БЕНЬЯМІН ШПЕЕР I ПРАЕКТ АРГАНІ3АЦЫІ БЕЛАРУСК1Х КАГАЛАЎ
- Подробности
- Опубликовано: 19.06.2015 06:41
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 786
МАТЭРЫЯЛЫ М1ЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫ1 "ЯУРЭЙСКАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУС1 1ЯЕ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ 3 БЕЛАРУСКАЙ І ІНШЫМ1 КУЛЬТУРАМІ'
(Мінск, май 1994 г.)
ЯЎГЕН АН1ШЧАНКА (Мінск)
БЕНЬЯМІН ШПЕЕР I ПРАЕКТ АРГАНІ3АЦЫІ БЕЛАРУСК1Х КАГАЛАЎ
Пра Б. Шпеера захавалася мала біяграфічных звестак. Мы паспрабуем ixтpoxiдапоўніць. У гістарычных крыніцах Б. Шпеер згадваецца як магілёўскі жыхар i дарадца каміicii.Ведалі яго iў придворных колах Рэчы Паспалітай. У 1770 г. ён збліжаецца з акружэннем Кацярыны II. Перад гэтым выступаў супраць пераследу яурэяў у Прыбалтыцы i абвінавачванняў, што яны завозілі з Рыгі зброю для літоўскіх канфедэратаў. Збліжэнне гэтае мела свае вынкі.
На далучаных у 1772 г. усходнебеларускіх землях Кацярына II змяніла палітыку нецярпімасці да яўрэяў, абяцаючы ставіцца да ixталерантна. У мai1772 г. яна даручыла губернатарам М. Крачэтнікаву i М. Кахоўскаму (Пскоўская iМагілёўская губернi) "заснаваць кагалы". Для гэтага iмтрэба было npaвесціпepanicяўрэяў на сваёй тэрыторыі і прыпісаць ixда кагалаў, якія адказвалі б за плацежаздольнасць cвaixчленаў. У азнаямляльных мэтах з пазіцыяў асветніцкara абсалютызму было прадугледжана разгледзець прававы бок справы i забяспечыць спакойнае кіраванне яypэйcкiмi абшчынамі.
У cyвязі з гэтым прыблізна на самым пачатку 1773 г. "дарадца польскага двара" Б. Шпеер накіраваў царыцы ліст. У ім ён прапаноўваў распрацаваць асобнае заканадаўства для беларускіх яўрэяў, дазволіўшы ix дэпутатам удзельнічаць у каміicii па складанню праекта новага Улажэння iмперыі. Аўтар лicтa пералічыў прычыны гаротнага становішчa яўрэяў у Рэчы Паспалітай, сярод якіх назвау таксама ixдыскрымінацыю iдэспатызм кагальнага кipaўніцтва. Б. Шпеера з прапановамі неўзабаве выклiкaлi ў Пецярбург. Прыкладна 15—20 мая 1773 г. ён вяртаўся адтуль з суправаджальным лістом беларускага генерал-губенатара 3. Чарнышова. AпошніnpaciўМ. Крачэтнікава ўзяць Б. Шпеера пад сваю апеку. Фактычна ж гаворка ішла пра выбары ў згаданую камісію дэпутатаў ад шляхты i га- радоў, куды не тpaniў нiвoдзiн яурэй.
Новая царская адміністрацыя аддала перавагу адасобленаму разгляду кагальна-яурэйскай справы. М. Крачэтнікаў23 ліпеня 1773 г. даручыў правінцыйным канцылярыям (стар. 56) да 15 жніўня 1773 г. разгледзіць "усе нязручнасці кіраўніцтва кагалаў" i прыслаць да яго на нараду у Полацк па 4 дэпутаты з прапановамі ад кожнага кагалу. На працягу 23 жніўня — 6 верасня 1773 г. нарада распрацавала “Установу”, перакладзеную Шпеерам "пры полацкім i віцебскім paвінах". Змест Установы быў наступны.
Кагал, або абшчына, складаўся з 6 старшыняўi 3 памочнікаў. Старшынявалі яны памесячна і на пасяджэннях мелі аднолькавы голас. На ніжэйшыя пасады выбіраліся малодшыя, якія прысутнічаліў кагале толькі на важных справах. Прысутнасць ycixix называлася поўным сходам. Падаткаплатнікі i "майстры" (рамеснікі) ад тэрытарыяльных адзінак кагалу ўдзельнічаліў поўным грамадскім сходзе, на якім выбіралі рабіна, старшыняў, суддзяў, камісараў падатковага збору.
Paмеснікі пры кагале мeлi сваё брацтва ў складзе майстроўi вучняў. Вучні pэгicтpaвaлi кантракты ў кагале Сюды яны маглі скардзіцца i чакаць сатысфакцыі на працягу трох дзён. Апеляваў вучань да поўнага сходу. Майстар з чужога горада мог займацца рамяством толькіз дазволу брацтва i кагальнага сходу. Поўны сход выбіраў двух павераных, якім давяраліся шнуравыя кнігіцi касавыя зборы. Павераныя маглі выдаваць не больш як 2 руб з дазволу старшынь, 5 руб.— пры згодзе двух старшыняў большую суму — з дазволу сходу. Для рэвiзii казны і кнігаў праз кожныя 3 месяцы з ліку малодшых прызначаліся 2—3 падлікоўцы. У канцы года рэвізію праводзілі новыя асобы, якія здавалі справаздачу перад поўным сходам. Папярэднія павераныя аплочваліўсе выяўленыя фінансавыя нястачы. 3 паверанымі, абвінавачаныміў крадзяжы, абыходзіліся як са злодзеямі. Справаводства вялося на яўрэйскай мове да таго часу, пакуль не знаходзіўся пicapз веданнем рускай мовы.
Падаткаплатнікі выбіралі чатыры галавы, двух памочнікаўi чатырох малодшых як кандыдатаў на пасады. Майстры вылучалі адпаведна двух старшыняў, памочніка, двух малодшых. Усе яны выбіраліся не з свайго брацтва, каб не было сваяцтва. Выбіралі простай большасцю галасоў. Пасля выбараў па дзве "галавы" ад дзесятка кагалаўi старэйшына ад дзесятка рамеснага брацтва праводзілі між сабой у кагальным сходзе балаціроўку на адзін год. На абодва сходы не дапускаліся "кампаніі”, штоплацілі адзін падатак з промыслаў, а таксама родзічы да трэцяга калена. 3 родзічаў,аднак, дазвалялася выбіраць памочнікаўi малодшых. Парадак выбараўу прыкагалках абкладвалі да апрабавання Установы. Выбары падатковых камісараў праводзіліся штогод.
Кагал засядаў у панядзелкіi чацвяргі з 10 да 12 гадзінаў. Адсутны старшыня караўся штрафам 1 руб., памочнік--75 кап. (стар.57) За прысутнасць у недазволеныя дні браўся падвойны штраф. За допуск на сход недазволеных асобаў старшыня плаціў штраф 5 руб. Падаткі размяркоўваліся на поўным сходзе з удзелам дэпутатаў ад прыкагалкаў. Сход меў права увесці 100-рублёвыя падатковыя надбаўкі, але не больш як два разы на год. Кантракты па водкупах прымаліся i зацвярджаліся тымі ж сходамі з папярэднім пісьмовым абвяшчэннем ixумоваў у ciнaгогaxi школах.
Кагал меў права накладваць кару грашовую, турэмную i фізічную — да 35 удараў. Старшыня мог патрабаваць 10 руб. за абразу. За гэты учынак у трэці раз кагальны член пазбаўляўся прысутнасці, а іншым асобам забараняўся доступ на сход на чатыры гады. Калі кагальны член абразіў старшыню два разы, ён траціў пасаду на паўгода, іншыя асобы плацілі 15 руб. або адбывалі 2 тыдні турмы. Знявага памочніка каштавала ў чатыры разы, а малодшага — у два разы менш, чым старшыні. За пярэчанне кару павялічваліўдвая, за ганьбу навечна адлучалі ад удзелу у сходзе з 3-месячным зняволеннем. Пры судовай памылцы абвінавачанаму вярталі рэпутацыю i яго штрафы у падвойным памеры. Вінаватыя ў гэтым кагальныя члены мусілі выплаціць пацярпеламу падвойны штраф, ix навечна пазбаўлялі выбарчых правоў.
Судзіцца з кагалам можна было толькі з дазволу абшчыны ў прысутнасці дзвюх асобаў ад дзесятка. Пры неатрыманні такога дазволу праз тры дні скаржнік звяртаўся да cвaix старшыняў пры рабіне. За няслушнасць старшыні маглі карацца фізічна, а галовы пазбаўляліся на два гады пасадаў. За беспадстаўнасцъ'"скаржнік адказваў перад грамадой грашыма, а старшыняў адлучалі ад пасадаў на два гады.
Рабіна выбіралі пажыццёва. Разбіраў ён штодзень у cваімдоме разам з суддзямі духоўныя справы, грашовыя спрэчкі, адносіны з іншаверцамі. Выбіралі яго на поўным сходзе з старшыняўi кандыдатаў. Карыстаўся ён паловай судовых даходаў. Адказчыка па справе paбінвыклікаў трайной пісьмовай позвай пад пагрозай херэма. Прыезджы мyciўстаць перад iмна працягу 24 гадзінаў. Несумленны слуга рабіна караўся ад месячнага да вечнага пазбаўлення пасады з біццём палкамі. На рабінскім судзе доказы рэгістраваліся з прыкладаннем pyкi бакоў. Апеляцыі на нядаўнія працэсы дазвалялася падаваць на працягу сутак.
Рабінства лічылася пачэсным заняткам. За знявагу рабіна была кара 10 руб., 2 тыдні на хлебе i вадзеi месячнае адлучэнне ад ciнaгогі. Toe ж дзеяннеў сінагозе цягнула штраф 15 руб. i тыдзень зняволення. Сам жа рабін за неправасуддзе караўся перад старшынёй 2-тыднёвым каравулам, прычымпершы раз — 3-месячным, другі — паўгадавым, (стар. 58), трэці раз — вечным адхіленнем ад рабінства i забаронай доступу на сход. Цяжбу з рабінам таксама дазваляў поўны сход. Пры гэтым за паклёпы адказчык плаціў 25 руб., адлучаўся ад ciнагогі iатрымліваў месяц турмы.
Апеляцыі падаваліся ў губернскі апеляцыйны суд, у які кожная правінцыя выбірала вучонага суддзю. Суддзі гэтыя мелі паўнамоцтвы на 2—3 гады, штогод судзілі яны два зімовыя месяцы, разбіраючы справы коштам больш за 50 руб. 3 справаў выдавалікoпii пастановаў. Калі губернскі суд пацвярджаў ранейшае пакаранне, то скаржнік выплачваў пакрыўджанаму усе страты i 5—працэнтны штраф. Калі выяўлялася парушэнне ў ранейшым прысудзе, то падаўца апеляцыі вызваляўся ад адказнасці. За пропуск жа пасяджэння ён кампенсаваў страты i плаціў 10% штрафу. Пры нез’яўленні адказчыка губернскі суд вырашаў справу без яго удзелу. За несправядлівасць апеляцыйны суд выносіў удвая большую кару, чым рабінскі. Утойванне даходаў пры водкупах i ”з каробак" каралася анафемай. Банкруцтва i утойванне спадчыны абвяшчалася у сінагозе.
Шмат месца Установа адводзіла грамадска-дабрачынным справам. Для дабрачынных мэтаў пры кагалах ствараліся банкі, куды трэба было прыносіць срэбныя кручкі ад адзежы (жаночай?). Новую ж адзежу раілася шыць без акcaмітyi такіх кручкоу. Жанчынам забаранялася абшываць адзежу галунамі (апрача шнуровак i целагрэек) i насіць на шыі "чырвонцы". Сямейныя уносіліў банк 2% ад маёмасці, бяздзетныя — 4%. Ад поўнага ўзносу (150 руб.) вызваляўся той, хто плаціў 100 руб. адразу, а рэшту грошай аддаваў на працягу двух гадоў. 3 спадчыны бяздзетнай нябожчыцы бралі 20%. Пры спадчыне 150 руб. у банк ішло 5%, а з адзежы — 20%. Па смерці 13-гадовага сына бацька аддаваў 5%, а дачкі — 10% ад пасагу. Калі збіралася дастаткова грамадскіх грошай, пры кагалах прадугледжвалася адчыняць школы. Лічылася, што вучні вернуць у банк сродкі "паводле свайго стану" — відаць, пасля навукіi паўналецця.
Установа забараняла пазыковыя лісты, калі яны браліся па-за кантролем кагалу. Аднак, каб не перашкодзіць гандлёвым аперацыям, кантракты рэгістраваліў кагалах са зборам 0,5% ад сумы здзелкі. У дзяржаўных уладаннях правінцыйныя кагалы здавалі водкупы надзейным асобам пад 2%. Для арэнды патрабаваўся пашпарт. Адпаведны кантракт з памешчыкам павінен быў рэгістравацца ў кагале праз месяц пасля заключэння здзелкі.
У склад пахавальных абшчынаў уваходзіла 6 старшыняў, 2 падлікоўцы, сабраты i службоўцы, якія выбіраліся штогод. Старшыні маглі прымаць заклады. Хто не выкупляўix праз 3 месяцы, то заклад прадавалі на аукцыёне (стар. 59) згодна з ацэнкай рабінскага суда. Старэйшым дазвалялася выдаваць 30 руб. на год міласціны пад сведчанне павераных. За пахаванне i месца на могілках забаранялася браць больш як 5% ад спадчыны, прычым ад бяздзетных — больш як 10, з жончынай спадчыны — не больш за 20%. Уступны ўзнос у пахавальнае брацтва быў 15 руб. Брацтва штогод абнаўлялася на пяць асобаў збоку, каб улада не была ў тых самых руках. Пры наяўнасці атэстата можна было ўступаць у брацтва з іншага горада. У гэтым выпадку уступны ўзнос быў напалову меншы. Брацтвы ствараліся на ўзор берлінскіx шпіталяў для жабракоў. Гарадской беднаце выдавалі з банка беспрацэнтныя пазыкі "узамен за плён ix рук за ўмоўленую цану”.
Шлюбны ўзрост звязвауся з філанлантрапічнымі мэтамі. Дазвалялася чатыры гады пасля 13 уносіць у банк 10%. Праз 8 гадоў узроставы цэнз для хлапчукоў вызначаўся з 15, для дзяўчынак — з 16 гадоў, але ўжо без плацяжу. Пасля 8 гадоў шлюбы не абкладаліся падаткаміi маглі брацца ’’вольна”.
Асобным пунктам нарада агаворвала: "нам нахіліць cвaix супольнікаў да земляробства ніякім чынам нельга", бо яўрэі — "народ зусім не звыклы" да земляробства, iў гэтым сэнсе яны "перамену палічаць за ярмо". Пераход да земляробства гарантаваўся толькі пры добраахвотнасці, калі яурэйскія абшчыны атрымаюць зямлю навечна з правам яе продажу, закладу, перадачы ў пасаг.
Б. Шпеер далучыў да Установы сваю заўвагу, у якой засведчыў асабісты актыўны ўдзел у рэдагаванні праекта. Так, ён пicaў, што імкнууся абмежаваць "самавольства" рабінаў, што тэрмін апеляцыяў трэба скараціць дзеля хутчэйшага гандлёвага звароту, што херэм трэба захаваць, бо ён "больш эфектыўны для стараннага народу за самыя жорсткія цялесныя кары". Ён адкрыта пicaў М. Крачэтнікаву, што калі той не схіліць магістраты аддаць кагалам частку прапінацыі, то яўрэі "могуць паўміраць галоднай смерцю". Нарэшце, ён paiў лепш увесці яурэйскія земляробчыя калоніі, чым выклікаць іншаземных каланістаў.
3 некаторымі зменаміi дапаўненнямі згаданая Установа была ажыццёўлена падчас выбараў кагалаў — 1 чэрвеня 1774 г. у Пскоускай i 10 снежня 1774 г. у Магілёускай губернях. Вельмі верагодна, што прынцыповыя арганізацыйныя палажэнні праекта 1773 г. дзейнічалі на згаданым абшары Беларуci аж да скасавання кагалаў.
Беларусіка. № 4. Мн., 1995. С. 55--59