вывады шляхетских генеалогий

Вывады шляхецкіх генеалогій у актах земскіх і гродскіх судоў 18 ст.

Беларуская шляхта за годы свайго існавання распрацавала цэлую сістэму набыцця і доказу высокароднага паходжання і прывілеяванага становішча сярод розных станаў грамадства.

Асабліва шмат дакументальных сведчанняў на гэты конт утрымліваюць актавыя запісы земскіх і гродскіх судоў ВКЛ, сістэматызацыі якіх і прысвечаны дадзены матэрыял.

Найперш, часта для доказу шляхецкай радавітасці тыя ці іншыя асобы карысталіся знакамітым гербоўнікам К. Нясецкага. Пра гэта сведчыць вытрымка з гербу “Сырокомля” Бейнараў, зафіксаваная 7 лютага1788 г.у полацкім земскім судзе1, прадстаўленне паноў Вярбіцкіх у тым жа судзе 31 студзеня1794 г.2, падцвярджэнне гербу “Нясоба” Лечыцкім з Браслаўскага павета ад 22 кастрычніка 1789 г.3. З таго ж аўтара паходзіць запіс пра герб “Траба” Хрыстафору, Францішку і Яну Пяткевічам (з Браслаўскага павета) ад 22 кастрычніка 1789 г. у полацкім земскім судзе4, пра вывад фаміліі Падгорскіх гербу “Пабог” за тую ж дату5, вытрымка гербу “Неўлін” Нікановічаў ад 9 сакавіка 17906, а таксама апісанне гербу “Рамель” для асобы “нямецкай нацыі” Мікалая Рамсевіча ад 28 лютага 1789 г. у тым жа полацкім земскім судзе7. Міхаіл і Адам Піятроўскія, валадары гербу “Корвін” і жыхары Чарэскага графства ў Браслаўскім павеце, спасылаліся 9 сакавіка 1790 г. у судзе пры пошуку сваёй радавітасці на працу К. Нясецкага, але разам з тым і на манускрыпт нейкага ксяндза Кіяловіча, які называў адно адгалінаванне Піятроўскіх у Мазоўшы, а адну іх галіну у ВКЛ, менавіта Геніуша, Валенція, Мікалая і Юзафа8.

Полацкая калегія езуітаў 14 студзеня 1778 г. спасылалася на Нясецкага для запэўнівання ў тым, што яна не збіраецца спакушацца на шляхетны стан Андрэя Жардзецкага, які збіраўся паехаць на вучобу у Вільна. Сам жа пакрыўджаны прыводзіў на сваю карысць падцверджанне полацкага каморніка Яна Антона Мяніцкага ў тым, што Жардзецкі­ жыхар Полацкага ваяводства, абраны возным у 1765 г. і мае мае жонку шляхцянку Анастасію Багуцкую9. На жаль, такія абгрунтаванні ў актах не распаўсюджаны шырока.

Дастаткова тыповым спосабам падцвярджэння шляхецтва былі сведчанні ці тэстымоніі, якія выдаваліся так званымі гаспадарчымі сеймікамі ваяводстваў і паветаў і якія зазвычай адбываліся ў лютым пры выбары дэпутатаў у Галоўны Трыбунал ВКЛ. Такое пасведчанне 10 лютага 1778 г. полацкі сеймік выдаў Хлусевічам гербу “Радаван” у тым, што тыя не раз прадстаўлялі дакументы пра сваю радавітасць і прасілі зацвердзіць іх “па святой справядлівасці ў радавітую шляхту”10. Пад абгрунтваннямі такога роду свае подпісы ставілі ўраднікі і аўтарытэтныя  сведкі.

Чарговай інстанцыяй шляхецкіх правоў служылі суды. Так, у ліпені 1780 г. ашмянскія шляхцічы Баўфалы завялі працэс на дысенскага старасту Амбраізія Козела за тое, што той аспрэчваў іх валоданне фальваркамі Прэсвятлоўшчына ў Мінскім ваяводстве і Лаўскі Брод у Ашмянскім павеце, але не спамянуў гэты факт у сваім дакрэце. Пакрыўджаныя даводзілі, што іх продак ­ Войцех Канстанцін пашлюбіў дысенскую мяшчанку Барбару Васілеўскую, якая, застаўшыся ўдавой і будучы неадукаванай, стала пісацца Баухалавай11, з чаго і вынікла сумненне адносна іх высокароднасці. Полацкі земскі суд 14 лютага 1774 г. выдаў Міхаілу Казарыну сведчанне на вывад яго фаміліі з прадзеда Шымана, які паходзіў з драгічынскай зямлі Падляшша, але потым стаў капланам у Лепелі, а за ім такі ж стан пераняў там і яго сын Самуэль12. Той жа суд стаў апошняй інстанцый для вываду радавітасці Пагоскіх, якія папярэдне прадстаўлялі адпаведныя довады ў каралеўскі асэсарскі суд у 1785 г. Для прыняцця належнага рашэння суд вызначыў у 1787 г. камісію ў складзе 16 чал з удзелам саміх суддзяў13. Такое ж пасведчанне суд выдаў у 1787 Тэадору і Міхаілу Блажэвічам, пражываўшых у Ашмянскім павеце, і Гагалінскім, якія за вывадам апелявалі ў задворны суд па рашэнню гаспадарчага сейміка ваяводства14. Такія генеалагічныя даведкі суды прадстаўлялі лаканічна, гаворачы, што той ці іншы прэтэндэнт абаронены радавітасцю і аселасцю ў канкрэтным павеце або ваяводстве15.

Сярод судовых пастаноў трапляюцца і разгорнутыя абгрунтаванні радаводаў, або т.зв. генеалогіі ці лініі. Некаторыя асобы, кшталту аршанскіх Шаметаў, выводзілі свае доказы “з розных канстытуцый, правоў і запісаў”16. Адну з такіх генеалогій атрымалі ў полацкім судзе ў 1787 г. Карчэўскія, якія перасяліліся з Польшчы ў Лідскі павет з 17 ст17., дзе валодалі затым фальваркам Пользева. Судовы акт прадставіў род Карчэўскіх у некалькіх галінах. Падобныя абгрунтаванні атрымалі ў пружанскім гродскім судзе 29 мая 1797 г. Кавалеўскія18.

Мурашкі (Дамінік, Сымон, Бенедыкт, Габрыэль, Тадэвуш і Міхаіл) актыкавалі свой герб “Мора” 28 ліпеня 1789 г. у полацкім земскім судзе19. Гэта разнавіднасць поўнай актыкацыі, якая падае вопіс герба разам з пералікам дакументаў у дадатку, які высвятлюць, пачынаючы з 16 ст., паходжанне маёмаснай спадчыны Мурашкаў у якасці довадаў іх шляхецкай радавітасці. Прынамсі, у снежні 1745 г. шляхта Пінскага павета выдала пасведчанне Яну і Стэфану Мурашкам на факт пражывання іх у гэтым павеце. Пракуратар Полацкага праваслаўнага манастыра Мікалай Мудры засведчыў, што пра герб Мурашкаў пісаў не толькі Папроцкі, але і нейкі Акольскі. Пра рыцарскі стан Яна, Пятра і Міхаіла Мурашкаў пісаў у земскі суд Габрыэль Мурашка, які адзначаў, што розныя іншыя Мурашкі раскіданы па Полацкаму ваяводству, Пінскім і Браслаўскім паветах, але ўсе яны адзінакроўныя “польскай нацыі..прыроджаная шляхта”. Некалькі Окалаў-Кулакоў звярнуліся 8 лютага 1790 на гаспадарчы сеймік Полацкага ваяводства са скаргай на дыскрымінацыю іх шляхецкай годнасці з боку ашмянскага старасты Тадэвуша Катла. Сеймік назначыў для разгляду справы спецыяльную камісію ў складзе 17 чал., якой было даручана разгледзіць прадстаўленыя довады бакоў і ў складзе не менш як 7 асоб вынесці канчатковае рашэнне. Такая вывадовая камісія адтэрмінавала паседжанне да кастрычніка. На судовым разбіральніцтве Т. Кацёл гаварыў, што Окалавы ужо як 118 год апрацоўваюць зямлю падобна сялянам, але ўзбунтаваліся і выбеглі з рознай маёмасцю пад пратэкцыю іншых уласнікаў. Аднак суд зняў з пакруджаных віну за ўцёкі і параўнанне іх з прыгоннымі20.

Падобныя запісы не абавязкова траплялі на пачатку 19 ст. і на ўсім яго працягу у кола прац дваранскіх дэпутацкіх сходаў губерняў, якія займаліся т. зв. разборам правоў і складу шляхецкай карпарацыі на далучаных да Расійскай імперыі беларускіх землях. У гэтым значэнні прыведзеныя сведчанні могуць разглядацца як самастойныя дакументальныя матэрыялы па гісторыі беларускай шляхты. З улікам іх унікальнасці ніжэй прыводзіцца спіс актавых запісаў на выяўленыя доказы шляхецтва, што знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Усе фондавыя крыніцы маюць першы вопіс, а таму гэта акалічнасць апушчана ў табліцы. Змешчаны ў ёй каталог шляхецкіх родаў павінен стаць падставай для дадатковых паглыбленых даследаванняў, у тым ліку і параўнальна-крыніцазнаўчых.

1. НГАБ, ф. 2686, воп.2, спр. 2, л. 45. Яўлена ў Себежскім земскім суде 26 сакавіка 1782 г

2. Там жа, ф.2574, спр. 47, л. 4-7

3. Там жа, ф. 2574, спр. 32, л. 626, 628

4. Там жа, спр. 32.л. 627

5. Там жа, спр. 33, л. 446-446 адв

6. Там жа, спр.54, л. 239. Мае вопіс герба

7. Там же, спр.54.л. 305-305 адв

8. Там жа, спр. 54, л. 237

9. Там жа. спр. 9.л. 26-27

10. Там жа спр 11. л. 33

11. Там жа спр 13 л. 548

12. Ф.2768, спр. 6, л. 189

13. Там жа. спр 29.л. 51

14. Ф.2574.спр.30, л. 145-148

15. Там жа, спр. 40.л. 19. Сведчанне выдадзенае навагрудскім сеймікам 17 жніўня 1792 г. Міхаілу Тадэвушу і Людвіку Маеўскім

16. Ф.2127.воп.2.спр.3.л. 495-497

17. Ф.2574.спр. 29, л. 598

18. Ф.1735, спр.2, л. 171-172

19. Ф. 2574, спр.32, л. 559-560, 626

20. Спр 54.л. 178, 541, 565-567, 572

Табліца

Прозвішча Крыніца НГАБ Прозвішча Крыніца НГАБ
Абрамовічы Ф.1946, с.2, л. 53. Корзуны Ф.2128, с.4, лл.98-101
Адамовічы Ф.1769.с.16.л.388 Корсакі Ф.1769.с.18.л.388
Акінчыцы Ф.2128.с.4.л.239. Красінскія Ф.2128.с.4.3лл.5-36
Акулічы Ф.1769.с.17.лл.70-73 Круковічы Ф.2118.с.4.лл.211-212
Акушкі Ф.2128.с.4.л.18 Кубліцкія-Піятух Ф.1749.с.1.лл.31-32
Альшэўскія Ф.2119.с.24.лл.28-29 Кудзіновічы Ф.2636.воп.2.с. 6. л. 40
Амброшкавічы Ф.1752.с.15.л.1. Кузніцкія Ф.1948.с.2.лл.260-261
Аношкі. Ф.1749.с.2.лл.52-53.с.3.л.л27-30 Кулікоўскія Ф.1705.с.74.л.44
Арамовічы Ф.2117.с.7.лл.494-495 Курагі Ф.2128.с.4.лл.70-73
Арлы Ф.2117.с.4.лл.250-251 Курбацкія. Ф.2128.с.4.лл.41-42
Арлоўскія Ф.2117.с.4.л.1377 Куроўскія Ф.2128.с.4.лл.127-128
Арытмовічы Ф.2636.воп.3.с5.л.298 Кучынскія Ф.2128.с.4.л.92
Асіпоўскія Ф.2116.с.12.л.135 Кучкоўскія Ф.2117.с.7.л.1340-адв.
Бабровічы 1727.29.334-338 Лабоўскіяо Ф.1749.с.1.лл.49-50
Багушэвічы 1710.34.685-686 Лабунскія Ф.1749.с.3.лл.91-93
Бандарэўскія Ф.2116.с.12.л.133 Лавеніцкія Ф.1944.с.1.лл.141-142
Банкоўскія Ф.2128.с.4.л.88 Ласоўскія Ф.2128.с.4.лл.511-512
Бараноўскія Ф.2127.воп.2.с.3.лл.650-651 Лашкевічы Ф.1769.с.16.лл.522-523.ф.2128.с.4.лл.450-457
Баратынскія Ф.2117.с.11.л.33 Леванеўскія Ф.1710.с.34.л.1469
Бардзілоўскія Ф.1755.с.80.л.1146 Лыжнеўскія Ф.2116.с.8.лл.142-143
Бартноўскія Ф.2128.с.4.лл.104-107 Лышкоўскія Ф.2128.с.4.лл.509-510
Белановічы Ф.1764.с.2.лл.128-129 Магеры Ф.1727.с.27.л. 49-52.ф.2117.с.9.лл.36-37
Берлінскія Ф.2128.с.4.лл.12-13 Малевічы Ф.1774.с.24.л.773
Білдзінгі Ф.1749.с.1.лл.42-44 Малажыцкія Ф.1735.с.2.лл.412-414
Бітні Ф.2636.воп.2.с.3.л.123 Маліноўскія Ф.2128.с.4.лл.475-478
Бобрыкі Ф.2116.с.13.л.427 Марачэўскія Ф.2128.с.4.лл.23-24
Брадзіскія Ф.1705.с.74.л.499 Марцінкевічы Ф.1727.с.23.лл.235-236
Будныя Ф.1944.с.1.л.107 Матушэвічы Ф.1946.с.1.464.ф.2117.с.11.л.767-адв.
Булахавы Ф.2117.с.4.л.623-625 Майсевічы Ф.1769.с.18.лл.537. 690
Булгакі Ф.1749.с.13.лл.13-16 Мерсберг-Муслер Ф.1944.с.1.лл.547.548
Булгароўскія Ф.1741.с.53.лл.1613-1614 Міцкевичы Ф.1948.с.2.лл.277-278
Бучынскія Ф.1785.с.58.лл.699-701 Мнінскія Ф.1749.с.1.лл.38-39
Валіцкія Ф.1769.с.22.лл.51-55об Мразніцкія Ф.1948.с.3.л.133
Валенціновіч-Гатальскія Ф.2128.с.4.лл.56-61 Мышкоўскія Ф.2128.с.4.л.517
Варакса Свидэрскія Ф.1749.с.3.лл.12-13об Мячынскія Ф.2117.с.7.л.1368-адв.
Варановічы Ф.2574.с.9.лл.32-33 Навіцкія Ф.1769.с.15.лл.281-282.с.16. л.392
Варапаі Ф.2117.с.7.лл.262-265 Насовічы Ф.1946.с.1.лл.650-651.ф.2117.с.7.лл.643-644
Васілеўскія Ф.1735.с.2.лл.518-521 Нахлевічы Ф.1735.с.2.лл.469-472
Ваўкавіцкія Ф.1944.с.1.л.516 Несцяровічы Ф.2128.с.4.лл.470-471
Вайцахоўскія Ф.1764.с.2.лл.107-119 Нялкоўскія Ф.2119.с.13.лл.82-83
Веразумскія Ф.2128.с.4.лл.84-85 Няронскія Ф.2128.с.4.л.482
Віткоўскія Ф.1727.с.18.л.380 Палонскія Ф.2128.с.4.лл.479-481
Вішнеўскія Ф.2119.с.27.л.92. ф.1705.с.75.140-141.ф.2128.с.4.л.17 Паплаўскія Ф.2128.с.4.лл.21-22
Войнавы Ф.1774.с.25.л.1025 Патаповічы Ф.1727.с.32.лл.244-246
Волаткі Ф.1946.с.1.лл.121-124 Паўловічы Ф.2117.с.6.л.982
Вольскія Ф.1705.с.74.л.35 Пашкевіичы Ф.2117.с.1.л.466.514.ф.с.4.лл.258-263
Высоцкія Ф.1946.с.2.л.101 Пілаты Ф.1944.с.1.лл.465-468
Вялічкі Ф.2636.воп.2.с.4.л.197 Пілецкія Ф.1769.с.16.лл.507-508
Вярбіцкія Ф.2117.с.3.л.70-адв.ф.2119.с.10.лл.73-74 Плеск ія Ф.2128.с.4.лл.74-75
Вяржбоўскія Ф.2119.с.27.л.48 Полцевы Ф.2117.с.7.лл.44-47
Гадановічы Ф.2119.с.27.л.32 Прасмыцкія Ф.2118.с.10.лл.56-59
Галавачы Ф.2117.с.7.л.1238 Пратасевічы Ф.1946.с.1.л.110
Галенкевічы Ф.2119.с.27.л.22 Пугоўскія Ф.2119.с.27.л.31
Галынскія Ф.2128.с.5.лл.649-652 Рагальскія Ф.2117.с.7.лл.1560-1563
Гамаліцкія Ф.2128.с.4.лл.369-370 Радкевічы Ф.2117.с.4.лл.472-475
Гаранскія Ф.2116.с.1.лл.212-213 Разановічы Ф.2128.с.4.л.96
Гарбатоўскія Ф.2128.с.4.лл.483-484 Развадоўскія Ф.2128.с.4.л.345
Гарбачэўскія Ф.2117.с.7.л.л.1267-1269.ф.2128.с.4. лл.94-95.401-404 Раецкія Ф.1797.с.26.л.78
Гейштары Ф.2118.с.3.лл.157-158 Ракіцкія Ф.2119.с.12.лл.76-77.ф.2128.с.4.л.528
Гельяшэвічы Ф.1946.с.1.л.504, с. 2. л. 51 Ратынскія Ф.1705.с.74.л.38
Гіжыцкія Ф.2128.с.4.лл.331-332 Рашчэўскія Ф.2636.воп.2.с.3.л.212
Гласкі Ф.2768.с.6.лл.751-752 Рудніцкія Ф.1946.с.1.л.125
Галубы Ф.1769.с.16.л.396 Рыдзеўскія Ф.1710.с.35.л.733
Горскія Ф.2116.с.11.лл.22-23.ф.2128.с.4.лл.15-16 Рэвінскія Ф.2117.с.7.лл.559-562.ф.2119.с.27.л.93
Грамыкі Ф.2128.с.4.лл.45-50, 109-110 Савіцкія Ф.1946.с.1.л.505.ф.2117.с.13.л-148
Грахольскія Ф.2636.воп.2.с.1.л.503 Сапегі Ф.1774.с.25.л.778
Гротусы Ф.1730.с.58.л.604 Сапрыкі Ф.2117.с.7.лл.1165-1167
Грыгаровічы Ф.1710.с.35.л.533 Свянціцкія Ф.2119.с.27.л.30
Грыбоўскія Ф.2128.с.4.лл.51-52 Сендзікоўскія Ф.2128.с.4.л.367
Грыневічы Ф.2768.с.10.л.66 Сенінскія Ф.1752.с.16.л.1621
Грынеўскія Ф.1743.с.1.лл.227-229 Сервірогі Ф.2128.с.4.л.491.ф.3407.с.4.л.1.ф.2117.с.7.лл.15-18
Грынкевічы Ф.2128.с.4.лл.522-523 Скальскія Ф.2116.с.12.л.139
Грушэўскія Ф.2128.с.4.лл.238-239. ф.2128.с.4.лл.327-328 Скалубы Ф.1749.с.1.лл.40-41
Грэчыны Ф.2116.с.8.лл.26-27 Скарыновічы Ф.2128.с.4.л.332.
Губарэвічы Ф.2128.с.4.лл.68-69 Скірмунт-Цянгілавы. Ф.1774.с.26.л.841
гурыловских Ф.1735.с.2.л.548 Слізаноўскія Ф.2128.с.4.лл.66-67
Гутакоўскія Ф.2636.воп.2.с.5.л.291 Солтаны Ф.2128.с.4.лл.29-30
Дабрылеўскія Ф.2116.с13.л.292 Станкевічы Ф.1727.с.30.л.464
Дамброўскія Ф.2636.воп.2.с.5.л.317 Стралкоўскія Ф.1755.с.64.л.1156
Даніловічы Ф.2636.воп.2.с.5.л.294 Стракоўскія Ф.2128.с.4.л.89
Дзембінскія Ф.2116.с.13.лл.290-291 Стрыеўскія Ф.1948.с.3.л.134
Дзерналовічы Ф.2128.с.4.лл.492-493 Сяліцкія Ф.1749.с.1.лл.29-30.ф.2128.с.4.лл.524-525
Дземяшкевічы Ф.1764.с.2.лл.132-135 Талаконскія Ф.1747.с.11.лл.80-81
Дзяцінавічы Ф.2128.с.4.лл.86-87 Тамашэвічы Ф.2117.с.11.л.22
Длускія Ф.2119.с.27.л.29адв. Тамашэўскія Ф.1946.с.1.л.104
Дмахоўскія Ф.1737.с.61.л.336 Тарасевіч-Лапіцкія Ф.2128.с.4.лл.25-26
Драздоўскія Ф.1769.с.25.л.873.ф.2117.с.11. Тарасовіч Лазўвскія Ф.1710.с.34.л.1729
Дубіч-Грудзінавы Ф.1749.с.1.лл.47-48 Таргонскія Ф.2117.с.2.л.47
Дуброўскія Ф.1705.с.74.л.48 Трамбіцкія Ф.1705.с.76.л.23
Жабка-Патаповічы Ф.1749.с.1.лл.17-18 Траскоўскія Ф.1946.с.1.л.457.ф.1741.с.53.л.829-832
Жалкевічы Ф.1727.с.30.л.457 Траццякі Ф.2636.воп.2.с.1.л.11
Жараўскія Ф.2636.воп.2.с.2.л.123 Трухановіч-Гадановічы Ф.2128.с.4.лл.78-79
Жлобы Ф.2128.с.4.лл.513-516 Трыгубскія Ф.2636.воп.2.с.1.л.538
Жыдовічы Ф.1727.с.17.л.1186 Туганоўскія Ф.1730.с.61.л.1566
Завадскія Ф.1737.с.61.лл.243-246 Тычынскія Ф.2128.с.4.лл.113-114
Закрэўскія Ф.2117.с.6.л.981-адв. Угаловічы Ф.2768.с.10.лл.339-340
Залескія Ф.1749.с.1.лл.36-37 Усціновічы Ф.2128.с.4.л.14
Замбржыцкія Ф.2636.воп.2.с.5.л.61 Фастовічы Ф.1769.с.26.л.4
Згаржэльскія Ф.1946.с.1.л.641 Фашчы Ф.2128.с.4.лл.333-334
Зенічы Ф.2116.с.13.л.89 Федаровічы Ф.2636.воп.2.с.1.л.419, ф.2116.с.12.л.134
Змяеўскія Ф.1727.с.32.лл.428-429 Хадасевічы Ф.2128.с.4.л.117
Зубовічы Ф.2117.с.2.лл.604-607 Хадкевічы Ф.1747.с.13.л.87
Зяньковічы Ф.2117.с.7.лл.124-125 Халявінскія Ф.1774.с.25.лл.47-48
Іваноўскія Ф.2119.с.27.л.64 Хамінскія Ф.1769.с.16.л.394
Івашкевічы Ф.1710.с.34.лл.1844-1845 Хацяноўскія Ф.1727.с.16.л.526
Івіцкія Ф.3407.с.4.32-35.с.5.лл.13-16 Хржаноўскія Ф.1737.с.61.л.322
Ігнатовічы Ф.1774.с.28.л.289.ф. 2574.с.47.лл.492-493 Ціхінскія Ф.1743.с.1.лл.199-200
Ізбіцкія Ф.1735.с.2.л.546 Цымбаровічы Ф.1946.с.1.л.109
Іллінічы Ф.2116.с.2.лл.331-333 Чапліеўскія Ф.1710.с.35.л.1129
Кавецкія Ф.2117.с.7.лл.404-405 Чарнаруцкія Ф.2117.с.4.л.199
Казапалянскія Ф.2116.с.1.лл.205-206 Чарнеўскія Ф.1769.с.18.л.690
Казлоўскія Ф.1727.с.30.л.474 Чахоўскія Ф.2128.с.4.лл.122-123
Казмінскія Ф.2116.с.13.лл.288-289 Шаметы Ф.2127.воп.2.с.3.лл.495-497
Какашынскія Ф.1762.с.3.лл.53-56 Шамякі Ф.2116.с.13.л.428.ф.2128.с.4.л.103
Камоцкія Ф.1769.с.17.л.52 Шляхты Ф.2118.с.4.лл.128-129
Канашэвічы Ф.2128.с.4.лл.115-116 Шостакі Ф.2128.с.4.лл.62-65
Кандрашэвічы Ф.1727.с.30.л.402 Шульцы Ф.2128.с.4.лл.37-40
Канюшэўскія Ф.2128.с.4.лл.80-81 Шыдлоўскія Ф.2117.с.7.лл.634-адв. Ф.2119.с.27.л.32
Карабанавічы Ф.1727.с.26.л.246 Шымкевічы Ф.2128.с.4.лл.82-83
Караткевічы Ф.2128.с.4.лл.468-469 Шымковічы Ф.2119.с.27л..93.с.10.лл.76-77
Карачэўскія Ф.3407.с.5.лл.48-49 Шэведзеры Ф.2116.с.12.л.135
Карвоўскія Ф.1946.с.2.л.59 Шчукі Ф.2636.воп.2.с.9.л.99адв.
Каржанеўскія Ф.2119.с.27.л.55 Эльяшэвічы Ф.2636.воп.2.с.1.л.20
Карпіловічы Ф.1948.с.3.лл.141-142 Юрэвічы Ф.1727.с.30.л.443
Карчэўскія Ф.1705.с.77.лл.98-99 Юшкевічы Ф.2128.с.4.л.97
Келлер Ф.2636.воп.2.с.4.л.183 Язерскія Ф.2128.с.4.лл.27-28
Кемпінскія Ф.1749.с.1.лл.45-46 Якімовіч-Томкавічы Ф.2128.с.4.лл.19-20
Кілчэўскія Ф.2128.с4.лл.90-91 Якубоўскія Ф.1705.с.75.лл.264-266
Клауз Ф.1749.с.1.лл.53-54 Янушкевічы Ф.2128.с.4.лл.216-217
Клімовічы Ф.2128.с.4.лл.31-34 Яўневічы Ф.2119.с.27.л.29
Клочкі Ф.1737.с.54.л.376. Яцкевічы-Пашковы Ф.1749.с.1.лл.56-58
Клячковічы Ф.2116.с.1лл..214-215    
Корбуты Ф.2116.с.1.л.1334    
       

Анішчанка Я. К.

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы юбілейнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 8 сакавіка 2008 г.). Мн, 2008.. С. 17—26