РУСКІЯ МІГРАНТЫ НА БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ XVIII ст.

Я. К. АНІШЧАНКА

РУСКІЯ МІГРАНТЫ НА БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ XVIII ст.

Пры далучэнні ўсходнебеларускіх зямель (1772 г.) да Расійскай ім- перыі царскі ўрад зыходзіў з упэўненасці, што вяртае тэрыторыі, якія «издревле были населены по большей части ее подданными, привлекавшимися путем всяких соблазнов и набегов на русскую землю и насильственного похищения ее жителей польской стороной». Аднак да апош- няга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) урад не распаўсюджваў на да- лучаныя землі рэкруцкую павіннасць[2]. I пазней,;у 1774 г., цэсарэвіч Павел раіў шукаць ахвотнікаў у царскую .службу «из других земель», дзе шлях «первый и самый легчайший — Польша»

Наўгародская 4156 957 646 646 4802 2603
Пскоўская 1698 474 1371 985 3069 1459
Велікалуцкая 10746 7604     10746 7604
Смаленская 28523 10244     23523 10244
Кіеўская 10838 2632     10838 2632
Брацлаўская 2345 669 442 442 13625 3743
  58306 25580 2459 2073 60765 27653

Складзена па: АЗПРІ, ф. 79, воп. 6. спр. 1885. л. 1—95, спр. 1968, л. 1—4.

на двор у сярэднім па 3,8 мужчын і 3,7 жанчын (паводле межавых да- ных 1782—1785 гг.) гэта каля 155 тыс. чал., або 78 тыс. рэвізскіх (муж- чынскіх) душ. Усяго, такім чынам, за час рэгістрацыі ў збегах лічылася каля 244 тыс. чал., у тым ліку — І38 тыс. мужчын. 3 чатырох першых рускіх правінцый, пазначаных у табліцы, беларускія землі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) перасякло каля 69 тыс. чал., або 47 тыс. мужчын.

Хаця верагоднасць урадавых заяў вызначалася якасцю ўліку, але першая пагалоўная рэвізія жыхароў далучаных зямель у 1772—1774 гг. выявіла на месцы толькі 12445 мужчьш — 2,2% зарэгістраваных рэвізскіх душ, або 43% ад усіх улічаных камісіямі ўцекачоў. Рэвізія, такім чынам, абвяргала перадпадзелавы стэрэатып аб населенасці Беларусі пераважна рускімі выхадцамі. Але яна ж дазваляла падтрымліваць гэты міф зыходзячы з таго, што больш паловы ўцекачоў знаходзілася па-за мяжой 1772 г.

Таму з 1772 г. ва ўрадавай палітыцы назіраюцца адметныя хістанні ў адносінах да сваіх ранейшых падданых. Лейтматывам гэтай палітыкі быў традыцыйны рабаўладальніцкі погляд на ўцекачоў, што дазваляла і заканадаўства. Яшчэ ў пачатку 60-х гадоў XVIII ст. Кацярына II загадала сваім камандуючым у Рэчы Паспалітай разараць маёнткі, населеныя ўцекачамі, а апошніх высяляць «в дальнне места России»[5]

Вывезці цалкам зарэгістраваных выхадцаў углыб Расіі не прадстаў- лялася магчымым, паколькі рэвізскія даныя быліабвешчаны прыгоннымі актамі на валоданне працоўнымі, а царскі ўрад паабяцаў не парушаць саслоўных правоў насельнікаў далучанай тэрыторыі. Таму галоўную надзею давялося ўскласці на зварот уцекачоў з-за мяжы першага падзелу (1772 г.). Аднак пры гэтым даводзілася апярэджваць запрыгоньванне іх мясцовымі памешчыкамі беларускіх губерняў (Полацкай і Магілёўскай). Вяртальнікаў таксама прыходзілася размяркоўваць паміж патрэбамі ваеннага ведамства, руска-беларускага дваранства і каланізацыйнымі планамі дзяржавы. Апошнія ў сваю чаргу абумовілі складанае становішча царскай адміністрацыі. Прынамсі, намеснік 3. Чарнышоў у прадстаўленні Сенату ад 8.11.1774 г. пісаў, што шмат уцекачоў «в Литве» просяць дазволу пасяліцца ў Новарасійскім краі, на парожніх землях Табольскай, Астраханскай, Арэнбургскай і Белгародскай губерняў, не патрабуючы нават дзяржаўнай дапамогі на пераезд[7]. Таму ён лістом ад 17.12.1772 г. выпрасіў сенацкі дазвол запісаць фізічна няздольных вяртальнікаў у рэкруцкую службу, а нягодных да яе адсылаць на пасяленне, акрамя тых, хто асабіста пажадаў вярнуцца да ранейшых уладальнікаў. Несумненна, гэта быў вытанчаны прымус яўна на карысць дваран. Права ж выбару жыхарства і роду заняткаў урад указам ад 10.0,1.1773 г. (паўтораны 27.07.1781 г.) даў тым, хто набудзе або вернецца ў праваслаўе[9]. Чарнышоў занелакоіўся не столькі продажам утоеных рускіх выхадцаў пад выглядам уласныіх прыгонных, колькі вечным замацаваннем іх за немаёмнай шляхтай, з чым звязвалася набыццё рускага дваранства. Таму ён параіў усіх пасяленцаў «в Белоруссии до 1761 года» дазволіць прадаваць толькі на месцы і забараніць прадаваць «в белорусских губерниях крестьян без земли для вывоза в Россию»[11].

Дадзены ўказ ураўноўваў прыгонніцкімі правамі беларускіх паноў з рускім дваранствам адносна валодання прыгоннымі. Бо ў абставінах утойвання было цяжка і марудна даказаць рускае паходжанне ўцекачоў, не парушыўшы сацыяльную лагоду паміж іх старымі і новымі валадарамі. Ды і самі рускія саноўнікі, атрымаўшы падараванні на Беларусі, апынуліся ўжо мясцовымі ўладальнікамі. 3 адкрыццём крэдытных устаноў для дваран Расіі для іх больш выгадным аказалася не вывозіць беларускіх сялян, а закладваць іх пад банкаўскія пазыкі. Нарэшце, насланыя чыноўнікі атрымалі магчымасць купляць у Беларусі прыгонных, каб разам з выслугай на пасадзе обер-афіцэрскага чыну набыць і дваранскую годнасць, займеўшы сялян.

Так рускія ўцекачы сталі аб’ектам шырокага гандлю і банкаўскіх ацэнак. Ужо ў 1773 г. Чарнышоў скардзіўся, што мясцовыя ўладальнікі не плоцяць належныя штрафы за прыхаваных выхадцаў. Выдавалі ж іх толькі пасля падачы чалабіццяў і аднолькава танна — па 6 грошаў (3 кап. срэбрам) за мужчынскую і жаноцкую душу. Гэтыя санкцыі прызнаваліся нявыгаднымі рускаму дваранству, якое мусіла плаціць за ўцекачоў падушныя падаткі, нядоімкі, несці страты пры рэкруцкіх наборах. Каб знішчыць розніцу цэнаў за душы паміж беларускімі і ўласна велікарускімі губернямі, 16.111.1776 г. было забаронена прымусова вывозіць і «принимать из белорусских губерний» уцекачоў у Расію[13]. Дабіўся Чарнышоў і таго, каб так званыя пажылыя (штрафы за карыстанне працай уцекача) не спаганялі з запісаных пасля рэвізіі сялян. Гэту прапанову Сенат ухваліў 13.05.1777 г.[15]

Канкрэтных звестак аб тым, як паступалі з уцекачамі да 1779 г., не маецца, хаця пры справаздачы ад 29.10.1774 г. Чарнышоў спяшаўся за- пэўніць вярхі імперыі ў тым, што межы беларускіх губерняў «заграждены... (стр. 62) сердцами целаго народа, чему в доказательство слышал, что беглецов из белорусскнх губерний (за іх межамі.— А. >7.) вовсе нет».[17]. У 1784 г. у напрамку Кіеўскай губерні Беларусь пакінула 798 мужчын і 52 жанчыны. Упраўляючы ўладаннямі 1. Храптовіча Ігнаці Амульскі называў нават лічбу ў 30 тыс. уцекачоў з Беларусі[19] і г. д.

Пры заснаванні новых павятовых цэнтраў паводле губернскай рэфор- мы 1775 г. уладам спатрэбіліся падаткаплацельшчыкі. Прытым прадба- чылася ўмацаваць неяўрэйскую частку гарадскіх грамадстваў менавіта за кошт вяртальнікаў. Гэты паварот урадавай палітыкі знаменаваўся наступным чынам. Маніфестам 5.05.1779 г. (паўтораны 27.03.1780, 28.08.1787 г.) царызм абвясціў аб амністыі ўім, хто вернецца з ацалелай пасля пёршага падзелу тэрыторыі ВКЛ. Выключэнне зрабілі для крымінальных злачынцаў. Зараз вяртальнікаў не абавязвалі выбарам веры — усім даравалі свабодны выбар месца жыхарства і саслоўнага стану. Жадаючым вярнуцца ўглыб Расіі нават выдавалі пашпарты, з якімі яны маглі самастойна дабірацца на Радзіму. Каб прадухіліць пераманьванне вяртальнікаў мясцовымі панамі, у Дзісне стварылі пагранічную камісію[21]. 3 іх у мяшчанства запісалася 944, у дзяржаўнае сялянства — 412 (60%) . Астатнія 30%, несумненна, трапілі ў рукі ранейшых гаспадароў або папоўнілі навербаваныя рэкруцкія партыі. Дакладна аб іх размеркаванні гаварыць немагчыма.

У прамежак 1782—1784 гг з-за мяжы прыйшдо 2100 мужчын і 104 жанчыны (2204 чалавекі)[23], у 1787-—1788 — 1468 і 211 (1673 чалавекі)[25], а не 6428, як вынікае з вышэйпрыведзеных лічбаў камісіі. Розначытанні тлумачацца рознымі гадамі ўліку. Нарэшце, па даных Тапаграфічнага апісання 1792 года, з часу амністыі ў Полацкую губерню вярнулася 9313 мужчын, з якіх палова засталася на месцы[27].

Для 45 выхадцаў Польшчай было мястэчка Халопенічы і іншыя ўла- данні Храптовічаў (вёскі Пачаевічы, Фёдараўка, Паліка, Іванаўка, Тар- чылава, Высочна, Сопкі), для 20 чалавек — уладанні Агінскіх (вёскі Ка- зелькі, Бор, Засценак, Мездалёва, Гняздзілава). Да той жа Полшчы адносіліся мястэчкі Жлобін, Хамінск, Глыбокае (памешчыкаў Хамінскіх), Ліпіца (Розіна), Чарнобыль, вёскі Язна (графа Пацэя), Чарнішкі (Рудоміна), Рудніцкая (Любамірскіх), Арэхава (Квінта), Фёдараўка (Лукомскіх). Літвой называліся вёскі Лазарава, Залачэў’е, Кір’ялава, Святарэчча, Лугі, што былі ва ўладанні Агінскіх, Масальскіх, Пятрові- чаў, Плятара, Ялінскіх і г. д.

3 100 чалавск, паведаміўшых свой ранейшы сацыяльны стан, 87 былі раскольнікамі, 5— мяшчанамі. Толькі 21 чалавек заявіў, што атрымаў на месцы выхаду свой уласны дом. Астатнія 75 чалавек (20%) заявілі, што «жили у русских крестьян и кормились от своих заработков», вандраваннямі з месца на месца, 245 чалавек (66%) — што «жили у разных крестьян в работннках». Выключная большасць рускіх уцекачоў, такім чынам, не мела аселасці і бадзяжнічала звычайнымі чорнымі работнікамі (стр. 65) ў пошуках прыдатных заняткаў. I гэта, магчыма, таму, што яны не прагнулі развітацца са становішчам свабодных вандроўнікаў, каб пазбегнуць запрыгоньвання па прычыне аселасці. Відаць, таму многія з іх выбралі маёнткі Храптовічаў, якія практыкавалі ачыншаванне гаспадарак. 3 паведаміўшых аб занятках на месцах прытулку 12 чалавек назвалі земляробства, 3 — агародніцтва, 2 — плотніцтва, 6 — дробны гандаль, астатнія - рамесніцтва, кавальства, мулярства. Міграцыйныя плыні размяркоўваліся так: 3 чалавекі збеглі ў 20-я гады, 12 — у 30-я, 8 — у 40-я, 54 -- у 50-я, 88 — у 60-я і 187 — у 70-я гады XVIII ст. Гэта былі старадаўнія, а не новыя імігранты ў межах ВКЛ.

3 допытаў 100 вяртальнікаў у 1786 г. вынікае, што 15 чалавек з Польшчай атаясамлівалі Курляндыю, 2 — Мінск, 3 — Слонім, Астатнія няпэўна аднеслі да Польшчы ўладанні Храптовічаў, Заранкі, Пятровічаў, Сяліцкага, Квінта, Фіцінгофа, Машыца, Зіберха, Фелькерзамба, Катла, Цэханавецкага, Франка. Гэтыя велікакняскія ўладанні, відаць, актыўна зманьвалі рускіх сялян для каланізацыі сваіх маёнткаў. Толькі трое дапытаных мелі там сваю хату, 2 былі краўцамі, адзін гандляваў, 5 займаліся земляробствам, а астатнія сказалі, што «кормились у крестьян в работниках» або «пропитание имели от своих заработков» . Практычна ўсе яны зараблялі ў той Польшчы больш 10—15 гадоў.

На допытах 1787—1790 гг. згаданыя сведчанні паўтарыліся. Пскоўскі селянін Андрэй Афанасьеў «перешел в Польшу повыше города Динабурга». Рыгор Яфімаў выбег «возле Толочина в Польшу, жил у польского крестьянина Никиты Захарова в работннках в дер. Луки возле Бешенкович». Цвярскі рэкрут Восіп Сувораў збег у 1785 г. «в Польшу под местечком Дисной, жил в дер. Редкова Вазгирда у польского крестьянина Гришки в работннках»[29]. Вяртальнікі па-ранейшаму свядома адрознівалі сваё жыхарства і заняткі з тым, за кім пражывалі — або «у беглых российских», або «у польских или тамошних крестьян». Большасць заявіла, што пражывалі ў беглых рускіх адзінапляменнікаў, займаючыся бабыльскай чорнай працай[31]. Значыць, рускія выхадцы трымаліся пэўнай адасобленасці і абшчыннай салідарнасці. Паводле сведчання К. Борха (1.12.1787 г.), вярталіся неаселыя гаспадары, якія па месцах міграцыі «ни жительства, ни пашни, ни пристанища не имели, кроме того, что питались работою, переходя от одного места на другое ., не богатые, а самые нужнейшие, кой часто и на один день пропитания не имеют». Ён дадаваў, што «живущие в Польше своими дворами на пашне с семействами совсем не осмеливаются итти на граннцу, опасаясь нападений»[33]. Значыць, і на месцы вяртання ранейшыя ўцекачы заставаліся ізгоямі грамадства, сваім паходжаннем і маёмасным станам асуджанымі на наёмную працу.

Другі род выхадцаў, як занатаваў Лунін, склалі ваенныя дэзерціры — менавіта тыя басякі, якіх «сребролюбцы» з дапамогай купцоў падманвалі прама за мяжой, запісвалі за сабой, паілі, кармілі. Задаволены ласкай, пісаў губернатар, «бедняк радуется, а вербовщик кует в железо и везет в рекруты»[35] і захаваць непрадузятасць расследавання. У маі 1786 г. Лакаў ізноў уцёк, а ў Магілёве валацужылі справу, каб нікога не вінаваціць. Аднак Лакава злавілі і «усугубили» пакаранне, бо ён аказаўся нё дваранінам. Кацярына II у 1787 г. загадала членаў полацкай палаты «отрешить от должностей, ибо они не хотели вразумиться в дело».

У 1793 г. магілёўская казённая палата запісала вернутага з-за мяжы мешчаніна I. Бандарэнку не ў гарадское грамадства, а аддала ў хатнюю паслугу члену пагранічнай камісіі А. Роні толькі за тое, што выхадзец паспеў ажаніцца на ягонай служанцы[37].

Праігнараваў урад і данос беларускага губернскага сакратара 1. О Давіда, які 20.12.1795 г. паведаміў, што ў Беларускай губерні розныя памешчыкі запісваюць за сабой «мертвых и беглых». Усяго ён назваў 80 тыс. чалавек тых душаў. Сакратар прасіў разгледзець махінацьіі паноў у складзе камісіі з ім на чале. Аднак губернскае начальства само павяло следства, ды так, што ў 1797 г. знайшло толькі 103 мёртвыя душы. Намеснік паведаміў наверх, што разгляд сапраўднасці рэвізскіх даведак немагчымы з-за... «обширности империи»[39].

Рускім уцекачам проста некуды стала ўцякаць — паўсюдна іх заспя- ваў урадавы ўлік. Уцекачам дазволілі свабодна запісвацца да памешчыкаў, а апошнім вольна прадаваць іх у рэкруты. А каб не адбылося бойкі мясцовых і находных паноў за рабочыя рукі, то ў 1794 г. упершыню на апанаваных землях Беларусі ўводзіцца і рэкруцкая сістэма павіннасці. Разам з рэкрутчынай на ўсе беларускія землі канчаткова распаўсюджваецца і продаж сялян без зямлі. Па сутнасці, першае было немагчыма без другога.

Такім чынам, падзел тэрыторыі Беларусі на тры тэрытарыяльныя зоны адпаведна паслядоўнасці падзелаў Рэчы Паспалітай непасрэдна паўплываў на ваганніцарскага ўрада ў вызначэнні адносін да рускіх унекачоў. Да апошняга падзелу Рэчы ГІаспалітай царызм не распаўсюджваў апанаваныя беларускія землірэкруцкай сістэмы. Уінтарэсах рускагадваранства і дзеляўласных каланізацыйных планаў урад патураў міграцыйным рухам паміж ужо далучанымі тэрыторыямі і яшчэ не акупаванымі.Найперш ёнклапаціўся рэіміграцыяй тыхуцекачоў, аб месцазнаходжанні якіх было вядома і на якіхіснавалі дакументальныя доказы.Пасля канчатковага далучэннязнікалі і ўсеклопаты па вышуку уцекачоў.Царскі ўрад проста не нажадаў парушацьсацыяльную гармонію паміж старадаўніміі новымі валадараміімігрантаў. У гэтым сэнсетолькі апошніпадзел РэчыПаспалітай паслужыў сродкамдля паўсюднага пашырэння рускай сістэмы прыгонніцтва — продажу сялян без зямлі і звязанага з гэтым гандлем рэкруцкага ярма.

Самі рускія ўцекачы атаясамлівалі Беларусь з польскім поліэтнонімам. Яны не называлі ні сябе, ні тых, хто іх прымаў, беларусамі. Досыць трывалае існаванне рускай імігранцкай абшчыны і самасвядомасці сярод карэнных насельнікаў беларускай тэрыторыі звязана з маёмасным станам уцекачоў і часам іх адаптацыі. Большасць прыходзіла сюды часова, баючыся запрыгоньвання з-за працяглай аселасці. Неаднаразовыя царскія амністыі таксама дазвалялі ім не трымацца аселасці на месцы выхаду. Розначасовасць далучэння беларускіх зямель да імперыі тым самым спрыяла існаванню хоць і кволай, але трывалай групы незапрыгоненага сялянства. Гэтая розначасовасць дазваляла рускім уцекачам спачатку набываць вольны статус на недалучаных землях, а потым захоўваць яго пад час вяртання па амністыях. Менавіта ў гэтым рэчышчы рухавы рускі этнакультурны кампанент уплываў на фарміраванне беларускай народнасці ў канцы XVIII ст.

Інстытут гісторыі АН Беларусі

Резюме

На основе малоизвестных архивных данных представлена динамнка миграций русских беглецов между белорусскими территориями, по частям вошедшими в состав Российской империи в 1772 и 1793 гг. Выходцы стремились сохранить обретенный вольный статус и в местах бегства и в случае возвращения по амнистиям. Рекрутская система внедряется в Белоруссии только после ее полной инкорпорации в империю.

ВЕСЦІ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ.СЕРЫЯ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК № 4 1995 с. 60-68


[2]LeсhtопепU.l.Dіе РоІпіsсhеп ргоvіпcеп RusslandsunterКаthегіпа II indеп jahгеп 1772—1782. Вегііп, 1907. Вапd2. Р. 303

[4]РДАСА, ф. 10, спр. 72, л. 1

[6]РДАСА, ф. 248,воп. 47, спр. 4130, л.441, 450

[8]Там жа,воп. 58. спр. 4858. л 341

[10] Там жа, спр. 5625. л. 1038 (Надрукавана: БЭФ. Мн.. 1961. Т. 3. С. 53)

[12] НА РБ, ф 3268, спр, 6, л. 139; РДАСА, ф, 248, воп. 64. спр. 5639. л 148

[14] РДАСА, ф 248, воп. 64 спр. 5639. л. 720

[16]РДАСА, ф. 16, спр. 898, л. 92

[18] РДАСА, ф. 248, воп. 52, спр. 4384. д. 1—155; Рябинин Н //ЧОИДР М 1911. Кн 3. С 17

[20] Там жа, ф. 10, воп. 3, спр. 31, л. 1

[22] РДВГА, ф 52, воп. 1, спр. 4384, л. 289—643, 582--900. 923—962

[24] РДАСА, ф. 248, воп. 54, спр. 4558, л. 328—329

[26] Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. Мн., 1990. № 5. С. 60

[28]НА РБ, ф. 2667, спр. 76. л. 1—276.

[30] Там жа, спр. 136, л. 12 адв., спр. 138, л. 3 адв., 6 адв., с. 141

[32] РДАСА, ф 10, воп. 3, спр. 31, л. 4 адв.; Архив Государственного совета СПб, 1869 Т I . Ч I , С 376

[34] АПК РДБ, ф 153. карт. 1. спр. 2, л. 29, 31

[36] Там жа, ф. 248, воп. 55, спр. 4673, л. 382

[38]Там жа, ф.248, воп. 58, спр. 4838, л 336 адв.

[39]Там жа. ф 248, воп 58, спр. 4838 л. 189, 335 336, 430, 489