ШКЛОЎСКІЯ ЯЎРЭІ I АФАРМЛЕННЕ МЯЖЫ АСЕЛАСЦІ

Я. К. АНІШЧАНКА

ШКЛОЎСКІЯ ЯЎРЭІ I АФАРМЛЕННЕ МЯЖЫ АСЕЛАСЦІ

Тэма дадзенага артыкула непасрэдна звязана з пытаннем прапінацыі (вінакурства), чым з XVI ст. манапольна распараджалася шляхецкае саслоўе Вялікага княства Літоўскага. Разам са скарбам яно звычайна пераўступала сваю заканадаўчую прэрагатыву і вельмі даходную рэгалію на водкуп ці ў арэнду яўрэям.

Большасць даследаванняў адносна прапінацыі тычыцца або часу яе прававога афармлення [1—6], або скасавання пры рэалізацыі сялянскай рэформы 1861 г. [7—9]. Усвой час прапінацыю закраналі даследчыкі так званай мяжы аселасці яўрэяў, пасля таго як апошнія трапілі ў склад Расійскай імперыі па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793 і 1795 гг. [10— 13]. Між тым гэтыя даследчыкі надавалі прапінацыі меншую ўвагу ў параўнанні з тым месцам, якое яна займала ў гаспадарчых прыбытках дзяржавы і землеўласнікаў. Выходзіла, што вытворцы і гандляры моцных напояў стаяць на самай ускрайне грамадскіх бедстваў тыпу галечы і п'янства працоўных. Пры тым гісторыкі асаблівы націск рабілі на агульную шкоднасць заканадаўчых абмежаванняў у розных галінах дзейнасці яўрэяў, а паходжанне мяжы аселасці звычайна звязвалі з ініцыятывай маскоўскіх купцоў, якія чамусьці толькі ў 1790—1791 гг. асцерагаліся з’яўлення на ўнутрырасійскім рынку такіх канкурэнтаў, як беларускія яўрэі.

Палажэнне аб ініцыятыўнай ролі маскоўскіх купцоў у заканадаўчым увядзенні мяжы аселасці набыло ў гістарыяграфіі характар канона. Аднак яно хісткае з таго пункту погляду, што сфармулявана без пераканаўчых дакументальных падстаў і таму, што зыходзіць з рухаючай ролі вольнай канкурэнцыі, якой не магло быць у грамадскім ладзе з прыгонніцтвам і саслоўнай будовай. Магчыма таму гісторыкі вагаюцца ў выбары рашаючых прычын увядзення мяжы аселасці — ці то з гаспадарчых разлікаў расійскіх купцоў, ці то рэлігійных забабонаў адносна яўрэяў. Нарэшце, што вельмі важна, веранецярпімасці адносна да яўрэяў афіцыйныя ўлады Расіі паслядоўна прытрымліваліся з часоў Івана Жахлівага, забараняючы тым уязджаць углыб сваёй краіны з суседняга ВКЛ. Аднак, згаданая мяжа аселасці была аформлена толькі праз 10 год пасля першага далучэння беларускіх зямель да імперыі (1772 г.). Вось і здараецца, што адны гісторыкі знаходзяць прататып мяжы ў сярэдзіне XVIII ст., а іншыя — нават у XVI ст.

Складанасць пытання вымушае аўтара артыкула ўдакладніць на аснове новых, малавядомых архіўных крыніц паходжанне сукупнасці прававых абмежаванняў для яўрэяў, якія з часу першага далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі выліліся ў 1791 г. у афармленне мяжы аселасці.

Старадаўнюю варожасць да яўрэяў галосна і рэзка змяніла імператрыца Кацярына II у 1772 г. адразу пасля далучэння ўсходнебеларускага абшару ВКЛ да імперыі. Яна ўрачыста паабяцала адносіцца да іх нароўні з іншымі падданымі і дазволіла ім карыстацца набытымі рэлігійнымі і маёмаснымі правамі «по всему пространству Российской империи». [14]. У дэкларацыі нічога не гаварылася пра асабістыя свабоды яўрэяў, аднак выразна падразумявалася, што яны не мяняюць свайго традыцыйнага сацыяльнага статуса «няверных» і працягваюць заставацца такімі ў новай дзяржаве. Прыведзеная формула сведчыла нібыта аб тым, што зараз яўрэям дазваляецца пасяляцца на ўсёй прасторы імперыі, у тым ліку і ва ўнутраных гарадах Расіі. Аднак намеснік імператрыцы 3. Чарнышоў у снежні 1772 г. загадаў губернатарам Магілёўскай і Пскоўскай губерняў не прапускаць яўрэяў углыб карэнных рускіх тэрыторый. Незразумела, паступіў так Чарнышоў па ўласнаму разуменню або выконваючы царскую волю. Вядома толькі, што ён раней, яшчэ ў маі, матываваў падобную забарону інтарэсамі аховы рускай казны і тэрыторыі ад вольнага вінакурства, якое аказалася галоўнай небяспекай і якім, як тады лічылі, адзінаўладна распараджаліся яўрэі [15, с. 28; 16, с. 19, 22,. 163]. У гэтых санітарных распараджэннях Чарнышова зусім не фігуруюць купцы. Намеснік вярнуў беларускіх яўрэяў у канцы 1772 г. да ранейшага становішча нецярпімых людзей у імперыі. На месцы ж яно стала ў многім вызначацца адносінамі знаці, якой шчодра раздаваліся маёнткі, населеныя, ж гаварыла сама Кацярына II, кішэючымі нібыта ў муравейніку яўрэямі.

(стр. 70) Сярод такіх уладанняў апынулася мястэчка Шклоў, падараванае ў 1778 г. імператрыцай свайму адстаўному фаварыту С. Зорычу. Апошні пры ўпарадкаванні мястэчка і з-за нястрыманай картачнай гульні нарабіў вялізных даўгоў, асабліва шмат мноству пляменнікаў уплывовага тады Р. Пацёмкіна. Важна падкрэсліць, што самому Пацёмкіну ён запазычыў каля 500 тыс. руб. асігнацыямі пад заклад уласных сялян шклоўскага графства [17, с. 154]. Зорыч спрабаваў выблытацца з-пад банкруцтва шляхам тайнага завозу з-за мяжы фальшывых асігнацый. Аб тым, якімі грашыма яго забяспечвае Зорыч, Пацёмкін выпадкам даведаўся з даносу шклоўскіх жыхароў ці то Давыда Моўшавіча, ці то Іцкі Мееравіча. Пацёмкін тут жа арыштаваў ліхвяра з яго памагатымі і арганізаваў у мястэчку дарэмны вышук падпольнай друкарні фальшываманетчыкаў [18; 19, с. 58; 20, с. 187]. Архіўная справа аб шклоўскім следстве 1781—1783 гг. не пацвярджае думак шэрагу даследчыкаў аб тым, што тады знайшлі тую друкарню. Яе шукалі і далей. Аднак з гэтага моманту барацьба з кантрабандай увогуле стала перманентным і амаль дамінуючым прынцыпам адносін улад да далучаных зямель.

Шклоў ляжаў паблізу новай мяжы імперыі, якую ўлады імкнуліся зрабіць недаступнай для забароненых асігнацый і іншых тавараў, асабліва віна. Калі Кацярыне II паведамілі аб згубнасці для казны той кантрабанды, яна напісала новаму беларускаму намесніку П. Пасеку 14 лістапада 1783 г., што зніжэнне мытных збораў паходзіць ад завозу замежных тавараў, якія «в Москве и других местах дешевле здешнего продаются» па змове кантрабандыстаў з мытнымі служачымі, асабліва ў Талачыне. Імператрыца не называла пры тым яўрэяў завозчыкамі, бо, ім, як згадвалася, быў закрытыдоступ у імперыю. На іх месца лагічна траплялі рускія купцы, але і не яны адны. Шмат кантрабанды прасочвалася праз маёнтак Круглае, падараваны Кацярынай II К. Дашкавай, сястры прэзідэнта Камерц-калегіі Расіі графа А. Варанцова. I Менавіта яму падпарадкоўвалася ўся сухапутная мытная служба, і ён не аднойчы атрымліваў ад падначаленых рапарты аб тым, што двары паноў, сялянскія гумны і корчмы яўрэяў у Круглым набіты кантрабандным таварам, у тым ліку віном. Дашкава шчыра прызнавалася, што рэальна баялася трапіць у Сібір за пакрыванне шкоднага занятку ўласных падцаных, асабліва пасля таго, як генерал-пракурор Сената А. Вяземскі вырашыў перанесці мытню з Талачына ў Круглае. Графіня змяніла свайго кіраўніка, аднак гэта не дапамагло, як і іншыя сродкі дзеля ўзмацнення аховы мяжы на ўсім яе працягу [21, с. 282].

31 снежня 1785 г. Варанцоў атрымаў рапарт дырэктара талачынскай мытні, надворнага саветніка Я. Даненберга аб тым, што збор пошлін знізіўся асабліва рэзка ад таго, што яўрэйскія гандляры правезлі толькі трэць тавараў, «явленных прежде» [18, ф. 1261, воп. 6, с. 1523, л. 11], што згодна з імі дзейнічаюць маскоўскія, тарапецкія і гжацкія купцы. Напачатку 1786 г. той жа Даненберг паведаміў, што шклоўскі жыхар Зелік пад чужым імем правёз 660 аршын іспанскага і 320 аршын браслаўскага сукна на суму ў 11 тыс. руб, што магілёўскі купец першай гільдыі жыхар Шклова Гірш Янкелевіч разам з тарапецкім купцом А. Грудзінкіным, С. Туропавым і Т. Абакопавым абвясцілі аб завозе шоўку з паперай, аднак той тавар мінуў мытню ў невядомым накірунку. Даненберг абяцаў выкараніць «ухищрения евреев» [18, ф. 1261, воп. 6, с. 1523, л. 11 адв., 13,15], хаця вылучаў не іх адных. Даненберг адшукаў-такі ў хатах круглянскіх яўрэяў Давыда Вульфавіча і Вульфа Давідовіча 12 бочак (анкераў) французскага віна. Яго, тым не менш, замянілі на пасадзе мытнага дырэктара I. Чарняевым, аднак гэта не выкараніла кантрабанды [18, ф. 1261, воп. 6, с. 1522, л. 35 адв.].

У гэтым пераканаўся сам А. Варанцоў 27 верасня 1787 г. пры наведванні маскоўскіх гандлёвых„радоў, дзе ён увачавідкі ўбачыў шмат сукна і шоўку без кляйма. Ён пацікавіўся ў Чарняева адкуль бярэцца ў Маскве гэты тавар. Той адказаў, што «большими партиями товаров торгующие не только в Москве, да и здешние жиды на Толочнн третий год не везут, а потому и в самом Могилеве все лутчие товары продаются под клеймом других таможен» [18, ф. 1261, воп. 6, с. 1522, л. 29 адв., с. 1535, л. 1 адв., с. 1528, с. 13]. Чарняеў пісаў, што кантрабанду бачылі ў маскоўскіх радах у беларускіх яўрэяў, хаця Варанцоў ва ўласным лісце аб гэтым не гаварыў. Няма сумненняў, аднак, у тым, што кантрабанда трапляла ў Маскву намаганнямі рускіх купцоў з дапамогай і мытнікаў, і беларускіх яўрэяў, прычым апошнія рабіліся больш чым пасрэднікамі.

Падазроным зноў апынуўся Шклоў, дзе прывыклі шукаць злоўмыснікаў. Пацёмкіну дасылаецца данос шклоўскага пазументнага майстра Хаіма Галішовіча, які пусціў амаль 300 тыс. руб.(!) на аздабленне гардэроба Зорыча і яго шматлікай чэлядзі. Майстар запэўніў Пацёмкіна, што пакажа «на большую суммутайно провезенного позументу» [18, ф. 1261, воп. 6, с. 1535, л. 2]. Мясцовыя ўлады тут жа арганізавалі чарговае ператрасанне Шклова. У склепах Зорыча знайшлі толькі паўбочкі французскага віна і дзве пары нейклеймаваных панчох.(стр. 71)

Чарняеў вельмі здзівіўся, бо асабіста бачыў у мястэчку шмат кантрабанды.ён адпісаў наверх, што «жиды все вывезлн», папярэднеразарваўшы падрады і неўзяўшы ніводнага рубля за фальшывы тавар.Варанцоў не стрымаўся перад яўным падманамі прыгразіў змясціць усіх мытных начальнікаў і служачых, калі не ўбачыць росту мытных збораў {18, ф. 1261, воп. 6, с. 1523, л. 20; с. 1522, л. 42|.

У выніку ў 1789 г. у Шклове размясцілі штэмпельную камісію для клеймавання тавараў. Тады ж на мяжы раскватаравалі Рыжскі карабінерны полк для ўмацавання аховы і выдалі новы гандлёвы тарыф імперыі, у якім забаранілі ўвозіць у Расію тавары. акрамя косаў, венгерскіх він і фруктаў. Кацярына II распарадзілася выяўляць кантрабанду ва ўнутраных гарадах імперыі шляхам рэвізіі і пераклеймавання тавараў. А гэта значыць, што менавіта для рускіх купцоў і ўсіх, хто карыстаўся іх паслугамі, наступіў непажаданы і непрыемны момант выкрыцця.

Гэта можна бачыць з распараджэння галоўнакамандуючага ў Маскве П. Яропкіна адносна выканання царскага загада ад 10 мая 1788 г. «смотреть накрепко о утаенных от пошлин товарах», які гараднічы выканаў да канца снежня 1789 г. Сам Варанцоў праз гарадскога галаву М. Губіна перадаў усім маскоўскім купцам, каб яны не клеймавалі тавары, якія прывозіліся пад штэмпелямі партовых мытняў, а штэмпелі зберагалі пад пагрозай канфіскацыі ўсіх тавараў і зняволення ў выпадку страты [18, ф. 1261, воп. 3, с. 558, л. 19, 21]. Сюды адносіцца і інструкцыя, якую маскоўская дума 7 лютага 1790 г. выдала абраным ад гандлёвага таварыства наглядальнікам-дзесяцкім.

Інструкцыя забараняла лавачны (дробны) гандаль неклеймаванымі таварамі. Спасыла ючыся на ўказы ад 13 красавіка 1750, 30 кастрычніка 1752 г. яна забараняла рознічны гандаль віном і гарэлкай асобамі, не запісанымі ў маскоўскае купецтва. Адсылаючы да ўказа ад 13 лістапада 1778 г., яна дазваляла трымаць прыказчыкамі і сядзельцамі толькі мяшчан, а сялян да гэтага «ни под каким видом по торгу не допущать» пад пагрозай канфіскацыі 1/5 капіталу.

3 горада выганяліся ўсе, хто не запісаўся ў мяшчанскае саслоўе. Прыезджыя купцы маглі прадаваць тавары толькі оптам у гасціных дварах, а не ў крамах (у розніцу). Нарэшце, інструкцыя патрабавала, каб усе расійскія і запісаныя ў расійскае купецтва замежныя гандляры «отнюдь под своимиименамииностранных купцов товаров для утайки от пошлин не везли и не торговали»{18, ф. 1261, воп. 3, с. 558, л. 22—26]. Увесь змест інструкцыі сведчыў, што купецкая арыстакратыя Масквы бараніла свой горад ад расійскіх сялян-гандляроў і ад замежных купцоў з аднолькавым клопатам аб сваім манапольным становішчы. Прававыя паставы драконаўскіх забарон выводзіліся з заканадаўства сярэдзіны XVI ст., якое ўвогулепраганяла яўрэяў з Расіі.

Разгледзим, з якіх абставін паходзіла гэтая купецкая ініцыятыва і ці была яна самадзейнай.

У лютым 1790 г. у Варанцова адбылася нарада, прысвечаная высвятленню прычын падзення курса рускіх асігнацый, дзе адзначаўся гандлёвы дысбаланс імперыі на суму ў 69 млн. руб. Падкрэслівалася, што 7/8 завозу прыпадае на рускіх купцоў, якім трапляе толькі 1/8 імпартных даходаў. Значыць, «все трасенты есть иностранные купцы», менавіта яны, маўляў, зацікаўлены ў падзенні вексельнага курса і абясцэньванні расійскіх грошай. Такім чынам, для развіцця ўласнай прамысловасці трэба цалкам забараніць імпарт. Аднак на гэты момант ужо дзейнічаў пратэкцыянісцкі тарыф 1789 г. I вось нарада прапануе развіваць айчыннае прадпрымальніцтва без замежных пасрэднікаў, якім дазваляецца толькі браць грошы ў крэдыт у рускіх купцоў. Нарада рэкамендавала не прымаць у расійскае купецтва чужынцаў і выключыць іх са складу тых, хто не меў сваіх кантор і прыказчыкаў у гарадах Расіі (18, ф. 19, с. 324, л. 1-4, 19—20 адв., 24, 38 адв.; Восход СПб., 1895. Ч. 40, с. 32—35]. Як відаць, маскоўская дума кіравалася сэнсам ідэй варанцоўскай нарады.

У тым жа студзені 1790 г. Варанцоў атрымаў ананімны данос на польскай мове аб тым, што непадалёку ад Талачына кёнігсбергскі фурман правёз у Шклоў на 4 вазах забаронены шоўк і пазумент з дапамогай варты палкоўніка Абрэскава і той тавар трапіў у Маскву. Невядомы паведамляў, што афіцэры Рыжскага палка запісваюць значныя грошы на векселі шклоў- скіх купцоў-яўрэяў, бяруць прывезены тавар, які затым адвозяць у Маскву пад фальшывымі клеймамі. Таму штэмпельная камісія ў Шклове існуе фармальна і лодарнічае. Ананім папярэджваў, што нейкі Гесэль збіраецца прывезці з Лейпцыга ў Маскву на імя Ізраіля Шэфтэля і Гіршы Шэрля тавараў на суму не менш 80 тыс, руб. і што калі не спыніць гэтае каварства, то злоўмыснікі «на 60 и 70 тыс. руб обманут государство ипромысел честных купцов подорвут продажей тех товаров на 15 или 20% дешевле» [18, ф. 19, воп. I, с. 1547, л. 8 адв) У лютым 1790 г. Чарняеў выкрываў кіраўніка Круглага Ф. Юрэвіча за тое, што той праз шляхціцаў X. Жукоўскага і А. Леванскага збываў кантрабанду шклоўскім яўрэям (18, ф 19, воп. 1, с. 1547, л. 16—17 адв.). Зорыч неяк выкруціўся, аднак мытныя аб’ездчыкі злавілі пад Шкловам круглянскага селяніна з 203 «дюжинамидомаста, 110 книжками золота и серебра (стр. 72), 20 пачкамм шелегов, 15 дюжинами ножей, 54 дюжинами струн, 4 парами очков, 11 дюжинами золотых ложек». У Жукоўскага знайшлі 2 пачкі чаю, гадзіннік, брыльянты. Толькі яго прывезлі на расправу ў Магілёў, як туды сабраўся ўвесь склад Капыскага павятовага суда «для выручки его». Чарняеў не спадзяваўся на справядлівы прысуд, бо гаварыў, што «везде поляки присутствуют, а паче в наместническом правлении, кои не только за свою братию шляхту, но и за жидов равно стоят против всякой истины» і гэтак валацужаць следствы, «чтобы ни один здешний помещик, промышляющий контрабандою, обличен не был». Чар- няеў удакладняў, што «всякое судебное место в Могилевской губернии старается сокрыть преступников... а безземельные бродяги и жнды одного с преступниками промысла» [18, ф. 19, воп. 1, с. 1547, л. 24, 50, 69, 76, 88, 101].

Тады Кацярына II загадала не дапускаць на дваранскія выбары і пасады асоб, западозраных у кантрабандзе. Намесніку П. Пасеку Варанцоў даручыў «выводить наружу» парушальнікаў. Гэта азначала пасварыцца з мясцовым панствам-шляхтай. Улады кінуліся ў процілеглы бок: пад следства трапіла палова служачых талачынскай мытні, што паспрыяла росквіту кантрабанды. Менавіта ў гэты момант маскоўскае купецтва паспрабавала адвесці падазрэнні ад сябе і пазбегчы пагрозы перыядычных рэвізій уласнага гандлю. Яно рашыла абаперціся на прыклад смаленскага магістрата, які яшчэ 24 снежня 1789 г. забараніў запісацца ў гарадское купецтва беларускім яўрэям: Самуілу Шымановічу са Шклова, Яселю Лашэвічу з Магілёва, Герцыку Бярловічу з Копысі [18, ф. 19, воп. 1, с. 1549, л. 5—6 адв.; ^ф. 19, с. 335, л. 1 адв., 178—179 адв, 31].

У рэчышчы гэтых наступаў 25 студзеня 1790 г. сход 209 маскоўскіх купцоў ужо прама абвінаваціў беларускіх яўрэяў у гандлі абрэзанай манетай, патаемна завезенымі таварамі па дэмпінгавых цэнах «на лже и обманах», што «причиняет здешней всеобщей торговле чувствительный вред и помешательство». Сход асабліва вылучаў шклоўскага выхадца Ноту Хаіма, які быццам бы абанкруціў 24 чалавекі і збег за мяжу з 570 тыс. руб. Спаслаўшыся на папярэднія афіцыйныя забароны (не дапускаць яўрэяў углыб Расіі), сход папрасіў галоўнакамандуючага П. Яропкіна выключыць яўрэяў з складу маскоўскага купецтва і мяшчанства і наогул не дапускаць іх у Расію [18, ф. 19, воп. 1, с. 324, л. 19—20, 24, 38 адв.].

Кёнігсбергскі купец Міхель Мендэль, запісаны ў маскоўскую гільдыю ў 1788 г., тут жа назваў абвінавачванні паклёпам «на всю нашу нацию», паколькі яму забаранілі ваяжы па Расіі па рэлігійных матывах [22, с. 170—195; 18, ф. 19, воп. 1, с. 335, л. 181—185]. Пакуль Яропкін высвятляў, «какие имеются ясные доказательства на тайный провоз жидами чрез границу иностранных товаров, золотой и серебряной монеты», 1 сакавіка 1790 г. 6 яўрэйскіх купцоў (Ясель Янкелевіч, Гірш Ізраелевіч, Ізраіль Гершовіч, ІзраІль Шэфтэль, Лейб Мойсевіч, Хаім і Цалка Файбішовічы) ад імя «всего белорусского общества» звярнуліся да сенатара П. Празароўскага з адказам на абвінавачванні ў свой бок. У якасці «вымышленных преступлений» яны пералічылі тайны запіс у купецтва, гандаль забароненым таварам і сапсаванай манетай, незаконнае жыхарства і разарэнне Н. Хаімам мноства заможных двароў.

Асабліва абураліся хадайнікі тым, што маскоўскія купцы «по одному своенравию называют нас нациею вредною государству и торговле, говоря не краснеясь, что в том они ссылаются на всеобщее мнение целой публики». Скаржнікі самі прыводзілі ўказы 1780, 1785, 1786 гг. у доказ свайго права свабодна пасяляцца, жыць і выбірацца на гарадскія пасады «везде в России». Яны назвалі завоз сапсаванай манеты паклёпам, а продаж тавараў па танных цэнах не лічылі заганам. Трое яўрэяў аказаліся запісанымі ў купецкі аклад Масквы і Пецярбурга «не тайно, а по паспортам с ведома здешнего и белорусского правительства».Выгнанне з расійскіх гарадоў яны бачылі прысенкам ля бункруцтва саміх рускіх купцоў з-за вялікай запазычанасці яўрэям і ў выпадку спынення гандлю з Польшчай (18, ф. 19, воп. 1, с. 335, л. 35—36 адв., 37 адв., 181—185].

20 красавіка 1790 г. ІЗ беларускіх яўрэяў выбралі сваім давераным віцебскага купца Ц.Файбішовічаі даручылі яму хадайнічаць аб запісе яўрэяў у гарады «по всей Российской империи». Той звярнуўся асабіста да Кацярыны II, якой пісаў, што розныя начальнікі «выдумали, будто бы евреям позволено купечествовать лишь в одннх белорусских губерниях», бо ў царскіх указах «о свободной записи в купечество и мещанство по другим городам, кроме белорусскинх губерний, особо высочайшего повеления нет»[18, ф. 19, воп. 1, с. 35, л. 54]. Гэта быў балючы пункт абароны: Кацярыне II належала зараз ясна заявіць аб дазволе яўрэям свабодна сяліцца і гандляваць па ўсёй імперыі ды яшчэ пацвердзіць, што такім правам яўрэі распараджаліся з 1772 г.

Імператрыца атрымала даведку пецярбургскага магістрата аб тым, што тут у купцы запісаліся перахрышчэнцы (неафіты) Кірыла Яноўскі (у 1786 г.) і Аляксандр Янкелевіч (1788). 3 пражываючых у Маскве 49 яўрэяў часовы запіс атрымалі толькі трое (I. Янкелевіч, (стр.73), Г. Ізраелевіч і М. Мендэль) [22, с. 188, 12, 90, 100]. Затым яна_прачытала прапановы А. Варанцова, які сцвярджаў, што дазвол на запіс у купецтва і выбары на гарадскія пасады яўрэі атрымалі толькі ў межах беларускіх губерняў, што гэты дазвол «не распространяется на всю империю и об отмене его нигде вновь не упомянуто» [18, ф. 19, воп, с. 335, л. 54]. Ён раіў не парушаць гэтай забароны, толькі распасцёршы дазволены для яўрэяў абсяг яшчэ на Ека- цярынаслаўскую і Таўрычаскую губерні. Гэта была адзіная ўступка кіраўніка расійскай камерцыі, які матываваў сваю пазіцыю тым, што «в отличие от Европы, польские, немецкие и белорусские евреи совсем другого рода производят торги... со лжею и обманом... чтоб простой народ проводить». Відаць, гэтая пазіцыя была настолькі адыёзнай, што Кацярына II не рашылася адразу дыскрымінаваць яўрэйскае грамадства ў падазрэнні некалькіх ягоных прадстаўнікоў. А між тым яе ваганні скіроўваліся ў бок небяспечных для яўрэяў абвінавачванняў.

8 жніўня 1790 г. талачынскі мытны наглядальнік I. Дэстэрлаву піша А. Варанцову, што «безпрестанно в местечко Шклов иностранные с Польши товары везутся, а с онаго Шклова тоже обратно русские футренные и протчие товары, а то наиболее в тех местах Белыничах, Шупенях, местечке Головчине и в окружности оных, где от Рижскаго карабинернаго полку тем же тайнопровощикам в тайном провозе делают послабления, а делают карабинеры на таможенную стражу до сих пор еще нападение и помешательство, равно и побои». Дэстэрлаву прызнаваўся, што «мой шпион-еврей из Могилева сказывал, что Рижскаго карабинернаго полку записывают шкловским купцам на немалую сумму векселя и за оные получают товары с заграницы ис Польши и перевозят оные в местечко Шклов и получают за провоз оных па пять процентов... а ис Шклова те товары немалыми количествамм везут в город Москву, а в Шклове купцы на таковые запрещенные товары имеют фальшивые клеймы и, клеймив, тогда уже с такими клеймами в город Москву отправляют». Назіральнік папярэджваў, што за хабар «шкловские купцы вечно будут пользоваться теми клеймами», а ніводны чэсны мытнік не здольны процістаяць кантрабанднаму занятку [18, ф. 19, воп. 1, л. 56—57 адв.]

У сукупнасці згаданых звестак атрымліваецца, што розныя, нават жорсткія, сродкі па барацьбе з кантрабандай на сухапутных межах заходніх губерняў імперыі аказваліся паліятыўнымі. Яны ўяўляліся саноўнымі вярхамі ачагом невыкараняльных заганаў, а яўрэі — іх носьбітамі. Здавалася, што логіка штурхала гэтыя вярхі высяліць адтуль яўрэяў, аднак гэта пярэчыла асветніцкім дэкларацыям імператрыцы. Магчыма таму нарада пры Кацярыне_П 7 кастрычніка 1790 г. спынілася на прапанове А. Варанцова і адвяла беларускія губерні разам з поўднем імпёрыі ў знакамітую мяжу аселасці яўрэяў. 12 снежня 1791 г. гэтая пастанова набыла характар закону.

Шклоў і яго яўрэі фігуравалі ў працэсах вакол кантрабанды літаральна эпіцэнтрам шкод для расійскіх фінансаў, казны і купецтва. У гэтых адносінах паказальная скарга С. Зорыча, з якой ён 7 сакавіка 1792 т. звярнуўся да А. Варанцова ўжо пасля смерці ўсёмагутнага Р. Пацёмкіна, маёнткі якога трапілі ў падзел за вялізныя даўгі. Улады прыступілі да прымусовай ацэнкі і шклоўскага графства. Зорыч у слязах піша, што рэвізіі трасуць Шклоў амаль штомесячна, што «весь комплект до последняго писца и солдата по нескольку дней, а наипаче в ярмарки, квартируют, осмотру же иначе не делают, как наперед лавки все запечатают и покамест освидетельствуют последнего, то иногда двое суток без продажи продолжается, от чего многие приезжне в Шклов купцы, не дождавшие торгу, уезжают». Зорыч маліў аб літасці і прасіў пацвердзіць «все при прежнем польском владении данныя местечку Шклову привилегии» на выключны гандаль [18, ф. 1261, воп. 6, с. 1558, л. 1 адв., 4]. Варанцоў адмовІў у гэтым са спасылкай на гарадавы статут 1785 г. Прычым граф прыраўнаваў усе беларускія гарады мяжы аселасці да ўнутрырасійскіх. Аднак паводле закона 1791 г. Жыхары  беларускіх гарадоў адносіліся да нераўнапраўных грамадзян адзінай і недзялімай імперыі. Інакш кажучы, асаблівы статус беларускія землі набылі па аднаму факту населенасці іх яўрэямі, а не толькі па гаспадарчых разліках аб шкоднасці прапінацыі.

Гэтая акалічнасць пацвярджаецца 6 сакавіка 1792 г., калі ўпамянутыя Е. Янкелевіч, I. Шэфтэльт і М. Мендэль папрасілі даць ім год для продажу тавараў у Маскве і разлікаў з кліентамі ў сувязі з высяленнем з Расіі. Ім адвялі 8 месяцаў. 9 лістапада 1793 г. яны зноў хадайнічаюць аб сваім жаданні прыязджаць ва ўнутрырасійскія гарады для закупкіфабрычных тавараў і дляпродажу харчовых прадуктаў ужо ў якасці «иногородних купцов» [18, ф. 248, воп. 66,. л. 803 адв., 806 адв., 814 адв.]. Сенат адхіліў гэту просьбу са спасылкай на забараняльны закон 1791 г. Значыць, саноўнікі імперыі бачылі яўрэяў часовымі прышэльцамі на тытульнай тэрыторыі. Зусім нядзіўнымі робяцца з гэтага і сродкі па дэпартацыі яўрэяў з населеных месцаў беларускіх зямель напачатку XIX ст.

Такім чынам, прыведзеныя новыя архіўныя даныя дазваляюць па некалькіх пазіцыях удакладніць існуючую літаратуру і яе ацэнкі адносна ўвядзення мяжы аселасці.

(стр. 74) Паміж неафіцыйнай забаронай намесніка 3. Чарнышова дапушчаць беларускіх яўрэяў углыб карэннай Расіі ў 1772 г. і зусім адэкватным афіцыйным законам 1791 г. невялікая адлегласць і розніца. Чарнышоў матываваў свой загад шкоднасцю вольнай прапінацыі для казён- най гаспадаркі Расіі. Закон 1791 г. зыходзіў з больш шырокіх падстаў, у тым ліку кантрабанды забароненым таварам і фальшываманецтва. У прамежак паміж гэтымі санітарнымі мерамі ўлады вялі бесперапынную барацьбу менавіта з кантрабандай на заходняй мяжы імперыі, хаця Шклоў нязменна фігураваў нейкім апірышчам гэтага зла або ягоным перадатачным пунктам. Такую славу Шклоў набыў толькі дзякуючы саперніцтву і інтрыгам уплывовых дачаснікаў, а не з-за свайго выключнага геаграфічнага становішча.

Пастановы 1772 і 1791 гг. аб’ядноўвае тое, што яны акрэслівалі беларускія землі асаблівымі рысамі і межамі тэрыторыі, апірышчам дэструктыўнай ролі вольнай прапінацыі і занятых у ёй яўрэяў. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што з 1772 года далучэння да Расійскай імперыі беларускія землі апынуліся і разглядаліся афіцыйнымі ўладамі асобным анклавам, а не раўназначнай часткай адзінай краіны, менавіта з-за нецярпення вольнай прапінацыі і яўрэяў углыбі Расіі. У выніку яўрэяў цярпелі на месцы старадаўняй аселасці насуперак дэкларацыі аб карыстанні імі набытымі правамі па ўсёй прасторы імперыі.

Нарэшце, забараняльны ўказ 1772 г. не робіць абгрунтаваным палажэнне пра разбуральную ролю запісаных у маскоўскае купецтва беларускіх яўрэяў. Напрыканцы 1791 г. такіх асоб аказалася ўсяго некалькі. Таму агульную дыскрымінацыю яўрэяў вярхі імперыі абгрунтоўвалі не маштабам пранікнення яўрэяў у гандлёвую сетку Расіі, а традыцыяй афіцыйнага недаверу да іх у спалучэнні з пратэкцыянізмам адносна айчыннага прадпрымальніцтва. Маскоўскія купцы не ініцыіравалі забараняльнага заканадаўства, бо толькі скарысталіся надзейным момантам у сваіх, таксама манапалістычных мэтах, далёкіх ад адабрэння эканамічных свабод. Таму вельмі цяжка разгалінаваць эканамічныя і рэлігійныя фактары ўвядзення мяжы аселасці яўрэяў. У любым выпадку матыў канкурэнцыі паміж маскоўскімі і беларускімі купцамі ў якасці рухавіка пры афармленні мяжы аселасці па сваёй сутнасці ўласцівы толькі ліберальнаму грамадству, а не уніфікаванаму, што было ў разглядаемы час. Тым больш, што канкурэнтныя спрэчкі паміж гэтымі купцамі трывалі задоўга да 1791 года.

Літаратура

1.КогzопТ. Wewnetrzne dzieje Роlski za Stапislawa Augusta. Кгакоw.1897. Т. 3.

2.РaluckiW. DrogiIbеzdroze зкагbowоsсі роlskitjXVI і ріегwszej роlowy XVII wieku. Wгосlaw, Wагsz., 1974.

3.Рііірсzак-Косuг А. Sкагb 1itewskizа ріеrzгусhdwuWazow. 1587—1648. Wгосlaw, 1994.

4.РоdatkiLitewskiewswietleuchwalsеjmowyсh (1587—1632) // Асtа universitatisWracislawensis. Ніstогіа. N 1945. Wroclaw, 1988.

5.Рawinski А. Sкагbоwoscw Роlsce і jeidzijezа Stefana Ваtorego. Warszawa, 1881.

6.Довнар-Запольскнй М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Кнев, 1901. Т. 1.

7.Корсак А. О пропинационном праве в Западных губерниях. СПб., 1864.

8.Боуфал Б. К вопросу о выкупе сельской пропинации в губерниях Царства Польского // Журнал Юридического общества. СПб., 1898. Кн. 5.

9.Боуфал Б. К. О пропинационном праве в Западном крае и Царстве Польском // Журнал Юрнднческого обшества. 1896. Кн. 6.

10.Бикерман М. М. Черта еврейской оседлостн. СПб., 1911.

11.Галант Н. В. Черта еврейской оседлостн. М., 1915.

12.Гессен Ю. М. Законы и жизнь. СПб., 1911.

13.Клиер Д. Д. Россия собирает своих евреев. М., Иерусалнм, 2000.

14.ПЗЗРІ-1. Т. 19. № 13850.

15.Анищенко Е. К. Черта оседлости. Мн., 1998.

16.Анішчанка Я. К. Беларусь у часы Кацярыны II. Мн., 1998.

17.Записки Сергея Алексеевича Тучкова. СПб., 1908.

18.РДАСА, ф. 19, С. 325, л. 35.

19.Мещерский М. И., Корсаков А. Н. Семен Гаврилович Зорич // Русский архив. 1879. Кн. 2.

20.Барсуков А. П. Шкловские авантюристы // Памятники новой русской истории. СПб., 1872. Ч. 2.

21.Лебедев П. Графы Никита и Петр Панины. СПб., 1863.

22.Фельдман Д. «Московское изгнание» евреев 1790 года // Вестник еврейского уннверситета. М., 1994. 1 (11)

23.Фельдман Д. Роль А. Р. Воронцова в формировании правового статуса евреев в России // Сподвижники Великой Екатерины. М., 1997.

Паступіў у рэдакцыю13.03.2001

Весці АН Беларусі. Сер. гуман. навук. 2002. № 2. С. 69-74