З гісторыі мерніцтва (Мінскі падкаморскі суд)

Яўген Анішчанка, дацэнт кафедры права

З гісторыі мерніцтва (Мінскі падкаморскі суд)

Сярод пасаднікаў судовай сістэмы Вялікага княства Літоўскага неад’емнае месца займаюць падкаморыі і каморнікі, хаця пра гэты інстытут мала вядома ў даследчыцкай літаратуры.

Найбольш раннія згадкі пра мернікаў ці “жэрднікаў”, якія займаліся вымярэннямі зямель з дапамогай простых жардзін і вяровак, на тэрыторыі Польшчы адносяцца да XII ст.[2]. Пасады мернікаў асабліва распаўсюджваюцца з сярэдзіны XVI ст. у выглядзе прысяжных землямераў-рэвізораў[4]  У якасці судовай установы па рэгуляванню зямельных спрэчак падкаморскі суд уведзены ў склад судова-адміністрацыйнай сістэмы ВКЛ Статутам 1566 г. Спачатку гэта былі назначаныя каралём на пажыццёвыя пасады ўраднікі (дворныя, каралеўскія), аднак з часу выдання Статута 1588 г. іх сталі выбіраць на мясцовых шляхецкіх сейміках і прадстаўляць у колькасці 4-х кандыдатаў на зацвярджэнне караля. Адпаведна з гэтым заканадаўствам, падкаморскі суд ствараўся ў кожным ваяводстве і павеце ВКЛ . Падкаморы разбіраў на месцы абставіны і дакументы канкрэтнай зямельнай справы па вызначэнню земскага (гродскага) суда або Галоўнага трыбунала як іх вышэйшай апеляцыйнай інстанцыі. Тым не меней, падкаморы сам разбіраў довады бакоў шляхам рэвізіі іх слушнасці ў прысутнасці 9 сведкаў. Затым ён уводзіў пераможцу у законнае валоданне ўласнасцю і адсылаў канчаткова вырашаную справу па інстанцыі. Падкаморы асабіста выбіраў сабе ў памочнікі каморнікаў з ліку аселай у тым ці іншым ваяводстве (павеце) шляхты[6].

Першым мінскім падкаморым у 1596 г. згадваецца Янох Кавячынскі, які тым годам учыніў “дасканалае размежаванне” паміж Лошыцай Аўдзінаўскай і Курашоўскай з вёскамі Капцэвічы, Скарынічы і Сініца, якія належылі віцебскаму земскаму суддзі Тэадору Ломскаму і яго жонцы Алене Друцкай Горскай. Свой дакрэт падкаморы ў наступным 1597 г. адаслаў у Галоўны трыбунал княства. У дакрэце спаміналіся таксама фальваркі Лошыца, Прылукі, Русінавічы і Самахвалавічы, на якія ў 1789 г. выпаў дакрэт гродскага суда аб вызначэнні падкаморскага суда для разгляду законнасці здачы ў заставу і паслядоўнага выкупу адзначаных фальваркаў рознымі асобамі[8]. Для гэтага парушальнік быў выкліканы на месца злачынства на выязны суд падкаморага. Такім жа шляхам – з выездам на месца здарэння – той жа Я. Кавячынскі займаўся размежаваннем уладанняў Пашкевічы, Гатава і Каралішчэвічы паміж студзенем і маем 1600 г.[10]  Праз некалькі месяцаў – у кастрычніку 1600 г. – падкаморы разбіраў ужо зусім новую справу – у сувязі са скаргай на сялян маёнтка Камень, якія разбурылі капцы (земляныя памежныя знакі) у “Дунякоўскім лесе” віцебскага ваяводзіча Станіслава Станіслававіча Кішкі[12]. Справа была зарэгістравана ў 1642 г., што паказвае працягласць яе вырашэння. 26 красавіка гэтага ж года К. Кавячынскі паставіў свой подпіс і ўласную пячатку пад заявай у мінскі гродскі суд пра тое, што ён разам з братамі Якубам, Гектарам і Вільгельмам трымалі ад бацькі Мікалая фальварак Гойнава ў Кавалеўскім павеце Хелмінскага ваяводства. Праз некалькі месяцаў К. Кавячынскі пазбавіўся ў тым жа павеце родавага фальварка Вадзін, які ён трымаў па запісу аднаго з братоў[14].

На гэты момант жонка К. Кавячынскага Апалонія Шэмет ужо валодала атрыманым у 1640 г. да смерці ад кухмістранжы ВКЛ Дароты Агінскай фальваркам Бабінічы у Віцебскім ваяводстве. У канцы таго ж года, 20 кастрычніка, сам Кавячынскі выдаў жонцы абліг на суму у 2000 злотых у якасці пасага. З гэтага запісу робіцца вядомым, што ён атрымаў ад караля за нейкія заслугі Бабінавецкае і Цяложскае староствы (дзяржавы) у тым жа Віцебскім ваяводстве[16].

Пераймаў пасаду падкаморага ў Кавячынскага прадстаўнік княжацкага роду Друцкіх Горскіх Тэадор Караль. Час заняцця ім пасады невядомы, акрамя таго, што 7 мая 1681 г. ён правёў размежаванне багністага ўрочышча Шырокае ўнутры ўладання Тарасава памерлай віленскай ваяводзіны Сафіі Горскай Хадкевіч і ўласна учыніў мяжу выдзеленага месца з дапамогай падсудка і свайго каморніка[18]. Згодна з запісам ад 12.03.1708 г. Т. К. Горскі пачаў судзіцца з старасціхай горбаўскай Ганнай Грушэўскай Аборскай адносна фальварка Горкі, у якім падкаморы падбухторваў сялян да непадпарадкавання гаспадыні, так што тыя два гады запар не плацілі ёй чыншу. У наступным годзе падкаморы памёр, бо старасціха 12.03.1709 г. апелявала за прэтэнзіямі у суд да нашчадкаў падкаморага Казіміра Мікалая і Міхаіла Антона[20].

Далейшая характарыстыка мінскага падкаморскага суда робіцца праблематычнай практычна да сярэдзіны 18 ст. з-за мізэрнасці належных даных. Гэта тычыцца згадкі ў гродскім судзе ад 15 красавіка 1710 і 7 верасня 1711 гг. пра Яна, сына падкаморага Жыжэмскага[22]. Аб сабе М. Жыжэмскі заявіў тым, што ў маі таго ж 1765 г. скардзіўся на расійскага маёра Паўла Вяроўкіна, які дапусціў сваіх салдат да рабунку у слабодах Куркі, Гатава і Буркаўшчына ў змове з тутэйшымі стараверамі[24]. Абмежаванне фальварка Станькаўшчына ўнутры Краснасельскага староства ў 1699 г. праводзілі ў прысутнасці трох старцаў (старажылаў) сам стараста Караль Кміціц і падстараста Ян Габрыэль Міклашэўскі[26]. Абвод мяжы пустэчы паблізу Мінска ў маі 1752 г. за даўгі магістрату валадар, мазырскі гараднічы, Самуэль Яленскі выконваў з дапамогай выдзеленага магістратам каморніка Юзафа Кунцэвіча. Сам абход мяжы быў зроблены без пазначэння адлегласці паміж знакамі, хаця коморнік сцвярджаў, што “гранічны інструментарый” учынены ім для доказу цэласнасці ўладання, для знішчэння ўсякіх спрэчак і што ён апісаў памежныя знакі “на карце нябесным колерам”[28]. Пад датай 20 сакавіка 1760 г. у мінскім гродскім судзе зарэгістраваны інструктаж каморніка Войцеха Залескага, які выязджаў на правядзенне “дуктаў” (межаў) ва ўладанні Хатаевічы разам з генералам (возным) Якубам Мілашэвічам[30]. Земскі суд ваяводства мусіў вызначыць на месцы падкаморскі суд, каб той у прысутнасці годных даверу людзей – старажылаў ­абнавіў памежныя знакі на “медзях, клеймах, зацёсах”, абрэвізаваў патрэбныя дакументы, а саму вырашаную справу адаслаў за 4 тыдні ў гродскі суд[32]. Тым не меней, значную частку такіх палюбоўных ці міратворчых камісій на абшары Мінскага ваяводства складалі асобы з суседніх або іншых тэрыторый. Рабілася гэта для прыдання аб’ектыўнасці судаводству. У 90-х гг. XVIII ст. у вырашэнні зямельных спрэчак функцыямі падкаморых і каморнікаў карысталіся гранічныя камісары. У якасці такіх пасаднікаў у 1792 г. згадваецца Гнатоўскі Ануфры[34]. Маецца звестка і пра гранічнага суддзю, якім запісаны ў 1792 г. Дварэцкі Ануфры.[36]. Злучэнне розных годнасцяў і тытулаў не абавязкова прыводзіла да падобных казусаў, аднак такія выпадкі сустракаліся. К прыкладу, сярод каморнікаў функцыю гродскіх рэгентаў спраўлялі ў 1784 г. Фелікс Язвінскі, , а ў 1786 г.– Ян Петрашка[38].

Абагульненні адносна старадаўняй землямерскай практыкі ў цэлым немагчымы без далейшага разгляду існавання і функцыянавання інстытута землямераў па кожным ваяводстве і павеце ВКЛ. Цікавасць наконт падобных з’яў немагчыма задаволіць і без уліку асабістых персаналій асоб. Ніжэй даюцца адпаведныя спісы па разгледзеным абшары Мінскага ваяводства. У дадатку прыведзены спасылкі на справы з фондаў земскіх і гродскіх судоў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ). Усе скарыстаныя фонды маюць адзін (першы) вопіс, што ўлічана пры скарачэннях запісаў. У персаналіях адлюстраваны не гады жыцця асоб, а час займання імі пэўных пасад.

Дадатак

Падкаморыі Мінскага ваяводства

Кавячынскі Янох, 1597--18.06.1629 г. (НГАБ, Ф. 1727, воп. 1, спр. 1, арк. 30 адв.)

Кавячынскі Крыштаф, 1.01.1640--2.02.1649 (Там жа, ф. 1727, с. 3, арк. 409, с. 48, арк.306)

Горскі Тэадор Караль, 7.05.1681--7.09.1711 (ф. 1727, с. 8, арк.208, с. 11, арк. 334)

Жыжэмскі Міхаіл, 1746 мінскі падчашы і гродскі пісар, 1757 войскі, выбраны ў падкаморыі на сейміку 6. 02. 1765, памёр 11. 02.1769 г., жонка. Брыгіта Свентарэцкая Завіша (ф. 1727, спр. 14, арк. 64, спр. 71, арк. 743 )

Прашынскі Антон, сын Іосіфа, біскупа мінуценскага, 18.03.1763-11.02.1769 мінскі падстараста, брат Іосіф, ж. Багуміла Грабоўская, у Навагрудскім ваяводстве фальварак Задзвей (ф.1711, с.58, а.151, ф.1727, с.15, а.438), 18.03.1769 мін. падкаморы (ф.1730, с.37, а.1416), 20.03.1770--28.11.1775 мін. гродскі суддзя, фаль. Загалле, ў Навагрудскім ваяводстве--. фл. Сямежыцы, 5.02.1771 дэпутат Галоўнага трыбунала, 1773--1792 генерал-адютант (ф.1730, с.42, а.1084, ф.1769, с.7, а.345),4.02.(8. 03) 1777 абраны подкаморым да 1795 г. (ф.1769, с.8, а.748, ф.389, с.546, а.50, ф.1769, с.50, а.605), 1782--1774 браты Феліцыян, Тадевуш, Станіслаў, Казімір, ж. Канстанцыя Галімская Карніцкая, сыны Казімір, Франц і Феліцыян, фл. Вазгінішкі (ф.1755, с.68, а.706, ф.1769, с.44, а.388), 19.08.1778 і 29.08.1782 пасол (ф.1769, с.22, а.71)

Прашынскі Іосіф, 17.05.1758 мін. краўчы (ф.1732, с.78, а.9), 2.03.1761 мін. Падстараста і краўчы (ф.1730, с.35, а.241), 7.07.1764 віцэ-маршал каптуровага суда (ф.1727, с.71, а.304), 20.02(27.05).1766 мін. чашнік, ж. Брыгіта Янішэўская (ф.1727, с.14, а.1139, с.13, а.1070), 5.02.1769 (23.02.1770) назн. у мін. падкаморыі, сыны Антон, Тадевуш, Феліцыян, Станіслаў і Казімір, фл. Новы Двор (ф.1727, с.15, а.434, ф.389, с.188, а.106, 110), 19.09.1771--8.04.1772 маршалак Галоўнага трыбунала (ф.1730, с.40, а.2592, ф.1727, с.74, а.698), 9.03.1773 адозваны з мін. падкаморыя, ж. Кацярына Ратынская (ф.1769, с.6, а.650), 1776 мін. ротмістр (ф.1727, с.17, а.719)

Прашынскі Станіслаў 7.04.1791 (ф. 1774, с.20, а.338)

Кастравіцкі Міхаіл 1815 (ф. 1925, с. 4, а. 1)

Каморнікі

Адынец Антон, назначаны 22.03.1780--31.1.1794, ж. Ганна Станкевіч, брат Бенедыкт (ф.1727, с.91, а.428, с.92, а.106)

Азямблоўскі Станіслаў, 1769 (ф. 1769, с. 15, а. 518)

Акуліч Казімір Міхаіл, 1781--1792 (ф. 1727, с. 83, а. 216 адв., ф. 1769, с. 421, а. 222)

Арцішэўскі Ігнаці, 1779 (ф. 1769, с. 9, а. 1366)

Арцішэўскі Эліаш, 1795 ж. Караліна Панятоўская Вольф (ф. 1769, с. 27, а. 220)

Бабровіч Ежы, 1791 (ф. 1769, с. 24, а. 227)

Бабровіч Марк, 9.12.1790 ашмянскі каморнік (ф.1727, с.29, а.617), 1801 мін. каморнік (ф. 1864, с. 6, а. 1)

Буйвід Ігнаці, 1786 (ф.1769, с. 17, а. 298)

Букграб Караль, 1771--1773 (ф.1769, с. 5, а. 751, ф. 1727, с. 16, а. 748)

Валіцкі Францішак Ксаверы, 12.02.1770--24.03.1795 ж. Кацярына Яноўская, брат Ксаверы, у 1777--1795 ротмістр (ф.1769, с.5, а.219, с.27, а.296)

Вербаловіч Ігнаці, 23.01.1771-- 16.04.1784 (ф.1727, с.16, а.171, ф.1731, с.50, а.765)

Высоцкі Павел, назн. 21.05.1783--1792 ж. Ганна Багдановіч (ф.1769, с.16, а.291, с. 24, а.336)

Вышамірскі Тадэвуш, 1778--21.04.1779 (ф. 1769, с. 9, а. 1013)

Гардзялкоўскі Антон, 1777--1.03.1793 ж. Урсуля Катоўская (ф. 1727, с. 17, а.1011, с. 89, а. 339)

Гзоўскі Томаш, 1773 (ф. 1727, с.16, а. 749)

Гнатоўскі Ануфры, 1773--6.02.1775 ж. Крысціна Велямоўская (ф.1727, с.16, а.813, ф.1769, с.7, а.413), 8.03.1792 харунжы гусарскі, мін. гранічны камісар (ф.1727, с.89, а.162)

Горскі Шыман, 1792 (ф. 1769, с. 24, а. 268)

Заліўскі Ян, 28.03.1768 – ужо памёр 20.08.1782, ж. Барбара Адахоўская,брат Тадэвуш (ф.1727, с.15, а.158, с.17, а.18, с. 79, а.703)

Заянчкоўскі Ян, 1776 (ф. 1769, с.8, а.345)

Камар Стэфан, 1788- ужо памёр 9.01.1795 ж. Тэадора Вылаская (ф. 1727, с. 27, а. 179, ф.1776, с.10, а.100 адв.)

Кіякоўскі Клеманс, 1787--1788 (ф. 1727, с. 48, а. 174, ф. 1769, с. 18, а. 456)

Клукоўскі Томаш, 1795--14.03.1796 (ф. 1769, с. 28, а. 163, ф. 1769, с.28, а.163)

Крашэўскі Томаш, 1787 (ф. 1727, с. 84, а. 431)

Кудзіновіч Томаш, 1781--1792 (ф. 1727, с. 82, а. 694, ф.1769, с. 42, а. 155)

Лянчэўскі Антон, 1782 ж. Людвіка Велямоўская (ф. 1727, с. 79, а. 98)

Малішэўскі Мікалай, 1794 (ф. 1727, с. 92, а. 415)

Манумір Ян Ігнаці, 1777 (ф. 1727, с. 75, а. 1450)

Мануцэвіч Ігнаці, назн. 1.07.1765 (ф. 1727, с. 14, а. 449)

Манюшка Адам, назн. 1785--1788 (ф. 1727, с. 26, а. 168, с. 83, а. 207 адв.)

Марцінеўскі Базыль, 1782-1794 (ф. 1727, с. 81, а. 480, ф. 1769, с. 13, а. 487 адв.)

Марцішэўскі Іосіф, 19.08.1776--4.02.1791 брат Базыль (ф.1727, с.17, а.719, ф.1769, с.35, а.585)

Мілкоўскі Пётр, назн. 7.11.1784 (ф. 1769, с. 16, а. 327, с. 22, а. 1 адв.)

Міхайлоўскі Антон, 9.05.1769—3.04.1782, ж. Ганна Свентажэцкая, сын Франц, Севярын і Каэтан, фл. Відагошч (ф.1727, с.73, а.337, с.79, а.299)

Міхайлоўскі Францішак, 1782--1786 ж. Ганна Свентажэцкая (ф. 1727, с. 79, а. 299, с. 83, а. 133)

Мярло Вінцэнт, 1790--1791 (ф. 1727, с. 87, а. 144, ф. 1769, с. 50, а. 5)

Навасельскі Антон, 1784--1788 (ф. 1727, с. 23, а. 349, с.27, а. 34)

Няміра Францішак, 18.04.1766--17.05.1795 ж. Брыгіта Жыжэмская, фл. Смаляны, Атмыт, брат Дамінік, сын Антон (ф.1727, с.72, а.388, ф.1769, с.27, а.221)

Песляк Дамашэўскі Міхаіл, 1788 (ф. 1727, с. 85, а. 77)

Петрашка Ян Франц, 20.03.1775--17.10.1793 ж. Кунегунда Акуліч, фл. Грабені, Заборы (ф.1727, с.17, а.126, с.91, а.596)

Петрашкевіч Андрэй, 1801 (ф. 1864, с. 6, а. 1)

Петрушэвіч Дамінік, 1764--1778 (ф. 1727, с.17, а. 1249, с. 44, а. 29)

Піятух Францішак, назн. 21.03.1775 (ф. 1727, с. 17, а. 126)

Плявака Стэфан, назн. 5. 02. 1765 -1766 ж.Крысціна Янкоўская (ф. 1727, с. 72, а. 297, ф. 1769, с. 14, а. 15 адв.)

Радзевіч Томаш, 1790 (ф. 1769, с. 21, а. 449 адв.)

Свентажэцкі Палікарп, назн. 23.03.1787--1790 (ф. 1727, с. 48, а. 363 адв., 441)

Свянціцкі Мікалай, 1774 (ф. 1727, с. 16, а. 1165)

Сініцкі Адам, назн. 28.05.1783--1787 ж. Францішка Яцкевіч (ф. 1769, с. 46, а. 44, ф. 1727, с. 23, а. 127)

Станілеўскі Антон, назн. 15.02.1785 (ф. 1769, с. 16, а. 347)

Сушыцкі Ян, 1771--12.03.1791 (ф.1727, с.16, а.175, ф.1769, с.50, а.151)

Харэвіч Караль, 1777-1794 ж. Ганна Пжаздзецкая (ф. 1769, с. 9, а. 554, ф. 1727, с. 50, а. 315)

Філіповіч Ян Баніфаці, 1776-1783 (ф. 1727, с. 75, а. 919, с. 86, а. 201)

Цярлецкі Гіляры, 1781 (ф. 1727, с. 50, а. 530)

Чайкоўскі Ксаверы, 1786 (ф. 1769, с. 17, 71 адв.)

Шэмберг Захар, 1785-1787 (ф. 1727, с. 24, а. 281, с. 80, а. 167)

Шэмбель Казімір, 6.10.1779--27.10.1794 фл. Вайтэлі (ф.1727, с.19, а.53, с.92, а.457)

Язвінскі Фелікс, 13.001.1781--13.09.1787 (ф.1727, с.20, а.9 адв., с.84, а.395)

Янішэўскі Казімір, 1767 (Ф. 1727, с. 14, а. 1142)

Янкоўскі Адам, 1786-1790 (Ф. 1769, с. 17, а. 71 адв., с. 46, а. 434)

Динамика правотворчества и правоприменения в новых условиях развития экономики. Сб. научн. трудов в 2-х частях. Ч. 1. Мн., Иппокрена, 2012. С. 21-27


[2] Лаппо И. Подкоморский суд в Великом княжестве Литовском в конце XVI и начале XVII века // ЖМНП. 1899. Т. 324. № 8ю С. 342

[4] Sawicki K. Rozgraniczenie gruntow- tematem poezji // Przegląd Geodezijny. 1967. R. 39. № 10. S. 407

[6] Sawicki K. O geodezji w dawnym uniwersytecie Wilenskim // Geodezia i kartographia. 1972. T. 21. Z. 2.

[8] НГАБ, ф. 1727, воп.1, спр. 1, арк. 1165

[10] НГАБ, ф. 1727, воп.1, спр. 1, арк. 399, 907-908 адв.

[12] НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 3, арк. 409 адв.-410

[14] НГАБ, ф. 1727, воп.1, спр. 13, арк. 514-515

[16] НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 3, арк. 1159-1160, 1354

[18] НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, арк. 208. Запіс актыкаваны у мінскім гродскім судзе 25.01.1721

[20] НГАБ, ф. 1727, воп.1, спр. 8, арк. 193, спр. 9, арк. 16, спр. 13, арк. 829-1065.

[22] НГАБ. ф. 1727, воп.1, спр. 14, арк. 64,

[24] НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, арк. 1082.

[26] НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 12, арк. 964-977.

[28] НГАБ, ф. 1727, воп.1, спр. 13, 439-440, 446

[30] НГАБ, ф. 1769, воп. 1, спр. 46, арк. 1-2

[32] НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 82, арк. 489-489 адв., 491, 502

[34] НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 91, арк. 231

[36] НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 48, 337-338

[38] НГАБ, ф. 1727, воп. 1, спр. 27, арк. 24