Інкарпарацыя Беларусі ў Расейскую імперыю за Кацярынаю 11

 

Пад крылы двухгаловага арла

Як Рэч Паспалітая апынулася здабычай трох агрэсараў—Расеі, Прусіі ды Аўстрыі—напісана шмат. Менш вядома, якія захады рабіў царскі ўрад, каб замацавацца на захопленых землях ды ўпэўніць жыхароў яшчэ не далучаных тэрыторыяў у сваёй “вызвольнай” місіі.

Пачаткова правы на паўночна-ўсходні абшар Рэчы Паспалітай як на сваю гістарычную спадчыну ўрад імператрыцы Кацярыны 11 заявіў на сакрэтнай канферэнцыі двара ў 1763 г., карыстаючы з смерці Аўгуста 111. Тады віцэ-прэзідэнт ваеннай калегіі, будучы генерал-губернатар беларускіх губерняў З. Чарнышоў раіў “захватить” Ліфляндыю, Мсціслаўскае, Полацкае ваяводствы—словам, тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага “от местечка Ула” на правабярэжжы Дзвіны і на левым беразе Дняпра. Гэты абшар меркавалася аб’яднаць са Смаленскай губерняй, каб адразу распаўсюдзіць на яго агульнаімперскія парадкі. Праўда, план гэтак хуткага абрусення да пары адклалі, бо палічылі за лепшае дамагчыся пратэктарату і апекі над нутраным ладам слабай суседкі.

Перамагла лінія кіраўніка замежнай палітыкі Расеі М. Паніна, які раіў трымаць на залежнай мясцовасці войскі, каб “страхом вырвать у поляков то, чего от них ласково добиться не можно”[2]. Такімі былі шэфы дысідэнцкіх (Слуцкай і Торуньскай) канфедэрацыяў. На подкуп надзейных крэатураў надалей выдаткоўвалася блізу 8 % бюджэту. А ўжо на заклік або добраахвотнае запрашэнне хаўруснікаў ці пакрыўджаных царскі двор дамагаўся права мірыць варожыя групоўкі ў імя прадухілення анархіі і братазбойчай вайны, дзеля абароны залатых вольнасцяў шляхты, каб праславіцца заступнікам прыгнечаных.

Зайздрасць царадворцаў выклікалі прыклады манархаў Прусіі і Аўстрыі, якія ў 1769—1770 гг. узвялі санітарныя кардоны вакол сваіх доляў захопу Рэчы Паспалітай для вынішчэння ўзброеных канфедэрацыяў. Такі ж кардон 24 снежня 1770 г. паставілі па Дзвіне і царскія войскі. Напачатку 1771 г. Дзвіну і Дняпро рашылі злучыць простаю мяжою, выціснуць канфедэратаў з аточанага абшару і потым далучыць яго да імперыі. Аднак сярод саўдзельнікаў разбору доўжыліся спрэчкі вакол ураўнаважання тэрытарыяльных апетытаў і часу сумеснага выступлення. На сакрэтных нарадах 7 лютага і 16 траўня 1771 г. у прысутнасці імператрыцы Кацярыны 11 ўспыхнулі звадкі, бо царадворцы ніяк не маглі вызначыць, на які беларускі абшар распасцерці свае прэтэнзіі. Найбольш заўзяты абрусіцель граф Р. Арлоў нават папракаў  М. Паніна за бяздзейнасць. Таму у студзені 1772 г. рада загадала Паніну тэрмінова “трудиться”, каб падаць адпавведныя гістарычныя доказы[4]. Гэтыя рэпарацыі Рэч Паспалітая мусіла задаволіць добраахвотнымі тэрытарыяльнымі саступкамі, каб усё выглядала “без компрометирования в публике и было только следствием насильственного угнетения” папярэдняй дзяржавай[6].

Пасля дамоўленасці з Прусіяй і Аўстрыяй аб долях захопу кожным манархам у лютым 1772 г. Пецярбург адсунуў раздзельную мяжу з левабярэжжа Дзвіны ў Полацкім ваяводстве на ўсход, на ўскрай Аршанскага павета. Новую граніцу сумесная камісія зацвердзіла на месцы ў 1775 г., бо на той год сойм Рэчы Паспалітай мусіў узаконіць захоп[8]. Іх падзялілі на Пскоўскую і Магілейскую губерні. Новрпызначаным пскоўскаму губернатару М. М. Крачэтнікаву і магілёўскаму М. В. Кахоўскаму загадвалася сакрэтна апісаць далучаную тэрыторыю дзеля ўвядзення новай адміністрацыі і абкладання. Губернатары мусілі да 15 студзеня прывесці жыхароў да вернападданай прысягі, вызначыць колькасць падаковага насельніцтва,  велічыню дзяржаўнага зямельнага фонду і яго даходы, віды і праўны стан землеўладанняў, інвентарызваць маёмасць езуітаў, акрэсліць стан гандлю і заняткі жыхароў, закартаграфаваць землі і падзяліць іх на паветы адпаведна агульнаімперскаму узору[10]. З іх на пастаянную дыслакацыю або гарнізонамі паставілі батальёны ў Дынабургу, Старым Быхаве, Віцебску, Полацку, Рагачове, Сянне, кожны па 807 чал. у склазе 6-ці рот. З прычыны некамплекту яны лічылі ў 1792 г. 4824 чал., у 1795 г.—6094. З-за адсутнасці чыноўнікаў уведзеныя армейскія злучэнні выконвалі розныя гаспадарчыя паслугі, вайскоўцамі запаўнялі кіроўныя пасады губернскіх установаў.

Прысяга і новы падушны ўлік насельнікаў праводзіліся разам. За адмову ад вернападданай прысягі шляхце і духавенству прыгразілі канфіскацыяй маёмасці іпрымусовым высяленнем за мяжу у трохтыднёвы тэрмін. Лічылі насельніцтва вайсковыя каманды на падставе вусных і дакументальных дэклярацый уладальнікаў, але з абавязковым падцверджаннем іх сапраўднасці прыходскімі святарамі. Апонія падпісвалі прысяжныя лісты за непісьменных, асабліва сялян.

Новая ўлада жорстка абышлася з праціўнікамі. У Сібір, што праўда, не выселялі. Аднак прыватныя войскі магнатаў запісалі ў дваровыя—гэта значыць распусцілі і аддалі на ўтрыманне гаспадарам[12]. Можна ўявіць, які поспех займела сярод дробнае шляхты гэтая ўрадавая акцыя. Бо царызм засцярог яе ад зруйнавання з прыгонным людам. Да таго ж пры рэвзііі жыхары ваколіц лічыліся асобныміспісамі, якія падавалі самастойна “с подробным описанием фамилий, гербов и со всеми свидетельствами” аб сваім непадатковым становішчы і вымокародным паходжанні[14].

Можных жа паноў новы ўрад прыхіліў да сябе тым, што абвесціў пададзеныя рэвізскія даведкі вечнымі прыгоннымі акатмі на запісаныя ў іх сялянскія душы. А паколькі падліковыя каманды пісалі ўсіх “где кого ревзор застал” ці пажадаў застацца, то гэта падахвоціла ўласнікаў запрыгоніць за сабой чужх сялян—наймітаў, розныя станы вольных людзей (чыншавую шляхту, іншаземцаў, зямян, вольнадпушчаных, бабылёў, нават мяшчан і гэбраяў)[16]. У гарадах давзол давалі магістраты. Па ваколіцах паставілі выбарных “начальнікаў”. Недазволены выхад з месца запісу расцэньваўся як уцёк, жабрацтва і бадзяжніцтва, што вяло да непажаданых сварак за рабочыя рукі, да недабору падаткаў, разладжвала фіскальную сістэму дзяржавы. Таму новая ўлада звязала падначаленыя ўтановы і жыхароў кругавой адказнасцю за парушэнне новых парадкаў. Дзеля гэтага сам З. Чарнышоў  загадаў надзяліць бабылёў зямлёй па дзяржаўных уладаннях ці здаць іх у работнікі заможным гаспадарам. З таго часу бабльства змяняецца новай праслойкай—дваровымі, якія ў 1782—1785 гг. складалі каля 0.03% усіх сялян. Калектыўную адказнасць за прадухіленне вольнага руху неслі практычна ўсе насельнікі[18]. З таго часу ў Беларусі расквітнеў гандаль людзьмі і продаж іх без зямлі.

Асабліва ходкім таварам аказаліся выхадцы з межаў Рэчы Паспалітай, якія спакусіліся царскімі маніфестамі аб амністыі здавзолам запісвацца ў гарадскія таварыствы беларускіх губерняў. З 1779 да 1792 гг. толькі ў Полацкую губерню вярнулася 10 тыс. чал.—пераважна галота, якая тулялася “в Польше и Литве” сярод чорнарабочых[20]. Беларускія ж магістраты пазбаўляліся іх з-за боязі крадзяжоў і дармаедства. А на мяжы гэтых людзей пераймалі армейскія вярбоўшчыкі. Адбывалася гэта так. Гандляр душамі паіў, карміў вяртальніка.. і закоўваў у жалеза. Або пісаў таго сваім дваровым і тую квітанцыю даааў расейскім уладам пры надыходзе ягонае чаргі на пастаўку рэкрута. Так памешчыкі набывалі прыгонных, а расейская армія…некамплект і мёртвыя душы. Такая хітрая практыка дазваляла расейскаму дваранству пазбавіць уласныя ўладанні ад цяжару рэкруцкіх пабораў за кошт беларускага сялянства, а мясцовыя паны гэткім чынам пазбаўляліся непрацаздольных. Згаданая сістэма дазваляла да пары (да 1794 г.) не ўкараняць на далучанай тэрыторыі рэкрутчыны. Пасля поўнага заняцця беларускіх земляў расейскім уцекачам не стала дзе хавацца ад урадавага вышуку і рэвізскага ўліку. Гэта і дазволіла ўвесці тут рэкруцкае ярмо на галаву беларускага селяніна.

Рэвізія і апісанне далучанай тэрыторыі мелі мэтай таксаа ўвесці новы тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел на адзінкі з аднолькавай колькасцю рэвізскіх душаў. Пскоўская і Магілёўская губерні адразу былі падзеленыя на правінцыі  на чале з ваяводамі, набранымі пераважна з камандзіраў раскватараваных войскаў. Паводле ўказу ад 22 ліпеня 1773 г. правінцыі падзялілі на паветы па 20-30 тыс. рэвізскіх душаў кожны. Велічыні паветаў пераразмеркавалі ў 1776 г. паводле “Учреждения для управления губерний 1775 г.” У 1777 г. утварылі Полацкае намесніцтва (губерню) у складзе 11 паветаў і Магілёўскае—з 12 паветаў, але ўжо без правінцый.

Сэнс перабудовы быў наступным. Са скасаваннем у 1772 г. ранейшых ваяводстваў і паветаў зніклі і адпаедныя ім судова-адміністрацыйныя структуры, утым ліку і шляхоцкія соймікі як органы рэгіянальнага самакіравання, немагчымыя ў самадзяржаўнай краіне. Утварэнне правінцыяў перад падзелам на паветы ставіла мэтай адразу запоўніць кіраўнічую адміністрацыю расейскімі кадрамі, перад тым, як дапусціць на пасады мясцовую шляхту.

Генерал-губернатар або намеснік, надзелены неабдымнымі паўнамоцтвамі, залежыў непасрэдна ад царыцы і засядаў у Сенаце пад час знаходжання ў Маскве. З. Чарнышоў наогул кіраваў Беларуссю з уласнага родавага маёнтка Яраполч, што за 130 км. ад Масквы. Наязджаў на падначаленую тэрыторыю ён толькі дзеля сустрэчы каранаваных асобаў і надзвычайных распараджэнняў. Чарнышоў надта любіў цырыманіялы, помпу і нямецкі—прускі—парадак. У Магілёве ён паставіў сабе сапраўдны царскі трон, а паштовыя тракты абсадзіў так, што яны нагадвалі “сады”.

Непасрэднае кіраўніцтва на месцах ажыццяўлялі губернатары (правіцелі), пераважна генеральскага звання, людзі зазвычай пажылыя і трупахелыя, але выхаваныя ў кавалерыйскіх сёдлах захопнікаў. Згодна штатнаму раскладу 1772 г., правіцелі ўзначальвалі губернскую канцылярыю ў складзе 247 чал., якія выконвалі распараджэнні намесніка, Сената і імператарскага двара[22].

У правінцыях расейскую адміністрацыю склаалі таксама канцылярыі—блізу 450 чал., кожная на чале з ваяводам, і пастаянныя гарнізонныя батальёны (1935 чал). апошнія былі пастаўленыя ў Полацку, Віцебску, Дынабургу, талачыне, Рагачове, Хіславічах. Кожны батальён меў 595 шараговых, якіх дапаўняла рота інвалідаў (ветэранаў). Агулам першы штат царскай улады у абедзьвюх губернях лічыў больш за 9 тыс. чал. Усе пасады запаўняліся простым назначэннем з маскоўскага Сената паводле рэкамендацыяў намесніка і правіцеляў губерняў.

У хатнія справы шляхоцкага саслоў’я царызм увешваўся рэдка. Іх вырашалі правінцыйныя земскія суды ў складзе двух суддзяў, рэгента і пісара. На кожную губерню прыходзілася 12 такіх суддзяў. Свае чыннасці з расейскай адміністрацыяй земскія суды вялі на расейскай мове, а ўласныя рашэнні афармлялі на польскай. Суддзі абіраліся з мясцовых абываталяў, але іх прызначэнне залежала ад волі вышэйшай улады (ваяводаў і губернатараў). Разам з падзелам правінцыяў на паветы і ўсталяваннем двухступеннай сістэмы кіравання (губерня-павет), што распачалося пасля 22 ліпеня 1773 г., для шляхты адчыніліся дзверы і да губернскіх пасадаў. Выбары ўвышэйшыя, ніжэйшыя земскія павятовыя суды рэгламентавала спецыяльная працэдура, якая нагадвала шчыльнае сіта, праз якое не мог праскочыць ніводзін ненадзейны кандыдат. Пасля 1778 г. мясцовае шляхоцтва атрымала магчымасць выбіраць павятовых і губернскіх прадвадзіцеляўдваранства для рэпрэзантавання сваіх краёвых і карпаратыўных інтарэсаў. Новая ўлада надта клапацілася, каб на выбарныя пасады трапілі асобы, якія б маглі адказваць уласнай маёмасцю. Таму у 1773 г. да дваранскіх выбараў дапусцілі шляхту, якая мела больш як 10 прыгонных. Затым у 1782-1785 гг. выбарчых правоў пазбавілі тых, хто трымаў чужых сялян праз залог-заставу і арэнду. Уведзеныя цэнзавыя абмежаванні выкраслілі немаёмную шляхту з палітычнага жыцця—гэтаксама, як пазней тое ж зробіць сойм Рэчы Паспалітай 1788—1792 гг.. Аднак гэтым разам не выявілася ніякай апазіцыі ці адпору.

З самога пачатку царызм дэкляраваў нязменнасць саслоўнх правоў. Аднак урад Кацярыны 11 афіцыйна не прызнаваў Статуту Вялікага княства Літоўскага ў якасці крыніцы права. У 1785 г. у Магілёве яго для даведак расейскіх чыноў пераклалі на расейскую мову[24]. Незадаволенасць дробнай шляхты выдатна скарысталі можнаўладцы,адсунутыя ад варагоў улады расейскімі чынамі. Пад час выбараў у 1776 г. земскіх суддзяў мсціслаўскай правінцыі аршанскі стараста І. Язафовіч і камергер польскага двара І. Галынскі падбілі незадаволеных на калектыўны пратэст супраць гвалтаў тамтэйшага губернатар М. Кахоўскага.

Апошні публічна назваў павадыроў пратэсту “пугачоўцамі і бунтаўнікамі” і забараніў павятовым прадвадзіцелям без ягонага дазволу склікаць шляхту “для совещания об общественных надобностях”, а тым больш скардзіцца наверх. Намеснік заявіў, што з часу далучэння ўдвая выраслі пасевы жыта, што памешчыкі замест 1 руб. з сялянскай душы зараз бяруць 3 руб. падатку, што свае вёскі яны цяпер прадаюць утрая даражэй дый няма недабораў. Маўляў, пры такой спрыяльнай уладзе скаргі безпадстаўныя. Сенат валаводзіў справу да 1780 г., імкнучыся ўзгадніць забарону самавольных шляхоцкіх сходаў з папярэднім заканадаўствам Рэчы Паспалітай. Дзеля гэтага скарысталі статутавае палажэнне, паводле якога павятовыя соймікі склікаліся каралямі і мелі трымацца вызначанай тэматыкі. Сенат увогуле забараніў склікаць тыя соймікі без царскага дазволу. Пакрыўджаныя маглі скардзіцца асабіста, а не калектыўна. Агульныя інтарэсы дазвалялася з таго часу рэпрэзэнтаваць толькі губернскім і павятовым прадвадзіцелям.

Менавіта яны складалі спісы выбаршчыкаў, якія прыбывалі ў губернскі горад на выбары прадвадзіцеляў. Выбары пачыналіся з выслухоўвання прамоваў намесніка і губернатара і поўнага тэксту Установы для кіравання губернямі. Пасля выбаршчыкі ішлі шыхтом (па два ўрад) у царкву служыць малебен дый складаць прысягу перад Усявышнім. Урачыстасць віталі званамі й гарматамі. Затым на раздзельных паседжаннях прадстаўнікі кожнага павету выбіралі свайго прадвадзіцеляземскіх суддзяў. Кандыдатаў балатавалі чорнымі і белымі шарамі. Вынікі зацвярджалі губернатары. У апошні дзень пад гарматныя громы губернскі дваранскі сход выносіў агульня пастановы і пажаданні, якія да ног царыцы адвозіла спецыяльная дэпутацыя.

Новая ўлада дамаглася паслухмянасці дзякуючы секвестру і канфіскацыям уладанняў. На працягу 1772-1775 гг. у дзяржаўны скарббыло забрана 45 маёнткаў у 15-ці можных асобаў (гл.табліцу).

З прыведзеных звестак вынікае, што ў нелаяльнай знаці царызм адабраў 108234 сялян-мужчын, або амаль палову (48 %) зарэгістраванага сялянства. Але пасля хадайніцтваў ранейшым гаспадарам было вернута

Памеры секвестру 1772 года (сялян-мужчын)

уласнік уладанне У мястэчках У вёсках разам
хрысціян гэбраяў хрысціян гэбраяў

І. Агінскі

кашталян віленскі

Бялынічы 468 167 1090 - 1725
Стараселле 192 60     252
Коханава 133 5 1212   1350
Мікуліна 237 80 3891 42 4250
Копысь     521 6 527
Калышкі 270   1731   2001

І. Агінскі

стараста дзярэчынскі

Рудня 135 95 607 180 1017
Лёзна 256 192 1313 80 1841

М. Агінскі

гетман

Круглае 258 70 2519 15 2862
Паўловічы     119 3 122
Кс. Агінскі стражнік Вяледзічы і Тадуліна     1100 16 1116
Л. Пацэй стражнік Яновічы 380 249 6455 26 7203
Астроўна 121 138 3697 26 3982
Кадзін 251 90 2004 14 2359
Расна 171 194 338 9 712
Беразятня     473 7 480
А. К. Сапега ваявода Прыдруйск 74 70 2532 128 2804
Дуброўна і Ляды 1767 722 15726 387 18602
К. Радзівіл ваявода Копысь 794 248 6436 327 7805
Раманава 173 74 1779 64 2090
Невель 1013 123 9846 192 11174
Себеж 349 52 4617 88 5106
Тарантова     3006   3006
Казадаў’е     182   182
А. Чартарыжскі канцлер Буева     1104 9 1113
Серуты     488 9 497
Шклоў     12150   12150
І. Якавіцкі Дабея     120   120
А. Пац пісар Галаўчыно і Княжыцы 557 191 6822 106 7676
М. Мнішка маршалак Халаблін     64 5 69
Г. Аскерка Эйзбахаўшчына     1015 49 1064
Л. Борх Рамшына     11947 310 12257
Друцкія-Любецкія Любавічы 420 215 3233 24 3892
Я.Юдыцкі Хелч     226   226
Прыватных   8019 3035 108234 2212 121500
Віленскі капітул Стрэшын     2926   2926
Соржыца     2754   2754
Падгор’е     1986   1986
Рэжыцкая плебанія       1241   1241
Чэпельская плебанія       1986   1986
Гуфы базылянаў Махрова     147   147
Горспля     203   203
Парэчча     161   161
Духоўных       11404   11404
Дзяржаўных       143067   143067
Агулам   8019 3035 262705 2212 275971

Складзена паводле: БЭФ, Мн., 1961.Т.3. С. 42-43; РДАСА, ф. 248, воп. 64, спр. 5607, л. 96, 137, 430, 451, 516, 662-669; спр. 5625, л. 170, 790; НГАБ, ф. 3219, воп. 1, спр. 2035, л. 1-21

Касым—цалкам адабраныя ў дзяржаўны скарб

46102 душаў, ці палова секвестраванага. Другая палова разам з дзяржаўным сялянтвам была падараваная высокім дастойнікам ды чыноўнікам з унясеннем 10 кап. за даравальную грамату. Граматы выдавалі за ваенныя подзвігі, службовую стараннасць, адданасць трону, асабістыя паслугі, у гонар урачыстасцяў венцаноснага дома[26]. Актыўны ўдзельнік следчай камісіідля расправы над пугачоўцамі, тады малады капітан, Г. Р. Дзяржавін атрымаў 321 душу сялян[28]. Таму шляхта пазбегла непажаданай перспектывы прымусовага пераразмеркавання зямлі на карысць сялян і рэгулявання павіннасцяў ненавіснай Расеяй. А беларус-селянін застаўся панам сахіі касы на поўнай волі свайго пана. Так што інвентары, якімі зазвычай кіраваліся паміж сабой паны, не сталі афіцыйна прызнанымі дакументамі, абавязковымі для выканання.

У адрозненне ад папярэдняй дзяржавы, падаткі з 1772 г. сталі выбіраць з рэвізскіх душаў. За кошт увядзення падушных збораў падаткі з далучанай тэрыторыі ўзраслі з 172825 руб. срэбрам да (стар. 48) 1.3 млн.—г.зн. у 7 разоў.  Але гэта сведчыла не столькі пра драпежніцтва царызму, сколькі пра памеры падману скарбу Рэчы Паспалітай пры ранейшым падворным і пазямельным абкладанні (калі не лічылі, колькі чалавек жыве ў хаце ці на зямлі). Натуральна, што знаць сустрэла навіну абурэннем. Шэраг знакамітых асобаў звярнуліся ў Пецярбург з заявай аб немагчымасці выплочваць драпежніцкія падаткі..з-за голаду і галечы сялян. Прычым апошняе звальвалі на якасць глебы і нават на гэбраяў [30]. Сяляне поста мусілі выплаціць тыя лаўгі, каб ужо затым перайсці ў дзяржаўны скарб.зразумела, што пасэсары дзяржаўных арэндаў імкнуліся замацаваць гэтак выгадны набытак у спадчыну, а сяляне стараліся як маглі вызваліцца з-пад прыватай залежнасці.

Каб унікнуць хваляванняў і недабоаў пад часарэнды, улада заключала з пасэсарамі старостваў 5-гадовыя кантракты. Пасэсар меўся здаць уладанне не разораным і без даўгоў, спаганяць якія непазбежна мусіла дзяржава. Чыноўнікі як маглі ўхіляліся ад такой перспектывы, бо за заняпаласць гаспадарак іх каралі вылічэннямі з заробнай платы. Таму у кантрактах загадзя абгаворвалі перыядычную рэвізію арандаваных маёнткаў з апытаннем сялян. Пры справядліваці сялянскіх скаргаў недаборы спаганялі з арандатара. Каб пераадолець боязь памешчыкаў арандаваць староствы, звычайна ўжо разрабаваныя папярэднікамі, царызм заахвочваў паншчыну.

Адрозна ад сваіх папярэднікаў, Кацярына 11 талерантна паставілася да 52 тыс. усходнебеларускіх гэбраяў, бальўыня якіх жыла ў вёсках, а не ў мястэчках ці гарадах краю. Праўда, напачатку мясцовыя ўлады спакусіліся зваліць на іх “поголовное убожество” сялян[32]. Царызм не прыняў бок пакрыўджаных, хаця задаволіў некаторыя іхнія скарні. У 1786 г. гэбраяў пазбавілі права вінакурэння ў гарадах, дазволіўшы трымаць корчмы і шынкі па панскіх маёнтках з умовай  “не отлекать крестьян” ад паншчыны—прасцей кажучы, не спойваць іх.

Аднак памешчыкі разгортвалі ўласнае вінакурэнне ды марнавалі грошы. Практычна палова дзяржаўных сродкаў асядла ў бязмерных панскіх кішэнях, што, разам з няспыннымі захопніцкімі войнамі спрычыніла рост бюджэтнага дэфіцыту. Яго пагашалі бесперапынным выпускам папяровых асігнацыяў. Золата і срэбра знікалі з абарачэння. Квітнелі фальшываманецтва ды кантрабанда, апошняя—асабліва на мытнях беларускіх губерняў, дзе замежныя тавары прапушчалі без мыту. Паколькі тутэйшыя гэбраі актыўна пасярэднічалі ў замежным гандлі, дык яны і трапілі ў спіс галоўных злачынцаў і кантрабандыстаў.

Судны дзень надышоў у кастрычніку 1789 г. , калі ў Маскве ў магілёўскага купца Вольфа Мойшавіча знайшлі 700 руб. падробленых асігнацыяў. Маскоўскае купецтва скарыстала момант і запатрабавала забараніць гэбраям запісвацца ў расейскіх гарадах на жыхарства як несумленным гандлярам. Кацярына 11 загадала беларускаму намесніку П. Пасеку знйсці і знішчыць “гнездо” фальшываманетчыкаў у Шклове ці каля мяжы з Польшчай. Але марна. Тады ўлады рашылі штогод рабіць генеральны ператрус усіх кірмашоў ды лавак імперыі !, каб выкараніць кантрабанду й злодзеяў. Першую рэвізію зрабілі ў Маскве, але тутака знайшлі запісанымі ў купецтва толькі трох гэбраяў. Справа набыла галоснасць, бо канфіскацыя тавараў спыняла гандаль ды наносіла страты. Дый ці варта тады наогул штогод спыняць увесь гандаль дзяржавы з-за нейкіх там гэбраяў ?! І царскія ўлады сталі на звыклы шлях забаронаў. 23 снежня 1791 г. Кацярына 11 забараніла гэбраям запісвацца ў грамадзянства расейскіх гарадоў. Яны маглі жыць толькі ўмежах беларускіхі іншых заходніх губерняў. Так усталявалася знакамітая мяжа аселасці.

З першых дзён далучэння новая ўлада запэўніла ўсе станы жыхароў у ахаванні не толькі маёмасных правоў, але і свабоды веравызнання. Аднак да далучаных земляў паставіліся як да праваслаўных, з часу вуніі 16 ст. гвалтоўна або падманам адарваных ад адзінавернай Расіі, а насельніцтва якіх захавала ў сэрцах нястомнае жаданне зноў вярнкцца да веры продкаў[34]. Матэрыяльны стан канфесіяў розніўся вельмі значна. У тым жа 1782 г. 674 духоўнікі-католікі трымалі 474439 сялян і 255460 дзес. зямлі, тады як звыш 2300 праваслаўных святароў валодалі 2727 сялянаміі 10127 дзесяцінамі. Каб зрабіць далучаную прастору сапраўды адзінавернаю, патрабавалася змяніць канфесійную структуру насельніцтва на карысць праваслаў’я.

Самым моцным бастыёнам Ватыкану, які Кацярына 11 не адважылася закрануць, быў езуіцкі ордэн. 200 законнікаў Полацкай, Дынабкргскай, Віцебскай і Аршанскай калегіяў ды 2-х рэзідэнцыяў у Магілёве і Мсціслаў’і валодалі 40 % усяе ўласнасці рыма-каталіцкага духавенства. Яны першыя прысягнулі на вернасць двухгадоваму арлу, які ахаваў іх ад вынішчальнага папскага брэвэ (загаду аб роспуску ордэну у 1774 г.). Праўда, рэктар Полацкай калегіі С. Чарневіч тады ж хадайнічаў перад уладамі аб самароспуску ордэну, які, меркавалася, пры малалікасці манаства і без падтрымкі Вярхоўнага паніфіка “нядоўга пратрымаецца”[36]. Давялося атакаваць іншаверную іерархію.

Для ўніятаў настаў судны дзень. Яшчэ ў 1767 г. ва ўрадзе ўніятаў цвёрда лічылі сектай, “отщепенцами нашей веры, отнюдь к католицкой прямо не присоединившихся”[38].

Свае пастановы сойм лічыў рэвалюцыйнымі крокамі дзеля выратавання і будучага росквіту. Ён скінуў палітычны дыктат Расеі (пратэктарат) –“путы няволі і безуладдзя”—ды паабяцаў вызваліць абыватэляў “ад дэспатызму можнаўладцаў”[40].

Атмасфера эйфарыі аказалася паказной і часовай. Соймавы замах на састарэлы лад і шляхоцкую роўнасць зноў раскалоў грамадства і стаў выгаднай зачэпкай для замежнага ўмяшальніцтва. Найбольш скарыстала з сітуацыі Расея, за якой ранейшыя соймы 1768 і 1775 гг. Замацавалі канстытуцыйнае права гаранткі і ахоўніцы існага ладу Рэчы Паспалітай. Ужо ў сакавіку 1790 г. Кацярына 11 пасунула 25-тысячнае войска да заходніх межаў імперыі. Сваім дыпламатам яна загадала дзейнічаць на сойме “через приятелей так, чтоб не обвинил свет нас, яко начинателей новой войны, а союзники не уклонились от соучастия” у прадугледжанай агрэсіі. З 500 дэпутатаў Вялікага сойму ў спіс надзейных хаўрыснікаў Расеі трапіла 56 паслоў і 34 сенатараў: інфлянцкі біскуп Язэп, кашталян Антон, віцебскі ваявода Міхал Касакоўскія, жмудскі біскуп Стэфан Гедройц, троцкі кашталян Казімір Канстанцін Плятар з братам Аўгустам, мсціслаўскі ваявода Ксаверы Хамінскі, віленскі ваявода Міхаіл Геранім Радзівіл, віленскі біскуп Ігнацы Масальскі, наваградскі ваявода Язэп Несялоўскі, берасцейскі ваявода Лявон Швыкоўскі, менскі ваявода Адам Хмара, з Ашмянскага павета пасол Ігнацы Хамінскі, з Браслаўскага—граф Станіслаў Мануцы і Ян Швыкоўскі, з Лідскага—лоўчы Язэп Забела, з Аршанскага—маршалак Вінцэнт Язафовіч, з Менскага—Сымон Шыдлоўскі, а таксама літоўскі стольнік Язэп Чартарыжскі і кашталян Шыман Забела[42]. Для інтэрвенцыі падрыхтавалі 6 конных, 10 пяхотных, 5 казачых палкоў і Эстляндскі корпус пад камандай генерал-аншэфа М. Н. Крачэтнікава. Гэтую сілу забяспечылі 10-дзённым запасам харчу, які меў быць дастаўлены з Полацка, Дынабурга, Рагачова і Талачына на паўтары тысячах фурманак.

27 красавіка 1792 г. незадаволеныя магнаты падпісалі ў Пецярбургу так званы Таргавіцкі акт. Соймавыя новаўвядзенні Канстытуцыі 3 траўня там называліся гвалтоўным парушэннем кардынальных правоў Рэспублікі, якое трэць дэпутатаў навязалі і самому сойму і ўсяму народу. Перад уварваннем войскаў у ВКЛ таргавічане вырашылі стварыць лаяльныя шляхоцкія канфедэрацыі, каб інтэрвенцыю “можно было обьяснить просьбою о помощи со стороны народа” і прадэманстраваць, што канфедэрацыі “составляются добровольно шляхетством, угнетенным и лишенныи прав своих и вольности беззаконною и насильственною конституциею 3 мая”[44]. Такі быў страх нават перад тым, чаго папраўдзе сойм не абвяшчаў.

Крачэтнікаў рушыў 73-тысячную армію 11 траўня 1792 г. з загаданай хуткасцю. Гэта адбылося адразу пасля пышнага святкавання гадавіны Канстытуцыі 3 траўня ў Вільні, адкуль варшаўскі сойм запэўнівалі аб рашучасці ліцьвінаў бараніць закон і караля. Аднак рашучасці не хапіла і літоўскае войска ратавалася панічнымі ўцёкамі з мяжы[46]. У імя захавання цэласці каталіцкае веры была ўведзена цэнзура. Для пашырэння адукацыі меркавалася ўзнавіць езуіцкі ордэн. Аднак для гэтага трэба было адабраць прыватызваныя маёнткі…

Настаў час пець Лазара. Ва ўніверсале ад 29 жніўня 1792 г. павадыры Вольнай канфедэрацыі ВКЛ ахвотна заявілі, што канфедэрацыю падтрымлівае “40 тысяч народу літоўскага, брацці шляхты рознай ва ўрадах у самім княстве”. І гэта пры тым, што аднае шляхты ў ВКЛ дічылася блізу 84 тыс., а сярмяжнага люду—каля 630 тыс. З Вільні канфедэрацыю ВКЛ перавялі ў Берасце. 31 жніўня яе злучылі з кароннаю канфедэрацыяй, каб узнавіць скасаваны Вялікім соймам лад. Урачыстасць віталі 51 гарматным стрэлам. Для ўзнагароды паслугачоў з Масквы выпісалі 15 партрэтаў царыцы.

Царскія войскі апанавалі абшарам прыблізна ў 3 тыс. кв. км. І з насельніцтвам больш як 7 млн. чал. Менавіта гэты абсяг царскі ўказ ад 8 снежня 1792 г. назваў “издревле России принадлежащим”, дзе гарады пастаўленыя расейскімі князямі, а “народы общаго с россиянами происхождения, нам единоверные”. Тым не меней Крачэтнікаву загадалі  “не открывать никому истинных видов”, хаваючы планы “всегда под предлогом удобнейшего пропитани или же движением со тороны турков”[48].

Тады націснулі на караля, якому захопнікі абяцалі сплаціць 33 млн. ягоных уласных даўгоў ды даць 200 тыс. чырвоных (каля 396 тыс. руб. срэбрам) штогадовай пенсіі. І Станіслаў Аўгуст Панятоўскі павёў Айчыну у небыццё. Ён аддаў загад аб капітуляцыі полька-літоўскага войска. Панятоўскі прыстаў лааб’яднанай канфедэрацыі, а Вялікі соейм назваў згубай. Кароль склікаў у Горадні сойм, загадаўшы выбіраць на яго толькі таргавічан. Выбары прайшлі пад акампанемент дзяжурнай патрыятычнай рыторыкі, гарматных стрэлаў і піўных струменяў. Панятоўскага са світай у 153 асобы прыдворных прывезлі ў Горадню і пасадзілі пад хатні арышт. Да 5 студзеня 1797 г. ён бавіўся тут паляваннямі, балямі, гульнёй у більярд, пісаннем мемуараў.

Горадзенскі сойм адбыўся падаблогай расейскіх войскаў у прамежак паміж 17 чэрвеня і 23 кастрычніка 1793 г. З 140 ягоных паслоў амаль палова кармілася грашовымі падачкамі Пецярбурга, хаця паслы натхнёна абураліся вераломствам запрошаных войскаў і агітавалі адзінаднаго не саступаць ніводнага кавалка зямлі. Нават кароль адважна завіў, што падтрымаў таргавічан дзеля захавання цэасці Рэчы Паспалітай і пазбавіць яе братазбойчай грамадзянскай вайны. Сойм адзінагалосна забараніў расчалясоўваць Рэспубліку, паклікаўшы на дапамогу Бога і еўрапейскія дзяржавы. Тады расейскі пасол Я. Сіверс арыштаваў 5 паслоў  і наклаў секвестр на ўладанні Л. Тышкевіча і М. К. Агінскага. У выніку 74 галасамі супраць 59 сойм вылучыў паўнамоцную дэпутацыю для падпісання анексійнага трактата з Расеяй.

22 ліпеня дэлегацыя падпісала вечны дагавор з Расеяй, саступіўшы ёй захопленыя землі. Узамен Кацярыну 11 прасілі абараніць рэшткі тэрыторыі краіны ад тэрытарыяльных дамаганняў прускага караля. Дзеля паскарэння злучэння Панятоўскі нават пагаджаўся аддаць карону вялікаму князю Канстанціну. Кацярына 11 паабяцала захаваць тэрытарыяльную цэласць рэштак дзяржавы і не перашкаджаць іх канстытуцыйнаму уладкаванню. Гэта было сустрэта захапленнем і адзначана святочным абедам на 77 прыбораў. 17 жніўня 1793 г. сойм ратыфікаваў дамову з Расеяй. Толькі 12 паслоў пратэставалі супроць ганебнага акту. Астатнія для заспакаення ўласнага сумлення перад нашчадкамі заявілі, што саступілі сіле і запабеглі пагрозе грамадзянскай вайны.

Тут і прускі манарх запатрабаваў сабе падобнае дамовы. Расейская імператрыца загадала паслам гадзіцца. Што тут пачалося ! Абураныя паслы нават выгналі Падгорскага за прапанову пагадзіцца з гвалтам. Тады Сіверс атачыў замак 2 батальёнамі, навёў на яго гарматныя жаралы і загадаў прынесці дэпутатам літоўскага народу сена для начлегу. Пры поўным маўчанні залы сойм ухваліў дамову з Прусіяй. Наступныя справы рушылі лягчэй. Быў ухвалены 15-тысячны штат войска. Л. Тышкевіча паслалі да царыцы нагадаць прапанову аб персанальнай уніі дзяржаваў.

Аднак у Пецярбургу ўжо не лічыліся з таргавічанамі—гэтым «рассадником коррупции и бесправия». Тады сойм назваўся Горадзенскай канфедэрацыяй і без абмеркавання прыняў Канстытуцыю ацалелай Рэчы Паспалітай. Апошняя засталася ўнітарнаю дзяржаваю (без падзелу на Карону і ВКЛ), падзеленую на роўнавялікія ваяводствы. Ваяводствы складаліся з трох паветаў або земляў. Са спадчыны Вялікага сойму засталіся земскія суды, пазбаўленне немаёмнайшляхты выбарчых правоў, а таксама права мяшчан буйных гарадоў набываць землі і шляхоцкую годнасць. Ствараўся аднакаморны сойм, які склікаўся што 4 гады  на 8-тыднёвыя сесіі. З кожнага павета выбіралі па 2 паслы. Каралю пакінулі дэкарацыйныя функцыі. Рэальную ўладу забрала сталая Рада, якая агла склікаць сойм нават без згоды караля. На месцах кіравалі парадкавыя камісіі, куды выбіралі па 12 чал. з кожнай зямлі.

У апошнія дні сойм ухваліў пастановы наконт Галоўнага Літоўскага трыбуналу, спадыны Радзівілаў і лёсу Кракаўскага арцыбіскупства. Ліцвіны абаранілі сваю аўтаномію і дабіліся, каб уКароне і ВКЛ было па 4 каталіцкія арцыбіскуптвы, а аднаму з уніяцкіх біскупаў далі сенатарскае крэсла ў годнасці мітрапаліта. Каб не звязваць вынік другога падзелу такімі заканадаўчымі путамі, Кацярына 11 з маўклівай згоды горадзенскай Рады 17 студзеня 1794 г.забараніла друкаваць соймавыя пастановы—усе !

Як іх не хавалі, але ў лютым надышлі выбары ў парадкавыя камісіі. Удзельнікі Таргавіцкай канфедэрацыі мелі наіх першынство. Гэта азначала поўную рэстаўрацыю рэжыму, што існаваў да Канстытуцыі 1791 г.

Адчайныя спробы выратаваць Айчыну ўзброеным паўстаннем на чале з Т. Касцюшкам, як вядома, не мелі поспехаў. Манархі Расеі, Аўстрыі і Прусіі супольна рушылі душыць паўстанне. Венцаносцы Расеі і Аўстрыі першымі пажалі карысці і таропка заявілі, што”убежденные опытом прошедшего времени и решительной неспособности польской республики устроить у себя сильное правление иди же жить в состоянии какой-либо независимости, признали за благо выполнить совершенный раздел этой республики”. У снежні 1794 г. царскі двор акрэсліў заходнюю мяжу сваёй анексіі—па рацэ Буг да Берасця і “до пограничной черты воеводства этого имени в Подляхии, затем она направится (стар. 60) по прямой линии границами воеводства Брестского и Новогрудского до р. Немана напротив Гродно, откуда она пойдет вниз по этой реке до места, где она вступат в прусские владения”.

Такім чынам, тэрыторыя расейскай анексіі сутыкалася з прускай. Іх сутыкннне прывяло нават да сур’ёзнай падрыхтоўкі да вайны. Прадухіліць апошнюю меліся планы захавання Рэчы Пасалітай у якасці буфернай дзяржавы. Але бакі не пайшлі на захаванне самастойнасці Рэспублікі. Янывырашылі канчаткова і цалкам падзяліць ахвяру у якасці ўзнагароды самім сабе за саюзныя дзеянні супраць рэвалюцыйнай Францыі. У пошуках паразумення з Прусіяй Пецярбург вырашыў адступіцца ад спрэчнага горадзенскага прадмесця і ад часткі горадзенскай эканоміі[50]. Намеснік жадаў дапусціць выбарнх асобаў толькі для разгляду спрэчак Галоўным літоўскім трыбуналам, а затым усё судаводства падпарадкаваць Сенату. Але такі план яўнай русіфікацыі  супярэчыў урадавым абяцанням захаваць існае судаводства і мсяцовыя асаблівасці. Дый сам Рапнін стаў наракаць на празмерную загружанасць адцэнтралізацыі ўлады. Давялося шукаць іншыя шляхі абрусення.

Ва ўрадзе загаварылі пра такую адміністрацыю, дзе сядзелі б не адныя “русопяты”, а разам з імі і адданая мясцовая знаць. З гэтага б вынікала прызненне моцы Статута ВКЛ. Канцлер імперыі А. Безбародка пагаджаўся натакі сімбіёз з наступных меркаванняў:”Власть самодержавная будет в полной силе и святости с Литовским статутом столько же, сколько и с Уложением (1649 г. Расейскай імперыі—Я. А.), ни нравам, ни времени несообразным. Искать педантически единообразия была бы таковая же химера, как и предполагнать равенство между людьми”. Здаецца, зразумела.

У адпаведнасці з гэтым разлікам у снежні 1795 г.у Горадні ў якасці найвышэйшай мясцовай установы паставілі Вярхоўнае літоўскае праўленне, падначаленае трэцяму дэпартаменту Сената. Яго склалі 154 чал. у чатырох галіновых аддзяленнях. Кожнаму начальніку аддзялення прыдалі тох экспедытараў з мясцовых дваран і 5 перакладчыкаў з польскай мовы—усяго 17 “польскіх” асобаў. Кіраваў праўленнем царскі намеснік. Выканаўчую ўладу здзяйснялі карпусныя камандзіры з дапамогай камісараў, абраных ад розных станаў. Суд і расправу чынілі ранейшыя земскія і гродскія суды, ратушы і магістраты. Яны дзейнічалі імем царыцы “на древних их правах”. Да выбараў дапусцілі толькі тых суддзяў, хто засядаў да 3 траўня 1791 г., або да Вялікага сойму.

Судовыя спрэчкі па апеляцыі ішлі ў Літоўскі трыбунал, але ён адсылаў свае рашэнні на канчатковы нагляд Вярхоўнага праўлення або намесніка. З-за забароны смяротнага пакарання ў імперыі даводзілася стасаваць працэдуру ранейшай дзяржавы—прыцягваць сведкаў, прымаць прысягі, наймаць адвакатаў, следчых. Тым самым у спадчыну царызму дастаўся распаўсюджаны хабар, валакіта, пратэкцыянізм. А паколькі расейскія чыноўнікі служлі за мізэрнае жалаванне, то прадажнасць судова-адміністрацыйных установаў, так бы мовіц, падвоілася.

Як пісаў віленскі губернатар Я. Булгакаў, мясцовыя жыхары не спяшаліся займаць выбарныя пасады без перспектывы атрымаць чыны і ленты. Яны не з’яўляліся напозвы, абскарджалі прысуды, пераносілі працэсы  ў іншыя паветы. Судовыя працэсы зацягваліся з-за некамплекту суддзяў, розначасовасці сесій, абавязку (стр. 62) разглядаць прэтэнзіі па чарзе. Суды дзейнічалі беспакарана, бо заканадаўства самой імперыі патрабавала не датыкацца цела і годнасці высокароднай асобы. А мясцовая шлхта надта ж паважала ўласную недатыкальнасць. На Вярхоўнае праўленне хлынула такая безліч блытаніны ды валакіты, што Рапнін у роспачы загаласіў: “Боже, вынести меня отсель. Лучше как можно скорее ввести наш образ правления, нежели настоящий, половинный, который никак слажен быть не может”.

Аднак згаданы парадак задавольваў усіх удзельнікаў сваім бюракратызмам і беспакаранасцю. Літоўскае праўленне выдавала ўказы за пячаткай “з арлом і літоўскай пагоняй”. Сваволя і ўверсе і ўнізе асвячалася імем царыцы і “польскіх” законаў.

Давялося шукаць паразумення нават з відавочнымі ўдзельнікамі касцюшкоўскага паўстання, уладанні якіх Кацярына 11 меркавала прадаць паслухмяным асобам. Усяго ў Менскай губерні было секвестравана 67 тыс. дзяржаўных сялян і 28 тыс. сялян каталіцкага і ўніяцкага духавенства. Разам з панскімі маёнткамі дзяржаўны скарб забраў 140 тыс. сялян (22 % усіх прыгонных). У межах Літоўскай губерні пад секвестр трапіла звыш 175 тыс. сялян, або 35 % ападаткаванага сялянства, умаёнтках «дерзких, развратных бунтовщиков, изменяющих присяге и Отечеству своему». Ім далі гд і 6 месяцаў на прысягу і продаж уладанняў, нават дазволілі вывезці дходы і выкуп закладзенай маёмасці.

Ва ўрад хлынулі слязлівыя лісты аб добранадзейнасці і звычайныя даносы. Як ні лічыла царыцазаганным, каб памешчыкі –каталікі валодалі праваслаўным людам, як ні імкнулася яна, каб на далучаных землях “все имения составить во владении русских помещиков”, але планы русіфікацыі землеўладання засталіся папяровымі марамі.

С. Забелу маёмасць вярнулі “..по старости и дряхлости”, А. Чартарыскаму—таму, што ён быў “безосновательно оклеветан и совсем не знал о восстании”. Уладанні М. Агінскага ўзялі ў апеку, “ибо он н в полном состоянии ума”. Латыфундыі М. Радзівілапакінулі ў спакоі там, што той сядзеў у пўстанцкай радзе непрыкметным радцам ды выявіў “непоколебимую к престолу ея императорского величества верность” і г.д.

Аднак вырашальнымі аказаліся даўгі ўласнікаў. Яны заявілі 130 прэтэнзіяў на суму больш як 2.7 млн.злотых. прычым 1.4 млн. прыпадала на двух Агінскіх—віленскага ваяводу і падскарбія ВКЛ. Ліквідаваць тыя даўгі хвораму царскаму скарбу азначала павялічыць падатковы ўціск і справакаваць сялянскія хваляванні. Расейскія чыноўнікі не спяшаліся займаць збанкрутаваныя маёнткі. Таму нязначнымі аказаліся і поспехі абрусення маёнткаў. Да 1796 г. у Менскай губерні ў рукі 37 расейскіх памшчыкаў трапіла 43 тыс. сялян—61 % секвестраваных ці 11 % усіх зарэгістраваных падушным перапісам душаў. Да моманту смерці (стар. 63) Кацярына 11 паспела раздаць 65 тыс. душаў, або 12 % ападаткаванага сялянства у Літоўскай губерні.

Сярод адораных зноў-такі апынуўся цвет расейскай бюракратыі: 24 вайскоўцы—ад брыгадзіра да генерал-фельдмаршала –і 12 чыноў—ад  калежскага асэсаара да сапраўднага стацкагасаветніка. Самыя буйныя падарункі дасталіся графу М. Салтыкову—4701 душа з уладанняў М. Агінскага, сапраўднаму стацкаму саветніку І. Остэрману—4167 з уладанняў Віленскага капітула, вядомаму А. Сувораву—6927 у Берасцейскай і Кобрынскай эканоміях, генерал-аншэфу М. Рапніну—3995 сялян з Пінскай эканоміі, генерал-фельдмаршалу П. Румянцаву—5718 з Берасцейскай эканоміі. Палову падараванняў царыца выканала коштам каталіцкіх і ўніяцкіх валоданняў.

А вось як урад захоўваў сваё чалавекалюбнае аблічча перад сялянамі, якіх аддаў у пажыццёвае трыманне пасэсарам. Такія маёнткі здалі пад заклад пасэсарскіх прыватных сялян “”с тем, что всегда их взять можно, когда залагорассудится»[52]. Ён сам злавіў мяцежнікаў у Горадні: камердынера літоўскага падскарбія Андрэя Любавецкага, павятовага ротмістра Міхаіла Снарскага, шляхцічаў Тодара Занеўскага, Яна Горскага, Міхаіла Пачобута, Язэпа Нявінскага, Франца Кратовіча, Лявона Канцэвіча і ксяндза Міхаіла Скідзеля. Данёс на змоўшчыкаў шляхціч Хібоўскі. Ён чуў ад Любавецкага, што ёсць 300 чал., гатовых знішчыць увесь расейскі гарнізон у Горадні разам з Рапнінымдый узнавіць каталіцтва. Змоўшчыкі вельмі спадзяваліся на шляхту і сялян Ваўкавыскага павету. Іх пацягнулі на следства ў таемную экспедыцыю Сената. Пачобут там выкруціўся заявай, што ён згаджаўся на план “шутя и дурача”. Т. Яворскі назваў падбухторванні сялян “сумасшествием”. Жартаўнікоў адаслалі назад да Рапніна. На ягоную прапанову Любавецкага і Снарскага саслалі ў Сібір, але потым перавезлі ў Аляксандраўскі рэвелін. Астатніх удзельнікаў “вздорного, глупого и возмутительного заговора..за буйственное поползновение , которое еще не принесло беды”, вызвалілі ад пакарання

[2] Вестник Европы. М.,1868. Т. 6, Кн.11. С. 106

[4] РДАСА, ф. 1274, спр. 128, л. 207 адв.-209; Русский архив. М. 1872. Ч. 10. № 1. С. 86-97

[6] РДВГА, ф. ВПА, спр. 1880

[8] ПСЗРИ-1, т. 19. № 13850

[10] ЧОИДР, М, 1863. Кн. 4. С. 12; РДВГА, ф. ВПА, спр. 1880, л. 53

[12] РДАСА, ф. 248, воп. 45, спр. 3933, л. 168 адв., 186

[14] НГАБ, ф. 3267, спр. 52, л.219 адв..; ф. 1437, спр. 13, л. 83

[16] РДАСА, ф. 248, воп. 51, спр. 4277, л. 52,спр. 4362, л. 456

[18] РДАСА, ф. 248, воп. 64, спр. 5639, л. 148

[20] НГАБ, ф. 1531, спр. 1, л. 36

[22] РДАСА, ф. 12, спр. 159, л. 112, 121 адв., 128, 141, 158, 170

[24] Спадчына. 1993. № 2.

[26] Там жа, ф. 3310, воп. 2, спр. 133, л. 44, РДАСА, ф. 248, воп. 64, спр. 5670, л. 81

[28] РДАСА, ф. 248, воп. 45, спр. 3533, л. 241, 249, 253

[30] Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1991. 3 3. С. 58-66

[32] Весці….1993. № 1. С. 62-70

[34] Хрысціянская Думка. 1993. № 2. С. 173-179

[36] Наш радавод. 1992. Кн.4, Ч. 3.с. 588-589

[38]Smolenski W. Ostatnirok Sejmu Wielkiego. Krakow.2006...s. 100,111

[40]Szujski J. Dzeje Polski podlug ostatnich badan.T.4.Cz.2 С. 658; Czaja Lata..S.255

[42]Русский архив. 1873. № 2. С. 2289

[44]СРИО. Т. 16. С. 361

[46] НГАБ, ф. 2769, спр. 24, л. 360 адв.

[48]Lord…s. 263

[50]СРИО. Т. 16. С. 49

[52]СРИО. Т. 16. С. 428

[53] РДАСА, ф. 7, воп. 2, спр. 2875, л. 22