КАНФЕСІЙНАЕ СТАНОВІШЧА Ў МАГІЛЁУСКАЙ 1 ПОЛАЦКАЙ ГУБЕРНЯХ (70—80-я ГАДЫ XVIII ст.)
- Подробности
- Опубликовано: 09.07.2015 17:52
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1154
Я К. АНІШЧАНКА
КАНФЕСІЙНАЕ СТАНОВІШЧА Ў МАГІЛЁУСКАЙ 1 ПОЛАЦКАЙ ГУБЕРНЯХ (70—80-я ГАДЫ XVIII ст.)
Ад паўнаты і дакладнасці колькасных паказчыкаў аб стане веравыз- нанняў у значнай ступені залежыць дасканалае ўяўленне аб маштабах прыняволення ў праваслаўе іншаверцаў пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.
У свой час гэтае пытанне спарадзіла значную і супярэчлівую літара- туру[2]. Калі ў 1735 г. расійскія войскі вывелі з Веткі 13234 чал. абодвуга полу, то польскі бок заявіў прэтэнзію на страту 60 тыс. чал.
Агульнапрынята лічыць, што з Расіі ўцякалі адныя стараверы. Ад- моўным чынам на гістарыяграфічных абагульненнях адбілася методыка статыстычнага ўліку ўладамі адпаведных паказчыкаў. Так, зыходзячы з вылічэнняў вядомага гісторыка Т. Корзана, які карыстаўся тарыфамі падымнага падаткаабкладання Вялікага княства Літоўскага за 1791 г., і крытычна не правяраючы лічбаў, В. Вельгорскі знаходзіў 100 тыс. рускіх раскольнікаў, якія да канца XVIII ст. аселі ў княстве[4].
(стр. 52) Некаторых гісторыкаў усе яшчэ вабяць такія даныя і факты, з дапамогай якіх яны мяркуюць прадэманстраваць шматвяковую ўстойлівую прыхільнасць беларусаў да якой-небудзь канфесіі, каб абвясціць яе сапраўды народнай. Структура веравызнанняў выступае сродкам паказу маштабаў талерантнасці або гвалтоўніцтва дзяржаў, якія ў свой час абменьваліся ўзаемнымі абвінавачваннямі ў веранецярпімасці, праследаванні іншадумцаў, нехрысціянскіх сродках распаўсюджвання пануючай рэлігіі.
У беларускай савецкай гістарыяграфіі А. Грыцкевіч адным з першых аднёс факт уцёкаў расійскіх старавераў да праявы талерантнасці феадалаў ВКЛ і нават адсутнасці з іх боку рэлігійнага ўціску. Ён першым звярнуўся да Атласа Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў за 1777 г., каб канкрэтна, а не прыблізна высветліць суадносіны паміж канфесіямі на ўпершыню далучаных землях Беларусі[6]. Пры гэтым даследчыца не ўлічыла прыкладна 12 тыс. сялян за іезуітамі, уладанні якіх рэвізаваліся асобна. Аналіз наяўных інвентароў за 1700-1765 гг. па цэнтральна-заходняй тэрыторыі беларускіх зямель ВКЛ паказаў, што “москали” складалі каля 3 % зарэгістраваных сялянскіх гападарак[8].
Прыведзеныя прыклады дастаткова сведчаць аб неабходнасці ўваж- лівых адносін да адпаведных колькасных паказчыкаў. У прапанаваным артыкуле робіцца спроба вызначэння магчымасцей новых статыстычных крыніц, атрыманых царызмам пасля 1772 г. якраз для забеспячэння сваёй палітыкі па рэлігійнаму пытанню на далучаных усходнебеларускіх землях.
Рэвізія 1772 г. з вызначэннем канфесіянальнага стану далучаных зя- мель праводзілася напярэдадні сейма 1773—1775 гг., які мусіў ухваліць тэрытарыяльныя захопы суседзяў. Калегія замежных спраў Расіі тэрмінова падсумавала памеры уцёкаў рускага насельніцтва на абшары «Польши» на падставе справаздач пагранічных камісій і скаргаў расійскіх памешчыкаў за 1700—1766 гг. Выніковую лічбу ў 20784 мужчыны і 9093 жанчыны (ЗО тыс. чал.) уцекачоў у маі — чэрвені 1772 г. гэтае ведамства адвольна павялічыла да 300 тыс. чал. абодвуга полу[10]. (У дыпламатычнай ноце гады ўліку не спаміналі).
Аднак Кацярына II не адразу занесла ўсіх далучаных жыхароў да праваслаўных і не адразу распачала наварочваць уніятаў да «спрадвечнай рэлігіі продкаў», чым заслужыла з боку клерыкальных аўтараў папрокі ў тым, што яна доўгі час не апраўдвала «вековых ожиданий»[12]. Далей тлумачэння асцярожнасці і хібаў такой рэлігійнай палітыкі верацярпімасцю адміністрацыі, французскім асветніцтвам двара, звязанасцю яго дыпламатычнымі хаўрусамі, перавагай класавага саюзу з мясцовым дваранствам перад стаўкай на адзінавернае беларускае сялянства, якое толькі і чакала вышэйшага закліку, гістарыяграфія не пайшла.
3 шэрага акалічнасцяў першапачатковых урадавых захадаў у гэтых адносінах трэба вылучыць наступныя аспекты. У час рэвізіі 1772 г. ва Усходняй Беларусі было ўлічана толькі 4802 мужчыны і 3519 жанчын находнікаў у межах Магілёўскай губерні, 7643 мужчыны і 6037 жанчын па беларускіх правінцыях Пскоўскай губерні (разам 22 тыс. чал. абодвуга полу), што давала толькі 1 % агульнай колькасці падатковага насельніцтва. Далучаныя землі ніяк не атрымоўваліся заселенымі пераважна расійскімі выхадцамі і пры наступных рэвізіях. Так, у 1777 г. на тэрыторыі Полацкай губерні лічылася 8361, а па Магілёўскай—3141 чал. абодвуга полу раскольнікаў (11502 душы). У 1782 г. у Магілёўскай губерні налічвалася 3833 мужчыны і 3327 жанчын (7160 чал.) . старавераў[14]. Гэта значыць, што яны цалкам увайшлі ў межы першага падзелу. Аршанскі павет меў 13, або палову, праваслаўных цэркваў. Апісанне таксама паведамляе аб наяўнасці 20 манастыроў: 8 — за іезуітамі, 3 — за базіліянамі, а астатнія раскіданы па паветах і ваяводствах за іншымі «законами». Даведкі тычацца ў асноўным фундашавых устаноў, замацаваных прывілеямі і размешчаных па гарадах і мястэчках[16]. Іезуіты Магілёўскай губерні мелі 2932—38% манастырскіх, 64 каталіцкіх і 11% усіх духоўных сялян. Іезуіцкі ордэн трымаў палову сялян каталіцкага манаства з той асаблівасцю, што ў Магілеўскай губерні ён ураўноўваўся памерамі душаўладання з базіліянамі.
3 ліквідацыяй у 1776 г. правінцый і ўвядзеннем новага тэрытарыяль- на-адміністрацыйнага падзелу прааналізаваныя паказчыкі параўноўваюцца толькі ў губернскіх межах па абсалютных і адносных велічынях. У паведамленні намесніка 3. Р. Чарнышова ад 17.02.1775 г. адзначана, што ў каталіцкай епархіі лічылася 74 цэрквы і 24 кляштары, ва уніяцкай — 500 цэркваў і 21 мясціна (усяго 619)[18]. У абодвух выпадках даныя аб праваслаўных цэрквах не выдзелены. Далейшы ўлік пашырыў і ўдакладніў статыстьгчныя даведкі. Вядома, што з 1772 да 1784 г. за кошт пастрыгу шляхціцаў штат іезуіцкіх манахаў узрос на 34 чал., дамінікан — на 15, кармелітаў — на 12, францыскан - на 2, бернардынаў— на 2 і яшчэ 21 асоба выражала жаданне даць абяцанне[20], якія толькі праз семінарскую адукацыю і авалоданне адміністрацыйнымі пасадамі «надежно могут быть вере православной подкреплением».
Новыя даныя адбіліся ў згаданым Атласе за 1777 г. Ягоныя ствараль- нікі абагульнялі пагубернскія даныя не па агульнай праграме. Напрыклад, складальнікі Атласа Полацкай губерні толькі запісалі, што ў павятовых гарадах і паветах «живет народ законов греческого, католицкаго, униатского и еврейского»[22]. Прычым 66 цэркваў з 85069 сялянамі прыходаўбылі аправаслаўлены за першыядва гады, відаць, з надзеі забяспечыць прытчабяцанай межавымі інструкцыямізямельнай нормай— па 36 дзесяцін на царкву. Двухразовае павелічэнне праваслаўных (стр. 57) прыходаў з 1777 да 1785 г.
Табліца 3. Канфесійныя ўстановы ўсходнебеларускіх намесніцтваў у 1782-1786 гг.(I-у паветах, II-усяго па губерні)
крыніца | год | № | манастыроў | Цэркваў (прыходаў) | |||||||||||
Правасл. | Уніяцк. | Каталіц. | усяго | Правасл. | Уніяцк. | Каталіцк. | усяго | ||||||||
Полацкая губерня | |||||||||||||||
Кніга штатаў (1) | 1785 | Н.зв. | 15 | Н.зв. | 206 | ||||||||||
Табелі межавання (2) | 1786 | 1 | 1 | 12 | 13 | 33 | 159 | 22 | 214 | ||||||
11 | 3 | 25 | 28 | 42 | 186 | 28 | 256 | ||||||||
Карта губерні (3) | 1786 | 1 | 2 | 12 | 14 | 30 | 134 | 36 | 200 | ||||||
11 | 45 | 163 | 46 | 254 | |||||||||||
Атлас губерні (4) | 1786 | 1 | 1 | 1 | 54 | 135 | 36 | 225 | |||||||
11 | 3 | 13 | 16 | 68 | 166 | 42 | 276 | ||||||||
Магілёўская губерня | |||||||||||||||
Карта губерні (5) | 1784 | 1 | 7 | 33 | 40 | 189 | 253 | 15 | 457 | ||||||
11 | 9 | 52 | 61 | 231 | 258 | 23 | 512 | ||||||||
Тапаграфічнае апісанне (6) | 1784 | 1 | 10 | 14 | 24 | 192 | 264 | 37 | 493 | ||||||
11 | 224 | 268 | 54 | 546 | |||||||||||
Кніга штатаў (7) | 1785 | 10 | 9 | 36 | 55 | 27 | 541 | ||||||||
Табелі межавання (8) | 1786 | 1 | 8 | 1 | 24 | 43 | 241 | 212 | 19 | 472 | |||||
11 | 285 | 218 | 20 | 523 | |||||||||||
Карта губерні (9) | 1787 | 1 | 9 | 28 | 37 | 175 | 271 | 17 | 463 | ||||||
11 | 11 | 45 | 56 | 217 | 276 | 25 | 516 | ||||||||
Табліца складзена па: 1/-РДВГА, ф. ВПА, спр. 18355, 2/- РДГА, ф. 1350, воп. 312, спр. 48-50, 94-96, 3/- РДВГА, ф. ВПА, спр. 20709, 4/-там жа, спр. 20707, 5/-там жа, спр. 20865, 6/-РАБАН Літ. Рэспублікі, ф. 16, спр. 127, 7/-РДВГА, ф. ВПА, спр. 18847, 8/-там жа, спр. 20063 | |||||||||||||||
сведчыць аб вялікім імкненні магілёўскага праваслаўна-уніяцкага прытча палепшыць сваё землекарыстанне ў працэсе межавання. Апошняе зафіксавала ў Полацкай губерні больш кансерватыўнае становішча. Гэтую губерню ў 1798 г. епіскап Афанасій называў «седалищем униатства»[24] Тут налічвалася 1433праваслаўных, 58 уніяцкіх і 214 каталіцкіх святароў—усяго1704 асобы. Паводле ведамасці кансісторыі ад і 26.04. 1784 г., не выкарыстанайу апісанні, у 6 праваслаўных манастырах мелася 48 інокаў (па 8 чал.),а ў 4 жаноцкіхмясцінах — 94 манахіні (па 23 асобы) У II каталіцкіх кляштарахпражывала 124 асобы (па 12 чал.),а ў 4жаноцкіх — 21 марыявітка (па 5асоб).Амаль палову каталіцкага манастваскладалі іезуіты: у Магілёўскай калегіі знаходзілася 12 законнікаў, уАршанскай — 24, у Мсціслаўскай— 12, у Фашчаўскай—2, (стр. 58) у Расна — 3, у Хелчы — 3, у Чачэрску— 1. Каталіцкае манаства па- ранейшаму колькасна пераважала праваслаўнае.
Пры 46 каталіцкіх касцёлах губерні знаходзілася 186 ксяндзоў (па 4 святары). Наадварот, пры 192 праваслаўных прыходах служылі 8 пра- тапопаў, 236 папоў, 19 дзякоў, 17 дзячкоў, 119 панамароў — усяго 397 мужчын, альбо па 2 чал. на царкву. Разам з сем’ямі, заштатным і пакла- дзеным у аклад прытчам, праваслаўнае свяшчэнства налічвала 1134 мужчыны і 1144 жанчыны. 3 1143 мужчын і 990 жанчын-уніяцкага духа- венства 529 святароў (294 папы, 215 дзячкоў, 20 панамароў) адпраўлялі службу пры 264 цэрквах— па 2 святары на ўстанову. Усё духавенства налічвала 2562 мужчыны і 2237 жанчын, або 0,9% да агульнай колькасці падатковага насельніцтва губерні. Адна царква прыпадала на 604 вясковых жыхароў, а адзін святар, так сказаць, пасвіў 280 авечак.
Калі арыентавацца на апошнія паказчыкі і зыходзіць з даных рэвізіі 1782 г., (стр. 59) то атрымаем, што да праваслаўнай царквы губерні належыла 36% прыхаджан, да уніяцкай — 47, да каталіцкай — 17%. Пра тое, што колькасць культавых устаноў не абавязкова адпавядае раальнай канфе- сіянальнай структуры, сведчаць тыя ж межавыя матэрыялы аб размер- каванні ўласнасці паміж манастырамі і цэрквамі (табл. 4).
Табліца 4. Уласнасць манастыроў і цэркваў у Магілёўскай (1) і Полацкай (11) губернях у 1783-1785 гг. у асобных уладаннях
законы | № | двароў | сялян | Зямлі дзесяцін (з непрыдатнымі) | |||||||
Мужчын | Абодвуга полу | Сядзібнай | ворыва | сенакос | лес | усяго | |||||
усяго | панскае | ||||||||||
Иезуіты | 1 | 638 | 2754 | 5385 | 445 | 10078 | 1375 | 1060 | 5233 | 18112 | |
11 | 2542 | 9984 | 19567 | 1091 | 50007 | 5551 | 2418 | 54261 | 112243 | ||
дамініканы | 1 | 476 | 1706 | 3251 | 400 | 8685 | 1184 | 821 | 9461 | 19766 | |
11 | 144 | 732 | 1390 | 86 | 3857 | 80 | 141 | 410 | 4585 | ||
кармеліты | 1 | 110 | 425 | 832 | 112 | 2015 | 80 | 245 | 5366 | 7766 | |
канонікі | 1 | 103 | 339 | 673 | 57 | 2048 | 200 | 1100 | 14343 | 17990 | |
11 | 229 | 903 | 1753 | 117 | 4720 | 639 | 283 | 990 | 6708 | ||
францысканы | 1 | 56 | 193 | 378 | 36 | 1166 | 250 | 28 | 475 | 3250 | |
11 | 99 | 318 | 684 | 54 | 2155 | 274 | 346 | 594 | 3255 | ||
бернардыны | 1 | 51 | 206 | 387 | 19 | 911 | 230 | 46 | 185 | 1185 | |
11 | 38 | 168 | 314 | 30 | 950 | 103 | 45 | 539 | 1585 | ||
бенедыктыны | 1 | 15 | 51 | 104 | 7 | 146 | няма | 26 | 17 | 202 | |
трынітары | 1 | няма | няма | няма | няма | 86 | 86 | 2 | 13 | 107 | |
епіскапы | 1 | 965 | 3579 | 6694 | 490 | 12662 | 1289 | 885 | 8846 | 24447 | |
11 | 687 | 2967 | 5962 | 549 | 14860 | 2191 | 1075 | 9898 | 30205 | ||
Усяго каталіцкіх | 1 | 2414 | 9253 | 17511 | 1566 | 37797 | 4694 | 4213 | 43940 | 92825 | |
11 | 3739 | 15072 | 29670 | 1927 | 76549 | 8838 | 4308 | 66692 | 158581 | ||
Праваслаўныя мясціны | 1 | 280 | 895 | 1728 | 169 | 3994 | 826 | 139 | 2351 | 6778 | |
11 | 78 | 302 | 615 | 44 | 1149 | 235 | 111 | 1505 | 1948 | ||
епіскап | 1 | 44 | 161 | 336 | 27 | 860 | 227 | 111 | 330 | 1357 | |
Усяго праваслаўных | 1 | 1324 | 1056 | 2064 | 196 | 4864 | 1053 | 250 | 2681 | 8135 | |
11 | 78 | 302 | 615 | 44 | 1149 | 235 | 111 | 1505 | 1948 | ||
базыліяне | 1 | 607 | 2674 | 5087 | 920 | 15437 | 1592 | 1281 | 3308 | 20977 | |
11 | 354 | 1355 | 2745 | 144 | 10502 | 1600 | 929 | 10152 | 21301 | ||
мітрапаліт | 11 | 387 | 1491 | 3197 | 272 | 7177 | 690 | 566 | 7387 | 16050 | |
Усяго ўніяцкіх | 1 | 607 | 2674 | 5087 | 920 | 15437 | 1592 | 1281 | 3308 | 20977 | |
11 | 741 | 2846 | 5942 | 416 | 17680 | 2290 | 566 | 7387 | 16050 | ||
Усяго манастырскіх | 1 | 3345 | 12983 | 24662 | 2682 | 58088 | 7340 | 5744 | 49930 | 121937 | |
11 | 4568 | 18220 | 36227 | 2387 | 95378 | 11363 | 5914 | 86737 | 197880 | ||
За цэрквамі ў асобна вымежаваных уладаннях | |||||||||||
Праваслаўныя | 1 | 6 | 18 | 38 | 6 | 19 | 10 | 5 | 12 | 44 | |
Уніяцкія | 1 | 2 | 7 | 16 | 1 | 114 | 114 | 2 | 5 | 124 | |
11 | 127 | 426 | 829 | 48 | 3117 | 680 | 258 | 1108 | 4648 | ||
Каталіцкія | 11 | 35 | 133 | 258 | 24 | 372 | 100 | 119 | 2391 | 4054 | |
Складзена па РДГА, ф. 1350, воп. 312, спр. 48-50, 94-96 | |||||||||||
Паводле статыстычных табліц межавання, у 1783—1785 гг. усё духа- венства ўсходнебеларускіх губерняў трымала бясспрэчна выдзеленымі 313756 дзесяцін зямлі, 7790 сялянскіх двароў, 29587 сялян мужчын. Астатняя палова ўласнасці знаходзілася ў спрэчках, пераважна з памешчыкамі. Прыходскія цэрквы ўсіх канфесій трымалі мізэрную долю ўласнасці духавенства. Манаства валодала практычна ўсёю асобна вымежаванай маёмасцю духавенства (98% сялянскіх двароў, 96% зямлі), прычым без значных адрозненняў паміж губернямі.
Залежнасць прыходскага духавенства ў землезабеспячэнні ад памеш- чыкаў выразілася ў тым, што на час межавання толькі па Магілёўскай губерні з 352 цэркваў было надзелена належнымі 33 дзесяцінамі раллі і 3 дзесяцінамі сенакосу толькі 233 цэрквы (65%), 70 мелі меншую норму, па 45 прыходах зямлю апрацоўвалі альбо самі свяшчэннаслужыцелі, альбо яны карысталіся ругай з прыхаджан
[2] Лнлеев М. И. Из истории раскола на Ветке ив Стародубье XVII—XVIII вв. Киев, 1895. С. 129, 292, 304
[4] Горючко П. С. Из историиорганов управлення Могилевскойепархией концаХУІІІ-го иначалаХІХ-го столетия. Могилев, 1903. С. 16—17
[6] Каралёва Я. Г. Колькасць і структура насельніцтва Магілёўскай губерні ў пачатку 70-х гг. XVIIIcт//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1982.№ 4; Яна ж. Численность и структура сельских поселений и их населения в Восточной Белоруссии в начале 70-х гг. XVIII в.//Роль крестьянства в социально-экономическом развитии общества. Мн, 1984. С. 49; Не ўлічваў уладанні езуітаў і аўтар дадзенага артыкула: Анішчанка Я. К. Камеральнае апісанне-крыніца па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Усходняй Беларусі (1772-1774 гг.)//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук.1988. № 3. С. 77
[8]IasasR.,TruskaL.Lietuvosdidziosioskunigaisktystesguventojuzsuzasymas 1790 m.Vilnus,1972.S. 44-69
[10]РА. М., 1872. Вып. 1. С. 85
[12] Горючко П. Из истории воссоединения униатов в Белоруссии 1795-1805 годов. Киев, 1902. С. 45
[14]РДАСА, ф. 12, спр. 159, л. 2—34. Пры назначэнні Г. Каніскага беларускім епіскапам у 1755 г. у яговедамстве лічылася 130 цэркваў; МалевічА. Георгий Конисский, архиепископ Белорусский //Могилевские епархиальные ведомости. 1909 № 2 С. 60
[16] НА РБ, ф. 3352, спр. 145, л. 188, 234 адв., ф. 3268, спр. 6, л. 132 адв.
[18] ПЗЗРІ—1 СПб, 1830. Т. 20. № 14287
[20]ГорючкоП. Документы к историиМогилевской духовной семинарии 1758— 1810 годов //МЕВ. 1907. № 20. С. 720
[22]Горючко П. С. Материалы для истории возсоединения униатов в Белоруссии1780—1795 годов. Могилев, 1903. С. 2—6
[24] РАБАН ЛІтвы, ф. 16, спр. 127
[25]Горючко П.Г.Материалы для историицерквей Могилевской епархии конца XVIII и начала X1Х cт.//МЕВ. 1902. № 12-13. С. 197