Беларусь на відарысах рускіх землямераў

Беларусь на відарысах рускіх землямераў XVIII ст.

У XVI11  ст. галоўным спажыўцом картаграфічных відарысаў той або іншай мясцовасці з’яўляліся розныя адгалінаванні дзяржавы. 3 улікам пасады асобы, картаграфічныя помнікі часта і нечакана знаходзяцца в прыватных калекцыях, сярод бумаг справаводскай перапіскі.

Ва ўмовах цэнтралізаванага самаўладдзя шматлікія, у тым ліку і картаграфічныя назіранні, выконваліся шляхам калектыўных справаздач падначаленых судова-адміністрацыйных устаноў. Большасць тагачасных картаграфічных выяў ананімная і не таму, што іх аўтары наўмысна хавалі свае прозвішчы. Саноўныя асобы, кіруючыя праектамі, у кар’ернай заўзятасці, нярэдка прысвойвалі аўтарскія правы, асабліва, калі мелася магчымасць паднесці відарыс падуладнай тэрыторыі на царское імя.

Таму сістэматызацыю наяўных картаграфічных помнікаў стрымлівае складанасць архіўных пошукаў. Апошнія патрабуюць кваліфікаваных ведаў аб паходжанні адпаведных крыніц, спецыфічнай мовы іх апісання і аздаблення, выяўлення сапраўдных аўтараў, іх жыццёвага лёсу і поглядаў. Амаль па крупінках прыходзіцца рэстаўрыраваць і пачатковыя крокі картаграфічнай службы paciйicкіх улад адразу пасля далучэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі на выніках першага надзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.). На жаль, прасачыць яе станаўленне магчыма ў асноўным па прыкладзе Пскоускай (з 1776 г. - Полацкай губерні ў складзе выдзеленых беларускіх правінцыяў). У рад Кацярыны 11 загадзя да першага падзелу планаваў картаграфічнае апісанне анексуемай тэрыторыі дзеля нагляднага аснашчэння сваіх вярхоўных правоў і першапачатковых мерапрыемстваў (замацавання зямельных падараванняў, арганізацыі мытна-паштовай службы, будоўлі крэпасей і стратэгічных дарог, кіраўніцтва падаткавымі рэсурсамі і г.д.) Ужо ў агульным сакрэтным наказе пскоўскаму губернатару М. М. Крачэтнікаву і магілёўскаму М. В. Кахоўскаму ад 28 мая 1772 г. даручалася скласці «карты с означеніем уездов или поветов, мест и городов, дабы лучше известны сделались вам вверенные места».

Адпаведныя карты лічыліся неад’емным элементам агульнага (так званага камеральнага) апісання тэрыторыі і таму выконваліся адначасова з першым на Беларусі падушным улікам падатковага насельніцтва, іншых даходных крыніц дзяржавы. Больш таго, фізіка-геаграфічная харатарыстыка мясцовасці ў ідэалогіі дзяржаўных кіраўнікоў лічылася ўплывовым фактарам на працаздольны і плацежаздольны стан падданых, што надавала картам ролю сродка па эфектыўнаму кіраванню апошнімі. Таму карты суправаджаліся тэкставымі апісаннямі абшараў (камеральнымі або тапаграфічнымі заўвагамі), аздабляліся малюнкамі ландшафтаў, афармляліся ўмоўнымі абазначэннямі (для прыкладу гл. малюнак).

Пасля 1772 г. адпаведная картаграфічная служба фарміравался шляхам цэнтралізаванага ўкамплектавання чарцёжных аддзяленняў пры губернскх канцылярыях. Знаходжанне З. Чарнышова, першага беларускага генерал-губернатара, на пасадзе прэзідэнта ваеннай калегіі Сената спрыяла таму, што ваенае ведамства стала мапапольным кадравым гадавальнікам патрэбных землямераў. Акрами сямі спецыяльна дасланых тэхнікаў з сістэмы Межавой канцылярыі, Кацярына II дазволіла 3. Чарнышову браць неабходных людзей з «будущих в тех местах воинских команд». 3 ліку першых землямераў Кацярыны II вядомы скупыя даведкі з фармулярных спісаў толькі на некаторых асоб. Але і яны маюць каштоўнасць.

Губанаў Сцяпан Іванавіч. 13- гадовым хлапчуком у 1765 г. паступіў у кадэцкі артылерыйскі інжынерны корпус, потым у званні падпаручніка ў 1771 г. трапіў у землямерны штат Межавой экспедыцыі Сената. 9 ліпеня 1772 г. быў накіраваны на Беларусь, 3 утварэннем Полацкага намесніцтва (1778 г.) ён стаў Люцынскім павятовым землямерам, дзе выслужыўся да капітана і тытулярнага саветніка ( 1797 г. ЦДГА Беларусі, ф. 1437, с. 1350, л. 12-14). Пры службовай атэстацыі вылучаўся «особливою усердностию», з якой выконваў даручэнні розных камісій (ЦДАСА, ф.248,воп.82, спр. 6781,л. 451). 3 першых дзён далучэння Беларусi ў распараджэнне Магілёўскага правіцеля для сочинения карт и планов», па распараджэнню генерал- пракурора Ceната князя А. Вяземскага, быў накіраваны Мікалай Рыгоравіч Несцераў. Апошні ў 1760 г. выйшаў с Сухапутнага шляхецкага корпуса . Званне паручніка атрымаў у 1766 г. у Бутырскім пяхотным паклу, а праз месяц службы –і атэстат другакласнага землямера Межавой экспедыцыі, з каторым служыў у Маскоўскай губернскай канцылярыі (1770 г.) У кастрычніку 1772 г. ён апынуўся пры камандзе М. Кахоўскага.

Кадэтам лейбгвардзейскай бамбардзіровачнай роты ў 1771 г. пачыналася каръера Івана Васільевіча Ціхменева. Ужо паручнікам ён у 1768 г. стаў землямерам Маскоўскай губернскай канцылярыі і па царскаму ўказу з атэстатам другакласнага землямеpa 14.07.1772 г. прыдадзены ў распараджэнне М. Кахоўскага. У гэты ж у Магілёў прыбыў і  другакласны землямер Мардзьвіннў Марк Емельянавіч. Да звання паручніка яму спатрэбілася праслужыць сем гадоў (з 1760 г.) у артылерыйскім інжынерным кадэцкім корпусе, год—штык-юнкерам пры Шлісельбургскм гарнізоне і два гады землямерам Межавой канцылярыі, з 1768 г. (ЦДАСА, ф. 248, воп. 84, спр. 6843, л. 228-233).

ІІершым Пскоўска-Полацкім губернскім землямерам стаў секунд-маёр Якаў Фёдаравіч Сіверс. Пра яго вядома толькі, што ён памёр прыблізна ў маі 1781 г. і меў пэўнае сваяцтва з пскоўска-наўгародскім намеснікам Я. Я. Сіверсам, вядомым сваімі антыпрыгонніцкімі поглядамі. Я. Ф. Сіверсу непасрэдна падначальваўся землямер падпаручнік Андрэй Варсобін, выхадзец з Наўгародскага намесніцтва. На Беларусь ён трапіў па хадайніцтву свайго дзядзькі С. Ф. Ларына, які служыў калежскім асэсарам у Магілёве. Варсобін памёр у 1777 г. хутка пасля следства валдайскага суда за хабар, “обиды и притеснения” казённых сялян (ЦДАСА, ф. 248, воп. 84, спр. 6845, л. 230). Службовае становішча дазваляла многім землямерам злоўжываць пасадай пры межаваннях зямель, а пры заступніцтве непасрэдных начальнікаў –пазбягаць крымінальнай адказнасці.

Практычна гэтымі сіламі і абмяжоўваўся першапачатковы склад беларускіх губернскіх чарцёжных. Паводле штата ад 1773 г. з 290—300 чыноўнікаў пры магілёўскай і пскоўскай губернскіх канцылярыях знаходзілася па аднаму першакласнаму і аднаму другакласнаму землямеру.

Першы атрымліваў 350 руб., чым фактычна быў прыраўнаваны да ваяводы (кіраўніка правінцыі), але функцыянальна належыў ад апошняга пры атрыманні зыходных даведачных матэрыялаў і дапамогі пры стварэнні картаграфічных праектаў (ЦДАСА, ф 248, воп.45, спр.3939, л. 583. Ф.12, спр. 159, л. 120). Пры такім мізэрным штаце, пад націскам катэгарычных патрабаванняў непасрэдных ваенаначальнікаў і далёкіх саноўнікаў, землямеры ж такі выконвалі велізарны аб’ём працы, патрабуючай перыядычных раз'ездаў, уласных рэвізій, рэгакансцініровак, вымярэнняў, пісьмаводства і г. д.

Не дзіўна таму, што яны імкнуліся перакласці атрыманне зыходных матэрыялаў аб мясцовасці на павятовыя суды. Недакладнасць першапачатковых дадзеных прыводзіла да бюракратычнага кругавароту бумаг, стрымлівала картаграфічныя працы і абумоўлівала пэўную якасць апошніх.

Найболыц хутка, з нагоды вызначэння межаў захопленых зямель, расійскія ўлады праводзілі ўлік усходнобеларусіх насельнікаў. Пры гэтым афіцэры-рэвізоры карысталіся тарыфамі падымнага налогаабкладання ваяводстваў і паветаў, з каторых яны рабілі «реестры» населеных пунктаў, маёнткаў і іх уладальнікаў (ЦДГА Беларуси, ф. 3267, с. 52, л. 29—30, 71—73). 3 7.10.1772 г. гэтыя геаграфічныя наказальнікі рассылаліся землеўладальнікам для запаўненнн патрэбнымі статыстычнымі дадзенымі і гаспадарчымі заўвагамі. Такім шляхам землямеры атрымоўвалі першапачатковы матэрыял у справе картаграфавання зямель. Некаторыя звесткі яны ўдакладнялі на месцах разам з кіраўнікамі ўліковых каманд. У верасні 1772 г. Я. Ф. Сіверс атрымаў друкаваную карту Пскоўска-Магілёўскай губерняў, на якую землямеры наносілі граніцы правінцый і запаўнялі атрыманымі рэвізскімі дадзенымі.

26.08.1772 г. сачыненне карты мяжы паміж Полацкім і Віцебскім ваяводствамі, разам с рэвізіяй месца, было ўскладзена на падпалкоўніка, будучага Полацкага каменданта. Я. Мейснера і прэм’ер -маёра Белакапытава: 25 верасня А. Варсобін зрабіў карту граніцы Дзвінскай правінцыі і пачаў наносіць на агульную карту населеныя пункты. Тады ж С. Губанаў разам з брыгадзірам М. Ланскім, пазней прызначаным дырэктарам камерных, спраў, складаў карту Віцебскай правінцыі па леваму берагу Дзвіны. Паводле рапарту ад 20.10. 1772 г. сам Я. Сіверс маляваў «внутренность» на карце Полацкай правінцыі (ЦДГА Беларусі, ф. 3267, с. 52, л 12, 49- 61).

3 сярэдзіны кастрычніка карты правінцый пачалі зводзіць у агульныя або геаграфічныя карты губерняў. Найбольш хутка гэта рабілі на Магілёўскую губерню дапамогай нейкага афіцэра-кватэрмайстара Генеральнага штаба, каторага 3. Чарнышоў перавёў у распараджэнне М. Крачэтнікава ў канцы канцы лістапада — пачатку снежня ( Ч0ИДР, м. 1863. Кн. 4. С. 17). Паводле справаздачы ад 21.01.1772 г. З. Чарнышоў чакаў Я. Сіверса “с сочиненною ныне трем провинциям картою» (ЦДГА Беларусі, ф. 3367, спр. 52, л. 289), якую атрымаў 16.01.1773 г. (ЧОИДР, с. 48). Тады ж намеснік запрасіў планы губернскіх і павятовых гарадоў “”в «том віде как они... есть», праекты крэпасей са сметамі раскватэраваных батальёнаў. Гарадавыя планы мелася выкарыстаць для рэгулярнага будаўніцтва. Копіі іх выдаваліся магістратам. Забудовы дазваляліся толькі «по чертежу плана», а свабодныя ўчасткі даручалася прадаць. Той, хто ўзводзіў каменныя пабудовы па плану, вызаляўся на 5 гадоў ад ваеннага пастою (CРІО, СПБ, I874.Т. 13. С. 244). Гэты прымус меў пэўны эфект.

Невядома, ці захаваліся навогул тыя першыя карты правінцый і губерній. Трохмесячны тэрмін выканання хутчэй за ўсё не мог дазволіць жменьцы землямераў адлюстраваць і лакалізаваць 11370 населеных пунктаў па беларускіх правінцыях Пскоўскай і 5 тыс. — па Магілёўскай губерні. Акрамя таго, рэвізія 1772 г. улічыла больш 140 манастыроў і кляштараў. Нарэшце, невядомы і маштаб карт, а г. зн. і іх паўната.

Новы этап картаграфавання  Беларусі звязаны з царскім указам ад 22.07.1773 г. аб падзеле правінцый на паветы. Разгpaнічэнне правінцый на новыя адміністрацыйныя адзінкі суправаджалася апісаннем паветаў. Дадзеныя аб колькасці вясковых паселішчаў, мястэчак, манастыроў, касцёлаў, цэркваў, карчэм і г. д. падаваліся павятовыімі камісарамі на працягу 1774 г. 26 верасня 1774 г. першы дэпартамент Сената даў двухтыднёвы тэрмін на стварэнне дарожнай карты Пскоўскай губорні з паказаннем адлегласцяў паміж губорнскімі і павятовымі цэнтрамі,  атаксама «знаменитых» урочышчаў, рэк, сёл, перапраў (ЦДГА Беларусі, ф. 3352, с. I, л. 121, 165, Ф, 2460, с. 2.л.97). Дарожная карта складалася ў маштабе 500 сажэнь па 10 вёрст», або 1:420000. Практычна такі ж маштаб мела і чарговая губернская карта, паколькі Я. Сіверс наносў на яе запатрабаваныя элементы наменклатуры. Губернскую карту З. Чарнышоў атрымаў ад Я. Сіверса 19. 11. 1774 г., а ў канцы 1775 г. вярнуў яе да выпраўлення  ўдакладнення граніц (ЦДГА Беларусі, ф. 1437, с. 2, ЧОІДР, С. 31, 34).

Скупыя запісы ў перапісцы землямераў сведчаць, што павятовыя карты«понесходствуне могутбыть основательными) (ЦДГА Беларусі, ф. 1437, с. 1, л. 2). Незадаволенасць заказчыкаў несупадзеннем картаграфічных выяў вымагала адзінай методыкі стварэння апошніх. Таму паштовыя дарогі землямеры сталі вымяраць інструментам і наносіць на планы ў маштабе 500 сажэнь у дзюйме 1:42000). Стварэнне спецыяльных дарожных карт, такім чынам, азначала пераход да буйнамаштабнага картаграфавання, а інструментальныя здымкі злучаліся з падрабязным тапаграфічным апісаннем мясцовасці. Паводле ўказа ад 1.04.1780 г. аб сачыненні паштовых карт Полацкай губерні абапал здымаемых шляхоў на дзве вярсты (1,06 км.) землямеры візуальна фіксіравалі «какая земля чернозем или пещаная, боровыя места или болотистыя» (ЦДГА Беларусі, ф. 1437, с. 8, л. 2. 4). Асаблівая ўвага пры гэтым удзялялася якасці глебы і наяўнасці лясоў, бо ад таго залежыла вызначэнне сіл і сродкаў па рамонту і падтрыманню прапускной здольнасці шляхоў зносін.

Своеасаблівым вянцом працы першых землямераў новаствораных губерняў Беларусі сталі Атласы 1777 г., каторыя зараз захоўваюцца ў архівасховішчах Масквы і Санкт-Пецярбурга. Выконваліся яны ў камплекце агульнай (Генеральнай) карты губерні, павятовых карт і планаў гарадоў. Суправаджаліся яны Апісаннямі губерняў «с историческими и географическими примечаниями». Наяўнасць гiсторыка-геаграфічных апісанняў з падрабязнай характарыстыкай прыродных асаблівасцяў і сацыяльных з’яў губерняў спакушае даціраваць з’яўленне адзначаных крыніц у сувязі з сенацкім указам ад канца лістапада 1777 г. аб стваранні губернскіх атласаў (ПСЗРИ 1, Т.20. № 14671), а таксама стварэннем Тапаграфічнага камітэта пры Акадэміі навук, які ў той жа 1777 г. распрацаваў план агульнага апісання імперыі. Аднак гэта не зусім так.

Яшчэ 1 студзеня 1777 г. полацкі губернскі землямер Я. Сіверс склаў “географическое описание” г. Полацка ў якасці ўзорнага пры стварэнн іншых аналагічных твораў па Полацкай губерні. 3 7.03.1777 г, губернатар Аляксей Васільевіч Нарышкін усклаў сачыненне геаграфічных або тапаграфічных апісанняў на павятовых камісараў (ЦДГА Беларусі, ф. 3352 с. 2. л, 20 адв., 38 адв.). Праз 10 дзён камісар Віславух ужо даслаў Я. Сіверсу апісанне ІІолацкага павета. Нельга сумнявацца ў тым, што абагульненне зыходных матэрыялаў па астатніх паветах знходзілася ў руках губернскага землямера.

11 жніўня 1777 г. З. Чарнышоў даслаў у Сенат генеральныя карты Полацкай і Магілёўскай губерняў, карты “спеціальные каждого в оных уезда» з ведамасцямі аб дваранах і колькасці насельніцтва – г.зн. Атласы (ЦДАСА, ф. 15, с. 763, л. 17). Пазней 10 кастрычніка туды ж паступілі і планы гарадоў «старого и нового строения». Згаданыя выявы зроблены ў маштабе 1:210000). за выключэннем некоторых карт Полацкай губерні, каторыя маюць маштаб 1:420000. Аналіз іх патрабуе спецыяльиай увагі. Неабходна толькі зазначыць, што праект стварэння Атласа Полацкай губерні выконваўся яўна па ініцыятыве губернатара, сапраўднага камергера царскага двара А. Нарышкіна, загадзя да выхаду адпаведнага сенацкага ўказу. Вiдаць, ягоная ініцыятыва была падтрымана генерал-губернатарам 3. Чарнышовым. каторы даручыў зрабіць тое ж і па Магілёўскай губерні. Адзін з экземпляраў Атласа беларускіх губерняў прызначаўся асабіста Кацярыне II, бо знаходзіўся ў яе кабінеце

Практычна усе згаданыя картаграфічныя відарысы беларускіх зямель ствараліся дзеля даведачных мэт царскай адміністрацыі і ў гэтым сэнсе яны складаюць частку тагачаснай афіцыйнай навукі дзяржавазнаўства (камералістыкі). За знешне энцыклапедычным характарам картаграфічных выяў хаваецца іх сапраўднае прызначэнне — служыць сродкам тэрытарыяльнай экспансіі і адміністрацыйна-паліцэйскіх мерапрыемстваў царскай адміністрацыі. Здольнасці стваральнікаў карт і планаў выкарыстоўваліся і дзеля амбіцыёзных мэтаў давераных саноўнікаў царскага двара.

Яўген АНІШЧАНКА

навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі

Навіны Беларускай акадэміі. 9—кастрычніка 1992 г.