Прававыя формы самадзейнасці месцаў ...
- Подробности
- Опубликовано: 09.02.2016 22:36
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 757
Я. К. Анішчанка
Дацэнт Iнстытутапарламентарызму іпрадпрымальніцтва
ПРАВАВЫЯ ФОРМЫ САМАДЗЕЙНАСЦІ МЕСЦАЎ НА МАГДЭБУРСКІМ ПРАВЕ Ў СЯРЭДНЯВЕЧНАЙ БЕЛАРУСІ
У гістарычнай навуцы не існуе адзіных ацэнак наконт колькасці, крытэрыяў кваліфікацыі сеткі гарадскіх пасяленняў (месцаў-гарадоў і мястэчак) і ўвасаблення іх прававога аблічча ў сярэднявечны перыяд гісторыі Беларусі. Гэта тычыцца і разумения прававога становішча месцаў на магдэбурскім (нямецкім або хелмінскім) праве, якое звязана з прадастаўленнем ім судовага самакіравання і вывядзеннем іх з-пад юрысдыкцыі вялікакняскіх намеснікаў і дзяржаўцаў.
Самы просты падыход у вырашэнні пазначаных пытанняў агучыў 3. Капыскі, паводле якого магдэбургскае права ў Вялікім княстве Літоўскім уяўляла аднастайную сістэму арганізацыі гарадскога самакіравання, хаця, на яго думку,“іскі феадалаў да мяшчан разглядаліся на падставе Статуту, а іскі мяшчан да феадалаў — згодна з магдэбургскім правам” [6, с. 132]. Згодна с 3. Рымашэўскім, нямецкае права мала ўжывалася ў месцах таму, што яны неістотна адрозніваліся ад вёсак [9, с. 75]. В. Антановіч наадварот, пісаў, што ўвядзенне нямецкага права ў BKJI тычылася выключна гарадоў, а ў сельскай мясцовасці, або ў гродскіх судах, ужывалася мясцовае права [3, с. 66]. Разам з тым, спецыяльныя доследы дэманструюць, што магдэбурскае самакіраванне ўкаранялася на Беларусі марудна з Захада на Ўсход, і таму яго наданне на практыцы не азначала аўтаматычнае скасаванне мясцовых старадаўніх прававых традыцый.
Пачынаючы ад прывілея аб наданні магдэбургіі Берасцю (1390 г.), яно затым суіснавала с «паспалітым правам», абагуленым у трох Статутах Вялікага княства Літоўскага. Гэта выяўляецца ў судах па спасылках жыхароў Берасця на адпаведныя крыніцы [6, с. 127, 174] і патрабаваннях самога гаспадара ў 1565 г., аб тым, каб «еже тым статутом новым судилися и справовалися все станы однаким порядком (...) перед врядники на суды от нас высажоными» [1, с. 139].. Гэтыя Статуты служылі асновай юрысдыкцыі і ў дачыненні да мяшчан непрывілеяваных месцаў.
Мяшчане месцаў на магдэбургскім праве маглі таксама, паводле Ш Статута, падпарадкоўвацца “агульнаму” праву, калі выказвалі на гэта згоду. Арт. 35 раздзелу Ш гаварыў, што ў спрэчках паміж шляхтай і мяшчанамі суды месцаў на магдэбургскім праве, «не майдебурским але сим статутом шляхте з мещан суд и справедливость вшелякую чинити повинни будуть” [2, с. 182]... Судовая устава г. Оршы 1621 г., зацверджаная праз два гады Жыгімонтам Ш Вазам, сцвярджала, што жыхары месца ўзялі сабе за узор кароннае права іСтатут Літвы За паклёпы і фальшывыя прысягі яна карысталася нормамі111-га Статута. Але разлікі з шынкарамі, святочныя дні, вольныя ад працы, яна рэгулявала паводле старадаўняга звычаю з наступным тлумачэннем: “Иже се в месте оршанъским обывателе места сего Русь, маследоине суть старожитное религии закону греческого, послушенъства церкви всходнее, мечи которыми отчасти найдутся люди римского закону» [5, с, 39]..
У некаторых нрывілеяваных прыватных месцах з прадастаўленай ім магдэбургіяй, правасуддзе адбывалася на падставе статутавага права. Пра гэтасведчыць выдадзеная ў 1662 г. устава Багуслава Радзівіла для г. Слуцка. Уладапьнік месца пастанавіў, што яго замкавы суд меўся судзіць паводле III Статута ВКЛ, акрамя спраў аб спадчыне, якія падлягалі нормам магдэбургскага права [4, с. 172].. Такую норму Радзівіл выдаў праз дзесяць гадоў пасля новага надання месцу магдэбургскага права, падцверджанага ў 1653 г. соймам. Князь жа Міхал Казімір Радзівіл, вызначаючы ў 1654 г. нясвіжскім мяшчанам іх падатковыя льготы, пастанавіў прымаць апеляцыі з Нясвіжскага княства на замку у Нясвіжы паводле магдэбургскага права, а не Статута BKJI. Потым, праз тры гады ў 1657, ён выдаў універсал, у якім наказваў свайму намесніку не судзіць мяшчан у замкавым судзе [7, с. 42-43]..
У прывілеяваных месцах мы даволі часта сустракаемся ўдакументах і са старымі судовымі практыкамі, якія дапаўнялі ў той ці іншай ступені самадзейнасць гараджан на падставе магдэбургій. У XVI ст. мы сустракаем у Горадні вядомы копны суд разам са “старою метрыкай”, а ў першай палове XVII ст. “капа”, як старадаўняя праява прававой самадзейнасці жыхароў, існавала ў Слоніме (1611 г.) і ў Слуцку (1620 г.) [8, с. 62-63]...
Як відаць, праватворчасць шэрагу месцаў Вялікага княства Літоўскага не зводзілася да аднастайнай самадзейнасці на падставе запазычанага магдэбурскага права, а выражалася ў яго сінтэзе з агульнапрынятым паспалітым правам Статутаў і мясцовымі звычаямі.
- АЗР,т. 111, №38.
- АЛРГ, т. I, № 15.
- Антонович В. Исследования о городах в юго-западной России по актам 1432-1798 гг. //Архив Юго-Западной России, т. 1, ч. V, Киев, 1870.
- Грицкевич, А. П., Частновладельческие города Белоруссии в XVI-XVII
вв., Минск, 1975.
- Грицкевич А. П.. Социальная борьба горожан Белоруссии XVI- XVII вв. Минск, 1979.
- Копысский 3. И.. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. Минск, 1975.
- Копысский 3. И.. Магдебургское право в городах Белоруссии // Советское славяноведение, 1972, № 5; яго ж. Социально-политическое развитие городов..., с. 127.
- Орловский. Гродненская старина, ч. I, Гор[од] Гродна, Гродна, 1910; Таксама: 3. Копысский. Магдебурское право..., с. 37.
- Rymaszewski Z. Miejskosc czy wiejskosc prawa niemieckiego w Polsce // Zeszyty Naukowe UL, Nauki Hum.-Spol., seria 1, z. 69, s. 75.
Политико-правовые и философские проблемы суверинитета: тезисы докладов Республиканской научной конференции (Минск, 23-24 ноября 2012 года). В 2 ч. Ч. 1/Институт парламентаризма и предпринимательства, Кафедпа политологи.—Минск: Иппокрена, 2012.—с. 2-3