Атлас Мінскай губерні 1800 г.

Атлас Мінскай губерні 1800 г.

Я. К. Анішчанка

БГА. Снежань 2018. Сш.1-2. Т. 25. С. 123-131

Цэнтральна-беларускія землі, далучаныя да Расійскай імперыі па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай, паводле ўказа ад 3 мая 1795 г. склалі Мінскае намесніцтва, а з 9 кастрычніка 1796 г. апошняе было арганізавана ў губерню. Намесніцтва спачатку склалі з 13 паветаў: Мінскага, Вілейскага, Пастаўскага, Докшыцкага, Дысенскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Бабруйскага, Мазырскага, Давыд-Гарадокскага, Пінскага, Нясвіжскага, Слуцкага. Такое дзяленне праіснавала да 9 кастрычніка 1796 г., калі Давыд-Гарадокскі, Нясвіжскі, Докшыцкі і Пастаўскі паветы былі выведзены па-за-штат, а губерню склалі 10 паветаў: Мінскі, Ігуменскі, Пінскі, Рэчыцкі, Мазырскі, Вілейскі, Слуцкі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ашмянскі[2]. Адпаведныя працы курыраваў генерал-маёр, камандзір рэзервовай брыгады Кіеўскага конеегерскага палка і першы мінскі губернатар Іван Мікалаевіч Няплюеў. Апошні ўсклаў выкананне праекта на былога чарнігаўскага губернскага землямера (потым мінскага, зволенага з пасады 11 мая 1797 г.), тытулярнага саветніка Сямёна Цімафеевіча Прарокава[4] (1743-?). Мясцовасць разбілі на 7 дыстанцый, унутры якіх здымкі праводзілі гарадніцкі землямер, прапаршчык Дз’яканаў, берцынскі землямер Мікалай Троіцкі, чарнігаўскі –Міхаіл Сцепановіч, старадубаўскі—Мікалай Сакалоў, лахвіцкі—прапаршчык Якаў Хамянкоў, нежынскі—паручык Іван Лявіцкі-Рогаль, копыскі—Сямён Грачыха. Кожны землямер складаў на свой участак прыватны план у маштабе 5 вёрстаў у англійскім дзюйме (1:210000), якія затым зводзілі ў генеральную або агульную губернскую карту 10-вёрстнага маштаба (1:420000)[6]. Да таго ж заказчыкі неаднаразова паскаралі выканаўцаў. Сцепановіч скардзіўся 16 кастрычніка 1793 г., што “ни одного дня не имеет роздуху” і працуе цэлымі начамі. Дзьяканаў карыстаўся вымяральным інструментам без магнітнага дзеяння і таму назначаў мерыдыян “по вешкам”, умоўна арыентуючы выявы. Прарокаў наносіў нагрузку карт (т.зв. сітуацыю) “по разпросам” жыхароў[8]. Населеныя пункты занатоўваліся ў асноўным па вусных дэклярацыях землеўладальнікаў або іх упраўляючых пад прысягай. Адзін з узораў 5-вёрстнай карты 1793 г. на Мінскі павет захоўваецца зараз у Нацыянальным гістарычным архіве разам з чарнавікамі камеральнага апісання[10]. Гэты ж кавалак названы яшчэ «Уменьшительной бок границы между Минскою и Могилевскою губерниями и Могилевским и Игуменским уездами» у маштабе 4 вярсты, без пазначэння аўтара[12]. Чарнавы план у маштабе 2 вярсты граніцы паміж Мінскай губерняй і Рэчыцкім паветам Беларускай губерні падпісаны мінскім землямерам Аўрамам Дзівавым, а белавік—слуцкім землямерам П. Маркевічам[14]. Па справаздачы 10 студзеня 1797 г. у Мінскай губернскай чарцёжнай мелася 13 гарадавых планаў у маштабе 50 сажняў (1:4200), а ў сакавіку 1798 г.—дадаткова на гарады Пінск, Мазыр, Рэчыца, Бабруйск, Ігумен, Барысаў[16]. Практычна ўвесь 1797 г. вяліся здымкі паштовых дарог 10-сажнёвымі вяроўкамі, але без паказу сітуацыі[18]. Да 20 ліпеня Кісялёў, Беспалаў і Матчын склалі 4 новыя генеральныя карты[20]. 21 лютага ўпраўляючы Мінскай, Валынскай і Падольскай губ., генерал ад інфантэрыі Аляксандр Беклешоў спецыяльным ордэрам акрэсліў царскі загад. Упраўляючы патрабаваў “Губернскую карту с разделением по номерам селений каждого владения» з павятовымі алфавітнымі каталогамі двароў, паселішчаў, уладальнікаў «господской чиншевой шляхты, священнических, татарских, еврейских и обывателей порознь всякого состояния мужеского и женского пола», па-другое, паштовую карту губерні, па-трэцяе, гідраграфічную карту з апісаннем рэк і азёр (апошнюю для сапраўднага стацкага саветніка, дырэктара водных камунікацый Якава Яфімавіча Сіверса)[22]. Курыраваў праект сам губернатар Захар Рыгоравіч Карнееў. Пасля 16 жніўня 1797 г. з дапамогай павятовых маршалаў па праграме з 16 пунктаў вялося складанне Тапаграфічнага апісання губерні, якое было завершана да канца 1797 г[24]. Таму прывяду яе цалкам, у адпаведнасці з ордэрам З. Карнеева ад 15 красавіка 1798 г. Тлумачэнне мела тры ўмовы: першае, “чтоб описания были отделены от карт и переплетены в особых книгах в мере малого александрийского листа, другое, чтоб в самых картах больше было частных дач от общих уездных планов отвязанных и на поле или на другом месте изображенных, дабы тем они яснее и подробнее раскрывались, и третье, желательно бы было, чтоб к планам уездных городов приложены были планы знаменитых в них строений”.[26]. У якасці адзінай спадручнай суцэльнай крыніцы ён называў губернскую карту здымак 1793 г[28]. Вядома, што ў чэрвені-ліпені 1798 г. К. Карнавухаў склаў план Нясвіжа і карту Дзісенскага павета ў 2.5 вярсты, С. Кобелеў—план Давыд_Гарадка і паштовую карту губерні ў 20 вёрст, С. Бяспалаў—планы заштатных гарадоў Давыд-Гарадка, Нясвіжа, Докшыц, Пастаў, Я. Васільеў—план Докшыц і Вілейскага павета, П. Кулакоў—план Рэчыцы і Бабруйска, А. Кучаргін—план Мазыра[30]. У такім жа становішчы апынуліся А. Дзіваў у Ігуменскім павеце і К. Карнавухаў—у Дзісенскім. У цэлым землямеры завяршылі палявую рэвізію зыходных матэрыялаў да канца лістапада 1798 г. Далейшая апрацоўка іх была перапынена люстрацыяй дзяржаўнай вёскі паводле ўказу ад 10 красавіка, і, як сцвярджаюць справаздачы, працы над атласам цягнуліся да 20 красавіка 1800 г[32]. 30 жніўня 1800 г. Соін атрымаў указ упраўляючага А. Г. Розенберга “переписать” яму атлас з тапаграфічным апісаннем для асабістага службовага карыстання. 3 верасня 1800 г. губернскае праўленне распарадзілася аб тым, каб Соін пасля завяршэння Атласа ў Дэпо карт склаў яго другі варыянт шляхам “переписки со сведений предыдущго, вместе с топографическим описанием губернии”[34]. Відаць, таму Соін не спяшаўся адсылаць першы варыянт Атласа.

У фондзе РДВГА захавалася адна з копій гэтага Атласа пад назвай «Атлас 10-ти уездам Минской губернии»[36]. Яна падпісана спамянутым П. Несцяроўскім і лічыцца выкананай у 10-вёрстным маштабе павятовым землямерам Антона Глінскім.

Такім чынам, з 1797 г. да пачатку 1801 г. выконвалася 6 варыянтаў Атласа Мінскай губерні разам з статыстычнымі і географа-эканамічнымі дапаможнікамі—Тапаграфічным апісаннем губерні ў цэлым і павятовымі апісаннямі ў прыватнасці. Як відаць, розныя спажыўцы праяўлялі вострую патрэбу у такога роду інфармацыі. Прыведзеныя звесткі дазваляюць сцвярджаць, што ў аснове ўсяго тыражу картаграфічнай прадукцыі ляжалі адныя і тыя ж даныя 1798 г., якія практычна нязменна вандравалі з копіі ў копію. Апошняя акалічнасць спрыяла пэўнаму розначытанню зыходных крыніц, рабіла першапачатковыя звесткі супярэчлівымі і несупаставімымі ў поўным аб’ёме. Таму неабходна асцярожна і крытычна падыходзіць да карыстання існуючымі экзэмплярамі Атласа Мінскай губерні.

Атлас Мінскай губерні 1800 г. Склад

Павет Назва выявы маштаб Памер см.
Мінскі Генеральны план ч.1--11 1 вярста 89.5х56.7
Карта павета 4 вярсты 88.5х55.5
План горада 100 саж.  
Ігуменскі План горада 50 саж.  
Карта павета 5 вёрст 89х55.5
Генеральны план ч. 1--6 2 вярсты 89х55.5
Бабруйскі План горада 50 саж.  
Карта павета 5 вёрст 89х56
Генеральны план ч. 1--7 2 вярсты 89х56
Рэчыцкі План горада 50 саж.  
Карта павета 6 вёрст 89.5х56.5
Генеральны план ч. 1--7 2 вярсты 89х55.5
Мазырскі План горада 50 саж.  
Карта павета 6 вёрст 89.5х56.5
Генеральны план ч. 1--9 2 вярсты 89.5х56.5
Пінскі План горада 100 саж.  
Карта павета 5 вёрст 89х56.5
Генеральны план ч. 1--5 2 вярсты 89х56.5
Слуцкі План горада 100 саж.  
Карта павета 4 вярсты 88х55.5
Генеральны план ч. 1--4 89х56.5  
Вілейскі План горада 50 саж.  
Карта павета 4 вярсты 89.8х56.4
Генеральны план ч. 1--11 1вярста 88х55.5
Дысенскі План горада 50 саж.  
Карта павета 4 вярсты 88.5х56.3
Генеральны план ч. 1--11 1 вярста 88х55.5
Барысаўскі План горада 50 саж.  
Карта павета 6 вёрст 89х56.5
Генеральны план ч. 1--6 2 вярсты 88.5х56.4
Крыніца: РДВГА, ф. ВПА, спр. 20854

Табл 2

Атлас Мінскай губерні (1805 ?). Склад

Павет Землямер маштаб Памер см.
Мінскай губерні Смірноў Васіль 20 вёрстаў 74х52
Мінскі Падалінскі Павел 4 вярсты 73х51.5
Ігуменскі Шалькевіч Адам 5 вёрстаў 90х78.5
Бабруйскі Шалькевіч Адам 5 вёрстаў 72.5х65
Рэчыцкі Мазырскі землямер Піора 6 вёрстаў 70.5х61
Мазырскі Піора 6 вёрстаў 70.5х64
Пінскі Слуцкі землямер Абуховіч Вацлаў 5 вёрстаў 71х66.5
Слуцкі Абуховіч Вацлаў 4 вярсты 70.5х59
Вілейскі Малдаўскі Мацвей 4 вярсты 73х67.5
Дысенскі Смірноў Васіль 4 вярсты 73х52
Барысаўскі Вілейскі землямер Малдаўскі Мацвей 6 вёрстаў 72.5х52.5
Крыніца :РДВГА, ф. ВПА, спр. 18838

 


[2] Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине 11 (1792-1796). Вильно. 1903. С. 5; АРДБЛ, ф. 218, к. 751, л. 5

[4] НГАБ, ф. 120, воп. 1, спр. 1, л. 133

[6] Там жа, л. 231

[8] Там жа, л. 234

[10] Там жа, ф. 1477, воп. 1, спр. 1155

[12] Там жа, спр. 1243

[14] Там жа, ф. 299, воп. 6, спр. 9, л. 14. Паўторна рабіліся з 18. 08.1797 г. (Там жа, спр. 2, л. 181 адв.)

[16] Там жа, ф. 299, воп. 6, спр. 3, л. 21, 613. План у маштабе 5 вёрстаў знаходзіцца зараз у складзе «Гидрографической карты части Российской империи между водами Белаго, Балтийскаго, Чернаго и Каспийского морей. Составлена при департаменте водяных комуникаций 1801 года». РДГА, ф. 1399, воп. 1, спр. 4, л. 1

[18] Там жа, ф. 299, воп. 6, спр. 3, л. 1 адв.

[20] Милов Л. В. Исследование об “экономических примечаниях” к генеральному межеванию. М., 1965. с. 98,

[22] Там жа, ф. 299, воп. 6, спр. 3, л. 33

[24] Милов Л. В. К истории создания Экономических примечаний конца XVIII–начала XIXв. //Проблемы источниковедения. М. 1962. Т. 10, С. 132-133, Яго ж. Исследование…С. 113

[26] Там жа, л. 55, ф. 120, воп. 1, спр. 2, л. 418-419

[28] Там жа, ф. 120, воп. 1, спр. 2, л. 69-70, 90, 96,

[30] Там жа, л. 208, 218, 226, 308

[32] Там жа, ф. 120, воп. 1, спр. 2, л. 404, ф. 295, воп. 1, спр. 6, л. 67

[34] Там жа, спр. 12, л. 19

[36] ІРНБУ, ф. 1, спр. 1667