Касцюшка-генералу Хрушчову

Т. КАСЦЮШКА — ГЕНЕРАЛУ А. ХРУШЧОВУ: «ВЯРТАЮ ВАМ ВАШУ СЯМ’Ю»

Ніжэй друкуюцца дакументы, якія сведчаць пра падзеі вайны, на якой, як вядома, дэвальвуюцца маральныя нормы і якасці людзей.

Адзін з прапанаваных лістоў унікальны, таму што ў ім дыктатар паўстання 1794 г. Тадэвуш Касцюшка тлумачыць сваё разумение чалавечнасці, асабліва ў адносінах да палонных праціўніка.

Лічыцца, што падчас паўстання 18 красавіка варшавяне захапілі ў палон каля 2 тыс. расейцаў1, а жыхары Вільна заняволілі 23 красавіка 2135 расіян2. Сярод палонных у Варшаве апынулася і сям'я ге- нерал-маёра Аляксея Іванавіча Хрушчова. Ён служыў пры штабе барона Івана Яўстаф’евіча Ферзена, які разам з прускімі войскамі прыступіў 10 ліпеня да аблогі Варшавы перад яе штурмам. Т. Касцюшка ў гэты час стр. 250 займаўся абаронай сталіцы ў полі і перамясціўся разам абозам з Крулікаў (10 ліпеня) у Мокатава (5 жніўня). Дзесьці там або на шляху паміж імі ён чытаў ліст і пісаў адказ.

Для характарыстыкі пачуццяў карэспандэнтаў будзе дарэчы прывесці словы таго ж I. Ферзена, які прызнаваў, што тутэйшыя сяляне далучаліся са зброяй у руках да паўстанцаў:«... поелику без всякой пощады делаются им обиды, притеснения, грабительства и тираническим и варварским образом даже убиваютца» расійскімі войскамі4. Не менш паказальна і тое, што А. В. Сувораў пасля жудаснага штурму Варшавы захапіў у палон 29500 чал., з якіх адпусціў на волю 245005. 3 публікуемых дакументаў відаць, што ў паўстанні 1794 г. ворагі ведалі розніцу паміж бацькоўскім клопатам і бязлітасным павадырствам вайсковымі масамі.

Тэксты публікуемых дакументаў з французскай мовы пераклаў Лявон Казыра.

1

Ліст генерала А. Хрушчова да Т. Касцюшкі

19.06.1794 г.

Васпане!

Добра вядомы пачуцці кожнага прыстойнага, чэснага чалавека, і я радуюся, Вас­пане, што ў гзтым маім звароце да Вас Вы ўбачыце дэмарш мужа і клапаглівага, чуллівага бацькі, які звяртаецца да асобы, што ведае і правілы гонару, і правілы вайны.

Мае жонка і дзеці, якія ніколі не мелі ніякага дачынення да дзяржаўных спраў, выпадкова апынуліся ў Варшаве ў час рэвалюцыі. 3 вялікім задавальненнем я даведаўся, што адносна іх не было дапушчана ніякай знявагі. Жанчыны і дзеці ў час ваенных дзеянняў застаюцца нейтральнымі асобамі. Парадаваўся я, Васпане, яшчэ і таму, што тыя ж гуманістычныя пачуцці падпггурхнулі нашага генерал-маёра адразу ж пасля яго прыезду адправіць усю сям’ю Кёніга6, якая была ў нас. Вы зрабілі б вялікую ласку, калі б вярнулі мне маю сям’ю, бо Вы, як і я сам, добра ведаеце цану учынку, які выконваецца з пачуцця гонару, а лёс адной асобнай сям’і не можа нанесці ніякай шкоды агульнаму ходу ваенных падзей.

У добрай надзеі атрымаць у хуткім часе адказ, гонар маю.

[подпісу няма]

РДВГА. Ф. 467. Спр. 11. Л. 3. Копія.

№2

Адказ Т. Касцюшкі на ліст А. Хрушчова

19.07.1794 г.

Васпане!

Атрымаў Ваш ліст і з задавальненнем чытаў, з якой справядлівасцю Вы ставіцеся да свайго народа і да самога паняцця чалавечнасці. У рэшце рэштзаконы гуманвму і дазволяць паступова забыць пра варварскую вайну стр. 250 тыранаў, разбурэнні. разграбленні і пажары.

Ваша жонка і дзеці апынуліся ў Варшаве таму, што лёс звычайных людзей. якія пакугуюць ад несправядлівых правадыроў, у тым і заключаецца. каб згла- джваць іх злачынствы або загінуць ад іх капрызаў. Народ, даведзены да адчаю. гагговы ламаць аковы. А ў людзях. за якіх Вы просіце, гэты народ бачьшь залож- нікаў. сваіх суайчыннікаў, якія нясуць чужаземны дэспатызм. парушэнне правоў. знявагу чалавечай годнасці. раз’яднанне сем’яў і далёкія турмы. Аднак наша помства не пойдзе па такому шляху і мы не будзем паўтараць Вашых рэпрэсій. Ваша жонка раскажа як да яе адносіліся, з якой павагай мы ставіліся да чужога гора Вы гаворыце мне пра гуманізм (чалавечнасць). Што ж, я вяртаю Вам вашу сям'ю. Дык зведайце гуманізм, адчуйце яго, Вы і ўсе вашыя!

Маю гонар.

[подпісу няма]

РДВГА. Ф. 467. Спр. 11. Л. 3. Копія.

1 Bauer К. Blaski і cienie insurekcyi Kosciuazkowskiej / Warsz., 1950. C. 100.

I Tokarz M. Insurekeja warszawska. Warsz., 1950. C. 255.

3                                        HerbstS. Zdziejow wojskowych powstania Kosciuszkowskiego. 1794 roku. Warsz., 1983. C. 344.

4                                        РДВГА. Ф. ВПА. Спр. 269. Л. 331.

5                                        РДВГА Ф. 43. Спр. 85. Л. 68, 70, 72.

6                                        Кёніг (Караль Станіслаў) — палкоўнік каралеўскіх уланаў, удзельнічаў у баях з корпусам А. В. Суворава пад Брэстам (Ціраспалем). Пры чьпанні прозвішча ў арыпнале магчыма разумець таксама і як Кёпінг (Іяган Фёдаравіч), які быў капітанам артылерыі. (Заўвага рэд.)

Публікацыя Я. К. Анішчанкі

Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 6. Мн., БелНДІДАС, 2005. С. 248-250