ПЕРШЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ЦАРСКАГА ЎРАДА Ў АДНОСІНАХ ДА ДЗЯРЖАЎНАГА СЯЛЯНСТВА БЕЛАРУСІ

Я. К. АНІШЧАНКА

ПЕРШЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ЦАРСКАГА ЎРАДА Ў АДНОСІНАХ ДА ДЗЯРЖАЎНАГА СЯЛЯНСТВА БЕЛАРУСІ                                                                                                                           1

(1772—1776 гг.)

У феадальную эпоху адным з буйных зямельных уласнікаў і ўладальнікам залежнага насельніцтва была дзяржава. Гэта рабіла цэнтральную ўладу адносна незалежнай ад пануючага саслоўя ў правядзенні самастойнай унутранай палітыкі.

Выразнай праявай гэтай адноснай самастойнасці былі настойлівыя захады царызму па ліквідацыі прыгоннага права зверху, асабліва ў заходніх губернях імперыі. Аднак рэгіянальныя асаблівасці дадзенай палітыкі, прычыны яе працяглай беспаспяховасці яшчэ не атрымалі ўсебаковага асвятлення і належнага тлумачэння.

Дадзены артыкул прысвечаны станаўленню адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці царызму на тэрыторыі беларускіх зямель, далучаных у 1772 г. да Расійскай імперыі. Работа пабудавана на малавядомых выніках камеральнага апісання 1773—1774 гг., якое ўжо стала прадметам крыніцазнаўчай апрацоўкі[2]. Гэта ставіла яе ў фінансавую залежнасць ад проціборствуючых магнацка-шляхецкіх груповак, якія субсідзіравалі скарб пад залог (заставу) дзяржаўных уладанняў у пажыццёвае карыстанне і радзей у арэнду. Няпоўныя даныя рэвізіі 1772 г. паказваюць, што палавіна старостваў была раздадзена ў карыстанне магнацкай знаці ў 60-я гадыXVIII ст., а 32% — у 40—50-я гады. Так, буйнейшыя пасэсары — князі А. і М. Чартарыйскія да асабістых 13742 сялян з канца XVII ст. трымалі (стр. 59) ў Веліжскім, Усвяцкім і Падусвяцкім староствах 36397 сялян[4], выпрацаваць правілы і нормы кіравання. Неабходнасць у поўных даных тлумачылася тым, што папярэднія пасэсары хавалі неабходныя дакументы, разлічвалі з дапамогай валакіты, фальсіфікацыі і 10-гадовай даўнасці ўладання захаваць залогавых сялян у вечнай спадчыннасці[6]. Акрамя таго, у казну адышло 10893 сялян Віленскага капітула і 511 сялян ксяндзоў-базіліян. Усяго казна секвестравала трэць прыватнаўласніцкіх сялян. 3 гэтай колькасці канчаткова было канфіскавана ў казну і затым раздадзена ў рукі новых памешчыкаў 59512 рэвізскіх душ, або палавіна секвестраваных сялян.

Аднак арыштаванымі маёнткамі даручалася кіраваць «их же экономам, приказчикам... не нарушая ни мало их нынешнего хозяйства и несмешивая с прочими казенными доходами»[8].

Таму на перыяд адміністрацыйнага кіравання секвестраванымімаёнткамі казённыя чыноўнікі і ўпраўляючыя кіраваліся рэгламентам абзборы падаткаў[10].

(стр. 60) «Именитые дворяне» сустрэлі ўвядзенне падушнага абкладання пpaтэстам, бо такім шляхам новая ўлада адбірала значную частку феадальнай рэнты, якую яны прысвойвалі пры падворным абкладанні[12]. Аднак харчовае забеспячэнне вялікай колькасці секвестраванага і канфіскаванага сялянства патрабавала не толькі добранадзейнай адміністрацыі і жорсткага дзяржаўнага падатковага апарату. У 1773 г. было сабрана толькі 82880 чвэрцяў хлеба — у два разы менш таго, што збіралася ў далейшым[14].

Па ініцыятыве М. Н. Крачэтнікава ў палацавых, старасцінскіх і секвестраваных вёсках заводзіліся хлебныя запасныя крамы. У апошнія з рэвізскай душы збіралася па палавіне чацверыка жыта і аўса «с раздачею взаймы, собирая от того 8-й процент»[16]. У кастрычніку 1775 г. гэтаму мерапрыемству надаваўся абавязковы характар у якасці «высочайшей щедроты, на подданных изливаемой»[18]. 3. Г. Чарнышоў асабіста падпарадкаваў камісіі полацкага каменданта падпалкоўніка Я. Мейснера і саветніка магілёўскай камеральнай экспедыцыі А. Сурміна[20] Яе ўтрыманне абышлося казне ў 408 руб. Аб завяршэнні камеральных работ 3. Чарнышоў дакладваў 10 красавіка і 25 ліпеня 1774 г. Канчаткова матэрыялы нямецкай камісіі былі прадстаўлены ў Сенат 13 верасня 1774 г разам з заключэннем — «Примечаниями о домостроительстве в Белорусских губерниях»[22]. Дакументацыю камісіі завяршалі картаграфічныя крыніцы, якія выконваліся па ўказу Сената ад 18 жніўня 1774 г.[24]. У беларускае сялянства было запісана 429 сялян Рэвельскага палаца, «которые в Белоруссии арендуют землю и жительство имеют по паспортам»[26]

Як паказвае табліца, супраць рэвізіі ўдакладненні камісіі менш на 9213 душ мужчынскага полу — іменна за кошт тых слаёў насельніцтва, якіх памешчыкі «показали ревизорам без разбору... и которые им ни по каким крепостям не принадлежат»[28]. Аднак ні па прыватнаўласніцкіх, ні па дзяржаўных маёнтках запатрабаваныя даведкі ў агульным апісанні за 1772 г. не прыведзены. Гэта выклікана супраціўленнем землеўладальнікаў пагрозе прымусовага дзяржаўнага рэгулявання сялянскага землеўладання і ўмяшаннем новай улады ва ўнутрыпамеснае размеркаванне зямельных угоддзяў.

Тым не менш рэвізія 1774 г. адкрыла факт нерэгулярнага і няпоўнага выкарыстання казённых зямель. У прыватнасці, велізарная плошча раллі ў дзяржаўнай вёсцы не выкарыстоўвалася ў выглядзе (стр. 64) «пространственных» ялавін і акольных пустэч[30]. Запушчанасць фальварачнага земляробства дзяржаўнай вёсцы аўтары тлумачылі дрэннай апрацоўкай пустэч і аблог з-за недахопу прадукцыйнай жывёлы і сенажацяў, штогадовым выкарыстаннем гною пад прысядзібныя канаплянікі. Ад невытворчага выкарыстання ўгнаення, на іх думку, «для прочих полей почти ничего не остается», і таму «ржаные поля остаются бесплодными». Мізэрныя памеры і запушчанасць фальварачнага ворыва звязваліся таксама з наяўнасцю ўнутрысялянскай маёмаснай і зямельнай няроўнасці.

Каб пазбавіць казну ад адказнасці за пракармленне сялян, члены камісіі прапанавалі размежаваць панскія і сялянскія ўгоддзі, пашырыць або завесці фальварачнае паляводства, рад іншых агратэхнічных мерапрыемстваў. Пашырэнне панскага ворыва звязвалася імі з імкненнем «ссудить бедного крестьянина хлебом и дать ему семена на посев, дабы он не был принужден уступать от нужды другому скот свой и пашни для доставления себе хлеба и семян». Як бачым, фальварачнае ворыва выстаўлялася філантрапічным сродкам маёмаснага ўраўноўвання сялян, вызвалення дзяржавы ад неабходнасці харчовага ўтрымання немаёмаснага і нядоімкавага сялянства. Рэалізацыю гэтых тыпова прыгонніцкіх прыёмаў гаспадарання мы можам прасачыць па фінансавых мерапрыемствах урада ў адносінах да дзяржаўнага сялянства.

Наогул секвестр і канфіскацыя далі дзяржаве 269360 сялян муж- чынскага полу, або 48,8% усей іх агульнай колькасці ў 1772 г. Па пер- шапачатковаму плану, зацверджанаму Кацярынай II, уся дзяржаўная маёмасць падзялялася на чатыры групы.

У першую групу ўвайшло 55 старостваў з 144 809 сялянамі (89,8%) з гадавым даходам у 175 820 руб., або па 1 руб. 50 кап з рэвізскай душы. Да 1774 г. з гэтай групы3164 селяніны (2,1%) былі адразу падараваны на сталовае ўтрыманне губернатараў, 19563 душы (13,5%)—у вечную спадчыннасць рускім памешчыкам, 51710 душ намячалася для далейшых падараванняў на паўтарарублёвым аброку, а 46352 душы (32%) заставаліся ў палацавым ведамстве на 1 руб. 41-капеечным аброку[32] Адзначым, што ўвесь гадавы даход з дзяржаўнай вёскі ацэньваўся ў 190772 руб. Такім чынам, заліковыя староствыбылі абцяжараны даўгамі, якія ў 9 разоў перавышалі гадавы даход маёнткаў. Пры падуш ным аброку ў 1 руб. 30 кап. сяляне дадзёнай групы ў"выпадку іх выкупу казной павінны былі плаціць ужо 12 руб. падушнага падатку — практычна ў 10 разоў больш сваіх плацежных здольнасцей. Да гэтай лічбы неабходна дадаць яшчэ 7137 сялян васьмі войтаўстваў, якія былі заблытаны (стар. 65) прыватнымі даўгамі М Агінскага і К. Радзівіла

Яны былі за вы и к viaпалуш

Бясспрэчна, неплацежаздольныя магчымасці сялян прымусілі царскі ўрад пакінуць пакупныя староствы ў пажыццёвым карыстанні і арэндзе папярэдніх пасэсараў. Сродкам пагашэння даўгоў былі абраны новыя выгадныя цэны на сельскагаспадарчыя культуры i тое ж фальварачнае ворыва.

У трэцюю групу ўвайшоў 3531 селянін (2,4%) з гадавым аброкам па 33 кап. Яны дараваліся у пажыццёвую платную арэнду. Апошнюю групу замыкалі ненаселеныя староствы, якія былі адразу распрададзены ў прыватныя рукі праз публічныя таргі.

Такім чынам, на розных умовах у арэнду намячалася здаць 26 % дзяржаўных сялян. 3 гэтай колькасці ў пажыццёвую арэнду паступіў 91 % сялян, трэць з іх — бясплатна. Памешчыкі адразу прысвойвалі 16 % усей сумы гадавога даходу з дзяржаўных маёнткаў, а з улікам будучых падараванняў— палавіну сялянскіх грашовых падаткаў. Такім чынам, відаць, і спісваліся даўгі і нядоімкі з маёнткаў за 1772 г. У той жа час за атрыманне дараванай граматы ў казну ўносілася толькі 10 кап.

Камеральная камісія ўнесла карэктывы ў падзел феадальнай рэнты паміж дзяржавай і пасэсарамі шляхам пераацэнкі натуральнага аброку і новых цэн на сельскагаспадарчыя культуры. Апошнія ў два разы перавышалі так званыя «справочные» цэны. За эталон разлікаў быў узяты сярэдні падушны аброк у секвестраваных прыватнаўласніцкіх вёсках. На момант далучэння ён ацэньваўся ў 1 руб. 15 кап.

Але новы падушны падатак быў зніжаны практычна ў два разы — да 77 кап. У новым абкладанні ён займаў 25%, арэнда (20 кап.) —20, падатак з фальваркаў (37 кап.) — 19, з корчмаў і вінакурняў (76 Кап.) — 32, з астатніх аброкавых артыкулаў (па 9 кап.) —4% усіх паступленняў. У цэлым за кошт ускосных крыніц абкладання грашовая павіннасць вырасла з 1 руб. 15 кап. да 2 руб. 30 кап., або ў 1,8 раза. Розніцу пакідалі пасэсарам дзяржаўных уладанняў.

Аб тым, якім чынам царская адміністрацыя намагалася пазбегнуць у будучым росту сялянскай нядоімкавасці праз неабмежаванае самавольства пасэсараў, гавораць правілы 1776 г. аб парадку здачы казённых маёнткаў у пяцігадовую арэнду.

3 пасэсарам заключаўся пісьмовы кантракт, да якога прыкладваўся інвентар уладання. На арандатара ўскладаліся паліцэйска-папячыцельскія функцыі: надзяляць бабылёў зямлёй або здаваць іх заможным сялянам «в работники», пазычаць немаёмасным сялянам харчаваннс і прылады працы, каб па заканчэнні кантрактнага тэрміну «крестьяне сколь можно уже выплатились и никакого долгу на них не было»

Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1991. № 3. С. 61-63


[2] Архив Маркса и Энгельса. М.,1973. Т. 14. С. 45, 49, 103

[4]ЦДГА БССР, ф. 3267, воп. 1, спр. 52, л. 162, 246

[6]БЭФ. Минск, 1961. Т. 3. С. 42—43; ЦДАСА, ф. 248, воп. 64, спр. 5607, 5625

[8]Архив Государственного совета. Спб., 1869. Т. 1. С. 369

[10]ЦДАСА, ф. 12, воп. I, спр. 159, л. 39—65; ЦДГА БССР, ф. 3219, воп. 1, спр. 2035,л. 1—9

[12]ЦДАСА, ф. 261, воп. 64, спр. 5639, л. 687

[14]АрхивГосударственного совета. С. 282

[16]Архив Государственного совета. С. 271

[18]Там жа,ф. 248, воп. 64, спр. 5608, л. 229

[20] Там жа, спр. 5625, л. 985, 988

[22] Там жа, спр. 5625, л. 983 адв., 998

[24]ЦДАСА. ф. 248, вon.64, спр. 5607, л. 273

[26] Там жа, воп. 64, спр. 5607, л. 267 адв.

[28]ЦДАСА. ф. 248, воп. 45, спр. 3933, л. 241; ф. 16, воп. 1, спр. 1898, л. 4 -6

[30] Там жа, л. 4

[32]ЦДАСА, ф. 12. воп.1, спр.159. л. 54

[34] ЦДАСА, ф. 12, воп. 1, спр. 163, л. 27-33