Землеўладанне і землекарыстанне сялян у канцы 18-пачатку 19 ст.

Гісторыя сялянства Беларусі: У 3-х тт. Т. 1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г./Анішчанка Я. К., Галенчанка Г. Я., Голубеў В. Ф. і інш.; Пад рэд. В. .І. Мялешкі і інш. –Мн., Беларуская навук, 1997. –431 с. ілл. ISBN 985-08-0060-7

Глава 2

СЯЛЯНСКАЯ ГАСПАДАРКА 1. Землеўладанне і землекарыстанне сялян (аўтар Я. Анішчанка )

Стар. 277

Уключэннебеларускіх зямель у склад Расійскай імперыі аказала пры- кметны ўплыў на арганізацыю землеўладання і землекарыстання55 сялян, узровень і дынаміку іх зямельнай забяспечанасці.

Тым не менш да сярэдзіны XIX ст. царызм не ўмешваўся, за выклю- чэннем выпадкаў абуральнага самавольства землеўласнікаў, у пазямельныя ўзаемаадносіны прыгоннай вёскі. Сялянскае землеўладанне і землекары­станне ў прыватнаўласніцкіх маёнтках вызначаліся ў асноўным воляй феадальных уласнікаў, звычайным правам, цяжарам і памерамі павіннас- нага абкладання, геаграфічнымі і саслоўна-маёмаснымі адрозненнямі. Памеры сялянскіх надзелаў і формы пазанадзельнага землекарыстання рэгуляваліся інвентарнымі апісаннямі ўладанняў, якія складаліся, як правіла, пры люстрациях, падараваннях, падзелах, фундушах, межаван нях, продажы, закладах, арэндзе населенай зямлі. Да суцэльнага заканадаўчага нарміравання сялянскіх надзелаў і павіннасцей на аснове інвентароў царызм прыступіў з часу рэформы П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы і ўвядзення абавязковых інвентароў памешчыцкіх маёнткаў (гл. раздзел 5, гл. 3, § 2). Да гэтага часу, па сведчанню саміх царскіх чыноўнікаў, землеўладанне і землекарыстанне сялян заставалася такім жа, якім было «при прежних владельцах»56.

Сяляне ва ўпартай барацьбе імкнуліся адстаяць фіксаваныя інвентарамі зямельна-павіннасныя нормы, чым актыўна карыстаўся царызм у сваіх русіфікацыйных планах. Пагроза дзяржаўнай рэгламентацыі зямельнай забяспечанасці сялянства і абмежавання, такім чынам, павіннаснага сама­вольства ўладальнікаў, прымушалі памешчыкаў адмовіцца ад традыцыйнай рэгістрацыі інвентароў у судовых установах і практыкаваць так званыя “дабравольныя» пагадненні з сялянамі. Гэта яшчэ больш абвастрала зямельную барацьбу.

Нягледзячы на ўвядзенне падушнага рэвізскага ўліку, асновай абкладання павіннасцямі заставалася зямля, якая апрацоўвалася сялянскім інвентаром. У большасці прыватнаўласніцкіх маёнткаў у якасці зямельна- акладнай адзінкі з'яўлялася валока (19 дзесяцін 2010 сажняў) і яе долі, алесучаснікі вызначалі яе рознымі памерамі, стар. 278 Так, каталіцкі apxiепіскапС. Б. Сестранцэвіч у 1782 г. лічыў за валоку 19 дзесяцін 1301 сажань упера з французскіх футау57. Сапраўдны стацкі саветнік В. А. Арцымовіч, які ў 1841 г. рэвізаваў вынікі люстрацыі дзяржаўнай вёскі заходніх губерняў імперыі, адзначаў, што на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці існавалі польская (каралеўская або хелмінскаявалока ў 30 моргаў і літоўская ў 33 моргі, або 19,56 дзесяціны. Па яго сцвярджэнню, судовыя ўстановы кіраваліся літоўскай мерай, а лішкі ў 3 моргі, дадзеныя пад сядзібы і непрыдатныя ўгоддзі, звычайна адбіраді ад казны на карысць прыватных уладальнікаў58.

Разнастайнымі з'яўляліся і формы сялянскага зямельнага ўтрымання: «гуфы, лошади, сохи, службы, белицы, шнуры, пуды, осьмухи, четверти, гаки, пуры, талеры, безмены, жеребьи, следы, коны»59.

Табліца 5. Зямельная дыферэнцыяцыя сялян маёнтка Дуброўна ў 1793 г. па памерах надзелаў (дзес.)

Групы гаспадарак (дзес. на двор) Катэгорыя гаспадарак па віду рэнты двароў % Душ муж. полу % Зямлі дзес. % У сярэднім дзес.
На двор На душу м.п.
Да 5 Паншч. 333 16.2 722 12.1 1760 7.5 5.3 2.4
Аброчн. 174 11.2 37.4 7.0 927 4.3 5.3 2.5
6-10 Паншч. 1271 61.8 3363 56.7 13685 59.0 10.7 4.1
Аброчн. 751 48.5 2076 39.1 8231 38.7 10.9 3.9
11-15 Паншч. 331 16.1 1246 21.0 5262 22.6 15.9 4.2
Аброчн. 356 22.9 1372 25.8 5864 27.6 16.5 4.3
16-20 Паншч. 109 5.3 533 9.0 2202 9.4 20.2 4.1
Аброчн. 208 13.4 998 18.8 4301 20.2 20.6 4.3
Больш 20 Паншч. 12 0.6 72 1.2 355 1.5 29.6 4.9
Аброчн. 59 4.0 487 9.1 1896 8.9 32.1 3.9
Усяго Паншч. 2056 100 5936 100 23264 100 11.3 3.9
  Аброчн. 1548 100 5307 100 21219 100 13.7 4.0
НГАБ, ф. 3258, воп. 1, спр. 32, арк. 1—74; спр. 33, арк. 1—401

Пры дзяржаўныхлюстрацыяхстар. 279канца XVIII ст, самі ўладальнікі і сяляне прызнавалі, што яны  не ведаюць рэальнага зместу памераў акладных адзінак зямельнага ўліку, і пры тлумачэнні іхпаходжання спасылаліся на гістарычную спадчьшу і даўніну60 Дадзеная акалічнасць спрыяла самавольнаму рэгуляванню землеўласнікамі ўнутрымаёмаснага размеркавання зямельных угоддзяў і ўрэзванню сялянскіх надзелаў пад фальваркі.

У такіх умовах забяспечанасць сялян зямлёй адрознівалася нават у ме­жах аднагомаёнтка. Характэрным прыкладам можа служыць размеркаванненадзельнай зямлі ў магнацкім маёнтку Дуброўна, даныя аб якім прыведзеныў табл. 5. Для маёмаснай групоўкі сялянскіх гаспадарак па плошчы надзелаў узяты распаўсюджаныя інвентарныя ўчасткі ў 5, 10, 15 і 20 дзесяцінабо адпаведна 1/4, 1/2, 3/4 валокі і цэлая валока.

Як відаць, болыпасць прыгонных і аброчных сялянскіх гаспадарак па ступеніпадворна-падушнай землезабяспечанасці адносяцца да дробных і драбнейшых (група да 10 дзесяцін на двор). Сярод іх 78% цяглых і 60 % чыншавых двароў мелі адпаведна 66 і 43% усёй надзельнай зямлі. Але і на двор і на рэвізскую душу яны былі забяспечаны ніжэй за сярэдні ўзровень. Пазямельныя адрозненні ўзрастаюць з узбуйненнем плошчы падворнага надзелу і ў залежнасці ад формы абкладання рэнтай. Так, у групе буйных гаспадарак (больш 16 дзесяцін на двор) знаходзілася 6% цяглых і 17% чыншавых двароў.

Табліца 6. Дыферэнцыяцыя і структура надзелаў сялян магнацкіх уладанняў на ўсходзе Беларусі ў апошняй чвэрці XVIII ст

Група гаспадарак дзес. на двор двароў % Душ муж. полу % Усяго зямлі У тым ліку асноўнай Дзесяцін зямлі
Дзес. % Дзес. % усёй асноўнай
На двор На д.м.п. На двор На д.м.п.
Да 5 937 20.6 2739 16.8 4785 8.0 2547 53.2 5.1 1.7 2.7 0.9
6-10 2055 45.2 6485 39.6 21335 36.0 12062 56.5 10.4 3.3 5.8 1.8
11-15 682 15.0 2725 16.6 10961 18.4 5823 53.1 16.1 4.0 8.5 2.1
16-20 510 11.2 2328 14.2 10347 17.4 4903 47.4 20.2 4.4. 9.6 2.1
Больш 20 364 8.0 2084 12.8 11985 20.2 3582 29.8 32.9 5.7 9.8 1.7
усяго 4548 100 13361 100 59413 100 28917 48.6 13.0 3.6 6.3 1.7
Складзена на падставе інвентароў маёнткаў Марцьянава, Вяледзічы, Тадуліна, Стараселле, Любавічы, Мікуліна, Дуброўна (НГАБ, ф. 3258, воп. 1, спр. 23, 32, 33; ДГА Літвы, ф. 1177, воп. 1, спр. 3461, 3842, 4110, 4275). Удзельная вага ў складзе надзелу групы

Стар. 280

I хоць яны канцэнтравалі нязначную долю надзельнай зямлі (11%— цягла-паншчынныя і 30% — аброчна-чыншавыя) іх сярэднія падворныя і падушныя надзелы перавышалі памеры сярэднезямельнага ўчастка. Гэта сведчыць аб тым, што буйныя па памерахінвентарнага надзелу сялянскія гаспадаркі ў маёнтку былі пераважна чыншавымі. За кошт якіх угоддзяў адбывалася ўзбуйненне гаспадарак дазваляюць меркаваць даныя інвентароў па сямі магнацкіх уладаннях Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў за 80—90-я гады XVIII ст. (табл, 6).

3 табл. 6 вынікае, што ў цэлым палову інвентарнага надзелу самых буйных магнацкіх маёнткаў на ўсходзе Беларусі складалі цяглаабавязаныя ўчасткі. Па назіраннях П. Р. Казлоўскага, на захадзе і ў центрыцяглая доля, па даных 15 магнацкіх маёнткаў, складала 29—31% інвентарнага надзелу61, На разглядаемай тэрыторыі ў апошнюю палавіну надзелу ўваходзілі дадатковыя, так званыя прыёмныя землі, якімі сяляне карысталіся за грашовы аброк, за розныя натуральныя даплаты або з долі ўраджаю. I дробныя па памерах падворнага надзелу (65% усіх гаспадарак) і буйныя (19% двароў) трымалі практычна аднолькавую долю ўсяго фонду надзельных зямель.

Аднак калі палову і больш надзелаў дробных гаспадарак складала асноўная, аседлая доля, то ў групе буйных структура надзелу складвалася ў асноўным з дадатковых угоддзяў. У прыватнасці, самыя буйныя гаспадаркі, памерам больш за валоку на двор, трымалі ўсяго 20% усіх надзельных зямель. Але ў складзе іх надзелу дадатковыя ўгоддзі дасягалі ўжо 70%. Значыць, надзелы дробных па зямельнай плошчы сялянскіх гаспадарак былі пераважна паншчыннымі, а буйных і асабліва буйнейшых — чыншавымі, гаспадары якіх, як сведчаць крыніцы разглядаемага часу62, павялічвалі свае ўчасткі за кошт надзелаў зруйнаваных аднавяскоўцаў, праз арэнду.

Каб пазбегнуць росту пазямельнага абкладання праз перакладванненядоімак неплацежаздольных земляробаў на заможных гаспадароў, апошнія практыкавалі таемныя разворванні ў лясах. 3 ростам малазямелля і паўперызацыі як землеўласнікі, так і самі сяляне праяўлялі ўсё большую зацікаўленасць ва ўраўняльным пераразмеркаванні асвоеных зямель. У адпаведнасці з узмацненнем фальварачна-паншчыннай эксплуатаций і рас- паўсюджання яе на чыншавых сялян адбывалася зліццё асноўнай і дадатковых доляў надзелу ў адзіны цяглаабавязаны ўчастак63. Насаджэнне стандартных норм землезабяспечанасці праз канфіскацыю, секвестр, апеку,стар. 281  межаванні і прымусовую інвентарызацыю маёнткаў таксама садзейнічалі таму, што к сярэдзіне XIX ст. сялянскія надзелы пачалі адрознівацца ў асноўным па велічыні адработачнай рэнты і уніфікаваных памерах землекарыстання (цяглавыя, паўцяглавыя, агароднікі і г. д.)

У працэсе складання абавязковых інвентароў памешчыцкіх маёнткаў вымярэнне сялянскіх надзелаў не выконвалася, а іх памеры «голословно» ўстанаўліваліся самімі памешчыкамі або на падставе папярэдніх інвентароў, якіяне адпавядалі рэчаіснасці64. Нармальным поўнавалочным надзеламлічыўсятакі,у якім 0,9—1,5 дзесяціны прыходзілася на сядзібу, 12— 16 — пад ворыва, 2—6 — пад сенакос. Сярэдняцяглавы зямельны ўчастак складваўся з 1—1,5 дзесяціны пад сядзібай, 6 дзесяцін — пад раллёй, 2—3 — пад сенакосам65. Надзяленне сялян выконвалася, па сведчанню саміх уладальнікаў, па «древнему обычаю», на кожныя дзве працаздольныя душы (або 6—7 дарослых членаў сям'і) па 4—5 дзесяцін у кожным полі ці з разліку высеву кожным гаспадаром чатырох чвэрцяў азімага жыта ў кожным полі (па 12—13 дзесяцін ворыва ў трох палях)66. Участкі нецяглаздольных і не- плацежаздольных сялян у прамежках паміж рэвізіямі прырэзваліся часткамі і долямі заможным і многасямейным гаспадарам, здаваліся ў вольны наём староннім людзям або адбіраліся пад фальваркі. Падобная падворная сістэма надзялення зямлёй вызваляла ад неабходнасці пастаянных зямельных перадзелаў. Пры гэтым самым распаўсюджаным матывам адабрання сялянскіх зямель пад панскае ворыва служыла нядоімка вытворцаў, паколькі запусцелыя ўчасткі не прыносілі прыбытку.

Недахопы і фальсіфікацыя зямельнага ўліку істотна ўплываюць на атрыманне дакладных вывадаў аб сапраўдных памерах сялянскага земле- ўладання і яго эвалюцыі. Дынаміку надзельнага землеўладання ў памеш- чыцкай вёсцы Беларусі з канца XVIII па сярэдзіну XIX ст. можна ўскосна ўявіць па выніковых даных статыстыкі пасеваў сельскагаспадарчых культур на панскіх і сялянскіх палетках, па звестках Генеральнага межавання, афіцыйных крыніцах, апрацаваных даследчыкамі (табл. 7).

Нягледзячы на пэўную прыблізнасць абсалютных даных аб плошчы раллі, яны ўсё ж такі дазваляюць гаварыць аб устойлівай і прагрэсіруючай тэндэнцыі па скарачэнню сярэдняга ворыўнага надзелу памешчыцкіх сялян Беларусі на фоне адначасовага пашырэння прыватнаўласніцкага заворвання.

Табліца 7. Эвалюцыя ўнутрыпамеснага размеркавания ворыва і сярэдняга надзелу памешчыцкіх сялян Беларусі з канца XVIIIпа сярэдзіну XIX ст. стар. 282

губерня гады двароў Душ м.п. Ворыва дзес. У тым ліку
сялянскай % панскай % На двор На д.м.п.
Віленская 1858 16875 179188   202500       16.2 4.4
гродзенская 1804 81156 300278 1318509         16.2 4.4
1858 44029 162209 895383 533418 60.7 361983 39.3 12.1 3.2
Мінская 1798 101203 336774 2136154 1858454 87.0 277700 13.0 18.3 5.8
1858 75130 265305 1920569 848976 43.8 1071593 56.2 11.3 3.2
Віцебская 1785 51322 206410 1107227 981332 88.7 125893 11.3 19.1 4.7
1858 46145 20868 1097517 396849 36.1 700668 63.9 8.6 1.9
магілёўская 1784 71280 260470 1318912 1183140 89.8 135772 10.2 16.5 4.5
1858 63702 269975 1853324 566947 30.5 1286377 69.5 8.9 2.1
Падлічана па: Улащик Н. Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. М., 1965. С. 52, 140; Козловский П. Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII — первой половине XIX в. С. 183; Чепко В. В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. С. 114, 142; Анищенко Е. К. Землевладение в Минской губернии и эволюция крестьянского пахотного надела в конце XVIII — середине XIX в. (деп. в ИНИОН АН СССР от 27.04.88 г. Per. № 33634); РДГА, ф. 1350, воп. 312, спр. 48—51, 94—97. Даныя па Гародзенскай губерні за 1804 г. адносяцца да ўсіх відаў землеўладання, што нязначна ўплывае на разыходжанні паміж сярэднегубернскім узроўнем землезабяспечанасці і надзелам памешчыцкіх сялян, паколькі апошнія складалі большасць прыгонных. Абсалютныя даныя па ўсіх губернях адносна непараўнальныя з-за частковага несупадзення адміністрацыйнага падзелу за адзначаны перыяд. У 1785 г. тэрыторыя Віцебскай губерні (без Лепельскага павета) мела назву Полацкай губерні

Як вынікае з табл. 7, зчасу Генеральнага межавання (з 80-х гадоу XVIII ст.) да сярэдзіны XIX ст. найбольш моцна падворныя ворыўныянадзелы прыватнаўласніцкіх сялян скараціліся на ўсходзе Беларусі (з 19,1да 8,6 дзесяціны ўВіцебскай і з16,5 да 8,9 дзесяціны ў Магілёўскайгубернях). Яшчэ выразней тут пры фактычна стабільнай колькасці сялянстваскарачэнне ворыва ў падушным выяўленні (з 4,7да 1,9 дзесяціны ўВіцебскай і з 4,5да 2,1 дзесяціны па Магілёўскай губерні). Менш прыкметна зменшыўся сярэдні ворыўны надзел памешчыцкіх сялян Менскай губерні (з 18,3 дзесяціны на двор у канцы XVIII ст. да 11,3 дзесяціны ў сярэдзіне XIX ст.) і Гародзенскай — з 16,2 да 12,1 дзесяціны. Датычыцца гэта і падушнай землезабяспечанасці. Тэрытарыяльныя адрозненні ў эвалюцыі сялянскага землеўладання можна звязаць з групай фактараў: інтэнсіўнасцю ўцягвання панска-сялянскіх гаспадарак у рыначныя адносіны, узроўнем абцяжарвання стар. 283 эканомій даўгамі і памерамі іх закладу ў крэдытных установах, неаднолькавым уплывам канфіскацый, дакладнасцю зямельнага ўліку, размахам сялянскага супраціўлення і поспехамі папячыцельна-благачыннай палітыкі царскага ўраду і г. д.

3 прыведзеных даных вынікае, што маштабы сялянскага абеззямель- вання ў многім абумоўліваліся пашырэннем памешчыцкага земляробства. У цэлым па беларускіх губернях панскае заворванне з канца XVIII да сярэдзіны XIX ст. вырасла прыблізна ў 3,7 раза, а пахатныя надзелы памешчыцкіх сялян скараціліся фактычна ў 2,2 раза. Больш хуткае павелічэнне панскага фальварачнага паляводства, на погляд аўтара, тлумачыцца асаблівасцямі ўліку землекарыстання, калі ў склад «удобных к хлебопашеству» ўгоддзяў залічваліся невыгоды, сенакосы, лясы, абложна- ялавінныя землі. Асабліва самавольна і свядома гэта рабілася землеўладальнікамі пры падрыхтоўцы адмены прыгоннага права. Памешчыкі пры гэтым імкнуліся прысвоіць сабе як мага больш асабліва каштоўных і жыццёва важных для вядзення сялянскай гаспадаркі ўгоддзяў, каб эканамічна прымусіць сялян арандаваць адрэзаныя ад надзелаў землі пад ранейшыя адработкі.

Адлюстраваннем пагаршэння землезабяспечанасці сялянства з'явілася змяненне структуры зямельных угоддзяў у сялянскім надзеле. У канцы XVIII ст. апошні складаўся, як правіла, з сядзібы і ворыва і традыцыйна падзяляўся на тры палі севазвароту. Нярэдка інвентары ўключаюць у склад надзелу сенакосы і нават лясныя палосы67. Пашы і выганы звычайна знаходзіліся па-за інвентарнымі надзеламі, і імі сяляне карысталіся супольна з памешчыкамі. Наадварот, інвентары сярэдзіны XIX ст. ужо ўключаюць пашы ў склад надзелу68, хоць і агаворваюць іх асобна. «Наделенная уволока состоит из земель: усадебной, пахотной, сенокосной, выгонов... Редко где имеются особенные места для выгонов или пастбищ: скот обыкновенно пасется на той части поля, которая состоит под паром»,69 — адзначаў сучаснік. Ператварэнне трэцяга, паравога поля сялянскага надзелу ў крыніцу ўтрымання жывёлы, відаць, адлюстроўвала працэс інтэнсіўнага разворвання ўсіх выгодных зямель пад уплывам пащырэння панскага земляробства.

Пашавы сервітут, або супольны выпас сялянскай і памешчыцкай жывёлы, стрымліваў уладальнікаў адукаранення шматпольнага севазвароту і ў дадатак служыў крыніцай пастаяннай сацыяльнай напружанасці ў вёсцы, адякой стар. 284 землеўласнікіімкнуліся пазбавіцца. Малазямеллю і монакультурнаму стану сялянскага земляробства спадарожнічалі церазпалосіца угоддзяў і прымусовы севазварот. Менскі каморнік Г. Гулякін у 1808 г. не мог вызначыць у маёнтку Тураў Мазырскага навета Менскай губерні памераў сялянскіх участкаў з-за таго, што там, «где должно быть засеянохлебом озимым.., то в тех местах... засеяно одного хозяина на частіпервого горох, второго — яровой, а третьего — попар. Итак, все в чересп лосном положении полетки или змены, да еще так бывает, что один хозяин, сняв яровой хлеб, сеет рожь, а другой оставляет попар»70,

У выніку наступления на апрацаваныя сялянамі землі к сярэдзіне XIX ст., як вынікае з табл. 7, памешчыкі Беларусі сканцэнтравалі ў сваіх руках практычна палову і больш ворыўных угоддзяў. Паступовае скарачэнне сялянскага землекарыстання параджала малазямелле і зямельную нястачу — галоўныя ўмовы захавання фальварачна-паншчыннага вядзення дваранскіх гаспадарак. Сялянскія надзелы ў выніку ўсё больш разворваліся. У іх парушаліся нармальныя суадносіны ўгоддзяў землекарыстання71, што вяло да хранічных нядоімак, галадовак. У прыватнасці, па звестках інвентароў за 40-я гады XIX ст., у надзелах прыватнаўласніцкіх сялян Віцебскай губерні пад ворывам знаходзілася 67% усіх прыдатных угоддзяў, а пад сенакосамі і пашамі — толькі 27%72. У той жа час ворыва складала 12%, а сенакосы і пашы -— 43% угоддзяў землекарыстання панскіх фальваркаў. Прыблізна 18% угоддзяў сялянскіх інвентарных надзелаў Менскай губерні займалі сенакосы і 81% — ралля73.

Прамым вынікам моцнай разаранасці сялянскіх надзелаў і парушэння ў іх структуры спрыяльных суадносін угоддзяў з'явілася вострая нястача кармавой базы для развіцця сялянскай жывёлагадоўлі. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у шэрагу паветаў Магілёўскай і Менскай губерняў сяляне вымушаны былі праводзіць сенакосы за грошы, што было пад сілу больш заможным гаспадарам74, або асвойвалі іх на аснове звычаёва-захопнага права: «займищами,., кто сколько где занять мог». Пры пастаяннымадцягненні сялянскай цяглавай жывёлы на паншчыну і гужавыя перавозкінедахоп угнаення самым адмоўным чынам адбіваўсяна ўраджайнасціі рэжыме эксплуатацыі надзелаў.

Аўтары Атласа Магілёўскай губерні за 1777 г. адзначалі, што тутэйшыя сяляне «весь навоз употребляли на конопляные огороды, чем самым оставляли земли, стар. 285 назначенный под яровыя и оржаныя, без удобрений»75. Тая ж з'яваадзначалася тут у1790 г, баронам Шталем. Ён пісаў, што з-за малазямелляі максімальнага разворвання сялянскія надзелы «истошаются, скот лішается паств.., а здешняя земля... почти вовсе не удабривается»76. ПасведчаннюТурчыновіча, аўтара неапублікаванага гаспадарчага апісання  Магілёўскай і Віцебскай губерняў, тут у пачатку 50-х гадоў XIX ст. звычайна ўгннойвалася 1/4 або 1/5 азімага поля. «Хорошая» сялянская гаспадарка ўгнойвала палову першага поля раз у тры гады. З-за недахопу прадукцыйнай жывёлы ўсё надзельнае ворыва сярэдняга 10-дзесяціннага двара магло ўгнойвацца адзін раз у 12 гадоў. На справе ж яно і «вовсе не удобряется»77. Па разліках П. Баброўскага, у гэты час у Гародзенскай губерні ўгнаення ледзь хапала на 1/3 апрацоўваемых надзелаў, а рэгулярна угнойвалася толькі 1/8 частка палёў78.

Такім чынам, у разглядаемы перыяд значныя плошчы сялянскага надзельнага ворыва не ўгнойваліся працяглы час, што дазваляла пазбягаць асобагаадводу пашы, выганаў і пасвіць жывёлу прама па папару альбо па трэцяму полю надзелаў. Другім сродкам падтрымання і аднаўлення ўрадлівасці надзелаў і іх пашырэння ў шэрагу месцаў Беларусі было запушчэнне апрацоўваемых угоддзяў у аблогі, ляднае разворванне лясоў.

Лясы звычайна не ўключаліся ў склад надзельнай зямлі, а вырасталі ўвыніку працяглага запушчэння пад зараснік. Землеўладальнікі дазвалялі «входы и въезды» ў лясы для розных гаспадарча-прамысловых заняткаў сялян, выплаты прадуктовай рэнты. Большымі магчымасцямі ў гэтых адносінах карысталіся сяляне дзяржаўных і буйных прыватных уладанняў. Аднак з моманту масавай раздачы лясістых дзяржаўных маёнткаў ва ўласнасць і арэнду памешчыкам у іх уводзіліся запаветныя гаі, заказнікі, заканадаўчыя абмежаванні лесакарыстання аж да забароны выпальвання лядаў і права карыстання толькі галлём і ламаччам. Высяканне лясоў на продаж было адной з выгадных крыніц даходнасці маёнткаў. Разбуйненне латыфундый таксама згубным чынам уздзейнічала на гэты спосаб пашырэння сялянскага ворыва і падтрымання ўрадлівасці глебы. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей тым не менш у сярэдзіне XIX ст. «во избежание стеснения крестьян в землевладении» і ўлічваючы «принятый способ переложного хозяйства» дазваляла высякаць лясы пад раллю79.

На працягу гэтага перыяду адной з форм сялянскага землекарыстання і сродкам стар. 286 павелічэння надзелаў выступала арэнда зямель у выглядзездольшчыны або «снопаўшчыны»80. Ва ўмовах пастаяннага росту пазямельнага абкладання чыншам, ваганняў курсу грошай здольшчына выступала надзейным сродкам гарантаваных ураджаяў. Большасць звестак аб ёй, якія маюцца ў распараджэнні аўтара, адносяцца да ўсходнебеларускіх губерняў,  дзе адсутнічала ў параўнанні з цэнтральна-заходнім рэгіёнам чыншавае ўтрыманне зямель шляхтай.

Змест здольшчыны выразна раскрывае праведзенае ў 1784 г. апытаннесялян Дубровенскага маёнтка. Згодна распаўсюджаным звесткам карэспандэнтаў, яны заворвалі «не всю» надзельную зямлю з-за недахопу коней пасяўнога матэрыялу, а таксама з-за боязі павелічэння чыншу ў выпадку дадатковых прырэзак да асноўнага надзелу. Іменна гэтым тлумачылі сяляненаяўнасць у латыфундыі пакінутых і парожніх надзелаў, якія паступалі ў унутрысялянскую і міжвясковую здолынчыну. Такія землі браліся «по разным селениям у таких крестьян, которые по бедности не в силах оной обработать»81, «с доли земли пашенные с четвертаво снопа берут друг у друга, которой не в силах обработать»82, «...нанимают у тех, которой не в состоянии держать»83 і г. д.

Вылучаліся цэлыя групы гаспадарак, якія наўмысна скарачалі абавяз- ковае і абкладваемае заворванне, аддавалі перавагу араць за чацвёрты сноп у іншых вёсках або проста «отдают с доли посторонним и своих деревень крестьянам»84. Здольная арэнда выконвалася, такім чынам, паміжсупраць- леглымі групамі вёскі, узмацняла маёмасную і сацыяльную няроўнасць. Не менш масавымі з'яўляюцца сведчанні і аб кабальным характары зямельнай арэнды. Ад 40 да 70% землекарыстання практычна ў кожнай вёсцы ўладання складалі панскія здольныя пустэчы. Цераспалосіца і іх месцазнаходжанне паміж надзеламі прымушала сялян гэтыя ўгоддзі араць «с доли на фольварок»85, браць «с доли четвертого снопу» і апрацоўваць «к фольварку»86 і г. д.

3 48354 дзесяцін ворыва ў эканоміі на здольныя ўтоддзі прыходзілася 21860 дзесяцін, ці 45%. Практычна палову раллі латыфундыі землеуладальнік здаваў у здольную арэнду сялянам альбо непасрэдна дваром, альбо праз яўрэяў-адкупнікоў, якія практыкавалі тую ж сістэму эксплуатацыі стар. 287 прыватнаўласніцкага заворвання. Звычайна здольнае ворыва ў палях як неўгноенае здавалася за чацьверты сноп, а сядзібна-агародныя ўчасткі—за трэці снор. Ціква, што ў  1807-1810 гг. упраўляючым мёнткам даручалася забраць пад 30 новых фальваркаў іменна гэтыя «дольные пустоши»87. Землеўласнік разглядаў здольныя ўгоддзі як прыналежнасць панскага двара, а  ніяк не сялянскага.

Наогул у апошняй чвэрці XVIII ст. каля 25% раллі ва ўсходнебеларускіх губерняхпуставала і служыла аб’ектам пазанадзельнай, харчовай арэнды88. Верагодна, што за кошт гэтых здольных угоддзяў, якія нерэгулярна апрацоўваліся сялянамі, так імкліва пашыралася панскае заворванне і адбывалася параўнальна рэзкае скарачэнне ворыўнага надзелу памешчыцккіх сялян на ўсходзе Беларусі ў перыяд, які папярэднічаў рэфор-ме 1861 г.

У разглядаемы час на ўсёй тэрыторыі Беларусі панавала падворная форма сялянскага землеўладання. На рубяжы стагоддзяў прыкметнай з'явай, асабліва ў дзяржаўнай вёсцы, была абшчына (грамада). Будучы бесперадзельнай і знаходзячыся ў падпарадкаванні землеўласнікаў, яна займалася ў асноўным рэгуляваннем унутрывясковых канфліктаў, фіскальна-падатковымі і паліцэйскімі функцыямі. Царскі ўрад імкнуўся ўкараніць абшчынную арганізацыю ў дзяржаўных уладаннях на працягу першай паловы XIX ст., каб з дапамогай кругавой парукі і калектыўнай адказнасці саміх сялян спаганяць з іх рэнту і падаткі89. Але калектыўнае супраціўленне прыгнёту не пазбаўляла сялян ад зямельнай недастачы.

У канцы XVIII ст. дзяржаўныя сяляне Беларусі ў параўнанні з пры- ватнаўласніцкімі былі лепш забяспечаны прыдатнымі і ворыўнымі землямі (гл. табл. 3—4). Гэтую перавагу царызм з выгодай выкарыстоўваў пры масавых раздачах старостваў і дзяржаў памешчыкам у канцы XVIII ст., атаксама пры распродажы казённых маёнткаў у прыватныя рукі ў пачатку XIX ст. для ліквідацыі дэфіцыту бюджэту і памешчыцкай запазычанасці. У прыватнасці, па ацэнках губернскіх камісій, у 1810— 1811 гг. у Гародзенскай губерні ў продаж з публічных таргоў паступіла 18 маёнткаў, у якіх сярэдні сялянскі двор меў 23,7 дзесяціны прыдатнай зямлі, у тым ліку 22,6 дзесяціны ворыва (8 дзесяцін на рэвізскую душу)90. У той жа час у Менскай губерні прадавалася 23 уладанні, дзе на двор прыходзілася 15,7 дзесяціныраллі, стар. 288 а на душу мужчынскага полу — 4,6 дзесяціны91. У Віцебскай губерні купляліся 22 казенныя маёнткі з сярэднім ворыўным надзеламу 18.6 дзесяціны ці 4,8 дзесяціны на рэвізскую душу92.

Каб пазбегнуць ператварэння у прыватнаўласніцкіх прыгонных, казённыя сяляне не апрацоўвалі, скарачалі, кідалі надзелы, імкнучыся давесці маёнткі да неплацежаздольнасці і такім шляхам дамагчыся переходу пад дзяржаўную апеку. Па сцвярджэнню сенатара А. Баранава, які ў 1822 праводзіў рэвізію дзяржаўнай вёскі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, «с того самого времени, когда казенные крестьяне начали отбывать рабочие дни по количеству владеемой земли, запашки их по крайней мере вполовину уменьшились»93. У1816—1817 гг. урад спрабаваўуздзейнічаць на неплацежаздольнасць арэнднай вёскі ўкараненнем інвентароў, каб афіцыйна нарміраваць унутрыпамеснае размеркаванне сялянскіх і панскіх угоддзяў, заканадаўча зафіксаваць сялянскія павіннасці і абмежаваць памешчыцкае самавольства, дэспатызм94. Але скарачэнне надзелаў узмацнялася нераўнамерным раскладам павіннасцей, паколькі вясковыя грамадствы спяшаліся расплаціцца з даўгамі. Просьбы сялян аб перадачы ім фальварковых палеткаў у надзелы звычайна адхіляліся пад умовай і на падставе іх хранічных нядоімак з-за неўраўняльнага падворнага размер- кавання зямлі.

Напрыклад, у 1808 г. казна адмовіла ў надзяленні сялян Чамёскага староства Віцебскай губерні за кошт панскага заворвання, «дабы в случае неисправности их (сялян. —А. Я.) могло староство...обращено быть в отдачу с публичных торгов в надлежащем хозяйственном устройстве»95. Насаджэнне ўраўняльнага землекарыстання праз ліквідацыю фальваркаў і дадатковага надзялення дзяржаўнага сялянства ў працэсе рзформы П. Д. Кісялёва не пазбавіла сялян ад малазямелля. Па завяршэнні люстрацыі дзяржаўнай вёскі к 1857 г. у Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях з фальварковых палёў пад сялянскія надзелы было адведзена толькі 38,6 % прыдатных і 42 % ворыўных угоддзяў96. Астатні зямельны фонд склаў грамадскае заворванне і запасныя землі. Апошнія здаваліся ў арэнду пераважна дваранам і іншым асобам97. Стар. 289

Раскрадалісяземлі казеннага сялянства і ў час межаванняў звычайнымі памешчыкамі98 . Аб тым, як адбіліся названыя абставіны на эвалюцыі сярэдняга надзелу дзяржаўных сялян Беларусі, сведчаць даныя табл. 8.

Табліца 8. Зямельная забяспечанасць дзяржаўных сялян Беларусі ў канцы XVIII --сярэдзіне XIX ст. (на душумуж. полу)

губерня гады Душ м.п. Зямлі дзес. На рэвізскую душу дзес.
прыдатнай У тым ліку ворыва прыдатнай ворыва
Магілёўская 1784 34818 193751 176423 5.5 5.0
1839 23817 80797 66840 3.4 2.8
1858 37409 135443 111189 3.5 2.4
Віцебская 1785 62195 329997 303140 5.3 4.8
1839 48849 160694 134901 3.3 2.7
1858 63667 214301 131616 3.3 2.0
Гродзенская 1839 65397 17944 168418 2.7 2.6
1858 120209 540329 406136 4.4 3.3
Мінская 1799 20028 145589 112240 7.2 5.6
1836 24310 129089 99132 5.3 4.1
1857 67928 221797 156017 3.2 2.3
Падлічана па: Архіў РАН у Санкт-Пецярбургу, ф. 24, воп. 1, спр. 29, РДГА, ф. 571, воп. 6, спр. 1024; ф. 1350, воп. 312, спр. 48—51, 94—97; НГАБ, ф. 27, воп. 5, спр. 488, арк. 19 адв.; ф. 333, воп. 3, спр. 240; ф. 1430, воп. 1, спр. 52101; ф. 2189, воп. 1, спр. 78; ф. 299, воп. 6, спр. 12, 17; Дружинин Н. М. Государственные крестьяне и реформа П. Д. Киселева. М.; Л., 1946. Т. 1. С. 311; Материалы для географии и статистики России. Бобровский П. Гродненская губерния. СПб., 1863. С. 134; Зеленский И. Минская губерния. С. 77; Анищенко Е. К. Землевладение в Минской губернии. С. 9 (вызначыць сярэдні падводны надзел магчыма па наступных даных: у 1857 г. у Магілёўскай губерні ў дзяржаўнай вёсцы налічвалася 8014, у Менскай — 10320, у Віцебскай — 12054 сялянскія гаспадаркі)

Як вынікае з табл. 8, з канца XVIII ст. у дзяржаўнай вёсцы адбыўся яўны прырост плошчаў прыдатных і ворыўных зямель пад сялянскімі надзеламі. Асабліва гэта датычыцца Гародзенскай губерні, што можна растлумачыць уздзеяннем рэформы П. Д. Кісялёва і змяненнямі саслоўнай структуры землеўладання пад уплывам канфіскацый. Тым не менш прыведзеныя паказчыкі ніжэй афіцыйнага душавога надзелу ў 4 дзесяціны на душу мужчынскага полу. Стар. 290 Пры параўнальна стабільнай колькаспісялянства ў Магілёўскай і Віцебскай губернях іх падушнаязабяспечанасць прыдатнымі і ворыўнымі ўгоддзямі знізілася практычна ў 2.2разы, з 4,8 — 5 дзесяцін да2—2,4 дзесяціныраллі на рэвізскую душу. У Мінскайгуберні пры трохразовым павелічэнні колькасцідзяржаўных сялян за кошт секулярызацыі іканфіскацый, пераводу ўсаслоў'е дзяржаўных дробнай шляхты і іншых раней фармальна прывілеяваных груп, іх ворыўны надзел на рэвізскую душу скараціўся фактычна ў 2,4 раза.

Непазбежным вынікам беспаспяховага рэфарматарства ўрада з'явіласяўзрастанне неадпаведнасці плацежаздольных сіл вёскі фактычнаму ўзроўню сялянскага землеўладання і землекарыстання. Толькі ў пачатку 1860 г., у перыяд непасрэднай падрыхтоўкі адмены прыгоннага права царызм прыступіў да стварэння фермерскіх гаспадарак у Беларусі і адмяніў прымусовую апрацоўку грамадскага заворвання.

Эвалюцыя зямельнай забяспечанасці іншых саслоўных груп, напрык лад купцоў і мяшчан, вольных хлебаробаў, не разглядаецца з-за іх мізэрнай удзельнай вагі і ролі ў агульным складзе землеўладання сялянства. Секулярызацыя царкоўнага землеўладання ў 30—40-я гады XIX ст. не дазваляе асвятліць дынаміку землезабяспечанасці сялян, якія належалі духавенству на ўсім працягу разглядаемага перыяду.

Такім чынам, у канцы XVIII— першай палове XIX ст.адбывалася паслядоўнае скарачэнне землезабяспечанасці памешчыцкага і дзяржаўнага сялянства. Найбольш значна і рэзка скараціўся зямельны надзел у перыяд увядзення абавязковых інвентароў памешчыцкіх маёнткаў і падрыхтоўкі адмены прыгоннага права. Аднак маштабы сялянскага абеззямельвання нельга перабольшваць, паколькі яны залежалі ад дакладнасці зямельнага ўліку і проста ўпартай барацьбы паміж асноўнымі саслоў'ямі феадальнага грамадства за аб'ёмы і нормы землезабяспечанасці. Уладальнікі імкнуліся рознымі спосабамі перабольшыць землекарыстанне сялян, каб патрабаваць ад іх і большых павіннасцей. Непасрэдныя ж вытворцы імкнуліся пазбегнуць узмацнення павіннаснага абкладання зямлі шляхам скарачэння заворвання абавязкова цяглавых надзелаў, пашырэннем землекарыстання за кошт неабкладзеных, а таму тых угоддзяў, якія сістэматычна не ўлічваліся. У цэлым рост сялянскага землеўладання і землекарыстання стрымліваўся маёмаснай няроўнасцю, дзяржаўным рэгуляваннем і нівеліроўкай надзелаў у перыяд распаўсюджвання фальварачна-паншчыннай сістэмы эксплуатацыі.

55. Пад землеўладаннем сялян разумеюцца надзельныя ўчасткі, дадзеныя ім за пэўныя авіннасці I дакладна зафіксаваныя ў дакументах, пад землекарыстаннем — склад,ШШ1 рэжым эксплуатацыі зямельных угоддзяу у надзелах і па-за імі

56.Архіў РАН у СПБ., ф. 24, воп. 1, спр. 19, арк. 3

57. РДАСА, ф. 1295, воп. 8, спр. 7573, арк. 103 адв. — 104

58. РДАСА, ф. 1295, воп. 1, спр. 4410, арк. 9 адв., 36 адв.

59. НГАБ, ф. 3219, воп. 1, спр. 2035, арк. 1—10; ф. 1816, воп. 1, спр. 19, арк. 3, Ф. 295, спр. 22, арк. 101

60. РДАСА, ф. 248, воп. 85, спр. 6907, арк. 21; АПК ДГМ, ф. 14, спр. 1967, арк. 23

61. Козловский П. Г. Крестьяне Белоруссии во второй половине XVII — XVIII в. (по материалам магнатских вотчин). Мн., 1969. С. 189—191

62. НГАБ, ф. 3258, воп. 1, спр. 21; ДГАЛітвы, ф. 1177, воп. 1, спр. 4114, арк. 17

63. Козловский П. Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII первой половине XIX в. С. 159

64. НГАБ, ф. 2635, воп. 1, спр, 86, арк. 25 і інш.

65. НГАБ, ф. 1297, воп. 1, спр. 15641, арк. 58адв.

66. НГАБ, ф. 2635, воп. t, спр. 86; спр. 156, арк. 1—380

67. НГАБ, ф. 3306, воп. 1, спр. 5, арк. 34; ф. 295, воп. 1; спр. 7, арк. 13; ф. 2120, воп. 1, спр. 27, арк. 30 і інш

68. НГАБ, ф. 694, воп. 2, спр. 437; КМФ-5, воп. 1, спр. 449; РАБВДУ, ф. 4, спр. 30490, 30611

69. Корева А. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 399

70. НГАБ, ф. 299, воп. 1, спр. 12, арк. 145

71. Груцо И. А. Крестьянское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в.: реф.... дис. канд. истор. наук. Мн.. 1989. С. 11

72. НГАБ, ф. 2635, воп. В спр. 263—382, 485—619,1110—1304

73. Зеленский И. Минская губерния. СПб., 1864. Ч. 1. С. 79, 80

74. НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 54, арк. 9 адв.; ф. 3258, воп. 1, спр. 21, арк. 1—158

75. НГАБ, ф. 120, воп. 1, спр. 2861, арк. 307

76. Шталь Ф. Примечания о домостроительстве Могилевской губернии // Труды ВЭО. Спб, 1790. Ч. 12. С. 139

77. РАРНБ, ф. 1000 / 1938, спр. 632, арк. 474—475

78. Бобровский П. Гродненская губерния. СПб., 1863. Ч. 2. С. 25

79. НГАБ, ф. 2514, воп. 1, спр. 1177, арк. 198; ф. 27, воп. 5, спр. 18

80. Козловский П. Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVHI первой половине XIX в. С. 198; ёнжа. Крестьяне Белоруссии во второй половине X XVIII в. (по материалам магнатских вотчин). С. 49, 51

81. НГАБ, ф. 3258, воп. 1, спр. 21, арк. 102

82. Тамжа, арк. 141

83. Там жа, арк. 353 адв.

84. Там жа, арк. 158 адв.

85. Там жа, арк. 89

86. Там жа, арк. 83 адв.

87. НГАБ, ф. 3259, воп. 1, спр. 84, арк. 324 адв.

88. Анищенко Е. К. Условия и уровень развития земледельческого производства на территории Восточной Белоруссии в последней четверти XVIII в. // Весці АН БССР. Сер. грамад, навук. 1990. № 5. С. 122

89. РДГА, ф. 384, воп. 2, спр. 485; НГАБ, ф. 319, воп. 1, спр. 801; ф. 379, воп. 3, спр. 144, 152; Ф. 27, воп. 1, спр. 31

90. РДГА, ф. 379, воп. 3, спр. 147, арк. 37

91. РДГА, ф. 379, воп. 3, спр. 149, арк. 47

92. Там жа, спр. 143, арк. 33—34

93. НГАБ, ф. 2640, воп. 1, спр. 35, арк. 439

94. НГАБ, ф. 319, воп. 1, спр. 806, арк. 40—52; ф. 27, воп. 1, спр. 31

95. НГАБ, ф. 379, воп. 3, спр. 144, арк. 91; ф. 1416, воп. 4, спр. 1907, арк. 6—7

96. Там жа, спр. 64, арк. 116 адв.

97.НГАБ, ф. 27, воп. 5, спр. 488, аок. 1-21

98. РДГА, ф. 379, воп. 5, спр. 1675, арк. 1—111; Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 3. Л.212—215,225—227, 231 і інш.