З гісторыі міграцыйных працэсаў на Беларусі перад 1772 г.
- Подробности
- Опубликовано: 16.06.2015 04:12
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 865
Я. К АНІШЧАНКА
3 ГІСТОРЫІ МІГРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭСАЎ HAТЭРЫТОРЫІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛАВІНЕ XVIII ст.
У. I. Ленін неаднаразова звязваў рухомасць сельскага насельніцтва са шляхамі і тэмпамі развіцця капіталізму, класавай барацьбой працоўных за лепшыя ўмовы свайго жыцця[2].
Рад дарэвалюцыйных аўтараў звязваў бегства рускага сялянства ў Беларусь з узмацненнем прыгонніцтва ў Расіі і палітыкай беларускіх магнатаў па засяленню сваіх уладанняў за кошт уцекачоў[4]. У манаграфіях В. I. Мялешкі і А. І. Ігнаценка змястоўна раскрыты разнастайныя формы рухомасці вясковага насельніцтва ў Беларусі XVIII ст. у якасці праяўлення класавай барацьбы працоўных.
У дадзеным артыкуле зроблена спроба вызначэння форм, памераў і асноўных напрамкаў міграцыйнага руху сельскага насельніцтва на тэрыторыі ўсходнебеларускіх зямель у другой палавіне XVIII ст.
У сярэдзіне XVIII ст. міграцыя рускага насельніцтва ў Беларусь была цесна звязана з рэлігійнымі ганеннямі. У межах будучай Полацкай губерні асядалі стараверы-беспапоўцы: філіпаўцы і федасееўцы[6]. У 1802 г. колькасць старавераў тут адзначана больш як 410 душ[8]. А ў час работы Улажэннай камісіі 1766 г. смаленскія дваране рашуча патрабавалі ваенных сродкаў для барацьбы ўрада супраць выхаду рускага падатнага (стар. 59) насельніцтва «за польскую границу»[10].
Колькасць беглых рускіх спецыяльна была ўлічана ў час першай пагалоўнай рэвізіі 1772 г. (табл. 1).
Беглае насельніцтва складала нязначную праслойку сярод «тутошнего» сялянства— усяго 1,8% у правінцыях Пскоўскай губерні і 1,7% па магілёўскіх правінцыях. Як відаць, больш за палавіну ўсіх беглых (61,4%) сканцэнтроўвалася на тэрыторыі паўночна-ўсходніх зямель Беларусі, а наибольшая іх колькасць — у Дзвінскай правінцыі. Так, па інвентары Дынабургскага староства за 1765 г. з 473 двароў 138 было запісана «русскими», а 51 двор (10,7%) значыцца ў якасці «белорусцев»[12]. Відавочна, што мясцовыя землеўладальнікі імкнуліся шляхам ільгот і чыншу прыцягнуць у свае маёнткі паток беглых «москалей». Яшчэ ў сярэдзіне XVIII ст. рускі чыноўнік А. Бутурлін прычыну масавых уцёкаў рускіх сялян на беларускія землі бачыў у аблегчаных павіннасцях тутэйшых сялян, якімі польскія памешчыкі «приманивали и приласкивали» выхадцаў з Расіі ў якасці прынады па каланізацыі сваіх уладанняў[14]. Такім чынам, ёсць непасрэдная сувязі міграцыі рускага сялянства на ўсходнебеларускія землі не толькі з узмацненнем прыгоннага гнёту на тэрыторыі велікарускіх губерняў, але і з фіскальна-падатковай палітыкай пануючага класа феадалаў Беларусі.
Паўторна царскі ўрад вярнуўся да справы аб выхадцах у 1779 г., калі 5 мая была аб’яўлена амністыя. Пошук і ўлік беглых быў праведзены ў маі 1779—ліпені 1781 г. Па даных казённых палат, з уцёкаў у Магілёўскую губерню вярнулася 208 душ мужчынскага і 29 жаночага полу, а ў Полацкую —2068 мужчынскага і 636 жаночага полу. Пасацыяльнаму складу асноўная маса беглых былі сяляне (90%) разам( з рэкрутамі[16], за перыяд з 177Я да 1789 г. на тэрыторыю Полацкай губернІ вярнулася 9313 душ мужчынскага полу, з якіх на жыхарстве ў губерні засталося 4438 чалавек, або палавіна. Аб тым, якую ролю адыгралі рускія выхадцы ў росце гарадоў Полацкай губерні, сведчаць наступныя лічбы.
3 1772 па 1792 г. колькасць гарадскога насельніцтва губерні ўзрасла з 9750 да 18 402 душы мужчынскага полу, або ў 1,8 разы, колькасць мя- шчанства— з 6561 па 16 967 чалавек, або ў 2,6 разы пры 1,1-кратным прыросце сельскага насельніцтва. У паказаны прамежак часу сельскае падатковае насельніцтва вырасла на 9,7%, а мяшчанскас — на 158,6%. Выхадцы_ склада л і 4402 душы мужчынскага полу гараджан, або 24,1% гарадскога насельнщтва. Яны ж давалі 4250 душ, за кошт якіх так хутка вырасла гарадское насельніцтва губерні. Такім чынам, палавіну прыросту гарадскога насельніцтва склалі якраз рускія выхадцы. I эта важна ўлічваць,' паколькі, па тапаграфічнаму апісанню, 70% яўрэйскага насельніцтва гарадоў губерні пражывала ў паветах і рэзкі прырост адбываўся яшчэ напярэдадні ўвядзення рысы аседласці. 3 улікам апошняга фактару можна сцвярджаць, што ў апошняй чвэрці XVIГІ ст. рост полацкіх гарадоў адбываўся ў асноўным за кошт механічнага прыросту з ліку зусім не мясцовага сялянства.
Некаторае ўяўленне аб рухомасці рабочых рук у прывагных ула- даннях Магілёўскай губерні за 40—-70-я гады XVIIIст. дае табл. 2.
Табліца 2. Маштабы рухомасці прыватнаўласніцкага сялянства
Уладанне | год | Сялянскіх двароў | Удзельная вага | ||
аселых | пустых | пустых | Пустых да аселых | ||
Сярэднія ўладанні | |||||
Царковішча | 1740 | 13 | 4 | 23.5 | 30.7 |
Карма | 1741 | 83 | 22 | 21.0 | 26.5 |
Палом | 1752 | 16 | 1 | 5.8 | 6.2 |
Жураўкі | 1752 | 28 | 15 | 34.8 | 53.5 |
Немцаў Стан | 1756 | 25 | 3 | 10.7 | 12,0 |
Пячэрская Буда | 1756 | 31 | 5 | 13.8 | 16.1 |
Валасавічы | 1762 | 81 | 8 | 9.0 | 9.8 |
Барздоўка | 1761 | 10 | 10 | 50.0 | 100 |
Нізкі | 1773 | 31 | 2 | 6.0 | 6.4 |
Немцаў | 1772 | 28 | 4 | 12.5 | 14.2 |
Буйныя і буйнейшыя ўладанні | |||||
Копысь | 1755 | 1741 | 522 | 23.0 | 29.9 |
Хатоўня | 1758 | 36 | 19 | 34.5 | 52.7 |
Брылевічы | 1754 | 35 | 7 | 16.6 | 20.0 |
Пагуляеўка | 1758 | 96 | 2 | 2.0 | 2.0 |
Нізкі | 1752 | 65 | 24 | 27.0 | 37.0 |
Андрыянава | 1764 | 29 | 8 | 21.6 | 27.5 |
Мішкавічы | 1766 | 41 | 3 | 6.8 | 7.3 |
Негіна | 1762 | 159 | 42 | 20.8 | 26.4 |
Грывы | 1761 | 16 | 10 | 38.4 | 62.5 |
Варацькоў | 1766 | 30 | 11 | 26.8 | 36.6 |
Чарняўка | 1768 | 76 | 15 | 16.4 | 19.7 |
Дубавец | 1768 | 30 | 12 | 28.5 | 40.0 |
Казіміраў | 1768 | 49 | 15 | 23.4 | 30.6 |
Водва | 1761 | 54 | 16 | 22.8 | 29.6 |
Хіславічы | 1766 | 10 | 6 | 37.5 | 60.0 |
Марэнвіль | 1766 | 28 | 19 | 40.4 | 67.8 |
Беліца | 1768 | 78 | 6 | 7.1 | 7.6 |
Мешкава | 1772 | 82 | 13 | 13.6 | 15.8 |
Рудніца | 1773 | 7 | 3 | 30.0 | 42.8 |
Заборь’е | 1772 | 14 | 21 | 60.0 | 150 |
Савінічы | 1771 | 22 | 39 | 55.0 | 177.2 |
Расосіца | 1778 | 6 | 6 | 50.0 | 50.0 |
Табліца складзена па даных: НГАБ, ф. 1817, воп.1, спр. 86-87, 90, 92, ф. 1821, воп. 1, спр. 5, ф. 1823, воп. 1, спр. 9, л. 9, 29, 38 |
Як відаць, у цэлым пуставала каля 23 % сялянских прысядзібных (стр. 61) участкаўці 29% аселых гаспадарак. Большая колькасць гаспадарак была пакінута ў буйных маёнтках, што сведчыць аб барацьбе за рабочыя рукі паміж рознымі групамі феадалаў. Калі ў сярэдніх уладаннях пуставала 17,6% прысядзібных участкаў, а іх доля ў адносінах да аселых гаспадарак складала 21,4%, то ў буйных уладаннях пустымі было 23,2% сялянскіх двароў, або 30,2% ад аселых гаспадарак. Адрозненнем з’яўлялася і тое, што ў сярэдніх уладаннях зямельнае карыстанне сялян складалася з аселай ці цяглай надзельнай зямлі. У буйных жа маёнтках сялянскае землекарыстанне ўключала таксама прыёмныя, вольныя, арэндныя, снопавыя і іншыя ўгоддзі. Пустэчы і пакінутыя надзелы разышоўшыхся сялян паступалі «в наем» у дапаўненне да асноўных надзелаў на палегчаны чынш або з долі ўраджаю. За кошт такіх дапаможных угоддзяў ажыццяўлялася пашырэнне сялянскага землеўладання, праходзіла засяленне маёнткаў, ствараліся новыя гаспадаркі. Буйныя землеўладальнікі мелі вялікія магчымасці па дадатковаму на- дзяленню «захожих» сялян і нрадастаўленню льгот на абзавядзенне гаспадарак розных «слободчиков, осадчиков».
Магнаты былі зацікаўлены ў легальных пераходах як сродку кала- нізацыі зямель і павышэння даходаў. Тым не менш прыцягнутыя льготамі новапасяленцы доўга не затрымліваліся і выходзілі да сканчэнняльготнага часу. Нярэдка самі ўладальнікі прызнавалі, што ў аснове сялянскага выхаду і бегства з надзелаў ляжаў высокі чынш[18]. Па заканчэнні ўліку падаткавага насельніцтва забараняліся самавольныя перасяленні і переходы сялян, уводзілася пашпартная сістэма рэгістрацыі. Указам ад 27 лістапада 1773 г. пашпарты адыходнікам выдаваліся тэрмінам на паўгода[20] У той жа губерні ў 1782 г. было выдадзена 20 тыс. пашпартоў сялянам-адыходнікам[22]. Адыход на заработкі насіў сезонны характар, паколькі па ўсіх паветах адыходнікі вярталіся «до вешней пашни».
Шырока пастаўляліся лішнія рукі на працу па найму і ў пашпартны выход таксама ў Магілёўскай губерні. У апісанні, напрыклад, Быхаў- скага павета 1784 г. адзначаецца распаўсюджанасць адыходу вясковых рамеснікаў, якія «портное, сапожное, кузнечное и слесарное ремесло производят по разным местечкам[24]. Яшчэ ў 1773 г. генерал-губернатар 3. Г. Чарнышоў пры здачы дзяржаўных маёнткаў у прыватную арэнду патрабаваў ад пасэсараў «пещися о бобылях и других земли не имеющих», а беззямельных сялянпрапаноўваў надзяляць зямлёй або прымусова «поместить у добрыххозяев по согласию в работниках»[26]. Дадзены працэс можна канкрэтызаваць на матэрыялах за 1799—1800 гг. па таму ж уладанню.
Так, беззямельны селянін з в. Кабылякі Ціт Восіпаў у 1800 г. разам з жонкай карміўся «поденной работой» цэлы год у шляхціца у Оршы. Потым адыходнікі рушылі на Шклоўшчыну, дзе па вёсках «заробляли четыре недели». Далей яны накіраваліся праз мястэчка Шклоў у в. Таўкачы (3 тыдні), в. Зямцы (тыдзень), г. Магілёў і мястэчка Княжыцы, дзе «целое лето находились»[28]. 3 дадзеных фактаў вынікае, што для часткі немаёмаснага і беззямельнага сялянства сезонны адыход на заработкі азначаў ужо пераўтварэнне ў пастаянных наёмных работнікаў. Але большасць абмяжоўвалася часовай працай па найму ў заможных гаспадароў і не траціла сувязі з зямлёй і гаспадаркай.
Такім чынам, усходнебеларускія землі да 70-х гадоў XVIII ст. з’яў- ляліся тэрыторыяй актыўнага прыцягвання беглага рускага насельніцтва. Уцёкі рускіх сялян з’яўляліся, на наш погляд, адным з вядучых фактараў рэгулявання і рэфармавання мясцовымі землеўладальнікамі павіннаснага рэжыму эксплуатацыі, галоўным зместам якога быў працэс ачыншавання сялянскіх гаспадарак. Тэзіс рада даследчыкаў аб уцёках беларускага сялянства на рускую тэрыторыю ў якасці аргумента тлумачэння панавання грашовага аброку і неразвітасді фальварачна-паншчыннай гаспадаркі на ўсходзе Беларусі патрабуе шырокага фактычнага абгрунтавання. Для гэтага неабходна правесці параўнальны аналіз колькасных маштабаў міграцыйнага руху за адпаведны час, высветліць суадносіны паміж велічынёй феадальнай рэнты ў Расіі і Беларусі.
Прышлае рускае насельніцтва адыграла значную ролю ў росце мяс- цовых гарадоў. Пераходы сялян паміж уладальніцкімі гаспадаркамі, былі легізаваны практыкай барацьбы феадалаў за рабочыя рукі для каланізацыі ўладанняў і павышэння даходнасці маёнткаў. Большыя магчымасці па прыцягванню выхадцаў былі ў зямельных магнатаў. Іменна буйныя ўладанні ылучаюцца складанай структурай сялянскага надзелу, у якім грашоваабкладзеная доля мела вялікае значэнне ў гаспадарчым развіцці рэгіёна і сялянскіх гаспадарак. Пабуджальным матывам рухомасці сялянства ў паншчынных маёнтках выступаў рост нарміраваных прыватнаўласніцкіх павіннасцей, пазямельнага чын на фоне маёмаснай няроўнасці. I ў другой палавіне XVIII ст. была пастаянная праслойка немаёмаснага і беззямельнага сялянства, з якога фарміраваліся кадры наёмных работнікаў. Прыблізна 6% сялянства ў апошняй чвэрці XVIII ст. займалася рэгулярным адыходам на прамысловыя заработкі.
Уваход усходняй Беларусі ў склад Расійскай імперыі пашырыў рытарыяльныя рамкі міграцыйнай рухомасці насельніцтва. Уцёкі і пра- мысловы адыход сялян садзейнічалі культурнаму збліжэнню двух народаў, класаваму яднанню працоўных у барацьбе са сваімі прыгняталькамі.
Інстытут гісторыі АН БССР
Резюме
Освещаются формы и масштабы территориальных перемещений крестьянства на территории восточной белоруссии во второй половине XVIIIв. Отмечается значительная роль руских беглецов в росте городского населения. Бегство русских крестьян наряду с мобильностью местного крестьянства выступало одним из источников преобладания денежной ренты в государственных и магнатских имениях феодалов.
[2]ПСЗРИ-1. Т. 19. № 18350
[4]Похилевич Д. Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIIIв. Вильнюс,1966. С. 112-113; Мелешко В. И. Очерки аграрной истории восточной Белоруссии (вторая половина XVII—XVIII в.). Минск,1975. С. 106; Яно ж. Из истории аграрных отношений в восточной Белорссии. Мн., 1966. С. 48; Закалинская Е. П. Вотчинные хозяйства Могилевской губернии во второй половине XVIII в. Могилев, 1959. С. 7
[6]Горючко П. Материалы для истории раскола старообрядчества в Могилевской губернии конца XVIII и начала X1Х ст. Могилев, 1902. С. 4-7; РДАСА, ф. 12, воп. 1, спр. 159, л. 35;ЦДГА СССР, ф. 1350, воп. 312, спр. 94
[8]СРИО. СПБ, 1886. Т.51. С. 10
[10]Паводле ўліку за 1777 г. на тэрыторыі Полацкай губерні было зарэгістравана 8361(4598 мужч. і 3763 жанч.), а ў Магілёўскай –3141 (1642 муж. і 1499 жанч.) душа раскольнікаў(РДАСА, ф. 248, воп. 64, спр. 5636, л. 80, 124)
[12]Мелешко В. И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII-XVIII в. Минск, 1982. С. 217; НГАБ, ф. 1821, воп. 1, спр. 5, л. 502-515, 165-172; ф. 1823, воп. 1, спр. 37, л. 146, ф. 1817, воп. 1, спр. 8
[14]Игнатенко А. П. Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией (вторая половина XVII- XVIII в.). Мн., 1974.С. 141
[16]РДВГА, ф. ВПА, спр. 18354, л. 10
[18]РДАСА, ф. 248, воп. 45, спр. 3933, л. 184-188
[20]РДВГА, ф. ВПА, спр. 18354, л. 124, спр. 18356, л. 44-45
[22]РДВГА, ф. ВПА,спр. 18354, л. 124адв.
[24]РГА СССР, ф. 1341, воп. 1, спр. 328, л. 80 адв., 143адв., 158, 214, 216
[26]НГАБ, ф. 3258, воп. 1, спр. 21, л. 14 адв., спр. 44,л. 99-100, 102, 140, 145, 202 адв., 315, 320, 348, 413, 431,440, 473
[28]Там жа, л. 441 адв.