Акт вольнай канфедэрацыі Мінскага ваяводства 1792 г.
- Подробности
- Опубликовано: 07.02.2016 17:09
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 925
АКТ ВОЛЬНАЙ КАНФЕДЭРАЦЫІ МІНСКАГА ВАЯВОДСТВА
АД 12 ШПЕНЯ 1792 г.
3 усіх шляхецкіх саюзаў Рэчы Паспалітай Таргавіцкая канфедэрацыя 1792 г., як ніводная іншая, упісана чорнымі фарбамі ў гісторыю падзення гэтай шляхецкай рэспублікі. Яна падрыхтавала «дыпламатычны» твар другому падзелу даяржавы ў 1793 г., бо зварот саміх шляхецкіх сеймікаў за дапамогай Расіі надаў яе ўзброенаму находу легітымны характар і аблічча добраахвотнай згоды мясцовага «народа» на уступку часткі сваіх зямель у суседнюю імперыю. Што гэта за народ, можна ясна ўсвядоміць са змешчанага ніжэй дакумента.
Публікуемы акт, які фіксуе злучэнне шляхты Мінскага ваяводства ў канфедэрацыю 1792 г., вельмі выразны матывацыяй падстаў, стр. 198 на якіх паўстала тое запрашэнне чужеземных штыкоў і якое заснавала традыцыю «добраахвотнага ўз’яднання». Так што азнаямленне з гэтым дакументам дазволіць у поўнай меры пранікнуцца духам грамадскіх настрояў сярод айчыннай шляхты і яе павадыроў, больш канкрэтна падысці да разгляду адпаведных гістарычных пытанняў і пазбавіцца ад агулънаневыразных спроб падобнага кшталту1.
У арыгінале канфедэрацкі акт напісаны на польскай мове. Пераклад яго аўтарам публікацыі здзейснены з максімальным захаваннем тагачаснай лексікі і зваротаў. Для паўнаты характарыстыкі ўпамянутых у дакуменце асоб ніжэй змешчаны звесткі пра іх, узятыя з актавых запісаў земскіх і гродскіх судоў. Спіс падпісаўшых акт (727 чалавек) не прыводзіцца з-за яго грувасткасці.
Акт вольнай канфедэрацыі Мінскага ваяводства 12 ліпеня 1792 года са спісам прысягнуўшых і якія яшчэ ўчынілі прысягу (Загаловак аўтэнтыка. Рэдакцыйны загаловак не складаўся. — Рэд.)
Ніколі яшчэ мастацгва падману не назіралася сярод нас у такой ступені, у якой мы апынуліся апошнім часам. Што тое мастацгва заўжды бывае фатальным, калі дабрадзейнасць звычайна не запатрабавана, шляхетны народ ужо зведаў. Мастацтвам і абачлівасцю дасталася яму вольнасць, але хцівасць ненасытнага панавання, якая хавала вольны народ у сваей цемры, і якая рабіла яго сваей уласнасцю і спадчынай, непрыкметна зрабіпа яго няздольным рухацца і ўпарціцца ўласнымі сіламі, а таму яна згінула б хутка разам з пакораным народам і ў тых руінах было б пахавана само імя паляка.
Спасцігнуўшы небяспеку, у якую ўкінута Польшча, задрыжэць павінна чулае сэрца абьшацеля, а тым болын пакорна скарыцца справе прадбачання, якое валодае лёсам народаў, якое не толькі дазваляе існаваць Польшчы, але, здаецца, забяспечвае яе будучыню. Аднак перад тым як мы скрочым на тую дарогу, якая будзе накіроўваць нас да ўздыму і забеспячэння Рэчы Паспалітай, на шлях, які вызначаны нам наканаваннем і па якім нас будзе весці разумнасць, глянем крыху ўласнымі вачыма на тыя спакусы, якія зводзілі народ на блуканіну, каб нас асядлаць або згубіць.
Калі ў канцы 1787 года на ўсходзе Еўропы, па суседству з намі, узняўся пажар вайны, то пачулі праведныя палякі, якія ўчынкі падыходзяць Рэчы Паспалітай. Праўда аказалася мілейшай і яснейшай народу. Вольнасць і цэласць Рэчы Паспалітай былі лозунгам народа. Кожны быў гатовы служыць Айчыне і аддаць ёй свой гонар. Забеспячэнне вольнасці панства Рэчы Паспалітай было адзіным жаданнем усіх. Чуў народ, што тыя бязвінныя намеры нікому не маглі быць прыкрымі, бо ён прагнуў толькі спакою і шчасця, а мусячы мужна бараніць сваю цэласць, гатовы, аднак, быць любым і паважаным іншымі. Усё б нахілша да забеспячэння вольнасці, трываласці і шчасця Рэчы Паспалітай, калі б тады па жаданні народа дайшлі да выніку стр. 199 краёвыя справы, калі б толькі ў Рэчы Паспаштай самыя правы панавалі, а моц права, падзеленая паміж рознымі магісгратурамі, роўнай вагой утрымала б краёвую сілу разам з вольнасцю народа, і ніхто б тады з ураднікаў не здолеў бы ні народа падбіць, ні кідаць зерняў нязгоды да суседзяў.
Задрыжэла тады амбіцыя шырокай улады і панавання, умеючая трыумфавадь сквапнасцю сярод публічных бедстваў. Заўжды пладавітая ў законапраектах на сквапнасць, на фальш, яна асмелілася збройнай інтрыгай прама скарыць дабрадзейных рэспубліканцаў, іх уласную нявіннасць і саму сілу Рэчы Паспапітай. Сабраўся народ на сеймікі і на ардьшацыйны сейм, якія і так ніколі раней не вылучаліся сур’ёзнасцю і кемлівасцю. Згодна абраныя паслы амаль усе атрымалі аднолькавыя наказы забяспечьщь вольнасць панства Рэчы Паспалітай. У розных болып-менш прасторных выразах тыя інструкцыі непакоіліся, каб рьщарскі стан, які спрадвеку ўвасабляў існасць Рэчы Паспалітай і які ніколі не шкадаваў на яе абарону сваёй крыві, застаўся творцам Рэчы Паспалітай, а шляхецкі маёнтак не быў абцяжараны ніякім падаткам. На тых сейміках польскае рыцарства амаль усюды згодна ўзялося павялічыць скарб Рэчы Паспаягхай 10-й часткай свайго маёнтка.
Згодна абраныя народам паслы з’ехаліся на час ардынацыйнага сейма ў Варшаву, каб у зборы выбраннікаў не спыняўся той праўдзівы рэспубліканскі дух патрыятызму, які быў у выбаршчыкаў без усякай канфедэрацыі, каб былі павялічаны скарб і войска, забяспечаны вольнасць і цэласць Рэчы Паспалітай, унутраны і знешні пакой згодна з воляй народа Аднак не тое народу хацелі даваць, а жадалі адвесці яго імкненне ад праўдзівых перспектыў. Патрабаваліся добранадзейныя абывацелі, якія б маглі ўпільнаваць страту даверу адзіназемцаў, трэба было ўкараніць у народ прагу да перамен, ужыць рукі, скарыстаныя на разбурэнне ўсяго, якія б на тых руінах пахавалі гмах няволі і цвярдыняй задуманых сцен засланілі падрыхтаваныя законапраекты. Аднак за кароткі час было немагчыма забрудзіць крывёю моц народа, апанаваць і паваліць Рэч Паспалпую. Трэба было скарыстаць час на такія розныя спосабы, ад якіх немагчыма было адкруціцца без калоту.
Да прац былі дапушчаны тыя, хто не ў сэрцы, а на вуснах меў дабро Рэчы Паспалітай, яе вольнасць і бяспеку. Расцягваючы ў Варшаве час без волі народаў, саюз сеймавай канфедэрацыі даў ім магчымасць для ўсяго. Акт канфедэрацыі абяцаў народу цэласць рэспубліканскага ўрада, трываласць магістратур і ўрадаў, на які б той урад абапіраўся, не менш як і бяспеку ўласнасці. Але, здаецца, што тыя правілы і варункі ў тым акце былі складзены для таго, каб зрабіць адваротнае, скіроўваліся на тое, каб падмануць народ вынаходлівай надзеяй, каб захапіць у свае рукі краёвыя сілы і, ужо маючы ўсё тое ў сваіх руках, разбурыць і зваліць усе шанцы, якія дагэтуль дазвалялі адзінаўладна трымацца Рэчы Паспалітай.
Стр. 200Маршалкі канфедарацыі запісалі ў тым акце прысягу, якую выканалі перад станамі Рэчы Паспалітай у тым, каб плюралізмам не пастанаўлялася ўсё, што не змешчана ў кнізе правоў, а калі б узнікла апазіцыя аднаго сенатара, міністра або пасла, тады рашаць законапраекты тайным галасаваннем. Але паколькі па святасці прысягі, захаваўшай адносна Рэчы Паспалітай далейшую аснову рэчаў, перш за усё рэспубліканскі ўрад апынуўся прычынай пастаянных новаўвядзенняў, то з уласнай мэты аслабіць і гонар Рэчы Паспалітай, імкнучыся яго не паправіць, а зваліць, узяліся страшыць народ абсалютызмам магістратуры, складзенай усяго з 30 acoб,хадя маглі абараніць уладу, прымусіўшы прапісаць абавязкі асоб, адным словам, замест таго каб аздобіць магістратуры і як належыць бараніць Рэч Паспалітую, рашылі знішчыць яе, каб адчыніць дарогу самаўладдзю.
Калі ж здарылася прымаць волю народа аб павелічэнні скарбу і войска, якімі народ разумеў распарадзіцца на самога сябе і на ўздым Рэчы Паспалітай, то лоўкія абарачэнцы паспяшалі ўжыць яе на скарэнне Рэчы Паспалітай. Народу ўнушалі, што саму ўладу ў яго адабралі толькі для таго, каб ён ужыў яе супраць самога сябе пад той зачэпкай, быццам бы звалена самаўладства Рэчы Паспалітай. Распачатыя па ўсіх напрамках вопісы новага ўрада запэўнівалі народ у тым, пгго ён не ўблытаецца ў расстаўленыя сёдлы, пакуль сам жа не пазбавіцца вольнасці. Аднак было бачна, што, смакуючы вольнасць у сваіх правілах, сам рыцарскі стан не жадаў яе выпускаць. Усё распачатае нічым не было завершана. Рэгламент ваеннай камісіі, распачаты пры адкрыцці сейма, не быў завершаны з-за нежадання пакінуць уласцівую рэспубліканскаму стану Рэчы Паспалітай ваенную ўладу. Затым пачалі каваць у якасці правілаў Кардьнальныя правы, гаворачы, шго народ быццам бы іх не меў і што пастаянныя законы адразу спыняць уціскі пры выбары польска-шляхецкай Рэччу Паспалітай сваіх каралёў. Аднак нават пры модным дамаганні жадаючых паслоў іх здолелі скончьщь прыкладна толькі ў частцы. Падкопам рыхтавалі такія рэчы для таго, каб нечакана зваліць гмах Рэчы Паспалітай, а каб народ тым часам не прькмеціў унутранай небяспекі, прыняліся спакушаць яго фальшыва пасеянымі чуткамі аб бьццам бы блізкай небяспецы вайны з суседам. Без ведаў, які абяцае выігрыш, намагаліся ўнушыць абывацелям пад страхам новага падзелу тое, што няма іншага спосабу прадухіліць згубу польскага імя, як толькі паддацца айчынным путам і пазбавіцца вольнасці.
Ужо завяршыўся час двухгадовага сейма, за якім па праву наступаў другі. 3 боязі, што народ пад прымусам хутчэй праваборцаў, чымсьці заканадаўства, выбера новы склад сваіх прадстаўнікоў і руль з даверыўшых рук і можа тады выпасці на яго згубу, паслы народа, як яго адвакаты, маючы столькі моцы, колькі народ дазволіў карыстацца скораным людзям, наважыліся бяспраўна і безупынна прадоўжыць даручаную ім моц і, не маючы Стр. 201 права забараніць выбары новых паслоў, загадаліім засядаць побач з сабой. Аднак народ добра адчуваў, якім небяспечным чыннікам могуць быць для тых, каго яны прадстаўляюць, самі прадстаўнікі, здольныя перавесці свой давер у іншы настрой. Цяжка было адазваць тых, хто хацеў утрымацда пры прысвоенай моцы, цяжка было скінуць тых, хто, ужо атрымаўшы ў свае рукі краёвыя сілы, аказаўся ў стане абывацеляў, вадзіў іх ад адной мяжы да другой, якія далучылі тады з ваяводстваў другі склад паслоў і стварылі ў Рэчы Паспалітай падвоены сейм новым, ніколі не практыкаваным спосабам.
А на пытанне аб спадчыннасці трона пры жыцці пануючага караля ў большасці інструкцый (9/10) народ ясна выразіў сваю волю і жаданне мець вольны выбар каралёў, а сваім прадстаўнікам загадаў чыніць адпаведна. Аднак ворагі Рэчы Паспалітай, ворагі вольнасці яе разумелі тую волю народа так, каб ёю лаўчэй супрацівіцца, каб, ведаючы сілу адданых Рэчы Паспалітай, ужыць на яе запал падманутых людзей, каб знішчьшь і лепей ведаць, чым яшчэ больш паспяхова трэба аслабіць вольнасць рыцарскага стану. Гэты намер быў здзейснены адлучэннем неваладарнай шляхты ад прывілеяў шляхецтва, па прывілеях роўных маёмасцю і заможнейшых назвалі арыстакратамі і ўзбудзілі нянавісць да іх, каб, пазбавіўшы шляхецкі стан колькасці і здольнасці заставацца вольным, яшчэ прыдатней яго прыціснуць, каб нельга было абараніць рыцарскі стан і каб, ужыты слабым на згубу Рэчы Паспалітай, ён сам сябе загубіў.
Поўныя амбіцый у новым складзе, спрабуючы раскінуць ва ўсе бакі сетку дэмакратычных праектаў, таксама рашылі ўжыць спакойныя і верныя Рэчы Паспалітай гарады і іх паслоў для раптоўнага накладання кайданоў на ўвесь народ. Прыклад няшчаснага Парыжа быў выстаўлены ўзорам для нашых гарадоў, клубы — узорам парыжскай моды і штодня рассейвалі думкі, небяспечныя для народнага спакою. Зло пашыралася. Добры абывацель, дабрадзейныя паслы імкнуліся ў сеймавай ізбе прадухіліць тую паразу, якая пагражала Рэчы Паспалітай ад жадання тых, хто на супольную абарону шляхецкай вольнасці і да карыстання вольнасцяў рыцарскага стану Рэчы Паспалітай спрабаваў дапусціць мяшчан і пастанавіў карыслівае для іх права. Калі б час разважыў, калі б ён дазволіў мяшчанам разабрацца, то большасць рыцарскага стану даведалася б аб уласнай вінаватасці і які інтарэс звязвае іх з гэтым станам.
Аднак некалькі асоб даўно кавалі супраць Рэчы Паспалітай злачынны спіс , з дапамогай якога ім доўга ўдавалася дабівацца выніковасці сваіх намераў. Пасля час не дазволіў бы святкаваць падману і на яго скіроўваць усю дзейнасць спіса, аднак ім трэба было завяршыць справу, бо падман мае столькі спосабаў, колькі інтрыга мае спружын. Усё было ўжыта дзеля гэтага, што спрыяла памылцы. Інтрыга была настолькі значнай, што адны запісваліся ў яе не разумеючы, на што яна узбройвае іншых. Аднак кожны лічыўся збаўцам Айчыны.
Сейм пачаўся з лімітацыі, пад час якой паслы Рэчы Паспалітай раз’- ехаліся па правінцыях, не могучы вярнуцца на другі тыдзень пасля адкрыцця сейма, бо па сеймаваму закону першы тыдзень належала скарыстаць на эканамічныя чыннасці, з-за чаго здавалася, што вольнасці Рэчьі Паспапітай будуць у небяспецы на працягу гэтага часу. У Варшаве ж засталіся паслухмяныя інтрыганам або тыя, хто быў уцягнуты ў спіс. Праўда, сярод іх была малая жменя і такіх, якія мелі за правіла сваіх паводзін дабрадзейнасць і вернасць Рэчы Паспалітай, якія найболып абапіраліся на вольнасці, але якія ледзь не апынуліся ахвярамі злачынства.
На 5 мая быў вызначаны дзень выбуху спіса. Аднак прысягнуўшы яму, убачыўшы, што сябры Рэчы Паспалітай могуць сабрацца і павялічыць свае рады, што розум аслабіць моц падману, здолелі нечакана прыспешыць выкананне сваёй справы. Палкі сталі пад бронь, без паведамлення камісіі выцягнулі гарматы са зброяй, натоўпы грамадства запоўнілі замакі яго ваколіцы. Адных запэўнівалі, што кароль будзе прысягаць на майскую Канстытуцыю, другіх заахвочвалі да абароны выдумкай, што іх сябры прагнуць выразаць шляхецкі стан, іншымі кіравала карысць, бо па іх закліку на згубу Рэчы Паспалітай грошы давалі той самай руцэ, якой той стан толькі з дабрадзейства свайго сэрца даверыў руль чыннасцяў Рэчы Паспалітай. Яны адважыліся запоўніць тлумам сеймавую ізбу, акружыць падманутай чэрню пакоі нашых каралёў, некалі быўшых галавой і цвярдыняй Рэчы Паспалітай, а трон атачылі афіцэры з гвардаяй і надворнымі каралеўскімі ўланамі. Падман адбыўся такім чынам: пры адкрыцці сеймавай сесіі прамовы пачаліся з чытання неверагодных і знарок падрыхтаваных данясенняў некаторых нашых міністраў пры замежных дварах. Хаця з тых фальшывых і яшчэ меней рассудных лістоў нічога страшнага длякраю не магло выпадаць, аднак спіскоўцы прыняліся ўсё выкарыстоўвацю у сваіх мэтах, палохалі народ апошняй згубай і для засцярогі польскага імя стараліся схіліць да гвалтоўных яго сродкаў.
Дарэмна вельмі шаноўны і, па ацэнцы абывацеляў, вядомы сваім патрыятызмам адзін пасол даносіў аб спісу супраць Рэчы Паспалітай— дзёрзкім учынкам адважыліся ўзяць верх, стлуміць праўду, зняважыць дабрадзейнасць. Дарэмна значная колькасць сенатараў і паслоў апелявала да народных правоў, да пактаў народа з каралём, да маршалкоўскіх прысяг, дарэмна дамагаліся дыскусіі і павароту — галасы стаяўшых за права былі заглушаны, а асобы іх запужаны прыкладам парыжскіх гвалтаў. Быў выстаўлены праект Канстытуцыі, які знішчыў манархію Рэчы Паспалітай, які зрабіў гэта нечувана і неразумна, без патрэбнага стр. 203 абмеркавання, без ведання большасці думак, бяспраўна і гвалтоўна, з дапамогай інспірацыі падманутага натоўпу, а не прадстаўнікоў народа, якіх было вельмі мала. Адважыліся караля прывесці да прысягі на вернасць Канстытуцыі, якая знішчыла святасць пактаў, і пад прысягай народу далі каралю права на трон вольнай Рэчы ГІаспалітай.
Пасля такога прымусу рушылі ў касцёл, дзе тое зборышча, якое нядаўна выконвала прысягу на вернасць Рэчы Паспалітай, адважылася прысягнуць на яе згубу і тады там жа справу, вытанчаную на прымушэнне да няволі Рэчы Паспалітай, са зброяй абвясцілі пераможна створаным спісам.
А каб удар па Рэчы Паспалітай быў як мага мацнейшы, каб з грунту было вывернута ўсё, што толькі магло яшчэ адначасова ўмацаваць і захаваць манархію, да Уставы 3 мая далучылі декларацию, у якой дэспатычнымі назвалі ўсе даўнія правы і скасавалі ўсе сучасныя, супраціўныя гэтай Канстыуцыі або якому-небудзь яе артыкулу. Для абароны і апраўдання гвалту загадалі прысягнуць магістратам і войску, а хто, верны Рэчы Паспалітай, не жадаў прысягаць на яе згубу, таго пазбавілі ўрадаў і набьщця рангаў. Загадалі без абурэння цярпець збудаваныя вежы, а хто лічыўся яшчэ вольным, не жадаючым паддавацца знянацку і гвалтам абрынутай на яго няволі, таго загадалі судзіць сеймавым судом і хапаць войскам. Няцяжка было выканаць грознае папярэджванне, няцяжка было выкарчаваць з грунту дух вольнасці. Ужо пануканае 60-тысячнае войска Рэчы Паспалітай аказалася выстаўленым у якасці прылады абсалютнай волі на забеспячэнне вольнасці, на сваё забеспячэнне.
Саступіў засмучаны народ гвалту і падману, якімі тым часам песцілі скораных. Але рэспубліканскі дух, дух, які натхняў нашых продкаў, яшчэ жывы ў сэрцах народа настолькі, каб здрада асмелілася яго здзівіць. Толькі на час ён мог паддацца падману, але вольнасці, правоў сваіх і Рэчы Паспалітай народ не жадаў адракацца і рашыў хутчэй згінуць, чымсьці адступіцца ад іх.
Тады мы, ураднікі і абывацелі Мінскага ваяводства, убачыўшы, пгго дая нас няма іншай Рэчы Паспалітай, што сучасны сейм, скліканы на 6 лыдняў, назусім прысвоіў заканадаўчую ўладу і цягнецца ўжо паўтара года, што, зняважыўшы права, ён узурпіраваў і паламаў кардынальныя правы, скасаваў усе шляхецкія вольнасці, а 3 мая 1791 года, перамяніўшыся ў рэвалюцыю і спіс, з дапамогай уланаў, мяшчан і салдат увёў новую форму ўрада, дазволіў каралю вызваліцца ад выкананай перад Рэччу Паспалітай прысягай, пашырыў каралеўскую ўладу, пераўтварыў Рэч Паспалітую ў абсалютную манархію, шляхту без пасэсіі адштурхнуў ад роўнасці і вольнасці, волю народа, выражаную ў інструкцыях ваяводстваў, за нішто палічыў, кару, ворагам Айчыны прызначаную, распасцёр на тых, хто мог супраціўляцца тым беззаконням, прымусіў народнае войска прысягнуць на абарону навязанай няволі, староствы, якія заўжды мацавалі фундуш стр. 204 пусціў у продаж і выставіў на стварэнне прыватнай рэспублікі, сваім выракам памкнуўся прымусіць ураднікаў Рэчы Паспалітай да прысягі супраць вольнасці іканстытуцый, а не жадаючых прысягаць пазбавіў урадаў, замяніў даўнюю прысягу сенатараў на новую, а сам пад вузлом канфедэрацыі загадаў акрамя сябе сканфедэравацца ўсяму народу для таго, каб тыя кайданы, якія гэты сейм усклаў на нас праз канфедэрацыю, ужо нельга было скінуць іншай канфедэрацыяй, бо ён хацеў нас ублытаць у шкодную вайну супраць Расіі, наймілейшай нашай суседкі, найдаўнешага з усіх нашых сяброў і нашых саюзнікаў і г. д.
А хіба вядома, хто здольны пералічыць гвалты і ўдары сённяшняга сейма і хто будзе без надзеі ў тое, што сейм апамятаецца, хто не ўпэўнены, што нашае цярпенне далей не апынецца апошнім ударам на Айчыне дзёрзкага сейма[?]
Нязвыклыя да кайданоў, разам з няволяй і смерцю ўскладзенымі на нас Канстытуцыяй 3 мая, пратэстуючы ўрачыста супраць спадчыннасці трона, пастаноўленага той Канстытуцыяй 3 мая, супраць пазбаўлення шляхты без пасэсіі вольнага голасу на сейміках, супраць усіх гвалтаў, якія суправаджалі рэвалюцыю 3 мая, супраць усіх наказаў і прысяг, якія прымушалі нас да падтрымкі Канстытуцыі 3 мая, якія павянчалі Рэч Паспалітую са згубай і якія не варты вольнага чалавека, супраць узурпацыі заканадаўчай улады, якую прысвоіў сабе сённяшні сейм, нарэшце, супраць усіх правоў і пастаноў таго сейма, якім павалена вольнасць Рэчы Паспалітай, і кіруючыся тымі сродкамі, якія для ўздыму Рэчы Паспалітай і нашых свабод пакінулі нам нашыя продкі, па даручэнні застаўшыхся па хатах у ваяводствах братоў нашых, мы канфедэруемся і злучаемся неразрыўным вузлом вольнай канфедерацыі пры веры святой рымска-каталіцкай, пры роўнасці, вольнасці і даўнасці для ўсяе шляхты, а не толькі для аселай, пры цэласнасці межаў панства Рэчы Паспалітай і ёй падлеглых краёў, пры вольным рэспубліканскім урадзе, пры захаванні ў цэласці правоў уніі Вялікага княства Літоўскага з Каронай, пры цэласці шляхецкіх правоў і народнай моцы, імя таварыскасці і прэрагатыў народнай кавалерыі, пры захаванні на ўрадах і рангах тых, каго сучасны сейм за ўпартасць і пратэсты супраць спадчыннасці трона і новаўведзенай манархіі пазбавіў урадаў і ваенных рангаў, пры бяспецы, жыцці, гонары, дабры, маёнтках, прывілеях, якія асобам і ўрадам служаць, якія імі па праву занятыя, супраць павелічэння каралеўскай улады, супраць адрыву малейшай часткі края або яе залежнасці, супраць гвалтаў Канстьпуцыі 3 мая, якая пераўтварыла Рэч Паспалітую ў манархію, супраць усяго таго, што толькі сейм зрабіў нелегальнага, нарэшце, супраць усіх тых, хто б трымаўся Канстытуцыі 3 мая і хацеў бы сілай яе папіраць, а з гэтай мэтай мы абралі сабе маршалкам Яцэка Путкамера2, жмудскага цівуна, кавалера ордэна Станіслава, а канцылярыстамі Каспара Кастравіцкага3, земскага суддзю, Дамініка Заярскага4, старосту янаўскага, Казіміра Ласку5, ротмістра, аршанскага Стр. 205 цывільна-вайсковага камісара, Антона Яблонскага6, навагрудскага ротмістра, Іосіфа Варанца7, мастаўнічага, Станіслава Івашкевіча8, шамбяляна караля.
Паколькі справа ідзе аб вольнасці Рэчы Паспалітай, то мы ствараем канфедэрацкі суд, а сучасны сейм абвяшчаем гвалтоўным, не вартым вольнага народа, які толькі згубны Рэчы Паспалітай і які падпарадкоўвае яе каралю, а таму і бяспраўны, а ўсё, што ён зрабіў процівазаконнага і праціўнага вольнасці, абвяшчаем нікчэмным і патрабуем, каб кожны сенатар, міністр і пасол адрокся ад таго сейма на працягу двух месяцаў у гродзе ці земстве, а хто адрачэння не ўчыніць і будзе сейм прадоўжваць, той будзе асуджаны як вораг Айчыны. Абывацелям ваяводства належыць тыя адрачэнні скласці на працягу двух месяцаў.
Апаколькі Рэч Паспалітая не можа крануцца ўласнымі сіламі, то ёй нічога не застаецца, як толькі з даверам аднесціся да вялікай Кацярыны, якая пануе з такой славай і справядлівасцю ў суседнім сяброўскім і саюзным нам народзе, для таго, каб удзельная і самаўладная Рэч Паспалітая засталася непадлеглай і цэлай у сваіх межах, бо яна ад веку ні ад каго не залежала і нічыёй уласнасцю і спадчынай не была. Жадаем вольнасці нашаму народу, бо продкі ў ёй жылі вольнымі, жадаем спакою, бяспекі і ўласнасці, бо шукаем не замяшання і войнаў, а жадаем замацаваць рэспубліканскі ўрад, бо да іншага не здольны прывыкнуць. Акаб тыя нашыя намеры спраўдзіліся, то мы прызываем тую вялікую манархіню да спраўнай дапамогі нам.
Вас, браты, заклікаем сканфедэравацца за тую агульную Айчыну, якая гіне і якую вы захаваць можаце. Не аб нас уласна тут ідзе клопат. Бо вы згінеце, калі Рэч Паспалітая будзе гінуць. Памятайце, што, калі дзе паўстае тыранія, там тады выпадкам да сваёй смерці саслізнуць можна, а яе немагчыма унікнуць ні пазней, ні скарэй. Усё тое разам з вольнасцю можа абрынуцца на нас цяжарам дэспатызму.
Складзена ў Мінску 25 чэрвеня 1792 года. [...]
НГАБ. Ф. 1759. Bon. 1. Спр. 24. JI. 328—344адв. Аўтэнтык.
1 Аніпяркоў В. В. Формы далучэння беларускай шляхты да Таргавіцкай канфедэрацыі // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 9—14.
2 Путкамер Яцэк—у 1767 г. генерал-ад’ютант ВКЛ і жмудскі земскі суддзя, у 1771 г. маршалак Жмудскай канфедарацыі, у 1784 г. жмудскі земскі суддзя, у 1787—1792 гг. жмудскі цівун (НГАБ. Ф. 1769. Спр. 24. JI.336; РДАСА Ф. 389. Спр. 84. Л. 512).
3 Кастравіцкі Каспар—у 1765 г. і да 1776 г. віцебскі падчашы, у 1774 г. член скарбовай камісіі ВКЛ і суддзя Галоўнага трибунала княства, з 1792 г. мінскі земскі суддзя (НГАБ. Ф. 1727. Спр. 17. Л. 687; Спр. 24. Л 336; РДАСА Ф. 389. Спр. 492. Л. 1768).
4.Заярскі Дямініку 1762-1764гг. упіцкі чашнк, у 1765 г.намінаваны падстолім, якім быў да 1788 г., у 1774 г. стаў старадубскім гродскім суддзёй, а ў 1792 г. набыў староства Янава (НГАБ, ф. 1769, спр. 18, л. 88, спр. 24, л. 18, РДАСА, ф. 389, спр. 535, л. 425)
5. Ласка Казімір у1780—1782 гг. аршанскі ротмістр, у1792 г. выбраны мінскім цывільна-вайсковым камісарам (НГАБ. Ф. 1769. Спр. 24. Л. 336).
6. ЯблонскіАнтон —у 1792 г. навагрудскі ротмістр (НГАБ. Ф. 1769. Спр. 24. Л. 18).
7. Варанец Іосіф сын мсціслаўскага краўчага Хрыстафора і Хрысціны Панцэржынскіх, у 1765 г. аршанскі гродскі суддзя, у 1766 г аршанскі гродскі рэгент, пераведзены ў мінскія будаўнічыя, пасаду займаў да 1773 г., а ў 1773 г. выбраны мастаўнічым Мінскага ваяводства (НГАБ. Ф. 1727. Спр. 14. Л. 16; Ф. 1769. Спр. 4. Л. 1441; Спр. 17. Л. 1769 адв.).
8 Івашкевіч Станіслаў — у 1790—1792 гг. шамбялян караля.
Публікацыя Я. К. Анішчанкі
Беларускі археаграфічны штогоднік. Мн., 2006. Вып. 7. С. 197-206