ДУХАВЕНСТВА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў СУДОВЫХ СПРАВАХ НАПЯРЭДАДНІ ПЕРШАГА ПАДЗЕЛУ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
- Подробности
- Опубликовано: 26.06.2015 14:12
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1092
Я. К. АНІШЧАНКА
ДУХАВЕНСТВА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў СУДОВЫХ СПРАВАХ НАПЯРЭДАДНІ ПЕРШАГА ПАДЗЕЛУ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
3 літаратуры вядома, што першаму падзелу Рэчы Паспалітай папярэднічалі спробы дзяржаўнага сейма забяспечыць у краіне такую канфесіянальную стабільнасць, каб пазбегнуць замежнага ўмяшання.
Больш таго, сейм 1764 г. намагаўся ўвесці кантроль за ростам каталіцкіх манаскіх ордэнаў. Манаству забаранялася браць фундушы бліжэй 1 мілі (7,4 км) ад кляштара, займацца гандлем і вырабам напояў. У 1768 г. сейм забараніў духавенству купляць шляхецкія маёнткі і трымаць фундушы без дзяржаўнага дазволу [1]. Тады ж пытанні царкоўнай дзесяціны (ануаты) трапілі ў кампетэнцыю земскіх судоў і пад апеляцьпо трыбунала. Словам, цэнтральны ўрад дзяржавы намагаўся абмежаваць і кантраляваць рост царкоўна-манастырскага землеўладання. У такіх неспрыяльных для духавенства ўмовах важна паглядзець на суадносіны права і практыкі ў Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ), дзе, як пісаў у 1761 г. прафесар віленскай галоўнай школы А. Загурскі, аб праве “амаль не чуваць” і дзе панавала такое “свавольства, што цяжка і падумаць” [2]. Дадзены артыкул завяршае намаганні аўтара сістэматызаваць малавядомыя звесткі земскіх і гродскіх судоў аб становішчы духавенства ВКЛ у 60-х гадах ХУШ ст. [3].
Варта згадаць, што ў гэты час шляхта ВКЛ на сваіх гаспадарчых і дэпутацкіх сейміках звычайна выказвалася за шанаванне і “некрыўдзенне” ўсякага духавенства. Яна нават згаджалася бачыць сярод абывацеляў праваслаўных (грэкаў-дэзунітаў) і дысідэнтаў. Напрыклад, мазырскі сеймік у 1766 г. клапаціўся аб тым, кабу кожным судзе “квітнела справядлівасць, а ўсялякае бяспраўе не было дапушxальна і цярпіма". Сход Рэчыцкага павета 07.02.1764 г. абавязваўся “паўстаць супроць гвалтаў, наездаў, насілля як на маёнткі свецкія і духоўныя, так і асоб і касцёлаў” [5, ф. 1728, с. 14, л. 1260—1261, с. 15, л. 585]. Разам з жаданнем талерантнасці той жа сход патрабуе не дапускаць дысідэнтаў да вайсковых і грамадзянскіх урадаў. Ухвала Брэсцкага ваяводства ад 25.08.1766 г. не дае дысідэнтам новых правоў і забараняе ім “адшукваць большых прэрагатыў”, акрамя тых, якія даюць канстытуцыі 1717 і 1736 г. [5, ф. 1705, с. 62, л. 532, ф. 1735, с. 3, л. 743 адв.]. Ваўкавыская шляхта патрабавала, каб прэлацтвы, абацтвы і права пасвячэння плябанаў дазвалялася толькі радавітай шляхце. Усе шляхецкія сеймікі нязменна патрабуюць “як наймацней забяспечыць непарушнасць пануючай святой каталіцкай веры, за цэласць якой жыццё і кроў нашу ахвотна ахвераваць абяцаем”.
Амаль усе сеймікі патрабавалі прававых гарантый розным ордэнам каталіцкага вызнання. У Брэсцкім ваяводстве гэта тычылася фундушаў базыльянаў у Навасёлках і Кобрыне, піяраў любашоўскіх, чыстэраў у Вісціцах. У Лідскім павеце засцерагаліся фундушы бенедыкцінаў, кармелітаў, піяраў, віленскіх візітак, у Пінскім — піяраў, бенедыкцінаў і г. д. [5, ф. 1711, с. 52, л. 18, с. 72, л. 164, ф. 1733, с. 45, л. 229 адв., ф. 1705, с. 61, л. 955—977, с. 62, І 531, ф. 1722, с. 114, л. 1120 і інш.]. Словам. вялікакняская шляхта ўзвышала каталіцкую канфесію да выключнага стану, адносячы іншыя да цярпімых. Між тым святарства маліла не толькі аб шчасці ўсіх, але клапацілася аб уласным зямным пакоі. Да прыкладу, зазірнём у справаводства Навагрудскага ваяводства.
|
(стр.79)
Ротмістр Антон Вольскі ў маі 1762 г. з дапамогай слуг і грамады сялян злавіў на дарозе сваяціцкага святара Дамініка Казлоўскага. Яны “айца атакавалі кулакамі, кіямі, каламі білі, мардавалі, па зямлі валачылі”, жонцы Мар’і спадніцу парубілі і так праследавалі да в. Грыцкевічы. Тройчы ў 1762 г. наязджаў на марозаўскую плябанію (сядзіба святара) шляхціц Ян Пацэвіч разам з сябрам Антонам Туровічам. Як скардзіўся ў судзе прэсвітэр Ян Бабровіч, коннікі чэлядзь білі, дзевак ца зямлі валачылі і задаволілі імпэт, забраўшы ў плябана каня. 3 судовага следства вынікала, што такім шляхам спаганяліся грошы за арэнду.
Наадварот, у тым жа годзе пры арэндзе шмата зямлі ў в. Радкевічы пацярпеў Сая Абрамовіч ад задзвейскага плябана Пятра Крэўскага. Віленскі канонік і ляхавіцкі пробашч (святар) Ежы Палубінскі здаў у 1763 г. шляхціцам Дыбоўскім у арэнду фальварак Канцюхі. Ды, відаць, не даплаціў, бо 23 красавіка адзін з Дыбоўскіх ганяўся за ксяндзом цэлы дзень, вымагаючы 24 чырвоныя. Акаловіцкі прэсвітэр Цыпрыян Плаўскі выкраў у 1764 г. соль у мінскага стольніка Стэфана Быкоўскага, за што адбылася звычайная помста. Два гады пасля 1762 г. уздзенскі плябан Франц дэ Мастага ўтойваў беглых сялян Кацярыны Узлоўскай-Міцяноўскай у сваёй в. Шымашыцы. Пошукі ўцекачоў вяліся быццам на абшары ворага [5, ф. 1730, с. 36, л. 14, 553,1021,1025,1134,1151]. Іўеўскі плябан Рох Ланеўскі вінаваціў шляхціца Яна Заліпскага ў тым, што апошні 03.07.1768 г. прама з касцельнай імшы схапіў селяніна Міхася Грыбоўскага і хацеў забіць за сенажаць. Крошынскі плябан Караль Міляноўскі апекаваў у судзе за цэласнасць гаю і сенажацяў ад рабункаў сялян з фальварка Радам [5, ф. 1730, с. 38, л. 645,2258]. Абыякава паставіўся мясцовы суд да ксяндза Лявона Ачапоўскага, з хаты якога ў Міры ў 1766 г. лідскі скарбнік і даманскі стараста Міхась Адамовіч павывозіў слуг, ды закатаваў тых кожнага па 300 разоў нагайкай. Суд віленскай кансісторыі не абараніў праваслаўнага папа сярвечскай царквы Яна Русакомскага ад парушэння падкаморым Стэфанам Незабытоўскім фундуша на 2 валокі. Падкаморы ў 1763—1764 гг. з дапамогай сялян в. Аста- шынка касіў пожні святара, пасвіў на іх скаціну. Парох гневаўся на парушэнні “боскага і свецкага права”, што вымушала яго купляць хлеб [5, ф. 1730, с. 39, л. 1454, с. 40, л. 800,1002]. У 1769 і 1770 гг. там жа гаспадарылі і калечылі людзей сяляне навагрудскіх езуітаў. Паводле скаргі рэктара навагрудскай калегіі езуітаў Стэфана Вярбіцкага, старадубаўскі скарбнік Ян Пілецкі 31.10.1767 г. захапіў некага Тэадора Шаўца і стыраніў яго І00 разоў нагайкай у фальварку Ваўканоч [5, ф. 1730, с. 40, л. 2800, 1002 адв.].
Нягоды езуітаў на гэтым не спыніліся. Новы рэктар калегіі Антон Скаральскі скардзіўся ў 1763 г. на сялян гарадзечанскага старасты Ёзафа Радзвінскага-Трацкевіча, якія ўлетку касілі пожні ўрочышча Брыцянка. У адказ езуіцкія сяляне так збілі крыўдзіцеляў кіямі ў пушчы, што ахвяры два тыдні валяліся ледзь жывыя. Падобныя,здавалася б, дробныя крыўды падзялілі адзінаверцаў на бязлітасныя партыі і пры алтары навагрудскага касцёла езуітаў, як тое здарылася ў лютым 1766 г..у час сейміка, калі шляхціцы Тальшэўскія гвалтам выпхнулі сваіх сапернікаў з імшы і амаль што не пасеклі. Практычна ўвесь 1765 г. езуіцкі маёнтак Нача служыў аб’ектам нападаў гнеўчыцкага старасты Адама Кярсноўскага [5, ф. 1730, с. 39, л. 1454 адв.]. Зняважыў названы Радзівінскі і самога мітрапаліта Феліцыяна Валад- ковіча, пабіўшы 05.06.1764 г. з засады сялян в. Семяцічы. Той жа Валадковіч у маі 1765 г. крыўдаваў на Тэадора Лапу, усялюбскага плябана, які не ставіў сведкаў і не слухаўся дэкрэтаў інквізіцыі. 11.04.1764 г. капітан Станіслаў Вазгірд схапіў селяніна гетмана і віленскага кашталяна Міхаіла Масальскага. Палоннага нібы ворага “несусветнымі мукамі і неміласэрным біццём 6 тыдняў мардавалі”.
Судовыя запісы сведчаць, што маёмасныя канфлікты вырашаліся зусім не кананічным правам, а правам моцнага. Да прыкладу, навагрудскі краўчы Ігнаці Бухавецкі 04.05.1764 г. сабраў сяброў і, “зневажаючы боскае і свецкае права”, прыхапіў у езуітаў урочышча Дашкоўшчына пры фальварку Шчарбінава. Ён вывез 9 ксяндзоўскіх сялян у Гарадзішча, дзе тыраніў канчукамі, а траіх, прыкаваўшы да сцяны, марыў голадам, даючы ячмень, нібы той скаціне. 8 мая коннікі збілі двух сялян, вытапталі коньмі пожні “з травой мяшаючы, каб трава не расла і яе нельга (стр. 80) было касіць”. 11 мая быўскалечаны яшчэ адзін вясковец, іншым сялянам забаранілі ездзіць са скаргамі ў калегію, хадзіць на паншчыну. Гэта ўзбунтавала сялян і прывяло да наступных выпадкаў. Новы рэктар калегіі ВінцэнтПрыбароўскі ў 1765 г. папракаў мазырскага маршалка Рафаіла Аскерку за знявагу “заказаў боскіх і людскіх статутаў” у тым, што маршалак 11 чэрвеня наслаў 50 конных слуг і татар на в. Малковічы. Там ваяры місіянера Яна Грушэўскага “адважна мучылі, а потым, звязаўшы ногі пад канём, па розных месцах вадзілі і вымагалі грошы, хапалі сялян міляноўскіх, вязалі, білі, калечылі, селяніна Франца Газу закатавалі, потым замкі з гумна выбілі, мяса і сала забралі, сена і аброкі сваім коням ссыпалі” [5, ф. 1730, р. 36,. л. 626,869, 871, 872, 1211, 1372, с. 38, л. 632].
Гэтыя працэсы паказваюць, што раскіданыя ўладанні езуітаў цярпелі з аднолькавых прычын. А гэта значыць, што грамадскія настроі былі секулярызаваны яшчэ напярэдадні. Аднак крыўдзілі манахаў розных ордэнаў, а манаства само распачынала гвалты. Вельмі ваяўнічым норавам вылучаліся слонімскія рэгулярныя канонікі, якія трымалі ў ваяводстве маёнтак Дарава. Іхні сусед, чарнавіцкі стараста Адам Валадковіч, у студзені 1760 г. вінаваціў ксяндза Сабасьяна Гелятовіча, які з дапамогай войта і сялян пустошыў колпеніцкуюпушчу, забіўшы там селяніна Мацвея Заржэцкага. Ксяндзы забралі коней пацярпелых і карысталіся імі ў сваім фальварку на паншчыне. 23.01.1762 г. адзін з ксяндзоў “біў, стравіў псам і пасадзіў у голад” селяніна Алеся Класоўскага, а ў маі ад здзекаў сканаў яшчэ адзін гаротнік. 03.04.1764 г. на пробашча прыйшла скарга шляхціцаў Паўла Кіевіча і Станіслава Фалькоўскага. Яны патрабавалі вярнуць 300 тынфаў і гаравалі ад сапраўднага палявання на дарогах, учыненага на іх канонікамі.
Вельмі часта падобныя дробязі называліся сялянскімі бунтамі. Напрыклад, у чэрвені 1769 г. генерал-ад’ютант Мартын Залескі вінаваціў смаленскага каноніка і дараўскага плябана Шымана Залескага ў тым, што той адлучыў ад плябаніі фальварак Дубаў, здаў яго ў арэнду шляхціцам Горскім, а затым забараніў сялянам выконваць паншчыну і наогул “бунтуе сялян і правізіі не плоціць” [5, ф. 1730, с. 36, л. 164, 1060, с. 40, л. 857].
Паколькі ў кожным павеце быў свой земскі суд, то варта прасачыць, ці існавалі тэрытарыяльныя адрозненні ў занатаваных імі здарэннях на прыкладзе Гродзенскага павета. А гэтыя запісы сведчаць, што шляхціц Антон Сухадольскі лёдзь не забіў у 1762 г. ксяндза-францысканца Рыгора Ваньковіча у час абедні ў студзілаўскай плябаніі, а ў плябанскай карчме селяніна Мацвея Грушэвіча ўдарыў абухом і ганяўся за тым з шабляй. У студзені 1763 г. гэты ксёндз разам з братам Томашам заехаў у фальварак Засценак Сухадольскага, дзе гасцей чакалі са стрэльбамі. Бакалажаўскі плябан Стэфан Карбалевіч 03,02.1763 г. вінаваціў гродскага суддзю Якуба Хлявінскага ў тым, што апошні пакасіў тры касцельныя пожні, не пускаў ксяндзоў на супольны млын, забраў іх жывёлу, разабраў амбар і яўрэйскую школу сабе на паркан, “да званіцы наскачыў і званіў, ледзьве не пабіўшы званы ў час місіі і вялікага набажэнства, прысвоіў ануату за 13 год памерам у 140 злотых і 2 камяні лою ў год”. У 1762 г. абата калажанскага кляштара базыльянаў (уніятаў) Самуэля Яноўскага ксяцдзы-кармеліты пазбавілі чыншу з арэнднай валокі ў в. Басі, нівак у Чашчэўлянах, Шчарбінічах і Казіміраўцы. Ваўкавыскі падчашы Антон Грамыка-Булгарын у 1761-— 1762 гг. упарта не аддаваў гродзенскаму жаночаму кляштару базыльянаў ахвераваныя Антонам Парэмскім 6 тыс. злотых на імшу і 3 тыс. на аздабленне касцёла. Суд прыняў-такі бок слабейшых, прысудзіўшы уніяткам 13 тыс. злотых [5, ф. 1774, с. 63, л. 269, 313, 356, 499, 1334]. Сярод прагледжаных спраў гэта, бадай, адзіны шчаслівы выпадак.
I тут часовая арэнда прычыняла вельмі працяглыя і крывавыя працэсы. У 1769 г. шляхціцы Расахоцкія так пасварыліся за маёнтак Сухаў, што “сялян бунтавалі” і нацкоўвалі адзін на аднаго. У студзені 1770 г. ваўкавысскі краўчы Шыман Расахоцкі завітаў за пазыкай да інфлянцкага каноніка і пробашча ў плябанію Ходарава. Ды там яго валачылі за валасы, а ўвесь будынак заплямілі крывёю [5, ф. 1774, с. 64, л. 1048]. Як відаць, святарства само абыходзілася са сваімі праціўнікамі далёка не як з паслухмяным статкам. Яно бараніла свае і наязджала на чужыя (стр. 81) уладанні з няменшым збройным імпэтам. Такім шляхам сялян страўлівалі і тым самым прывівалі знявагу да чалавечай асобы.
Адпаведныя канфлікты звязвалі тугім вузлом значнае кола свецкіх і духоўных асоб таксама і ў Мазырскім павеце. Як гэта ні дзіўна, але тут таксама замешаным у розных драмах выступае епіскапат. Да прыкладу, у 1760 г. азарыцкі стараста Караль Панцэржынскі скардзіўся на схаластыкаў капітула Яна Лапацінскага, сакратара епіскапа і віленскага каноніка, бабруйскага пробашча і пасэсара маёнтка Дуброва Ёзафа Крынскага ўтым, што віленскія прэлаты парушылі фундушавыя абмежаванні XVI ст. 13 чэрвеня яны перашкаджалі дзяржаўным сялянам у в. Азарычы вывозіць гной. Затым коннікі з дапамогай 25 сялян ганяліся з каламі за губернатарам староства з крыкам ‘‘Не ўцячэш з нашых рук, заб’ем, нажамі на кускі парэжам і закапаем”. Пераманіў неяк капітул на слабаду ў в. Аршыцы (Арсець) 70 азарыцкіх сялян. Пасяленцам не хапіла зямлі і будаўнічага матэрыялу. Натуральна, яны сталі цягаць з азарыцкага староства лес і паліць ранейшыя пасекі. У маі 1765 г. азарычане ў адказ выдзерлі вуллі ва ўрочышчы Обча. У 1766 г. Панцэржынскі, стаўшы гродскім суддзёй, лямантуе на капітульных сялян, якія “са зброяй нападаюць, пужаюць, калечаць” старасцінскіх мужыкоў. Ён папракае камісараў капітула, якія гвалтам заворваюць землі і чыняць у азарыцкай карчме смяртэльныя бойкі [5, ф. 1774, с. 15, л. 107, 498]. Вуголле ўзаеманянавісці тлела да сакавіка 1769 г., калі 60 сялян і стральцоў пабілі рыбаловаў на р. Аршыца і пасеклі іхні яз. Хутка, у чэрвені, ваўпянскі пробашч і ахоўнік віленскай кафедры Ёзаф Касакоўскі наслаў узброеных сялян на азарыцкія палеткі. Находнікі пабілі старасцінскіх сялян, пасеклі іх сохі, забралі валоў, выдзерлі вуллі.
Небяспечным для капітула аказалася суседства кіеўскага мітрапаліта Феліцыяна Валадковіча. У 1760 г. апошні прысвоіў камянецкую воласць капітула. У сакавіку 1768 г. жытомірскі падкаморы Фалей Бергаенскі, кіеўскі падкаморы Міхаіл Стэцкі і жытомірскі суддзя сабралі “ў купы свавольнае казацтва з бунтаўнікамі і прайдохамі” і атачылі камянецкі замачак. Пры ягоным штурме, як пісаў сам віленскі епіскап, ваяры “некалькі чалавек насмерць згубілі, а другіх шмат паранілі і пастралялі” [5, ф. 1728, с. 16, л. 68, 69, 80, 104, 345, 472, ф. 1771, с. 2, л. 23]. Рабаўнікі нажыліся здабычай на 10 тыс. злотых, вобраз св. маці з пакрова злупілі і ўсё паміж сабой падзялілі.
29.11.1762 г. мазырскі падсудак Ян Лянкевіч-Прыбор паскардзіўся на палкоўніка Яна Хадкевіча, які захапіў у в. Радлін меўшых свайго папа "маскалёў або філіпоўцаў”. Віленскаму епіскапу, які апекаваў тымі, давялося ў сакавіку і маі 1762 г. разбіраць падобныя паўтарэнні ды яшчэ вызваяяць “маскалёў, праходзячых з Інфлянт у Чарнобыль”. Адміністратары Петрыкаўскага графства, што належала Хадкевічам, у 1763 г. раз-пораз рабавалі смядынскую воласць пінскай калегіі езуітаў; тамтэйшых мужыкоў, “дзе сустракалі, калечылі, косці ламалі”, свавольна ставілі дукты (памежныя знакі). Смядынскі пракуратар Базыль Галаўчыцад імя пінскіх езуітаў вінаваціў у ліпені 1767 г. віленскіх прэлатаў за крывавыя здзекі ў вв. Замошша і Рудня. У сваю чаргу капітул дакараў Галаўчыца, які захапіў на р. Уборць перавоз з чоўнамі дзёгцю і трымаў у палоне 7 сялян. Напачатку сакавіка 1769 г. аўруцкі падкаморы наслаў 100 казакоў з вв. Стадолічы і Мажары, якія парубілі камянецкія каморы (мытні) і шкатулы ў іх паграбілі. 31.12.1770 г. смядынскі пракуратар ад імя рэктара пінскай калегіі Мікалая Трамбіцкага вінаваціў эканома віленскага капітула ў тым, што той наслаў з мястэчка Асташынка і ўборскай воласці сялян з казакамі, Эканом захапіў дзве сялянскія сям’і і асадзіў іх у сябе [5, ф. 1728, с. 14, л. 907, 1225—1226, с. 15, л. 906, 1074, с. 16]. А між тым згаданыя ўласнікі адносіліся да адзінай духоўнай юрысдыкцыі віленскага епіскапа. Відаць, яны ставіліся адзін да другога з такой пагардай, што даводзілася звяртацца да свецкага суда.
Згаданая пінская калегія езуітаў здала ў арэнду частку маёнтка Прудок мазырскаму краўчаму Паўлу Жудро. Той у 1761 г. не пусціў езуіцкіх сялян на агульны млын, у лес, забараніў аддаваць кляштару нядоімкі, вывернуў плот каля выгану і выбудаваў на ім сваю карчму. Той жа фальварак у чэрвені 1761 г. тройчы рабавалі сабраныя падкаморым Міхаілам Валбекам 40 чалавек з чатырма гарматамі [5, ф. 1728, спр 14, л. л. 458,463,494]. 3 заявы (стр. 82) суперыёра (настаяцеля) езуітаў Андрэя Груздзецкага —вынікае, што Жудро ў верасні 1765 г. на чале ўзброенай грамады чыніў пошасці ў в. Пільніца. У тым жа годзе ў час крывавай бойкі за маёнтак Літвінавічы Валбек забіў мазырскага мастаўнічага Ёзафа Вольскага і закапаў у мясцовай царкве без усякіх абрадаў. 22 красавіка царква згарэла. Відаць, так забойца хаваў свае злачынствы [5, ф. .1728, с. 15, л. 59, 243].
Ордэн езуітаў не надта паважалі ў магнацкім асяроддзі павета, як аб гэтым сведчаць наступныя здарэнні. Брат мазырскага скарбніка Дамініка Удадзіслаў Абуховіч 17.02.1760 г. у езуіцкай в. Тулговічы “сялян бунтаваў, фальварак пустошыў і ўсё аддаў на рабунак і луп” расійскім войскам. Калі ж гродскі суддзя прыехаў уладкоўваць справу, то Абуховічы сабралі маскалёў з рознымі сялянамі і не дазволілі выконваць судовы дэкрэт. 31.07.1759 г. губернатар петрыкаўскага графства Павел Ржэўскі ўзяў у літоўскага падскарбія Ежы Флемінга жаўнераў, акупіраваў духоўнае ўладанне Астражанка (Камары) і не пускаў на кірмаш у Петрыкаў купцоў і навакольных гандляроў. 26.07.1760 г. той жа ўпраўляючы разам з палкоўнікам Янам Хадкевічам распужаў дваровую чэлядзь у фальварку Брыевічы і абрабаваў фальварак езуітаў Даражэвічы. 03.11.1760 г. былі забіты пісары смядынскай гуты, а на кірмашы ў Петрыкаве абстраляны даражэвіцкія сяляне. Тады езуіцкі пракуратар раздаў па 4 шостакі на гарэлку балажэвіцкім мужыкам, якія ў Канановічах скрывавілі чатырох сялян, без прычыны пакалечылі войта. У 1770 г. жамойцкі стараста Ян Мікалай Хадкевіч і петрыкаўскі эканом Антон Мазарака наслалі шмат сялян, якія “атакавалі, пастралялі, зруйнавалі і спалілі” корчмы ў в. Мілашэвічы, а затым свавольна карысталіся чыншам ва ўладаннях езуіцкай калегіі [5, ф. 1728, с. 14, л. 55, 65, 147, 253, 260, 263, 357, 359, 365—366].
I, нарэшце, застаецца зазірнуць у багністы Пінскі павет, дзе ўрадлівая глеба была нароўні з працавітымі рукамі. Здарылася шляхціцам Антону і Андрэю Сохатам здаць уарэнду дуброўскім піярам частку ваколіцы Сохі. Аднак рэктар Ёзаф Кустрынскі, ксяндзы Каспар Трашкоўскі і Іяхім Рыдамскі не дазволілі ў тэрмін выкупіць зямлю ды яшчэ прытрымалі грошы. У 1759 г. яны наслалі сваіх сялян на ваколіцу, забралі каня, вывезлі цэглу. Калі гаротнікі завіталі у кляштар за стратамі, то сам рэктар прыгразіў замарыць іх судом і адабраў палашы. У 1760 г. адзін з Сохатаў прыехаў памаліцца ў дуброўскі касцёл, але тут яго толькі і чакалі. 20 чалавек яго звязалі і нібы злачынцу трымалі на стайні разам з жывёлай. Затым рэктар завалодаў шляхецкімі пожнямі, прадаў агарод у в. Берасце, выбраў падымнае без квітаў, выцягваў лес з пушчьі. У 1764 г. ён жа наслаў з вв. Карпілаўка і Стрэльск сялян, якія чынілі ў ваколіцы розныя прыкрасці і бойкі [5, ф. 1733, с. 44, л. 400 401]
Ад нясцерпных учынкаў рэктара краснастаўскіх езуітаў Тадэвуша Канарскага пачынаў судовы працэс ротмістр польнай булавы княства Ігнаці Быкоўскі. Крыўдзілі яго семірадскія сяляне езуітаў, аб якіх ішла гаворка. 30.01.1761 г. яны скрывавілі двух езеранскіх сялян. У чэрвені трое семірадскіх мужыкоў на тураўскім рынку пакалацілі кіямі войта з Езеран, а потым не пускалі сялян выконваць паншчыну. Гэтак быў справакаваны бунт. 09.09.1762 г. тураўскі эканом, сабраўшы больш за 200 баяр і сялян з Перарова і Хлапінска, са зброяй наехаў на фальварак Езераны, дзе спустошыў гумно, забраў вароты, паркан, мост, грэблю, выдзер пчол. Такія ж рабункі паўтарыліся двойчы ў верасні. У лютым 1763 г. трое семірадскіх сялян раздзелі на марозе і знявечылі ў пушчы дрывасека. У сакавіку гэтак жа спрабавалі расправіцца з самім Быкоўскім. У лістападзе ў засаду трапіў і ледзь жывы вырваўся ўраднік Савіцкі. У студзені 1765 г. і ў ліпені 1766 г. ужо езеранскія сяляне помсцяць у Семірадчах сваім крыўдзіцелям — “за валасы валачылі і абухамі білі [5, ф. 1733, с. 47, л. 622, 694,. с. 44, л. 392—392 адв.].
Названага Быкоўскага быццам лёс звязаў з езуітамі. Менавіта яго рэктар пінскай калегіі Ёзаф Кулінскі называў завадатаем нападу ў Чырвоным Ставе 16.02.1763 г., калі быў спаласаваны шаблямі ляснічы. 11.07.1763 г. Быкоўскі на чале значнай грамады шляхты са словамі “з намі бог” збіў у езеранскай пушчы 10 сялян. Затым 30 сялян заскочылі ў хату арандатара, дзе пырнулі нажом прэсвітэра. 13 ліпеня тыя (стр. 83) ж ваякі з самапаламі, мушкетамі, карабінамі; косамі і сякерамі вялі сапраўдны штурм тураўскага замка [5, ф. 1733, с. 43, л. 132 адв., 561, 580]. Наступны рэктар калегіі Адам Шырма ў снежні 1766 г. скардзіўся на пінскага лоўчага, гродскага суддзю і старасту Вішнеўскага, які ў езуіцкім уладанні Баландзічы “біў сялян, безупынна рабуючы сенажаці”. Такія ж крыўды рэктар цярпеў з боку Яна Салагуба, валадара тураўскага замка. У маі 1766 г. ужо пінскі земскі суддзя Каэтан Каржанеўскі наслаў слуг, чэлядзь і сялян вв. Каржаніца, Пераход, Халачыліна, якія ў в. Рудзькі чынілі розныя гвалты. 23.03.1767 г. браслаўскі кашталян Ян Чарноцкі насылае 66 сялян на Баландзічы. Тыя на р. Крывенка ўтапілі трох рыбаловаў, а іхнія кашы пасеклі [5, ф. 1733,.с. 45, л. 485, 815, 816, с. 46, л. 49, 555].
Нядзіўна, што ў такіх абставінах надта бедавалі кволыя парафіяльныя цэрквы, святароў якіх часцяком прызначалі не проста фундатары, а самі ўласнікі маёнткаў. Напрыклад, янаўскі пробашч Ігнаці Ласоўскі вінаваціў віленскага ваяводу Міхаіла Агінскага і лідскага падстолія Тадэвуша Нарбута ў тым, што іхні намеснік у маі 1763 г. наслаў з Кужыліч сялянскую кампанію на плябанскую вёску Вярусце. У выніку таго пажата жыта, палонены два чалавекі, а іншыя сяляне ізноў-такі ўзбунтаваны. Суд прысудзіў плябану в. Клішчы. Не дачакаўшыся судовага выканання, плябан з дапамогай свайго ўрадніка вывез прысуджаных прыгонных. Але тыя збеглі. У пошуках уцекачоў Агінскі прыслаў жаўнераў надворнага войска, якія ўчынілі паляванне на жыхароў. Езеранскі святар Ян Габрыэль вінаваціў свайго старасту Гераніма Валовіча, які ў чэрвені 1765 г. цалкам знёс плябанію і на яе месцы пасеяў ячмень. У маі 1767 г. насланыя загальскім старастам Альбрэхтам Швыкоўскім сяляне ў мястэчку Янава аддалі будынак святара свайму альтарысту. Праз год з волі таго ж старасты сялянская грамада Захапіла плябанскую валоўку ў в. Вярхоў. Ізноў-такі гэта быў бунт, праўда, невядома якога вызнання былі коннікі.
Судовыя запісы вельмі суха пазначаюць канфесіянальную прыналежнасць святарства і таму цяжка сказаць пра веравызнальнае аблічча сутычак. Аднак і самі ксяндзы і іх прыхаджане грамадой, вёскамі і самастойна разам з ваяўнічай шляхтай пралівалі хрысціянскую кроў за які-небудзь шмат зямлі, мяжу, дзялянку лесу. Як відаць, з-за такіх дробязей разгортваліся шматгадовыя крывавыя падзеі. I калі падсумаваць іх, то атрымаем паўсядзённае жыццё не зусім кананічнай чысціні, вернікаў не такіх ужо набожных.
Вось у жніўні 1768 г. спамянуты янаўскі пробашч паказвае ў судзе на Ласкоўскага, які патаемна высякаў урочышча Гурын, рабаваў жыта, збіваў сялян. У чэрвені 1767 г. давыд-гарадоцкі плябан Лявон Лембіч аддаў шляхціцу Францу Ласевічу ў гадавую арэнду фальварак Малы Арол. Насуперак умове арандатар забраў сялянскую сям’ю і ганяў яе на 10-дзённую паншчынў [5, ф. 1733, с. 44, л. 554, 595, 639 адв., 709, с. 47, л. 776,791,799]. У жніўні 1768 г. гэты ж плябан пацярпеў з боку пінскага краўчага Пятра Галоўкі і бабруйскага старасты Міхаіла Лапата, якія выцягвалілес, касілі пожні ва ўрочышчах Беразавец, Прыстан, Калёсы, Вадачэрб, Быкаўка, Крупніна Града. Краўчы праігнараваў выклік у суд і адкруціўся мізэрным штрафам.
Кепска адчуваў сябе ў дружыловіцкім старостве тамашні святар Стэфан Аляшкевіч, бо яму давялося супрацьстаяць старасце, графу Антону Шуйскамуі ягоным спадручнікам з харугвы пярэдняй варты. Як занатаваў айцец, у верасні 1767 г. харунжы Красіцкі, трымаўшы тое староства, прыхапіў пад в. Шчокаць царкоўныя ніўкі. Затым харунжы прымусіў святара плаціць гіберну (падатак на войска). У 1769 і 1779 гг. напады паўтарыліся [5, ф. 1733, с. 49, л. 216—217, 482].
3 прымяненнем зброі вырашаліся ў 1763—1764 гг. працэсы паміж пінскімі францысканцамі і бенедыкцінамі за ўрочышча Кудрычы, паміж езуітамі і віленскім лоўчым Лявонам Гадзебскім за в. Рудзькі, паміж высоцкім пракуратарамваршаўскіх езуітаў і мясцовым краўчым Мікалаем Радзівілам за фальварак Ельня, стольнікам Янам Арэшкам і пінскім жаночым кляштарам базыльян за в. Гольцы, ляшчынскімі базыльянамі і радвінскім старастам і гродскім суддзёй Ігнатам Прыборам за пушчу [5, ф. 1733, с. 43, л. 784, 970, 1001, 1088, с. 44, л. 357, с. 50, л. 326, с. 46, л. 77]. Падрабязней вядома аб неладах пракуратара пінскага кляштара францысканцаў (стр. 84) Царубіна Літвіновіча з полацкім кашталянам Адамам Агінскім-Брастоўскім, валадаром маентка Каралін. Эканом апошняга Марцыян Орда з 1759 г. чыніў безупынныя “крыўды, баі, забойствы, рабункі зямель, лугоў, сенажацей, тоняў". У тым жа годзе ўзброеныя каралінскія сяляне пабілі кляштарнага пракуратара Анзельма Балажэвіча і забілі селяніна. У красавіку 1763 г. эканом разам з пінскім гараднічым і гродскім рэгентам Янам Пальхоўскім прыхапілі ў францысканцаў плябанскую зямлю, а затым падстрэлілі двух сялян. Рэха тых падзей адгукнулася ў чэрвені 1772 г., калі ў Выжэвічах была зруйнавана грэбля і зламаны млын. Праз месяц ксёндз Франц Вярцінскі паказвае на гетмана Міхаіла Агінскага, які наслаў сялян пінскай эканоміі з дворнымі стральцамі. У атачэнні мушкетаў, кос, ланцугоў, сярпоў тая моц пажала і звезла збожжа ў в. Кашэчыцы. Такім жа чынам Агінскі распарадзіўся і ў фальварку Доўгі бенедыкцінаў старатроіцкіх. Сялянская грамада рабавала жыта, як на полі бою [5, ф. 1733, с. 43, л. 214, 222, ф. 1777, с. 9, л. 1114— 1115].
Не ведалі спакою і праваслаўныя павета. Ў студзені 1765 г. епіскап тураўскі і пінскі Ежы Гедэон-Гарбацкі пацярпеў з боку канюшага Ёзафа Паплаўскага, які ў пушчы Храпіна браў клёпку, а ў хаце епіскапскага камісара “білі, мардавалі, валасы на галаве выдралі”. У студзені і ў лютым 1766 г. навагрудскі скарбнік Антон Хадзінскі, каморнік Каспар Гедройц, каптуровы суддзя Павел Жардзецкі з дазволу маёра коннага палка княства Антона Нелюбовіча вывезлі попел з епіскапскіх дварышчаў Немкавічы, Гарошкавічы, Косічы. Нелюбовіч у чарговы раз вынішчыў царкоўную ніўку і саму в. Немкавічы ў жніўні 1766 г., а ў лістападзе — пушчу фальварка Кухча. Затым ужо гетман Агінскі з дапамогай генерал-лейтэнанта, шэфа коннага палка Яна Грабоўскага восенню 1767 г. пустошыць лес ва ўрочышчы Падубенцы, затым штогод агаляе ўрочышча Пярэспа. Прычым. як адзначаў епіскап, у снежні 1768 г. было пакалечана трое сялян [5, ф. 1733, с. 45, л. 349—350, 387,667, 760, с. 48, л. 782]. Ігумен дзятлаўскага праваслаўнага манастыра Дарацей Ісаевіч і айцецГераклі ў 1768 г. данеслі на аршанскага стольніка Віктара і яго брата Франца Друцка-Любецкіх, якія абрабавалі манастырскія ўрочьішчы Гінкаў, Лілаў Рог, Бярозкі. Тыя ж асобы адказвалі ў судзе за захоп 23.11.1763 г. рэчыцкай царквы ў прэсвітэра Габрыэля Канцэвіча [5, ф. 1733, с. 43, л. 672, 674, 745, с. 50, л. 325].
Застаецца некалькімі штрыхамі выдзеліць факты аб абыходжанні з рускімі ўцекачамі. Так, чэрніцкі стараста Антон Грабніцкі 04.05.1767 г. і 20.06.1767 г., сабраўшы “маскалёў крымінальнікаў і злодзеяў каля 300 чал., узбунтаваў сялян езуіцкага ўладання Масарж, што ў Полацкім ваяводстве, пакасілі сенажаці полацкіх піяраў. У тым жа ваяводстве 17.09.1768 г. шляхціцы Свірчэўскія з сялянамі в. Залессе і шасцю маскалямі-наймітамі напалі на двор Свір, па вокнах стралялі, праследавалі гаспадара і селяніну галаву праламілі [5, ф. 1731. с. 45, л. 753, 783, ф. 1734, с. 57, л. 119,244]. Напачатку 1770 г. аршанскі падстараста Аляксандр Курч наслаў маскалёў на в. Чарнаручча смаленскага скарбніка Бенедыкта Рудніцкага-Сіпайлы, якія стыранілі раздзетых і старых, і малых. 06.08.1770 г. пацярпелыя скарысталі праходы рускіх войск і абрабавалі фальварак Беліцы [5, ф. 1731, с. 45, л. 783 адв.]. Як відаць, уцёкачамі карысталіся для рабавання чужой маёмасці і наўрад гэтая прынада была разлічана на правакаванне антырускіх настрояў.
Усе прыведзеныя звесткі занатаваны самімі ўдзельнікамі падзей і не адабраны наўмысна. Сведкі, зразумела, маглі перабольшваць уласныя крыўды і спецыяльна няславіць праціўнікаў. Аднак яны паказваюць, што духавенства пануючай каталіцкай канфесіі паўсюдна ў княстве цярпела ад шляхецкіх наездаў-нападаў свецкіх ураднікаў. Як ні дзіўна, але апірышча каталіцтва — ордэн езуітаў — цярпеў надта агрэсіўныя крыўды ад уладальнікаў аднолькавага веравызнання. Гэта прамое сведчанне калі не дэградацыі веры, то вырашэння паўсядзённых спраў гвалтам, паказчык распаўсюджанай маральнай разбэшчанасці, якую не хаваў нават святарскі сан.
Ці быў гэта часавы зрэз нораваў, ці трывалы імператыў паводзін — гэта якраз задача наступных архіўных пошукаў. Аднак параўноўваць можна толькі дакументальныя сведчанні, а зусім не палітыка-ідэалагічныя штампы, накшталт такога, што (стр. 85) ў ВКЛ паважалася асоба, а вось усуседняй Расіі такога не было, Спробы цэнтральнай улады Рэчы Паспалітай кантраляваць памеры царкоўнай уласнасці пакідалі рэгуляванне адпаведных працэсаў на месцы. Аднак, як відаць, земскія і гродскія суды, ураднікі розных рангаў ВКЛ не спынялі супрацьстаяння і самасуда, а самі актыўна удзель- нічалі ў рабунках. Грамадска-палітычныя адносіны ў ВКЛ у 60-я гады XVIII ст. рэгулявалі не заканадаўчыя падставы і дасканалыя кодэксы, а эканамічная стыхія ўласніцкіх інтарэсаў..
Прозвішчы і тытулы ўдзельнікаў згаданых працэсаў дапамогуць супаставіць іх са складам шляхецкіх сеймікаў, розных узброеных канфедэрацый, якія якраз афарбоўвалі свае штандары ў колеры талерантнасці. У якім значэнні прыведзеныя здарэнні тычыліся палітычных адносін і дысідэнцкага руху ў княстве — справа наступных даследаванняў.
Літаратура
1. SmolenskiW. Ргеwrоtumyslowyw Роlсе wіекu XVIII. Кгакow, 1891. S. 8. 181, 281.
2. Zagorowski А. Моwа о zachosci, о роtгzеbіе і роzytkujurisdicznej//LukaszewiczJ.. Ніsіогуа szкоl w Когопіеі wielkim X. Litewskim od najdawnijszych czasow az do г. 1794. Рогпап, 1852. Т. 4. S. 27.
3. АнішчанкаЯ. К. МіжканфесійныяканфліктыўБеларусінапярэдадніпершагападзелуРэчыПаспалітай // ВесціАНБеларусі. Сер. гуманіт. навук. 1995. №3. С. 51—59.
- Анішчанка Я. К. Адносіны духавенства і вернікаў на Беларусі ў 60—70-я гады XVIII ст. // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1996. .№ 2. С. 56—63.
- Нацыянальны гістарычныі архіў Рэспублікі Беларусь (НГА РБ), ф. 1705—1774.
Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Весці АН Беларусі. Сер. гуман. навук. 1998. № 2. С. 78--85