Вайсковыя фармираванні на Беларусі пры Кацярыне 11
- Подробности
- Опубликовано: 12.06.2015 21:10
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 794
Вайсковыя фарміраванні на Беларусі пры Кацярыне 11
Памежнае становішча далучаных у 1772 г. беларускіх зямель кіраўніцтва Расійскай імперыі разглядала з пазіцый замацавання тут свайго вечнага панавання. Калі ўлічыць, што пасля Пятра 1 руская армія камплектавалася з рэкрутаў не ў пастаянных акругах, то гэта акалічнасць прыдала беларускай зямлі асаблівае становішча.
Задачу акупацыі акупаванага абшару выконваў асобны корпус, які налічваў 9 лёгкаконных каманд, 24 пяхотныя роты, 15 эскадронаў і 1 тыс. казакоў. [2] і легіён (5775), утвораныя ў 1769 г. [4]
Выключнае значэнне кіраўніцтва імперыі прыдавала прыгранічнай ахове, якая не адасаблялася ад унутранай аховы. Яшчэ 19.06.1772 г. на беларускай зямлі меркавалася пабудаваць 6 крэпасцей[6].
Самі ж гарнізоны, як апорныя пункты новай улады, паводле праекту З. Чарнышова ад 27.11.1772 г. засноўваліся на чале з камендантамі[8]. Пасля таго, як Чарнышоў пакінуў пасаду беларускага намесніка і кіраўніка ваеннай калегіі, у 1784 г. поўнакамплектныя гарнізоны (з 9 коньмі кожны) стаялі ў Віцебску, Дынабургу і Полацку, разам з недакамплектаваным штатам (579 чал.) у Себежы. Усе гарнізоны Полацкай губерні, такім чынам, налічвалі 3 тыс. чал., або 31 % усіх ахоўных войскаў (9554 чал. пры 1724 конях). У Магілёўскай губерні на той час меліся таксама 4 гарнізоны—у Магілёве—380 чал., у Гомелі—68 чал., у Рагачове—362 чал., (стр. 7) у Талачыне — 45 чал. — усяго 855 чал.[10]. Беларускі гарнізон па колькасці ў 4 разы саступаў сталічнаму — пецярбургскаму, але перавышаў адпаведныя адзінкі, пастаўленыя ў іншых гарадах імперыі[12]. Аднак яны не здолелі спыніць ні ўцёкаў, ні кантрабанды таварамі.
Баючыся дэзерцірства за мяжу, царызм устрымаўся ад распаўсюджан- ня на беларускія губерніі рэкруцкай павіннасці. Згодна дзеючых на час далучэння Генеральных устаноў 1757 і 1766 гг., рэкруцкія наборы ў армію дапаўнялі наймам з незапрыгоненых людзей[14].
Пасля заключэння вечнага дагавору з Рэччу Паспалітай (1775 г.) адтуль на ўсходнебеларускія землі быў выведзены Санкт-Пяцербургскі легіён. Яго планавалася разукамплектаваць у сувязі з падзелам палявой арміі на 10 дывізій (у тым ліку і Беларускую) і 3 карпусы.
Агляд выведзенага легіёна быў праведзены паміж 8.10.1774 і 29.4.1775 г.[16], дывізію стварылі з 5-ці пяхотных і 4-х конных палкоў, з дадаткам Беларускага егерскага батальёна. Яе палкі стаялі ў Пскове, Віцебску, Невелі, Себежы, Дуброўне, Оршы, Смалянах, Мсціслаўлі, Вялікіх Луках, Тарапцы, Рэжыцах. Беларускі гусарскі полк (камандаваў падпалкоўнік, католік Антон Шыц) стаяў у Чачэрску і Гомелі. Данскіх казакоў размясцілі на фарпостах, а егераў з рэштак палкоў (з 1769 г. пры кожным палку састаяла 66 чал. каманды егераў) паставілі ў Віцебску.
(стр. 8) Назва Беларускай трымалася за адпаведнай дывізіяй толькі пад час знаходжання 3. Чарнышова на пасадзе кіраўніка ваеннай калегіі, Нават у 1779 г. яе нумаруюць у якасці 9-ай дывізіі[18] а полк кабардзінскай пяхоты з Быхава выправілі ў Астраханскі корпус.
Беларускі гусарскі полк быў створаны па штату Ізюмскага гусарскага палка 16.01. І775 г. з рэкрутаў Пецярбургскага і Маскоўскага легіёнаў[20], у 1783 г. — 985 чал. (804 гусар пры 731 наяўных і 987 конях)[22]. У студзені 1783 г. ен значыцца ў складзе 992 чал. (807 гусар) як 6-ці эскадронны, таксама на ўкраінскай зямлі[24]. Як відаць, новыя палкі фарміраваліся з тых палкоў Беларускай дывізіі, якія па-ранейшаму захоўвалі першапачатковыя назвы мясцовасцяў імперыі. Аднак А. Лунін (стр.9) ніводзінраз не назваў іх, па месцы новага камплектавання, беларускімі.
Першы полк А. Лунін камплектаваў з 1880 чал. спісачнага складу (1545 радавых, у тым ліку 272 гранадзёры і 1185 мушкецёры), ці наяўных 1593 чал. Такі недакамплект меўся і пры другім палку: пры 1914 чал. па спісу (272 фэнадзёры і 1200 мушкецёры), наяўнымі значыліся 1642 чал. Сам Лунін адзначаў, што 1061 чал. (30%) не служылі яшчэ і году. Прыслуга пры 24 адзінарогах не ведала нават, як упраўляцца з гарматамі і як зараджаць іх “картузамі". Між тым Луніна прыспешвалі і ён не завяршыў як след распачатую справу.
24.07.1784 г. ён выправіў у Херсон 2 лейбгвардзейскія роты грэнадзёраў, якія пры 326 чал. (272 радавыя) там уліліся ў Херсонскі 4— батальённы егерскі полк[26]. Пэўны механізм іх стварэння быў толькі што пазначаны.
Беларускі егерскі корпус з прадугледжанага ў 4132 чал. штату на 6.10.1786 г. меў 2458 чал. (2057 чал. наяўных), у тым ліку — 2 падпал- коўнікі, 2 прэм’ер-маёры, 4 капітаны, 8 паручнікаў, 3 падпаручнікі, 6 прапаршчыкаў, 3 лекары, 25 дзеншчыкоў, 2 падканцэлярысты, 89 сяр- жантаў, 21 каптэнармус, 8 падпрапаршчыкаў, 36 фур’ераў, 66 капралаў, 16 цырульнікаў, 1217 егераў (у тым ліку 1110 наяўных). Прычым 951 егераў далі рускія рэкруты, у тым ліку — 554 чал. з Пецярбургскага і Кранштадскага гарнізонаў[28]. Беларускі егерскі корпус займеў назву па месцы стварэння[30]. У 1788 г. корпус значыўся ў якасці брыгады пры 2-й дывізіі Украінскай арміі[32]. Пры ўтварэнні яму далі 10 сцягоў з цёмнакарычневым крыжом і ружовымі вугламі. Мушкецёры насілі цёмназялёны мундзір з чырвонай падкладкай, светлазялёнымі абшлагамі, каўнярам і лацканамі. На рукавах афіцэры мелі сярэбраныя, а радавыя — белыя пятліцы. Камзол, штаны і гузікі былі белымі[34]. Яму таксама далі 10 сцягоў, але з ружовым крыжам і сінімі вугламі. Цёмназялёны мундзір вайскоўцаў быў аздоблены элементамі бледнаружовага колеру. Афіцэры мелі залатыя пятліцы, саддаты — жоўтыя гузікі, палевыя камзол і штаны[36].
Беларуская зямля і надалей нагадвала прахадны двор і гасцінную карчму, у якіх безупынна гасцявалі царскія войскі ў мэтах харчавання і фарміравання.
3 красавііка 1785 і да мая 1789 гг. тут кватаравалі 4 пяхотныя палкі: Дняпроўскі — у Віцебску, Полацкі перавялі з Себежа і Невеля ў Краславу, замяніўшы яго Чарнігаўскім, Валагодскі паставілі ў Магілёве[38]. Гэтыя сілы падверглі разукамплектаван- ню ў сувязі з падрыхтоўкай вайны са Швецыяй. Казлоўскі, Тамбоўскі, Азоўскі, Нізаўскі палкі, што стаялі ў Магілёўскім павеце, у 1791 г. склалі аснову 2—батальённага Фанагарыйскага гусарскага палка (2126 чал. па спісу)[40]. Губернскія ўлады ў чэрвені 1790 г. набралі з 3418 панцырных баяр Полацкай эканоміі 445 чал[42]., войска Вялікага княства Літоўскага — 6050 чал. (па іншых звестках — 4745 чал.)[44]. Тады ў Пецярбургу зноў прыйшлі да думкі аб пераманьванні з-за мяжы ўцекачоў. 3 разліку іх прыёму беларускаму намесніку загадалі не чыніць на фарпостах “обид полякам”.
Г. Пацёмкін раіў стварыць на далучаных землях ірэгулярную міліцыю, набраную шляхам найму з мяшчан і сялян-фурманаў. Да думкі аб стварэнні аселых вайсковых злучэнняў у Пецярбургу вярнуліся ў 1792 г. Захаваўся праект, у якім прапаноўвалася забараніць продаж сялян без зямлі, скараціць рэкруцкую службу да 15 гадоў, палкі распісаць па пастаянных кватэрах і папаўняць іх рэкрутамі па месцах дыслакацыі. Меркавалася пасяліць палкі. Такім шляхам прадугледжвалася спыніць дэзерцірства і перайсці да вольнанаёмнага прынцыпу камплектавання арміі, калі б памешчыкі, купцы, мяшчане і дзяржаўныя сяляне маглі наняць за сябе рэкрутаў[46]. Зараз дазваллася браць рэкрута з 200 чал. падатковага насельніцтва, прычым –з правам запісу беларускіхсялян у кошт рускіх рэкрутаў і здачы іх у любы час. Так беларускае панства атрымлівала магчымасць пазбаўляцца не толькі ад непрацаздольнай, але і схільнай да вольных рухаў часткі сялянскага грамадства. З гэтага часу адыходзіць у нябыт і сістэма часовага камплектавання царскай арміі на беларускай зямлі.
Практычна ўсе раскватараваныя на Беларусі вайсковыя адзінкі захоўвалі старыя назвы вялікарасійскіх гарадоў ці адміністрацыйна-геаграфічных акругоў імперыі, накат калі яны часова або часткова ўваходзілі ў склад так званых беларускіх фарміраванняў. Галоўным кантынгентам тых фарміраванняў былі рускія ўцекачы, якіх улады альбо адшукалі на месцах аселасці, альбо куплялі і вербавалі ў мясцовых памешчыкаў. Ні па назову, ні па характару камплектавання не існавала сапраўдна нацыянальна-беларускіх вайсковых злучэнняў.
Я. К. Анішчанка
Вайсковыя фарміраванні на Беларусі пры Кацярыне 11
Станронкі ваеннай гісторыі Беларусі. Вып. 2. Мн., 1998. С. 6-13
[2] РДАСА, ф. 119, спр. 121, л. 358-365; ЧОИДР.М., 1874. Кн. 3. С. 16
[4] ЧОИДР, м., 1863. С. 12; М., 1899.Кн. 2, С. 81; РДВГА, ф. ВПА, спр. 1880, л. 58
[6] СРИО. СПБ, 1885. Т. 27. С. 195
[9] РДАСА, ф. 248, воп. 70, с. 6183, л 288—333
[11] РДВГА, ф. 52, воп. 1, с. 45, л. 41—87
[13] Поливанов К. Исторический очерк законов о рекрутской повинности от Петра I до 1810 года. Б.м., б.г. С. 55
[15] РДВГА, ф. 52, воп. 1, с. 53, л. 63, 76
[17] РДВГА, ф. 52, с. 45, ч. 1, л. 7, 58
[19] Там жа, спр. 64, ч. 6, л. 1-43, с. 97, ч. 1. Л. 330-348, 354
[21] Там жа, спр. 251, ч. 48, л. 2-89, с. 309, ч. 70, л. 22
[23] РДВГА, ф. 52, с. 273, ч. 110, л. 9 адв.
[25] ЧОИДР, М., 1874. Кн.3. С. 33
[27] РДВГА, ф. 52, спр. 392, л. 22, 47, спр. 48, ч. 6, л. 7 (Штат 4132 чал.)
[29] Аўтары адпаведнага артыкула ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі зрабілі памылку адносна яго складу: ЭГБ. Мн, 1994. Т. 1. С. 432
[31] Письма и бумаги А. В. Суворова, Г. А. Потемкиан, П. А. Румянцева 1787-1789. СПБ, 1893. С. 254
[33] ЧОИДР. М, 1874. Кн.3.С. 18.30. Долгоруков С. Хроника российской императорской армии. СПБ, 1889. № 38
[35] ЧОИДР, М, 1874. Кн. 3. С. 19, 30; Долгоруков С. Хроника….№ 48
[37] Там жа, спр. 45, ч. 3, л. 4 адв., ч. 1, л. 33 адв.
[39] Долгоруков С. Хроника..№ 17
[41] АПК РДБ, ф. 15, карт. 1, спр.1, л.56; РДВГА, ф. 52, спр. 562, л.4
[43] Там жа, ф. ВПА, № 16232, л. 205, 245-246, спр. 501, л. 355
[45] РДАСА, ф. 1261, воп.13, спр. 91, л. 49
[46] Прудников Ю. Ф. Комплектование русской армии (1794-1804). Автореф. дис. канд. истор. наук. М, 1972. С. 10, 11, 14, 16