ІНАНСАВАЯ РЭВІЗІЯ КАГАЛАУ ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ Ў ПАЧАТКУ XIX ст. I ЯЕ ВЫНІКІ
- Подробности
- Опубликовано: 29.06.2015 21:55
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 911
Я. К. АНІШЧАНКА
ФІНАНСАВАЯ РЭВІЗІЯ КАГАЛАУ ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ Ў ПАЧАТКУ XIX ст. I ЯЕ ВЫНІКІ
Са шматлікайлітаратуры, прыводзіць якую няманеабходнасці, вядома, што з1802 г.царскі ўрад заняўся распрацоўкай шырокай рэформы жыцця яўрэйскаганасельніцтва на тэрыторыях, далучаных да імперыі ў 1772, 1793 і1795 гг.Затымпачалося масавае высяленне яўрэяў з вёсак у гарады. У абодвух выпадках тым акцыямспадарожнічала справа аб ліквідацыі даўгоў яўрэйскіх абшчын (кагалаў).
У сціплым выглядзепрадгісторыя цэнтралізавана-дзяржаўнага рэгу- ляваннятых даўгоў выглядаетак. Яшчэ ў 1764 г. пры кожным земскім (стр. 46) судзе ў ваяводствах і паветах Вялікага княства Літоўскага пад наглядам скарбовай камісіі былі створаны камісіі для вызначэння памераў кагальных даўгоў і шляхоў іх скасавання. У 1766 г. камісія зрабіла першы генеральны разлік і спецыяльнай інструкцыяй абумовіла ліквідацыю даўгоў праз каробачныя зборы (агульную складку на яўрэяў). Фарміраванне і зборы каробак былі даручаны самім кагалам. Таму ў літаратуры не існуе дастатковага ўяўлення аб сутнасці каробак. Больш таго, ліквідацыйныя камісіі не абгаварылі адразу суму даходаў на карысць саміх кагалаў[2].
Губернатар павёў следства. Гараднічы Скукін у рапарце ад 27 мая паведаміў, што ў Гродна каробачны збор устаноўлены ў 1720 г. выключна на задавальненне кагальных даўгоў. Зараз жа ён знаходзіцда пад кантролем казённага экзактара (упаўнаважанага) шляхціца Якуба Ігнатоўскага, які ў сваю чаргу здаў збор з аўкцыённага торгу мешчаніну Восіпу Маеўскаму. Гараднічы лічыў тыя даўгі безнадзейнымі да звароту, бо служаць яны для ўзбагачэння кагальных членаў праз незаконнае абкладанне агульнаспажыведкіх прадуктаў усім насельніцтвам.
Магістрат адказаў, што ў Расійскай імперыі няма закона, які дазваляў бы прыцягваць хрысдіян да ўдзелу ў каробачных зборах, бо яўрэі скапілі даўгі самастойна. Магістрат наступным чынам апісаў каробку.
18 лютага 180,1 г. літоўская казённая палата здала каробачны збор у 3-гадовы водкуп з публічнага торгу. Першую каробку — за рэзку птушкі, грашовае з гарца гарэлкі (на рускую меру каля 3,3 літраў — Я. А.), з райскіх яблык, з прыезжых іншагародніх — за 7715 польскіх злотых (па тагачаснаму курсу 1 злоты— 15 кап. срэбрам, 1 чырвоны злоты— 18 польскіх злотых) узяў Маеўскі. Другую, пад назвай дадатковая (з кашэрнага мяса), узяў мешчанін I. П. Клавец за 3900 злотых. Здаць асобна зборы са скуры забітай жывёлы не ўдалося, бо ніхто не даваў больш 2 тыс. зл. Паводле ўмоў кантракта адкупнікі маглі спаганяць зборы з дапамогай воінскіх каманд, праз так званую экзекуцыю[4]. Ён нагадаў, што яшчэ з 1786 г. каробачныя зборы сталі здавацца ў арэнду выключна для ліквідацыі яўрэйскіх даўгоў, але з таго часу адкупнікі ніколі не чынілі справаздач, а значыць, прысвойвалі грамадскія сумы. Відаць, ён і для сябе (стр. 47) адстойваў тую традыцыю. У 1799 г. са згоды самога кагала і пад ухвалай літоўскага губернатара I. Р. Фрызеля каробачны збор у суме 8593 зл. быў абернуты ў працэнты, далучаны да старых даўгоў і так дастаўся Іваноўскаму. Апошні называў тры каробкі — збор ад рэзкі жывелы, птушкі і агульныя зборы з увозімых напояў і тавараў прыезджымі і гандлярамі.
Пазнейшыя ўдакладненні паказалі, што з 25 красавіка 1782 г. у го- радзе існавала чатыры каробкі[6]. Дыферэнцыяцыя падаходных ставак паміж мясцовымі і прыезджымі купцамі аказалася балючай ваўмовах, калі гандлярамі аказваліся сяляне. Хаця Іваноўскі называў каробачныя зборыагульнай складкай з мяшчан і гасцей, але адпаведнага дэкрэта не ведаў. Увыніку ён прасіў вызваліць хрысціян ад каробкі.
8 чэрвеня 1802 г. на імя Кошалева паступіла тлумачэнне шасці простых яўрэяў. Яны пісалі, што кагальныя вярхі прымушаюць плаціць па 15 руб. угод з кожнай гандлёвай лаўкі, што сапраўдным разарэннем з’яўляюццапаборы скурай, цана якіх узвысілася. Памянутыя скаргі дапоўнілісваркі паміж адкупнікамі адносна ўмоўтрымання кантракта. Губернатар запатрабаваў у анёлападобных казнакрадаў справаздачы. Кагальнае кіраўніцтва прымусілі адказваць праз паліцыю. 16 верасня 1802 г. павераныстарэйшын, прысяжны школьнік Маркус Айзіковіч пералічыў ажно 12 відаў кагальных даходаў (чопавае, сосавае, кансупцыйнае, гандлёвае — з прыезджых, брукавае — з прыходжых сялян, вагавае, (стр. 48) крамавае — з перавозаў, фальваркаў, з цаглянага заводу, пляцаў, яблык і рэзкі жывёлы). Айзіковіч сцвярджаў, што кагал не распараджаецца і не ўмешваецца ў каробачныя зборы, што каробачную складку нельга лічыць даходам — яна разнастайная, уведзена з-за надзвычайных абставін і добраахвотна саміміяўрэямі[8].
(стр. 49) Празмесяц, 4 жніўня 1803 г. гродзенскі першай гільдыі купец Восіп Рубіновіч, які трымаў на водкупе чопавае і сосавае горада, паскардзіўся на трох яўрэяў, якія задоўжылі яму 1802 зл. Каб не падпасці пад штраф і канфіскацыю маёмасці, адкупнік прасіў прымусіць іх ваеннай экзекуцыяй. Казённая палата дала яму салдат, а затым вырашыла спагнаць і памянутыя 8 тыс. зл. прымусам, а каробачныя зборы здаць з публічнага торгу. У адчаі і пошуках надзейных крыніц кагальныя старшыні нагадалі свае колішнія правы на маёнтак Бобрык, які за доўг 228 596 зл. літоўскага падскарбія А. Тызенгауза быў прысуджаны ў валоданне кагала пастаўскім эксдывізарскім судом. Аднак скарбовая камісія ВКЛ як апякун над безнядоімкавасцю каробачных збораў здала 14 мая 1792 г. фальварак у арэнду польскаму брыгадзіру Твардоўскаму за 6500 зл. у год. Арандатар заплаціў 6-гадовую арэнду толькі за 1,5 гады. Затым маёнтак Павел 1 падараваў у вечную ўласнасць генералу Цітову і грошы. што называецца, плакалі.
Бенісген, занепакоены махінацыямі адкупнікоў, у пачатку 1804 г. за- пытаўся ў казённай палаты: чаму скасавана пастанова скарбовай камісіі аб падуладнасці) неяўрэяў каробачным зборам? Чыноўнікі спаслаліся на дэкрэты 1764, 1785 і 1793 гг. як на сведчанне хранічнай неплацежа- здольнасці яўрэйскіх абшчын, нават пад наглядам дзяржаўных дазорцаў і з дапамогай земскіх судоў. Кіраўніцтва разважала так. Пастанова скарбовай камісіі 1782 г. захоўвае сваю сілу, акрамя сялян, вызваленых зараз ад агульнай складкі. Алкагольны збор ускладзены на адных яўрэяў. Апошніх жа прыязджае ў горад мала, што натуральна ў гэтых абставінах. Калі ж задаволіць дамаганні кагала, то гэта прывядзе да таго, што «убудет знатное количество дохода н нечем будет удовлетворить кредиторов». Праўленне крывадушна пытала ў Бенісгена: захаваць моц прыгавору скарбовай камісіі ці ўскласці алкагольны падатак на адных яўрэяў? Яно нагадала, што паборы з напояў збіраў не сам адкупнік, а камендант, прычым гвалтам як адзіна надзейным сродкам. Дарэчы, царская казна цікавілася каробкай не толькі ў Гродна. Кобрынскі гараднічы Паўловіч бачыў свой горад у поўным беспарадку, з трухлявымі мастамі, вуліцы якога тапіла такая гразь, што «ехать невозможно». Патрэбныя сродкі ён, канешне, шукаў у сумах каробачнага збору[10]. 23 мая на таргі прыбылі — той жа Маеўскі,4 яўрэйскія і 2 хрысціянскія купцы. Гандляры выставілі ўякасцізалога дамы пастаронніх асоб. Залогі аказаліся недастатковымі, а некаторыя яўрэі спрабавалі дапоўніць недахопы грашыма. Палата паспрабавала апісаць дамы, але пакупнікі не дапусцілі ацэньшчыкаў. Нарэшце, 4 ліпеня 1804 г. каробачны збор у Гродна аказаўся ў руках Абрама Зельмановіча за ўзнос 62055 зл. Тут ад збораў выключылі хрысціян.
Каробачныя зборы ў Навагрудку за 5 тыс. зл. засталіся 5 яўрэям, у Брэсце за 14200 зл.— шасці яўрэям. Відаць, у апошніх выпадках губернская адміністрацыя больш разлічвала на кругавую адказнасць пры спагнанні будучых нядоімак.
Адначасова ўлады паспрабавалі вызначыць, якім чынам здача каро- бачных збораў у арэнду адаб’ецца на плацежаздольнасці кагалаў. Аб- следаванне фінансавага стану кагалаў вялося да 1808 г. праз губернскага пракурора і павятовых страпчых. Сабраныя звесткі амаль па кожнаму кагалу аказаліся супярэчлівымі на некалькім паказчыкам. Вагалася і колькасць кагалаў, так што першапачаткова было ўлічана 39 кагалаў, а ў 1808 г.— 10 кагалаў і 30 прыкагалкаў. За час рэвізіі частка доўга была аплочана згаданымі мерапрыемствамі, некаторыя абшчыны перапарадкаваны паміж губернямі. Рэвізоры ў рэдкіх выпадках паведамілі аб часе паходжання капіталаў кагалаў. Усё тое ўплывае на розначытанні даных. Па ведамасці за 20 студзеня 1805 г. агульны доўг складаў 1171382 зл. без працэнтаў, а ў справаздачы за 26 студзеня 1805 г. ён вызначаўся у памеры 1194122зл. з працэнтами. З улікам жа няўлічаныхкагалаў чыноўнікамі, па падліках аўтара, ён дасягае 1.7 млн. зл. Пры складанні выніковай табліцы давозілася карыстацца пераважна тымі данымі, якія маюць канкрэтных крэдытораў (табліца ).
Паводле абагульнення пратакаліста праўлення А. Лазарэўскага, ка- гальныя даўгі дзяліліся на 4 віды: па вучылішчнаму фундушу эдукацыйнай камісіі, ліякацыйныя або вечныя па фундушам духавенства, прыватныя духоўным асобам і свецкім асобам[12], то атрымаецца, што на аднаго каталіцкагаманаха і духаўніка прыпадала 439 зл.— у5 разоў больш, чым наяўрэя (111зл.). Iгэта без уліку пагалоўных падаткаў дзяржаве з яўрэйскіх абшчын. Менавіта такую фінансавую даніну пажынала каталіцкае манаства з нецярпімых старазаконнікаў, або, па распаўсюджанай тэрміналогіі — жыдоў.
Табліца. Запазычанасць кагалаў Гродзенскай губерні на 1804 г. (у злотых)
Кагальны цэнтр | Капітальная сума пазыкаў | даход | Расход | ||||
духавенству | Прыватным асобам | усяго | працэнтаў | Увесь доўг | |||
Астрынка | 1335 | 214 | 1500 | 49 | 1549 | ||
Беліца | 19976 | адсутн. | 17959 | 2017 | 19976 | 1050 | 1050 |
Брэст | 97057 | 33094 | 115386 | 14765 | 130151 | 14216 | 16005 |
Бяроза | 6300 | адсутн. | 4131 | 2169 | 6300 | 2060 | 1360 |
Васілішкі | 6871 | 3936 | 9788 | 1019 | 10807 | ||
Ваўкавыск | 3484 | адсутн. | 2438 | 1046 | 3484 | 8150 | 1020 |
Воўпа | адсутн. | 1349 | 1100 | 249 | 1349 | ||
Воўчын | адсутн. | 2200 | 2200 | 2200 | 612 | 1496 | |
Высокае | 18500 | 8786 | 23220 | 4066 | 27286 | 2596 | 1630 |
Гарадзішча | 3068 | адсутн. | 2800 | 268 | 3068 | ||
Гарадок | 2996 | адсутн. | 2800 | 196 | 2996 | 200 | 129 |
Гродна | 392487 | 72983 | 446365 | 19105 | 465470 | 25400 | 20140 |
Дварэц | 2503 | адсутн. | 2470 | 133 | 2503 | ||
Дрычын | 1250 | адсутн. | 1000 | 250 | 1250 | ||
Здзяцел | 7448 | 15088 | 12488 | 10047 | 22535 | 1125 | 220 |
Зельва | 2481 | 1000 | 3300 | 181 | 3481 | ||
Ізабелін | аДсутн. | 254 | 254 | 254 | |||
Камянец | 9119 | 3472 | 10172 | 2419 | 12593 | 1106 | 1640 |
Каралін | 321 | 482 | 700 | 103 | 803 | 450 | 1310 |
Кобрын | 40619 | адсутн. | 30764 | 9855 | 40619 | ||
Косава | 9306 | 10810 | 15748 | 4368 | 20116 | 1445 | 1145 |
Крынкі | 5250 | 14787 | 14387 | 5650 | 20487 | 2772 | 635 |
Ліда | 21498 | 7422 | 24620 | 4300 | 28920 | 2490 | 2490 |
Лыскі | адсутн. | 1700 | 1150 | 550 | 1700 | ||
Любча | 2796 | адсутн. | 2600 | 196 | 2796 | 1000 | 276 |
Мільча | 3395 | адсутн. | 2514 | 881 | 3395 | 1339 | 350 |
Мір | 17929 | адсутн. | 16757 | 1172 | 17929 | 5500 | 15955 |
Мсцібаў | 8089 | 12915 | 18656 | 2448 | 21104 | ||
Мыш | адсутн. | 800 | 800 | 800 | 930 | 1050 | |
Навагрудак | 95766 | 54033 | 113325 | 27981 | 141306 | 5000 | |
Несвіж | 21860 | адсутн | 21860 | 7290 | 29150 | ||
Поразава | 754 | адсутн. | 700 | 54 | 754 | ||
Пружаны | 14417 | 735 | 26422 | 2912 | 29334 | 1900 | 2323 |
Радунь | 1575 | 3264 | 4200 | 639 | 4839 | ||
Ражанка | 47219 | 4967 | 36185 | 16001 | 52186 | 2546 | 2146 |
Ражанка | 1307 | адсутн. | 931 | 376 | 1307 | ||
Рось | 1341 | адсутн. | 1032 | 309 | 1341 | ||
Слонім | 88595 | 75656 | 115034 | 49217 | 164251 | 17075 | І7067 |
Стваловічы | 1003 | 3487 | 4168 | 322 | 4490 | 200 | 250 |
Сялец | 6326 | 266 | 10872 | 1846 | 12718 | 2010 | 700 |
Холм | 12950 | адсутн. | 8352 | 4598 | 12950 | ||
Шчучын | адсутн. | 1354 | 906 | 448 | 1354 | ||
Шэрашава | 12119 | адсутн. | 8266 | 4893 | 12119 | 2778 | 1178 |
Эйшышкі | 200 | 976 | 1176 | 1176 | 180 | 97 | |
Янаў | 7954 | адсутн. | 6500 | 1454 | 7954 | ||
Агулам | 997464 | 348396 | 1147318 | 205842 | 1353150 | ||
Складзена па: НАРБ у Гродна: ф. 2, воп.1, спр. 39, л. 13, 185, 250, 255, 258-436, 439-454, 701-703. Касым—месцы знаходжання кагальнага кіраўніцтва . У астатніх населеных пунктах знаходзіліся прыкаалкі, якія адміністрацыйна падпарадкоўваліся кагалам. Апушчаны прыкагалкі ў Косаве (Брэсцкі павет), Нягневічах, Карэлічах, Паларэчы (Навагрудскі), Свіслачы, Пясках (Ваўкавыскі), Антопалі, Драгічыне (Кобрынскі), Вялікай Бераставіцы (Гроденскі павет), па якіх адсутнічаюць звесткі, або апошнія ўпамінаюцца толькі раз. |
(стр. 51) Рэвізія прыходна-расходнага справаводства кагалаў выконвалася з кастрычніка 1804 г. гараднічымі і земскімі камісарамі шляхам справаздач саміх кагалаў і іх выбарных. Яна дала несуцяшальныя вынікі. На- прыклад, было ўстаноўлена, што ў Свіслачы, Воўпе, Пясках, Шарашове, Мільчы, Сяльцу, Пружанах, а верагодна і па астатніх памешчыцкіх уладаннях, каробка здаецца на водкуп заможным яўрэям самімі памешчыкамі, (стр. 52) паміж якімі і дзеляцца даходы[14]. Як відаць, у параўнанні з Гродна таксы ацэнкі тавараў і заняткаў у Навагрудку былі вышэйшымі, але і тут яны спрыялі пераважна ўласна гарадскім, а не прыезджым гандлярам і пакупнікам. Атрыманыя спраўкі далі губернскаму праўленню абвінаваўчы матэрыял на ўціск кагальнага кіраўніцтва, адсутнасць выбараў, вымагальніцтва, спробы перакласці кагальныя даўгі на агульнаспажывецкі рынак. Наўгародскі кагал абвінавацілі ў тым, што прамыслова-падаходны налог незаслужана павялічвае каробку ўдвая, што яўрэі, займаючы пяць кварталаў, не ўдзельнічаюць самі ў агульнагарадскіх работах і складках, з-за чаго горад страчвае 600 руб. даходу і «приходит в ницету».
Павераны ад брэсцкіх яўрэяў Зундзель Мойшавіч у лісце ад 29 ве- расня 1805 г. паведаміў, што каробка тут існуе з 1705 г. пад назвай ТЭМСА і служыць яна ўзбагачэнню зборшчыкаў. Так, рэзка вала і каровы давала аднолькава 15 зл. Аднак пры куплі іх з галавы жывёлы прыезджыя плацілі 15 гр. За рэзку кураняці і гуся плацілі ад 1 да 3 гр. Прыезджыя гандляры са 100 зл. прададзенай скаціны ўносілі 15 гр. Такім чынам, і тут яўная перавага аддавалася гарадскім пакупнікам і спажыўцам. Прапінацыйны налог бралі з гарца ўвозімага алкаголю, як з сялян, так і з яўрэяў—па шэлягу. Выпечаная ржаная і пшанічная мука абкладалася шанкамі — па 8 гр., а камень рознага тавару ў разнос (кожны па 40 бярлінскіх фунтаў)—4 грошамі. У гэтым апісанні не пазначаны (стр. 53) кампаненты для вырабаў алкаголю ў горадзе. Відаць, пагэтаму напоі паступалі з павету, адкуль вясковыя яўрэі плацілі I тыс. зл. у год. Бочка селядцу ішла за 4 зл. Столькі ж бралі з злотага згандляванай рыбы
[2].Там жа, л. 1
[4] Там жа, л. 10, 698
[6] Там жа, л. 11
[8] Там жа, л.698
[10] НАРБ у Гродна, ф.2, воп. 1, спр. 39, л. 119 адв.
[12] РДГА, ф. 1341, воп. 1, спр. 72, л. 3
[14]Там жа, л. 437—437 адв.
[15] НА РБ у Гродне, ф. 2, воп. I. спр. 39, л. 41