ПАДРЫХТОЎКА ДА ЎВЯДЗЕННЯ РЫСЫ АСЕЛАСЦІ Ў БЕЛАРУСІ (1781—1793 гг.)
- Подробности
- Опубликовано: 20.06.2015 08:53
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 797
Я. К АНІШЧАНКА
ПАДРЫХТОЎКА ДА ЎВЯДЗЕННЯ РЫСЫ АСЕЛАСЦІ Ў БЕЛАРУСІ(1781—1793 гг.)
Адметнай асаблівасцю грамадскага ладу царскай Расіі з’яўлялася імкненне пануючага саслоўя дваран заканадаўча абмежаваць доступ у свае рады выхадцаў з непрывілеяваных слаёў і спроба апошніх дабіцца саслоўных пераваг. Асабліва датычылася гэта яўрэяў, якія да часу далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі карысталіся радам гарантаваных дзяржавай правоў — вольным пераходам, арэндай даходнай справы, мелі права гандлю, вінакурства, вызваляліся ад ваенных абавязкаў і інш.
Самая значная айчынная літаратура па яўрэйскаму пытанню і ад- паведнаму заканадаўству царызму створана да Кастрычніка 1917 г. Аднак у ёй вылучаецца толькі рад прац, спецыяльна прысвечаных месцу яўрэяў у сацыяльным развіцці познафеадальнай Беларусі[2]. У знак удзячнасці прадвадзіцелі дваранства губерняў абяцалі ад імя ўсёй шляхты тры гады плаціць па 5 кап. з кожнага селяніна на будаўніцтва «вечнага монумента дарам» Кацярыны II.
Сенат указамі ад 8 красавіка і 30 мая 1782 г. даручыў новаму генерал-губернатару П. Б. Пасеку разгледзіць прывілеі гарадоў, каб надаць законнасць намечанай акцыі[4]. Папячыцель працоўных у рапарце ад 3 жніўня 1782 г. сцвярджаў, што «веря крестьянам в долг внно, по снятии с полей хлеба (яўрэі.— Я. А.) выбирают у них оный почти весь и оставляют без пропитання, приводя в распутную жнзнь» спусташальнымі ліхвярскімі працэнтамі[6]. Адсюль рабіўся вывад, што забарона вінакурства не будзе спусташальнай для гарадоў.
Падсумоўваючы думкі шляхецкіх вярхоў, П. Пасек заключаў, што Статут ВКЛ і каралеўска-сеймавыя канстытуцыі дазвалялі «во всем вольность» толькі шляхце, а гараджанам «оставляли одну вольную тор- говлю н промысел». Праз забарону вінакурства ў гарадах, на яго думку, «могут сохраннться леса от опустошення и хлеб от дороговизны, крестьяне избавятсяот разроения», а гарады — «от опасности пожаров» і будзе скончана «с отвлеченнем купцов от торговли, а мещан от рукоделия»[8]. На гэта дваранскія прадстаўнікі запярэчылі тым, што «способ кормлення скота не однн, чтоб поить брагою, а к тому мало лиимеется в городах мешан, которые скот держат и без браги». Далей мяшчане бачылі згубнасць знішчэння гарадскіх вінакурняў у тым, што гарадское яўрэйскае насельніцтва не прывыкла да прамысловага адыходніцтва, што памешчыкі самі вывозяць сельскагаспадарчую сыравіну ў Рыгу, абмінаючы гарады і не плоцячы адпаведных падаткаў у гарадскі даход.
Дваране парыравалі гэты довад спасылкай на нязначныя памеры асабістага сельскагаспадарчага экспарту, які «тысячное считается против их», г. зн. тавараабароту яўрэйскіх гандляроў. Калі ж гараджане заяўлялі, што не гандаль, а вінакурста забяспечвае ім сродкі існавання і выплаты дзяржаўных падаткаў, то дваране згаджаліся з гэтым. Аднак яны тут жа параілі яўрэям абмежавацца гандлем прамысловымі таварам» — жалезам, сукном, бо «с земли только крестьяне кормятся» ды і памешчыкі «одну только себе из пропинации... пользу нмеют»[10].
Яўрэйскія прадстаўнікі спасылаліся на тое, што яны гістарычна «на- род слабый, к трудным работам не привыкший», што для іх утрыманне бровараў — «единственный способ собственного пропнтання», г. зн. пры- беглі да дваранскіх довадаў у абарону сваёй грамадскай карыснасці. Але дваранскія адвакаты прапанавалі яўрэям «не бродить толпами в тягость краю», а «уподобиться убогому шляхтичу», які самастойна апрацоўвае зямлю. 3 ліквідацыяй яўрэйскіх вінакурняу у гарадах як крыніцы паразітызму яўрэяў, на думку дваран, «не было б так много пустой земли, когда бы тот народ, бросябровары, приняться хотел к деланию земли»[12], дзе засядалі губернатар Н. Б.Энгельгардт, віцэ- губернатар Е. Чэрамісінаў,саветнікі і старшыні палат Д. Малееў, I. Ахшарумаў, С. Ваўчкоў, I. Кваснікоўскі, А. Маліноўскі, Ф. Валкавіцкі, Ф. Энгельгардт, А. Пашкевіч, А. Вяроўкін, Я. Дзішканц, I. Максімаў. Цікава, што і тут дваранскія абаронцы прызналі, што мясцовыя памешчыкі атрымліваюць свае даходы «одною пропинациею»а канкурэнцыя яўрэяў у гэтай галіне «так значнтельной в способеего жнзнн наносит подрыв».
У выніку нарады зрабілі вывадаб тым, што галоўная шкода ад гарадскіх вінакурняў заключаецца ў тым, што яны спажываюць палавіну (стр.65) вырашчанага хлеба, а гарадская жывёла «не приноснт никакого земле удобрення, когда б по деревням содержалась»[14].
У гэтым прымітыўна-лагічным ланцугу разважанняў, як відаць, абод- ва бакі карысталіся агульнымі довадамі, называючы вінакурства галоўнай крыніцай уласнага існавання і агульнага дабрабыту жыхароў губерняў. Аднак памешчыкі выйгралі ідэалагічную спрэчку тым, што менавіта яны трымалі земляробскую вытворчасць і маглі дыктаваць свае ўмовы перапрацоўкі і збыту хлеба. Яўрэям адводзілася роля галоўных віноўнікаў дарагавізны сельскагаспадарчай прадукцыі, галечы сялян, разарэння беларускай вёскі. I наадварот, у антысеміцкіх абвінавачваннях дваранства надзялялася месіянскай функцыяй сялянскіх апекуноў, абаронцаў і дабрадзеяў. Гэтыя меркаванні разам з заключэннем П. Пасека былі прадстаўлены ў Сенат 22 снежня 1782 г.
Не чакаючы вышэйшай волі, мясцовая адміністрацыя прыступіла да рэалізацыі задуманага плана ў палацавых эканоміях дзяржаўнай вёскі, якія намячалася ператварыць у манапольных пастаўшчыкоў віна ў гарады. Адпаведныя паўнамоцтвы перадаваліся казённым палатам. Але полацкі дырэктар эканоміі П. Грамацкі хутка паведаміў, што ў Віцебскай і Полацкай эканоміях ёсць толькі 5 фальваркаў[16]. У рэшце рэшт урад вырашыў зрабіць віназабеспячэнне гарадоў дзяржаўнай манаполіяй пры пасрэдніцтве рускіх купцоў.
3 мая 1783 г. Сенат даручыў намесніцкім праўленням здаць гандаль алкаголем у губернях на трохгадовы водкуп. У Полацкай губерні ўвесь водкуп адышоў да гжацкага купца I. Алонкіна і маскоўскага Г. Прапопава. Уся здзелка склала 132276 руб.[18]. Новая цана перавышала старую ў тры разы — з 17897 руб. у 1783 г. яна ўзрасла да 55127 руб. у 1784 г. Звыш аптовай сумы рускія купцы адначасова ўносілі яшчэ 3 тыс. руб. на абзавядзенне Магілёўскага народнага вучылішча кнігамі і мэбляй. Яны атрымалі права самастойнай закупкі віна ў памешчыцкіх маёнтках пад маркай адсутнасці ў гарадах каэённых вінакурняў і магазінаў.
3 адкупной сумы 103552 руб. перадаваліся магістратам на ўтрыманне справаводства, пажарнай часткі і багадзельняў, а рэштка ў 44434 руб. лічылася дастатковай для аптовай нарыхтоўкі віна. 3 13 мая 1784 г. у казённых маёнтках Беларусі піцейны продаж стаў выконвацца па кант- рактах сярод «охотников». Калі апошніх не было, то таргі давяраліся казённым палатам з правам закупкі віна ў асоб, якія мелі права вінакурства, (стр. 66) г. зн. у дваран[20].
Рускае купецтва такім шляхам атрымала ўрадавую падтрымку для завозу спіртных напіткаў з цэнтральных губерняў і магчымасць адхіліць беларускіх яўрэяў як на мясцовым рынку, так і ў расійскіх гарадах. Напрыклад, у студзені 1785 г. купцы Чарняеў і Мурашэўскі аб’явілі, што з-за адсутнасці ў беларускіх намесніцтвах дастатковай колькасці вінапрадукцыі яны заключылі кантракт з першым членам Полацкай межавой канторы В. В. Вакселем на пастаўку ў Віцебск з яго ўласных заводаў Дарагабужскага павета Смаленскай губерні ў год да 2—3 тыс. вёдзер віна. Пасля няўдалых таргоў і адмоўных адносін да пагаднення Смаленскай казённай палаты Сенат 4 снежня 1785 г. дазволіў абодвум купцам свабодны правоз віна з іншых цэнтральных губерняў[22]. Яўрэйскія вярхі прасілі не прымушаць усіх, хто пражываў па пашпартах у паветах і быў запісаны ў мяшчанства і купецтва, будавацца ў гарадах, паколькі дадзеная мера пагражала ім «растратой капитала и разорением».
Адміністрацыя Кацярыны II апынулася перад дылемай: альбо кам- пенсаваць пацярпеўшым страты, альбо выдзеліць урадавыя пазыкі на перапланаванне і ўпарадкаванне жылля. Непасрэднае вырашэнне дадзенага пытання зноў было перададзена на разгляд мясцоваму начальству. Апошняе, як водзіцца, звярнулася да апраўдання ўласнага самавольства.
Магілёўскае губернскае праўленне 3 кастрычніка 1785 г. растлумачыла забарону вінакурства яўрэям неўраджайнымі гадамі, каб не выклікаць далейшай дарагавізны хлеба і тым не «отяготить» гараджан[24].
Ускладваючы віну за велізарны непрадукцыйны расход хлеба цалкам на яўрэяў, магілёўскі губернатар стацкі саветнік Н. Б. Энгелыардт 15 лістапада 1785 г. асабістым указам загадаў памешчыкам «ни под каким (стр. 67) видом» не заключаць кантракты з яўрэямі або здаваць ім у арэнду вінакурства як прыватнаправавую здзелку, не аформленую «крепостным по- рядком»[26]. У іншых жа гарадах, сцвярджаў ён, «никаких домов ломано не было», гарадскія землі ў казну не канфіскоўваліся, а запісаным у купецтва і мяшчанства наогул не забаранялася будавацца.
Н. Б. Энгельгардт імкнуўся прыменшыць маштабыкарнай дыскры- мінацыйнай палітыкі і спасылкай надумкухрысціянскай вярхушкігарадскога магістрата. Апошні даказваў, што яўрэйскаенасельніцтва Магілёва дамаглося прывілеяў у 1496, 1538, 1565, 1567, 1568 і 1588 гг. «происками», якіяяк незаконныя былі ануляваны канстытуцыямі 1683, 1713 і1732гг. Дараванне ж яўрэям указам ад 3мая 1783 г. правазапісу ў гарадскоеграмадства і выбараў напасады знішчыла ўсялякую падставускардзіццана абмежаванне грамадзянскіх правоў. Наадварот, дадзены ўказ«всякое отьемлет прежнее оскуденне, но подает им лутчее коизобильности распостраненне и равное состальными обывателямн положениеидаже освобожденне оттягостей в уезде»[28].
Цікава, што дадзеную рэзалюцыю падпісалі засядацелі М. Цалабан і Д. Зыль. Пэўная частка гарадскіх яўрэяў тым самым свядома далучы лася да антысеміцкіх настрояў, відаць, з надзеяй перакласці сваю долю ў фарміраванні гарадскога бюджэту на кругавую адказнасць сселеных не- і маламаёмасных яўрэяў.
Прымяншала размах ганенняў і Полацкаегубернскае праўленне, якое ў рапарце ад 4 кастрычніка1785 г. заявіла, што ў губерні было зламана толькі 66 яўрэйскіх двароў і што ў Дрысе, Рэжыцы, Люцыне і Суражу падобнага не прадпрымалася. Чыноўнікі старанна абыходзілі той факт, што бровары часам размяшчаліся прама ў хатах, якія падлягалі першачарговаму зносу па праектах перабудовы. У Полацку, напрыклад, налічвалася 32 такія вінакурні, у Віцебску — 83, у Гарадку — 7, усяго па губерні 140 вінакурань[30].
Абагульняючы меркаванні мясцовых адміністратараў, П. Пасек у рапарце ад 18 кастрычніка 1785 г. намаляваў забараняльныя меры як абцяжараныя «самим помещикам, а не евреям»[32].
Новы віток дзяржаўнаму антысемітызму надаў зварот генерал-пра- курора Сената А. Н. Самойлава да обер-пракурора III дэпартамента сапраўднага стацкага саветніка А. I. Галахвастава ў чэрвені 1793 г., які ад полацкага губернатара даведаўся аб неўраджаі ў губерні. Губернатар С. В. Няклюдаў рапартаваў, што ён праз прадвадзіцеляў дваранства і ніжнія земскія суды «внушал благородному обществу стараться явить опыт человеколюбия к облегченню всех от голода страждуюшнх, доставлением пропитання... бедным крестьянам». Аднак тыя перадалі. што «помещики, всемерными вспомошествованнямиистощив все свои снлы, не могут уже более ничем нужным снабдить»[34]. Памешчыкі разлічвалі павялічыць даходы за кошт перагонкі хлеба ў спірт, а дзеля гэтага пашырыць фальфарачнае заворванне (стр. 69) пад выглядам харчовай благачыннасці нядоімкавых сялян і за кошт іх надзелаў.
Царскія саноўнікі адобрылі ініцыятыву намесніка, але абумовілі яе неабходнасць актыўным удзелам дваран у казённых пастаўках віна замест яўрэяў-купцоў. Тым не менш П. Пасек у рапарце ад 7 лістапада 1793 г. з горыччу прызнаваў, што памешчыкі не праявілі ахвоты да казённых падрадаў, а гарадскія думы па-ранейшаму здаюць водкупы на веру. Не прадбачылася поспехаў і ў засяленні гарадоў. Па яго сцвярджэнню, памешчыкі самі не забараняюць вінакурства яўрэям «по недомыслию всего обшества». Асаблівым тугадумствам ён надзяляў і характарызаваў дробнапамеснае дваранства, у маёнтках якога з асаблівым размахам яўрэі-карчмары «истребляют лес и хлеб, пользуясь непозволи тельным правом, под именем помешнка отбирают пеньку, скот, птицу, холст, лен», з-за чаго сяляне «питаются и в урожайные годы мякиною ипьют воду»[36].
9 сцежня 1793 г. Кацярына II канфірмавала (зацвердзіла) прапанову П. Пасека: да наступнага ўраджаю ў беларускіх намесніцтвах яўрэям забаранялася вінакурства ў паветах, з губерняў затрымліваўся вываз хлеба ў Рыгу, падаткі дазвалялася спагнаць у кошт хлебнага збору ў хлебныя крамы[38]. Ураду заставалася толькі прымусова выселіць яўрэйскае насельніцтва з паветаў у гарады, каб ператварыць сельскую мясцовасць у манапольны заказнік памешчыцкага прадпрымальніцтва.
Аднак неадкладнаму выкананню акцыі па ўвядзенню рысы аселасці перашкаджаў яшчэ рад абставін, у тым ліку і фіскальныя інтарэсы казны. Праз год, 28 верасня 1795 г., П. Пасек рапартаваў, што памешчыкі Беларусі літаральна рынуліся «сами собою, не получа разрешения, производить винакуренне» за кошт хлебных пабораў з сялян у вясковыя запасныя крамы ды так, што цана чвэрці жыта падскочыла з 5 да 11 руб. Пад пагрозай аказалася харчовае забеспячэнне арміі, выраслі казённыя грашовыя нядоімкі, пачаўся чарговы голад. У выніку распараджэннем П. А. Саймонава ад 27 верасня 1795 г. забарона вінакурства ў Полацкай губерні здымалася,«но только для исправных плательщиков в срок казенных податей» і да тых часоў, пакуль тыя не разлічацца з грашовай нядоімкай
[2] ЦДГА Беларусі, ф. 2567. воп. 1. спр. 43, л.99, ЦДАСА, ф. 248, воп. 65, спр. 5761
[4] Там жа, воп. 80, спр. 6498, л. 240
[6] Там жа, воп. 80, спр.6498, л. 41 адв.
[8] ЦДАСА, ф. 248, воп. 65, спр. 5781, л. 54; воп. 80, с. 6498, л. 348
[10] ЦДАСА, ф. 248, воп. 80, спр. 6498, л.355 адв.
[12] Там жа, спр. 5761, л, 79, 6І--92
[14] Там жа, воп. 80, спр. 6498, л. 352
[16] Там жа, воп. 65, спр. 5793, л. 95 адв.
[18] ЦДВГА, ф. ВПА, с. 18849, д 52—53
[20] Там жа, воп. 65. спр. 5793, л. 70
[22] Там жа, воп. 65, спр. 5793, л. 70
[24]Там жа, л. 105 адв., 106
[26]Там жа. л. 90
[28] Там жа, л. 95 адв.
[30]ЦДАСА, ф. 248, воп. 65, спр. 5793, л.92, 119; ЦДВГА, ф. ВПА, спр. 20707, 20865,18849
[32] Там жа, л. 81
[34]Там жа, л. 945—945 адв.
[36] Там жа, л. 952
[38] Там жа, спр. 5862, л. 816 адв.
[39] Там жа, спр. 5893, л. 976