Вывады шляхецкіх генеалогій у актах земскіх і гродскіх судоў 18 ст.
- Подробности
- Опубликовано: 12.07.2015 22:57
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1148
Вывады шляхецкіх генеалогій у актах земскіх і гродскіх судоў 18 ст.
Беларуская шляхта за годы свайго існавання распрацавала цэлую сістэму набыцця і доказу высокароднага паходжання і прывілеяванага становішча сярод розных станаў грамадства.
Асабліва шмат дакументальных сведчанняў на гэты конт утрымліваюць актавыя запісы земскіх і гродскіх судоў ВКЛ, сістэматызацыі якіх і прысвечаны дадзены матэрыял.
Найперш, часта для доказу шляхецкай радавітасці тыя ці іншыя асобы карысталіся знакамітым гербоўнікам К. Нясецкага. Пра гэта сведчыць вытрымка з гербу “Сырокомля” Бейнараў, зафіксаваная 7 лютага1788 г.у полацкім земскім судзе[2], падцвярджэнне гербу “Нясоба” Лечыцкім з Браслаўскага павета ад 22 кастрычніка 1789 г.[4], пра вывад фаміліі Падгорскіх гербу “Пабог” за тую ж дату[6], а таксама апісанне гербу “Рамель” для асобы “нямецкай нацыі” Мікалая Рамсевіча ад 28 лютага 1789 г. у тым жа полацкім земскім судзе[8].
Полацкая калегія езуітаў 14 студзеня 1778 г. спасылалася на Нясецкага для запэўнівання ў тым, што яна не збіраецца спакушацца на шляхетны стан Андрэя Жардзецкага, які збіраўся паехаць на вучобу у Вільна. Сам жа пакрыўджаны прыводзіў на сваю карысць падцверджанне полацкага каморніка Яна Антона Мяніцкага ў тым, што Жардзецкі жыхар Полацкага ваяводства, абраны возным у 1765 г. і мае мае жонку шляхцянку Анастасію Багуцкую[10]. Пад абгрунтваннямі такога роду свае подпісы ставілі ўраднікі і аўтарытэтныя сведкі.
Чарговай інстанцыяй шляхецкіх правоў служылі суды. Так, у ліпені 1780 г. ашмянскія шляхцічы Баўфалы завялі працэс на дысенскага старасту Амбраізія Козела за тое, што той аспрэчваў іх валоданне фальваркамі Прэсвятлоўшчына ў Мінскім ваяводстве і Лаўскі Брод у Ашмянскім павеце, але не спамянуў гэты факт у сваім дакрэце. Пакрыўджаныя даводзілі, што іх продак Войцех Канстанцін пашлюбіў дысенскую мяшчанку Барбару Васілеўскую, якая, застаўшыся ўдавой і будучы неадукаванай, стала пісацца Баухалавай[12]. Той жа суд стаў апошняй інстанцый для вываду радавітасці Пагоскіх, якія папярэдне прадстаўлялі адпаведныя довады ў каралеўскі асэсарскі суд у 1785 г. Для прыняцця належнага рашэння суд вызначыў у 1787 г. камісію ў складзе 16 чал з удзелам саміх суддзяў[14]. Такія генеалагічныя даведкі суды прадстаўлялі лаканічна, гаворачы, што той ці іншы прэтэндэнт абаронены радавітасцю і аселасцю ў канкрэтным павеце або ваяводстве[16]. Адну з такіх генеалогій атрымалі ў полацкім судзе ў 1787 г. Карчэўскія, якія перасяліліся з Польшчы ў Лідскі павет з 17 ст[18].
Мурашкі (Дамінік, Сымон, Бенедыкт, Габрыэль, Тадэвуш і Міхаіл) актыкавалі свой герб “Мора” 28 ліпеня 1789 г. у полацкім земскім судзе[20].
Падобныя запісы не абавязкова траплялі на пачатку 19 ст. і на ўсім яго працягу у кола прац дваранскіх дэпутацкіх сходаў губерняў, якія займаліся т. зв. разборам правоў і складу шляхецкай карпарацыі на далучаных да Расійскай імперыі беларускіх землях. У гэтым значэнні прыведзеныя сведчанні могуць разглядацца як самастойныя дакументальныя матэрыялы па гісторыі беларускай шляхты. З улікам іх унікальнасці ніжэй прыводзіцца спіс актавых запісаў на выяўленыя доказы шляхецтва, што знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Усе фондавыя крыніцы маюць першы вопіс, а таму гэта акалічнасць апушчана ў табліцы. Змешчаны ў ёй каталог шляхецкіх родаў павінен стаць падставай для дадатковых паглыбленых даследаванняў, у тым ліку і параўнальна-крыніцазнаўчых.
Табліца
Прозвішча | Крыніца НГАБ | Прозвішча | Крыніца НГАБ |
Абрамовічы | Ф.1946, с.2, л. 53. | Корзуны | Ф.2128, с.4, лл.98-101 |
Адамовічы | Ф.1769.с.16.л.388 | Корсакі | Ф.1769.с.18.л.388 |
Акінчыцы | Ф.2128.с.4.л.239. | Красінскія | Ф.2128.с.4.3лл.5-36 |
Акулічы | Ф.1769.с.17.лл.70-73 | Круковічы | Ф.2118.с.4.лл.211-212 |
Акушкі | Ф.2128.с.4.л.18 | Кубліцкія-Піятух | Ф.1749.с.1.лл.31-32 |
Альшэўскія | Ф.2119.с.24.лл.28-29 | Кудзіновічы | Ф.2636.воп.2.с. 6. л. 40 |
Амброшкавічы | Ф.1752.с.15.л.1. | Кузніцкія | Ф.1948.с.2.лл.260-261 |
Аношкі. | Ф.1749.с.2.лл.52-53.с.3.л.л27-30 | Кулікоўскія | Ф.1705.с.74.л.44 |
Арамовічы | Ф.2117.с.7.лл.494-495 | Курагі | Ф.2128.с.4.лл.70-73 |
Арлы | Ф.2117.с.4.лл.250-251 | Курбацкія. | Ф.2128.с.4.лл.41-42 |
Арлоўскія | Ф.2117.с.4.л.1377 | Куроўскія | Ф.2128.с.4.лл.127-128 |
Арытмовічы | Ф.2636.воп.3.с5.л.298 | Кучынскія | Ф.2128.с.4.л.92 |
Асіпоўскія | Ф.2116.с.12.л.135 | Кучкоўскія | Ф.2117.с.7.л.1340-адв. |
Бабровічы | 1727.29.334-338 | Лабоўскіяо | Ф.1749.с.1.лл.49-50 |
Багушэвічы | 1710.34.685-686 | Лабунскія | Ф.1749.с.3.лл.91-93 |
Бандарэўскія | Ф.2116.с.12.л.133 | Лавеніцкія | Ф.1944.с.1.лл.141-142 |
Банкоўскія | Ф.2128.с.4.л.88 | Ласоўскія | Ф.2128.с.4.лл.511-512 |
Бараноўскія | Ф.2127.воп.2.с.3.лл.650-651 | Лашкевічы | Ф.1769.с.16.лл.522-523.ф.2128.с.4.лл.450-457 |
Баратынскія | Ф.2117.с.11.л.33 | Леванеўскія | Ф.1710.с.34.л.1469 |
Бардзілоўскія | Ф.1755.с.80.л.1146 | Лыжнеўскія | Ф.2116.с.8.лл.142-143 |
Бартноўскія | Ф.2128.с.4.лл.104-107 | Лышкоўскія | Ф.2128.с.4.лл.509-510 |
Белановічы | Ф.1764.с.2.лл.128-129 | Магеры | Ф.1727.с.27.л. 49-52.ф.2117.с.9.лл.36-37 |
Берлінскія | Ф.2128.с.4.лл.12-13 | Малевічы | Ф.1774.с.24.л.773 |
Білдзінгі | Ф.1749.с.1.лл.42-44 | Малажыцкія | Ф.1735.с.2.лл.412-414 |
Бітні | Ф.2636.воп.2.с.3.л.123 | Маліноўскія | Ф.2128.с.4.лл.475-478 |
Бобрыкі | Ф.2116.с.13.л.427 | Марачэўскія | Ф.2128.с.4.лл.23-24 |
Брадзіскія | Ф.1705.с.74.л.499 | Марцінкевічы | Ф.1727.с.23.лл.235-236 |
Будныя | Ф.1944.с.1.л.107 | Матушэвічы | Ф.1946.с.1.464.ф.2117.с.11.л.767-адв. |
Булахавы | Ф.2117.с.4.л.623-625 | Майсевічы | Ф.1769.с.18.лл.537. 690 |
Булгакі | Ф.1749.с.13.лл.13-16 | Мерсберг-Муслер | Ф.1944.с.1.лл.547.548 |
Булгароўскія | Ф.1741.с.53.лл.1613-1614 | Міцкевичы | Ф.1948.с.2.лл.277-278 |
Бучынскія | Ф.1785.с.58.лл.699-701 | Мнінскія | Ф.1749.с.1.лл.38-39 |
Валіцкія | Ф.1769.с.22.лл.51-55об | Мразніцкія | Ф.1948.с.3.л.133 |
Валенціновіч-Гатальскія | Ф.2128.с.4.лл.56-61 | Мышкоўскія | Ф.2128.с.4.л.517 |
Варакса Свидэрскія | Ф.1749.с.3.лл.12-13об | Мячынскія | Ф.2117.с.7.л.1368-адв. |
Варановічы | Ф.2574.с.9.лл.32-33 | Навіцкія | Ф.1769.с.15.лл.281-282.с.16. л.392 |
Варапаі | Ф.2117.с.7.лл.262-265 | Насовічы | Ф.1946.с.1.лл.650-651.ф.2117.с.7.лл.643-644 |
Васілеўскія | Ф.1735.с.2.лл.518-521 | Нахлевічы | Ф.1735.с.2.лл.469-472 |
Ваўкавіцкія | Ф.1944.с.1.л.516 | Несцяровічы | Ф.2128.с.4.лл.470-471 |
Вайцахоўскія | Ф.1764.с.2.лл.107-119 | Нялкоўскія | Ф.2119.с.13.лл.82-83 |
Веразумскія | Ф.2128.с.4.лл.84-85 | Няронскія | Ф.2128.с.4.л.482 |
Віткоўскія | Ф.1727.с.18.л.380 | Палонскія | Ф.2128.с.4.лл.479-481 |
Вішнеўскія | Ф.2119.с.27.л.92. ф.1705.с.75.140-141.ф.2128.с.4.л.17 | Паплаўскія | Ф.2128.с.4.лл.21-22 |
Войнавы | Ф.1774.с.25.л.1025 | Патаповічы | Ф.1727.с.32.лл.244-246 |
Волаткі | Ф.1946.с.1.лл.121-124 | Паўловічы | Ф.2117.с.6.л.982 |
Вольскія | Ф.1705.с.74.л.35 | Пашкевіичы | Ф.2117.с.1.л.466.514.ф.с.4.лл.258-263 |
Высоцкія | Ф.1946.с.2.л.101 | Пілаты | Ф.1944.с.1.лл.465-468 |
Вялічкі | Ф.2636.воп.2.с.4.л.197 | Пілецкія | Ф.1769.с.16.лл.507-508 |
Вярбіцкія | Ф.2117.с.3.л.70-адв.ф.2119.с.10.лл.73-74 | Плеск ія | Ф.2128.с.4.лл.74-75 |
Вяржбоўскія | Ф.2119.с.27.л.48 | Полцевы | Ф.2117.с.7.лл.44-47 |
Гадановічы | Ф.2119.с.27.л.32 | Прасмыцкія | Ф.2118.с.10.лл.56-59 |
Галавачы | Ф.2117.с.7.л.1238 | Пратасевічы | Ф.1946.с.1.л.110 |
Галенкевічы | Ф.2119.с.27.л.22 | Пугоўскія | Ф.2119.с.27.л.31 |
Галынскія | Ф.2128.с.5.лл.649-652 | Рагальскія | Ф.2117.с.7.лл.1560-1563 |
Гамаліцкія | Ф.2128.с.4.лл.369-370 | Радкевічы | Ф.2117.с.4.лл.472-475 |
Гаранскія | Ф.2116.с.1.лл.212-213 | Разановічы | Ф.2128.с.4.л.96 |
Гарбатоўскія | Ф.2128.с.4.лл.483-484 | Развадоўскія | Ф.2128.с.4.л.345 |
Гарбачэўскія | Ф.2117.с.7.л.л.1267-1269.ф.2128.с.4. лл.94-95.401-404 | Раецкія | Ф.1797.с.26.л.78 |
Гейштары | Ф.2118.с.3.лл.157-158 | Ракіцкія | Ф.2119.с.12.лл.76-77.ф.2128.с.4.л.528 |
Гельяшэвічы | Ф.1946.с.1.л.504, с. 2. л. 51 | Ратынскія | Ф.1705.с.74.л.38 |
Гіжыцкія | Ф.2128.с.4.лл.331-332 | Рашчэўскія | Ф.2636.воп.2.с.3.л.212 |
Гласкі | Ф.2768.с.6.лл.751-752 | Рудніцкія | Ф.1946.с.1.л.125 |
Галубы | Ф.1769.с.16.л.396 | Рыдзеўскія | Ф.1710.с.35.л.733 |
Горскія | Ф.2116.с.11.лл.22-23.ф.2128.с.4.лл.15-16 | Рэвінскія | Ф.2117.с.7.лл.559-562.ф.2119.с.27.л.93 |
Грамыкі | Ф.2128.с.4.лл.45-50, 109-110 | Савіцкія | Ф.1946.с.1.л.505.ф.2117.с.13.л-148 |
Грахольскія | Ф.2636.воп.2.с.1.л.503 | Сапегі | Ф.1774.с.25.л.778 |
Гротусы | Ф.1730.с.58.л.604 | Сапрыкі | Ф.2117.с.7.лл.1165-1167 |
Грыгаровічы | Ф.1710.с.35.л.533 | Свянціцкія | Ф.2119.с.27.л.30 |
Грыбоўскія | Ф.2128.с.4.лл.51-52 | Сендзікоўскія | Ф.2128.с.4.л.367 |
Грыневічы | Ф.2768.с.10.л.66 | Сенінскія | Ф.1752.с.16.л.1621 |
Грынеўскія | Ф.1743.с.1.лл.227-229 | Сервірогі | Ф.2128.с.4.л.491.ф.3407.с.4.л.1.ф.2117.с.7.лл.15-18 |
Грынкевічы | Ф.2128.с.4.лл.522-523 | Скальскія | Ф.2116.с.12.л.139 |
Грушэўскія | Ф.2128.с.4.лл.238-239. ф.2128.с.4.лл.327-328 | Скалубы | Ф.1749.с.1.лл.40-41 |
Грэчыны | Ф.2116.с.8.лл.26-27 | Скарыновічы | Ф.2128.с.4.л.332. |
Губарэвічы | Ф.2128.с.4.лл.68-69 | Скірмунт-Цянгілавы. | Ф.1774.с.26.л.841 |
гурыловских | Ф.1735.с.2.л.548 | Слізаноўскія | Ф.2128.с.4.лл.66-67 |
Гутакоўскія | Ф.2636.воп.2.с.5.л.291 | Солтаны | Ф.2128.с.4.лл.29-30 |
Дабрылеўскія | Ф.2116.с13.л.292 | Станкевічы | Ф.1727.с.30.л.464 |
Дамброўскія | Ф.2636.воп.2.с.5.л.317 | Стралкоўскія | Ф.1755.с.64.л.1156 |
Даніловічы | Ф.2636.воп.2.с.5.л.294 | Стракоўскія | Ф.2128.с.4.л.89 |
Дзембінскія | Ф.2116.с.13.лл.290-291 | Стрыеўскія | Ф.1948.с.3.л.134 |
Дзерналовічы | Ф.2128.с.4.лл.492-493 | Сяліцкія | Ф.1749.с.1.лл.29-30.ф.2128.с.4.лл.524-525 |
Дземяшкевічы | Ф.1764.с.2.лл.132-135 | Талаконскія | Ф.1747.с.11.лл.80-81 |
Дзяцінавічы | Ф.2128.с.4.лл.86-87 | Тамашэвічы | Ф.2117.с.11.л.22 |
Длускія | Ф.2119.с.27.л.29адв. | Тамашэўскія | Ф.1946.с.1.л.104 |
Дмахоўскія | Ф.1737.с.61.л.336 | Тарасевіч-Лапіцкія | Ф.2128.с.4.лл.25-26 |
Драздоўскія | Ф.1769.с.25.л.873.ф.2117.с.11. | Тарасовіч Лазўвскія | Ф.1710.с.34.л.1729 |
Дубіч-Грудзінавы | Ф.1749.с.1.лл.47-48 | Таргонскія | Ф.2117.с.2.л.47 |
Дуброўскія | Ф.1705.с.74.л.48 | Трамбіцкія | Ф.1705.с.76.л.23 |
Жабка-Патаповічы | Ф.1749.с.1.лл.17-18 | Траскоўскія | Ф.1946.с.1.л.457.ф.1741.с.53.л.829-832 |
Жалкевічы | Ф.1727.с.30.л.457 | Траццякі | Ф.2636.воп.2.с.1.л.11 |
Жараўскія | Ф.2636.воп.2.с.2.л.123 | Трухановіч-Гадановічы | Ф.2128.с.4.лл.78-79 |
Жлобы | Ф.2128.с.4.лл.513-516 | Трыгубскія | Ф.2636.воп.2.с.1.л.538 |
Жыдовічы | Ф.1727.с.17.л.1186 | Туганоўскія | Ф.1730.с.61.л.1566 |
Завадскія | Ф.1737.с.61.лл.243-246 | Тычынскія | Ф.2128.с.4.лл.113-114 |
Закрэўскія | Ф.2117.с.6.л.981-адв. | Угаловічы | Ф.2768.с.10.лл.339-340 |
Залескія | Ф.1749.с.1.лл.36-37 | Усціновічы | Ф.2128.с.4.л.14 |
Замбржыцкія | Ф.2636.воп.2.с.5.л.61 | Фастовічы | Ф.1769.с.26.л.4 |
Згаржэльскія | Ф.1946.с.1.л.641 | Фашчы | Ф.2128.с.4.лл.333-334 |
Зенічы | Ф.2116.с.13.л.89 | Федаровічы | Ф.2636.воп.2.с.1.л.419, ф.2116.с.12.л.134 |
Змяеўскія | Ф.1727.с.32.лл.428-429 | Хадасевічы | Ф.2128.с.4.л.117 |
Зубовічы | Ф.2117.с.2.лл.604-607 | Хадкевічы | Ф.1747.с.13.л.87 |
Зяньковічы | Ф.2117.с.7.лл.124-125 | Халявінскія | Ф.1774.с.25.лл.47-48 |
Іваноўскія | Ф.2119.с.27.л.64 | Хамінскія | Ф.1769.с.16.л.394 |
Івашкевічы | Ф.1710.с.34.лл.1844-1845 | Хацяноўскія | Ф.1727.с.16.л.526 |
Івіцкія | Ф.3407.с.4.32-35.с.5.лл.13-16 | Хржаноўскія | Ф.1737.с.61.л.322 |
Ігнатовічы | Ф.1774.с.28.л.289.ф. 2574.с.47.лл.492-493 | Ціхінскія | Ф.1743.с.1.лл.199-200 |
Ізбіцкія | Ф.1735.с.2.л.546 | Цымбаровічы | Ф.1946.с.1.л.109 |
Іллінічы | Ф.2116.с.2.лл.331-333 | Чапліеўскія | Ф.1710.с.35.л.1129 |
Кавецкія | Ф.2117.с.7.лл.404-405 | Чарнаруцкія | Ф.2117.с.4.л.199 |
Казапалянскія | Ф.2116.с.1.лл.205-206 | Чарнеўскія | Ф.1769.с.18.л.690 |
Казлоўскія | Ф.1727.с.30.л.474 | Чахоўскія | Ф.2128.с.4.лл.122-123 |
Казмінскія | Ф.2116.с.13.лл.288-289 | Шаметы | Ф.2127.воп.2.с.3.лл.495-497 |
Какашынскія | Ф.1762.с.3.лл.53-56 | Шамякі | Ф.2116.с.13.л.428.ф.2128.с.4.л.103 |
Камоцкія | Ф.1769.с.17.л.52 | Шляхты | Ф.2118.с.4.лл.128-129 |
Канашэвічы | Ф.2128.с.4.лл.115-116 | Шостакі | Ф.2128.с.4.лл.62-65 |
Кандрашэвічы | Ф.1727.с.30.л.402 | Шульцы | Ф.2128.с.4.лл.37-40 |
Канюшэўскія | Ф.2128.с.4.лл.80-81 | Шыдлоўскія | Ф.2117.с.7.лл.634-адв. Ф.2119.с.27.л.32 |
Карабанавічы | Ф.1727.с.26.л.246 | Шымкевічы | Ф.2128.с.4.лл.82-83 |
Караткевічы | Ф.2128.с.4.лл.468-469 | Шымковічы | Ф.2119.с.27л..93.с.10.лл.76-77 |
Карачэўскія | Ф.3407.с.5.лл.48-49 | Шэведзеры | Ф.2116.с.12.л.135 |
Карвоўскія | Ф.1946.с.2.л.59 | Шчукі | Ф.2636.воп.2.с.9.л.99адв. |
Каржанеўскія | Ф.2119.с.27.л.55 | Эльяшэвічы | Ф.2636.воп.2.с.1.л.20 |
Карпіловічы | Ф.1948.с.3.лл.141-142 | Юрэвічы | Ф.1727.с.30.л.443 |
Карчэўскія | Ф.1705.с.77.лл.98-99 | Юшкевічы | Ф.2128.с.4.л.97 |
Келлер | Ф.2636.воп.2.с.4.л.183 | Язерскія | Ф.2128.с.4.лл.27-28 |
Кемпінскія | Ф.1749.с.1.лл.45-46 | Якімовіч-Томкавічы | Ф.2128.с.4.лл.19-20 |
Кілчэўскія | Ф.2128.с4.лл.90-91 | Якубоўскія | Ф.1705.с.75.лл.264-266 |
Клауз | Ф.1749.с.1.лл.53-54 | Янушкевічы | Ф.2128.с.4.лл.216-217 |
Клімовічы | Ф.2128.с.4.лл.31-34 | Яўневічы | Ф.2119.с.27.л.29 |
Клочкі | Ф.1737.с.54.л.376. | Яцкевічы-Пашковы | Ф.1749.с.1.лл.56-58 |
Клячковічы | Ф.2116.с.1лл..214-215 | ||
Корбуты | Ф.2116.с.1.л.1334 | ||
Анішчанка Я. К.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы юбілейнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 8 сакавіка 2008 г.). Мн, 2008. С. 16-27
[2] Там жа, ф.2574, спр. 47, л. 4-7
[4] Там жа, спр. 32.л. 627.
[6] Там жа, спр.54, л. 239. Мае вопіс герба
[8] Там жа, спр. 54, л. 237.
[10] Там жа спр 11. л. 33.
[12] Ф.2768, спр. 6, л. 189
[14] Ф.2574.спр.30, л. 145-148
[16] Ф.2127.воп.2.спр.3.л. 495-497.
[18] Ф.1735, спр.2, л. 171-172
[20] Спр 54.л. 178, 541, 565-567, 572