М. Бародзіч. Прапановы на Горадзенскі сойм 1793 г.

М. Г. Бародзіч. Прапановы на Горадзенскі сойм 1793 г

Угісторыі правовой думкі Айчыны побач з гучнымі імёнамі пачэснае месца павінны заняцьмалавядомыя дзеячы шматлікіх шляхоцкіх ваколіцаў. Там у часы Рэчы Паспалітай віравалі людныя сходы (соймікі), на якіх горача, нават з кровапраліццем, вырашаліся будзённыя праблемы і выношваліся задумы ўдасканалення грамадскага ладу. Асабліва ўстойліва з XVII ст. сярод шляхты трымалася жаданне стварыць дасканалы «Кодэкс справядлівасці» шляхам уніфікацыі й кадыфікацыі дзеючага права,у тым ліку і карэктуры Статуту ВКЛ у сувязі з распаўсюджаннем прававога нігілізму, рэгулярным зрывам соймаў, парушэннем каралямі парытэту падчас раздачы пасадаў у Кароне і ВКЛ. Кароль Станіслаў Панятоўскі (1732—1798) першы распачаў у 1776 г. папраўку заканадаўства на прынцыпах «натуральнай роўнасці, духу часу і агульной карысці» ў выглядзе адзінага для ўсяе Рэчы Паспалітае кодэксу Андрэя Замойскага1. Гэтыя кадыфікацыйныя працы прадоўжыў Вялікі сойм 1788—1792 гг., які стварыў камісіі па распрацоўцы адзінага кодэксу грамадзянскага й крымінальнага права ў раздзельных (правінцыйных) камісіях Кароны і ВКЛ2. Аб'яднанню праектаў перашкодзіла інтэрвенцыя Расеі й Таргавіцкая канфедэрацыя 1792 г., якая склікала чарговы Горадзенскі сойм дзеля ўхвалення падзелу краіны.

Уласна, у гэтых варунках і пададзены ніжэй праект М. Г. Бородзіча. Вядома, што патэнт лідскага стражніка ён атрымаў ад караля 23 лютага 1784 г3. Не ўдзельнічаў ён і ў выбарах на Вялікі сойм паслоў першага і другога склікання4, а значыць,ужо быў далучаны да кансерватыўнага лагеру шляхты, якая ў бальшыні інструкцыяў і наказаў настойвала на непарушнасці грамадскага ладу і выказвалася супраць радыкальнага пераўтварэння жыцця накшталт канстытуцыі 3 траўня 1791 г.5.У студзені 1793 г. ён амаль што ваяваў з бацькам Ежы і братом Антонам Зыгмунтам вакол лесу ў маёнтку Версакі6.17 ліпеня 1793 г. ён удзельнічаў у выбарах маршалка Лідскага і Эйшышскага паветаў, дзе ўсе 1200 удзельнікаў сходу назвалі Канстытуцыю 3 траўня «труной вольнасці» і абяцалі «ўсімі сіламі яе нішчыць» разам з іншымі пастановамі мінулага сойму7. Бародзіч актыўна прыстаў да Таргавіцкае канфедэрацыі, бо ў жніўні 1793 г. удзельнічаўу дыскрэдытацыі непажаданага яе сябраАляксандра Макрыцкага і нават патрабаваў у судзе канфедэрацыі павесіць гэбраяў м. Эйшышні засамовольны вываз дроваў з пушчы на хатнія патрэбы насуперак забароне ўладальніка, падскарбія ВКЛ графа Людвіка Тышкевіча і ягонага ўпраўляючага, свайго брата Антона Бародзіча8.

Так што, друкаваны праект варты ўвагі перадусім у якасці люстэрка пазіцыі бальшыні беларускае шляхты падчас рэформаў Вялікага сойму і дэманстрацыі, як і ў чым гэтая бальшыня бачыла паратунак ад пагібелі краіны. Тэкст друкуецца ў перакладзе з польскай і лацінскай моваў з захаваннем тагачасных словазлучэнняў і паняццяў.

1.Kurdybacha L. Dzieje Kodeksu Andrzeja Zamojskiego. Warszawa, 1951; Ohanowicz A. Radwonski Z. Ostatnia proba кodyfikacji prawa cywilnego w Rzeczypospolitej szliacheckiej II Pansto i  prawo. 1952. R. 7.

2. Bardach  І.. Konstytuqj 3 maja a zareczenie wzajemne obojga narodow  z 20.X. 1791 roku II Lithuania. (3) 4.1991. S. 27—29.

3. РДАСА, ф. 389, с. 551, л. 858

4. НГАБ, ф. 1737, с. 58, арк. 340—341, с. 59, арк. 930—931.

5.Коllataj i inпі Z pubicystyki sejmu czteroletniego.—Warszawa, 1991. —S. 27—28

6. НГАБ, ф 1900, c. 2, арк. 13 адв

7. Тамсама С. 1, арк. 580—581

8. Тамсама С. 1., арк. 601—601 адв., 672

ПРАДСТАЎЛЕННЕ ПРАПАН0ВАЎ НА НАДЫХ0ДЗЯЧЫ СОЙМ, СКЛАДЗЕНЫХ ЯГАМ0СЦЮ СТРАЖНІКАМ ЛІДСКАГА ПАВЕТУ МІХАЛАМ БАР0ДЗІЧАМ

Перад актамі канфедэрацыі Лідскага павету, стаўшы асабіста ягамосць пан вількамірскі мечнік Ян Турскі, падаў у акты прапановы на надыходзячы сойм стражніка Лідскага павету Міхала Гераніма Бародзіча ў наступных пунктах, якія слова ў слова падаюцца так.

Згодна праву кожнага добра мыслячага абывацеля мной, ніжэй азначаным абывацелем, на надыходзячы сойм паданы праект для разважлівага прыняцця правінцыйнымі сесіямі Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.

1.Належыць прасіць, каб яснейшы ягамосць пан міласцівы1 са станамі2 Рэчы Паспалітай на надыходзячым сойме сваёй настойлівасцю і мудрасцю зрабіў ласку пастарацца аб паспяховым вяртанні даўно і нядаўна забраных суседнімі дзяржавамі польскіхі літоўскіх краёў.

2.Каб адпаведна з даўнімі правамі, дадзенымі літоўскаму народу з станамі Рэчы Паспалітай, і каралеўскімі ўлажэннямі кожны трэці сойм адбываўся ў нашым краі ў месце Вільня.

3.Каб у правінцыі нашай Літоўскай, як у народзе вольным і незалежным, нашыя соймікі, дагэтуль на згубу абывацеляў, ідучых на публічныя выбары паслужыць сваёй Айчыне і гэтаму намеру прысвячаючых сваё здароўе і маёмасць, не збіралі ў такім вялікім вэрхале супраціўных партыяў стр. 79 і зусім яшчэ неадукаванай шляхты, бо мэта іхняга гаму і мітусні ёсць не прага публічных патрэбаў, не выбар да кіраўніцтва знакамітых годнасцю асобаў, занепакоеных будучым, а заклапочаных уцехамі, вынішчэннем тых жа добра мыслячых абывацеляў, практыкуючых супраць грамадскасці неразумныя крыкі, разрухі, бойкі, крыміналы, а таму для пазбаўлення гэтага, каб заможнейшы, менш здатны абывацель не прыходзіў большасцю сабраных пустых галасоў да кіравання ўбогімі й годнымі, трэба за тым, каб шляхта, якая не мае дастаткова сваей зямлі і не апрацоўвае яе хоць бы дзвюма запрэжкамі, а таксама якая не мае ніякага глянцу, няздольная чытаць і пісаць, не мела актыўнасці і не дапускалася на соймікі датуль, пакуль стараннасцю і пасільнай працай не павялічыць адпаведнага маёнтку, не набярэ глянцу праз адукацыю або службу, не навучыцца чытаць, пісаць і не набудзе належнай шляхоцкаму стану аздобы, і каб кожны шляхціч ехаў на соймікі дзеля ўмацавання вольнасцяў сваім коштам і там паводзіў сябе прыстойна, з якой належыць павагай, без мардавання праціўнікаў, з чаго тыя соймікі нарэшце стануць спакойнымі, цвярозымі, менш шматлюднымі, абы толькі тыя соймікі па даўняму адбываліся без карысцяўі выкрутасаў.

4.Каб для паскарэння курсу справядлівасці і выканання права судзілі два гадавыя трыбуналы: адзін у Вільні, а другі ў Горадні з падзелам паміж тымі трыбуналамі прылеглых ваяводстваў і паветаў, і каб тым трыбуналам быў вернуты добра папраўлены руль маршалкоўства.

5.Каб у трыбуналах былі толькі 4 рэестры: адзін — грамадзянскіх, другі — крымінальных справаў, трэці —тактавы3, пра дзействы, толькі пад суды падпадаючыя, чацвёрты — службовы, з правіннасцямі ўрадаў і ўраднікаў, які ў першую чаргу вырашацца будзе.

6.Каб усе суды першай інстанцыі для прымушэння і ўзорнага выканання кардынальнага, агульнага і асаблівага права засцерагаліся пісаць няслушныя прысуды і былі скіраваныя на суровасці нават супраць кожнай сумленнай правіннасці, каб адпаведна сэнсу і зменлівасці законаў за ўсе, нязгодныя з правам, рашэнні пакрыўджаным абывацелям было вольна прыцягваць да адказу ўрады і ўраднікаў за шкоднае выкананне мінулых і наступных пастановаў і каб службовы рэестр быў найдакладней папраўлены пералікам вялікіх і малых урадавых правіннасцяў, у якім найперш пад тытулам тлумачэння звычаю паслуг выдзелены толькі будзённыя грахі заўзятых ураднікаў, а пра смяротныя грахі, відавочныя гвалты, незвычайныя практыкі, якія мы безупынна церпім, не згадана і канца прыкладнаму раскаянню тым грахам не вызначана.

7.Каб той службовы рэестр у першую чаргу быу запатрабаваны да канчатковага запісу ў трыбуналах, а ўрады ўраднікі караліся за неаднаразовае ўхіленне ад звароту бакам належных стратаўі расходаў,інакш гэтак жаданая ўсіі святая справядлівасць і экзекуцыя права нідзе не будзе квітнець.

8.Каб асэсарскія4 суды Вялікага Княства Літоўска ў вызначаныя тэрміны заўжды судзілі ў месце Вільні.

9.Каб судовыя рэгенты, сама польская шляхта, выскародная і вельмі валадарная, а таксама ніхто не адступаў ад дадзенага ўсім і апісанага даўнім правам, ні ў якія с довыя пастановы і справы не ўломваўся пад асуджэнні нядзейнасці рэгенцыі, не бралі сабе дазволаў і пад ніяк умовай іх не судзілі і не працягвалі, а суджаныя па-здрадніцку не ўзнаўлялі і пад зняважлівай адмовай не скасоўвалі ўсяго назаўсёды выкананага, як тое дагэтуль практыкавалася з нялюдскай крыўдай нявінных абывацеляў, з дакукай і згубай апошніх, і, што яшчэ больш, — згвалтаванем кардынальных правоў, пашыраючы тую санкцыю на былых і наступных пісараў і рэгентаў.

10.Каб адзін з тысячы абывацеляў са значнай крыўдай іх несправядліва не ўзбагачаўся, належыць скараціць даходы канцылярыяў, а менавіта — з інквізіцыйных5, рэмісійных6 і іншых уступных дэкрэтаў, асабліва за нязначныя довады возных7, інтрамісіі8, позвы, рэвізіі, агляды, і каб з гэтых здзелак не бралася больш як 2 злотыя з падатку пана.

11.Каб стр. 80 былі вернуты пасляабедзенныя суды: ранкам з 8 да 11 гадзін, пасля абеду з 3 да 6 гадзін, 6о які суддзя збярэцца напіцца, то абавязкова нап'ецца.

12.Каб у ваяводствах і паветах былі назначаныя аднагадовыя суды праз вольны выбар абывацеляўу камплекце не менш за пяць чалавек з апісаннем іх адказнасці за ўсялякую віну і каб пасля заканчэння пяці гадоў яны аднаўляліся новымі выбарамі, а таксама, каб ужо скасаваныя гродскія суды ніколі не выбіраліся і не назначаліся ваяводамі й старастамі.

13.Каб да адвакатуры па ўсіх большых і меншых пастановах была дапушчана сама шляхта, адукаваная праву, па скарачэнні 22 гадоў свайго веку, па заслуханні экзамену перад цэлай адвакатурай у прысутнасці двух суддзяў і таксама заўжды па атрыманні пасведчання пра здольнасці ад высакародных уладальнікаў, аднак без дазволу якога- небудзь ухілення пад пагрозай асуджэння ў няспраўнасцях як мінулых, так і наступных. А сяляне няхай займаюцца раллёй, мяшчане — гандлем, і няхай яны не замінаюць належнай шляхоцкаму стану кар'еры.

14.Каб перад чарговым судом ваяводства або павет па выданні абтым аб'явы па парафіяхбылі назначаны шляхоцкія вывады9 праз прызнанне сапраўднасці довадаў шляхоцкіх набыткаў не менш як ад прадзедаў, бо ўжо новая самазваная шляхта, а больш неафіты10, татары, жыды і купчыкі заціснулі старажытную шляхту, каб непрызнаным шляхоцкую прэрагатыву адлічалі па меншай меры ад прадзеда, каб добра ўзважаныя набілітацыі11 былі адасланыя на ўхваленне надыходзячых соймаў, каб такім чынам гэтак дарагі польскі скарб не раскідваўся, а даставаўся не банкрутам, толькі аселым, добра заслужаным, патрэбнымі Aйчыне знакамітасцю і годным да публічнай службы.

15.Каб новы Эйшышскі павет, ужо ліквідаваны з-за сваёй мізэрнасці, для выбару невялікай аздобы абывацеляў быў назаўжды скасаваны, каб урады, прыватна раздадзеныя некаторым асобам, маючым мала асветы, неаселым, банкрутам, стр. 81 крыміналістам, зусім не ведаючым права, былі скасаваныя і забароненыя, а калі б той жа Эйшышскі павет быў захаваны, тады каб быў назначаны новы выбар усіх ураднікаў у публічным зборы шляхты і каб у яго не праціснуліся банкруты, крыміналісты і іншыя западозраныя без важкага апісання прававых дэталяў у належным судзе, не прымаць у тых месцах без важкага заручэння адной асобы добра аселага шляхціча, а таксама, каб да таго выбару не наважваліся і не дапускаліся асобы без поўных 26 гадоў, без належнай для ўрадніка, асабліва судовага, свайго спадчыннага або закладзенага ўладання, без усялякай адзнакі ў дасведчанасці і поўным веданні мясцовага права хоць бы праз трохгадавую практыку ў адвакатурах і пад нікчэмнасцю такога выбару з непазбежнай стратай радавітасці суцягаў.

16. Каб кожны суддзя ўчыняў прыгавор перш за ўсё асабіста як у трыбуналах,такі і судах першай інстанцыі з подпісам сваёй рукі пад кожнай пастановай без усялякіх зносінаў паміж сабой і каб у судзейскую пастанову быў далучаны пункт прысягі, што адсутнічае.

17.Каб банкруты, здаючы свае маёнткі ў эксдывізію12 і таксацыю13 з адзінай мэтай трымаць далей уладанні з крыўдай сваіх крэдытораў, жывучы з чужой маёмасці і падманваючы грамадскасць сваімі справамі, не дапускаліся да вызаву ва ўсіх судах у першачарговым парадку, а каб яны судзіліся ў прысутнасці аднаго або двух крэдытораў з вызваленнем іншых ад клопатаў, пад пагрозай страты не прадстаўленых на таксацыю і эксдывізію сум, каб усе ляжачыя і ўтоеныя на іх маёнтках сумы і розная рухомасць былі вызначаныя і прыцягнутыя для поўнага задавальнення катэгарычна апелюючых крэдытораў.

18.Каб быў ліквідаваны падатак дзесяціны з-за частага ўтойвання некаторымі, а падымны падатак, калі б спатрэбілася, павялічаны, каб шляхта без сялянаў плаціла па 3 злотыя з кожнай вупражы валоў пад прысягай пасля ўчыненага па парафіях следства для справядлівага параўнання падатку, гэтак жа і ўсе рамеснікі, што жывуць меншымі або большымі прыбыткамі або маюць значнейшыя заробкі згодна з карысцю і ацэнкай рамяства.

19.Каб кожны, маючы капітальныя сумы ў закладах і пад адсоткі, плаціў у скарб Рэчы Паспалітай 10-ты грош як слушны падатак пад прысягай уласнікаў пад пагрозай канфіскацыі, са сведчаннем тых жа пазычаных сумаў, акрамя сумаў, што падпадаюць пад працэс.

20. Каб ніхто не здатны згодна з даўнімі правамі не мог набілітавацца і не наважваўся цешыцца слаўнай спадчыннасцю.

21.Каб згодна з забаронай даўніх статутаў шматлікія замежныя татары, за грошы, прыбываючы ў польскія краі, не куплялі земскіх шляхоцкіх маёнткаў, а занятыя б да выкупу трымалі згодна закладному праву, каб яны вярнулі назад у скарб Рэчы Паспалітай адданыя ім у вечнасць каралеўшчыны14, бо з часам Рэч Паспалітая польская пераменіццаў татарскую, а шаноўная каталіцкая рэлігія ператворыцца ў татарскую паганскую.

22.Каб як хутчэй былі адноўлены гранічныя суды як паміж земскімі ўладаннямі, так і каралеўшчынамі ў такім карацейшым і выніковейшым парадку, а менавіта, каб бакі, якія настойліва прагнуць цэласці і бяспекі сваіх межаў, запісаўшы на нежадаючы і нязгодны бок касацыю ў тактавы рэестр свайго ўласнага ваяводскага або павятовага суда, няхай выберуць з бліжэйшых суддзяў не менш як трох асобаў, а пры нязгодзе — паводле прыгавору назначаных або сумесна запісаных і нідзе не аспрэчаных, абы толькі з дбайных абывацеляў, не западозраных ні ў чым, знёмых з правам, пасля выканання падкаморым прысягі, у тых жа судах прысягнуўшым дасканалым каморніку і рэгенту ў прысутнасці другога апорнага боку з вызначэннем інстанцыямі пеняў за кожны супраціў. Калі ж яны, як пастаўленыя без усялякага прымусу, у якасці ўжо канчатковага суда, трапяць за шкодныя рашэнні пад паўторную апеляцыю, тады ім належыць вызначыць са свайго складу трох абывацеляў, што не маюць судзімасці, а пры нязгодзе — таксама з іншых у бліжэйшых ваяводстваў і паветаў, перад якім апеляцыйным судом першыя суддзі,у выпадку свядомай памылкі, прыватнай карысці або няведання довадаў і адводаў бакоў пасля вызаву ўсіх павінны вярнуць цэлымі ўсе выдаткаваныя на тое кошты і таксама на ўтрыманне злосна і бяздоказна абвінавачаных іншых суддзяў свайго суда. А супраціў, учынены на такія ясна запрысяжныя гранічныя дэкрэты, будзе ў апошняй інстанцыі вырашацца ў сваім земстве без адсылу супраціўнага боку да трыбуналаў, гранічныя ж дэкрэты паўторнага суда застануцца прынятымі і непарушнымі.

23.Каб усе судовыя староствы і іншыя большыя або меншыя цівунствы, дзяржавы, канюствы і лавецтвы15былі цалкам вернуты на фундуш скарбу Рэчы Паспалітай без выключэння, а іх адміністрацыя — для яснейшай рэвізіі выбраных даходаў — самой добра аселай шляхце, маючай для адказнасці паруку пад дастатковым закладам, і каб нічога з прыхільнасці чужаземцам не аддавалася.

24.Каб сойм выдаў і разаслаў па ваяводствах і паветах друкаваныя сціслыя рахункі, учыненыя з скарбовымі камісарамі, таксама як і табелі кожнага даходу і расходу для ведання ўсіх, той скарб Рэчы стар. 82 Паспалітай складаючых. Скарбовым жа камісарам дагэтуль выплачаныя пенсіі скасаваць, пакінуўшы ім, аднак, нядаўна выслужаныя годнасці, а ў гетманаў, падскарбіяў і іншых платных міністраў пенсіі адабраць для павелічэння скарбу Рэчы Паспалітай. Няхай кожны абывацель карыстаецца і цешыцца самой славай і гонарам,няхай кожнаму будзе міла служыць сваёй Айчыне уласнага маёнтку, а скарб Рэчы Паспалітай няхай будзе лацвей умацаваны для абароны сваёй цэласці з уласных даходаў.

25.Каб былі скасаваныя вызначаныя мясцовым канфедэрацкім судам пенсіі, а ўжо імі выбраныя неадкладна вярнуць у публічны скарб пад пільным у тым спагнаннем.

26.Каб вызначаную з ініцыятывы скарбу Рэчы Паспалітай гадавую пенсію на духоўнае жыццё біскупа, канешне, без усялякіх непрыстойных пышнасцяў эканомную, сціплую і прыкладную, знізіць да 20 тыс. польскіх злотых з міласці да Айчыны і для павелічэння фундушу скарбу Рэчы Паспалітай на ўтрыманне войска, славы і сілы народнай, для палёгкі шляхце, у сваіх маёнтках па моцы наданняў Рэчы Паспалітай досыць абцяжаранай падаткамі, якая не ездзіць у лакіраваных карэтах, не жыве ў шыкоўна мэбляваных палацах, не ўпрыгожана дарагімі ліўрэямі i ўборамі, не выхваляецца блюдамі, не ведае шампанскага віна, бо такой пенсіі павінна прыкладна хапаць на духоўнае жыццё ў той час, калі жаўнер і днём і ноччу, прысвяціўшы рэлігіі і цэласці Айчыны здароўе і жыццё, асабліва падчас вайны, прыстойна адбываючы сваю павіннасць, павінен жыць на жалаванне з мізэрнага маёнтку, бо краю, адусюль аточанаму непрыяцелем, больш патрэбныя стрэльбы, чым безліч мітраў16.

27.Усе ўладанні духавенства, гэта значыць капітулы, прэлацтвы, мітры, апацтвы канонікаў, святыя і духоўныя прабоцтвы, плябаніі17 ўсіх манахаў і манашак, а таксама ўсе капітульныя сумы, рабункам і праклёнам забраныя плябанамі, асабліва якія не маюць нашчадкаў шляхоцкага стану, адабраць і накіраваць на фундуш таго ж кволага скарбу Рэчы Паспалітай з вызначэннем з іх эканомных гадавых пенсій, духоўнаму стану належных.

28.Каб усе ўнесеныя манашкамі ў кляштар сумы былі вернутыя пасля іх жыцця бліжэйшым нашчадкам.

29.Каб пасля ліквідацыі такім шляхам усіх дарэмныхманашак стар. 83 і манахаў, сучасныя кляштары манашак былі абернуты на публічныя шпіталі для незамужніх жанчын, для хворых, іншыя для фабрыкантаў, а кляштары дарэмных манахаў, менавіта камедулаў, картузаў, капуцынаў, сапсаваных гультайствам, без усялякіх навук і святла закону кармелітаў даўно змярцвелых і шкодных для грамадскасці, скіраваць на іншых, а іх пенсію — на павелічэнне натхнення і прыстойнага набажэнства францішканам або адукаваным бернардынам, на прытулак калек і без усякага спосабу жыцця пакінутым сіротам.

30.Ксяндзоў езуітаў, як моцны ліхтар рэлігіі і першае святло народа, вярнуць у свае кляштары, касцёлы, акадэміі са значнейшай ад іншых манахаў гадавой пенсіяй з мэтай адукацыі шляхоцкай моладзі.

31.Каб былі забароненыя шкодныя багацці, дагэтуль часта практыкаваныя па ўсіх рашэннях умяшаннем заможных паноў і паненак з вялікай крыўдай абывацеляў пад пагрозай спагнання 1 тыс. чырвоных злотых на карысць пакрыўджаных.

32.Каб пры разборы правоў вечнага валодання, прызнаных за адным спраўным бокам насуперак канстытуцыі 1726 году, якая не дазваляе пасля нідзе судзіць такія прынятыя вызавы і надзвычайныя правіннасці, копіі дэкрэтаў лічыліся за яўны шлях доказаў, і пакрыўджаным не забаранялася іх выпісваць для высвятлення і абвяшчэння бязвінных стратаў і расходаў.

15 лістапада 1792 году.

Гэтыя абывацельскія праекты, што вынікаюць з добрасумленнага пачуцця, вопыту і пераканання, пры выціснутай для веры пячаткай, падпісваю сваёй уласнай рукой. Пры тых пададзеных на наступны сойм праектах подпіс спраўцы такі — Міхал Бародзіч, стражнік Лідскага павету.

Ян Глушынскі, пісар

Адан Свідзерскі, рзгент вольной канфедэрацыі Лідскага паввту.

За пячаткай.

ЗАУВАГІ

1.Маецца на ўвазе кароль Станіслаў Панятоўскі.

2.Станы — саслоўі.

3.Тактавы рэестр — запіс працэсаў для выкананя іх у парадку паступлення.

4.Асэсарскі суд — пасрэдніцкі, звычайна імем караля.

5.інквізіцыя — прымусовае выкананне з высвятленнем абставінаў.

6.Рэмісія — судовае рашэнне з адсылкай скаргі на разгляд.

7.Возны — пасыльны.

8.Інтрамісія — увядзенне ў права валодання і карыстання

9.Вывад — высвятленне паходжання з наданнем права стану.

10.Неафіт — гэбрай, які змяніў веравызнанне на іншае.

11.Набілітацыя — наданне правоў і годнасці стану.

12.Эксдывізія — прымусовы падзеп уладання.

13.Таксацыя — ацэнка.

14.Карапеўшчына — назва ўсіх дзяржаўных уладанняў.

15.Цівунства, дзяржава, канюства, лавецтваназвыдзяржаўных уладанняў, звязаныя з пэўнымі ўрадавымі пасадамі й тытуламі.

16.Мітры, капітулы, прэлацтвы, апацтвы, прабоцтвы, плябанназвы устаноў і абшараў каталіцкага вызнання.

Прадмова і публікацыя Яўгена АНІШЧАНКІ.

НГАБ, ф. 1900, с. 1, арк. 774—779 адв. Арыгінал.

Спадчына. 2002. № 5-6 (150). С. 78-83