ФІНАНСАВЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ АДМІНІСТРАЦЫІ КАЦЯРЫНЫ II У ДЗЯРЖАЎНЫХ МАЁНТКАХ БЕЛАРУСІ
- Подробности
- Опубликовано: 25.06.2015 06:33
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 878
Я. К. АНІШЧАНКА
ФІНАНСАВЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ АДМІНІСТРАЦЫІ КАЦЯРЫНЫ II У ДЗЯРЖАЎНЫХ МАЁНТКАХ БЕЛАРУСІ
Першым і фактычна адзіным аўтарам, хто зацікавіўся лёсам падат- ковых груп дзяржаўнага сялянства на Беларусі пасля 1772 г., быў П. Н.. Жуковіч[2]. Нястрыманыя падараванні скарачалі фонд вакантных маёнткаў, што ўзмацняла прыдворную барацьбу за даходныя падатковыя адзінкі, у пошуках крыніц ліквідацыі растучага бюджэтнага дэфіцыту. Апошні ўзрастаў і закошт разбухлай адміністрацыі казённай вёскі, якая набіралася з-занеўсталяванасці расійскіх чыноўнікаўт пераважна з папярэдніх эканомаў.
Паводле інструкцыі А. I. Кожына, дырэктара магілёўскай камернай экспедыцыі, ад 12 чэрвеня 1773 г. кіраўнікам палацавых і казённых маёнткаў дазвалялася пры адсутнасці ворыва заводзіць фальваркі і пераводзіць на цягла чыншавых сялян[4]. Пры няўдачы іхпрадавалі з публічных таргоў у прыватныя рукі.
Пераломным у гэтай палітыцы аказаўся 1782 г. Указам ад 4 лютага казённыя палаты абавязалі не трымаць у палацавых уладаннях эканомаў, г. зн., па-сутнасці, ліквідаваць фальваркі і перавесці сялян з пяцідзесяці-на 150-капеечны аброк. Наступны указ ад 3мая 1783паклаў пачатак выпрацоўцы агульнага палажэння «Обудовольствовании неимущих крестьян... скудных землёй» па 8 дзес. на рэвізскую душу[6]. Ён таксама рэкамендаваў павялічыць надзелы за кошт зямян Усвяцкага староства, якія вывеліся ў шляхецтва і «ничего» не плоцяць за зямлю, акрамя пятага снапа і 1/32 капы сена. Аднак 10863 душы радзівілаўскіх графстваў былі ўжо раздадзены, а зямянскія ўладанні аказаліся беднымі з-за нязначнасці асоб дадзенай катэгорыі (653 чалавекі ў 1788 г.)[8].
Аб некалькі іншым становішчы паведаміла Магілёўская казённая палата. Па яе меркаванню, роспуск эканомаў і арандатараў пазбаўляў казну наладжанага адміністрацыйна-гаспадарчага апарату. 3 26063 душ, па рэвізіі 1772 г., 5943 селяніна ў Красноўскім, Куляшоўскім, Панятоўскім, Пісараўскім, Пагоскім, Юшкоўскім і Ялоўскім ключах ужо ў 1779 г. былі вызвалены ад паншчыны. Фальварачныя ўгоддзі былі раздадзены ў надзелы, за што сяляне пагадзіліся звыш 50 кап. плаціць яшчэ 1 руб. 50 кап. грашовага аброку[10].
29 лістапада 1783 г. Сенат распарадзіўся ліквідаваць фальваркі ў 8 ключах Магілёўскай эканоміі і перавесці сялян на двухрублёвы аброк[12]. Пастановай ад 28 красавіка 1785 г. ксяндзоў перавялі з натуральнай ардынацыі на грашовае ўтрыманне палацавых валасцей і з рэшткавых даходаў павятовага казначэйства[14]. Даручаная справа была адкладзена да Генеральнага межавання і ўзнавілася толькі ў 1794 г.
(стр. 79) Бясплённыя рэфарматарскія захады прымусілі ўрад шукаць іншыя шляхі і срдкі папаўнення бюджэту. Паводле першапачатковага плана за 1773 г,, дзяржаўныя сяляне знаходзіліся ў адміністрацыйным кіраванні дзяржавы (палацавыя, сталовыя, казённыя, секвестраваныя) і арэндзе трох відаў. Адны былі падараваны ў пяцігадовую арэнду з плацяжом 50 кап. з мужч. душы, другія — у пажыццёвую арэнду з плацяжом і без плацяжу[16]. Таму 7 ліпеня 1782 г. палата прапанавала абкласці пакупныя ўладанні, дадатковымі 50 кап. Апошнія залічваліся ў даўгавую суму для паскарэння выкупу маенткаў у казну[18].
Палата проста не магла вызначыць памер ужо прысвоеных пасэсарамі пакупных уладанняў сум. Па-другое, разбіральніцтва па дадзенай групе ўладанняў павінна было выконвацца па «польскаму» праву і судовых пастановах, якія фіксавалі залогавыя здзелкі з умовай задавальнення ўсіх фінансава-маёмасных абавязацельстваў і магчымых прэтэнзій пры канчатковым выкупе. Пагроза працяглай валакіты пры аддзяленнісправядлівых іскаў ад бяздоказных, перспектыва выплаты казной ня- ўлічаных альбо фальсіфікаваных дакументамі і асобамі сум прымусілі палату прадугледзець чатыры варыянты тэрмінаў выкупу бясплатных уладанняў у казну[20]. Стаўка яўна рабілася на жаданне сялян хутчэй вызваліцца з-пад прыватнай залежнасці праз выплату высокага чыншу. Тым не менш уладальніца захавала войтаўствы пад пагрозай росту нядоімкавасці сялян у выпадку павелічэння іх абкладання.
Якім жа чынам урад Кацярыны II разлічваў пазбегнуць неплацежа- здольнасці казённых уладанняў, тэрміны выкупу якіх першапачаткова не былі агавораны?
Уласнаручным ордэрам губернатарам ад 29 верасня 1772 г. Кацярына II даручыла здаць частку казённых маёнткаў у пяцігадовую арэнду з 1 лютага 1773 г.[22]. З арандатарам заключаўся кантракт за подпісам губернатара і дырэктара (спр. 82) эканоміі (пазней віцэ-губарнатара). Да кантракта далучаліся дзве ведамасці.
Адна з апошніх мела форму інвентарнага анісання полаўзроставага складу насельніцтва маёнтка, яго зямельных угоддзяў, жывёлы, колькасці паншчынных дзён, натуральнага аброку. Другая апісвала падворныя павіннасці сядян[24]. Галоўнай ідэяй праекта з’яўлялася патэрналісцкая заклапочанасць аб плацежаздольнасці сялянства шляхам абмежавання самавольства арандатараў. «К предосуждению вреду и разоренню деревнии к отягощениюкрестьян» пасэсар «ни под каким видом» не мог «учреждать свое»фальварачнае заворванне. Яму дазвалялася задавольвацца толькі тымі паншчынннымі работамі, якія «крестьяне до сего времениисправляли».
Непарушнасць фіксаваных павіннасцей і арэндных умоў вызначалася з дапамогай перыядычных, раз у паўгода, рэвізій маёнткаў. Для гэтага дырэктар дамаводства рассылаў афіцэраў, якія аглядалі стан корчмаў, млыноў, плацін, сялянскіх забудоў, жывёлы, угоддзяў. Рэвізорам пад пагрозай страты чыну і гонару забаранялася браць хабар і падарункі, падбіваць («научать») сялян скардзіцца на арандатара. За парушэнне кантракта пасэсарам пагражалі следствам земскіх судоў і двайным штрафам «всего крестьянам причиненного убытку».
Арандатараў заклікалі «приложнть старание» абмежаваць цялесныя пакаранні так, каб яны «не походили на тнранство, но установлены были сносные и умеренные». Пяцідзесяцікапеечны вінакурны збор не ўваходзіў у арэндную плату. Арандатар мог будаваць корчмы ў месцах інтэнсіўнага гандлю і транспартнага руху. Пры росце хлебных цэн гэта акалічнасць падштурхоўвала арандатараў да пашырэння вінакурства шляхам павелічэння ўласнага фальварачнага земляробства. За месяц несвоечасовага ўнясення плацяжу арэнды бралі 1 % штрафу. Двухмесячную нядоімку безагаворачна спаганялі з уласнага маёнтка арандатара альбо з жалавання чыноўнікаў, якія дапусцілі страты. Нядоімкавае ўладанне адбіралі ў казну і ў ім уводзілася адміністрацыйнае кіраванне. Секвестраваныя маёнткі абвяшчаліся вакантнымі да чарговай перадачы ў арэнду. Упраўляючымі прызначаліся «приказчики из способных... искусных, знающих домостроительство» асоб, якімі звычайна лічыліся памешчыкі.
Аднак пры адміністрацыйным кіраванні вакантных маёнткаў існавала пагроза фінансавай адказнасці казны за накапленне нядоімак. Чыноўнікі і эканомы не мелі ўласных уладанняў, якія б служылі залогавым забеспячэннем на выпадак кампенсацыі нядоімак, г. зн. за вынік свайго кіравання. Узровень плацежаздольнасці залежаў таксама ад колькасці немаёмаснага сялянства, утрыманне якога было «в тягость крестьянам и помещикам». Таму арэндатарам прама загадвалася «не терпеть» утгрыманства беззямельных і малазямельных сялян (надзяляць іх зямлёй, здаваць «в работники» іншым гаспадарам, павычаць сродкі вытворчасці, але ў такіх памерах, каб атрымальнікі гаспадарча-харчовай дапамоги паспелі выплаціць запазычанасць да заканчэння тэрміну арэнды. Урад імкнуўся такім шляхам прадухіліць пераход у казну стратных маёнткаў, усведамляючы, што арандатары пад выглядкм філантрапічных (стр. 83) выдаткаў будуць наўмысна ўзнімаць уласныя ўкладанні, а затым патрабавадь іх кампенсацыі ў якасці вытворчых затрат. Аналагічныя абмежаванні паўтараліся ў Настаўленні ад І6 лютага 1776 г., якое ўключала 42пункты[26]. У кастрычніку 1787 г. і ў сакавіку 1788 г. полацкая казённая палата прызнала законнымі нашчадкамі вахмістра О. I. Снарскага і губернскага прадвадзіцеля С. А. Снарскага, якім было дазволена давыбраць астатнія 816 руб. на Дрысенскім старостве.
У снежні 1788 г. Сенат адхіліўпрапанову, бо ў 1787 г. староства было здадзена графам А. I. Раманіусам у арэнду дрысенскаму земскамувы- праўніку 1. П. Баброўскаму пад пазыку ў8 тыс.руб. У 1790 г. разладжанае ўладанне было падаравана ў вечнасць Л. А. Павалішыну, якіпатрабаваў ачысціцьмаёнтак аддоўгу папярэдніка (25 тыс. чырвоных, альбо 37500 руб.). I. Баброўскіў сваю чаргу патрабаваў назад сваю пазыку, даякой далучыў прэтэнзіі зазакладзеную мэблю і харчовыя пазыкі сялянам.Казённая палата адхіліла просьбувыпраўніка, бо арэндная здзелка была выканана ўабходадміністрацыі ісамі сялянезаявілі, што выпраўнік некупляў ім ніякага хлеба. У студзені 1790 г. С.Снарскаму (стр. 84) выдалі 816 руб., а ў 1791 г. уладанне паступіла ў продаж з публічныхтаргоў[28] фальварак Гора (Кры- вашчанскі двор) да Бешанковіцкага прадмесця ў Полацкім павеце ад суседніх шляхціцаў Астроўскіх, нягледзячы на абвадніцы 1617, 1653 і 1739 гг., а затым заклалі захопленую зямлю троцкаму кашталяну Платэру. У 1777, 1780—1781 гг. Астроўскія выклікалі Агінскіх—Платэраў у земскі суд, які за няяўкай адказчыкаў прысудзіў фальварак шляхціцам з правам выкупу. Аднак павераны Платэра камісар Бешанковіцкай воласці I. I. Фельтман патрабаваў ануляваць няявачныя дэкрэты суда, выкананыя «без всякого наперед от начальства на то дозволения», і тым больш на землі, якія па забараняльнаму ўказу 22 снежня 1777 г. лічыліся казённымі і недатыкальнымІ ад судовых іскаў.
Губернскае праўленне разгледзела дадзеную справу пад знакам таго, што воласць у перспектыве пасля выбару Платэрам залогу трапляла ў казну і забараніла павятоваму суду выконваць дэкрэты земскага суда да завяршэння Генеральнага межавання. Аднак адцяжка не дала вынікаў. Межавая Інструкцыя забараняла каморнікам разбіраць вотчынныя справы і патрабавала адсылаць спрэчкі па апеляцыі ў Сенат або вырашаць у адпаведных судах. Сенат, не жадаючы выпускаць фальварак з казны, 7 чэрвеня 1792 г.[30]. Памёрлы ў 1776 г. Галынскі паспеў выбраць толькі 316 руб. Нашчадкам у выглядзе кампенсацыі было ў 1777 г. прапанавана Клімавіцкае староства, якое Я. і I. Галынскія не прынялі з-за няроўнасці ў колькасці душ і зямлі паміж маёнткамі. Тым не менш I. Галынскі ў 1788 г. патрабаваў кампенсаваць 2600 руб., заплочаных пры пакупцы мсціслаўскага староства ў Валовіча і Сапегі. Ён жа дамагаўся звароту 6930 руб., не выбраных бацькам з Вехранскага і Воранаўскага старостваў да секвестра ў казну.
Уся прэтэнзія Галынскага склала за 11 гадоў 15598 руб. Істцу было тады прапанавана Кошалеўскае староства на рублёвым аброку, каб зада- воліць прэтэнзіі і паскорыць выкуп уладанняў у казну. Нашчадак адмовіўся заключаць кантракт, жадаючы плаціць 50 кап. з душы для працягу карыстання староствамі. У 1789 г. ён згадзіўся ўзяць Кошалеўскае староства пры ўмове, калі палата выключыць з вопісу падселемых беззямельных сялян, якія не прыносілі яму ніякага даходу, і калі яму будуць аплочаны працэнты, страчаныя пасля секвестру 1777 г. Кантракт на староства быў заключаны толькі пад пагрозай канфіскацыі Клімавіцкага староства за няяўку доказаў на Мсціслаўскае староства[32]. У 1788 г. Сенат распарадзіўся ўзнагародзіць Альшэўскую «соразмерно» ацэнцы адабраных старостваў. Па разліках казённай палаты, прэтэнзіі Альшэўскай дасягалі 1105 руб. Хлебную пазыку сялянам (388 руб.) палата выдаць адмовілася, бо арандатарка выставіла іск пасля чатырох месяцаў пасля канфіскацыі старостваў, а не за належныя паўгода да заканчэння тэрміну.
Альшэўская не пагадзілася з разлікам палаты, якая «утаила» дванац- цацігадовы рост хлебных цэн (8835 руб.), гадавы даход з Чудаўскага староства (1404 руб.), працэнты — усяго 21084 руб. Яна прасіла кам- пенсаваць страты на Гардуноўскім старостве. Аднак апошняе было ўжо падаравана ў іншыя рукі. У канцы ліпеня 1791 г. Сенат заднім чыслом папракнуў 3. Г. Чарнышова за несвоечасовае адабранне старостваў у Альшэўскіх («не выждал полных лет»). Але з яго як з нябожчыка «ничего не полагается»
[2] ЦДГА РБ у Мінску, ф. 3219, воп. 1, спр. 129, л. 1—120
[4] РДАСА, ф. 248, воп. 64, с. 5609, л. 584—590
[6] РДАСА, ф. 248, воп. 54, спр. 4553, л.170;воп. 65,спр.4364, л. 227; воп. 52, с. 4321
[8] Там жа, воп. 66, с. 5863, л. 151
[10] Там жа, воп. 65, спр. 5761, л. 893
[12]Там жа, воп. 52, спр. 4321, л.142 адв., 367
[14]Там жа, воп. 54, спр. 4553, л. 175, 210
[16]РДАСА, ф. 248, воп.52, спр. 4321, л. ІЗЗадв.,185 адв.
[18]РДАСА, ф. 248, воп. 52, спр. 4321, л. 229
[20] Тамжа. спр. 4364, л. 236—242 адв.
[22] Тамжа, ф. 12, воп. 1, спр. І63, л. 34—40; ф. 261, воп. 1, спр. 5630, л. 83
[24] Там жа, ф. 248, воп. 65, спр, 5761, л 185—190: ф. 12, воп. 1, спр. 163, л. 28—32
[26] Там жа, ф.248, воп. 66, спр. 5648, л. 289—290
[28] Там жа, спр. 5862, л. 537
[30]Тамжа, воп. 55,спр. 4578, л. 283—289; воп. 65, спр. 5824, л. 655, 667
[32] РДАСА, ф. 248, воп. 66, спр. 5893, я. 605
[33] Там жа, спр. 5863. л, 818 адв.