўцёкамі з Вільна. Усе харугвы Сулістроўскага шалёным галопам праскочылі Мір, кінуўшы пяхоту на полі. Ясінскі, назначаны на чале следства, толькі развёў рукамі: “Язда Сулістроўскага праляцела праз Мір, як віхура, атры пяхотныя батальёны зніклі, як дым, і іх трэба ужо шукаць па хатах”.

Ясінскі саромеўся гэтых ганебных уцёкаў і абаронцаў. Але ён застаецца ў зняслаўленым войску дзеля таго, каб скарыстаць збройную моц для вызвалення краіны і пакарання царскіх паслугачоў і здраднікаў. Сярод агульнай роспачы і дыскрэдытацыі саноўных вярхоў армія заставалася ўсё-такі арганізаваным рухавіком, які, здавалася, дастаткова толькі натхніць, завесці палымяным словам і загадам...

Ён актыўна бярэцца за падрыхтоўку змовы (спіса) пераважна ў войску. Як сведчыў удзельнік сакрэтных прыгатаванняў паўстання ад’ютант стражніка Р. Аскеркі Антон Касінскі, сам Ясінскі склаў твор пад назвай “Брамін”, які ўтвараў пэўны тэарэтычны грунт для спіскоўцаў. Дагэтуль у літаратуры прыводзіліся толькі ўрыўкі з яго. Зараз, з ласкі Марыяна стр. 223 Зверцана, мы можам цалкам спасцігнуць змест гэтага надта каштоўнага дакумента. Напісаны ён на польскай мове і называецца “Выпісз кніг маральных вялікага бога, індыйскага філосафа, сваім вернікам за статус жыцця паданы”. Вось ён.

1 артыкул. “Праўда — адна найвышэй і найсвятлей за ўсё. Вока смяротнае ўбачыць яе не можа нават у дзень вялікай радасці, смутку і ахвоты. Бяда дзёрзкай душы, якая хоча пранікнуць праз час да яе скрытнасці. Бяда таму, хто вокам няўзброеным паглядзіць на яе. Промні святла зацьмяць яго, нізрынуць у край блуду і цемры змрочнай савой, але ўсе верныя ўбачаць вялікі дзень, незвычайным святлом агарнуты, і тады мудрасць найвышэйшая зыдзе да агульнага карыстання і праўда будзе адзінай для ўсіх.

  1. арт. Мудрасць. Вялікі Папа адзіна найвышэйшы і бессмяротны. Дарогі праўды аднаму яму вядомыя. Сцеражыся смяртэльна гадаць аб велічы яго, бо калі бяго назнаў, ён не будзе, чым ёсць, язык твой змяшаўся б, а брат твой забіў бы цябе. Маўчы і чакай з пакорнасцю яго загадаў. Твой дом, твая чэлядзь нішто ў параўнанні з ім. Прысвяці яму ўсё, або вялікі дзень не засвеціць табе. Дзень твой ёсць днём паслухмяных і роўных.
  2. арт. Роўнасць. Бяда сляпому, які сам не ведае гасцінца, а хоча вадзіць тых, хто яго будаваў. Вялікі Папа разліў мора і лужыны на адным узроўні. Бяда таму, хто захоча паўстаць перад яго загадам.
  3. арт. Любоў ёсць маці свету. Твой сардэчны палец будзе лозунгам братэрства. Падай яго, няхай брат твой сцісне яго (сваімі. Я. А.) двума крайнімі, а сэрца вашае ўзнясецца да Вялікага Папы. Любі ворага твайго. пакажы яму дарогу мудрасці. Папа яму дзень назначыў без цябе.
  4. арт. Справядлівасць хоча мець цярпімасць у чужым доме. Няхай кружэц залаты заўсёды будзе пры целе тваім, каб мець чым за нявінную шкоду заплаціць. Зазнач сабе кружэц для ўзаемнасці, бо так чыняць справядлівыя.
  5. арт. Прасвятляй брата твайго, пакажы яму дарогу вялікай праўды, каб не ты адзін карыстаўся вялікім днём. Шчаслівы той, у каго сяброў столькі, колькі пальцаў у рукі. Колькасць пальцаў есць лічба (адпаведная. — Я. А.) Вялікаму Папу.
  6. арт. Няхай язык твой анямее, няхай рука твая не зварухнецца, калі брат твой, зведаўшы нячыстае сэрца тваё, заб’е цябе. Шчаслівы той, хто моўчкі плыве з вадою — вялікі дзень, пэўна, усцешыць яго.
  7. арт. Дарэмнаспадзяешся, калі дзень вялікі ўбачыць пнешся. Стр. 224 Мудрасць сама прычыніць яго, а Вялікі Папа сам пакажа яго табе. Памятай толькі, каб тады не праспаць сваей гадзіны.Ценьвялікай іголкі доўга не стаіць на месцы.

9арт. Зброя твая няхай будве гатовай на абярону вялікай праўды. Не марудзь часу, калі голас воблаказ усходу скажа--ідзі. Бяда таму,хто замінецца.

10  арт. Знакшчасця твайго дасць аб сабе чуцьголасям небаі зямлі- алла, алла, мудрасць вялікая, Папа, Папа; стань при браце старайшым тваім і яснасць праўды агорне цябе, а Папа , ўжо будзе перад табою.

Гэта маральнасць вялікага філосафа так паважаеццаў індыйцаў, што яе чытаюць, ведаюдь, а не чуць аб ёй не варта толькі самім брамінам, якія да яе прычыніліся. А хто б іншы Вялікага Папу ўспомніў і не меў знаку братэрства, то першы брат стрыманы заб’е яго на месцы, і тое будзе ахвярай наймілейшай на алтар вялікай праўды, як абтым піша слаўны ксёндз-езуітКірхер наступным чынам.

“Індыяне, кажа ён, судзяцца спутаныя злым геніем, якінішчыць іх жнітво, брудзіць паветра, жанокіх робіць няверныміі ў душы іх уладарна атруту распусты паволі ўпускае. Ужоб даўно згінула Індыя, але ёсць іншы добры геній, які, адоленызлым у бітве, хаваўся на поўначы, адкуль калісьці вернеццаз сілаю вялікай і назаўжды згубіць свайго праціўніка”. 3 тоюмэтаю пабожныя брамінцы ўчынілі саюз, якога першым правамёсць сакрэт, бо яны баяцца, каб злы геній не адкрыў свайгоскону і не пашкодзіў. Паміж рознымі іх правамі маюццанаступныя.

  1. Брат(так яны завуцца),уступаючы ўсаюз, перад старэйшым сваім братам прысягае з рукой, на грудзях пакладзенай, што з гэтай пары адракаедца ад крэўных, маёнтка, сяброў, амбіцыі, нікога не жадае знаць над сабой, акрамя добрага генія або Вялікага Папы, па яго загадзе жыццё аддасць, нічога ўжыцці прагнуць не будзе, брата роднага, каліб была патрэба. не пашкадуе.
  2. Кожны брат нідзе не адважыцца спамінаць імя Вялікага Папы, цікавіцца, дзе ён схаваны, гадаць галосна аб святым саюзе. Усякі брат, пачуўшы тое, на месцы яго заб’е. і тое раўназначна ахвяры мілай на алтар вялікай праўды.
  3. Кожнаму брату належыць артыкулы вялікага філосафа асабістай рукой перапісаныя пры целе сваім насіць. Гэта павінна быць лекам ад атруты на яго душы.
  4. Калі брат пажадае адрозніць другога — ці з’яўляецца той членам свайго саюза, то вітае яго, выцягнуўшы малы палец стр. 225 правай рукі. Пабочны дае адказ, сціскаючыяго двумя пальцамі або вялікім ікрайнім правай рукі, абоспусціўшы вочы ў зямлю, узнак уніжэнняперад тым, хто ёсць паніх жыцця, волі, маёнтка і душы.
  5. Брат ніколі крануцца неможа, а толькі маючы пры сабе гэту штуку чыстага золата. Лічу таму, што гэта адзіны спосаб перамогі непрыяцвля. Калі ў грамадзе шукаеш брата, то дабудзь сваю залатую штуку, а другі, калі хоча з кім пазнацца, павінен дастаць свой. Абодва маўчаць і цешацца разумением.
  6. Кожны пазнаны брат недасканалы, пакуль не зробіць празелітаў (паплечнікаў. Я. А.), а тое трэба для ўчынення мацнейшага саюза супраць агульнага непрыяцеля, і гэта зробіцца наступным спосабам. Пазнаўшы ў чалавеку душу моцную і адважную, гадай з ім аб уціску душ верных злым геніем і калі яго знойдзеш сярод спагадлівых, то дай яму для чытання артикулы філосафа. Чалавек (гавораць індыяне), якога добры геній хоча мець у сваім саюзе, зараз сам угледзіць дарогу вялікай праўды і прасіць будзе руку, абы, да яе ідучы, не заблудзіцда. Тады старэйшы брат дасць яму для перапісвання артыкулы і навучыць яго абавязкам, а найбольш маўчанню.
  7. Брат ніколі дзеля пустой цікаўнасці не будзе шукаць пазнаных таварышаў святога саюза, а другі асцярожны брат тады толькі на знак паданы адкажа, калі ў характары і сэрцы запытанага ўпэўнены.
  8. Індыяне зброі люба ніколі не ўжываюць, аднак брат кожны, і добра зброяй забяспечаны, яе заўжды напагатове мець павінен, бо не ведае, калі можа быць паражаны.
  9. Кожны брат навінен быць бачны, каб толькі злы геній не адкрыў саюза супраць яго ўчыненага, і для таго можа знаць супольнікаў сваіх, акрамя тых пяці, якіх сам схіліў. А прозвішчы тых не могуць быць іншымі, як толькі 1, 2, 3, 4, 5, і аб матэрыі саюза з нікім, акрамя сваіх празелітаў, гаварыць нельга, а калі піша сваім, то падпісваецца 1, 2, 3 і гэтак далей, як каму брат нахіліўшы назначыў.
  10. Артыкулы вялікага філосафа не менш чым раз у пяць дзён чытаць і разважаць належыць.
  11. Індыяне такую маюць павагу да тых артыкулаў, што нават браміну, які жадае другога схіліць або зрабіць празелітам, не варта нічога іншага яму казаць, як толькі даць чытаць артыкулы, а калі ён у сумненні зробіць якое запытанне, скажа толькі — чытай яшчэ раз дзеля таго разумення, што хто сам іх не спасцігне, той не з ліку абраных Вялікім Папам.
  12. Паўтараюць індыяне, што Вялікі Папа мае спісаны рэестр  стр. 226 усіх, хто належыць да яго саюза і што пры перамозе імёны іх будуць запісаны на сценах касцёля праўды.
  13. . У вялікі дзень (кажуцьяны) Папаневядомым спосабям стане на чале іх, назначыцькожнаму яго чыннасці, якія ў сляпой паслухмянасці выконвацьналежыць. Злыгеній тады згіне, а на яго месды касцёл вечнай праўды, мудрасці і згоды будзе пастаўлены”.

Перад намі непроста загадкавы твор, а своеасаблівы філасофска-маральны катэхізіс для аднадумцаў і іх згуртавання. Твор уражвае спалучэннем неверагоднага і супрацьлеглага. Індыя як сімвал спутанай волі. Вечная барацьба дабра і зла. Пропаведзь цярпімасці ўчужым доме з брацтвам і ўзаемалюбоўю. I адначасова — недасягальная праўда, таямнічы Папа — за пагрозлівае набліжэнне да якіх цікаўным пагражае забойства сваіх жа празелітаў. Светлы брацкі саюз аказваецда заснаваным на знявазе да асобы і патрабуе не шкадаваць жыцця нават роднага брата дзеля мэтаў саюза.

Здавалася б, што такая жыццёвая мараль, якая патрабуе маўчаць, цярпець, плыць з вадою, зусім не прызначана для гераічнага дзеяча. Але. У літаратуры ўжо выказвалася думка, што гэты твор перапісаны з тэасофскага павучання англічаніна Д. Хрэстэрльфельда, які ў 1767 г. склаў “Філосаф індыйскі, або Спосаб ашчасліўлення людскога жыцця ў грамадстве”. Хтосьці параўнае іх, аднак прыведзеныя артыкулы менш за ўсё стасуюццаз індыйскай філасофіяй з яе міралюбствам і непраціўленнем злу. Верагодней за ўсё, што ідэі гэтага твора запазычаны з шатландскай сістэмы масонства, якая лічылася чацвёртай ступенню пасвячэння ў таямніцы ведаў. Яна яшчэ называлася чырвонай, і нездарма. 3 гэтай ступені ўсе вышэйшыя лічыліся рыцарскімі, склад якіх быў схаваны ад падначаленых братоў і якія адзіна былі дасведчаны ў ісціне, як тыя браміны (жрацы). Шатландская сістэма выхоўвала сваіх братоў над дэвізам “Смерць або перамога” адважнымі змагарамі за ідэал, дзеля якога не шкадавала ні сваёй крыві, ні чужога жыцця. Яна патрабавала бязлітасна абыходзіцца з ворагамі і здраднікамі. Адпавядаў бязлітасным мэтам і абрадавы рытуал — ложы прыбіралі ў крывавага колеру тканіны.

Гэты баявы характар чырвоных выразна прысутнічае ў прыведзеным статуце. Тое, што Ясінскі спісаў яго — таксама рэальнасць. Рускі пасол у Варшаве, барон О. Ігельстром 10 лютага 1793 г. паведамляў, што тут па руках кружыць нейкі “Індыец”. Калі ён разышоўся ў княстве — невядома. I А. Касінскі аднойчы паказваў удзельніку змовы абату аўруцкага стр. 227 манастыра Ёзафу Ахоцкаму “друкаваны твор Браміна з апісаннем боацкай веры індыйцаў т спосабу панавання паплечнікаў—чырвонец (залаіая манета—Я. А.) паміж двума пальцамі, і каб кожны падгаварыў сабе верных і шчырых не менш чым 4-х членаў і забіваў бы таго, хто б уздумаў здрадзіць”. ПРыведзены тут тэкст рукапісны, але абат дакладна пазначыў яго змястоўныя ідэі і палажэнні.

Другі сведка змовы, шэмбелян каралеўскага двара Тадэвуш Паўша, таксама паказаў, што “Браміна” склаў Ясінскі, які верхаводзіў спісам, або сімвалічнай табліцай з нумарамі. Пад тымі нумарамі свае прозвішчы хавалі князь Франц Сапега (меў 20 тыс. сялян і звыш 1 млн. даходу), Ігнаці Дзялынскі (меў звыш 3тыс. сялян і 112 тыс. даходу), віленскі прэлат Ксаверы Богуш (разам з братам Ёзафам трымаў 843 сялян), Франц Патоцкі (меў 12 тыс. душ і 216 тыс. даходу), Станіслаў Солтан і інш. Астрагародскі выпраўнік Ёзаф Багуцкі спавядаў, што ў змове была ўся радня Чартарыскіх (звыш 100 тыс. прыгонных), быўшы начальнік Ясінскага, генерал артылерыі Казімір Сапега. Якія ж мэты ў сапраўднасці выношвалі гэтыя брамінцы?

Той жа Багуцкі казаў, што змоўшчыкі хаделі “ўзнавіць канстытуцыю 3 мая (1791 г., вядомую сваімі прагрэсіўнымі рэформамі- Я. А.) і вярнуць назад далучаныя да Расіі і Прусіі правінцыі”. ІІланам прадугледжвалася падзяліць войска на тры корпусы, два з якіх накіроўваліся на адваёву тэрыторый Мінскай, Магілёўскай і Полацкай губерняў, што апынуліся за Расіяй. Новым каралём прадбачылася зрабіць брата аўстрыйскага імператара, пашлюбіўшы яго з саксонскай інфанткай. Мэта — пасадзіць на трон Сасаў. Пасля поспеху рэстаўрацыі абраны ваенным дыктатарам Касцюшка складаў паўнамоцтвы перад скліканым сеймам для працягу спыненых падзеламі Рэчы Пасналітай рэформ. Паўстаннем у BKJIпавінны былі кіраваць Ясінскі, Сапега, Солтан, Тамаш Ваўрэцкі.

Ясінскі апынуўся сярод амбіцыёзных магнатаў, якія асабліва клапаціліся выбарам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі на Літве. Спачатку ў ваенныя дыктатары тут мецілі К. Ельскага. Потым выбар прыпаў на К. Празора, аднак, па сведчанні прэлата К. Богуша, чуткі аб паўстанні “столькі часта паўтаралі, што ім перасталі верыць”. Найбольшы непакой маруднасцю прыгатаванняў і адтэрміноўкамі выступлення выказвала кола рашучых. Самым актыўным прыхільнікам неадкладнага і самастойнага руху, нават незалежна ад Касцюшкі, быў якраз Ясінскі. Ён не хаваў свайго намеру і "казаў публічна і прыватна,  што палякам сорамна цярпець расійскае іга і што калі б ён стр. 228 меў 10 тысяч войска, то цудаўбы нарабіў". Апантанасць 32-гадовага палкоўніка натыкалася на холад тытулаваных генералаў. Потым у час паўстання Ясінскі з горыччу прызнаецца, што радавітыя асобы спавілі яго рукі дэмагагічным запалам і паказной стараннасцю, што яны выказвалі “толькі зайздрасць і інтрыгі, і нічога болей”, Яны напышліва думалі, што малазначны шляхцюк ірвецца стаць нароўні з імі, графамі і князямі. А той пісаў у вершы: “Я непрагну тронаў, не прагну славы”.

Ясінскі вельмі кпіў з саслоўнай пыхлівасці гэтых асоб “княжацкага роду”, ненадзейных і выпадковых паплечнікаў. Ён пісаў: “Пакінем ганарыстасць адрозненняў падданаму народу. Няхай нашай розніцай будуць мужнасць і дабрадзейнасць. Вызвалім Айчыну, і няхай потым нашыя браты патрабуюць знешняй адзнакі для ацэнкі сваіх абаронцаў”. Касінскі раіў неспяшацца, запасацца зброяй, вербаваць прыхільнікаў і “чакаць у дапамогу палякаў”. Ён нават хацеў застрэліць Ясінскага, “калі ў горадзе Вільна будзе бунт”.

Памяркоўныя ж, як сцвярджаў калішскі ваявода I. Дзялынскі, больш за ўсё жадалі, каб уся армія разам з панствам і гарадамі “зрушыліся разам нечакана, што дазволіць сабраць у Варшаве сейм для ўзнаўлення канстытуцыі 3 мая”. Паўстанне меркавалася пачаць адначасова ў Кракаве, Варшаве і Вільна менавіта для таго, каб “завершыць прыпынены ў 1789 г. сейм’. Паколькі канстытуцыя 3 мая забараняла цывільныя палітычныя саюзы (канфедэрацыі), то стаўка рабілася на ваеннае згуртаванне, каб ужо затым далучыць грамадзян. Меркавалася, што вайсковую арганізацыю “ў Літве прымусяць злучыццаз кароннаю” у мэтах аб’яднанага поспеху.

Самае ж балючае пытанневырашалася ў бясконцых спрэчках вакол таго, ці прылучаць да войска прыгоннае сялянства, ці варта ўзбройваць яго, што, калі сваю зброю вясковы люд скіруе супроць саміх жа павадыроў? Духоўны настаўнік паўстання Гуга Калантай раіў сялян далучыць да паўстання, колькі пажадае армія і колькі над ахвотай дадуць паны. Бо, казаў ён, “люд дабудзе вольнасць або з намі, або насуперак нам. Або мы, або нашыя нашчадкі апынуцца ахвярай роспачы і помсты люду”. Вось чаму ў падрыхтоўку паўстання ўключыліся магнаты — яны не хацелі, каб хто іншы павёў сялян па гасцінцы да волі. Усё павінна была вырашыць воля пана — і колькі даць сялян да паўстанцкага войска, і колькі потым, пры поспеху, даць ім тае свабоды.

Аднак, як казаў Дзялынскі, літвіны надта гарачыліся. Касінскіказаў “яб нянавісці сялян да сваіх паноў у Літве, што стр. 229 яны хвалююць іх, бо здольны пагуляцьабо забіваць у час паўстання”. Паміж спіскоўцамі адны лічылі,што сяляне толькі і прагнуць ваяваць з ненавіснымі царскімівойскамі. Але Дзялынскі не сумняваўся, што “сяляне— ворагі сваіх паноў і зычліўцы расійскіх войскаў”. Боязь уласныхсялян вымушала галоўную надзею ўскласді на ваеннуюзмову, на войска, якому да ўсягопагражала скарачэнне і якоеабуралася затрымкамі платы.

Дакладна невядома, якуюпазіцыю займаў Ясінскі пры спрэчках аб сялянах. Аднак ён невагаўся пры выбары паміж прыстойнасцю і неабходнасцю “пагладзіць мечам” здрадлівых суайчыннікаў.Ён гаварыў,што “наспеў час скінуць мяккасардэчнасць, якойзаўжды ганарыўся наш край, — хапайце здраднікаў,калі іх бачыце, судзіце і забівайце ўсіх, хто не запісаны ў спісе павятовых генералаў (у склад агульнага алалчэння. — Я. A.) з’явіцца на вашай зямлі. Усе яны дыверсанты, а не абаронцы Айчыны. Не спадзявайцеся на меч справядлівасці, часта хісткі і заўсёды запознены”. Ён прагнуў дыктатуры. Яе небяспечны меч ён апушчаў і на галаву ініцыятара бяссэнсавых рэпрэсій. “Няхай на яго ў цябе будзе шыбеніца, — раіў ён аднойчы Касцюшку.

Ясінскі разлічваў на простыя, шчырыя і энергічныя дзеянні. Падобныя дзействы вынікалі і з самай моднай тады рацыянальнай філасофіі, якая лічыла носьбітамі свету і прагрэсу адукаваную купку, якой дазвалялася дзейнічаць толькі рашуча і хутка, для якой “8 дзён энтузіязму могуць зрабіць больш для Айчыны, чымсьці 8 гадоў барадьбы”. Ясінскі шчыра спавядаў гэтую няхітрую дактрыну ў абставінах маруднасці прыгатаванняў, у віры ўзаемападазрэнняў, на фоне агульнай роспачы, адчаю і маўчання. Аб сваёй здольнасці зрабіць цуды з дапамогай 10-тысячнага войска ён гаварыў галосна, без боязі, як сумленны патрыёт, з разліку на беспакаранасць патрыятычнага абавязку, які ў любым выпадку захаваецца для нашчадкаў і заслужыць іх павагу.

Аднак Касцюшка і сам не бачыў рашучага якабінца на чале літвінскага руху, а прызначыў тут галоўнакамандуючым графаК. Мураўскага. Апошні разам з паперамі па дарозе быў арыштаваны царскімі генераламі. Сярод іх Касцюшка слаў наступны маніфест з Кракава: “Неаднаразова прысягалі мына вернасць Айчыне і вопытам даказалі дбайнасць сваю да яе. Каліперавышаючы ў сілах над намі воpar наш, не заспакоены падзелам нашага краю, пажадаў вырваць з рук нашых зброю,тады, бяззбройныя і зняважаныя да апошняга няшчасця і стр. 230 ганьбы,павернем меч да грудзей непрыяцеляў нашых.Вырвем Айчыну з рабства, вернем славу польскаму імя, нарадоваесамакіраванне і заслужым гэтым падзяку Айчыны.

Брадця любыя! Пазваны Вамі, прыняў я начальства і гатовы ахвяраваць для Вас сваё жыццё. Адвага і вобраз думак — вось парукі ў поспеху справы. Станем усе адзіным целам, злучымся вузлом найцяснейшым, злучым сэрцы і магчымасці нашыя і ўсіх нашых сабратоў. Здрада вырвала з рук нашых зброю, дабрадзейнасць вяртае нам яе. Вызвалімся ўсе разам з-пад ira. Хіба можаце Вы, брацця любыя, цярпець, каб непрыяцелі нашыя разганялі Вас зневажаючы, забіралі шаноўных адназемцаў нашых і каб, авалодаўшы зброяй нашай, абыходзіліся з намі па сваёй волі? Не, сябры. Ідзіце за мной. Вас чакае слава і гонар вызваліцеляў Айчыны. Завяраю Вас, што не будзеце раскайвацца. Не думайце, што заўжды былі Вы абавязаны падцарадкоўвацца таму начальству, над якім зараз знаходзіцеся. Праўленне і тыранская ўлада расіян; якія да слёз нас давялі і вечную ў нас нянавісць да іх пасялілі, ніякай літасці не заслугоўваюць. Адзіна народу іАйчыне абавязаны Вы вернасдю, і яны клічуць Вас аб сваім збаўленні. Імем народа я камандую Вамі, а разам з Вамі ж намагаюся перамагчы або памерці. Спадзяюся, што і Вы пераважыце пагібель ганебнаму рабству”.

3-за арышту К. Мураўскага Ясінскі мог не чытаць гэтых заклікаў, але не яго належала агітаваць. Ён недавяраў патэнцыяльным павадырам, а тыя баяліся зрабіцьпершы крок, агідны кровапраліццем. Міхаіл Клеафас Агінскі нават пакінуў Вільна падчас расправы з расійскім гарнізонам, каб паглядзець на вынікі збоку, кабтрымаць пальчаткі белымі, каб не забрудзіць слаўнае імя суродзіча крывёю. Уласна і Касцюшку непакоілі “жудаспі Французскай рэвалюцыі, якія і ў нас знайшлі такіх апантаных і растаропных лісліўцаў, якія, хаваючыся за імя вярнейшых сяброў людскасці і прагнучы маніяй зверстваў, і для якіх эшафоты і шыбеніцы ўсё роўна, што канчатковыя мэты ўсякай палітычнай і сацыяльнай дасканаласці, захавалі ўпэўненасць, што можна і трэба дайсці да дабрадзейства, славы і шчасця праз найбруднейшыя суровасці, маючы рэзь і забойствы за свой абавязак”. Сам Касдюшка баяўся вулічнага самасуду над знаццю і клікаў: “Спыніцеся! Скрытны і злосны дух у змове з непрыяцелем падмануў Вас, ускаламуцілі розумы, бо ім так патрэбна, каб ладу не было, каб Ваша запальчывасць узвысілася над судом і над усякім парадкам грамадства, бо тады ім прыдатней панаваць над сілай і абавязкамі нашымі. Хто не жадаепаслухацда праву, тойне варты вольнасці".

Аднак з інстынкту самазахавання асобыкняжацкага роду пагадзіліся дапусціць Ясінскага да бязлітаснага мяча яму даверылі галоўнае камандаванне паўстанцкім войскам. Ясінскі смела становіцца на шлях Шарлоты Кардэ, якая закалолазнакамітага Марата з упэўненасці,што “забіла аднаго чалавека, каб выратавадь 100тысяч”.Ясінскі потым паўторыць гэткія ж словы Касцюшкуз пераканання, што “калі б меў тваю ўладу ў краі, то павесіў бы 100 чалавек і пазбавіў ад іх6 мільёнаў”. У першы ж дзеньпаўстання ў Вільна быў павешаны польны гетман і царскіпаслугач Ш. Касакоўскі. Ясінскі бачыў у гэтым пакаранні натхняльныпачатак больш шырокіх выратавальных рэпрэсій, 6о казаў, што “зрабіў першы крок, які, калі мнепашанціць, прынясе мне славу, а Айчыне маёй вольнасць”. Падчас пакарання гетмана ён кінуў у змярцвелы натоўп, што любы, хто запратэстуе, будзе “тут жа навешаны на гэтай шыбеніцы”. Сам ён не мог чуць і словаў аднаго з французскіх“шалёных” Т. Леклерка, які абвясціў, што “кожны сапраўднырэвалюцыянер павінен у выпадку неабходнасці абыякавапрынесці 100 тысяч вылюдкаў у ахвяру рэвалюцыі”. Аднак ёндумаў менавіта так і ў гэтым адрозніваўся ад асцярожнагаКасцюшкі.

Не без натхнення Ясінскага створаны часовы ўрад паўстанняразаслаў 25красавіка універсал у ваяводствы, паветы і гарадыкняства. У ім гаварылася: “Пасля столькіх няшчасцяў Усявышняе прадбачанне паслала народу нашаму шчаслівую пару, якою мужнасць удала скарыстала і калі дабрадзейнасцьі велікадушнасць грамадзян успамагаць не перастануць, то любая Айчына выратавана будзе.

Слухай, народзе, голас, які не ад слабага караля са слабеючага яшчэ трону і не ад свавольнага натоўпу паходзіць, але голас сыноў тваіх, дбаўшых аб збаўленні тваім тады, калі ты ўжо зняверыўся. Мужны народ французы і іншыя народы падаюць нам руку дапамогі і жадаюць нашага паўстання. Жаданне гэтае на ўзаемных выгодах заснавана і нічога агульнага не мае з ашуканскай палітыкай, ахвярай якой мы былі шматразова. Застаецца нам выбіраць адно з двух: ужыць апошнія свае сілы на вызваленне або загінуць ад рукі заўждынам непрыязных, а зараз і раздражнёных нашых суседзяў.

Абвяшчаем Вам, шаноўныя грамадзяне, што літоўскае войска над камандаю інжынера-палкоўніка Ясінскага выканала свой абавязак. Сталічны горад Вільна вызвалены ад непрыяцеляў, уся іх каманда, артылерыя і сцягі ў нашых руках. Рэштка сілнепрыяцельскіх,што ў Літве знаходзідца, праз некалькі дзён будзе ўнашых руках, акалінародпажадае, то нязаўжды атрымаевольнасць. 24 красавіка грамадзяне,ў Вільна быўшыя, і маючы за мэту зваротвольнасці іроўнасці, прыступілі да акта нарадовага паўстання, па прыкладу такогаж у Кракаве 24 сакавіка ўчыненага. Усепрысягнулі на апошнюю абарону Айчыны, устанавілі Найвышэйшуюдзяржаўную раду (далей ідзе пералік членаў рады.Я. А.)

Шаноўныя грамадзяне! Не тушыце ў сабе любові да вольнасціі мужнасці Вашых продкаў, ступайце іх прыкладам, збірайцеся пад сцягі Айчыны, бярыцеся за зброю, заўжды ў рукахпалякадзейсную, давайце рэкрутаў у нарадовае войска, не шкадуйцемаёнткаў Вашых, бо справа ідзе аб вольнасці. Унушыце людзямВашым, што так доўга яны прыгнечанымі былі, бо хлебам, потаміх выпрацаваным, кармілі яны непрыяцеляў, разарыцеляў сваіх. Зведайце свае ўласныя сілы, злучыцеся з намі. Успомніце, штоўзаемнасць не ўласціва велікаадушнасці. Абвяшчаем Вам,брацця, нашае слова: смерць абоперамога. Са словам гэтым войскінашыя перамагаюць непрыяцеля, адбіваюць ягоныя карысці. Хтоне з намі той супраць нас— з такімі падставамі звяртаемся мыдаВас на пачатках любові да Айчыны і вольнасці. Заснаваны саюз наш і клятва нашая, каб абараняць да апошняй кроплі крыві Айчыну нашу. Прысвяцім не толькі маёмасць, але і жыццё нашае для свайго збаўлення. Бог нам дапаможа, а мы не замінем выкарыстаць усё, што для дасягнення мэты нашай патрэбна. Застаецца нам зараз сказаць, што да часу аніякіх судаводстваў і прыватных разбораўчыніць не можам, а ўсялякія пенсіі і ўзнагароды знішчаем да той пары, пакуль непрыяцель наш у межах нашых знаходзіцца будзе. I яшчэ раз заклікаем Вас, суайчыннікі, злучайцеся з намі, калі згубы сваёй баіцеся”. (Пераклад з польскай аўтара.).

Спамянуты універсал пісала рука нясхільная на сардэчнуюпаблажлівасць, але бязлітасная ў дзяленні на сваіх і чужых, на сяброў і ворагаў народа. Але ж гэта далёка ад жаданай роўнасці і агульналатрыятычнага дзейства. Кіраўніцтва спыняла на час паўстання судаводства, бо не спадзявалася на існуючыя валакітныя суды. Але ж пазасудовая практыка ёсць тэрор, усёдазволенасдь, пры якіх стрымаць пачуцці можа толькі сумленне і маральная чысціня. Магчыма, Ясінскі і яго прыхільнікі думалі кіраваць на падставе артыкулаў філосафа, дзе раз-пораз ухваляедца забойства нават паллечнікаў. Хіба цяжка ўявіць грамадства, пабудаванае на знявазе да чужога жыцця дзеля таемных мэтаў светлага саюза і цудоўнай ідэі?

Стр. 233 Здаецца, няцяжка ўявіць,па якіх маральных артыкулах яно б жыло, калі б у паўстанні перамагла лінія Ясінскага.

Аднак ён нядоўгя быў галоўнакамандуючым паўстанцкім войскам. Яго не дапусцілі і да старшынства ў Найвышэйшай радзе. Ясінскі загінуў 33-гадовым хлопцам пры абароне Варшавы. Ягоны сацыяльны імпэт стрымалі асобы з арыстакратычнага акружэння, заклапочаныя зусім не цывільнасцю і прыстойнасцю паўстання. Добра гэта ці дрэнна, але памяркоўныя асобы княжацкага роду не дапусцілі, каб адна шыбеніца, адна паказальная рэпрэсія не спакусіла да многіх. Яны абмежаваліся толькі пострахам і пагрозамі, бо баяліся ўласнай адказнасці за правакацыю вулічнай разні над сабе падобным панствам. Добра гэта ці дрэнна, але акружэнне Ясінскага не дапусціла перспектыў масавага тэрору ў паўстанні 1794 г. на беларускай зямлі. Як бы там ні было, але вецер перамен занёс на беларускую зямлю спакуслівае зерне французскіх эбертыстаў, якія не спыняліся перад ахвяраваннем чужых жыццяў на алтар “вялікай праўды” ці ідэі. 3 часам гэты эксперымент набудзе відавочнае аблічча.

Маладосць. 1998. № 2. С. 220--233