ПРАВАВЫ СТАТУС БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ПАЛІТЫЦЫ АДМІНІСТРАЦЫІ КАЦЯРЫНЫ II

Я. К. АНІШЧАНКА

ПРАВАВЫ СТАТУС БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ПАЛІТЫЦЫ АДМІНІСТРАЦЫІ КАЦЯРЫНЫ II

У гістарычнай літаратуры склалася меркаванне, што з 1772 па 1831 —1840 г. царызм захоўваў на далучаных землях Беларусі як фактычныя асаблівасці грамадзянска-прававога ладу ў цэлым, так і юрыдычную сілу самога Статута Вялікага княства Літоўскага ў рэдакцыі 1588 г. ва ўсёй паўнаце яго норм[2].

Асабліва часта згаданы тэзіс падмацоўваецца спасылкай на афіцыйнае скасаванне Статута Мікалаем I у выглядзе рэакцыі на ўзброенае паўстанне шляхты ў 1831 г. Пры гэтым даследчыкі абміноўваюць туюакалічнасць, што напярэдадні першага падзелу існавалі ўзброеныя шляхецкія канфедэрацыі, якія здольны былі са зброяй сустрэць прымусовы (стр. 62) адрыў часткі Вялікага княства Літоўскага да Расійскай імперыі. Толькі С. Бершадскі[4] да аб- межавання альбо скасавання саслоўных правоў польскага і акаталічанага беларускага дваранства. Больш таго, на яго думку, царыца не абмежавала «никакими юридическими преградами» уладанні падараваных рускіх асоб ад пагрозы іх адчужэння «опять в польские руки». Падобныя палажэнні аб" юрыдычнай неўсталяванасці і неабароненасці рускага землеўладання ў свой час актыўна падмацоўвалі і абгрунтоўвалі вялікадзяржаўны курс.

У дадзеным артыкуле мы звярнулі ўвагу на тыя скупыя архіўныя факты, якія, тым не менш, дазваляюць высветліць закулісны характар сапраўдных намаганняў і дзеянняў царызму па інтэграцыі далучаных зямель у саыяльна-прававую сістэму імперыі.

Папярэдне неабходна заўважыць, што нормы апошняга, 1588 г., Статута ў XVII ст. дзейнічалі ў многім сімвалічна, на фоне яго ігнаравання шматлікіх дапаўненняў каралеўскімі універсаламі і сеймавымі кансты- туцыямі. Нездарма шляхта княства, зацікаўленая ў захаванні федэратыўнай самастойнасці ад кароны на сейміках 1756, 1761, 1762 гг. настойліва патрабавала ад сваіх паслоў на вальныя сеймы дабіцца стварэння камісіі па складанню «праекта новай карэктуры Статута»[6].

Але спробы кадыфікацыі нарматыўнага заканадаўства, захавання непарушнасці «фундаментальных» векавых правоў і свабод аказаліся марнымі з-за міжсаслоўнай варожасці шляхты. Іменна ў гэты час пад- рыхтоўкі першага падзелу царскі ўрад абяцае захаваць у недатыкальнасці «кардынальныя правы» беларуска-літоўскай шляхты і адначасова выступае іх гарантам. Тады ж, у 1763 г., выношваюцца планы ўзброенага адрыву ўсходняй часткі Вялікага княства Літоўскага і аб’яднання яе са Смаленскай губерняй. Але сама Кацярыца Ц аказалася нясхільнай замацоўваць асобна-абласны статус далучаных тэрыторый. Паказальнай у гэтых адносінах з’яўляецца яе пазіцыя адносна прыбалтыйскіх і ўкраінскіх земляў. У пачатку 1764 г. яна пісала А. А. Вяземскаму[8] і канчатковага далучэння ўсёй Беларусі,царызм не меў доступу да актавага збору канцылярыі Вялікага княства Літоўскага (т. зв. Метрыкі). Дадзеная, здавалася б чыста тэхнічная, акалічнасць мела істотны ўплыў на далейшую палітыку пецярбургскага двара.

3 аднаго боку, існавала вялікая патрэбнасць у дакументальным абгрунтаванні анексіі зямель як спрадвечна належачых да імперыі, у генеалагічных крыніцах для інкарпарацыі мясцовай шляхты ў склад расійскага дваранства, неабходнасць вызначэння сапраўдных межаў дзяржаўнага зямельнага фонду і інш. 3 другога боку, урад рэгулярна спасылаецца якраз на адсутнасць неабходных дакументаў, каб пазбегнуць адкрытай легалізацыі асобна-тэрытарыяльнага статуса далучанай часткі Вялікага княства Літоўскага, а значыць, і вынікаючых адсюль мясцовых абласных прывілеяў.

Урад Кадярыны аператыўна праводзіць самастойнае географа-статыстычнае вывучэнне далучаных зямель у выглядзе іх камеральнага апісання 1772—-1774 гг., а затым — Тапаграфічных апісанняў і Генеральнага межавання[10]. Ні ў адным з ранніх распараджэнняў урада паарганізацыі новага кіравання не гаворыцца аб Статуце Вялікага княства Літоўскага, якіцарызм прызнаеў якасці галоўнай крыніцы права пры захаванні або рэарганізацыі грамадзянска-судовай будовы далучанай тэрыторыі.

У прыватнасці, у самым першым сакрэтным наказе ад 28.05.1772 г.новым падданым аб’яўлялася, што «внутренний суд и расправа в тех губерннях оставляются на их языках... и на их правах во всем том, что не противно российской власти» (выдзелена— Я. А.)[12]. Дадзеныя акты ўлады таксама не пералічваюць існуючых судовых устаноў як цэнтральных, так і мясцовых, за якімі захоўваліся абвешчаныя паўнамоцтвы па рэгуляванню прыватна- прававых узаемаадносін.

Абапіраючыся на пачатковую частку царскіх дэкларацый, даследчыкі амаль аднадушна лічылі, што ўрад Кацярыны захоўваў у недатыкальнасці саслоўныя правы паводле Статута. Існуе таксама думка, што на тэрыторыі Усходняй Беларусі з 1772 па 1795 г. дзейнічалі гродскія і падкаморскія суды, бо «никаких указов об их ликвидации не было»[14]. Можна здагадацца, што на час прынясення вернападданай прысягі царскі кабінет разглядаў мерапрыемствы па знішчэнню прывілеяванага тэрытарыяльнага статуса далучаных зямель Вялікага княства Літоўскага, якім яны карысталіся ў складзе Рэчы Паспалітай, якія пастаянна пацвярджаліся каралеўска-сеймавымі ўхваламі і вечным гарантам якіх некалі абяцала быць сама Кацярына II.

Дзеля гэтага прапаноўвалася прыватныя цяжбы падпарадкаваць паасобнаму судаводству: па крымінальных справах — вядзенню Юстыц- калегіі, па вотчынных — кампетэнцыі Вотчыннай калегіі, а астатнія — па галіновай падпарадкаванасці адміністрацыйных звенняў кіравання. Пры гэтым выразна прадбачылася ўкамплектаваць правінцыяльныя пасады «людьми, кои бы усердно исполняли от нас предписуемое, не исключая из числа сих и тех природных тамошннх уроженцев, в коих более привязанности к империи нашей... усмотрено будет».

Дадзены механізм усё ж такі не прадухіляў міжгаліновай валакіты. Дзеля хутчэйшай русіфікацыі мясцовага грамадскага ладу было вырашана выкарыстаць вопыт кіравання ў Фінляндыі, Ліфляндыі і Эстляндыі. Саноўнікі паступалі пры гэтым у адпаведнасці з наказам 28 мая 1772 г., у каторым царыца з «коренных» (нязменных) правоў новых губерняў захавала толькі рознасць веравызнанняў. У якасці вышэйшай апеляцыйнай інстанцыі ўказам ад 25.07.1774 г. пры Юстыц-калегіі Ліфляндскіх, Эстляндскіх і Фінляндскіх спраў Сената быў створаны Беларускі дэпартамент[16] праходзіла пад выявай таго, што ў Беларусі ўжо «введен образ управлення» па вялікарасійскаму ўзору[18].

Сакрэтнае справаводства Сената прыадкрывае заслон і над месцам самога Статута Вялікага княства Літоўскага ў фарміраванні царскага заканадаўства. Намаганнямі варшаўскага пасла О. М. Штакельберга да лета 1773 г. у Сенаце акрамя Статута мелася 19 «книг польских законов и конституций: Привилегии чинов прусского герцогства 1616 г., Судебный процесс 1647 г., Промемория 1715 г., Конституции 1747, 1766,1 1767 гг., Право г. Кульмана, Руководство о судебном процессе греческого духовенства, Корпус воинских прав 1753 г.» і інш.[20]. Апошні толькі рапартам ад 28.02.1785 г. паведаміў, што пераклад выкананы перакладчыкам магілёўскага губернскага праўлення тытулярным саветнікам С. Радкевічам. Аднак, пісаў П. Пасек, намесніцкае кіраўніцтва «сомневается в том, как сия книга составляет закон, по которому в белорусских губерниях гражданские дела имеют свое производство»[22].

Першы раз Статут ўпамінаецца ў сенацкім указе ад 3.03.1782 г.. прысвечаным уладкаванню пошліннага збору падаўтавых абавязацельствах. Указ спалучаў статутавы парадак у дадзенай вобласці з вексельным Статутам Расіі 1729 г. Чаму?

Пятым артыкулам сепаратнага дагавора 1775 г. з каралём Рэчы Паспалітай царыца абавязалася захоўваць здзелкі, прысуды івыконванні па іхсудовымі месцамі, пацверджаныя да 1772г.[24]напрацягу 6 гадоў, г. зн. да 1782 г. Залогавыя аперацыі з зямлёйу прыватнаўласніцкім асяроддзі, пры бязпошлінным парадку мабілізацыі ўласнасці, не сведчыліся іне кантраляваліся царскай уладай. Вексельныя пагадненні звычайна не рэгістраваліся ў судовых інстанцыях, а значыць, таксама не абкладваліся дзяржпошлінай. Існавала пагроза несанкцыянаванага дзяржавай пераходу маёмасці і сялян як у рукі непрысягнуўшых асоб, замежных уладальнікаў, так і непрывілеяваных саслоў’яў (вольных людзей, яўрэяў).

Важнымі элементамі заемнага права з’яўляліся тэрміны пагашэння ссуд і парадак задавальнення прэтэнзій праз судовую апеляцыю (апра- тэставанне). Статут не абгаворваў тэрмінаў пагашэння займаў, бо на практыцы феадальнае права абараняла спадчыннасць закладзенай (за- стаўленай) маёмасці. Уласнікі маглі перадаваць заемныя абавязацельствы і растэрміноўваць даўгі, каб не страчваць радавую маёмасць. Суды абаранялі пераважна інтарэсы таго боку, які першы зарэгістраваў сваю заяву або адной вуснай прысягай дакажа сапраўднасць сваіх прэтэнзій, дакументаў.

Расійскае заканадаўства давала год на пратэстацыю. Статут зазначаў 10-гадовую даўнасць, па заканчэнні якой наступала прымусовае (стр. 66) ўзнаўленне парушанага права, ануляваліся іскі і прыпынялася выкананне судовых пастаноў, а фактычнае ўладанне ператваралася ва ўласнасць. Даўнасць не прыпынялася толькі ў сувязі з находжаннем асобы на дзяржаўнай альбо ваеннай службе. 3 адменай у 1772 г. судовыхустаноў Рэчы Паспалітай непасрэдным адказчыкам у судаводстве па зямельна-маёмасных справах рабілася ўся адміністрацыйная іерархія царызму. Ёй прыходзілася абараняць выкананыя зямельныя падараванні ад прэтэнзій быўшых уладальнікаў секвестраваных прыватнаўласцкіх маёнткаў і пасэсараў дзяржаўных уладанняў без неабходнай дакументальнай падставы. Папярэднія ж уладальнікі і застаўнікі ва ўмовах фармальнага захоўвання існуючых законаў выклікалі адказчыкаў у нізавыя судовыя месцы правінцый, куды яны маглі выбіраць дэпутатаў.

Указам 22.12.1777 г. забаранялася апратэставанне выкананых пада- раванняў шляхам выкліку (позыву) новых уладальнікаў у мясцовыя суды. Але указ ахопліваў толькі дзяржаўную ўласнасць і мог страціць сваё значэнне ў 1787 г. (па Статуту) да Генеральнага межавання. Апошняе завяршылася ў снежні 1785 г. Мясцовая шляхта памкнулася выкарыстаць яго правядзенне дзеля захавання статутных умоў мабілізацыі зямлі.

Між тым межавыя інструкцыі не прадугледжвалі механізмаўрэгулявання спрэчак наконт вотчынных правоў і закладзенай маёмасці. Таму шляхта выкарыстоўвала межавую працэдуру рэгістрацыі толькі гранічных канфліктаў дзеля перадачы многавекавых спрэчак завотчынныя правы па апеляцыі ў Сенат. Апошні ж меўся адсылаць сваерашэнні на канчатковы разгляд і рэалізацыю праз мясцовыя суды. Беларуская шляхта такім чынам спадзявалася захаваць фактычнае землеўпарадкаванне ад прымусовага ўмяшальніцтва дзяржавы, захаваць землеўладанне пад юрысдыкцыяй сваіх судоў, пад сваім кантролем. Большасць разгледжаных межавой канторай зямельных цяжбаў з’яўляліся нявырашанымі папярэднімі судова-адміністрацыйнымі ўставовамі Рэчы Паспалітай. Да таго ж яшчэ ў 1767 г. усе спрэчныя справы, не вырашаныя цэнтралізаваным шляхам, адсылаліся з Галоўнага Літоўскага трыбуналу ў земскія і гродскія суды ваяводстваў і паветаў для перагляду і на іх канчатковае рашэнне[26]: Такім чынам, нявырашанасць зямельных спрэчак да 1767 г., а затым, у 1777 забарона вы- рашаць іх звычайна-статутавым парадкам дазвалялі царызму беспе- рашкодна пераразмяркоўваць зямельныя ўладанні. Дзейнасць урада на працягу неакрэсленага часу з’яўлялася безапеляцыйнай і непадсуднай, Відавочна, пагэтаму першыя царскія ўказы і не ўпаміналі ні Статута, ні іншых канкрэтных заканадаўчых актаў папярэдняй дзяржавы.

Але, паводле расійскагазаканадаўства, шляхта мела магчымасцьапратэставаць межавыя дзеянні на працягугода. Межаванне ахапіла у абавязковым парадку ўсе віды існуючага землеўладання, у тым ліку іпрыватнаўласніцкае. Уладальнікі самі або праз давераных распісаліся ў межавых дакументах падбясспрэчнасцю дзеянняў каморнікаў іпрыносілі добраахвотную прысягу ў сапраўднасці граніц уладанняў. Прысутнасць пры межаванні сялян-старажылаў толькі ўзмацняла факт калектыўнай адказнасці землеўладальнікаў за дакладнасцьі бясспрэчнасцьмежавой дакументацыі, якая выдавалася на рукі з прыклданнем дзяржаўнай пячаткіНарэшце, межавыя інструкцыі абвясцілі ліквідацыюўсіх папярэдніх прывілеяў і зямельных актаў.

Такім чынам, да паўторнага сканчэння забаранялыіага ўказа 1777г. (стр. 67) і фармальнага ўзнаўлення дзейнасці статутавай даўнасці з 1787 г., ужоўсё прыватнаўласніцкае землеўладанне аказалася зарэгістраааным дакументамі царскай ўлады. Кругавая парука саміх уладальнікаў у бясспрэчнасці дакументальных вынікаў межавання забяспечвала неадчужальнасць фактычнага землеўпарадкавання, секвестру, канфіскацый і падараванняў. 21.04.1785 г. выйшла вядомая Даравальная грамата два- ранству, па якой двараніна нельга было пазбавіць маёмасці без суда роўных сабе. Аднак мясцовая шляхта ўжо не магла выкарыстаць дадзены закон для ўзнаўлення страчаных уладанняў па правілах статутавай 10-гадовай даўнасці.

Сенат прадбачліва, указам ад 30.03.1786 г., заявіў, што судовы па- радак «разумеется о тех имениях, которые в действительном владении уже состоят, а не о таковых, которых точная просителям принадлежность еще ничем не доказана.., да и докажется ли?»[28]. Аднак ён выйшаў без канфірмацыі (зацвярджэння) царыцы. Тым самым камплектаванне адміністрацыйнай структуры недвухсэнсава перадавалася на праізвол і пад нагляд мясцовых губернатараў. Узнікае пытанне: якім чынам урад улічваў пры гэтым настрой шляхты?

Сутнасць замены ваяводска-павятовага дзялення на губернскае стане яшчэ больш зразумелым, калі ўсведаміць, што ў ліквідаваных адміні- страцыйных адзінках шляхта перыядычна збіралася на сеймікі, дзе ка- лектыўна выпрацоўвала і адстойвала свае абласныя інтарэсы перад цэнтральнымі ўладамі, выбірала ці зацвярджала кандыдатаў на адміні- страцыйныя пасады, вызначала памерыдобраахвотнага налогаабкладання, словам, карысталася правам самакіравання. Праз сваіх прадстаўнікоў на вальным сейме дзяржавы ваяводская і павятовая шляхта ўдзельнічала ў абранні караля і магла не падпарадкоўвацца яму шляхам узброеных выступленняў (канфедэрацый). Зразумела, што гэтыя вольнасці пры выбарнай каралеўскай уладзе былі нецярпімыя ва ўмовах неабмежаванага самаўладдзя, якое не прызнавала незалежнага мясцовага суда, абласной аўтаноміі --усяго таго, што некалі гарантавалі Статут і канстытуцыі Рэчы Паспалітай[30]. Прашэнне падпісвали некалькі мясцовых дваран, якія разам ручаліся за тое, што прасіцель «поведения и (стр. 68) состояния доброго и в числе мятежников и конфедераций не был»[32] і т. д. Як падабае, 3. Чарнышоў спусціў скаргу ўніз Кахоўскаму. А калі 1 мая 1777 г. скаржнікі паўтарылі хадайніцтва, то губернатар забараніў павятовым прадвадзіцелям збіраць шляхту для «совещания об общественных надобностях и подавать общие прошення без его дозволения». Ен публічна назваў «лучших людей пугачевцамн, а всех вообше бунтовщиками»[34]. З. Чарнышоў не праводзіў розніцы паміж грамадзянскім кіраваннем і воінскай часткай. Ён патрабаваў санкцыі Сената «единожды навсегда пресечь» падобныя самавольствы. М. Кахоўскі, не без згоды 3. Чарнышова, у сваю чаргувырашыў наглядна правучыць непакорных на час выбараў земскіх суддзяў па Мсціслаўскай правінцыі.

9.08.1777 г. ён назначыў з’езд мсціслаўскіх дэпутатаў у г. Магілёве пад узброеным наглядам віцэ-губернатара М. Вароніна і патрабаваў назначыць старшынёй правінцыяльнага земскага суда К. С.Стахоўскага без балаціравання. Сходжа дэпутатаў абраў К. Т. Гайку, які за 14 гадоў добрасумленнага судзейства не браў хабару і нават «скудную шляхту мирил собственными деньгами»[36]. Спроба прадвадзіцеляў апеляваць уСенат празчэрыкаўскага старасту Г. Абуховічабыла рашуча прыпыненаУ сваім прадстауленні Сенату ад 13 12.1777 г. 3. Чарнышоў абвінаваціў прадвадзіцеляў (стр. 69) у парушэнні канстытуцый 1659 і 1717 г. (якія забаранялі скліканне сеймікаў без волі і універсалаў караля!), у свавольным зборы выбаршчыкаў, не маючых належнага маёмаснага цэнзу і права ўдзелу ў выбарах.

Сенат на пасяджэнні 10.01.1778 г. спыніў справу па адным вусным прысяганні К. Стахоўскага аб сваёй бязвіннасці і тым самым вызваліў ад адказнасці даглядальнікаў закона. Праізвол мясцовых рускіх адміні- стратараў падштурхнуў магілёўскіх прадвадзіцеляў звярнуцца са скаргай непасрэдна да Кацярыны праз пісца Камісіі па складанню новага ўлажэння I. Ламноўскага. Скаргу затрымалі ў трэцім дэпартаменце Сената. На пасяджэннях 18 і 26.03.1778 г. сенатары прыцягнулі адпаведную норму Статута (арт. 6. раздз, 3), канстытуцый 1659 і 1717 г. (аб недапушчальнасці прыватных сеймікаў «без воли нашей») і вярнулі скаргу прасіцелям з адмоўнай рэзалюцыяй на іх «своевольный и дерзновенный поступок». Прысуд Сената ўладарна патрабаваў шляхту надалей «никаких между собой скопов и советов без ведома начальников своих чинить и общих прошений подавать не отваживаться»[38].

Уведзеныя навелы ў палітычны курс забаранялі, такім чынам, усяля- кую праяву грамадзянскай самадзейнасці і падпарадкоўвалі яе цалкам адміністрацыйнаму дэспатызму бюракратычных улад. Адзінай законнай падставай выяўлення незадаволенаспі прызначаліся асабістыя хадайніцтвы праз усю новаствораную чыноўніцкую іерархію. Сапраўднае палітычнае жыццё рабілася таямнічым, а гэта значыць крымінальным злачынствам. Яўна ў піку ліквідаваных вольнасцяў шляхецкай дэмакратыі, некалі гарантаваных Кацярынай у якасці неадчужальных і кардынальных, у 1786 г. у Вільне быў выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага з далучэннем канстытуцыйных правоў за 1764—1785 гг.

3 гэтага часу і сам Статут, і іншыя знішчаныя на ўсходзе Беларусі шляхецкія правы сталі сцягам адкрытых і сакрэтных планаў рэстаўрацыі рэспубліканскіх парадкаў былой Рэчы Паспалітай. Гэта прымушала царскі ўрад засцерагацца ад адкрытага анулявання дзейнасці Статута, а потым, пры Пауле І, нават аднавіць яго праваздольнасць.

Прыведзеныя матэрыялы даюць нам падставу сцвярджаць, што Ста- тут Вялікага княства Літоўскага ў рэдакцыі 1588 г. і ў сукупнасці сваіх норм практычна страціў праваздольнаспь на тэрыторыі ўсходнебеларускіх земляў к сярэдзіне 80-х гадоў XVIII ст.

Кацярынінскі ўрад не адважыўся тым не менш адкрыта скасавацьягодзеянне перш за ўсё дзеля паслядоўнага знішчэння тых яго палажэнняў, якія перашкаджалі прымусоваму ўмяшальніцтву дзяржавы ўпры- ватнаграмадзянскія ўзаемаадносіны. 3 падпарадкаваннем апошніх цэнт- ралізаванаму нагляду і кантролю абвешчаная ў 1772 г. нязменнасць і незалежнаспь існуючага судовага ладу стала фікцыяй.

Маўклівае захаванне Статута было выгаднымі дзеляпа-засудовага паліцэйскагарэгулявання і паступовага выкаранення ўсялякіх форм грамадзянскай самадзейнасці, якой некалі карысталася пануючае саслоўе Рэчы Паспалітай. Ва ўмовах прыгонніцтва і неабмежаванага самаўладдзя барацьба за свабоду непазбежна набывала характар (стр. 70) шляхецкага дэмакратызму, без удзелу шырокіхсялянскіх мас — зааднаўленне страчаных абласных і палітычныхправоў, за абмежаваную або неабмежаваную ўладу і г. д.

Захаванне Статута, нарэшце, дазваляла царызму ўскладваць у далейшым адказнасць за пагаршэнне становішча працоўных на нізавыя адміністрацыйна-судовыя ўстановы, якія камплектаваліся шляхам выбару шляхты і здзяйснялі мясцовую ўладуна польскай мове. «польскім» звычаемі г. д. У рэшце рэшт, ва ўсіх выпадках царскі ўрад афішыраваў сваю легітымнасць, правапрыемнасць і кансерватыўна-юрыдычны лібералізм да існуючага грамадскага ладу.

Інстытут гісторыі АН Беларусі

Резюме

На примере отношения администрации Екатерины II к Статуту Великого княжества Литовского и областным правам шляхты раскрываются механизм и средства инкорпорации восточнобелорусских земель в социально-правовую систему Российской империи.

Весці АН Беларусі. Сер. гуман. навук. 1994. № 2. С. 61-70


[2] Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV—XVI1 вв. М., 1961. С. 488

[4] Ж у к о в і ч П. Н.Сословный состав населения Западной России в царствование Екатернны II //ЖМНП. Пг., 1915. Ч. 40. С. 55, 9, адв. 92

4   Ухвалы сеймікаў Брэсцкага і Мінскага ваяводстваў, Гродзенскага, Ваўкавыскага і Слонімскага паветау: ЦДГА РБ у Менску, ф. 1752, воп. 1, с. 3, л. 740—749; ф. 1737, воп. 1, с. 41, л. 401—411; с. 42, л. 328—338; с. 43, л.

5Ж), Бершадский С. А, Литовскнй Статут... С. 4,92.

[7] Бильбасов В. А. История Екатерины Второй. СПБ, 1890. Т.2. С. 418

[9] Анішчанка Я. К. Камяральнае апісанне-крыніца па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Усходняй Беларусі (1772-1774 гг)//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук.1988. № 3; Ён жа. Генеральнае межаванне Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1990. №6

[11] Там жа, ф. 12, воп. 1, спр. 149, л. 3-4; СРИО. СПБ, 1874.Т.13. С. 242

[13] Бравер Е. А. К вопросу об истории судебных учреждений Белоруссии конца XV111—начала X1X в.//Вопросы архивоведеня и источниковедения в БССР. Мн., 1971. С. 467-468

[15] ЦДАСА, ф. 248, воп. 50, спр. 4221, л. 319; воп. 65, спр. 5742, л. 388

[17] Там жа, воп. 65, спр. 5742, л. 388 адв.

[19] Аддзел рукап. ДГМу Маскве, ф. 14,воп. I, с.1965, л. 44: ЦДАСА,ф. 248,воп. 45, спр. 3933, л.453; воп.64, спр.5608, л. 229

[21] Там жа, воп. 80,спр. 6552, ч. 2,л. 232

[23] ПЗЗРІ. 1. СПБ,1830. т. 21. №15359

[25] АР ДГМ у Маскве, ф. 14, воп.1, спр. 2024, л. 75 адв.

[27] Там жа, л. 462 адв.

[29] Ючас М. А. Литовская шляхта и царизм в в. (по материалам шляхетских сеймиков)//Фодальная Россия во всемирно-историческом процессе. М.,1972. С. 408-410. Юхо І. Крыніцы…С.102-107; Статут Вялікага княства Літоўскага. Мн., 1988. С. 29, 31 і інш

[31] Там жа, л.148

[33] Там жа, л. 529

[35] Там жа, воп. 65, спр. 5742, л. 69

[37] ЦДАСА, ф. 248, воп. 65,с. 5742, л. , воп. 64, спр. 5639, л. 646-647

[38] ПСЗРИ- I. Т. 21. № 15379