ЗАКАНАДАЎСТВА АБ АРЭНДЗЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ МАЁМАСЦІ Ў БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XIX СТ.
- Подробности
- Опубликовано: 22.06.2015 05:40
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 914
Я. К. АНІШЧАНКА
ЗАКАНАДАЎСТВА АБ АРЭНДЗЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ МАЁМАСЦІ Ў БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XIX СТ.
Пры высвятленні прычын крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання многія даследчыкі цэнтральнае месца адводзяць практычна неабмежаванай эксплуатацыі беларускіх сялян праз здачу рускімі уладальнікамі падараваных ім маёнткаў у арэнду мясцоваму шляхецтву[2]. Арэнднае трыманне па сутнасці абмяжоўвалася чалавекалюбствам пасэсараў і ўпартасцю сялянства ў адстойванні сваёй годнасці. Але супрацьлеглыя інтарэсы бакоў не мелі маральных граніц і гэтак жа бясконца выклікалі апякунска-заканадаўчую заўзятасць царскіх адміністратараў. Уласна нешматлікае казённае сялянства знаходзілася ў непасрэднай адміністрацыі дзяржавы праз бессправаздачнае кіраўніцтва даверанымі асобамі — памешчыкамі альбо ўпраўляючымі. I толькі здача старостваў у кароткатэрміновую арэнду афармлялася кантрактамі пад (стр. 64) заклад спадчынных (уласных) сялян уладальнікаў. Аднак не ўсе дваране мелі прыгонных, каб мець магчымасць і права трымаць дзяржаўныя вёскі.
Безупынныя раздачы дзяржаўных сялян у прыватныя рукі прывялі да таго, што ў 1802 г. у Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях толькі 5,2% працоўных кіраваліся казённай адміністрацыяй (г. зн. фактычна бессправаздачна памешчыкамі), а 88661 рэвізская душа (94,8%) знаходзілася ў арэндзе на розных умовах. Прычым толькі 11% пасэсараў былі расійскімі дваранамі. Знаходжанне большасці дзяржаўных сялян у «польскіх» руках урад звязваў з заняпадам казённых маёнткаў і непераадольным жаданнем сялянства перайсці пад дзяржаву. Аб гэтым сведчылі сялянскі рух 1797 г. і вынікі рэвізіі сенатараў Г. Р. Дзяржавіна і А. Ільінскага ў 1800 г.
К гэтаму часу набліжаліся тэрміны заканчэння пажыццёвага і бяс- платнага трымання арэнд, якія пагражалі перайсці ў казну з вялікімі стратамі, недаходнымі. Са спыненнем падараванняў (у 1801 г ) дзяржаўных сялян у вечнаспадчынную ўласнасць непазбежна ўзнікла пытанне аб характары далейшага кіравання казённай маёмасцю. 27.09.1800 г. генерал-пракурор Сената, падсумаваўшы вынікі рэвізіі Г. Дзяржавіна, распарадзіўся скласці лепшыя арэндныя правілы, бо папярэднія, «злоупотребленнями ослаблены и затемнены»[4].
Урад асабліва турбавалі шляхі ліквідацыі дэфіцыту дзяржбюджэта. Выйсце бачылася ў поўным распродажы дзяржаўных сялян у прыватныя рукі. Але прыватызацыі папярэднічалі нарматыўныя меры. 27 мая 1808 г. Сенат абвясціў ўсе здзелкі на казённыя маёнткі непарушнымі. Царскімі ўказамі ад 11.05.1808 і 10.02.1809 гг. усе падараванні ў арэнду ад царскага імя схалі выконвацца з вызначэннем павіннасцяў, «по польским инвен- тарям», а дакладней.— па выніках люстрацыі 1800 г.[6], усяго — 17414 душ, або 18,6% усёй колькасці дзяржаўных сялян. Аднак фінансавая аперацыя не дала жаданага плёну.
Нявыгадныя гандлёвыя цэны (у сярэднім 200 руб. замест 150 руб. се- рабром за душу), рэгламентацыя ўмоў трымання інвентарнай фіксацыяй надзелаў і павіннасцяў прымусілі памешчыкаў скупляць староствы за бясцэнак і зусім не з’яўляцца на таргі. Фальваркі ацэньваліся асобна, г. зн. яны не перадаваліся сялянам. Продажу спадарожнічалі «бунты»сялян і іх патрабаванне запісацца ў саслоў’е вольных хлебапашцаў, ліквідавацьпанскае заворванне, у якім «нет никакой надобности», а тым (стр.65) больш — з зямлі «взятой из пашенной земли крестьянской»[8]. Дзяржаўны савет пагадзіўся аформіць калектыўную арэнду пад умовай, калі сяляне адразудадуць 1/5 даходу ў выглядзе залогу.
Каб абмінуць пагражаемае заняволенне, сяляне распрадавалі маё- масць з мэтай хуткага прадастаўлення залогу. Аднак калектыўная арэнда не ратавала ад пауперызацыі: заможныя гаспадары перакладвалі асноўны цяжар пабораў на немаёмасных. Апошнія мусілі скарачаць надзельныя пасевы і звяртацца да старонніх заработкаў. Пры кругавой паруцы падатковая адказнасць ускладалася на выбарных сялян, што прымушала заможную частку таксама скарачаць земляробства, каб параўнацца з маламаёмаснымі аднавяскоўцамі. У выніку аброкавая грашовая арэнда ўзмацняла хранічную нядоімкавасць дзяржаўнай вёскі, а ўрад вяртаўся да «абароны» сялян праз дзяржаўную апеку.
У 1815 г. была пацверджана лінія на інвентарнае рэгуляванне арэнд- ных умоў. 3 законатворчасці мясцовых улад паказальны план Мінскай казённай палаты на чале з віцэ-губернатарам С. Беняволенскім і губернскім маршалам I. М. Валадкевічам аб арэндзе дзяржаўных маёнткаў[10], і ў пачатку 1816 г. яны атрымалі згоду Мінскай казённай палаты. Асноўны акцэнт чыноўнікі зрабілі на маёмаснай адказнасці за накапленне нядоімак пры кароткатэрміновай арэндзе. Яны прызналі, што двухгадовы даход узабеспячэнне залога (трэць цаны з дагаворнага тэрміну) цалкам абумоўліваецца бясстратным станам самога казённага ўладання, што гвалтоўнае спагнанне нядоімак на аснове кругавой парукі (заможных гаспадароў за беднату, шляхам здачы выбарных ад таварыстваў у работныя дамы) толькі ўзмацняе агульную неплацежаздольнасць. Таму яны раілі пагашаць нядоімкі за кошт асабістага залогу пасэсара, пераводзіць чыншавых сялян у паншчынныя, паколькі абвешчаныя пакупнікамі на таргах цэны «ни в коем разе уменьшены быть не могут без сокращения общего дохода». Віцебская і Магілёўская казённыя палаты ў 1815 г. падатковую спраўнасць сялянства спрабавалі забяспечыць увядзеннем разліку павіннасцяў. з колькасці рабочых душ ці цяглаў[12]. 3 гэтай мэтай усе адораныя арэндамі асобы без розніцы ў правах атрымалі права на карнае спагнанне даходаў з арэндных артыкулаў (напрыклад, шляхам простага высялення яўрэяў-арандатараў). Для доказу сапраўднасці рэпрэсій і жорсткасці судовых пастаноў было дастаткова падпіскі арандатара аб тым, што ён унёс свой залог у кошт сялянскіх нядоімак. Пры гэтым царскія саноўнікі нават пагражалі някемлівым арандатарам публічным продажам іх уласных маёнткаў. Па сутнасці тым самым урад прымушаў сялян падпарадкоўвацца пазаэканамічнаму прымусу памешчыка пагрозай продажу іх у прыватныя рукі з малатка[14].
Для доказусваіх довадаў ёнпрыводзіў заняпад некаторых памешчыцкіх аброкавыхмаёнткаў і старостваў, перададзеных укалектыўную арэнду за грошы,калі спраўнымі плацельшчыкамі падаткаў з’яўляліся толькі нешматлікія заможныягаспадары. Аброкавыя дзяржаўныя ўладанні ён прапаноўваў здаць у 12-гадовую аранду па царскаму падараванню, каб заспакоіць сялян перспектывай вяртання ў казну, альбо прадаць жадаючым. Пакіданне маёнткаў у казеннай адміністрацыі лічылася нявыгаднай справай з-за адсутнасці «надежногообеспечения» ў чыноўнікаў,неспрыяльнасці кароткатэрміновых кантрактаў гаспадарчай ініцыятыве ўтрымальнікаў.
Вынікі рэвізіі Д. Баранава разглядаліся ўдэпартаменце дзяржаўных маёмасцяў Міністэрства фінансаў 27.09.1823 г. Міністэрстваадхіліла ідэю продажу дзяржаўных уладанняў у прыватныя рукі, «дабыне укреплять казенных крестьян навсегда в частноевладение», алене адмовілася выканаць гэта праз арэндную сістэму. Здача маёнткаў у арэндупа высачайшаму падараванню аб’яўлялася нявыгаднай: сялянам рабіўся вядомым даход па інвентарах дыйурад санкцыяніраваў іх супраціўленнеўсялякім спробам пасэсараў парушыць афіцыяльна ўстаноўленыя самімі вярхамі нормы павіннасцяў. Падушнае абкладаннеадхілялася з нагоды«отягощения крестьян и злоупотребления арендаторов»[16].
У аснову адміністрацыйнага кіравання былі пакладзены правілы аб канфіскацыі і апецы Камітэта міністраў ад 11.10.1821 г., згодна з якімі кантроль за становішчам плацежаздольнасці казённых і прыватнаўласніцкіх маёнткаў ускладаўся на губернатараў. Начальнікі губерняў маглі падвяргаць секвестру (арышту) уладанні членаў мясцовых судова-адміністрацыйных органаў (ніжніх земскіх судоў, гараднічых, магістратаў, дум, павятовых маршалаў і дваранскіх апек) за валакіту пры спагнанні нядоімак і за «непрокормление» сялян. Калі не дапамагалі ваенныя экзекуцыі, тады спадчынныя ўладанні выбарных дваран і земскай паліцыі прадаваліся з таргоў. Калі пры продажы ацэнены даход не кампенсаваў нядоімак або адсутнічалі пакупнікі, тады маёнтак перадаваўея ў апеку благанадзейным дваранам, а ўвесь даход паступаў у казну. У апеку браліся ўсе ўладанні адказчыка, акрамя перададзеных у іншыя рукі ці аформленых судовым парадкам. Тым самым пастанова выключала з-пад свайго дзеяння тыя ўладанні, якія былі закладзены ў дзяржаўныя банкі для атрымання займаў і колькасць якіх пастаянна ўзрастала.
Указ прызначаў неэфектыўным для самой казны спагнанне нядоімак з казённых сялян шляхам адсылкі выбарных ад таварыстваў у прымусовыя работы. 3-за пагрозы канфіскацыі ўласных уладанняў за стратнае ўтрыманне дзяржаўных маёнткаў арандатары імкнулкя перабольшыць асабісты клопат аб казённых сялянах у выглядзе харчовай дапамогі, грашовых (стр.68) пазык, раздачы жывёлы, фальварачных прыбыткаў на заснаванне альбо падтрымку вясковых запасных крамаў і г. д. Усе гэтыя арэндныя ахвяраванні пад выглядам вытворчых затрат прад’яўляліся потым казне пры заканчэнні кантрактавых тэрмінаў або пры арышце спадчынных уладанняў. Магчымасць абарачэння сялян у хатнюю і гаспадарчую прыслугу дзеля прымусовых адработак запазычанасці садзейнічала пашырэнню панскага заворвання, прамому абеззямельванню працоўных.
Даныя правілы непазбежна закраналі і лёс арэндных маёнткаў па царскаму падараванню. Каб вывесці з-пад перспектывы адчужэння спад- чынныя ўладанні рускіх саноўнікаў, бо апошнія трымалі староствы пера- важна з царскіх указаў, урад агаварыў статус падараваных арэнд паста- новамі ад 13.11.1824 і 11.05.1825 г.[18]. Калі падараванне на такіх умовах не бралася, тады яно здавалася ў адміністрацыю на кошт уладальніка. Пры няўдалых таргах маёнтак паступаў у тую ж адміністрацыю ад дня падаравання. Калі фактычны даход аказваўся меншы за інвентарны, то асабісты прыбытак арандатара вылічваўся пасля вызначэння казённай долі (кварты ці арэндных грошай). Калі ж уладанне было падаравана з умовай плацяжу ў казну адных працэнтаў, то пасэсар пазбаўляўся ўсіх даходаў да канчатковага разліку з казной па адміністрацыйнаму кіраванню,г. зн. поўнага пагашэння нядоімак. Апошняя акалічнасць, аднак, прымушалаарандатараў зацягваць пасэсію дзеляспекулятыўнага выбіранняпрыбыткаў. Урад па-ранейшаму абумоўліваўпадараванні даходаў з дзяржаўных уладанняў з мэтай пагашэння прыватнаўласніцкіх даўгоў[20]. Пры адмове памешчыкаў на адміністрацыюпрызначаліся вольна- наёмныя ўпраўляючыя, акрамя яўрэяў. Каб прадухіліць боязь дваранза маёмасную (стр.69) адказнасць па кіраванню казённым уладаннем, з 22.08.1826 г. списваліся штрафныя 1 %-ныя пені за кожны месяц нявыплачанай арэнднай сумы.
Такім чынам, к канцу першай чвэрці XIX ст. царызм перайшоў ад поў- нага распродажу дзяржаўных уладанняў у прыватныя рукі і перадачы іх у мірскую грашовую арэнду самім сялянам да падаравання адных арэндных даходау праз выбарачную прыватызацыю ўладанняў. Такая палітыка стымулявала росквіт цэнавага грабяжу дзяржаўнай вескі, паколькі ад росту цэн на гаспадарчыя крыніцы непасрэдна залежалі прыбыткі і самой казны, і пасэсараў.
Тым не менш упартая барацьба дзяржаўнага сялянства супраць про- дажу іх з публічных таргоў у прыватную залежнасць, на чым спекуляваў урад з мэтай пазаэканамічнага прымусу замест нядзейных сродкаў падаўлення, вымушала памешчыкаў адмаўляцца ад куплі ўжо разладжаных папярэднікамі маёнткаў. Няяўка пакўпнікоў на таргі прыняла сістэматычны характар і ў выніку скарачэння свабодных ад банкаўскіх залогаў спадчынных уладанняў. Адначасова з скарачэннем неабцяжараных даўгамі і забаронамі (арыштамі) прыватнаўласніцкіх маёнткаў, якія па заканадаўству выступалі галоўным гарантам здачы дзяржаўных уладанняў у адміністрацыю, з’яўленню і павелічэнню вакантных казённых маёнткаў садзейнічаў свядомы сабатаж памешчыкаў.
Па-першае, гадовы тэрмін кіравання садзейнічаў бязлітаснаму спаг- нанню прыбыткаў з казённых сялян, спрыяў росту хранічнай неплацежа- здольнасці, якую патрабавалася вяртаць з усіх адказных устаноў і асоб, ўтым ліку і з папярэдніх утрымальнікаў. Гэты сумесны грабеж нават маскіраваўся тэорыяй аб тым, што кароткатэрміновае кіраванне не стымулюе гаспадарчую ініцыятыву і вытворчых укладанняў. 3 другога боку, самі сяляне настойліва адстойвалі старыя, фіксіраваныя інвентарамі павіннасці. Сваёй барацьбой яны імкнуліся давесці маёнткі да неплацежаздольнасці, каб дамагчыся звароту ў казну і такім шляхам пазбегнуць запрыгоньвання.
Упраўляючыя нярэдка проста пакідалі разладжаныя ўладанні да сканчэння кантрактавых тэрмінаў, што побач з няяўкай дваран на пуб- лічныя таргі вяло да «внезапного» перакладання вынікаў такога гаспа- дарання на плечы казённых чыноўнікаў. Казна аказвалася перад дылемай: выкалачваць нядоімкі рэпрэсіўнымі мерамі, аказваць разбураным гаспадаркам дабрачынную дапамогу, кампенсаваць шматлікія прэтэнзіі пасэсараў. Усе шляхі так або інакш вялі да прагрэсіўнага заняпаду маёмаснага стану вёскі. Нядоімкі ж трэба было знішчаць неадкладна. Самі чыноўнікі адказвалі за падтрыманне стратнасці дзяржаўных уладанняў пазбаўленнем трэці жалавання. 3 гэтай нагоды рускія выхадцы не надта імкнуліся займаць адміністрацыйныя пасады. Ураду даводзілася адступаць ад акрэсленага саслоўна-карпаратыўнага курсу і заахвочваць арэнду немаёмаснай шляхтай. 3 распаўсюджанай практыкі тыповы наступны прыклад.
Мінская казённая палата ў 1814 г. здала маёнтак Тураў, які з 1808 г. фактычна рабавалі адміністратары Шавярноўскі і Бярновіч (апошні за 3 гады прысвоіў 10 тыс. руб. сер. без справаздачы[22]. Ненакорным чыноўнікам пры гэтым прыгразілі штрафамі івылікамі з жалавання.
Раздрабленне ўладання ў асяроддзі дробнапамеснага дваранства мела задачу схаваць ад саміх сялян працэс продажу маёнтка ў адны рукі, (стр.70) ад пакупнікоў —- поўны аб’ём кошту. Толькі пасля поспеху дадзенай фіскальнай акцыі дазваляўся гандаль усяго ўладання цалкам, але абавязкова да надыходу эканамічнага тэрміну, для паспяховага ўзгаднення бюракратычнымі інстанцыямі. Паколькі ўрад недазваляў арэнду даходных артыкулаў яўрэямі, губернатар адхіліў перадачу вінакурства і карчэм асобна ад арэнды ўсяго ўладання ў цэлым. Гэта абумоўлівалася выгадамі ад карыстання барды на адкорм жывёлы, угнаення фальварачных палеткаў і продажу спірту сялянам. На самай справе памешчыкі- пакупнікі не жадалі браць уладанне без фальваркаў, г. зн. без права прысвойваць дарэмную працу дзяржаўныхсялян у выглядзе адпрацовачнай рэнты.
Пры хранічнай нядоімкавасці дзяржаўнай вёскі ўрад стаў шукаць арандатараў сярод купцоў, мяшчан, вольных людзей і дапускаць іх да карыстання даходнымі артыкуламі на год з мэтай хуткага выбірання прыбытку. Аднак, па сведчанню саміх чыноўнікаў, кароткатэрміновыя трымальнікі адмаўляліся загадзя ўносіць дамоўлены паўгадовы залог, «дабы иззбавиться от содержання оных статей»
[2] Анішчанка Я.//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1991. № 3. С. 65-66
[4] ПСЗРІ-1. т. 29, № 22218 (Аформлены ўказам ад 17.07.1806 г.).
[6]Там жа,спр. 143, л. 34; с. 147, л. 37; спр.149, л. 47; спр. 152, л. 14
[8] Там жа, спр. 87, л. 86
[10] ЦДГА Беларусі ў Менску, ф. 27, воп. I, спр. 3, л. 44—46 і інш.
[12] Там жа, ф. 27, воп. 1, спр.31, л. 56
[14] ЦДГА Беларусіў Менску, ф. 1416, воп. 4, спр. 1907. л. 5; БЭФ. Мінск, 1961. Т. 3. С. 170
[16] Там жа, ф. І7. воп. 1, спр. 81, л. 77
[18] Там жа. спр. 91
[20] Там жа, спр. 91, л. 77 адв.
[22] Там жа, ф. 27, воп. 3, спр.31, л. 58-59
[23] Там жа, воп. 1, спр. 31, л. 91 адв.