Генеральнае межаванне
- Подробности
- Опубликовано: 16.06.2015 04:15
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1025
Я. К. АН1ШЧАНКА
ГЕНЕРАЛЬНАЕ МЕЖАВАННЕ ПОЛАЦКАГА I МАГ1ЛЁЎСКАГА НАМЕСН1ЦТВАЎ
Генеральнае межаванне адносіцца да ліку важнейшых мерапрыемстваў унутранай палітыкі абсалютызму, якое праводзілася ў Расійскай iмперыіз 1765 г. прыблізна да сярэдзіны XIX ст. Сутнасць межавання складалі работы па здымцы, вымярэнню, картаграфаванню i апісанню фізіка-геаграфічных i сацыяльна-эканамічных аб’ектаў тэрыторый.
У дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі найбольш поўна i падрабязна распрацаваны заканадаўча-працэсуальныя бакі Генеральнага межавання[2]. Таму узнікла неабходнасць аналізу месца самога межавання ў рамках унутрыпалітычнай дзейнасці царызму пасля далучэння ўсходняй Беларусі да імперыі.
У дадзеным артыкуле, які напісаны на падставе вывучэння новых apxiўныxкрынщ, разглядаюцца задачы, acaблiвacдi аргашзацьй iвыканання, колькасных вышкау i сацыяльна-пал!тычнага значэння Генеральнага межавання Полацкага i Маплёускага намеснщтвау.
Упершыню пытанне аб Генеральным межаванні далучаных беларускіхзямель узнікла летам 1776 г. у сувязі з патрэбай царскай адміністрацыіў дакументальных крыніцах па афармленню i замацаванню зямельных падараванняў, у цэлым саслоўнага ўпарадкавання фактычнага землеўладання[4]. Сукупнасцю гэтых заканадаўчых норм вызначалася арганізацыя i вылучалася цэлая праграма па рэгуляванню зямельнага ладу.
Афіцыйнай мэтай межавання абвяшчалася ўпарадкаванне пагранічных зямельных канфліктаўi атрыманне «всем состоящим в империи... земельным дачам и урочищам обстоятельных сведений», для таго каб урад i зямельныя уласнікі «имели о всех владениях планы одинакие с изъявлением всей внутренней ситуации»[6]. Для абгрунтавання праваздольнасці зямельнага ўладання прымяняўся тэрмін 10-гадовай земскай даўнасціўладання згодна са Статутам Вялікага княства Літoўскага 1588 г., які адлічваўся з 1767 г.
Межаванне праводзілася як мерапрыемства па суцэльнаму або генеральнаму вымярэнню, картаграфаванню i апісанню зямель. 3 гэтай прычыны яно было абвешчана абавязковым, г. зн. ніводзін уласнік не мог ухіліцца ад межавання, а яго адсутнасць пры гэтым не спыняла работ каморнікаў. Такім чынам падкрэсліваўся дзяржаўны характар мерапрыемства, які меў на увазе «истинную всего общества пользу утверждением покоя, надежности и прав каждого владения»[8]. Таму дакладнай і падрабязнай фіксацыі сеткі населеных пунктаў надавалася асобае значэнне у час картаграфавання тэрыторыі.
Як межы, так iўнутраная сітуацыя (геаграфічныя i сацыяльна-эканамічныя аб’екты) унутры ўладанняу вымяраліся метадам вугламернай здымкі пры дапамозе астралябіі. Інструментальныя хады здымак пракладваліся з-за адсутнасціceткi трыангуляцыі па межах маёнткаўi вымяраліся 10-сажнёвым жалезным ланцугом. Мерны ланцуг расцягваўся ў створы здымачнага ходу некалькімі работнікамі паміж межавымізнакамі Вымяраемыя лініі правешвалі: пры дапамозе калкоў фіксавалася даўжыня граніцы. Ланцугі папярэдне «компарировались» (на дакладнасць i спраўнасць).
Матэматычныя паказанні унутраных вуглоў паміж паваротамі лiнiй i межаў, азімутаўi румбаў, напрамкау ix адносна магнітнага мерыдыяну, становішча здымачных лiнiй з паказаннем даўжыні вымярэнняўу сажнях, само месцазнаходжанне межавых знакаў рэгістравалася ў палявым журнале, межавых кнігax,на спецыяльных геаметрычных (стр. 74) планах дач. Апошнія зводзіліся ў генеральныя павятовыя планы адпаведнага маштабу, да якіх далучаліся эканамічныя заўвагі або гаспадарчыя anicaннi ўладанняў. Заувагі служылі даведачным дапаможнікам да спецыяльных i генеральных планаў, паколькіўixзмяшчалася інфармацыя, якая не магла быць закартаграфавана. Непасрэдна ўполікaмopнікі разбіралі спрэчкі, паколькі пытанні аб прыналежнасці зямель унутры дач разглядаліся па апеляцыях у судова-межавых інстанцыях: межавай канцылярыіi межавай экспедыцыі Сената.
Межаваннем займалася каморніцкая партыя ў складзе старэйшага i малодшага каморнікаў. Пры ёй быў узвод салдат на чале з унтэр- афіцэрам для перавозкі i захавання інструментаў, высечкі прасекаў, насыпання капцоў iiншыx работ. Кіравалі партыямі межавыя канторы на чале з трыма членамі. Пры канторах былі чарцёжныя, у якіх выконваліся адразу пасля палявых здымкаў камеральныя работы па апрацоўцы, зводу, абагульненню i капіраванню падрыхтоўчых, чарнавых матэрыялаў у чыставыя экземпляры, па складанню картаграфічных арыгіналаў.
Асноўную масу чыставікоў выконвалі каморніцкія вучні, працу якіх кантралявалі caмiкaмopнікі ў зімовы, свабодны ад палявых работ час. Такі падзел працы паскараў працэс межавання і апрацоўку яго выніковых дакументаў. Аднак палявыя дзеянні каморнікаў практычна не кантраляваліся. Формай ix кантролю служыла справаздача на кожны дзень аб колькасці абмежаванай тэрыторыі ў выглядзе здымкаў межаў i унутранай сітуацыі. Гэта часта прыводзіла да фальсіфікацыі справаздач у карысных мэтах.
Пры ўпрауленні канторы знаходзіўся каморнік, які пры неабходнасці выконваў функцыі пасрэдніка, рэвізора іэкзекутара салдат.
Ажыццяўленне Генеральнага межавання ў Беларусі было ўскладзена на Смаленскую межавую кантору, якая адкрыла сваю прысутнасць першапачаткова ў Магілёве 30 мая 1783 г.[10]. Другім членам канторы быў смаленскі шляхціч падпалкоўнік М. I. Гyлeвiч, трэццім— прэм’ер- маёр К. I. фон Ленеман. Без уліку 226 чалавек ваеннай каманды штат канторы нaлiчвaў 190 членаў, а усяго 416 чалавек. Пры ўпраўленні канторы налічвалася 29 членаў: 2 сакратары, рэгістратар, 2 перакладчыкі,13 канцылярыстаў, 8 падканцылярыстаў, 2 вартаўніка. Чарцёжная на чале з яе дырэктарам, капітанам В. Ключаравым[12]. У красавіку 1785 г. «по знанию землемерных наук» памочнікам каморнікa быў назначаны магілёускі шляхціч I. Валодзіч[14].
У цэлым межавая кантора выступала правадніком русіфікатарскай палітыкі царызму. I справа не толькі ў адхіленні мясцовай шляхты ад непасрэднага ўдзелу у распрацоўцы i рэалізацыі межавання. Гэта назіралася у час размежавання спрэчных казённых зямель, асабліва падараваных i захопленых pycкімi памешчыкамі, якія чакалі каморнікаў для канчатковага зацвярджэння захопаў.
Так, сяляне в. Вільчыцы Магілёускай эканомііў ліпені 1784 г. апелявалі да каморніка А. Камыніна з просьбай адсудзіць iм 1254 дзес. ворыва i сенакосаў, якімі яны карысталіся «из оброку» з 1777 г. i якія былі захоплены маёрам Ф. I. Мейзерам[16].
Сяляне в. Любуж да самога межавання «единственно ради спокойствия спору не делали» на захопленыя щляхціцамі Зяновічамі 90 дзес. Шляхціцам удалося адстаяць захоп зямлі шляхам подкупу панятых i выгаднага адводу мяжы[18]. Беспаспяховымі аказаліся спробы казённых сялян в. Пажарышчы Мсціслаўскага павета дамагчыся размежавання зямль. У верасні 1784 г. межавая кантора вынесла рашэнне аб немагчымасці размежавання з-за адсутнасці «полюбовного развода»[20]. Вядомы таксама выпадак прамога збівання сялян каморнікамі, што сведчыць аб тым, што каморнікі не былі бесстаpоннімі рэгістратарамі, нягледзячы на казённа-папячыцельскі курс урада ў адносінах да мясцовага сялянства.
(стр.76) Спрэчныя пытанніўсе ж не перашкаджалі правядзенню работ. За першыя 6 месяцаў палявога сезона, да 19 снежня 1783 г., каморнікі прайшлі 30008 вёрст на Магілёускай губерніi абмежавалі 1112 дач з агульнай плошчай у 2298269 дзес. (61% тэрыторыі). На палавіну пройдзенай адлегласці, 16332 вярсты, склаліінструментальныя здымкіўнутранай сітуацыі. Непасрэдна сіламіcaмixкаморнікаў на 690 поўнасцю знятых i вымераных дач было складзена 747 планаў, 676 межавых кнігна 741364 дзес., скапіравана ў 3—4 «ряда» (экземпляры) 645 планаў, 529 кніг на плошчы ў 675791 дзес. Сіламі толькі чарцёжнай канторы за паўгода было падпісана 1145 планаўi 1016 палявых запісак. Згодна са справаздачай Вакселя, зімой каморнікам засталося прадставіць на пасведчанне 422 планы (на плошчу у 1 448315 дзес.), скапіраваць 3063 планы iкнігіна 52920 дзес., зацвердзіць межы па 86 спрэчных дачах. Увесь даход па межаванню намесніцтва склаў68 884 руб. 62 кап. пры выдатках у 16391 руб.[22], напрыклад, Крычаўскае, Усвяцкае, Караваінскае староствы. Па гэтай прычыне саноўнікіімперыібылі вызвалены ад пакрыцця межавых выдаткаў. Галоунай крыніцай па пакрыццю гэтых страт служылі пошліны за выдачу уладальнікам копій планаўiкніг, з разліку 3 кап. за абмежаваную дзесяціну. Зразу- мела, што памешчыкі пераклалі пошлшны збор на плечы сялянства ў кошт падушнага iдзяржаўнага падатку.
Паводле рапартаў Вакселя, да 2 мая 1784 г. каморнікамі Магілёускай межавай канторы было ўжо абмежавана 1143дачы плошчай 2472751 дзес., што давала на кожную партыю ў сярэднім па 100 тыс. дзес.[24]. На працягу двух месяцаўу 1784 г. 11 каморніцкіх партый паспелі зняць 384 дачы губерні плошчай 642292 дзес. Па словах самога Вакселя, гэтыя сілыў сапраўднасці былі выкарыстаны «для возбуждения и предуготовления владельцев к благонадежности» Астатнія тэхнікі займаліся складаннем чарнавых генеральных планаўi эканамічных заўваг на Магілёўскае намесніцтва. Усяго на працягу зімы 1784/85 г. было падпісана каля 16 тыс. межавых кніг,скапіравана 3319 планаў, 2902 кнігіў 4315 сщыткі. Для аблягчэння вымяральных iперапісных работ у дапамогу канторы былі перададзены каморнікі полацкай губернскай чарцёжнай. Тэмпы межавання павялічваліся i за кошт таго, што мясцовымі камор- нікамі яшчэ ў 1777—1784 гг. быліінструментальна змераны i зняты на планы межы паветаў, галоўныя дарогі, rapaдскія выганы[26]. К канцу лістапада 1785 г. па дадзенай губернібыло абмежавана 1541 бясспрэчная i115 спрэчных дач з 1709 ix агульнай колькасці (плошчай у 3516030 дзес.), што складае 97% усёй (стр. 77) тэрыторыі. 3 14 снежня 1786 г. на мясцовыя земскія суды быў ускладзены нагляд па захаванню i аднаўленню межавых знакаў.
У выніку за год i 6 месяцаў па дзвюх усходнебеларуcкix губернях Магілёўская i Полацкая межавыя канторы абмежавалі 3500 дач на плошчы ў 7294900 дзес. Каморнікі прайшлі з інструментам 86219 вёрст, або ў сярэднім 3598 вёрст адной партыяй. За гэты час было створана, скапіравана i засведчана 9 тыс. планаў, 9 тыс. межавых кніг у 18565 сшыткі. Усяго прысутнасць канторы падпісала 16624 планы iкнігі. Дзяржаўны даход ад межавання перавысіў 200 тыс. руб., з якіх канторай штогод выдаткоўвалася 24 тыс. руб. Уяўленне аб карысці працы каморнікаў даюць наступныя лічбы. Па Магілёўскаму намесніцтву было знята на планы 4 слабады, 19 пагостаў, 47 маёнткаў, 384 «села», 759 «селец», 3944 вёсак, 1033 млыны[28].| 3ыходзячы з прыведзенай статыстыкі, можна сцвярджаць, што Магілёўская губерня была ў асноўным абмежавана iапісанаў 1783,a Полацкая — у1785 г. Гэтымі гадаміi патрэбна датаваць комплекс сацыяльна-эканамічных даных Генеральнага межавання. Тымне менш камеральнае абагульненне зыходных даных межавых здымак завяршылася па беларускіх намесніцтвах толькіў 1786 г. «Двенадцать округ генеральные планы и атласы с надлежащими к ним описаниями» паветаў Магілёўскага намесніцтва паступіліўapxiў межавой канцылярыі пры справаздачы ад 17 сакавіка 1787 г.[30]. Агульныя вьнікі межавання былі падведзены ў снежні 1787 г. 3 гэтага часу межавая статыстыка стала пастаяннай крыніцай афіцыйнай справаздачнасці па ўсходнебеларускіх губернях.
У далейшым кантора знаходзілася ў Беларусі да ўказа ад 7.12.1796 г. аб пераводзе яе для межавання Сімбірскай губерні. На працягу гэтага часу праводзіліся апошнія капіравальныя работы, вырашаліся спрэчныя i апеляцыйныя справы i г. д. У красавіку 1787 г. выношваліся планы аб пераводзе канторы для межавання Ноўгарад-Северскай губернi[32]. В. Ключараў указам ад 7 снежня 1786 г. быў пераведзены ў Маскву дырэктарам чарцёжнай той жа канцылярыі[34].
Паспяховаму i хуткаму правядзенню межавання ўсходнебеларускіх губерняў садзейнічаў рад сацыяльна-палітычных абставін. На пазіцыю мясцовага дваранства рашучае ўздзеянне аказалі канфіскацыіiпагроза секвестру маёнткаў першых гадоў царскай палітыкі пасля далучэння Беларусі да Pacii. Літаральна напярэдадні самога межавання указамі ад 6мая, 14 липеняi19 сакавіка1782 г.[36] мясцовай адміністрацыізагадвалася адабрацьва ўcixнепрысягнуўшых замежных шляхціцаў«отданные им белорусскими помещиками имения в аренду или заклад».
Заспакаенне ў рады мясцовага землеўладальніцкага саслоў’я ўнесла прымяненне межавым заканадаўствам норм Статута ВКЛ 1588 г. аб вылічэнні 10-гадовай даўнасціўладання. Дакументацыяй межавання гарантавалася i афармлялася структура фактычнага землеўладання, правы зямельнай уласнасці. 3арэгістраваныя ўладальнні атрымлівалі правы рускага дваранства з тымішырокімі саслоўнымі прывілеямі, якімі мясцовая шляхта не карысталася ва ўмовах засілля магнацкай алirapxiii слабасці каралеўскай улады.
Межаваннем не было зарэгістравана панавання на ўсходнебеларускіх землях чыншавай шляхты, якая б магла ускладніць або затармазіць працэс здымак icкамi аб дакументальных правах на зямлю. Межаваннем, нарэшце, не закраналіся інтарэсы пераважнай большасці беларускага сялянства, якое мэтанакіравана прыцягвалася да адводу межаў маёнткаў. Для прадухілення абеззямельвання сялян з боку неабгрунтаваных прэтэнзій уладальнікаў уводзілася гарантаваная норма — 8 дзес. на рэвізскую душу пры падзелах спрэчнай зямлі Былі прычыны i чыста тэхнічнага плана, напрыклад, залежнасць пеней каморнікаў ад колькасціінструментальна пройдзеных вёрст.
Бясспрэчнай вартасцю колькасных вынікаў межавання з’яўляецца ix храналагічная адначасовасць i паўната стварэння. Аднак па гэтай прычыне выніковыя даныя маюць i пэўныя недахопы. Так, па нашых падліках межавыя заўвагі адрозніваюцца некаторай заніжанасцю колькасці насельніцтва паветаў. У параўнанні з тапаграфічныміaniсаннямі, як больш noўныміi дакладнымі крыніцамі, складальнікі межавых заўваг дапусцілі тэхнічны брак, не далічыўшыся ў паветах Mariлёўскай губерні 13485 душ мужчынскага полу. Агульная заніжанасць падатковага рэвізскага насельніцтва па паветах дзвюх губерняў Беларусі, паводле заўваг, дасягае 0,4% ад даных тапаграфічных anicaнняў[38]. Гэтыя пралікі лёгка папоўніць па аналагічных крыніцах з арxiвa межавой канцылярыіў ЦДАСА. Розначытанні белавых iкапійных варыянтаў па Магілёускай губерні аб плошчы панскага ворыва датычацца 11 дач з 1847 усёй ixколькасці.
Самы большы недахоп колькасных вынікаў межавых павятовых апісанняў датычыцца характарыстыкi суадносін форм феадальнай рэнты. Пры anicaннiформ павіннасцей складальнікі заўваг кipaвaлicя вылучэннем тoлькi паншчыны iграшовага аброку, а астатнія сялянскія гаспадаркі адносіліў рад змешаных. Натуральны аброк, як правіла, iмiне вылучаўся. Звесткі аб «чыстым» складзе форм эксплуатацыі сялян быў атрыманы ў час апытання iанкетавання. Рэдкія выхады карэспандэнтаў за paмкiпраграмы
[2]Водарский Я- Е. Дворянское землевладение в России. М., 1989; Игнатенко А. П. Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией (вторая половина XVI—XVIII вв.). Минск, 1974. С. 22;Ан ищенко Е. К. Земельные отношения в ВосточнойБелоруссии во второй половине XVIII — начале XIX в.: Автореф. діс. ... канд. ист. наук. Минск, 1989
[4] Полное собранно законов Российской империи (ПСЗ). СПб.,1830 Собр. 1. Т. 21. № 15654
[6] ПСЗ. Собр.1. Т. 21. № 15654
[8] Тамжа. № 12654
[10]Там жа, с. 6853,л. 181 адв.
[12] ЦДАСА, ф. 248, воп. 84, с. 6852, л. 311—312; ф. 1319, воп. 1, с. 52, л. 2
[14] Там жа, с. 3326, л. 733 адв.
[16] Там жа, с. 3, л. 3—25
[18] Там жа. с. 16, л. 10
[20] Там жа, спр. 31, л. 19 адв.
[22] ЦДГА БССР, ф. 1437, воп. 1, с. 8, л. 15, 33
[24] Тамжа, л. 324
[26] ЦДГАБССР, ф. 1437, воп. 1, с. 11, л. 10, 58. 1 ЦДАСА, ф. 248, воп. 84, с. 6852, л. 323
[28] Там жа, с. 71
[30] Там жа,с. 1782, л. 433 ад.;с. 3627, л. 242
[32] Там жа, л. 254
[34] Там жа, ф. 1319, воп. 4, с. 51
[36] Там жа, с. 17, л. 146
[38] ЦДАСА, ф. 1319, воп. 2, с. 47, л. 70—166
[39] Там жа, с. 1498, л. 49—68; спр.1610, л. 4—10; с. 552, л. 49