Гінет Апошні сейм Рэчы Паспалітай 1793 г.
- Подробности
- Опубликовано: 15.02.2016 20:29
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1552
АПОШНІ СЕЙМ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
Архівы і справаводства. 1999. № 2
Стр. 31
Шмат гістарычных падзей застаюцца "нямымі", бо аб іх не засталося сведчанняў або таму, што нават крупінкі звестак доўгі час трымаліся за замкамі.
Гродзенскі сейм 1793 г. можна аднесці менавіта да такіх "нямых" з’яў, нават нягледзячы на вядомыя працы гісторыкаў Дз. Ілавайскага і I. Вансецкага2, ужо надрукаваныя ўспаміны Я. Сіверса3 і А. Трубіцкага4. Гэты сейм непасрэдна прычыніўся да другога падзелу Рэчы Паспалітай, у выніку чаго цэнтральна- беларускія землі трапілі ў склад Расійскай імперыі. Мы дасюль не ведаем поўнага складу сеймавых паслоў і матываў саступкі імі ўласных зямель пад скіпетр Кацярыны II. Аднак усё тайнае некалі робіцца відавочным.
У асабістым зборы Дз. Ілавайскага, што знаходзіцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, намі знойдзёны рукапіс. Ён цікавы менавіта тым, што напісаны свёдкам заключных сесій Гродзенскага сейма 1793 г. Да Ілавайскага рукапіс быў дасланы ў 1870 г. галоўным хавальнікам Варшаўскай бібліятэкі І. Ф. Скімбаровічам, а значыць, з’яўляецца копіяй арыгінала. Рукапіс на польскай мове і падпісаны Людвікам Гінетам. Пра апошняга вядома толькі тое, што ён быў французам на польскай службе і аўтарам перакладаў, у асноўным грэчаскіх тэатральных твораў5. Згодна рукапісу, які змяшчаецца ніжэй, яго аўтар прысутнічаў на Гродзенскім сейме сярод арбітраў, якіх старанна выдаляў расійскі пасол Я. Сіверс для забеспячэння сакрэтнасці пасяджэнняў.
Л. Гінет апісвае якраз паводзіны сеймавых паслоў, якія таксама былі зацікаўлены ў таямнічасці ўласных ўчынкаў. Твор надзвычай каштоўны і тым, што ўпершыню прыўздымае заслону над упартасцю палітычнай барацьбы, якая адбывалася на сеймавых сесіях. А гэта дазваляе зрабіць выснову, што скон Рэчы Паспалітай не быў фатальным.
Свае ўражанні Л. Гінет занатаваў у выглядзе дзённіка, што прыдала твору досыць лаканічны характар. Месцамі лаканічнасць такая, што пры перакладзе давялося рэканструяваць кантэкст і структуру тэксту. Аднак мы імкнуліся не адыходзіць ад стылёвых і моўных асаблівасцей аўтара, паколькі яго лаканізм абумоўліваўся надзвычайнымі абставінамі.
Рукапіс друкуецца ўпершыню. Не выклікае сумнення, што гэта паспрыяе і даследчыкам, і проста зацікаўленым у паглыбленні ведаў аб некалі замоўчаным мінулым.
1.Иловайский Д. И. Гродненский сейм - последний сейм Речи Посполитой 1793 года. М., 1870.
Стр. 32
2Wаsicki I. Konfederacja Targowickai ostatni sejmRzeczypospolitej. 1793 r. Poznan, 1952.
3..Drugi rozbior Polski z pamietnikow Sieversa. Poznan, 1865.
4Trebicki A. Opisanie sejmu ekstraordynaryjnego podzialowego roku 1793 w Grodnie. Warszawa, 1967.
5Estreicher K. Bibliografia polska XIX stulecia. Krakow. 1969. T. 7. S. 155 - 157.
ЯўгенАнішчанка
старшынавуковысупрацоўнікІнстытутагісторыіНАНБеларусі, кандыдатгістарычныхнавук
Дыярыуш гродзенскага сейма 1793 года,прысутным сведкам Людвікам Гінетам падчас сесій пісаны
Дзень 10 жніўня, першая сесія. Маршалак сеймавы пачаў сесію а 4 гадзіне папаўдні чытаннем нот маскоўскага і прускага паслоў, якія патрабавалі паскарэння перамоў з прускім каралём і змены паўнамоцтваў. Нота першага напамінала народу, што ён марудзіць у згаданай негацыяцыі. Тут паўсталі гарачыя галасы на гэтую абразу народа. Сухадольскі, кашталян, заявіў, што нельга сумнявацца ў няшчасці, якое напаткае нас пры перамовах з прускім каралём, з гэтым бясспрэчным здраднікам, з кім ён яшчэ на мінулым сейме не раіў звязвацца, бо паратунак Польшчы бачыў толькі ў саюзе з імператрыцай. Меркаваў далей, як адцягнуць перамовы з прускім каралём: больш ужо няма надзеі. як толькі на абставіны, што толькі час можа разважыцьі перамяніць.
Цямнеўскі, пасол ражанскай зямлі, падтрымаў праект кашталяна. Казаў каралю, што стоячы ўжо паблізу труны, нічога больш аб славе думаць не павінен, што час яго панавання лёс, зайздросны яго дабру, мясціў на чорнай карцё, што зараз мае час заняць сярод іх залатую старонку, толькі б узняўся на барацьбу з гэтым лёсам і засцерагаў народ ад ганьбы.
Дзяконскі, падскарбі, і Анквіч, кракаўскі пасол, бралі затым галасы дзеля падтрымкі караля, даводзілі, што свае клопаты і жаданні заўжды скіроўваў да дабра краю, пра што сведчаць намаганні аб пашырэнні святла ў народзе і скасаванне ліберум вета, гэтага набытка слепаты нашых продкаў. На гэтыяабодва галасы зноў адказаў пасол Цямнеўскі, што не зразумелі дабрыні яго голасу, што ён толькі жадаў каралю, каб той сваім прыкладам вёўабывацеляў да славы, што калі паляк зараз не стане супрацьстаяць знешняму гвалту, тады няхай хаця б сам не зацвярджае сваіх кайданоў,- няхай да труны дойдзе беззаганным. А калі паслу нельга дэманстраваць свае пачуцце, тады трэба страціць памяць, якую мелі ад продкаў Хадкевічаў, Чарноцкіх, Замойскіх, што з адвагай нават жыццё прысвячалі абывацельскай дбайнасці. Стр. 33
Далей наступіў паварот у дыскусіі: ці могуць быць зменены паўнамоцтвы ці не? Падчас балатавання супраць змены гавармлі Шыдлоўскі, пасолплоцкі, і Мікорскі, пасол краснадубскі. ІІры абвяшчэнні крэсак "за" аказалася 58 галасоў, "супраць" - 26. Сенатары былі ўсе за змену паўнамоцтваў, акрамя Сухадольскага, міністры- таксама, за выключэннем Плятара, падканцлера.
Тут загаварыў кароль: калі выпадае са згоды большасці на негацыяцыю з прускім каралём, то гэты ж самы выпадак вяршыў прысуд падчас ранейшых сеймаў да сучаснага моманту, калі ён нікога не схіляў і не ўгаворваў, то яго нельга лічыць з-за гэтага адказным, бо, не самаўладарны ў вольным народзе, не мог ён прыкласціся да згубы Айчыны. Затым дзякаваў Дзяконскаму і Анквічу за абарону яго, а на голас Цямнеўскага адказаў, што лічыць яго доказам абывацельскай старанасці, а не знакам нянавісці, якая бдавяла яго да крыўды. У далейшай прамове выказаўся, што з’яўляецца законным і вольнаабраным каралём, бо маскоўскае войска ад месца выбару за 18 міль стаяла, а ён адзінадушна і вольна быў выкрыкнуты каралём, застаў край пад панаваннем сілы напрыканцы і падчас уступлення на трон. Затым сфарміравалася Радамская канфедэрацыя з мэтаю яго дэтранізацыі, і тая ж самая канфедэрацыя ў зборы прытворных патрыётаў паклапацілася аб маскоўскай гарантыі. Потым утварылася Барская канфедэрацыя - яна замахнулася на каралеўскае жыццё, і ён ледзь не пацярпеў ад яе, атрымаўшы цяжкую ад спалоху рану. На сейме 1775 г. немагчыма было супрацьстаяць тром манархам, якія прыхапілі наш край. Вызвалення зняволеных сенатараў ён сам дамагаўся як мог і даказаў гэта. На апошнім сейме засцерагаў народ, каб той быў асцярожным у чыннасцях сваіх, пра што сведчаць тагачасныя ягоныя прамовы. Калі тады ж з’явілася справа аб спадчыннасці трона, то ён хацеў, каб пра тое ўвесь народ уяўляў, ведаючы колькі шкоднае народу бескаралеў’е, калі 300 гадоў навальваліся спусташэнні і заняпад. Богам і сумленнем сведчыў, што аніякага граху супраць народа зусім не выказаў. У тым толькі сябе дакарае - і доўга ў гэтым прызнаваўся - што з 1790 г. не мелі за мэту павялічэнне войска і ваенных запасаў, усё больш аб староствах і іншых малазначных (рэчах дбалі), а пра самаісныя прадметы не думалі і не рашалі. Адсюль і вынікала, што калі маскоўскае войска ўкрочыла ў межы нашага краю, то нашае войска не было ў стане яго абараніць. Хаця біліся добра і доблесна, аднак, калі наш жаўнер адзін супраць пяці мусіў паўстаць і калі ўжо маскоўскае войска за некалькі дзесяткаў (міль) да Варшавы падыйшло, тады толькі, запабягаючы няўхільную страту, зрабіўён акцэс (акт аб далучэнні. - Я.А.) да Таргавіцкай канфедэрацыі. Гэтак жа напачатку сённяшняга сейма ясна выказваў сваю агіду на ягонае адкрыццё, бачыўшы, шточакаецца, бо належала саступіць націску волі большасці стр. 34 сеймуючых. Нарэшце, дадаў, што ягоныя паклёпнікі двойчыcaграшаюць:па-першае, празпазбаўленне слова,наймілейшага ў жыцці кожнага, а другі раз пазбаўленнемяго ўраднікаў, без чаго немагчыма дабіцца даверу, а без гэтаганемагчыма атрымаць добрыя вынікі ўкладаў. Далей ёнпрацягваў,што зусімне мае зла ў сэрцы да тых, хто ачарняеяго, бо лічыць тое следствам патрыятызму.Ён спадзяецца, што ў далейшым не будзе змушаны на паўтарэнне тлуму з шанаванняіснуючага (сейма), як cпpaвядлівага. Прызваўшы ў сведкі бога, ён запэўніў, што гісторыя яго бесстаронняга панавання павучае нашчадкаў у тым, што ён не прычыняўся да аніякіхбедстваў і краёвага няшчасця.
На гэтым голасе ад трона завяршылася сённяшняя сесія, якую сеймавы маршалак а 4 гадзіне папаўдні перанёс на панядзелак, але справа расцягнулася ажно да 9 гадзін вечара.
Сесія 2. Дзень 12 жніўня. Маршалак сейма адчыніў сесію прапановай прадоўжыць сейм яшчэ 4 тыдні. Яго падтрымалі паслы валынскі і падляшскі, якія апраўдвалі караля, абняслаўленага Цямнеўскім.
Цямнеўскі адказаў, што яго не зразумелі, бо, гаворачы аб чорнай карце ў гісторыі панавання Станіслава Аўгуста, ён наракаў на няшчасныя абставіны, а не на ягоную асобу, хацеў толькі, каб кароль, як галава народа, голасам агучаным ад трона адвёў народ ад згубы і ганьбы.
Потым пасол Цямнеўскі падаў праект эканоміі кволага публічнага скарбу, найперш коштам пенсій непрысутных у краі ўраднікаў, прынамсі генерала кароннай артылерыі і іншых. На гэты праект значная колькасць сеймуючых адгукнулася непаразуменнем і замінкай. Ломжанскі пасол раіў лімітаваць (акрэсліць час) сейм. Усе прысутныя на гэтай сесіі адклалі праект на апошнюю сесію, а тая завяршылася цалаваннем каралеўскай рукі. Цягнулася сённяшняя сесія 2 гадзіны.
Сесія 3. Дзень 13 жніўня. Пасля адкрыцця сесіі сеймавым маршалкам былі пададзены праекты экзамінавання ваеннай і скарбовай камісій. Скаржынскі, ломжанскі пасол, падтрымліваў іх кажучы, што гэтая справа патрабуе падрабязнейщай увагі сеймуючых станаў, бо ў нашым сучасным становішчы, калі не можам супрацьстаяць гвалту, трэба наколькі гэта ў нашай моцы ў першую чаргу ўцешыць лёс абывацеля, паменшыўшы падаткі і стр. 35 скараціўшы войска до такой лічбы, якая адпавядае магчымасці яго ўтрымання.
Пан Анквіч, пасол кракаўскі, прапанаваў ратыфікаваць трактат з Масквой ігаварыў, што быццам быда гэтай чыннасці быў змушаны абяцаннем. Супраць гэтага праекта паўсталі галасы, прынамсіШыдлоўскага, пасла плоцкага, і іншых. Яны дамагаліся, каб прысланыя з-за мяжы дэпешы былі даведзены да сеймуючых станаў. Князь Сулкоўскі, вялікі каронны канцлер, чытаў маскоўскую і гаварыў, што імператрыца ўжо ратыфікавала трактат з Польшчай, апра цэзара нямецкага сказаў, што той чакае адказу на ноту, якую ягоны міністр паслаў прускаму каралю. Нарэшце, аб самім прускім каралі адазваўся, што ён заняты перамовамі з французамі і г.д. Затым прыступілі да ваеннай матэрыі. Кароль адзначыў, што жадае прадаўжэння сейма яшчэ на 4 тыдні і таксама таго, каб была праэкзамінавана ваеная камісія, але паколькі тое без затраты шмат часу не можа адбыцца, то параіў, каб з сеймуючых былі вызначаны асобы для абмыслення дэпутацыі, вызначанай для экзамінавання памянутай камісіі. Тут пачаліся розныя спрэчкі па якіх сесію адклалі на заўтрашнія 4 гадзіны папаўдні.
Сесія 4. Дзень 14 жніўня. Калі, як звычайна, сеймавы маршалак адкрыў сесію, былі пададзены праекты аб ліміце сейма і яго прарагацыі (перапынак, адтэрміноўка. – Я. К.), з якіх першы быў узяты на абмеркаваннс. Балаціроўка высветліла, што за ліміт маецца 15 думак, а супраць яго 62. Затым ішла гаворка аб часе, да якога мёлася наступіць прарагацыя. Гэта ж вызначана да дня 16 верасня. Пан Краснадубскі, пасол ліўскай зямлі, тымчасам дадаў, што пастаноўлены дзень 16 верасня няхай будзе разумецца згодна рымскага календара, калі ўжо ўсё паміж намі адбываецца па-руску, а дабрадушна ступаючым абывацелям перайсці тое месца з-за празмернай яго дарагавізны, а што можна ўбачыць з нашага знаходжання тут непрыдатнага для Айчыны? Ён жа адзначыў, птто паколькі сейм аказаўся прадоўжаным, то ён жадае, каб праект, як ужо прапанаванысеймавай палаце, быў узяты на дэліберацыю (дыскусія-- Я.А.) з меркавання падліку галасоў, якія хто падаваў у справе перамоваў з Масквой.
Кароль адказаў на гэта, што паколькі таго патрабаўпасол, сесію належыцьспыніць. Далей паступілі рэкамендацыі вялікай кароннай булавы Пуласкаму, маршалку кароннай канфедэрацыі, і Азароўскаму, кашталяну. Пан Краснадубскі ва ўзятым голасе выказаўся, што марнуецца час ад тае раздачы міністэрыі, калі столькі важных прадметаў маецца для заклапочанасці. 3 гэтай нагоды ўзніклі розныя спрэчкі і сесію перанеслі надзень 16-ты бягучага месяца.
№ 3. Стр. 44
Сесія 5. Дзень 16 жніўня. Гэтую сесію адкрыў сеймавы маршалак прапановай праекта аб тым, каб просьба сеймуючых станаў да рускага пасла зайшла і аб умяшальніцтве ў перамовы з прускім каралём. Пан Краснадубскі пярэчыўгэтаму, параіўшы затое звярнуцца да самой расійскай імператрыцы з прапановай аб яе пасрэдніцтве на нашым баку (у перамовах) з прускім каралём. Пасля нядоўгіх спрэчак праект пана Краснадубскага быў прыняты. Пан Стаінскі, пасол люблінскі, дамагаўся зачытвання ў палаце пададзенага перад тым праекта аб тым, каб заяўленыя усімі пасламі з пачатку сейма прапановы былі прагледжаны сеймавым маршалкам і змешчаны ў судовыя акты. Гэтае чытаннеадбылося насуперак супраціву многіх сеймуючых, якія валаводзілі з ідэяй спецыяльнай рэвізіі гэтай матэрыі. Пан Суфчынскіўзяў голас (і казаў), што права не тычыцца перад тым пастаноўленага, а таму, хаця б і выпадала зараз таго дастасоўвацца, ён будзе дабівацца належных прысяг, а ў вялікім тлумачэнні даводзіў і ўрачыста запэўніваў, што да гэтага яго пабуджае не жаданнё ўтаіць сваю прапанову, якое заўжды было чыстым. Успомніў заслугі сваіх продкаў, жадаючы засцерагчыся стр. 45 імі ад папрокаў на свае злосныя прапановы. Завяршыў на адтэрміноўцы апошняга праекта (з тым), каб падлік галасоў адбыўся ў ранейшым месцы.
ПаныШыдлоўскі і Скаржынскі пярэчылі, заяўляючы, што парада сумненняне мае патрэбы шукаць утойвання з разлікам на ўсеагульнасць. Касакоўскі, інфлянцкі біскуп, выказаўся за праект люблінскага пасла, дадаўшы са свайго боку, каб (толькі) былі выражаны думкі і прычыны кожнагаўвялікім прадстаўленні. Пан Суфчынскі на сваім яшчэ крыхуўпарціўся, (але) нарэшце пасля розных угавораў згадзіўся на згаданыпраект.
Пай Нарбут, лідскі пасол, дамаўляўся, каб для падліку галасоў былі абавязаны як сенатары, так і міністры. На гэта паўсталі пярэчыўшыя галасы. Кароль тым часам гарачыўся на троне, сыходзіў з яго некалькі разоў да міністраў. Як потым аказалася, прычынай таго каралеўскага хвалявання і рухавасці было патрабаванне маскоўскага пасла ратыфікаваць на той самай сесіі здзейснены Масквой забор краю. Нарэшце, пасля многіх перашкод хаця адзін раз на працягу таго сейма верх узяла дабрадзейнасць і праект уліку сеймавых прапаноў быў прыняты аднагалосна.
Засмучаны марнаваннем часу, патрачаным на згаданую матэрыю, упэўнены, што праект заборчага трактата з Масквой не мог прайсці, кароль адклаў сесію на наступны дзень, г. зн. суботу, на 4 гадзіны вечара.
Сесия 6. 17 жніўня. Сеймавы маршалак распачаў тую сесію з унясення праекта ратыфікацыі трактата з Масквой, які аддаў зачытаць сеймаваму сакратару. Абураныя гэтым патрыёты не дазволілі чытаць, вырывалі пісьмо з рук сакратара. Процілеглы ж бок патрабаваў чытаць. 3 абодвух бакоў завязаліся гарачыя спрэчкі. Карскі, Шыдлоўскі, Мікорскі папракалі праціўнікаў у здрадзе, подласці душы, якая, звабленая звонам золата, піхае Айчыну ў бездань, якая ўслепаце не глядзіць на суд грамадскасці, якаяне праміне адцаць кожнаму справядлівы прысуд. Голас дабрадзейнасці, скалісты голас сапраўдных абывацеляў не парушыў сэрца прадажных непрыяцеляў краю. Апошнія збівалі прамовы праціўных паслоў, прынамсі Падгорскі асмеліўся прапанаваць: цітрэба ісці на абмеркаванне праекта ратыфікацыі або гэта аднадумстівам можна пастанавіць? Тут усе абураныя патрыёты ўзмоцнена патрабавалі ў маршалка голас, але не атрымалі яго. Праціўныя ж, прызываючы да прапанаванага, галосна перашкаджалі дабрадзейным. У палаце паўстала гарачая спрэчка, ледзь да бойкі не дайшло. Патрыёты, стаўшы пасярод палаты, не дазвалялі чытаць ні прапановы, ні праекта. Шыдлоўскі гаварыў: сённяшняя сесія паказвае, што была канферэнцыя ў пана Сіверса (і што) большасць сеймуючых складаюць маскалі і прусакі. Гаслаўскі, Шыдлоўскі, Карскі, Мікорскі, Краснадубскі іСкаржынскі разам заклікалі лепш памерці, чымсьці згадзіцца на чытанне праекта, якінічога большага Айчыне не будуе, як толькі труну. А адзін з іх дадаў, што той праект саставіў пэўны здраднік з кола саміх сеймуючых.стр.46
Анквіч, пасол кракаўскі, якогабадай што пальцам не выткнуліяк аўтара таго, узяўшы слова, дапрашаўся суда караля і стагнаў на кінуты на яго паклёп, але потым, утрымаўшыся ў сваім зарванні, адступіў ад дамагання суда. Паколькі спрэчкі не сціхалі, кароль, узяўшы слови, адзначыў, што хацеўбы ведаць: з-за чаго такія вялікія прыкрасці упалаце! А будучы праінфармаваны сеймавым маршалкам, сказаў, што паколькі праект ратыфікацыі трактата з Масквой ужо быў зачытаны наадной з мінулых сесій (чаго, аднак, ніхто не помніў), то застаецца толькі зачытаць прапанову для абмеркавання, да чаго і заклікаў сеймавага сакратара. Патрыёты таго не дазволілі, прасілі ў сеймавага маршал ка слова, але той, не даўшы ім яго, сам дамагаўся чытання прапановы, нагадаўшы прывілеі маршалка, пасла, а таксама годнасць маршалка з рыцарскім станам, якому пры неабходнасці гэтак жа не дазваляецца (прамаўляць) слова.
Скрозь крыкі супраціўных з кола процілеглага боку можна было пачуць голас Шыдлоўскага і чуць яго выразы (а былі яны амаль у на- ступным гучанні):” Калі гіне Айчына, то што не дазваляе памыляцца аб яе заняпадзе, мне, народжанаму яе праўдзівым сынам ? ЧэлядзьСіверса (паказваючы ўбок, дзе прывыклі сядзець праціўнікі) падлейшая за свайго пана. Тым больш, верны сваёй манархіні, сам бы расчуліў голасам дабрадзейнасці верных сваёй Айчыне (Расіі) і не забараняў бы ім вызначацца адносна пададзеных прапазіцый. 3 нас саміх згуба краю. I знешні гвалт тут наяўны. Пераканаемся ў гэтым з іншых падобных сеймаў, дзе непрыяцель займаў пасольскую ізбу, адкуль выцягвалі сенатараў і паслоў! У нас жа толькі на пачатку сейма з нашага кола ўзяты некаторыя, хаця і на некалькі гадзін. Кожнаму вольна не хаваць свае думкі. Перастанем жа так моцна наракаць з-за таго на гвалт, які на нас паходзіць з нас жа саміх, гэта значыць, з гэтай няшчаснай нашай большасці. Большасць гэта прысягнута на знішчэнне краю! О, каханая Айчына! Недалёкі скон якой я ўжо бачу. Я зусім не прыкладіўся да твайго заняпаду, але калі з (усіх) зычлівых табе толькі сам адзін застануся, то не дазволю ніколі, каб праект ратыфікацыі быў прыняты, нават калі б давялося разам з табой ахвяраваць сябе на ахвярапрынашэнне гвалту".
Кароль дамагаўся чытання вышэйзгаданай прапановы, аднак патрыёты не дазвалялі, самі сабе патрабавалі слова, якога ім не хацеў даваць сеймавы маршалак, на якога (яны) сыпалі пагрозы. У гэтым вэрхале сеймавы маршалак загадаў чытаць прапанову, што і было зроблена насуперак перашкодам, якія забралі каля 4 гадзін. (Затым) прыступілі да дыскусіі: або абмеркаваць праект ратыфікацыі або тое рашыць аднадумствам?
У час дыскусіі Сухадольскі, кашталян, гаварыў, што ён будзе пратэставаць супраць нефармальнага вызначэння, што не падліша раздзелу братоў, што не чакаў такога кроку ад Масквы ў тым, што яна так паступіць насуперак сваёй урачыстай дэкларацыі, што пацвярджае цэласнасць межаў Польшчы, і нарэшце падаўголас супраць. Зрэшты, усе стр. 47 сенатары і міністры пайшлі за прапанонай. Касакоўскі, біскуп, пры галасаванні дадаў, што калі станы не дазваляюць прайсці таму проекту, тады кароль самаўладна здольны гэта здзейсніць, бо (мы) у самім трактаце абавязаліся яго ратыфікаваць.
3 гэтай нагоды патрыёты задумаліся над шанцам прапановы: весці галасаваннеабо не ратыфікаваць трактат, калі тое будзе адхілена? Аднагалосна пагадзіліся на тым, каб у кожным разе адбылася ратыфікацыя. У час жа абмеркавання слова бралі па чарзе дабрадзейныя (асобы). Пасол Шыдлоўскі (гаварыў), што лепш пакласці руку пад сякеру, як да подпісу няволі сваіх братоў, тую самую руку, якую да нябёсаў уздымаў, робячы ўрачысгыя абяцанні, што будзе засцерагаць цэласнасць краю. Ён гаварыў каралю, што заняпад Айчыны трэба прыпісваць не яму, а рыцарскаму стану, які з волі свайго стану павінен быць таму абарончай апорай. Большасць ўсіх тых прапаноў скіравана на знішчэнне народу, а з гэтага кліча не палітыкай і непрыязнасцю асветнага веку паўстаць галосна супраць гвалтаў. Я не адступлюся ад гэтай грубай і застылай дабрадзейнасці маіх продкаў і гатовы прысвяціць сваё жыццё зберажэнню Айчыны!
Пасол Гаслаўскі (казаў), што разам з некаторымі таварышамі не прапусціць магчымасці маніфеставаць супраць сеймавага маршалка за недапушчэнне галасоў, нагадаўшы яму голас сеймавага маршалка з 1755 года. У далейшай прамове выказаўся, што, заўжды кіруючыся дабрадзейнасцю, не дазволіць трактат, гэтак жа праціўны і ратыфікацыі, (што) лічыць гэта святым доўгам свайго ўрада, ад якога адступіць перш жыцця.
Паслы Карскі, Мікорскі, Краснадубскі (гаварылі), што лічаць ратыфікацыю пячаткай вязання сваіх братоў, што разам са смерцю зараз пануючага караля польскі трон перастане існаваць, даводзілі, што зведаўшы ад чужыннага гвалту і ад сваіх аднапляменнікаў сёдлы і гвалты, не памыляюцца ў прадвесці надыходзячага поўнага расчлянення краю, цёмныя дзеянні якога замуцяць у памяці нашчадкаў тое, што заняпад той настаў пры панаванні Станіслава Аўгуста.
Пан Младзяноўскі, пасол ражанскі, (казаў), што ніхто не вольны адступацца ад прысягі, калі яна наказала захоўваць цэласнасць межаў Рэчы Паспалітай, яе трымацца нават з небяспекай для жыцця патрабуе рэлігія. Калі ж (усё) адбудзецца праз гвалт і ўрэшце (будзе) парушанапрысяга, тады нам спачатку выпадае звярнуцца дабіскупа мясцовай дыяцэзіі, каб ён даў загад, бо інакш сумленне не дазваляе на той забаронены рэлігіяй крок. На гэтым месцы згаданы ксёндз Масальскі, віленскі біскуп, адазваўся (такім чынам), што пан ражанскі пасол не ў адпаведныммесцы жадаеапраўдання, якое з’яўляецца справайкасцёла, а не сеймавай палаты, дзе кожным павінна кіраваць перакананне.
Пан Цямнеўскі гаварыў каралю, што зараз час здабыць славу нашчадкаў і апраўдаць сябе перад светам, а гэта магчыма праз заяву ўласнага процідзеяння ратыфікацыі трактата. Толькі тады ўсе няшчасці краю спадуць толькі на злыя абставіны іімбудуць прыпісаны. Далей дадаў: стр. 48
"Каролю! Дацябе заўжды мой голас звяртаю, бо з цябечакаюпаправы. Каторы раз Айчына ў небяспецы. Няўжо лесу не прыкмеціш? Можаш зараз адбіць скіраваныя на яе стрэлы. Зараз, кажу, дасі падстaвyгpaмадскасці меркаваць аб сабе--зараз або ніколі! Скажы два словы-- не хачу ратыфікацыі — і ўбачыш усіх прыгарнутымі да твайго жадання, быццам бы пакліканых заклапочаным і чулым бацькам. Зараз або ніколі —паўтараю—поле апраўданню твайму, кароле, перад светам! Сама руская імператрыца не лічыць тое за зло, краніся ў адказ на манаршы голас, уся віна якога ўсяго толькі прыхільнасць і любоў сваіх падданых, на чым усё яшчэ асабістая моц умацавана".
Пасля (адбыўся) падлік сабраных галасоў: ці трэба ісці на абмеркаванне праекта ратыфікацыі, калі дайшло да дазволу аб такім абмеркаванні. Кароль узяў слова, сказаўшы, што вымушаны галасамі сеймуючых растлумачыць свае чыннасці, чысціню якіх адносна Айчыны ён шырока даказаў за час свайго панавання. Зваліў (потым) усе яе няшчасці на прымус, які і сёння сілаю да 150 тысяч салдат, у краі размешчаных, усялякі супраціў спыняе. Таму супраціўленне ратыфікацыі пацягне за сабой спусташэнне краю, унутры, так сказаць, пастаўленым знешнім войскам. На праціўныя сабе галасы адказаў, што не мае да іх антысімпатый, а тым больш помсты, на якую не адважваўся ўсё сваё жыццё. Следам адзначыў, штомусіцьтут прызнаць, што (ужо) два разы заяўляў сумежным манархам аб сваёй ахвоце злажыць польскую карону, калі з-за яго заняпад Полыпчы прывязаны да валодання ёю. Два разы заяўляў аб тым і два разы атрымаў адказ: "Або ты, або хто-небудзь іншы будзе на троне Польшчы; яна ніколі не пазбегне лёсу, які яе чакае".
У далейшай сваёй прамове кароль тлумачыў свае чыннасці на мінулым сейме, заявіў, што (ніколі) не бракавала яму жадання падацца ў абозы абаронцаў Айчыны і ўжо меў у таварыства сабе некалькі тысяч ахвочых абывацеляў, аднак наперашкод сталі абсгавіны і загадалі паступіць адваротным спосабам. Не замарудзіў і потым, у трапіушы выпадак, стаць на чале збавіцеляў Айчыны. Завяршыў прамову падтрымкай неабходнасці ратыфікацыі трактата.
Затым ішло абмеркаванне: належыць прыняць праект ратыфікацыі, унесены Анквічам, кракаўскім паслом, ці не? 3 сенатараў толькі Сухадольскі, кашталян, стаў супраць. Міністры ўсе пагадзіліся на праект. 3 паслоў жа 53 было за яго, а 20 супраць яго. Вось так была забяспечана ратыфікацыя трактата, зацвярджэнне якога подпісам караля (было) перанесенаначарговую сесію. Падскарбі Дзяконскі прапанаваўзрабіць адозву аб эвакуацыі чужаземнага войска з краю. На гэтапагадзіліся аднагалосна, пасля чаго сесію адклалі да панядзелка 19жніўня, на 4 гадзіны папаўдні.
№ 4. Стр. 31
7 сесія. 19 жніўня. Сеймавы маршалак адкрыў сесію, працягнуўшы справу, ужо прадстаўленую сеймавай палаце, адносна арміі Польшчы. Сухадольскі, узяўшы слова, даводзіў аб важнасці тае рэчы. Холмінскі біскуп, які старшынстваваў у ваеннай дэпутацыі, пазваў пана Младзяноўскага, члена той жа дэпутацыі, апісаць наяўны стан войска. Былі зачытаны лісты вайсковых карпусоў, з якіх аказалася, што Літва мела іх (у колькасці) 12748 галоў, а Карона - 23333. Ажароўскі, каронны рэгіментар, ва ўзятым слове апісваў уладу гетманаў і са сваіх пазіцый растлумачваў адносна здольнасці войска. Касакоўскі, гетман, выказаўся у сваёй прамове (аб тым), што не дапусціць таго, каб перайшло на акрэсленую правамі гетманскую ўладу, што зусім не сквапны на дабро Рэчы Паспалітай, чаму даў доказ, калі ў якасці канцылярыста Рады не прагнуў пенсіі, што калі пасварыць злучаную з сабой повяззю крыві шляхту, то не для чаго іншага, як толькі таму, каб тым быць больш карысным Айчыне, якой гатовы ўсучаснымстане рэчаў найперш патрэбна скарачэнне войска, то (з-за гэтага трэба) падумаць пра нядоімкавасць і пра фундуш для ўзнагароды заслужаных ваенных, а менавіта тых, хто годна адзгначыўся ў мінулую кампанію. На гэтым месцы Касакоўскігетман, дадаў, каб толькі было захавана першынство у заслугах тых салдат, якія стр. 32 прыйшлі да нас з замежнага краю.
Па узнікшай справе разам гаварылі шмат сеймуючых. Маршалак некаторым з іх не даваў слова. Дайшло да спрэчак і пагрозмаршалку. ПанГаслаўскі, сандамірскі пасол, падаўда ласкі праект выплаты сеймавай канцылярыі 20000 злотых. Многія гэтаму працівіліся, спасылаючыся на недахоп скарбу ў цяперашні час.
Кароль усю гэту сесію быў незадаволены іперанёс яе на наступны дзень, на 4 гадзіны папаўдні.
Сесія 8. Дзень 20 жніўня. Калі гэтая сесія не адбылася з-за недахопу колькасці сеймуючых, то яна ж наступіла на наступны дзень, гэта значыць, 21 жніўня.
Пры звычайным адкрыцці маршалкам Анквіч унёс праект, каб рэгіментар, заступаючы каронных гетманаў, разам з літоўскімі гетманамі склалі штат войска кароннага і літоўскага адпаведна магчымасці цяперашняга ўтрымання яго. Краснадубскі, ліўскі пасол, да таго праекта падаў дадатак, каб разам з штатам былі ўстаноўлены цывільныя лісты. Згоды не было як на гэты дадатак, так і на праект без таго ж (дадатка). Затым ішло абмеркаванне: прымаць праект пана кракаўскага (пасла) з дадаткам ці без дадатка? Пры галасаванні большасць выказалася за праект без дадатка. Сесія была адкладзена на пятніцу на 4 4гадзіны.
Сесія 9. 23 жніўня.Па адкрыцці сеймавым маршалкам быў пададзены праектутварэння камісіі аб абанкручаных банках дзеля якога-небудзьзаспакаення крэдытораў. Таго-сяго абурылі некаторыя пункты таго праекта, прыхільнейшыя для паноў з крыўдай для ўбожнейшых крэдытораў.
Скаржынскі, ломжьшскі пасол, жадаў вызначэння дэпутацыі загадзя да ўтварэння дагаднага праекта ў той справе. Згоды не было, І гэты праект разам з многімі іншымі мусіў саступіць (месца) раней пададзенаму ў сеймавай палаце праекту Залускага, падскабія кароннага (абы каронны рэгіментар і літоўскія гетманы заняліся арганізацыяй скарбу ў скарбовай камісіі пры складанні штату войска). На тое не было згоды. Пасол ломжынскі настойваў, каб цывільныя лісты былі аплачаны не раней, чым будуць арганізаваны скарб і войска. Паўсталі спрэчкі.:
Кароль абвясціў, што ён схіляецца перад стараннасцю паслоў, але бачыць апошняй патрэбай сплачваць належнае магістратурам да таго часу, пакуль не з’явіцца новы склад урада. Ломжынскі пасол папіраў сваю прапанову як адпавядаючую цяперашняму стану скарбу. Нарэшце згадзіліся ўтрымаць 4-ю частку платы магістратур за выключэннем дэпартамента замежных інтарэсаў і корпуса інвалідаў. Ломжынскі пасол дабіваўся таксама, каб была затрымана пенсія міністраў, каб скараціць іх адпаведна абшару краю, якога сёння страцім палову! Пасля доўгіх спрэчак стр. 33 была ўнесена прапанова:ці належыць прымаць праект панападскарбія з дадаткам ломжынскага паслаці без дадатка? Большасць схілілася дапрыняцця без дадатка.
Падчас дыскусіі Касакоўскі, біскуп, гаварыў, што скарачэнне колькасціміністраў — гэта процьма прывілеяў рыцарскаму стану: "Яны (прывілеі. — Я.А.) падмурак ягоны, бо ў міністры бывае абіраны не хто іншы, як шляхціц. Падобная думка была прапанавана на рэвалюцыйным сейме, але зараз не тыя часы і гэтага я ніколі недазволю".
Ажароўскі, рэгіментар каронны, і Тышкевіч, літоўскі маршалак, пры абмеркаванні галасавалі за праект з дадаткам, гэта значыць за вылікам 4-й часткі з платы магістратурам. Сесію перанеслі на панядзелак, або на 26 жніўня.
Сесія 10. Дзень 26 жніўня. Па звычайным (адкрыцці сесіі) маршалкам холмскі біскуп узяў слова, у якім паведаміў сеймуючым станам, што негацыяцыя з паслом прускага караля завершана і таму прасіў зачытаць рэляцыі адбыўшыхся ў прысутнасці маскоўскага пасла канферэнцый з прускім паслом. У меру гэтага паследавала чытанне пратакола, што забрала некалькі гадзін часу.
Яго выразы змяшчалі мяккія апраўданні дэпутацыі перад сеймам аб даручаных ёй перамовах, вынікам якіх з’яўляецца састаўлены трактат забору (падзелу. - Я.А.) краю. Найбольш абурала духоўных, састаўляючых дэпутацыю, гэта значыць біскупаў віленскага, холмскага і нунцыя, толькі саступка Чанстаховы і тамтэйшага цудоўнага абраза. (Яны) прадстаўлялі прускаму паслу вынікаючае з гэтага скрышэнне, бо прадмет усеагульнай іх рэлігійнай пашаны пераходзіць у рукі чужыннай рэлігіі. Аднак не дапамагла ніводная іх парада і просьба, і яны мусілі з плачам саступіць абраз. Дзіўная рэч, што аддача ў няволю мільёна люду для іх лягчэйшы чыннік, выкананы імі без усялякага адпору, чымсьці захоп цудоўнага абраза, што так жыва закранула іх пачуцці! Калі б дэпутацыя ў складзе дабрадзейных палякаў, няздольная засцерагчы край ад разбору, вырашыла хоць чым- небудзь саслужыць яму супраць гвалтоўных суседзяў у справе даручаных ёй перамоваў, хаця б расцягваючы як мага больш і больш перамовы, можа б і падвярнулася б якая карысная перспектыва для няшчаснай Польшчы. Але на гэта вельмі ж подла выракліся ўсякага шляхетнага пачуцця. Запраданыя вырадкі прыспешылі самы заняпад Айчыны! Тым часам, па завяршэнні чытання рэляцый, кароль перанёс сесію на заўтрашні дзень пад зачэпкай належнага разважання над прапанаванай матэрыяй.
Сесія 11.27 жніўня. Пры звычайным пачатку холмскі біскуп, узяўшы слова прапанаваў завяршыць чытанне рэляцый (аб) чыннасцях дэпутацыі з паслом прускага караля, не завершаных на стр. 34 мінулай сесіі. Пасля чытання рэляцый пан Падгорскі пажадаў гаварыць, але патрыёты, падумаўшы, што ён будзе гаварыць, разам і аб праекце трактата з прускім каралём, не дазвалялі прадастаўляць яму слова.
Пан Шыдлоўскі, плоцкі пасол, хацеў патурбаваіша з права, якое ён мае першынство перад прамовай, і з гэтае ж прычыныхацеў гаварыць, каб толькі першаму не далі слова. Падгорскі, наадварот, насуперак адпору і перашкодам, магутным сваім словам, нібы вырваным з пякельнай пашчы, глушыў прамовы праціўнікаў і паколькі не змог атрымаць асобнага слова, то, зрабіўшы ўступ, падаў маршалку свой праект трактата з прусакамі, але той, стрыманы партыямі, не мог яго прыняць. Падгорскі ў гэтую хвіліну пакінуў у сораме сеймавую палату, засыпаючы маршалка пагрозамі і аглушаны праціўнікамі. (Толькі) тады быў вернуты парадак і наступіла цішыня пасля навальніцы, якая цягнулася каля 2 гадзін.
Тады з развагі, што ваенныя заміналіся ўкладам штату войска, быў унесены праект Мячынскага, пасла люблінскага, каб міністры спакою падрыхтавалі праект формы ўрада. Пасля многіх дадаткаў, пададзеных Агінскім, літоўскім падскарбіем і Нарбутам, лідскім паслом, адносна прэрагатыў літоўскай правінцыі, якія не былі прыняты, аднагалосна пагадзіліся на праект Мячынскага. Пан Карскі ва ўзятай прамове апісваў гаротны стан і шчупласць тае зямлі, з усіх мераў падобнай на капялюш, абрэзанай, кажучы словамі караля, так, што "калі б меў столькі краю, колькі яго займае капялюш, (то) быў бы каралём да смерці". Кароль, адказаў на гэта, што падобныя словы фальшывыя і прыдуманыя, бо ягоныя вусны яго ніколі не заплямілі. Прыхільнікі караля патрабавалі суда над Карскім, але сам кароль працівіўся гэтаму. Сеймавы маршалак унёс (прапанову), каб за абразу (яго вялікасці) прасіць найяснейшага пана аб цалаванні яго рукі. Прыступілі да гэтага, і калі па чарзе пан Карскі наблізіўся да трона, то кароль сказаў яму: "абараню васпана ад кары, якой бы няўмольна падпаў за фальшывую на мяне абразу, але прашу больш не рабіць мяне вымушаным бараніць васпана". Краснадубскі, пасол ліўскі, нагадаў міністрам аб даведцы сеймуючым станам - якія вынікі займеў наказ сейма аб эвакуацыі з краю маскоўскага войска? Літоўскі падканцлер падаў дачытання сеймаваму сакратару ноты: адну, пададзеную паслом праз міністраў, а другую ад таго ж, напісаную ў адказ. Згодна з апошняй маскоўскае войска датуль не пакіне краёў Рэчы Паспалітай, пакуль не будзе састаўлена ўрадавая канстытуцыя, гаранткай якой будзе царыца, а таму трэба падаць, што прысутнасць таго войска ў нас будзе працягвацца да наступнай вясны.
Стр. 35
Пасля зачытвання гэтых нот, сесія як знычайна была адкладзена на 4 гадзіны наступнага дня.
Сесія 12. 28 жніўня. Пры звычайным адкрыцці, маршалак BKЛ узяў слова паведаміць, што атрымаў дзве ноты ад прускага і маскоўскагапаслоў, якія і аддаў зачытаць у руку сеймавага сакратара.
Абедзве ноты змяшчалі пажаданне станам паспяшацца з прыняццем трактата з прускім каралём. Пруская ж нота заўважала станам, называючы іх дзёрзкімі, што яны з пагрозай рызыкуюць марудзіць з тым няўмольным крокам, і нарэшце, калі не выканаюць таго, то будуць ужыты сродкі прымусу і помсты да ўпартых.
Падгорскі жадаў слова, і атрымаў, але з-за перашкод пачцівых яго не было чуваць. Нарэшце, ён падаў сеймаваму маршалку свой праект для чытання, аднак патрыёты не дапусцілі чытаць яго, называючы яго аўтара здраднікам Айчыны, выткнулі яго пальцам і патрабавалі судзіць. На гэта ён, сеўшы у спакойную позу, патрабаваў толькі, каб на вольных сесіях не было арбітраў, бо некаторыя з іх, у тым ліку і я быў сярод іх, рупіліся крыкам перашкодзіць яму гаварыць. Загарадзіўшы гэту прапанову, патрыёты не пераставалі называць яго здраднікам і выклікаць пад маршальскую ласку.
Нахабнік ганьбіў верагодны суд, да якога не быў прыцягнуты ні позывам, ні маніфестам. У сваё апраўданне даводзіў, што не маглі яму прыпісваць здраду за падачу праекта, (бо) не магло быць вядома, што ў ім змешчана, калі ён не быў зачытаны. На гэта патрыёты адказвалі, што раней зачытаныя ноты замежных паслоў залішне пераканаўча нават сведчаць, што такога змяшчаў праект Падгорскага. Шыдлоўскі, плоцкі пасол, ступіў пад ласку, патрабуючы судзіць здрадніка Падгорскага, валынскага пасла, гаворачы, што дасць у заклад сваю галаву, калі здрады не даведаецца. Падгорскі агрызаўся на ўсе гэтыя выразы і абвінавачванні толькі помстай. Адзін з пачцівых паслоў заявіў, што калі насуперак выкліку, Падгорскі застаецца на месцы і не ідзе пад ласку, то нішто не перашкаджае судзіць яго і седзячага. У такім разе кароль прызваўшы да сябе міністраў і параіўшыся з імі, адзначыў, што з-за цяперашняга замяшання палаты з мэтай паразумення супраціўных бакоў ён пераносіць сесію на 4 гадзіны наступнага дня.
Выходзячы з палаты ўсе крычалі: "Падгорскі — здраднік Айчыны, прадажны нявольнік, не варты імя пасла, а тым больш паляка”.
Сесія 13. 29 жніўня. На той сесіі забаранілі знаходзіцца арбітрам, бо Сіверс пісаў у лісце літоўскаму маршалку, што калі хто-небудзь з арбітраў застанецца на сесіі, то будзе арыштаваны, стр. 36 а маршалак прыцягнуты да адказнасці. Такім чынам апісваю пачутую гаворку, а не як безумоўны сведка. Патрыёты не дазволілі чытаць зноў унесены праект Падгорскага і, наадварот, патрабавалісудзіць яго, а паколькі ён не выходзіў, цягнулі яго з крыкам, што ён здраднік Айчыны і шэльма. Аднак і цягнуты ён супраціўляўся стаць пад ласку: тады ён быў выпхнуты (з палаты) з найбрыдзейшымі словамі.
Біскуп Касакоўскі заявіў, што заўсёды будзе супраць падпісання трактата з прускім каралём. Давялося чуць розныя думкі, таго кшталту. Праз нейкі час Падгорскі зноў уціснуўся ў палату сейма. Адразу паўстаў гоман. Паслы, а менавіта Шыдлоўскі, Карскі, Скаржынскі, Мікорскі, Гаслаўскі, Скіндэр, Александровіч (Нарбут жа адсутнічаў на той сесіі) крычалі, што за найвялікшую для сябе ганьбу лічаць прысутнасць у сеймавай палаце здрадніка. Мануцы, інфлянцкі пасол, вядомы прыхільнік ворагаў, тым разам аказаўся патрыётам, паўстаўшы разам з іншымі супраць Падгорскага. Апошні, змушаны выйсці паўторна, зачыніўся ў бліжэшым ад сеймавай палаты пакоі, але і там не знайшоў спакою ад волі (пачуцця), якое папракала яго за прускія талеры, якія ён пахапаў за здраду. Тымчасам кароль меў слова, схіляючы станы да аднагалосся. Сеймавы маршалак унёс на галасаванне прапанову: ці можна чытаць праект Падгорскага ці не? Пачцівыя абурыліся на гэту прапанову як нелегальную і здрадніцкую. Карскі вырваў той праект з рук сеймавага сакратара, бок Падгорскага патрабаваў, каб яго вярнулі. Пачаліся вялікія спрэчкі. Нарэшце пан Карскі аддаў яго ў руку караля па жаданню таго. Кароль, не ўгледзеўшы подпісу, загадаў паклікаць аўтара і, калі той прыбыў, папрасіў падпісацца. Той, баючыся наблізіцца да канцылярыі, накрэсліў подпіс у асобным ад караля атачэнні. Затым патрыёты сталі патрабаваць, каб ён сышоў, не могучы знесці ніводнай хвіліны прысутнасці здрадніка. Сам кароль сказаў яму: "Выйдзі! Ты прычына марнай страты часу, які належала прысвяціць столькім важным прадметам як форма ўрада і іншым".
Падгорскі выйшаў у суседнія пакоі (і быў пабіты там сабранымі абывацелямі. У палаце патрабавалі пераносу сесіі. Кароль застаўся пры прускай матэрыі. Пан Краснадубскі патрабаваў, каб былі вызначаны міністры да імператрыцы з просьбай абараніць нас ад прускага насілля. Супраціўны бок не дазваляў гэтага. Нарэшце пасля вялікага тлуму сесія была адкладзена на 4 гадзіны папаўдні наступнага дня.
№ 5. Стр. 24
Сесія 14.30 жніўня. Пры адкрыцці была зачытана нота маскоўскага пасла да станаў з выражэннем патрэбы хуткага завяршэння прускай матэрыі. Да ноты быў далучаны праект трактата з прускім каралём. Прысваенне рускім паслом характару сеймавага пасла было ў такім разе незвычайнай і нідзе не практыкаванай справай, бо праект не мог быць на сейм унесены кім іншым, як толькі адным з яго членаў. 3-за гэтай прычыны патрыёты не дазвалялі чытаць яго. Хоць ён і быў зачытаны насуперак перашкодам, але ніхто не мог дачуцца. Кароль засведчыў, што гэтая справа патрабуе абмыслення і потым адклаў яе на 4 гадзіны наступаючага панядзелка. Гэта прапанова ў дачыненні праекта, не пачутага сярод гаму, сталася прычынай смутку патрыётаў услед за выходзячым каралём аб тым, што той другі здраднік: "Гэта бацька Падгорскага". Кароль здавалася не чуў, або паказваў, што нечуе.
Сесія 15.2 верасня. Гвалт, які суправаджаў гэту сесію (бо замак быў атачоны чужаземнымі салдатамі, а палата запоўнена іх афіцэрамі), давёў патрыётаў да таго, што яны не дазвалялі пачаць сесію да той пары, пакуль войска не адступіла. Быў зачытаны лісг Сіверса да літоўскага маршалка. Той выказваўся, што загадаў атачыць сеймавую палату войскам для аховы каралеўскай асобы, на якую, зараджаныя якабінсгвам, вар’яты асмельваліся сыпаць паклёпы і чыніць пагрозы. На гэта ўсе закрычалі, што няма нікога, хто б асмеліўся замахнуцца на ўлюбёнага айца Айчыны, што тут усе на вернасць яго вялікасці гатовыя жыццё пасвяціць і ў доказ жа сваіх пачуццяў прыступілі да цалавання яго рукі. Караля прасілі паслаць да Сіверса дэлегацьпо з прапановай, каб ён адвёў войска ад замка. Выпраўленая дэлегацыя хутка прынесла адказ, што пры атачэнні замка пасол кіраваўся дзвюма прычынамі: 1-е, бяспекай караля, 2-е, завяршэннем прускай матэрыі. Значыць, пры тым, што 1-я не мае месца, (а) 2-я не спынена,ёнстрымліваецца ад адводу войска, толькітады адбудзецца, калі будзе прыняты і падпісаны трактат з прускім каралём. Што тычыцца афіцэраў, якія знаходзяцца ў палаце, то ім загадана выйсці, але разам з арбітрамі, акрамя генерала Дуніна, які ў палаце застанецца. Пасля шматлікіх нараканняў патрыётаў на яўны гвалт, сярод перашкод і тлуму, сеймавы маршалак стр. 25 адкрыў сейм з унясення праекта сесіі краёў да прускага караля.
Патрыёты не дапускалі да гэтага праекта, а менавіта Шыдлоўскі, Карскі, Скаржынскі, Гаслаўскі і Мікорскі падавалі розныя свае збавіцельныя заявы. Апошні з іх у сваім выступленнісказаў, што, калі б Густаў і Людовік XVIпаўсталі з мёртвых,о,мой каролю, як бы яны зайздросцілі калі не з спакоем, то зспагадайіпашанайтаму народу!
Мячынскі, пасол, годны брата генерала, якога за здраду павесілі ў Францыі, унёс прапанову: ці падаваць праект на абмеркаванне ці не?
Насуперак адпору дабрадзейных (далей) ішла дыскусія, якая ў выніку высветліла, што большасць - за галасаванне адносна праекта. Патрыёты спрабавалі дастасаваць якія-небудзь дадаткі, якія ішлі пад прыгавор вызначанай для гэтага дэпутацыі. 3 іх вельмі мала было прынята, да прыкладу, вяртанне Польшчы цудоўнага абраза з Чанстаховы, які біскуп Касакоўскі хацеў памясціць у сваіх добрах Янава для памнажэння даходаў. Іншыя варункі тычыліся забеспячэння гандлю. Нарэшце прыступілі да галасавання адносна праекта трактата з прускім каралём, які прайшоў (з карысцю) на яго бок звычайнай большасцю, бо праціўных было толькі 23. Тышкевіч, маршалак літоўскі і Сухадольскі, кашталян, адныя толькі з міністраў і з сената сталі адпорнымі на праект. Сесія была адкладзена на дзень 4 верасня.
Сесія 16.4 верасня. Па звычайным адкрыцці Агінскі, падскарбі, унёс праект вызначэння дэпутацыі для ўлажэння формы ўрада. Пан Скаржынскі прыпомніў свой праект абанкручаных банкаў. Кароль, засведчыўшы, што абодва гэтыя праекты патрабуюць развагі, перанёс сесію на 4гадзіны папаўдні наступнага
Сесія 17. 5 верасня. Па (яе) адкрыцці (былі) унесены наступныя праекты: 1 -шы, пана Скаржынскага, адносна вызначэння дэпутацыі для складання праекта аб банках, 2-гі, ягоны ж, адносна выплаты сеймавай канцылярыі 20 тыс. злотых, 3-ці, пана Сухадольскага, наказваючы адказаць пану Сіверсу на ягоную пасольскую ноту, што ў Польшчы зусім няма якабінства, якім хутчэй агідаіцца кожны паляк. Усе гэтыя праекты, пасля ўчыненай развагі, былі прыняты адзінагалосна і сесія перанесена на наступныдзень.
Сесія 18.6 верасня. Па адкрыцці сесіі маршалак прапанаваў павіншаваць караля напрыканцы адзнакі яго элекцыі (яго панаванню спаўняецца ўжо 29 гадоў). Прыступілі да цалавання рукі. Затым слова ўзяў пан Цямнеўскі, прадстаўляючы неабходнасцьскарачэння войска і адпаведна гэтаму падаў праект. Розныя зтымразам давялося чуць прапановы, але гэтая справа мусілаўступіцьдаўно пададзенаму і ўжо зведаўшаму абмеркаванне стр. 26 праекту, а менавіта, праект Агінскага адносна ўлажэйня формыўрада і праект Цямнеўскага аб пазбаўленніпейсій непрысутныху краі генералаў. Апошніпраект прыцягнуўувагупатрыётаў з-за выратавальных мэтаў і з-задаўнасцічасуадяго падачы.
Пачалася спрэчка: якіпраект трэба ўзяць першым длявырашэння? Пайшла дыскусія, з якой большасць аказалася за праект Агінскага. Былі розныя дадаткі і замены, па якіх пачата галасаванне. Між іншых была і такая спрэчка: хто мае назначаць у дэпутацыю асоб з рыцарскага стану - кароль ці паслы? Большасць рашыла на карысць вызначэння пасламі. На тым завяршылі цяперашнюю сесію.
Сесія 19. Дзень 9 верасня. Па адкрыцці прыступілі да праекта князя Агінскага. (Гаворка) ішла аб намінаванні асоб у дэпутацыю. Многія дапрашаліся выбару ў яе (склад) сенатараў і міністраў, калі б хто з іх учыніць тэта пажадаў. Кароль адказаў, што не маецца права рыцарскаму стану быць першым пры выбары. Сеймавы маршалак у дачыненне да гэтага раздаў паслам лісты, каб на іх падкрэслілі па чатыры з кожнай правінцыі пажаданыя (асобы) для састаўлення дэпутацыі. Аднак, жадаючы ведаць хто за кім пойдзе, маршалак пісаў прозвішча кожнага пасла на аркушы, які падаваў. Прынятгэты захад, і тыя аркушы былі кінуты на сярэдзіну палаты.
Паколькі іншыя (паслы) былі пададзены без надпісу, то Мячынскі прапанаваў, каб да выбару дэпутаваных аднолькава належаліі сенат і міністры. На тэта не было згоды. Мячынскі хацеў падаць прапанову аб галасаванні, аднак (яе) адхілілі з прычыны, што гэтага нельга падаваць без праекта. Нарэшце, калі самі міністры разам з сенатарамі прызналі, што ўхіляюцца ад назначэння, да яго прыступілі паслы. Калі сабралі галасы, то выбараказаўся наступны: (у дэпутацьпо трапілі) Мячынскі, Астрарог, Гельгуд і таму падобныя, заклапочаныя ўласным дабром і карысцямі, акрамя Скаржынскага, які адзін з дабрадзейных паслоу трапіў у гэты збор подлых стр. 27 людзей. Кароль прызначыў (у склад) дэпутаваных з сената ксяндза віленскагабіскупа і кашталяна Ажароўскага, а з міністэрыі К. Сулкоўскага, падканцлера. На тым сесія (была) завершана.
Сесія 20.11 верасня. Маршалак пачаў (яе) прапановай аб жаданні даведацца аб чыннасцях вайсковай камісіі. Князь Сулкоўскі, канцлер, падаў да чытання рэляцыі той камісіі. Цямнеўскі хацеў унесці свой праект (з тым), каб прыступіць да яго абмеркавання. Са свайго боку Краснадубскі падаў праект, каб абмежаваць сейм трыма месяцамі, што было ўзята на абмеркаванне. Сеймавы сакратар пачаў чытаць рэляцыю вайсковай камісіі, але патрыёты не дазвалялі, (жадаючы) каб спачатку прайшоў праект Цямнеўскага адносна пазбаўлення платы цывільных і вайсковых ураднікаў, не выконваючых сваіх абавязкаў або не прысутных у краі. 3 найбольшым запалам праект Цямнеўскага адстойваў Суфчынскі, холмскі пасол, у цвярозасці неадступны сябра непрыхільных да Айчыны, зараз, падвыпіўшы, як самы зацяты іх вораг. Паколькі спрэчкі не спыняліся, кароль ва ўзятым слове адзначыў, што ён адкладае сесію на 4 гадзіны наступнага дня дзеля паразумення намераў.
Сесія 21. 21 верасня. Па звычайным адкрыцці сесіі, быў унесены праект прарагацыі сейма да 13 кастрычніка, які прынялі да абмеркавання. Цямнеўскі ва ўзятым слове тлумачыў пра неабходнасць вызначэння недахопу ў скарбе, а з таго нагадваў і дамагаўся прысуду на пададзены праект. Праект прайшоў аднагалосна пасля многіх спрэчак з дадаткамі, у выніку чаго ўтварылася права, каб ураднікі, як цывільныя, так і вайсковыя, не бралі платы з іх урадамі звязанай, калі яны не выконваюць сваіх абавязкаў, або (калі) знаходзяцца за мяжой краю без урадавага дазволу з уласных інтарэсаў.
На гэтым завяршылi сесію, якую кароль адклаў на наступны дзень. Выходзячы з палаты Анквічу давялося пачуць, што будзем скардзіцца на пастаноўленае тут права. Да сесіі 13 верасня не дайшло і яна была перанесена на дзень 16. Перад яе адкрыццём, у нядзелю, была скасавана Таргавіцкая канфедэрацыя, замест якой утварылася новая на чале з каралём і пад ласкай Балінскага, сеймавага маршалка.
Сесія 22. Дзень 16 верасня. Па адкрыцці (быў) абвешчаны акт новай канфедэрацыі, вызначэнне асоб пакінулі нагляду караля. Кароль выказаў падзяку станам за гэты довад пашаны і адклаў тую сесію на наступны дзень. У той жа дзень яна была перанесена на дзень 18 верасня.
Сесія 23.18 верасня. Маршалак распачаў (яе) з прапановы, што жадае таго, каб да сеймавага суда таксама былі зачытаны лісты вызначаных удэпутацыю асоб, меўшыхся разабрацца з стр. 28 дакрэтамі мінулай канфедэрацыі. Калі тое выканалі, Краснадубскі выставіў наступствы мінулай канфедэрацыі, якая столькі прычынілася да публічных няшчасцяў, таксама з надзеі на цяперашнюю канфедэрацыю, на чале якой кароль гэтаяадзіная надзея гінучага народа. Завяршыў сваю прамову прапановай прыступіць да цалавання каралеўскай рукі для доказу ўдзячнасці за ліквідацыю таргавіцкага страшыдла.
Ксендз біскуп віленскі дадаў, што справядлівай трэба ўшаноўваць руку, якая (зберагае?) дабро Айчыны. Кароль адзначыў, што яму прыемна атрымліваць доказы прыхільнасці народа, аднак, гэта сімпатыя на тым заснавана, каб сам народ аб уласным дабры клапаціўся і толькі да гэтага імкнуўся. Застаецца з цяперашняй чыннасцю абмысліць праект Шыдлоўскага адносна вызначэння дэпутацыі для разбору чыннасці ўсіх пасля 1786 г. рашэнняў. Завяршыў (прамову) тым, што прагне (толькі), каб з гэтага часу былі пакінуты ў небыцці ўсе антыпатыі да Таргавіцкай канфедэрацыі, а народ злучаўся і аб сабе пачаў радзець. Шыдлоўскі, падтрымліваючы свой праект, аддаў яго зачытаць. Пасля чытання холмскі біскуп гаварыў, што за такі кароткі час сеймікавання немагчыма распазнаць неэкзаменаваных рашэнняў за такі доўгі час, хіба (для гэтага трэба) стварыць столькі дэпутацый, колькі маецца тых рашэнняў. Падскарбій каронны Залускі і літоўскі Агінскі падтрымалі яго, а апошні дадаў, што справа якраз зараз, у гэты бягучы момант, дазваляе спадзявацца на тое, што мы рашылі ў новай канфедэрацыі (рабіць) у першую чаргу і пры немінучай патрэбе.
Кароль запэўніў, што тыя спадзяванні падманутымі не будуць. За тым абвясціў, што ўжо вызначана дэпутацыя да ўлажэння новага ўрада для стараннага выканання сваіх абавязкаў і (якая) сваю справу хутка падасць на зацвярджэнне станам. Завяршыў прамову на прапанове (аб тым), што паколькі на праект Шыдлоўскага без дадатку не было згоды, а ўтварыць дэпутацыі спецыяльна для экзаменавання існуючых, надта шматлікіх сеймавых выдзелаў, не выпадае, то ён пагэтаму жадае, каб канстытуцыйная дэпутацыя склала дагадны праект, якіб і прадставілана будучай сесіі. Затым сесія была адкладзена.
Сесія ў дзень 14 кастрычніка. Напачатку князь Сулкоўскі падаў састаўлены дэпутацыяй трактат міру з Масквой. Пасля чытання яго Янкоўскі, сандамірскі пасол, рабіў сваезаўвагіпа некаторых яго пунктах, а менавіта, патрабаваў, каб зрабіць папраўку і растлумачыць для часу магчымай патрэбы адносіны да праходу праз край расійскага войска, і якія ў той меры могуць наступіць абмежаванні. Анквіч, ужо расійскі сенатар, унёс праект, які загадваў дэпутацыі падпісаць той трактат, а ў сваёй прамове стр. 29 адзначыў, што найяснейшая імператрыца, верагодна, дае доказы сваёй зычлівасці да Польшчы, што адкрыты яе давер нас урэшце ашчаслівіць і ажывіць больш, чымсьці зварот да іншых манархаў або чыненне перавагі да французскай канвенцыі.
Затым пад галасы "згода, згода", без запытання нагі ў маршалка, насуперак адпору і супраціўленню больш дабрадзейных паслоў Цямнеўскага, Кімбара, Янкоўскага, Карскага і іншых, пад крыкі, якія глушылі пачцівы, але вельмі малы бок, і выконваемыя зграяй нягоднікаў, да падпісання трактата рушыла дэпутацыя, цягнучы з сабой апорнага свайго члена Сухадольскага. Па здзейсненым гвалце кароль адазваўся, што яму прыемна бачыць свет у справе патрабуючай кемлівасці сейма, бо гэты саюз з Расіяй будзе трывалы і добры. Успомніў довад мінулага сейма, што не, не з Масквой трэба злучацца, ад якога ледзь толькі адступілі, як пад намі расхіснулася бездань. Зараз павінны захапіцца справядлівай надзеяй адраджэння і шчасця Айчыны. Завяршыў прамову пераносам сесіі на дзень 16 бягучага месяца, а паколькі да таго не дайшло, то сесія прыпала на дзень 18.
Сесія 18 кастрычніка. Па адкрыцці слова ўзяў пасол Цямнеўскі, які новаўложаныз царыцай саюз назваў пячаткай нашай згубы і з-за якога наш край падпадае горшаму лёсу, чымсьці калі б быў яе правінцыяй.
У далейшай прамове (ён) звярнуў голас да Кімбара, які разам з некаторымі дабрадзейнымі пасламі працівіўся саюзу і пагэтаму быў названы Мячынскім здраднікам. "Грамадскасць - гаварыў-добра ведае, хто паміж намі здраднік, яна не выткне яго з тых, хто прысвяціў сябе Айчыне і аказваў супраціўленне ўсім заключаным на яе згубу ўкладам. Не трэба воддаль шукаць здрадніка, грамадскасць яго знае, яна яго пакажа, яна з няздольнасці падрыхтаваць яму помсту, выкажа агіду, прадметам якой, хутчэй, не ягамосць Кімбар застаецца",
Павярнуўшыся да сеймавага маршалка, сказаў, што аж да самай труны панясе поўнае нашай помсты сэрца, бо да апошняй згубыАйчыны ёнпершыпрычыніўся,калі без пытанняаб згодзе прыняць праект саюза з Масквой і насуперак супраціўленню некаторых, падпісаў (яго), што супраць гэтага ён не праміне пратэставаць там, дзе яму будзе латвей. Янкоўскі, сандамірскі пасол, адзначыў, што таксама быў супраць саюза і сведчыў (тое) маршалку Вялікага княства Літоўскага, які чуў аб ягоным супраціўленні.
Кароль, узяўшы слова, выступіў (з) менш патрабуючым увагі перад тым, што ўжозасталося давяршыць і што адкласці ўжо не ў нашай моцы, а таму хацеў прыступіць да іншых матэрый. Быў зачытаны праект ліквідацыйнай і люстрацыйнай камісіі. Апошні стр. 30 прынялі. У тую камісію кароль назначыўНесялоўскага, ваяводу навагрудскага, Бржастоўскага, пінскага старосту, і іншых.
Быў адзінагалосна прыняты праект стварэння дэпутацыі для разбору чыннасці Пастаяннай Рады з назначаных каралём асобаў, таксама прынялі праект патрабавання ў канцлера, прускага караля і імператрыцы вяртання захопленых скарбавых кас у нядаўна адпаўшых ад Польшчы краях, якія прызначаліся на плату ступеняў ваенным, якія падаюць у адстаўку. Загадана скласці план вызначэння ўзнагарод кожнаму ваеннаму ў меру адпаведных заслуг. Унесены праект аб пасылцы ў Пецярбург упаўнаважанага з паведамленнем аб заключаным з царыцай саюзе і аб чаканым адсюль шчасці палякаў. Калі ж (гэтыя) намаганні (былі) прыняты, Цямнеўскі і Кімбар аказалі адпор, патрабуючы ўзяць яго (праект - Я.А.) на абмеркаванне як (праведзены) насуперак жаданняў караля і ўсіх яго намаганняў. (Той) жа заклікаў Кімбара і (амаль схіліўшыся) перад ім прасіў адступіцца ад прапановы. Калі ж той разам з Цямнеўскім застаўся пры сваёй прапанове, тады спамянуты праект (быў) узяты на абмеркаванне. Мануцы, пасол інфлянцкі, меў прамову, у якой усхваляў найяснейшую імператрыцу, параўноўваў яе з бажаством, паўліннічаў ажно да млоснасці, але, нарэшце, выкрыкнуў: "О, вялікая Кацярына II, так беззваротнай мужнасцю польскае няшчасце з бездані падымаючая! Чаму ж сама або твае наступнікі не здольны быць такімі? Тады ўбачыла б сэрца наша палымнеючае ад непараўнальнай надзеі ў гэты дар новага з табой саюза, які, дапускаючы нас да слаўнага імя тваіх падданых, нясе нам беззваротнае спадзяванне шчаслівага жыцця, як і (дагэтуль) пад шчаслівымі ўладамі, якія пакланення і зайздрасці годныя. Станіслаў Аўгуст! Ты заслужыў ужо бессмяротную славу самім даверам, уласцівым гэтай вялікай манархіні! Вы яе саўдзельнікі, годныя сенатары і паслы, аменавіта вы, княжа віленскі біскуп (пан Масальскі), Анквіч, Мячынскі! Вашыя імёны нашчадкі доўга шанаваць будуць! Вы - творцы праўдзівага і непахіснага шчасця паляка. Бярыце пашану належным у гэтай справе вашым дабрадзействам, якую я падношу вам імем святой публічнасці".
Некалькі арбітраў не дазволілі яму гаварыць далей. Кароль адклаў сесію на 21 дзень бягучага месяца.
№ 6. Стр. 6
Сесія 21 кастрычніка. Напачатку маршалак прыступіў да рашэння выдаленага з абмеркавання праекта аб высылцы да найяснейшай імператрыцы дэлегата з паведамленнем аб зацверджаным з ёй саюзе. Цямнеўскі гаварыў, што паколькі саюз не можа быць прызнаны ніводным з дабрадзеяў, што і ён абдумана быў яго праціўнікам, то таму не можа згадзіцца на тую дэпутацыю. Супярэчнасць яго, Кімбара і іншых прычынілася да галасавання па згаданаму праекту. Цямнеўскі, бліжэйшы за астатніх у чарзе галасуючых, гаварыў, што ўжо прапанаваныя галасы даводзяць, да якой ступені мы дайшлі, так што бесстаронняя публічнасць можа пра нас справядліва заявіць: "Ogensadservitutemnota" (народжаны рабалепстваваць). Завяршыў голасам, праціўным праекту. Сабраная большасць пацвердзіла дэлегацыю, супраць якой было 14 (паслоў). Станішэўскі, пасол, унёс (прапанову), каб было загадана за пячаткай паведаміць міністрам замежных двароў аб заключаным з Расіяй саюзе. Паколькі на гэта не было згоды, то перайшлі да галасавання. Тады Анквіч сказаў, што праекту не месца там, дзе само права без дазволу станаў гэта патрабуе (паведамляць дварам аб важных дзеяннях сейма). Сабраныя галасы сведчылі аб прыняцці праекта. Кароль вызначыў у пасольства да імператрыцы Тышкевіча (маршалка вялікалітоўскага), які прыняў абавязак са звычайнай падзякай. Ажароўскі падаў праект аплаты афіцэрскіх рангаў. Пачалі чытаць унесены на гэту сесію штат цывільных лістоў. Затым сесію перанеслі на наступны дзень, а калі да таго не дайшло, то яна прыпала на 23 (дзень).
Сесія 23 кастрычніка. Маршалак прапанаваў прыступіць да абмеркавання санцытаў (пастановы маёмасна-фінансавага характару. — Я.А.) Таргавіцкай канфедэрацыі. Пасля шматлікіх спрэчак вырашана думку дэпутацыі аддаць на прысуд сейма. Младзяноўскі жадаў дадатку (у тым), каб у гэтым пункце гледжання вайсковая дапамога ўжывалася прыэкзекуцыях толькі з дазволу сейма. Некаторыя прыхільнікі Касакоўскага супраціўляліся, але ўрэшце мусілі далучыцца. На месца выбыўшых з камісіі банкаў кароль вызначыў Валовіча, А. Патоцкага і Выбіцкага. На тым (сесія была) завершана.
Сесія 26 кастрычніка. Маршалак унёс (прапанову), каб гетманы засведчылі стан войска. Гаслаўскі падаў голас аб пазбаўленні гетманаў улады з нагоды абцяжаранасці гетмана Касакоўскага падлікам спраў. Гэта ж падтрымаў Цямнеўскі. Гетман Касакоўскі адказваў на прад’яўленыяяму абвінавачванні, дамагаўся суда, але (потым) асцярогся ад гэтага і стр. 7 адзначыў, што застаеццапры спакойным сумленні, якое яму непатрабуецца ахвяраваць. Падскарбі Залускі унёс (прапанову), каб скарбовая камісія ўнесла ў скарб не менш чым 10 млн. правізіі (дамоўленаезабеспячэнне, звычайна нагод працэнтамі, - Я.А.) галандскімі злотымі, залеглыміна Рэчы Паспалітай. Гэты(унёсак) быў прыняты.
Сесія 28 кастрычніка. Па адкрыцці перайшлі да санцытаў Таргавіцкай канфедэрацыі. Кароль саступіў на гэтыя мэты свае паштовыя даходы і перанёс сесію на наступны дзень.
Сесія 29 кастрычніка. Санцыты канфедэрацыі аказаліся прынятымі адзінагалосна. Быў пададзены і зацверджаны праект прарагацыі сейма да 9 лістапада бягучага года. Кімбар, упіцкі пасол, засведчыў, што мае даручэнне дапрашацца ў станаў аб урэгуляванні межаў Курляндыі са Жмуддзю. Праект быў узяты на абмеркаванне. На гэтым сесія (была) завершана.
Сесія 31 кастрычніка. Па адкрыцці Плятар унёс (прапанову), каб быў зачытаны пратакол чыннасці дэпутацыі, разбіраючай (справы) кароннай скарбовай камісіі. Младзяноўскі, як яе член, чытаў пратакол. Былі пададзены праекты аб адмене некаторых падаткаў, як, напрыклад, скуранога, з тым, каб скасаваць яго ў невялікіх мястэчках. Прапанавана адабраць у інфлянцкага біскупа Касакоўскага кракаўскае біскупства. Гэтыя і іншыя праекты былі ўзяты на абмысленне. Пасля завяршэння чытання пратакола сесія была адкладзена. На гэтым завяршыліся сесіі Гродзенскага сейма 1793 года, сведкам якіх быў ніжэйпадпісаны Людвік Гінет.
Спіс паслоў Гродзенскага сейма 1793 года
Кракаўскае ваяводства:
Анквіч Юзаф, кашталян сандзецкі, шэмбелян караля, граф аўстрыйскі, маршалак Пастаяннай Рады
Дзембінскі Пётр, староста валіцкі
Ажароўскі Ежы, падстолі кракаўскі
Глубоцкі (Глембоцкі) Караль, падстолі, канцылярыст канфедэрацыі
Мячкоўскі Казімір, староста рабштынскі
Градзіцкі Фелікс (Счэсны), кашталян асвяцімскі
Касакоўскі Леанард, шэмбелян караля
Бабравіцкі
Віленскае ваяводства (павет):
Яздоўскі Максіміліян, земскі суддзя
Гурскі Пётр, харужы кароннай аргылерыі
Ашмянскі павет:
Гутаровіч Юзаф, войскі, маршалак мясцовай канфедэрацыі
Кульвец Юзаф, земскі суддзя, ротмістр літоўскай кавалерыі
Бенякунскі Севярын, стражнік ВКЛ
Ходзька Людвік, лоўчы, маршалак завілейскі
Лідскі навет:
Шышко Юзаф, земскі суддзя
Иарбут Антон, вайсковы літоўскі рэгейт
Александрович Францішак, капітан 4-га літоўскага рэгімента
Скіндэр Бенедыкт, харужы 1-й літоўскай брыгады
Вількамірскі павет:
Кучэўскі Юзаф, земскі суддзя
Новамейскі Хрызастом, земскі суддзя
Білевіч (Балцэвіч) Юзаф, чашнік
Валянцінавіч Юзаф, інфлянцкі гродскі суддзя
Браслаўскі павет:
Кадлубіцкі Аўгустын, палкоўнік, канцылярыст канфедэрацыі
Рудніцкі Ян, земскі суддзя
Сандамірскае ваяводства:
Залускі Тэафіл, староста хутынскі, падскарбі надворны каронны
Янкоўскі Канстанцін, канцылярыст Пастаяннай Рады
Рачынскі Антон, генерал-маёр каронных войск
Ажароўскі Станіслаў, шэф 7-га рэгімента
Гаслаўскі Ігнацы, канцылярыст мясцовай канфедэрацыі
Бласчынскі Францішак Ксаверы, рэгіментар
Служэўскі Юзаф, ротмістр кавалерыі нарадовай
Трокскае ваяводства (павет):
Гадачэўскі Ян (Якуб), земскі суддзя
Клячкоўскі Ян (Антон), староста параўсянскі
Шалькоўскі Міхал, мечнік Гарловіч Юзаф, земскі суддзя мярэцкі
Гродзенскі павет:
Забела Юзаф, лоўчы, маршалак Літоўскай канфедэрацыі
Жынеў Матэвуш, староста бярэзніцкі, канцылярыст Вількамірскай канфэдэрацыі
Ковенскі павет:
Касакоўскі Міхал, палкоўнік і шэф 3-га рэгімента
Блінструб Антон, маршалак мясцовай канфедэрацыі
Дамейка Антон, канцылярыст Генеральнай літоўскай канфедэрацыі
Казакоўскі Адам, земскі суддзя
Упіцкі павет:
Брунаў Станіслаў, маршалак мясцовай канфедэрацыі
Кімбар Юзаф, стольнік
Жмудскае княства:
Гелыуд Людвік, старосціц жмудскі, шэф 7-га рэгіменга літоўскага
Белазор Юзаф, скарбнік упіцкі, віцэ-брыгадзір
Білевіч Юзаф, войскі, канцылярыст мясцовай канфедэрацыі
Касакоўскі Дамінік
Хрустоўскі Юзаф, шэмбелян караля, падстолі
Пузына Аляксандр, шэмбелян караля
Рускае ваяводства (Холмская зямля):
Кушцкі Францішак, падкаморы
Суфчынскі Антон Аляксей, скарбнік кароннай камісіі, генерал- інспектар
Валынскае ваяводства:
Пуласкі Антон, намеснік маршалка канфедэрацыі
Скаржынскі Станіслаў Костка, скарбнік надворны каронны
Валеўскі Ксаверы, канцылярыст Пастаяннай Рады
Цяшкоўскі Антон, канцылярыст Чарноцкай канфедэрацыі
Шэмет Тадэвуш, староста кульчынскі, канцылярыст канфедэрацыі
Падгорскі Адам, шэмбелян караля
Смаленскае ваяводства(павет): ,
Александровіч Фабіян, шэмбелян і генерал-ад’ютант караля
Сыруц Людвік, паручнік кавалерыі нарадовай
Старадубскі павет:
Рамановіч Канута, віцебскі суддзя, канцылярыст Генеральнай літоў- скай канфедэрацыі
Швыйкоўскі Геранім, шэмбелян караля Люблінскае ваяводства:
Люблінская зямля:
Мячынскі Каятан, польны пісар Кароннай канфедэрацыі
Стаінскі Ксаверы, шэмбелян караля, канцылярыст канфедэрацыі
Лукомская зямля:
Залескі Казімір, тродскі пісар
Бржэзінскі Антон, паручнік
Уладаўскі павет:
Абніцкі Філіп, канцылярыст мясцовай канфедэрацыі
Галузоўскі Вінцэнт, гродскі пісар
Бельскае ваяводства:
Цяшкоўскі Каятан, маршалак канфедэрацыі
Аранскі Юзаф Война, харужы
Ласкаржэўскі Дунін Францішак, харужы
Ракасоўскі Аляксей Цыпрыян, ротмістр кавалерыі нарадовай
Плоцкае ваяводства:
Ракітніцкі Юзаф, чашнік, маршалак канфедэрацыі
Дэмбоўскі Юзаф, харужы
Банкоўскі Пётр Цалясцін, харужы рацішскі
Шыдлоўскі Шыман, шэмбелян караля
Карскі Антон, падваяводзіц дабранскі
Грэгурнеўскі Аляксандр, шэмбелян караля
Навагрудскае ваяводства:
Лапат Міхаіл, абозны літоўскі ^
Вайніловіч Фларыян, земскі суддзя, ротмістр ісавалерыі нарадовай
Мітарноўскі Рафал, земскі суддзя, маршалак мясцовай канфедэрадыі 2
Туганоўскі Марэк Юзаф, маршалак канфедэрадыі, каморнік ВКЛ
Слонімскі павет:
Чударскі Тадэвуш, земскі суддзя, маршалак канфедэрацыі
Незабытоўскі Стэфан, земскі суддзя, харужы
Ваўкавыскі павет:
Забела Шыман, генерал-лейтэнант
Сухадольскі Дамінік, земскі судцзя
Мазавецкае ваяводства:
Варшаўская зямля:
Бялінскі Станіслаў, чашнік каронны, маршалак Гродзенскага сейма
Кліцкі Станіслаў, чашнік ражанскі
Чэрская зямля:
Станішэўскі Тадэвуш Побаг, камісар парадкавы
Астрарог Ян, граф, шэмбелян караля
Віская зямля:
Пакоўскі Якуб, падваявода і маршалак канфедэрацыі
Хайноўскі Юзаф, рэгент
Вышаградская зямля:
Мікорскі-Мішын Дыянісі, шэмбелян караля, падпалкоўнік
Багуцкі-Крыўда Каспар, маёр батальёна
Закрачынская зямля:
Велямоўскі Юліян, канцылярыст канфедэрацыі
Панінскі Аляксандр, князь, кавалер мальтыйскі
Цеханавецкая зямля:
Шыдлоўскі Ян Казімір, падкаморы, маршалак канфедэрацыі
Гаслаўскі Ігнат, канцылярыст Сандамірскай канфедэрацыі
Ломжынская зямля:
Драўноўскі-Юноша Фларыян, стольнік, маршалак канфедэрацыі
Скаржынскі Тадэвуш Шыман, скарбнік
Ражанская зямля:
Младзяноўскі-Костка Юзаф Ян, гранічны камісар, канцылярыст канфедэрацыі
Цямнеўскі Андрэй, ражанскі земскі судзіц
Ліўская зямля:
Аборскі Ануфры, маршалак
Краснадубскі Ян Станіслаў, лоўчы падляшскі
Нурская зямля:
Забржыцкі Стэфан, стольнік ліўскі
Дзярбіцкі Ігнат, лучыцкі ваяводзіц
Падляшскае ваяводства:
Драгічынская зямля:
Залескі Казімір, земскі суддзя
Пуслоўскі Зыгмунт, чашнік
Мельніцкая зямля:
Шыдцоўскі Адам, староста
Франкоўскі Юзаф, падстароста
Бельская зямля: стр. 11
Алдакоўскі Мельхіор, канцылярыст кднфедэрацыі
Драгоўскі Якуб, канцылярыст канфедэрацыі
Раўскае ваяводства:
Раўская зямля:
Камоцкі Антон, скарбнік бельскі
Дэскур Ян, палкоўнік гвардыі пешай літоўскай
Сахачоўская зямля:
Пліхта Казімір, пісар
Скарбек Караль, граф, шэмбелян караля
Гастынская зямля:
Влодак Тадэвуш, падкаморы каралеўскі
Лютаборскі ? , раўскі земскі рэгент
Брэсцкае ваяводства:
Бухавецкі Бернар, харужы
Верашчака Багуслаў, гродскі суддзя
Выганоўскі Казімір, падстаросціц
Азямблоўскі Ян, земскі суддзя Пінскі павет:
Куржанецкі Віктар, падкаморы і маршалак канфедэрацыі
Скірмунт Адам, земскі суддзя
Орда Павел, стражнік
Любецкі Віктар, абозны
Інфлянцкае ваяводства:
ад Кароны:
Панінскі Адам, князь, падскарбі каронны, ротмістр кавалерыі нара- довай
Мадзалеўекі Вінцэнт, кавалер мальтыйскі ад Літвы:
_ Юзафовіч-Глябіцкі Вінцэнт, староста мярэцкі ад Інфлянтаў:
Мануцы Станіслаў, старосціц асецкі
Снарскі Аўрэліян, канцылярыст канфедэрацыі, палкоўнік
ШтэйнІгнат, земскі суддзя
Чарнігаўскае ваяводства:
Рагазінскі Станіслаў, лоўчы луцкі
Гатынскі Людвік, пісар, маршалак канфедэрацыі
Фабрыцы Людвік, генерал-ад ’ ютант
Лабаржэўскі-Лада Ігнат, маёр
Крыніца: Аддзел пісьмовых крыніц Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква). Ф. 2. Спр. 14. Арк.1-57.
Пераклад з польской мовы, падрыхтоўка да друку старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук Яўгена Анішчанкі
Архівы і справаводства. 1999. № 2-6.