Рэйд паўстанцкага атрада Грабоўскага ў Мінскую губерню

Рэйд паўстанцкага атрада

У 1794 г. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне падкіраўніцтмам Т Касцюшкі за аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай. Адметным момантам паўстання на Беларусі з'яўляліся партызанскія дыверсійныя формы барацьбы паўстанцаўсупрацьрасійскіх акупацыйных войскаў. Пры дапамозе партызанскіх рэйдаў мяцежнікі імкнуліся пашырыць вызмаленчыя ідэі, выгнаць акупацыйныя войскі Расіі і Прусіі і пакараць здраднікаў. Яшчэ 12.05.1794 г. Літоўскае кіраўніцтва паўстаннем (Рада) абавязала Тайную Дэпутацыю распрацаваць «план уваходжання ў старыя межы Масквы», каб «здраднікам правоў Божых, людскасці і народаў як мага большыя рэпрэсіі ўчыніць».

1.06.1794 г. галоўнакамандуючы Я.Ясінскі выдаў свой знакаміты «Універсал” аб тэрміновай арганізацыі спецыяльных дыверсійных атрадаў, якія павінны былі ўвайсці ў межы другога і першага падзелаў, адцягнуць на сябе сілы расійцаў. пасеяць паніку і адначасова ўзняць на паўстанне тутэйшае сялянства і шляхту.

Стратэгічны план вядзення партызанскіх дзеянняў прадугледжваў заняцце' Мінска. Але задуме пашкодзіла шчыльнаяахова з расійскіх войскаў уздоўж мяжы другога падзелу. Спробы прабіцца праз яе не прыводзілі да поспеху.

У 2-й палове жніўня 1794 г., каб узняць паўстанне на Міншчыне, быў накіраваны атрад каля 3 тыс. стралкоў і вершнікаў пад камандаваннем палкоўніка войска літоўскага С. Грабоўскага. Рэйд гэтага атрада пачаўся 15 жніўня па старым Віленскім тракце на Мінск — праз Івянец і Ракаў.

Галоўнакамандуючы царскімі войскамі князь М. Рапнін назваў гэты рэйд «совсем неожиданным приключеннем». 19 жніўня атрад С. Грабоўскага прыняў бой з казакамі пад Рубяжэвічамі пад камандаю секунд- маёра Пляханава і страціў 80 чалавек.

М. Рапнін даносіў ваеннаму міністру М. Салтыкову, што мясцовыя жыхары харчуюць дыверсантаў і калі «еще не бунтуют, то из страха, а коль скоро войск наших не видят, то столь непременно уже и готовы приступить к бунту». Між тым адъ ютант С. Грабоўскага потым прызнаваў, што пад час рэйду яны часцей гасцявалі ў «простых людзей», а памешчыкі іх толькі «лагодна прынімалі», але падтрымкі не давалі.

23 жніўня на Ракаўскім гасцінцы, у 10 вярстах (12— 15 км) ад Мінска, адбылася сутычка паміж паўстанцамі і казацкім раз'ездам, пасланым з Мінска ў разведку. Адзинз казакоў трапіў у палон, а астатнія з трывожнай весткай аб набліжэнні да Мінска «мяцежнікаў» прыгарцавалі ў горад, дзе нарабілі вялікі перапалох

Тэрмінова для эвакуацыі ў Слуцк былі падрыхтаваны губернскія каса і архіў.

Каб «затрымаць мяцежнікаў» і дачакацца падыходу ў горад падмацаванняў, мінскі губернатар М. Няплюеў каля поўначы таго ж дня выслаў насустрач паўстанцам эскадрон драгун. У гадзіну ночы ў Мінск увайшоў данскі полк казакоў з дзвюма гарматамі пад камандаваннем прэм’ер-маёра Шчадрова, які выступіў услед за эскадронам насустрач атраду С. Грабоўскага. Асмялеўшьі губернатар вывеў за горад дзвесце чалавек пя- хоты з дзвюма гарматамі.

Тады С. Грабоўскі павярнуў на Свіслач у напрамку Пухавіч.

Тым часам становішча расійскага войска ў Мінску значна палепшылася. 25 жніўня ў горад уступіў яшчэ адзін данскі полк пад камандаваннем прэм’ер-маёра Ілавайскага. 3-пад Вільні прыйшоў моцны атрад палкоўніка Мілера з некалькімі гарматамі. У гэты дзень у Мінск прыбывае «транспарт» са снарадамі, які накіроўваўся з Полацка ў Нясвіж. Губернатар атрымаў магчымасць накіраваць у пагоню за атрадам С. Грабоўскага казацкі полк Ілавайскага і атрад Мілера. 27 жніўня ў Мінск прыбывае з вялікім атрадам П. Цыцыянаў. Атрымаўшы звесткі аб паўстанцах, ён рушыў з Мінска, маючы намер абысці іх з другога боку. Тым самым адна з мэт рэйду С. Грабоўскага апраўдвалася: паўстанцы сцягвалі на сябе значныя сілы ворага. Але гэта прымусіла яго рухацца на Бабруйск. Як і раней, паўстанцы разбуралі на сваім шляху масты, псавалі дарогі, захоплівалі расійскія пасты. Па ранейшаму расійцы, ахопленыя панікай, значна перабольшвалі колькасць, магчымасці і памеры атрада. Хадзілі чуткі, што атрад С.Грабоўскага складае ажно 8 тыс. чалавек.

30 жніўня паўстанцы вызвалілі павятовы горад Мінскай губерні Бабруйск, дзе адбылася вайсковая Рада, каб вырашыць, што рабіць далей. Але пад пагрозай нападу больш моцных расійскіх сіл С.Грабоўскі быў вымушаны адступіць на Глуск і Любань.

4 верасня пад в. Ерамеевічы, каля мяст. Любань, адбыўся апошні бой атрада С. Грабоўскага з расійскімі войскамі генерала П.Цыцыянава. Паўстанцы мужна вытрымалі некалькі атак, аднак вымушаны былі капітуляваць. Насуперак умовам капітуляцыі пераможцы аддалі палкоўніка С. Грабоўскага пад вайсковы суд у Смаленску.

Паводле прыгавору смаленскай следчай камісіі ён быў высланы ў Кастрамскую губерню. Выйшаў на свабоду, калі Павел Iвыпусціў з турмаў і ссылкі ваеннапалонных, захопленых пад час паўстання 1794 г.

У часы вайны 1812 г. С.Грабоўскі перайшоў на бок Напалеона. У званні генерал-маёра ён узначальваў Вайсковы камітэт у Вільні. Пасля адступлення французскай арміі з Расіі змагаўся супраць войскаў антыфранцузскай кааліцыі разам з Ю.Панятоўскім. Пад Лейпцыгам С.Грабоўскі трапіў у палон, але быў вызвалены. Стаў прыбліжаным Аляксандра I. Быў міністрам-сакратаром Царства Польскага. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг. 3 1832 г. да 1839 г. з’яўляўся членам Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі. Памёр былы паўстанец 4.06.1847 г.

Я. К.Анішчанка.

УНІВЕРСАЛ ІІАЎСТАНЦАЎ ДА ЖЬІХАРОЎ МЕНСКАГА ВАЯВОДСТВА

15 чэрвеня 1794 г.

Жыхары, якіянарадзілісяў адной айчыне, але якія вымагальніцкім чынам суседніх дзяржаў з чэрава маці сваёй вырваны, скіньце з сябе ганебнае ярмо, якое вас знепадуладных палякаў робіць няшчаснымі нявольнікамі тырана, вазьміце ў рукі вашую зброю, якой вашыя продкі так умела маглі ўтаймоўваць ворагаў айчыны, далучайціся з вашымі сіламі да сілаў нашыхбратоў, як і добрыя сэрцы вашыя сапраўды з імі злучаныя. Хай засаромеецца ад адзінай і згоднай сілы подлы тыран, што перад вамі фанабэрыцца, які лічыць, што, прыгнятаючы паляка, здолее і сэрца ягонае зрабіць нізкім; хай здрыганецца дэспат, гледзячы на запаленне, якое паходзіць ад дабрачыннасці і адчаю; кожны з вас хай далучыцца да святой сувязі, якая ўзноўлена актам Кракаўскім пад кіраўніцтвам Касцюшкі, няхай будзе ў душы вашай тая праўдзівая справядлівасць, што дабрачыннасць і аднадушша спалохаць могуць і наймоцнага непрыяцеля. З уласнага вопыту я сам ведаю, што дзе толькі пакажацца жаўнер польскі, там заўсёды ці ахвяраю робіцца, ці бяжыць непрыяцель, які звык да грабежніцтва, але які бяззбройных толькі палохае, а вояў і сам баіцца. Уступленне маё ў межы Менскага ваяводства засведчаць бедствы маскоўскіх войскаў, якія сапраўды штодзённа па дарозе бываюць разбітыя, і набыцця ад іх вялікай здабычы. I так мы, браты і жыхары, усе цяпер увогуле смела ў тым стаім, што ці вернем айчыне вольнасць, ці дамо сябе пахаваць у яго развалінах, а калі аб гэтым я вам, жыхары, пасланы ад поўнага дабрачыннасці і мужнасці генерал-лейтэнанта войскаў Літоўскіх Ясінскага, паведамляю, то разам з тым і спадзяюся, што гэты мой заклік ажывіць у сэрцах вашых агонь: Універсал жа непераможнага Касцюшкі і Акт Кракаўскі пакажуць вам спосаб, якім чынам можаце з’яднацца з намі, а на гэты выпадак рэкамендую, каб гэты заклік разам з Актам Кракаўскім пры дзвярах касцельных быў прыбіты, а копіі з іх па ўсіх парафіях разасланыя б былі, і гэта здзейсніць прашу вас любоўю да Айчыны.

Дадзены ў Івянцы, 1794 года, чэрвеня 15.

Міхал Агінскі, егерскага корпуса шэф і камандуючы вольнымі войскамі.

Беларуская мінуўшчына. 1994. № 1. С. 17

Памяць:Гісторыка-дакументальная хроніка Мінска. У 4-х кн.Кн.1-я. Мн., 2001. С.365-366