АДНОСІНЫ ДУХАВЕНСТВА I ВЕРНІКАЎ НА БЕЛАРУСІ Ў 60—70-я ГАДЫ XVIII ст.

Я. К. АНІШЧАНКА

АДНОСІНЫ ДУХАВЕНСТВА I ВЕРНІКАЎ НА БЕЛАРУСІ Ў 60—70-я ГАДЫ XVIII ст.

Сведкі жыцця ў Рэчы Паспалітай XVIII ст. не надта шанавалі норавы сваіх сучаснікаў. С. Маймон сведчыў, што ў сярэдзіне стагоддзя не было на свеце іншай краіны, дзе б “рэлігійная свабода і рэлігійная нянавісць злу- чаліся ў аднолькавай ступені”[2].

Гэтыя сведчанні не могуць задаволіць сваёй няпэўнасцю на фоне практычнай адсутнасці навуковых распрацовак адпаведных пытанняў. Пэўныя заганы вынікаюць з простага няведання фактаў. Каб атрымаць нейкае ўяўленне аб канфесійнай сітуацыі, паспрабуем сістэматызаваць малавядомыя запісы земскіх і гродскіх судоў Вялікага княства Літоўскага ў 60 — пачатку 70-х гадоў XVIII ст. — час, калі вызначальным у грамадскім жыцці лічыцца дысідэнцкая справа. Судовыя запісы падаюцца адпаведна іх рэгістрацыі.

У канцы 1767 г. эканом Парэцкай воласці Палацкага ваяводства і адміністратар маёнткаў Ёзафа Зяновіча Пётр Тамашэўскі наслаў на Двар- жэцкае староства земскага пісара Пятра Багамольца з купай слуг, якія пала- малі борці ў пушчы і забілі там двух сялян. Справа пачалася ў сакавіку 1765 г., калі слуга Багамольца скрывавіў у дваржэцкай плябаніі (сядзіба святара) двух сялян Зяновіча. Апошні 2.01.1766 г. сабраў сялян з вёсак Панева, Світава, Заляддзе, Завер’е і зруйнаваў у старасцінскай вёсцы Мешкава 10 хат. Затым у 1767 г. ужо як дзяржаўца Заборскага староства П. Багамолец у атачэнні 7 шляхціцаў, слуг і чэлядзі збіў генерала (судовы чын) Асіпоўскага, які здаваў у валоданне віцебскага кляштара кармелітаў вёску Рабцы. 8.10.1768 г. гвалтаўнікі з’явіліся зноў — “з дзевак ідучых замуж куніцы па- бралі”, а вяскоўцаў застрашылі суровай карай за супраціўленне.

Суперыёр (настаяцель) віцебскіх базыльянаў Ян Лук’янскі і прылуцкі пракуратар (камендант) Іпаці ўвесну 1769 г. навялі двух сялян з вёскі Холм, войта і цівуна з 11 сялянамі вёскі Вярхоў’с, што ў Віцсбскім ваяводстве, на смалянскую пушчу, каб вывезці дровы. Вярхоўскія сяляне спачатку пабілі коллем дрычалуцкіх сялян пры борцях, а потым з засады ўчынілі гвалт на да- розе. Суперыёр дабрыгорскіх базыльянаў Ёзаф Кастравіцкі скардзіўся на суд- дзю полацкага гродскага суда Тадэвуша Прысецкага, ротмістра Аршанскага павста Людзьвіка Навіцкага, шляхціца Яна Чарноцкага ў змове на загубства. Тыя тройчы ў 1769 г. пажалі ў вссцы Водва жыта, прыхапілі ў заклад се- ляніна, спустошылі вёску Брушкава. Распушчаныя імі ўзброеныя сяляне ўчынілі па вадзьвінскіх вёсках нечуваную страляніну — “нявест білі і па зямлі валачылі за валасы”[4].

У працяглай суцязе апынуліся віленскія бернардзінкі, меўшыя плябанію пры касцёле св. Міхаіла ў Лепелі, да якой належала 8 фундашавых валок і 8 пляцоў у мястэчку Новы Лукомль. 20.10.1758 г. лепельскі камісар Станіслаў Вярыга і эканом Аляксандр Тэадаровіч давялі мяшчан да бунту — напалі на плябанію, начаваўшую тутака шляхту білі, а плябана Хмялеўскага вывалаклі на вуліцу, дзе па-тыранску змардавалі. Праз месяц камісары захапілі ў палон і два тыдні трымалі ў аковах бернардзінскіх сялян Аляксея Мароза і Амяльяна Касцюка. Ксёндз выратаваў і схаваў на вёсцы аднаго вяскоўца. Тады лепельскія камісары наехалі на плябанію ў вёсцы Чалок. Там у адпомсту яны захапілі сялянскую сям’ю і, “калі б людзі на крык не паспелі, забілі б”, а потым з засады абяззброілі адміністратара. 26.10.1760 г. ужо чарговы лепельскі эканом Траян Снарскі на чале купы лепельскіх сялян вывез з плябанскага лесу 50 вазоў дроў, а затым у вёсцы Лядна тамтэйшых сялян “біў, мардаваў, кажухі, сярмягі зрываў”. Праз 4 дні Корсак забраў зруб плябаніі, прылучыў фундашавыя валокі да сваёй новазаснаванай слабодкі, павывозіў пасекі, а дровы раздаў сялянам на забудовы. 5.05.1761 г. ён жа выгнаў касцёльнага арандатара з юрысдыкі ў мястэчку. У канцы месяца грамада з 50 лепельскіх мяшчан і сялян павыбівала вокны і дзверы ў плябанскіх хатах і спрабавала спаліць бровар з арандатарам-яўрэем. Камісар Вярыга на тым не супакоіўся і 19.12.1761 г. са значнай грамадой рабаўнікоў вывез трох ляднянскіх сялян разам з іх няхітрым скарбам і схаваў у сваіх уладаннях.[6] . 18.10.1769 г. ужо юркавіцкі камісар Станіслаў Бурба на чале грамады атакаваў з кіямі, косамі і сякерамі падданых архіепіскапа (уніяцкага) на палянах Быкаўшчына і Саўлукоўшчына, адкуль павыцягваў дровы.

Бойкі ўспыхвалі, здавалася, з-за дробязей. 25.03.1768 г. тры сяляніны з вёскі Паўлава прыйшлі на імшу ў вёску Яскі (Полацкае ваяводства). Якраз шумеў кірмаш і на ім прышэльцы завязалі спрэчку з войскім Езафам Корса- кам, чэрніцкім чашнікам Янам Паўлоўскім, смаленскім лоўчым Тадэвушам Жукам. Апошнія на чале 28 сялян спрабавалі забіць паўлаўчан. 3 суседняй плябаніі выбег парох (святар) Эльяш Забела і ледзь выхапіў з рук забойцаў Яраха Судзінёнка, Міколу і Максіма Жаўненкаў. Потым айцец зачыніў іх у плябаніі, але затым саступіў ахвяры пад прымусам. Судзінёнак збег, а ас- татнія паўлаўчане зачыніліся на званіцы і пачалі біць у звон. За пастырскі ўчынак парох паплаціўся жыццём[8] .

21.04.1768 г. чатыры шляхціцы падстрэлілі ў галаву каменскага плябана Тадэвуша Шчарбатоўскага ў карчме Бардзілава. Затым п’яныя шляхцюкі напалі на плябанію. У лютасці яны крывавілі і самыя алтары. 22.11.1769 г. браслаўскі стольнік Тэадор Шыцка наслаў купу сялян на вёску Чырвоная пана Рэута. Ваяр сам з пісталетам заявіўся ў царкву, паліў у час імшы, а затым застрэліў Яна Падзвінскага. Стольнік, відаць, вылучаўся пастаянствам норава, бо яшчэ ў 1757 г. насылаў сялянскую грамаду рабаваць дом тамтэйшага прэсвітэра. Віцебскі бургамістр Ян Ігольнікаў з братам Лявонам і радцам Пятром Дыманам ды з немалой кампаніяй выпіўшых гасцей сабраліся 7.08.1769 г. “на ансамбль з капэлай” у маёнтку Язоўнева. Цэлы дзень яны бавіліся тутака стралянінай, а на наступны дзень, як спавядаў суперыёр Сільвестр Галанкоўскі, яны ўчынілі сапраўдны штурм Маркава манастыра — разнеслі бярвенне разабранага паркана па лесе, абтрэслі яблыні, а самі дрэ вы “да самой зямлі вырубілі шаблямі”, закідаўшы вокны манастыра каменнем.[10] .

Верацярпімасць часта саступала першынство палітычнаму гвалту на шляхецкіх сейміках. Веравызнавальныя пытанні тым лягчэй вяршыліся, чым большай уладай карыстаўся гвалтаўнік, нават абраны вольным галасаваннем. У снежні 1770 г. па заяве прэора маляціцкіх дамініканаў Праспера Ленца су- довы генерал аглядаў у маёнтку Ледагошч целы забітых чашнікам Ежы Камінскім войта і некалькіх сялян. 18.03.1772 г. мсціслаўскі войскі (ён жа — войт і клімавіцкі стараста) Ян Галынскі зволіў пароха дамовіцкай царквы Ба- зыля Бяндзецкага, што ва ўладанні Шумячы віленскага біскупа. як сказана ў судовым акце, “маючы па статуту належнасць да ягонай асобы” . Аказалася, што парох наследаваў мяшчанскі статус па дзеду, а царкоўны сан па бацьку, да таго ж зарэгістраваны ў інвентары[12].

Прычынілася прэсвітэру рагачоўскай замкавай царквы Антону Францу Яфімовічу атрымаць у 1762 г. па дэкрэту каптуровага суда правы на маёнтак Мазалава. Але толькі ў 1765 г. віцебскі земскі суддзя Антон Лускіна і ар- шанскі суддзя Антон Глябіцкі-Езафовіч прыбылі на месца, каб увесці новага гаспадара ва ўладанне. Канюшы і гродскі пісар Антон Тадэвуш Маліноўскі аблаяў немясцовых ураднікаў, застрашыў розгамі сведкаў, а самога ксяндза прыгразіў забіць. Святар не ўступіў у правы і ў 1769 г., калі грамада з 100 ся- лян спустошыла лес у спрэчным уладанні[14]

I ў гэтым павеце ад ваяўнічага шляхецтва прыходскае духавенства не ратаваў ні статут, ні сан. Вось трапіў рагачоўскі дэкан Даніла 22.06.1766 г. на кірмаш у мястэчку Краснаполле і заспеў там бойку старадубаўскага стольніка Міхаіла Вышынскага з чатырма шляхціцамі. Як ні суцяшаў ксёндз ваяроў, але тыя аглоблямі ды кіямі забілі дыспазітара (даверанага) гродскага суддзі Матусевіча. Рэктару рагачоўскіх базыльянаў Андрыяну Ротэру давялося цярпець ад мазырскага земскага пісара Антона Аскеркі, які ў жніўні 1767 г. наслаў узброеную сялянскую грамаду на базыльянскую вёску Ліскі ў маёнтку Чырвоны Бераг. Ў чэрвені 1768 г. ужо сам суперыёр насылае чатырох сялян з вёсак Лікава і Рэплі, якія “білі, крывавілі, калечылі” на раллі побалаўскіх сялян. Находнікі забралі коней, якіх святар раздаў потым сваім прыгонным[16] .

Рушым зараз на захад беларускіх зямсль, у Ваўкавыскі павет. Шляхціц Тадэвуш Альшэўскі ў чэрвені 1767 г. самым зручным месцам для вырашэння масмаснай спрэчкі зДамінікам Выганоўскім-Панятоўскім знайшоў плябанію ў мястэчку Гнезна. Прама ў святыні ён аблаяў праціўніка, выцягнуў на дворі падчас бойкі зламаў плябанскія вароты з дапамогай парабкаў. Калі ж Паня- тоўскі хацеў адвссці скаргу ваўкавыскаму дэкану, то страціў пасму валос і ў дадатак быў разам з жонкай збіты бізунамі. Уначы на 11.10.1767 г. ротмістр Дахтаровіч са Схалясцінам Ваньковічам напалі на фальварак Мялехавічы, звязалі там сям’ю войскага Уладзіслава Аўсянага, якую потым закавалі ў ланцугі. Затым палоннага павезлі ў Ваўкавыск. Як толькі гвалтаўнікі рушылі ў царкву, то Аўсяны вылез з карэты і, блукаючы ў кайданах, рушыў з розга- ласам да святыні. Відаць, выгляд зняволенага не быў для пацершчыкаў ня- звыклым здарэннем, бо арыштанта хутка запіхнулі назад і нанава закавалі ў булгарынаўскай карчме.

Два гады -— 1766 і 1767 — бараніўся слонімскі каморнік Дзідак Лявон Броніц ад сялян вёсак Мастовічы і Шчацілы зельвінскіх піяраў. Тыя па нага- вору свайго суперыёра Антона Астроўскага ламалі плыты, чысцілі гароды і сенакосы, кралі коней і вывозілі лес. Чэрвень 1767 г. з’явіўся гаротным для сялян старадубаўскага маршалка Балеслава Біспінка, якіх змардавалі сяляне, насланыя старэйшым лышкоўскіх ксяндзоў-місіянсраў Самуэлем Вішнеўскім[18] .

Судовыя запісы актаў Лідскага павета за гэты час запоўнены аглядам месцаў злачынстваў і целаў знявечаных і забітых людзей. Тут надта цярпела прыходскае духавенства, якое скардзілася на віяленцыю суседняй шляхты. Так, у верасні 1765 г. лідскі дэкан Францішак Васілеўскі пачаў з таго, што гродзенскі чашнік Міхаіл Пактальскі зламаў уначы саму плябанію. У чэрвені 1765 г. павятовы маршалковіч Антон Нарбут наслаў сялян на навадворскую плябанію, якія тут палілі лес. Пакасілі сена і выцягнулі лес сяляне маршал- ковіча і ў суседніх фальварках Стары Двор і Гарадзішкі, што належалі шэй- бакскім францысканцам. Напачатку красавіка 1769 г. шляхцюк Якуб Пят- кевіч з дапамогай сялян спустошыў пушчу гсрманішскай плябаніі, а потым пабіў каменнем і каламі самога ксяндза[20] .

3-за нейкіх маёмасных прычын у 1766 г. прэсвітэр цецераўскай царквыЯн Размысловіч з 6 сялянамі працяглы час чыніў засады на шляхціца Адама Ейсмонта —злавілі-такі і пабілі. 10.11.1764 г. Мікалай Глухоўскі, ксёндз гродзенскага ордэна францысканцаў, спрабаваў выклікаць старасціну Вышынскую на законны выдзел уласнасці. Аднак тая наслала шляхціца Снарскага, які “тры дні атакаваў плябанію”. У жніўні 1765 г. рэктар гродзенскіх езуітаў Ігнат Жаба занатаваў крыўду на гетмана княства, князя і віленскага каштэляна Міхаіла Масальскага, які загадаў свайму эканому рабаваць вёскі Кавалі і Вусце. Масальскі, праслыўшы апекуном ганімых з Расіі старавераў, з выгадай карыстаўся іхнім прытулкам. Ён насяліў імі слабаду ў маёнтку Янішкі, які потым здаў у арэнду Хрысціяну Шміту, але не вярнуў новаму валадару гаспадарчую дапамогу слабажанам. Новы гаспадар арыштаваў вольных людзей у якасці залога, а затым наслаў гаротнікаў на фальварак ашмянскага лоўчага Ежы Радзевіча. Находнікі білі тутэйшых сялян, грабілі іхнія грошы, сярмягі, якія потым “падзялілі з панамі” сваімі[22] .

Але не ратавалі і прывілеі. Вось што распавядалі ў 1771 г. базыльяне гродзенскага калажэнскага апацтва, якім яшчэ ў 1506 г. кароль зацвердзіў фун душ на царкву св. Барыса і Глеба, падараваны гараднічым і каралеўскім сакратаром Богушам Багуцінавічам з маёнтка Чэшчэўляны. Фундуш у 1512 г. пацвердзіў Жыгімонт. 3 пачаткам уніі, “ненавіснай неуніятам”, многія ма- нахі мусілі пакінуць кляштар, а рэшткі ад пошасці памерлі. Пусты і заняпалы фундуш затым прысвоіў Валовіч, пры якім манахі “сядзелі як нявольнікі”. У 1723 г. уніяцкія ксяндзы з дапамогай падкаморага ўзнавілі першапачатковыя межы. Але граф і харужы Красіцкі, гродзенскі мечнік Храптовіч, інфлянцкі канонік і гродзенскі пробашч Ёзаф Храптовіч выбудавалі на кляштарных аб- рубах і сялянскіх шнурах фальварак Русоты, запісалі паграбленую маёмасць у інвентары і пазбавілі базыльянаў чыншу і розных прыбыткаў. У дадатак па- сэсары і арандатары вяльможных паноў беспакарана насылалі сваіх сялян, якія часам забівалі базыльянскіх вяскоўцаў. Пазбаўляючы такім шляхам сведкаў, рабаўнікі ўсяляк ігнаравалі судовы парадак вырашэння гэтак бесса- ромна парушанага права

[2]'Булгарин Ф. В. Воспоминания. СПб., 1846. Ч. I. С. 74

[4] НА РБ, ф. 1709. воп. I, спр. 30, л. 199 (далей усе вопісы маюць адзін парадкавы нумар — 1)

[6] Там жа, ф. 1734, спр. 56, л. 1372, спр. 57, л. 241, 379

[9]Там жа, ф. 1729, спр. 78, л. 197, 352, ф. 1709, спр. 30, л. 71, 507, ф. 1731, спр. 44, л. 782

[11]Там жа, ф. 1783, спр. 5а, . 399

[13] Там жа, ф. 1736, спр. 30, л. 314 адв.; ф. 1783, спр. 6, л. 358

[15] Там жа, ф. 1736, спр. 28, л. 500, спр. 29, л. 400; ф. 1738, спр. 6, л. 701 адв., 708

[17] Там жа, ф. 1710. спр. 23. л. 98, 270, 593, 614 адв.. 835

[19] Там жа.ф. 1722, с. 115. л. 244— 246, 253, 275, с. 116, л. 1593, 1279 і інш.

[21] Там жа, ф. 1711, спр. 52, л. 200 адв., 445, 459, 937, спр. 55, л. 116, 524

[23]Там жа, спр. 57, л. 740-742 адв.