КАМЕРАЛЬНАЕ АПІСАННЕ — КРЫНІЦА ПА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ ГІСТОРЫІ УСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1772—1774 гг.)
- Подробности
- Опубликовано: 13.06.2015 06:50
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1026
Я. К.АНІШЧАНКА
КАМЕРАЛЬНАЕ АПІСАННЕ — КРЫНІЦА ПА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ ГІСТОРЫІ УСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1772—1774 гг.)
Адно з важнейшых месцаўу даследаванні сацыяльна-эканамічнай гісторыі займаюць гістарычныя і статыстычныякрыніцы. Багацце фактычнага матэрыялу, заключанага ў іх, дазваляе характарызаваць становішча (стр.72) шырокіх працоўных мае і выявіць вядучыя тэндэнцыі грамадскагаразвіцця.
Сучасны ўзровень распрацоўкі ў гістарычнай літаратуры складанай праблемы разлажэння феадалізму і развіцця капіталістычных адносін узначнай меры вызначаецца станам і ступенню вывучанасці крыніцазнаўчай базы. Сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі другой палавіны XVIII ст. асвятляліся галоўным чынам на аснове інвентароў адасобленых дзяржаўных і прыватных уладанняў у выглядзе ілюстрацыйных прыкладаў. Існуе і рэгіянальны падыход даследчыкаў да пытання[2]
У якасці неадкладных і першачарговых крокаў у распрацоўцы сваёй унутранай палітыкі сакрэтным загадам ад 28 мая 1772 г. магілёўскаму губернатару М. Кахоўскаму і пскоўскаму — М.Н.Крачэтнікаву акрэслівалася агульная праграма па статыстычнаму апісанню далучанай тэрыторыі. На іх было ўскладзена правядзенне першага пагалоўнага перапісу насельніцтва, інвентарызацыя маёнткаў езуітаў, вызначэннё велічыні памешчыцкага і дзяржаўнага зямёльнага фонду, сумы падаткаў і даходаў з кожнай вёскі, апісанне стану гандлю, картаграфаванне мясцовасці «с означением уездов или поветов» адначасова з апісаннем населеных месцаў.
Найбольш падрабязна праграма агульнага апісання была выкладзена ў загадзе генерал-губернатару 3. Г. Чарнышову ад 16жніўня 1772 г[4] Канчатковыя вынікі разглядаліся Сенатам 24 ліпеня 1773 г., а затым ведамасці былі раздадзены па дэпартаментах для выконвання розных мерапрыемстваў унутранай палітыкі.
У фондзе дзяржаўнага архіва знаходзіцца амаль увесь першапачат ковы комплекс матэрыялаў гэтага першага і агульнага камеральнага апісання пад назвай «Сведения о состоянии Белорусских провинций, присоединенных к России от Польши», складзеных з дакладаў 3. Г. Чарнышова Кацярыне II і ведамасцей, дасланых яму мясцовымі губернатарамі на працягу 1772—1774 гг[6]
У Мінскім архіве знойдзена перапісная кніга землеўладальнікаў Віцебскай правінцыі[8]. Відавочна, што ўлік 1772 г. не задаволіў цэнтральныя улады і быў працягнуты пазней. Пытанні дакладнасці дэмаграфічнай статыстыкі камеральнага апісання разгледжаны ў артыкулах А. Г. Ка- ралёвай[10] Чарговая рэ- візія-люстрацыя была ўскладзена наспецыяльную камісію, створаную 1 красавіка 1773 г., якая завяршыла сваю работу ў пачатку красавіка 1774 г. Камеральнае апісанне дзяржаўнай маёмасці праводзілася ў ад- паведнасці з праграмай ад 29 верасня 1772 г.[12].У мэтах дакладнасці ў асвятленні становішча сялян у склад камісіі ўва- ходзіла некалькі землямераў.
На жаль, нам невядома месцазнаходжанне самога арыгінала каме- ральнага апісання. Ёсцьвыпіска з яго па Валчаскаму староству[14]. У сярэднім кожны гаспадар меў па 6,8 дзесяціны зямлі. 3 944 сялянскіх двароў у старостве было 169 бабыльскіх хат, што гаворыць аб малазабяспечанасці працоўных маёмасцю.
Знойдзена скарочаная выпіска дадзенага камеральнага апісання ўсходнебеларускай дзяржаўнай вёскі на нямецкай мове пад назвай: «Проект к генеральному экстракту из камерального описания о некоторых провинциях Белорусского генерал-губернаторства, составленный в 1773-1774гг.»[16]. Галоўную прычыну няпоўнагавыка- рыстання раллі аўтары апісання звязвалі з недахопам жывёлы іўгнаення (стр.76) глебы. У сярэднім на сялянскую гаспадарку прыпадала па 2 кані, а на адну рабочую душу — 0,5 каня[18], рэвізоры ў якасці сялян у 1772 г, запісалі шляхту і шяшчан, якіячасова арандавалі зямлю. Тое ж адносіцца і да некалькіх маёнткаў духоўных і прыватных асоб, часова ўключаных у склад дзяржаўнай маёмасці.
Такім чынам, даныя 1774 г. істотна ўдакладняюць матэрыялы рэві зіі 1772 г., якімі да гэтага часу карысталіся даследчыкі. Зямельная плошча пад староствамі падлічана паводле вымярэнняў землямерамі генеральнага межавання ў 1783—1785 гг., паколькі да гэтага часу межы дзяржаўнай маёмасці патрабавалася захоўваць радам афіцыйных зага- даў. Памеры землеўладання прыводзяцца без паказу плошчы гарадоў (табліца).
Зямельная ўласнасць ва ўсходняй Беларусі на 1772 г.
прыналежнасць | двароў | Сялян (мужч.) | Зямлі (дзес.) | |||
Абс. | % | Абс. | % | Абс. | % | |
дзяржаўная | 41274 | 28.6 | 163718 | 29.4 | 2531950 | 34.5 |
духоўная | 11909 | 8.3 | 46230 | 8.4 | 512093 | 7.0 |
памешчыцкая | 90822 | 63.1 | 346112 | 62.2 | 4278566 | 58.5 |
усяго | 144005 | 100 | 556060 | 100 | 7322609 | 100 |
3 табліцы відаць, што асноўная маса працоўных усходнебеларускай вёскі знаходзілася ў залежнасці ад прыватных асоб. Памешчыкам належала 62% сялян, дзяржаве — 29,4%. Тым не менш дзяржава валодала 34,5% усёй зямлі, памешчыкі—58,5%. Гэта сведчыць аб тым, што дзяржаўныя маёнткі былі слаба населенымі, а памешчыкі валодалі значнай часткай мястэчак.
Камеральнае апісанне дазваляе прааналізаваць і тыя змяненні, якія адбыліся са структурай зямельнай уласнасці ў выніку царскіх падараванняў. Паводле даных беларускай казённай палаты, за перыяд з 1772 па 1798 гг.- на тэрыторыі ўсходнебеларускіх губерняў 178рускім памешчыкам было падаравана па праву «вечного и потомственного владения» 161765 душ казённых сялян (разам з канфіскаванымі)[20], агульная колькасць дзяржаўнага сялянства на ўсходзе Беларусі з 181374 чалавеку 1772 г.. скарацілася да 43548 душ у 1800 г., альбо ў чатыры разы. Падараванні садзейнічалі росту буйнога памешчыцкага землеўладання і пагаршэн- ню становішча сялянства. Матэрыялы дзяржавінскай рэвізіі дазваляюць прасачыць дынаміку развіцця дзяржаўнай вёскі на працягу другой па- лавіны XVIII ст. У параўнанні з данымі люстрацыі 1765 г. тут змяшча- юцца звесткі аб сялянскай жывёлагадоўлі, павіннасцях і інш. Але і да апошняй крыніцы неабходна падыходзіць дастаткова крытычна, бо зямельная плошча ў ёй паказана на перыяд генеральнага межавання і не ў выглядзе зямельнага карыстання сялян.
Такім чынам, у перыяд 1772—1774 гг. былі складзены два камеральныя апісанні ўсходнебеларускіх зямель: агульнае — на далучаную тэрыторыю і спецыяльнае — на дзяржаўную вёску. Яны былі створаны царскай адміністрацыяй з мэтай збору і ўліку разнастайных статыстычных і дакументальных крыніц аб фактычным становішчы тэрыторыі. Агульнае камеральнае апісанне 1772 г. уяўляе сабой форму статыстычнай характарыстыкі зямель. Галоўнай мэтай стварэння і правядзення апісання дзяржаўнай вёскі было вызначэнне велічыні зямельнага фонду для падараванняў і крыніц казённых даходаў.
Апісанне 1774 г. выкарыстоўвалася ўрадам для кантролю за дзейнасцю арандатараў і ў мэтах рэгулявання фактычнага становішча дзяржаўнага сялянства. У аснову статыстычнага назірання былі пакладзены вусная дэкларацыя землеўладальнікаў і розныя дакументальныя крыніцы, таму нельга пераацэньваць дакладнасць агульных даных рэвізіі 1772 г. Апошняя перабольшвае колькасць сялянства за кошт далучэння да яго шляхты і мяшчан, якія часова знаходзіліся на момант рэвізіі ў тым ці іншым маёнтку і былі абкладзены разам з прыгоннымі падушным падаткам. Гэта абумовіла іх намаганне ўзнавіць сваё прывілеяванае фармальна-юрыдычнае становішча.
Камеральныя апісанні 1772—1774 гг. дазваляюць удакладніць не толькі фактычны састаў залежнага сялянства, але і распаўсюджаныя ў літаратуры вывады аб структуры зямельнай уласнасці на ўсходзе Беларусь Новыя звесткі сведчаць, што нельга абсалютызаваць самастойныя паказчыкі памераў землеўладання. Вывады даследчыкаў аб прынцыповым адрозненні структуры феадальнай уласнасці паміж усходняй, цэнтральнай і заходняй тэрыторыямі Беларусі недастаткова абгрунтаваны (стр. 78) фактычна, зроблены на некрытычных адносінах да першапачатковых даных.
Адначасовасць у правядзенні, праграмнае адзінства паказчыкаў, апора на ўлік фактычнага насельніцтва, практыка паслядоўнага ўдакладнення першапачатковых звестак праз новыя органы ўлады, зацікаўленасць у пэўнай дакладнасці і паўнаце матэрыялу — усё гэта дазваляе аднесці камеральнае апісанне 1772—1774 гг. да дастаткова надзейнай і унікальнай гістарычнай крыніцы. Далейшая апрацоўка яго даных, выяўленне пачатковых матэрыялаў яшчэ больш пашыраць нашы ўяўленні аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі другой палавіны XVIII ст.
Резюме
Рассматривается место камерального описания 1772—1774 гг. восточной Белоруссии в ряду массовых исторических источников и определяется его значение для изучения важнейших сторон социально-экономической истории второй половины XVIII.
Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1988. № 3. С. 71-78
[2] Полное собрание законов Российской империи. Спб., 1830.Т. XIX. № 13808
[4] ЦДГА БССР у Мінску, ф. 3267, воп. 1, с. 1
[6] Там жа, с.160
[8] ЦДВГА СССР, ф. ВПА, спр. 18615, л. 1-2
[10] Письма к М. Н. Кречетникову графа 3. Г. Чернышева с 1769 по 1785 г. //Чтенияв обществе истории и древностей Российских. М., 1863. Кн. 4. С. 18
[12] ЦДАСА, ф. 16, воп. I, с. 898, л. 4—5 ад.
[14] ЦДГА БССР у Мінску, ф. 2791, воп. 1, с. 23, л. 11—37
[16] ЦДАСА СCCP, ф. 16,воп. 1, спр.869, л. 1
[18] ЦДАСА СССР, ф. 248, воп.47, с.4050, л.452, 464
[20] ЦДГА БССР у Мінску, ф.3219, воп. 1, с. 129, л. 1—121