Праект Генеральнага межавання заходніх губерняў...
- Подробности
- Опубликовано: 08.02.2016 13:09
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1070
Я. К. Анішчанка. Праект Генеральнага межавання Заходніх губерняў Расійскай імперыі ў першай палове XIXст.
Спосабам існавання памешыцкага землеўладання з`яўлялася церазпалосіца, або неразмежаванасць сялянскіх і дваранскіх (фальварковых) угоддзяў. З гэтага вынікае цікавасць да гісторыі межаванняў, спроб заканадаўчай іх падрыхтоўкі і рэалізацыі на далучаных да Расійскай імперыі беларускіх земляў.
Упершыню адкрыта аб неабходнасці суцэльнага, або генеральнага, межавання тэрыторыі губерняў, створаных па выніках другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай, у красавіку 1800 г. загаварылі павятовыя маршалкі Літоўскай губерні1. Размежаванне памешчыцкіх зямель абгрунтоўвалася імі шкодным уплывам маёмасных спрэчак на прадукцыйнасць земляробства, бо з-за “распрей немало земли не обрабатывается и остается втуне”, --гаварылі яны. Невядома, пры чым тут быў урад, але той адгукнуўся на гэтю прапанову з уласнай мэтай—шляхам суцэльнага вымярэння і рэгістрацыі вызначыць памеры захопаў казённых зямель суседнімі памешчыкамі. 9 студзеня 1801 г. Павел 1 распарадзіўся пачаць межаванне з Літоўскай губерні, далучыўшы 16 студзеня пад дзеянне ўказа і Мінскую губерню. Для рэалізацыі мерапрыемства планавалася стварыць асобную межавую кантору з землямераў, якія ведалі польскую мову. Аднак на запраектаваныя 30 штатных месцаў адгукнуліся толькі 22 тэхнікі, у асноўным тыя, хто ў 1783-1785 гг. займаўся межаваннем Полацкай і Магілёўскай губерняў2. 18 чэрвеня 1801 г. ажыццяўленне задумы было прыпынена ў сувязі з рэарганізацыяй губернскага дзялення. Урад вырашыў папярэдне ўрэгуляваць судовыя працэсы па памешчыцкіх уладаннях, каб яны не спынілі поспех агульнай справы і каб не ўскладваць межавыя выдаткі на адных дзяржаўных сялян.
Таму межаванне памешчыцкіх уладанняў царскі ўрад у 1810 г. перадаў у рукі мясцовага дваранства з захаваннем норм Статута Вялікага княства Літоўскага3. Знамянальна, што ўказам ад 5 кастрычніка 1811 г. цар забараніў выбіраць у межавыя суды так званых літоўскіх губеняў, у тым ліку і Гродзенскай, членаў гродскіх і земскіх судоў, бо з іх перамяшчэннем “остановится уголовное судопроизводство важнейшее и колодники (арыштанты—Я. А.) подвергнутся изнурению”4. Так межаванне трапіла межавым судам, цалкам складзеным з дваран, якія заняліся далейшым раскраданнем зямель дзяржаўнай вёскі. Ва ўрадзе сталі ўсведамляць, што захаванне межавых судоў азначае некантралюемае абеззямельванне дзяржаўнага сялянства суседнімі памешчыкамі, стр.43 спрыяе непажаданаму павелічэнню і ўмацаванню “польскага” земяеўладання, падрывае аўтарытэт царызму ў сялянскім асяроддзі.
На падставе правілаў генеральнага межавання ўсходнебеларускіх губерняў урад тэрмінова падрыхтаваў новы праект межавання, які 12 студзеня 1831 г. разаслалі для папярэдняга абмеркавання на месцы. Яго разглядалі амаль год. У данясенні ад 15 ліпеня 1832 г. віленскі губернатар прапаноўваў замяніць дакументальную праверку сапраўднасці валодання зямлёй даўнасцю правоў на яе. Даўнасць ён адлічваў з 1794 г., або з часу канчатковага далучэння велікакняжацкіх зямель да імперыі. Канфіскацыі ў казну лішкаў звыш 8 дзесяцін на рэвізскую душу за няслушныя спрэчкі і захопы адхіляліся з-за пагрозы абеззямельвання саміх сялян. Бо, як сцвярджаў губернатар, многія памешчыкі здаюць сваю зямлю ў арэнду вольным людзям, а ўся ўласнасць мноства шляхты складаецца з адных сялянскіх надзелаў. У першым выпадку зямельная знаць магла незаслужана страціць вялізную долю свайго багацця, а ў апошнім адрэзкі балюча закраналі сялянства. За знешняй заклапочанасцю сялянскімі інтарэсамі хавалася імкненне пазбавіць зямлі чыншавую шляхту, якая арандавала ўгоддзі без пісьмовых кантрактаў.
Мінскі губернатар А. Ф. Дрэбуш у сваім прадстаўленні ад 8 жніўня 1832 г. раіў прымусіць памешчыкаў прад’явіць дакументальныя доказы на права валодання зямлёй з 1810 г., або з часу заснавання межавых судоў. На апратэставанне, або апеляцыю, адводзілася толькі 6 тыдняў. Неапратэставаныя да 1810 г. захопы не падлягалі разгляду, а лішкі звыш 8-дзесяціннай нормы не паступалі ў канфіскацыю. Захопам лічылася прысваенне зямлі 5 часу падачы іску. Такі захоп штрафаваўся ў суме 50 кап. за 1 дзесяціну да дня канчатковага рашэння судовага месца, а не за кожны год прымусовага трымання. Судовыя выдаткі прадугледжвалася пакрыць за кошт пошлінных збораў за выдачу зямельных планаў: па 6 кап. з памешчыкаў, а ў казённых маёнтках — з іх даходаў5. Свае прапановы губернатар суправаджаў асобнымі думкамі старшынь палат губерні, якія пярэчылі супраць тэрміну апратэставання судовых прысудаў. Яны раілі знішчыць іскі, якія 10 год пасля 1810 г. не былі зацверджаны ўладай.
Гродзенскі губернатар М. М. Мураўёў паведамляў аб аднадушным ухваленні мясцовым начальствам прапанаваных правіл для межавання губерні, якая “особенных местных прав не имеет”. Аднак, выконваючы абавязкі губернскага прадвадзіцеля дваранства, Баранецкі адхіляў падушна-рэвізскі прынцып падзелу спрэчных зямель паміж казной і памешчыкамі за яго нявыгаднасць дваранам. Гэтае меркаванне губернатар суправаджаў заўвагай у тым сэнсе, што Гродзенская губерня “ничем не отличается” ад ужо размежаваных, што існаванне межавых судоў “вредно в общем смысле службы”, што кіруюцца яны вузкасаслоўнымі інтарэсамі. У цэлым жа апытаныя губернатары выказалі адмоўныя адносіны да вынікаў дзейнасці межавых судоў з-за зямельных страт казны, да таго ж санкцыянаваных самім урадам пры перадачы межавой справы ў рукі мясцовага “польскага” дваранства, выявіўшага сваю нелаяльнасць пад час паўстання 1830 г. Становішча схіляла ўрад да русіфікацыі агульнаграмадзянскага заканадаўства, з чаго нельга было выключыць і межавую частку.
Атрыманыя з месцаў заўвагі і прапановы паступілі ў межавы дэпартамент Сената, дзе да 1834 г. склалі інструкцыі межавым канторам па размежаванню Віленскай, Мінскай, Гродзенскай, Падольскай, Валынскай і стр. 44 Кіеўскай губерняў (283 параграфы ў 36 артикулах) і інструкцыі землямерам (24 раздзелы ў 217 артыкулах)6. 3 гэтага агромністага праекта варта звярнуць увагу на некаторыя палажэнні.
Заканадаўцаў асабліва цікавіў перавод мясцовых зямельна-падліковых адзінак у рускія дзесяціны з улікам маючага адбыцца вылічэння межавых даходаў ад плошчы абмежаваных канторай маёнткаў. Чыноўнікі адзначалі, што межавыя суды карысталіся літоўскай валокай (33 моргі), а лішнія па хелмінскаму, або польскаму, вымярэнню 3 моргі адчужалі на карысць памешчыкаў. Пры гэтым дэпартамент спасылаўся на пастанову караля Жыгімонта (Сігізмунда) 1557 г. аб вымярэнні некаторых дзяржаўных уладанняў 30-моргавымі валокамі з далучэннем 3 моргаў пад вуліцы і сядзібы. Відаць, гэтыя 3-моргавыя лішкі царскія чыноўнікі і намагаліся пакласці ў аснову прэтэнзій да прыватнаўласніцкага саслоўя. Аднак яны тут жа заявілі, што гэтае каралеўскае распараджэнне не мае пастаяннай сілы, бо іншых ясных тлумачэнняў па дадзенаму пытанню ў метрыках імі не знойдзена. Таму высветліць сапраўдны памер і змест валокі мелася ў працэсе генеральнага вымярэння ўладанняў з адначасовай рэвізіяй папярэдніх зямельных актаў.
Усё гэта азначала, што вырашаць спрэчкі паміж казной і памешчыкамі належала абапіраючыся на старажытныя дакументы з адлюстраванымі ў іх нестандартным! памерамі валок — 30- і 33-моргавымі7. Калі зямельная плошча наогул была неакрэсленая, тады прапаноўвалася вымярэнне па ўрочышчах, а пры адсутнасці апошніх — па паказаннях сведкаў аб даўнасці сапраўднага валодання. Паколькі 400-гадовых старажылаў не магло быць, то лішкі звыш 30 моргаў у валоцы заканадаўцы пакідалі ў вымераным маёнтку або на карысць памешчыка. Сялян наогул не збіраліся дапускаць да апратэставанняў і рэвізіі. Для зручнасці надыходзячай люстрацыі дзяржаўнай вёскі зямельныя плошчы на межавых планах фіксаваліся ў валоках з пераводам іх у дзесяціны. Даўнасць уладальніцкіх правоў па ўжо абмежаваных (вымераных) маёнтках адлічвалася з 1810 г., а па нявымераных — з моманту адкрыцця генеральнага межавання.
Распачаць апошняе меркавалася з 1835 г. дзвюма межавымі канторамі, складзенымі з членаў ліквідаваных Саратаўскай і Вяцкай кантор. Тым не менш Сенат у лютым 1834 г. адмовіўся ад такой задумы, бо “вместе с переводом переселились бы в западные губернии все корни зла и беспорядков, расплодившиеся в сих конторах”. Лічылася, што пазбаўленыя сем’яў землямеры кінуць службу, а недахоп добранадзейных выканаўцаў асудзіць мерапрыемства на марнатраўства сродкаў. Аднак справа заключалася ў іншым. 24 чэрвеня 1840 г. цар выдаў указ аб адначасовым скасаванні дзейнасці Статута BKЛ і межавых судоў, якія дзейнічалі па статутных правілах. Царскі ўрад узяў за мэту знішчэнне прававых адметнасцяў раней далучаных тэрыторый. Межавому дэпартаменту даручалася распрацаваць новыя асобныя правілы аб генеральным межаванні заходніх губерняў імперыі на падставе правапрымянення агульнаімперскага заканадаўства. Згодна з пастановай сакрэтнага камітэта ад 23 сакавіка 1841 г., справы ліквідаваных судоў перадаваліся для вырашэння ў грамадзянскія палаты і павятовыя суды губерняў. Сенат раіў выконваць рашэнні межавых судоў да адкрыцця генеральнага межавання, але пад сваім наглядам у парадку апеляцыі незадаволеных — гэта значыць з магчымасцю іх рэвізіі і перавырашэння ўрадам. Нявырашаныя стр. 45 справы межавых судоў пры сумненнях павятовых судоў пакідаліся да таго ж генеральнага межавання, або агульнай рэвізіі. Пастановы межавых судоў, па якіх прадугледжваліся адчужэнні казённай зямлі, маглі выконвацца толькі праз павятовых землямераў — зноў-такі пад кантролем дзяржавы8.
Варта заўважыць, што ў чарговым праекце з межавога працэсу не выключалася мясцовае дваранства, але яго месца было вызначана наступным чынам. У 1841 г. межавы дэпартамент прапанаваў праект інструкцый будучага межавання, якія складаліся з трох аддзяленняў — абавязкаў землямера, судовай і распараджальнай частак. Паколькі існуючыя павятовыя суды запаўняліся ненадзейным “польскім” дваранствам, якому ўрад не давяраў пасля паўстання 1830—1831 гг., то з гэтай нагоды і прапаноўвалася аддзяліць суд ад выкананняў, прасцей кажучы — не адцаваць рэалізацыю межавання ў рукі мясцовых памешчыкаў. Пры гэтым заканадаўцы спрабавалі выблытацца з дылемы: на апратэставанне судовых рашэнняў прадугледжваўся год, тады як інструкцыя аб межаванні ўсходнебеларускіх намесніцтваў адводзіла 4 месяцы. На практыцы пры пропуску 4 месяцаў адчужаная па рашэнню межавой канторы зямля вярталася ранейшаму ўладальніку, калі ён апеляваў у межавую канцылярыю. Тая пасылала свайго землямера для знішчэння вызначанай мяжы. Новае рашэнне абрастала скаргамі ў Сенат, які выконваў рэвізію ўласным землямерам. У выніку бюракратычнай кругаверці вынішчаліся лясы, марнаваліся сродкі на пераафармленне дакументацыі і г. д. Каб скараціць валакіту, у новых правілах прадугледжвалася затрымліваць рэалізацыю рашэнняў на працягу года. Тым самым рэвізію спрэчак можна было выканаць без удзелу межавых інстытутаў, а дакладней — губернскімі ўладамі.
Складальнікі праекта адмовіліся ўключаць акты каралеўскай улады ў лік дакументальных доказаў землеўладання з-за магчымых фальсіфікацый і цяжкасцяў пры вызначэнні іх сапраўднасці. Аўтары раілі не выключаць дзяржаўныя ўладанні з канфіскацый лішкаў звыш 8 дзесяцін на рэвізскую душу, бо для царызму “все подданные равны”. Аднак лічылася, што амаль усе казённыя ўладанні знаходзяцца ў прыватнай арэндзе, у тым ліку і па царскіх падараваннях. Таму адрэзкі з арэндных уладанняў мелася выконваць толькі з асабістага дазволу цара з перадачай гэтых лішкаў у распараджэнне міністэрства дзяржмаёмасцяў. А ўжо яно мела права пакінуць адрэзкі арандатару або здаць іх у аброк.
Пачаць межаванне вырашылі з Віленскай і Падольскай губерняў сіламі дзвюх кантор у складзе 125 членаў кожная. Палявую партыю праектавалі з 10 чалавек. Кадры забяспечваў дырэктар межавога корпуса пад кантролем Сената. Кантора надзялялася функцыямі суда першай інстанцыі. Сферай яе кампетэнцыі з’яўляліся справы на межы ўладанняў, якія члены прысутнасці маглі вырашаць простай большасцю галасоў на працягу 6 тыдняў з дня атрымання дакументаў і іскаў. Кантора не магла перамяніць уласных рашэнняў і рэвізаваць прысуды іншых судова-адміністрацыйных інстанцый. Кантраляваць тое меўся спецыяльны пракурор канторы. Дзяржаўных сялян дапусцілі да апеляцый з той нагоды, што самавольнымі пратэстамі яны толькі перашкаджаюць поспеху межавання або спыняць яго.
У дакументальныя доказы браліся “геометрические инвентари, составленные по предписанию начальства коронными чиновниками” (магчыма, меліся на ўвазе даныя люстрацыі 1798—1801 гг. — Я. А ),планы, стр. 46 выдадзеныя царскай уладай, дароўныя граматы, іскі па якіх адбыліся, судовыя дэкрэты, міралюбівыя пагадненні, “купчие крепости совершенные при российском правительстве, да и те только, где сроку захвата не минуло 10 лет”. Дзесяцігадовая статутная даўнасць адлічвалася з моманту выдання маніфеста аб пачатку генеральнага межавання. Такім чынам, правадзейнымі рабіліся зямельныя акты, прызнаныя царскім урадам.
Землямерам забаранялася разбірацца з падараванымі царом уладанямі і прымаць на апошнія прэтэнзіі. Памешчыкам і сялянам загадвалася без пярэчання выконваць распараджэнні межавой канторы, а тая не магла дапускаць для адводу межаў дэпутатаў і павераных без пісьмовых паўнамоцтваў. Канфіскацыі зямельных лішкаў звыш 8-дзесяціннай нормы не прадугледжваліся ўжо ні па шляхецкіх, ні па арэндных дзяржаўных уладаннях. Інакш кажучы, межаваннем не збіраліся тасаваць існуючае фактычнае землеўладанне. Зямельныя плошчы прапаноўвалася вылічаць наступным чынам. Літоўская валока прыраўноўвалася да 19 дзес. 2010 сажняў з бакамі 90x1 шнур або ў 30 моргаў. Шнур складаўся з 23 трохаршынных сажняў, ворыўны морг — з 1587 квадратных сажняў (прыблізна 0,6 дзес.), а сенакосны — з 1452 сажняў9.
Гэты праект сустрэў процідзеянне обер-пракурора Сената Ф. П. Карнілава. Ён лічыў згаданыя меры валакітнымі для межавой практыкі, якія вызваляюць “неправую сторону” ад адказнасці і штрафаў. Захаванне юрыдычнай моцы за рашэннямі ліквідаваных межавых судоў азначала, на яго думку, увекавечыць несправядлівыя прысуды, не засцерагала сам царскі ўрад ад адказнасці за патуранне зямельных захопаў. Таму обер- пракурор раіў рэвізаваць не толькі справаводства межавых судоў, але і каралеўскія акты, дакументы з метрык BKJI, якія тады захоўваліся ў трэцім дэпартаменце Сената. Ён раіў выключыць дзяржаўныя ўладанні з ахульнага межавога працэсу, паколькі з 1839 г. дзяржаўная вёска падвяргалася люстрацыі міністэрствам дзяржмаёмасцяў.
Свой скептыцызм выказаў і інспектар люстрацыі Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці сапраўдны стацкі саветнік А.Ф. Арцымовіч. Ён нагадаў аб існаванні дзвюх згаданых валок і, зыходзячы з кнігі польскага аўтара Т. Чацкага, сцвярджаў, што Жыгімонт “велел наделять крестьянский двор в трех полях по 11 моргов” (33 моргі). Між тым ён беспаспяхова шукаў каралеўскую пастанову ў архівах, а “при сверке коморнических (так звалі землямераў у часы Рэчы Паспалітай. — Я. А.) планов увидел, что число волок на плане несходно с количеством разделенной между крестьянами земли” ўжо ў інвентарах. Няяснасць прынцыпаў зямельнага ўліку ў такім разе рабіла інвентары ненадзейнай крыніцай для вызначэння зямельных плошчаў, у тым ліку і памераў сялянскіх надзелаў для дакладнага іх падаткаабкладання. Ён лічыў, што межавыя суды пры вырашэнні спрэчак кіраваліся 30-моргавай літоўскай валокай, а лішкі (па аднаму моргу на кожнае поле або 3 моргі па трохпольнай сістэме земляробства), “признавая непринадлежащими казне, присуждали помещикам” ужо згодна з польска-хелмінскай сісгэмай падлікаў і вымярэнняў. Таму ён раіў вызначыць праз генеральнае межаванне памеры зямельнага абкрадання дзяржаўнай вёскі за ўвесь перыяд санкцыяніраванага ўрадам існавання межавых судоў. У такім выпадку дзяржаўную маёмасць належала межаваць на агульных пачатках. Стр. 47
Дзяржсавет на пасяджэнні 22 сакавіка 1843 г. рашыў перагледзець межавы статут імперыі з мэтай прыстасаваць некаторыя яго артыкулы да згаданых мясцовых асаблівасцяў. Паколькі разам з ліквідацыяй Статута BKЛ на заходнія губерні імперыі распаўсюджваліся агульнаімперскія законы, то не мела сэнсу выдаваць асобныя межавыя інструкцыі. Але межавыя інструкцыі тады падпарадкоўваліся агульнаграмадзянскаму судаводству, дзе дзейнічалі і павятовыя суды па выбарах польскіх дваран. У такім выпадку межавая дзейнасць урада трапляла пад кантроль іншаверных уладальнікаў. Што рабіць? Новы кіраўнік межавым корпусам М. Мураўёў у запісцы ад 29 снежня 1844 г. адхіліў падрыхтаваны праект межавання менавіта за адступленні ад дзеючага Зводу законаў імперыі. На яго думку, “весь вопрос заключается в том, каким образом ныне существующие законоположения о генеральном межевании применить к западным губерниям, допустив в оных изменения только в тех случаях, где это окажется необходимым по различным особенностям сих губерний в сравнении с теми, в коих произведено уже генеральное межевание, применив по возможности к западным губерниям инструкцию, изданную для межевания белорусских губерний”10.
Уся ягоная аргументацыя круцілася вакол думкі аб неабходнасці “еще больше сблизить” агульнаімперскае судаводства з рашэннямі межавых судоў. Обер-пракурор межавога дэпартамента 23 студзеня 1846 г. таксама адхіліў неабходнасць выдання асобных межавых інструкцый. Праз дзень ужо Сенат вырашыў правесці будучае межаванне на ўскраінах імперыі на падставе агульнага Зводу законаў, якія мелася дапоўніць толькі асобнымі межавымі правіламі “по местным обстоятельствам”. У якасці дапаўненняў карысталіся апошнімі царскімі ўказамі аб пошлінах (8 снежня 1841 г.), аб новым складзе межавой канцылярыі (24 ліпеня 1842 г.), аб секулярызацыі і землеўладкаванні прыходскіх цэркваў (25 снежня 1841 г.). Аднак у дакладзе цару аб прычынах непрыняцця праекта межавых інструкцый сенатары не ўпаміналі дадзеных указаў, што выклікала “недоумение” ў міністра юстыцыі, таемнага саветніка В. Паніна. На пасяджэнні 20 верасня 1846 г. Сенат вярнуў межавы праект у межавы дэпартамент “для соображения с новыми высочайшими повелениями, не стесняясь с ранее составленными правилами”.
Да справы падключылі міністэрства юстыцыі, якое не адважылася кранаць Звод законаў імперыі, змяняць артыкулы якога “было бы полезно не по местным обстоятельствам, а по общим для всей империи причинам”. Міністэрства вагалася адносна мясцовых асаблівасцяў вось чаму. Пропуск нават аднаго артыкула Зводу выклікаў сумненне, “следует ли весь свод применять целиком и к западным губерниям”. У гэтых адносінах яно бачыла дзве перашкоды. Увядзенне ў прысутнасць межавой канторы членаў па выбарах мясцовага дваранства пераўтварала кантору ў прыладу эгаістычных інтарэсаў памешчыкаў, паколькі апошнія “не беспристрастны, являются односторонними ходатаями”. Міністэрская камісія таксама лічыла, што “ежели назначать в межевую контору чиновников по выбору от дворянства, то явилась бы необходимость предоставить это право другим сословиям западных губерний, которых земли будут также межеваться”11. Як відаць, урад баяуся ізноў адцаваць межаванне пад нагляддрапежніцкага “польскага” дваранства, не жадаючы патураць ягонаму ўзбагачэнню, каб пазбегнуць сялянскіх хваляванняў, пратэстаў дробнай шляхты і рэфармавання ўвогуле выбарчай сістэмы.
Пасля гэтага праект пусцілі на чарговаму колу ўзгадненняў.Асабістае ўмяшальніцтва цара ў ліпені 1848 г. паскорыла толькі ўдакладненні некоторых фармальных бакоў прапанаванага ў 1841 г. варыянта. Упраўляючы межавым корпусам таемны саветнік Д. Маслаў у справаздачы ад 25 кастрычніка 1848 г. параіў правесці межаванне трыма канторамі. Прынамсі, дзеянні адной тычыліся Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў, а другой — Мінскай і неабмежаванай часткі ранейшай Беларускай (ЛепельскІ павет)12. 14 сакавіка 1849 г. згаданы праект спусцілі на месцы для атрымання меркаванняў адносна міжгубернскіх адрозненняў “климата, свойства почвы, народных обычаев... случайных причин”, ад якіх магло залежаць паспяховае правядзенне мерапрыемства. Безліч абставін прывяла да таю, што рэспандэнты не адшукалі спецыфічных прыродных адрозненняў паміж губернямі, але па-рознаму растлумачылі падрыхтаванасць падведамасных тэрыторый да прымянення правіл генеральнага межавання. Трэба прыняць пад увагу і распачатую абавязковую інвентарызацыю памешчыцкіх маёнткаў з дакладным вызначэннем сялянскіх надзелаў і павіннасцяў.
Першым 15 кастрычніка 1850 г. адгукнуўся гродзенскі грамадзянскі губернатар X. X. Ховен. Ён клапаціўся пра абарону інтарэсаў казны ў дачыненні да трэці зямель губерні, ужо раздадзеных або раскрадзеных памешчыкамі. Для рэвізіі захопаў ён раіў узяць інвентары часу каралеўскага праўлення. Інвентары мелася праверыць у працэсе палявых здымак. Губернскі землямер Панюцін ацаніў планы польскіх вольнанаёмных каморнікаў як ненадзейныя, “изготовленные без обозначения угловых величин, урочищ, полуденных линий”. Ён раіў скласці новыя планы ўладанняў па правілах рускай буйнамаштабнай картаграфіі.
Мінскі губернатар С. А. Херхеўмедаў у лісце ад 17 красавіка 1850 г. паўтарыў довады аб драбленні маёнткаў пад уплывам эксдывізарскіх судоў (займаліся падзеламі ўладанняў некрэдытаздольных уласнікаў. —Я. А.). Адмоўныя адносіны да згаданых устаноў распаўсюджваліся і на адпаведную дакументацыю, паколькі вольныя каморнікі ў час падзелаў угоддзяў “делали все что хотели”. Віленскі губернскі землямер К. Лявіцкі лічыў немагчымым кіравацца агульнаімперскімі межавымі правіламі таму, што “на местах неизвестно” (!) аб падзелах зямлі па колькасці рэвізскіх душ. Па яго сцвярджэнню, да скасавання Статута ВКЛ у заходнім краі ўладанні падзяляліся не па колькасці душ, а па ацэнцы даходнасці зямлі — г. зн. паводле інвентарных павіннасцяў з сялян. 3 таго вынікала парада дачакацца завяршэння суцэльнай інвентарызацыі маёнткаў. Лявіцкі гаварыў аб несправядлівасці адразаць лішкі звыш 8-дзесяціннай нормы ад многазямельнага ўласніка на карысць болын беднага суседа, а тым больш — у казну. I наогул, пісаў ён, рэвізскі спосаб размеркавання прыкладных зямель толькі расколе дваранства, паслужыць узбагачэнню адных за кошт другіх13.
30 лістапада 1850 г. М. Мураўёў абагульніў атрыманыя меркаванні і прадставіў іх у выглядзе заўваг да межавога праекта на заключэнне Сената. Пры гэтым ён упершыню прапанаваў распачаць межаванне з вясны 1852 г., пачынаючы з Віленскай губерні і паслядоўна пераводзячы адну кантору ў астатнія губерні. Межавыя выдаткі планавалася пакрыць за кошт здзельнай платы землямерам, скараціўшы апошнюю з 8 да 6 кап. за адну абмежаваную дзесяціну. Паколькі гэтыя сродкі не маглі паступіць адразу пры наяўнасці сялянскіх нядоімак, то першапачатковыя асігнаванні рабіла казна. Аванс належала пагасіць з межавых спрэчак, што ставіла мэтай прадухіліць супраціўленне мясцовага дваранства хуткасці межавання. Галоўным доказам правоў Мураўёў лічыў фактычнае землеўладанне. Апошняе ператваралася ў права ўласнасці па факту даўнасці бясспрэчнага валодання з моманту абвяшчэння маніфеста аб генеральным межаванні. Гэта азначала, што неабвешчаныя да маніфеста іскі аб захопах страчвалі сваё правамоцтва. Межавая кантора магла прымаць заявы аб захопах, калі ім не мінуў тэрмін даўнасці і калі справа знаходзілася пад разглядам грамадзянскай адміністрацыі і межавых судоў. У лік доказаў бралі сведчанні старажылаў, геаметрычныя інвентары і планы каронных чыноў, міралюбівыя здзелкі, зарэгістраваныя судамі, — словам, усе публічна-прававыя акты, прызнаныя ўладай.
У сукупнасці сваіх прапаноў Мураўёў меркаваў выканаць рэвізію дакументальных крыніц, па якіх дзейнічалі скасаваныя межавыя суды. Разгляд правоў аб уладаннях ваколічнай шляхты, не зацверджанай у званні рускага дваранства, адносіўся да кампетэнцыі губернскіх праўленняў або саміх губернатараў. Карыстанне бортнымі, ляснымі, рыбалоўнымі і іншымі аброкавымі артыкуламі разглядалася палатамі дзяржмаёмасцяў, выганы прыватнаўласніцкіх мястэчак — у межавым дэпартаменце Сената. Гэта значыць, што з агульнага мерапрыемства па- ранейшаму рабіліся выключэнні. Прапановы Мураўёва ізноў прытрымалі ад рэалізацыі ў сувязі з маруднасцю абавязковай інвентарнай рэформы. Узнікла неабходнасць чарговага апытання месцаў.
Віленскі губернскі землямер на тэты раз заявіў, што поспех межавання цалкам залежыць “от знания производителями (памешчыкамі. — Я. А.) его местности”. Таму ён дамагаўся кааптацыі гэтых знаўцаў у склад межавой канторы па выбару дваран. Ён адхіляў рэвізскі прынцып падзелаў спрэчных зямель з-за наяўнасці памешчыкаў, якія не мелі прыгонных. Мінскі губернскі прадвадзіцель дваран В. Горват у лісце ад 12 лістапада 1851 г. таксама падтрымаў удзел дваранскіх дэпутатаў у якасці членаў межавой канторы. Межавыя выдаткі мелася ў роўнай меры спагнаць і з памешчыцкіх, і з сялянскіх зямель — па 2 кап. за абмежаваную дзесяціну. Галоўным аргументам на карысць зніжэння здзельнай платы землямерам служыла тое, што палова паветаў Мінскай губерні былі многазямельнымі і слабанаселенымі. Іншымі словамі, памешчыкі не жадалі плаціць з непрыдатных угоддзяў, асабліва лесу, паколькі апошні часам складаў палову і больш плошчы маёнтка. У выніку асноўныя выдаткі ўскладваліся на прыдатныя або сялянскія ўгоддзі.
Каб наогул вызваліць памешчыкаў ад зямельнай платы, Горват раіў браць яе з даходаў уладанняў — зноў-такі з сялянскай кішэні. Ён раіў забараніць кранацца зямельных адрэзкаў, выкананых ліквідаванымі земскімі і межавымі судамі. Да бясспрэчных доказаў землеўладання адносіліся інвентары і інтрамісіі (пасведчанні аб увядзенні ў валоданне населеным маёнткам. — Я. А.). Зямельныя лішкі, выяўленыя звыш дакументаў, тлумачыліся дзейнасцю вольнанаёмных каморнікаў, паколькі, як пісаў Горват, захопы адбываліся “неумышленно и без вины” саміх памешчыкаў. Здымаючы адказнасць з дваран, Горват тым самым выступаў за недатыкальнасць існуючага зямельнага ладу, тым больш замацаванага 20-гадовай даўнасцю. Намаганні ўрада падвергнуць рэвізіі памешчыцкае землеўладанне па факту неабгрунтаваных захопаў, сцвярджаў Горват, “ввергнет дворянство в крайнее разорение”. Тым самым дваранскі адвакат прызнаваў, што памешчыкі сапраўды склалі свае стр. 50 багацці на зямельным гвалце. Канфіскацыю дакументальна не абгрунтаваных зямельных лішкаў ён раіў замяніць грашовым штрафам, але шляхам абкладання сялянскіх надзелаў па паўтары рубля за дзесяцінцу.
Гродзенскі губернскі прадвадзіцель Нарбутоўскі ў запісцы ад 30 студзеня 1853 г., таксама скардзіўся на бедствы памешчыцкага земляробства, якія нанеслі гаспадарам панскіх двароў эксдывізарскія суды і самаўпраўныя каморнікі. Падушны падзел спрэчных зямель, а тым больш канфіскацыі лішкаў у казну ён называў “нарушением собственности”14. Нарбутоўскі раіў у працэсе межавання зраўняпь землезабеспячэнне каталіцкага і праваслаўнага духавенств. Памешчыкі меліся атрымаць кампенсацыю за скасаваннс лясных сервітутаў. Аўтар патрабаваў узяпь у дакументальную рэвізію ўсе зямельныя акты, якія “вековыми обычаями освящены”. Мураўёў абагульніў падобныя меркаванні дваранскіх хадайнікаў у сваім лісце да міністра юстыцыі ад 6 мая 1853 г. Ён пагадзіўся на ўвядзенне выбарных дваран у члены межавой канторы, дапусціў і правадзейнасць усёй папярэдняй дакументацыі на зямлю. Саступкі ён абяцаў памешчыкам, якія падпарадкуюцца дзеянням землямераў, а іпшым прыгразіў “невыгодными последствиями” ў выглядзе прымусовых раздзелаў і канфіскацый. Гэта быў значны ўступ памешчыкам тады, калі ўрад не збіраўся абвастраць свае адносіны з імі.
Затым межавы проект закруціўся ў суцяжніцтве ведамстваў. Нарэшце 9 кастрычніка 1859 г. цар загадаў утварыць асобны камітэт для распрацоўкі галоўных пачаткаў межавання заходніх губерняў у складзе памочніка міністра дзяржмаёмасцяў, упраўляючых губернскімі палатамі дзяржмаёмасцяў, па 2 вопытных памешчыка (эксперта) ад кожнай губерні, губернскіх землямераў і чыноўніка ад межавога ведамства15. Зараз урад не намагаўся ўмешвацца ў зямельныя парадкі ўнутры маёнткаў, прызнаючы вынікі абавязковай інвентарнай рэформы. Аднак ён спяшаўся паскорыць межаванне ў сувязі са сваім жаданнем цэнтралізавана кіраваць размеркаваннем памешчыцкіх і сялянскіх зямель у працэсе надыходзячага скасавання прыгоннага права. Гэта вынікае з сумеснай пастановы Мураўёва і ўпраўляючага межавым корпусам I. Гедэонава ад 19 кастрычпіка 1859 г. Там яны параілі падвергнуць межавы праект палявой экспертызе летам I860 г., а ўжо затым канчаткова прыняць яго ў якасці закону на дзяржсавеце.
Выкліканыя ў Пецярбург дваранскія эксперты адмовіліся падпісваць прапанаваны праект. Яны абвясцілі зямельныя спрэчкі прыватнай справай памешчыкаў, падпадаючай пад кампетэнцыю мясцовых павятовых судоў, а не ўрадавых межавых чыноў. Усе спрэчкі яны раілі аддаць на дагляд міравых пасрэднікаў з дваран. 8 сакавіка I860 г. яны заявілі, што прымусовае размежаванне памешчыцкіх і сялянскіх угоддзяў“создаст вторую чересполосность” у маёнтках, і так заблытаных рознымі саўладаннямі і сервітутамі16, Яны назвалі свае паўнамоцтвы дарадчымі, ава ўрадзегэтыязаявы палічылі непрымальнымі. II мая 1860 г. цар загадаў правесці ўзорнае межаванне ў Віленскай губерні, якое ахапіла потым некалькі паветаў і мізэрную лічбу маёнткаў. Новы праект межавых правілаў быў разасланы на месцы, і рэалізацыя яго натыкнулася ўжо на сялянскае абурэнне драпежніцкімі ўмовамі рэформы.|
3 прыведзеных матэрыялаў вынікае, што генеральнае межаванне на тэрыторыі другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай не было стр. 51 здзейснена. У аснове яго правалу — супрацўленне дваранпрымусоваму (дзяржаўнаму) размежаванню прыватнаўласніцкіх і сялянскіх угоддзяў, а дакладней — выразнаму аддзяленню першых ад другіх. Захаванне цераспалосіцы, або неразмежаванасці зямель, спрыяла памешчыкам самавольна размяркоўваць угоддзі пад сялянскія надзелы і панскія фальваркі. Гэтая заблытанасць дазваляла абеззямельваць сялян, у тым ліку і суседніх дзяржаўных уладанняў. Згаданая асаблівасць зямельнага ладу не была ўрэгулявана да скасавання прыгоннага права.
Межавымі мерапрыемствамі першай паловы XIX ст. царызм толькі садзейнічаў умацаванню і пашырэнню так званага польска-каталіцкага землеўладання. Выканаць абавязковае, суцэльнае межаванне ўласнымі сіламі азначала сустрэць сабатаж дваран, але ж і даверыць мерапрыемства мясцоваму панству пагражала сялянскімі хваляваннямі. 3-за гэтых ваганняў і боязі межавы праект і застаўся нерэалізаваным, перажыўшы некалькі мадыфікацый.
Інстытут гісторыі АН Беларусі
1. Аддзел рукапісаў (АР) РДБ, ф. 218, воп. 1, спр. 920, л. 5-6
2. РДАСА, ф. 1294, воп. 2, с. 15225, л. 1-2 адв., 12-47
3. Анішчанка Я. К. Сеймавы праект 1788 г. і яго рэалізацыя царызмам//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1991. № 5. С. 57-65
4. НА РБ, ф. 1, воп. 1, с. 182,л. 67
5. РДАСА, ф. 1295, воп. 1, с. 4410, л. 8-20 адв., 25 адв., 27
6. РДАСА, ф. 1295, воп. 1, с. 4410, л. 54—237
7. Там жа, л. 36 адв
8. РДАСА, с. 11510, л. 208—210, 224
9. РДАСА, с. 4410, л. 489 адв
10. РДАСА, с. 4410, л. 6; с. 3660, л. 2 адв
11. Там жа, л. 224 адв., 245
12. РДАСА, ф. 4410, л. 489 адв
13. Там жа, л. 634, 687 адв
14. РДАСА, л. 1021, 1049, спр. 11510, л. 10
15. Там жа
16. Там жа, спр. 11512, л. 91, воп. 8, спр. 7746, л. 2
Резюме
Рассматриваются законодательные усилия царизма провести генеральное межевание территорий, вошедших в состав Российской империи по итогам двух последних разделов Речи Посполитой. Межевой проект пережил несколько модификаций, но остался нереализованным. Его осуществлению препятствовало сопротивление дворян и содействие царизма их интересам. Итогом такой политики стало земельное ограбление крестьян и их возмущение в ходе освобождения 1861 г.
Summary
Legislative efforts of tsarism to carry out a general land — surveying by the results of the two last partitions of Rech Pospolita are considered. The land-measuring project has gone through some modifications, but remained unrealized due to landlords’ opposition with tsarism assistance. The result such policy was the land plunder of peasauts and their indignation during the abolishing reform.
Весці АНБ. Сер. гуман. навук. 1997. № 3. С. 42-51