Лепельскі павет на планах 1811 і 1816 гг.
- Подробности
- Опубликовано: 18.03.2019 19:21
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 4502
Лепельскі павет на планах 1811 і 1816 гг.//VIII Лепельскія чытанні: матэрыялы навук-практ. канф. (Лепель, 19 кастрычніка 2018 г.) пад рэд. Я.А.Грэбеня. –ІВЦ Мінфіна, 2019.—СС.84-117
Анішчанка Я. К.
Картазнаўства не надта вабіць увагай даследчыкаў пры ўсім практычным значэнні відарысаў у час свайго стварэння. Згаданае надта відавочна пры знаёмстве з картаграфічнымі помнікамі, створанымі расійскімі землямерамі на рубяжы XVIII-XIX стст. Адзін з такіх помнікаў створаны штатам Віцебскай губернскай чарцёжнай на Лепельскі павет Віцебскай губерні.
Павет гэты з’явіўся ў складзе Полацкай губерні пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.), а дакладней –у 1796 г. з рэштак былога Полацкага ваяводства ВКЛ, якія трапілі ў Мінскую губерню. На гэты час новы расійскі імператар Павел І злучыў у Беларускую губерню быўшыя Полацкую і Магілеўскую губерні і праз генерал-пракурора Сената, князя Аляксея Куракіна, 28 студзеня 1797 г. даручыў губернатару Сямёну Жэгуліну скласці Атлас на гэтае новае адміністрацыйнае стварэнне. Сенат патрабаваў ад беларускага губернскага праўлення “снять земли присоединенной части от Минской к Витебской губернии посредством уездных землемеров, не поставляя сие в виде генерального межевания и не употребляя существующих на то правил для доставления в Симбирскую межевую контору к сочинению на Белорусскую губернию атласа в планную государя императора”[1, с. 1374, л. 19, 154, с. 11, л. 6 адв]. С. Жэгулін 30 сакавіка і 1 красавіка 1797 г. данёс наверх, што загад невыканальны, паколькі на гэта патрэбны планы Полацкай межавой канторы, якую намецілі перавесці ў Сімбірск. Ён прасіў даручыць ёй сваімі сіламі зняць далучаную частку, а да ліпеня зрабіць копіі генеральных карт і планаў Полацкага і Магілеўскага намесніцтваў. 30 чэрвеня 1797 г. Сенат загадаў С. Жэгуліну зняць далучаную прастору павятовымі землямерамі[1, с. 1352, л. 50, с.1384, л. 14 адв., 133].
Новаствораны Лепельскі павет разбілі на Полацкую (паўночную) і ўласна Лепельскую частку, што прычыніла неабходнасць пераразмеркавання населеных пунктаў на памежжы. Так, з Полацкай у Лепельскую частку мелася перанесці мястэчка Павулле, сёлы Асінавая Кадзь, Ціётча, Будзішча, вёскі Пліскі, Мірончыкі, Жарнасекі, Пашуты, Гарадок, Бярозаўка, Вяркуды, Баброва, Сянкоў Рог. Наадварот, у Полацкую зону траплялі сяло Турэц, фальваркі Загорка, Горы, засценкі Зашчытна, Свяціца, Гір, Пустыннікі, вёскі Межыны, Белая, Заснеткі, Плусы, Мальянаўка, Зашчыта, Ваўкі, Адводы, Пустыннікі, Каротня[1, с. 1352, л. 460]. У штаце беларускай губернскай чарцёжнай састаяла толькі 5 землямераў, якія на працягу 1799 і пачатку 1800 г. займаліся ў камісіі па Рэжыцкаму староству, люстрацыяй дзяржаўных лясоў, зборам звестак аб пераменах у землеўладанні і іншымі бягучымі справамі[1, с. 1384, л. 150, 154 адв.].
Справы скрануліся з месца ў красавіку 1800 г., калі беларускі губернскі землямер, паручык, калежскі асэсар Кляменцій Антонавіч Тамашэўскі (1759--?) камандзіраваў на палявыя здымкі 5 землямераў з даручэннем адначасова зрабіць “замечание топографическое и экономическое с камеральным описанием”. У Беліцкі і Рагачоўскі паветы адправіўся Д. Сушчэўскі, у Магілёўскі—мясцовы землямер, дваранін Раман Лявонцьевіч Падалінскі (1767--?), у Сененскі—віцебскі землямер, правінцыяльны сакратар Мікіта Сцяпанавіч Ерамееў[1, с. 1350, л. 32, 54, 81. Выхадзец з салдат, 15.05.1769 г.-другакласны вучань, 1772-першакласны, 9.03.1780-землямер, 3.03.1786 г-прапаршчык, 9.11.1792-падпрапаршчык, 1797-правінцыльны сакратар, 8.03.1798-віцебскі землямер з Полацкай межавой канторы] (1758--?), у Полацкі—гарадокскі шляхціч Трафім Міхайлавіч Саленік[1, с. 1473, л. 502 адв. 8.03.1798 г.-лепельскі землямер] (1768--?) і невельскі губернскі рэгістратар Міхаіл Якаўлевіч Вамелкін (1770--?)[1, с. 1350, л. 165, 169. З салдат Полацкага батальёна, 11.02.1783 г.-вучань чарцёжнай, 13.10.1787 г.-другакласны вучань Полацкай межавой канторы, 22.04.1783 г.-першакласны вучань, 16.05.1796г.-канцылярскі служачы крымінальнай палаты, сяржант, 10.06.1796 г.-губернскі рэгістратар, 8.03.1798 г.-невельскі землямер, 17.03.1802 г.-полацкі землямер]. Да пачатку 1801 г. яны паспелі зняць толькі 171 тыс. дзес. далучанай прасторы[1, с. 1350, л. 177-201, 208, 244].
Пасля рэарганізацыі самой Беларускай губерні ў 1801 г. шляхам падзелу яе зноў на Віцебскую і Магілёўскую, сенацкім указам ад 23 лютага 1804 г. была створана камісія для аддзялення Мінскай губерні ад Віцебскай і Магілеўскай. Яна складалася з лепельскага павятовага маршалка, падкаморага з памочнікам, двух дэпутатаў ад дваран, себежскага землямера, правінцыяльнага сакратара Рыгора Фёдаравіча Есіповіча[1, с. 1350, л. 16-17. 1778 браслаўскі каморнік, 23.06.1785 прапаршчык, 29.06.1793-падпаручык, 08.1797 правінцыяльны сакратар. Жонка Кулеша Брыгіта Казімірава. (1742-?)] Ім у дапамогу з лепельскай штатнай каманды далі унтэр-афіцэра, 2 радавых, а лепельскі гараднічы аддаў канцылярыста. Камісія мелася назначыць граніцу на месцы і на губернскіх картах[1, с. 13, л. 154, 155 адв, 160]. Планы мяжы з яе апісаннем патрабавалася прадставіць у трох экземплярах: у палату грамадзянскага суда, казённую палату і межавы дэпартамент Сената. Гербы на мяжу заказалі ў віцебскага маляра Жылінскага[1, с. 1402, л. 1 адв. На гэтыя гербы К. Тамашэўскі 12 мая 1803 г. прасіў 286 руб. 75 кап.]. Межавая кніга або апісанне граніцы “Лепельскага уезда Беларуска-Віцебскай губерні з Мінскай” датавана 22 чэрвенем 1803 г[1, с. 1397]. Есіповіч пасля гэтага да 17 кастрычніка 1803 г. вымерыў 162 вярсты па мяжы Барысаўскага і Дзісенскага паветаў і 7 снежня склаў 6 планаў з палявых запісак. Ён скардзіўся на адсутнасць дапамогі ад каморнікаў, што ў яго не хапае часу варыць фарбы, што ён захварэў ад частага лазання па балотах, а таму адмовіўся ехаць вымяраць граніцу з Магілёўскай губерняй. 16 лютага 1804 г. яму загадалі палажыць на карту апісанне граніцы (на 74 старонках тэксту) і аддаць адзін экзэмпляр плана ў Сенат. Аднак памежная камісія сама не сабралася на падпісанне дакументаў[1, с. 13, л. 176, 183, 186, 189-190] і таму Есіповіч, не меўшы харчу і грошай на кватэру, з’ехаў да верасня 1804 г. вымяраць мяжу з Магілеўскай губерняй. Копіі планаў рабіў яго памочнік. 5 мая 1805 г. Есіповіч прадставіў планы мяжы Лепельскага павета у розных маштабах (5, 6, 8 вёрстаў) і не разумеў “в чем и какие” на іх недахопы. Толькі 29 красавіка 1806 г. ён падпісаў у мястэчку Кублічы усе планы ў камісіі па разгранічэнню павятовай мяжы[1, с. 20, л. 9, 10, с. 13, л. 60, 61, 62-62адв.].
8 мая 1802 г. з’явілася і дакладанае “Настаўленне землямерам для здымкі зямель далучанай часткі ад Мінскай губерні“, да якой былі камандзіраваны землямеры Г. Есіповіч, люцынскі Сцяпан Іванавіч Губанаў (1753--?), веліжскі Мікалай Андрэевіч Котаў (1773--?) і суражскі дваранін Лука Паўлавіч Саленік (1782--?). Паводле гэтай інструкцыі з 24 пунктаў, маршалкоўскім, павятовым і ніжнім земскім судам даручалася выслаць па 1 свайму заседацелю да памешчыкаў, каб прымусіць іх да паказанняў і адводаў межаў сваіх маёнткаў. Землеўладаннікаў абавязалі паставіць да паслуг землямераў 2-х каморнікаў, фурманкі, па 15 сялян на адкрытай і па 13—у лясістай мясцовасці для нашэння вымяральных ланцугоў, інструментаў, высеку прасек і іншых геадэзійных работ. Пры двухразовай няяўцы гаспадароў здымкі праводзілі без іх ведама і прысутнасці. Ад уласнікаў патрабавалі адводзіць бясспрэчныя граніцы без захопаў суседніх, асабліва вымарачных і казённых, зямель. Спрэчныя адводы землямеры меліся толькі рэгістраваць у сваіх палявых журналах, “не входя ни в какие разбирательства и не требуя на то документов, ибо оное есть единое снятие на план и не поставляется в виде генерального межевания”.
Межы павінны былі наносіцца на планы толькі ў выпадку мюралюбівых пагадненняў. Памешчыкаў прымусілі даваць землямерам “письменные известия , кто с дачею и мест прикосновенность имеет и сколько в селениях его состоит крестьянских дворов и в них по последней по данным ревизским сказкам мужеска и женска полу душ”. Для хуткасці прац землямерам дазволілі таксама капіраваць планы, выкананыя шляхам прыватных межаванняў або за кошт саміх уласнікаў. Зямельныя ўладанні духавенства, шляхты, купцоў і мяшчан загадвалася здымаць на агульных падставах. Забаранялася адшукоўваць прыдатныя ўгоддзі воддаль ад межаў і патрабавалася апісваць толькі бліжэйляжачую мясцовасць. Акрамя выявы, на кожнае ўладанне (дачу) складалі камеральную заўвагу або апісанне тапаграфіі, клімата, рачной сеткі, якасці глебы, відаў і пароды лесу, фауны і флоры, “во что то место больше изобильно и чем жители промышляют, какие фабрики, заводы, мельницы, каково сложение людское, какой водится скот и тому подобное”[1, с. 11, л. 5-20, с. 1384, л. 14 адв., с. 1417, л. 1].
Планы дач мелі назву “Спецыяльных” і ствараліся ў маштабе 500 сажняў у дзюйме (1:42000). З 30 кастрычніка 1803 г. планы дач сталі здымаць у маштабе 5-вёрстаў[1, с. 13, л. 193 адв., с. 1398, л. 18] (1: 210000).
Для зручнасці здымак увесь павет разбілі на 6 частак або дыстанцый, на кожную з каторых асобны землямер складаў агульны (“Генеральны”) план сваёй часткі, таксама ў тым жа маштабе[1, с. 1409, л. 142 адв., с.1416, л. 13, 21, с. 1425, л. 35]. Затым карты дыстанцый злучалі ў адзін Генеральны план павета, да якога прыкладваўся каталог (алфавітны спіс зямельных уладанняў з паказаннем сапраўдных уласнікаў, плошчы дач па відах угоддзяў, колькасці двароў і рэвізскага насельніцтва ў маёнтках) і алфавіт населеных пунктаў[1, с. 11, 14]. Па стану на 1804 год у Лепельскім павеце лічылі прыкладна 150 дач на плошчы ў 400 тыс. дзес[2, с. 5, л. 165. У 1798 г. плошчу павета разлічылі ў 560 тыс. дзес. з разліку 8 дзес. на 1 рэвізскую галаву, якіх было паводле рэвізіі 1795 г. 70 тыс. (1. с. 1352, л. 32]. Па рэвізіі 1811 г. у павеце было 36726 муж. і 36726 жаночых душ. 30 снежня 1816 г. лепельскі павятовы суд паведамляў аб наяўнасці ў 290 дачах 27644 муж. і 27644 жан. душ[1, с. 1495, л. 180, с. 1496].
Спачатку картасастаўленнем кіраваў губернскі землямер, калежскі асэсар з пскоўскіх дваран Клімянцей Антонавіч Тамашэўскі[1, с. 1350, л. 1-2, 31 05.1781 г. бабінавецкі землямер, 18.03.1785 г. прапаршчык, 16.06.1786 г. магілеўскі губернскі землямер, 27.07.1791 г. –паручык, 23.08.1795 г.-калежскі асэсар] (1759--1805), які ў 1805 г. выпадкова трапіў пад каня і загінуў. Яго на пасадзе 30 студзеня 1806 г. заступіў Сцяпан Мікалаевіч Булаеў (1749--?)[1, с. 1425, л. 2-3, с. 1473, л. 500, ф. 1297, воп. 1, с. 103, л. 22. Паходзіў з дваран, тытулярны саветнік, у 1765 г. служыў у канцылярыі садоў, у 1767 г-землямерны вучань, у 1792 г.—паручык, у 1791 г. наўгародскі землямер], а з 28 лютага 1811—Якаў Іванавіч Цюнькоў(1758--?)[1, с. 11, л. 86. Паходзіў з кіеўскіх обер-афіцэраў, сялян не меў, у службу уступіў у 1777 г. другакаласным вучнем, у 1795 г.-землямер Вазнясенскага намесніцтва, у 1797 г.-землямер Кіеўскай губерні, у 1810 г.-малодшы землямер, на пасадзе віцебскага губернскага землямера з 23 лютага 1811 г. да звальнення 5 ліпеня 1817 г. з-за хваробы].
Адразу ж здымкі перасякліся з даручэннем К. Тамашэўскаму губернатара А. М. Рымскага-Корсакава ад 24 кастрычніка 1802 г. выканаць апісанне Лепельскага павета для агульнага апісання Расійскай імперыі[1, с. 1383, л. 7]. Магчыма, гэта заданне было выканана 13 лістапада, калі Р. Есіповіч прадставіў апісанні Лепельскага і Себежскага паветаў[1, с. 1511, л. 67]. У чэрвені 1808 г. міністр сухапутных сіл патрабаваў даць апісанне Віцебскай губерні для далучэння яго да Генеральнай карты Віцебскай губерні, аднак гэта даручэнне спынілася з-за недахопу звестак ад Есіповіча якраз па далучанай частцы ад Мінскай губерні[1, с. 1383, л. 41, 51, 54. Звесткі паходзяць з жніўня 1808 г.].
З самога пачатку здымак землямерам даводзілася пераадольваць шматлікія цяжкасці пры выкарыстанні сваіх інструментаў. Так, адзін з самых сталых выканаўцаў, себежскі землямер Р. Ф. Есіповіч сведчыў, што здымка ягонай астралябіяй “не может быть ни под каким видом верна, во-первых, стрелка крива и магнитную стрелку потеряла, диоптры скривлены и большой винт перевентился и гнездо диоптрии проломилось, отчего склонения настоящего мередиана градусов разыскать не видно”[2, с. 32, л. 166]. У справаздачы губернскага землямера ад 2 снежня 1810 г. гаварылася, што ў чарцёжнай маецца толькі 2 астралябіі і адзін 10-сажнёвы ланцуг, якія “от частых употреблений пришли в крайнюю ветхость”[1, с. 1473, л. 558 адв.]. 3 красавіка 1815 г. Я. Цюнькоў скардзіўся віцэ-губернатару герцагу А. Вірцембергскаму на тое, што не хапае 10 астралябій, 11 вымяральных ланцугоў, гатавален або бесьцікаў, што з наяўных 3 казённых астралябій 2 спарахнелі і зусім не варты для працы з-за пастаяннага ўжытку[2, с. 402, л. 2]. Інструменты прыходзілася рамантаваць сваім коштам, а то і прадаваць. Невялікае жалаванне прыходзілася выдаткоўваць на наем начлегаў, а працы выконваць нават у пунях.
Раз-пораз землямераў адцягвалі на здымкі зямель панцырных баяр, у камісіі па продажу старостваў. Памешчыкі часта не адклікаліся на павесткі, не прысылалі панятых і рабочых, а пры яўцы валаводзілі спрэчкі[1, , с. 11, л. 109, 110, 228, с. 13, л. 58, 59, 67, 213]. Розначасовасць здымак пры недахопе тэхнікаў і іх розная кваліфікацыя значна адбіваліся на якасці картаграфавання. Аб характары вынікаючых адсюль заганаў сведчыць ордэр С. Булаева, скіраваны ў 1808 г. невельскаму павятоваму землямеру Андрэю Якаўлевічу Скокаву (1780—1813 ?)[1, с. 1350, л. 101-104. Паходзіў з сакратарскіх дзяцей, 22.04.1789 г. па 1794 г. –падканцылярыст Магілёўскай ніжняй расправы, у 1797 г.-у прыказе грамадскага нагляду, з. 17.03.1802 г. павятовы землямер]. Кіраўнік патрабаваў ад свайго выканаўцы займацца картаскладаннем у непагадзь, “а при сомнении и неверности исправлять на месте в натуре, а притом стараться всячески при сочинении планов наблюдать как возможно вернее в накладке снятых вами дачей, а особливо прикосновенных от других дистанций землемерами доставляемых к вам боков (планаў граніц—Я. А.), кои заимствовать можете один от другого чрез свои сложения, дабы при сочинении генеральнаго плана не могло выходить каких ни есть неверностей или несогласий при накладке частных генеральных планов на всеобщий генеральный план всей присоединенной части и все требуемое по предписаниям привести в надлежащее окончание с камеральным описанием и каталогом”[1, с. 11, л. 128]. Нестыкоўкі бокаў ці межаў пры гэтым былі звычайнай з’явай.
Першыя спробы злучэння планаў дач на агульны генеральны план павета ў лютым 1808 г. адразу выявілі розныя “несогласия и неверности в немалом количестве”[1, с. 11, л. 188]. У прыватнасці, з-за недахопу матэрыялаў і часу большасць планаў аказаліся на простай белай паперы або “вчерне”, а генеральныя зменшаныя планы дыстанцый—без умоўных знакаў і апісання памежжа[1, с. 13, л. 184, 223]. 26 мая 1808 г. дырэктар чарцёжнай Сімбірскай межавой канторы тытулярны саветнік Петухоў запатрабаваў у С. Булаева зменшаны план павета з гаспадарчым апісаннем. У сувязі з гэтым усе землямеры да восені 1809 г. займаліся “по своим уездам выверкою межевых каталогов противу собранных сведений о переменах вновь выселенных селений, а других уничтоженных исключением после бывшего генерального межевания, а также таковым же и на генеральных уездных планах и картах и сочинением генеральной карты на Витебскую губернию”[2, с. 32, л. 237, 296]. Адначасова іх жа абцяжарылі адпаведнымі працамі ў сувязі з раскватэраваннем войскаў.
У выніку палявыя здымкі рухаліся надзвычай марудна. З прыблізнай плошчы павета ў 487 тыс. дзесяцін на працягу 1802--1810 гг. было знята на планы 398 тыс. дзес[1, с. 2353, л. 208]. Іншыя крыніцы паказваюць такія тэмпы прац: да 1802 г. было знята 150472 дзес., у 1802-1805 гг.—154078 дзес[1, с. 1384, л. 463, с. 1402, л. 58]. На тым здымкі перапыніла вайна 1812 г. У 1814 г. давялося ўзнаўляць 13 планаў, раскрадзеных французамі. Заняўшы пасаду губернскага землямера А. Мазалоўскі 5 чэрвеня 1817 г. даносіў, што ў чарцёжнай наяўнымі аказалася 262 спецыяльныя планы і не хапае планаў на 84 дачы. Прычым з апошніх 42 зусім адсутнічалі. Па ягонаму паведамленню архіў чарцёжнай 6 ліпеня 1812 г. быў вывезены ў Вялікія Лукі. Да снежня справы ляжалі на вазах на адкрытым паветры і моклі ад дажджу[1, с. 1479, л. 68]. А калі іх унеслі ў дом мешчаніна А. Углічаніна, то гаспадар выкінуў матэрыялы ў сенцы. “Принятые же планы и карты—пісаў А. Мазалоўскі 12 жніўня 1817 г.—большею частью замараны, ветхия и изодраны, а некоторыя вовсе издерты частой перевозкой, что даже с нуждою можно узнать, какого имения план и все ли разодранныя части оных находятся в целости”[1, с. 1516, л. 138 адв.]. Архіў віцебскай чарцёжнай ажно да пачатку 1818 г. мясціўся ў 2 –х флігелях купца Каравая насупраць езуіцкага касцёла, дзе не было шкла ў вокнах. І зараз “наилутчие карты и планы щетом до 1500, также письменныя дела, работа коих стоит казне большого капитала, ибо производили оную до ста штаб-и обер-офицеров межевых, около десяти лет лежат изветшалые, разорванные, замаранные, и даже по тесному месту нет возможности переверить, имеются ли, с совершенно инных разорванных, все листья планов и карт, имеются ли все принадлежацие им документы, а с надобии для производства чертежей лежат также разбросанные по еврейским и другим дворам и погребам большею частью разломанныя и отчасти расхищаются”[1, с. 1512, л. 83-83 адв., с. 1517, л. 11, 32]. У дадатак, 22 жніўня 1812 г. (па іншаму паведамленню—18 верасня 1812 г.) чорны план Лепельскага павета, разам з картамі Генеральнага межавання, трапіў з Вялікіх Лук у штаб генерал-лейтэнанта, галоўнакамандуючага 2-й арміяй, графа П. Х. Вітгенштэйна[1, с. 1338, л. 134, с.1485, л. 5, с. 1482, л. 309, с. 1495, л. 96]. Граф не вяртаў матэрыялы да 1816 г. пад зачэпкай складання карты ваеннага тэатра[3, с. 1770, л. 16]. Аднаўляў гэты Генеральны план далучанай часткі з лістапада 1813 г. да красавіка 1814 г. Р. Есіповіч[1, с. 1383, л. 154 адв., 157 адв.]. Падпаручык світы па кватэрмайскай частцы Лавейка у красавіку 1817 г. забраў у чарцёжнай планы Віцебскага, Гарадокскага, Суражскага, Полацкага паветаў, а таксама 7 карт Веліжскага, Невельскага і Лепельскага паветаў з нагоды рэгакансціроўкі 14 пяхотнай дывізіі і вярнуў іх 28 мая[1, с. 1512, л. 110].
Адным з першых здымку сваёй дыстанцыі 17 верасня 1807 г. закончыў рэжыцкі землямер Аляксандр Захаравіч Якаўлеў (1763--?)[3, с. 1416, л. 28. Выхадзец з салдат. Малодшы вучань Смаленскай межавой канторы, з 12.01.1805 г. –павятовы землямер]. Летам 1813 г. дыстанцыю памерлага Скокава здымалі М. Шміт і Л. Саленік[1, с. 1338, л. 135 адв.,2, с. 266, л. 69].
Затым здымкі па сваіх дыстанцыях 25 мая 1815 г. завершылі М. Ф. Шміт і Л. П. Саленік, якія і ўзначалілі сачыненне агульнага павятовага плана. 2 жніўня 1815 г. Я. Цюнькоў дакладаваў аб завяршэнні суцэльных здымак павета[1, с. 1486, л. 330, 2, с. 5, л. 278]. З гэтага часу 9 землямераў (М. Ф. Шміт, Р. Ф. Есіповіч, А. Г. Есіповіч, М. А. Котаў, Л. П. Саленік, І. Ф. Кладніцкі, І.А. Рэмбартовіч, А. Дз. Сянчкоўскі, А. З. Якаўлеў) распачалі працу над чорным планам Лепельскага павета з яго дадаткамі—каталогам і эканамічнай заўвагай. Шміт і Рэмбартовіч 6 жніўня паклалі на агульную карту дыстанцыю памерлага Сковава разам з яе камеральным апісаннем і каталогам. Кладніцкі і Сенчкоўскі разбіралі планы па дыстанцыі Саленіка[2, с. 266, л. 70-72 адв.].12 чэрвеня 1815 г М. Шміт і І. Кладніцкі перакапіравалі “набело черный план” павета. 14 чэрвеня завершыў працы па Генеральнаму плану Р. Есіповіч[1, с. 1383, л. 214], а 17 чэрвеня 1815 г. Я. Цюнькоў адаслаў 2 белыя планы (на Лепельскую і Полацкую часткі), скапіраваныя А. Сянчкоўкім і дынабургскім землямерам Вікенціем Рыгоравічам Есіповічам[1, с. 1482, л. 83. Пра яго вядома, што ён закончыў полацкае езуіцкае вучылішча], ў Сімбірскую межавую кантору. Яшчэ 2 генеральных планы былі пакінуты у сваім архіве[2, с. 5, л. 309-310]. Гэта вельмі дзіўна, паколькі 23 жніўня 1815 г. той жа Цюнькоў пісаў, што на дыстанцыю Котава маецца толькі каталог, няма спецыяльных планаў яго дыстанцыі, што на Генеральны план землямер нанёс толькі некалькі дач без сітуацыі[1, с. 1417, л. 19]. 3 верасня Я. Цюнькоў зноў паведаміў, што чорны павятовы план складзены і даў яго на адсылку ў Сімбірск[1, с. 1491, л. 119]. Двойчы, 31 мая і 17 чэрвеня 1816 г., ён жа паведамляў аб адсылцы яшчэ 2-х белых планаў павета[1, с. 1495, л. 53 адв., с. 1516, л. 10], якія трапілі па адрасу 4 верасня. Магчыма, у дадзеным выпадку меўся на ўвазе толькі адзін экзэмпляр. Нарэшце, 17 ліпеня 1817 г. Я. Цюнькоў перадаў у Сімбірск чарговыя 2 генеральныя планы[1, с. 1512, л. 288]. З улікам падзелу павета на дзве часткі маецца рацыя сцвярджаць, што ў 1815-1817 гг. віцебскімі землямерамі было створана 5 рэдакцый генеральнага плана Лепельскага павета, а ў любым выпадку --4. Зараз з іх захавалася толькі 2 экзэмпляры.
Адзін з такіх варыянтаў памерам 449х416 см. і ў маштабе 1 вярста ў дзюйме (1: 42 000) знаходзіцца ў фондзе ВПА РДГВА. Ён называецца “Генеральный план Витебской губернии Лепельскаго повета присоединенной части от Минской к Витебской губернии, снятыя и сочиненныя уездными землемерами в разныя годы”[4, с. 25700]. “Сию округу целаго Лепельскаго уезда из присланных от комиссий граничных планов между Могилевскою, Минскою и Витебскою губерниями, также из боков генеральных планов составлял суражский уездный землемер 14-го класса Соленик”. План не датаваны, арыентаваны ружай вятроў. Зыходзячы з таго, што менавіта Л. Саленік 7 снежня 1811 г. зрабіў чорны (чарнавы) генеральны план павета “набело” (белавік) і яго ў 1812 г. забраў П. Вітгенштэйн, то гэты план можна датаваць снежнем 1811 г[2, с. 32, л. 432, 436]. Незавершанасць здымак на час выканання плана адбілася на ягонай нагрузцы. Большасць выявы зроблена тушшу, а многія ўладанні толькі звязаны прасёлачнымі дарогамі.
Больш каштоўны для выкарыстання “Геометрической план Белорусской Витебской губернии присоединенной части от Минской к Витебской губернии Лепельскаго целаго уезда со всем внутри онаго лежащими градскими и владельческими землями с показанием в нем каждого селения с отдалением градскими и специальными от других межами. Сочинен в Витебске невельским уездным землемером, коллежским секретарем Николаем Шмиттом и суражским уездным землемером, коллежским секретарем Павлом Кладницким 1816 года”[5, с. 92]. Гэты план завершаны будовай па колеру і нагрузкай усіх дач павета, арыентаваны. Ён мае знешнія харатарыстыкі вышэйзгаданага прататыпу. Дадзены відарыс неабходна датаваць часам стварэння—1815 г., а калі зыходзіць з часу прадстаўлення, то і зусім дакладна---17 чэрвеня 1816 г.
Пасля 1817 г., акрамя ваеннага ведамства, выявы Лепельскага павета сталі спажывацца і ў тагачаснай навуцы. Вядома, што 20 жніўня 1820 г. член Варшаўскага таварыства аматараў навук З. Я. Даленга-Хадакоўскі (Чарноцкі) (1784-1825) з царскага дазволу прадпрыняў падарожжа па Расіі “для наблюдения и описания разных предметов, относящихся к истории славянских племен”[6], дзеля чаго ён і прасіў план Лепельскага павета[1, с. 1555, л. 129].
Можна толькі спадзявацца, што і сучасныя навукоўцы і краязнаўцы праявяць такую ж зацікаўленасць да старых карт, як крыніц ведаў. Самастойныя вартасці планаў Лепельскага павета павялічвае тая акалічнасць, што зараз не захавалася поўных статыстычна-геаграфічных дапаможнікаў або даведнікаў да іх. Ніжэй падаецца геаграфічны спіс паселішчаў павета, складзены ў арыгінале на расійскай мове.
Лепельский уезд в 1799 г.
Поселение | дворов | поселение | дворов |
1.Дворец село Старобино сельцо Шляшевщина сельцо Лютицы фольварк Перелоги фольв. Замошье фольв. Высокая Гора фоль. Клетищи фоль. Вышенки фоль. Беляки фоль. Сергеевщина Хоминка Зеленый Остров Тадулина Луги Лютицы Замошье Дримовщина Адамовка |
34 10 5 15 7 4 23 29 9 10 |
81. Бикулиничи сельцо Козлы Заюрцы Липовки Бураки Надворня Заставы Мосеенкова Бакулиничи |
4 3 5 3 5 3 1 8 |
2.Лутищи сельцо Поддубье Прудищи Замочка Шубники (Мостище) Торчилова |
11 5 3 8 3 |
82. Сорочина (Антобор) сельцо Герцбер сельцо Красавщина Словени Сорочина |
4 13 6 |
3.Козельки сельцо Шубники |
9 |
83. Ореховна село Станулева Стайки Лутова Поповщина Крошина Заозерцы Кублинщина Калинов Ручей |
9 15 5 4 6 6 2 2 |
4.Гущина сельцо Озерцы сельцо Яндалевка Горки |
18 7 |
84. Сохновщина сельцо Глыбочка |
6 |
5.Горевивачи село Черцы фоль. Новина Перелоги Гущина |
23 2 3 |
85.Москалевщина сельцо Междуречье сельцо Лабуновщина Знарковщина Поповщина |
5 1 2 |
6.Горки Надульский заст. |
5 1 |
86. Старинки сельцо Старинки |
9 |
7.Заболотье сельцо Старый Лепель село Забелин фоль. Слободка Жезлина Боровна Жарница Лозовка (Горки) Глыбочицы Залесье Жерствяники Поддубье Даниловка Лутищи Дворище Подсвилье Большое Подсвилье Малое Великое Поле Жабья (Козлы) Раковица Гребница Поплавки Юркова Стена Будищи Матюшина Стена Стай Кальники Городец Беседы Дубровы Оконь Веребки Юшки (Усохи) Черный Ручей |
57 10 19 42 13 8 2 7 4 5 2 7 5 28 20 2 6 3 1 4 55 2 25 50 5 7 2 2 5 8 4 13 |
87. Зыхова | 3 |
8.Городеницы сельцо Бор Глинищи Слободка Будище Бочкари |
4 2 15 6 1 |
88. Буй село Быстрое сельцо Бор сельцо Церковище Балбечина Шашенова Голяни Быстрая Залужье |
3 5 6 2 20 2 |
9.Лядно сельцо Сухачи Макеевщина Шаркова Залучина Лязна Дражна |
4 2 4 5 16 3 |
89. Шлюшеницы сельц Понизы Верхние Узречье Дубищи Брод Брод Малый Устье Каменка |
4 8 9 21 2 5 3 |
10.Завидичи сельцо Казинщина Занки Прудок Студеный Угол заст. |
6 15 3 1 |
90. Фролковичи сельцо Качешина сельцо Фролковичи Понизье Гайдукова Застенок Баткунова Заречье Пачковщина застенок |
10 7 2 3 2 2 8 |
11.Любшино озеро | 91. Зорники | 11 | |
12.Залюбшина сельцо Взездом |
3 |
92. Бортники сельцо Трипачева сельцо Староселье сельцо Бортники Шарки Жиголева Слобода |
20 3 3 9 6 |
13.Плешки пустошь | 93. Цураки пустошь | ||
14.Отрубки | 2 |
94. Богуславова сельцо Цураки Котловщина Романенки |
26 3 2 |
15. Жезлино сельцо Жезлина Всеглова Березовка |
8 4 2 |
95. Тадулина сельцо Прудинысельцо Прудины |
9 |
16. Жезлино сельцо Плешки |
2 |
96. Жданова | 10 |
17. Плешки фоль. | 97. озеро Горный | ||
18. Митьковщина (Заровье) Жезлина Березовка (Пущевая) Низы Захотина |
6 2 3 2 |
98. Бобыли | 8 |
19. Камень местечко Франополь фоль. Камень сельцо Слобода Ольховка Чересова Тумета заст. |
73 13 2 7 1 |
99. Давыдковичи село Давыдковичи сельцо Заборье Курган Брод Саврасы Быцова Селедцова Репище застенок Немцова Мосты Литвяки Бор |
8 8 1 2 7 17 15 2 6 2 8 1 |
20. Бабча сельцо Ступневщина Ладосна Супневщина Уметина Черишина Бабча Кривцы Рогова Кубок Ладосна Таргонщина Маковье |
6 4 1 19 1 1 8 6 2 2 |
100. Слободка село Стрижева сельцо Дюковщина Гончарова Пятигорск Яновщина Бобровщина Дубовая Лукашевка Сенковщина Ярица |
27 13 4 21 4 3 1 2 2 1 |
21. Свербячина сельцо |
101. Долженицы сельцо Борейчина сельцо Доложница Грудинова Шишова Закладье Чурилова |
12 8 18 3 11 |
|
22. Слобода село Аврельянова сельцо Поречье сельцо Боровая Марковцы Поречье |
4 2 2 17 |
102. Скакуновщина село Низголова сельцо Залесники Заручевье Низголова Козловщина Рубеж |
5 32 13 6 1 |
23. Островно сельцо Островна |
14 |
103. Мартинова село Мартинова сельцо Буда Горяны Муровщина |
1 2 2 4 |
24. Лютова (Плешки) сельцо Лютова |
4 |
104. Усайя село Адамова сельцо Ягодки Кривушина Дубровка Дедунова Роги (Боровые) Фишкова застенок Дедунова Любшина Татарщина Павлюченки заст |
26 7 9 6 4 2 1 6 2 |
25. Демешкова сельцо Вилы сельцо Неслоч сельцо Мазники (Городище) Халимонова Нейковье Шеранова Ашанова Залесье |
2 5 3 2 1 6 |
105. Улла местечко Хотина село Пользуева сельцо Шапчина сельцо Говзберг сельцо Гайбор сельцо Пола Могирина Остров Завадина Белики Сапеги Глухие Бикложи Бикложи вторые Ермолаевщина заст. Ермолаевщина Быкова Шапчина Гати Рыбышки (грикова) Ворлова Гракова Лышакова Комаровка Лышаки Михалова Стай Стай Жеренкова Шестаки Пенючи Поташня Старина большое Старина малое Печныя нивы Балбинова Капустина Авдеевщина Добрейка Коренева Привады Дворники Шадрина Мазуры заст. Сухомырина Бодялина Подеры заст. Баранова |
171 11 5 4 2 2 5 2 5 2 3 5 3 8 2 5 1 9 2 1 27 7 2 6 2 10 4 13 10 13 1 3 2 3 10 11 1 2 4 1 2 |
26.Мотырина сельцо Плотки сельцо Жезлина (Прудок) сель Ребунец Барсуки Матырина Урочище Савостеева |
1 4 22 1 1 |
106. Усвея село Усвея сельцо Саковщина сельцо Залуженье Худакова (Тересполь) Самосадки (Торчилова) Калуженье Янополь заст. |
21 21 11 2 2 |
27. Костянка сельцо Костянка Прудищи Новины Костелева |
12 2 2 3 |
107. Усвея озеро | |
28. Мицковщина Кончени |
4 | 108. Ляхова сельцо | |
29. Ковалевщина | 5 |
109. Суша село Суша сельцо Антополь фольв. Шаврина фоль. Загорцы Поповщина (Горовые) Раговщина Городец Батукулова Заезвинье Столбцы Сковородки Гайновщина |
24 8 4 4 4 8 13 9 4 4 1 |
30. Короваки (Коровичи) сельцо Ковалевщина Рыбенец Прудок Коровичи Заозерье Плебания Плотки Долгая Плотки Церковище |
1 2 4 20 3 4 3 3 2 2 |
110. Подолицы | 18 |
31. Стефанова сельцо Глинищи Поляны |
4 9 |
111.Глебовщина фоль. Глебовщина |
2 |
32. Городинец | 10 |
112. Сокорова сельцо Сокорова Воловица Зародовка заст |
14 2 1 |
33. Межица сельцо Янова сельцо Ласосница заст. Иваненки (Иконки) Тараски Залесье Цари |
3 6 8 16 2 |
113. Воропаевщина сельцо Залесье Ладейка |
16 13 |
34. Паулье сельцо Боровизна Бусова Паулье Гороватка Пироговщина Станиславовщина Рашковщина Васковщина |
5 3 20 2 3 5 6 5 |
114. Фитина сельцо Плискина слобода Погорелая Высокая гора |
10 7 14 |
35. Махновщина | 1 |
115. Радунья Печище |
25 2 |
36. Шупловщина сель | 116. Гораны | 13 | |
37. Тяпина сельцо Зазерица сельцо Казимирова сельцо Тяпина Шетрище Слобода Попки Гать Долгаты (Куплени) Фетькова Гора (проземли) Заливай Голынка Жествянка Маковичи Мацуры Тяпинки (Попки) Тяпина (Попки) Запружаны Деревня Ширай Должница Рутцы Сенковщина Заозерица Бочейкова |
15 4 22 2 4 4 4 4 3 3 12 4 15 4 2 2 8 3 4 5 4 3 |
117. Быхова сельцо Голоевщина Галай Заруженье Пунищи Сонячи Остров заст. |
8 8 2 9 1 |
38. Чашники местечко Казанова село Коптевичи село Смолянцы сельцо Асташева сельцо Михалова сельцо Рогановичи сельцо Иванец сельцо Новины сельцо Селец сельцо Язва Маринцы Дубинцы Боровая Вишковичи Смоляницы Безымянная Приматчина Мицковичи Бородавка Трилесина Тристай Печовка Выдрея Большая Выдрея малая Бешевка Гаракова Асташева Бурдуки Хотенова Вышенки Фетьки Иванки Медведевка Пунки Новины Селец Брыли (Брылевщина) Бояры Лелюки (Мелоны) Котарсы застенок Займище Тарантова Морги Подрезы Демидовичи Красница Тоупеницы Островы Ворки |
472 64 107 3 11 10 12 47 37 4 5 5 7 3 26 11 45 32 29 16 28 3 5 3 6 31 12 6 5 23 4 39 11 5 4 31 5 31 38 21 4 3 5 |
118. Несино село Боброва Челновицы |
3 26 2 |
40. Бочейкова село Свеча село Голяндрия сельцо Бочейкова сельцо Заполье сельцо Свеча сельцо Сенковщина Заполье Пригожа Жерносеки Дубровна (Дубровы) Волковщина Панки (Попки) Сосняны Водопой Жаховщина Новоселки Долгая Займище Шипули Богданова Таульши (Томинщины) Дятлова Сушитка Межна (Забелы) Домашкова Клещина Промыслы Грицковка Тоумыши Костари |
50 53 4 23 20 9 3 3 5 11 18 7 10 18 2 10 6 6 5 2 4 4 30 23 4 2 4 |
||
40. Косаревщина сельц Подлуп Слобода Денисенки |
3 6 15 |
119. Скоробоевщина сельцо | |
41. Голошевка | 12 |
120. Чересова сельцо Поземщина Пузаны Лепель |
3 3 189 |
42. Комки сельцо Заборье Комки Пугачки |
1 8 6 |
121. Губина сельцо Макаровщина Замошья Заславки Ворошки |
6 11 7 6 7 |
43. Сватовка сельцо Сватовка |
10 |
122. Черсвяты село Слобода Ляхи Машейки Крыжи Боровые Лавины Кануши Стай Разинка заст. Качаны Пятницы Заручевье Ольшаны Заболотье Гвозды заст. Северины Клопы Латышева Ивахнова Калушина Пилатовщина Козьяны Прудники Загорья Горы Полосы заст. |
4 12 2 2 4 2 4 2 4 1 3 7 2 9 5 1 3 2 3 3 2 5 11 2 22 3 1 |
44. Верховье село Верховье сельцо Пугачки сельцо Заболотье сельцо Мошки Воскресенцы Луг Щуки Ходаки Ляховщина Аскеры Замошье Станиславовщина |
7 6 8 18 7 2 4 16 5 10 |
123. Косовщина сельцо Косовщина Косовщина заст. |
3 2 |
45. Черкасы | 11 |
124. Красное сельцо Красное Ковалевщина Радькова Заговалина |
7 7 9 23 |
46. Старая Черкасы |
9 9 |
125. Глинники сельцо Глинники Глинники заст. |
2 1 |
47. Езеницы сельцо |
126.Осиновки сельцо Подгачи Козьи горы Березова Кучки заст. Шолопечина Асиновка Крыжи Заполье заст |
5 2 8 1 2 8 7 2 |
|
48. Водопой сельцо Углы |
7 |
127. Янова сельцо Лозы Карачина Карачина заст. Горбатицы Горбатицы заст. Ермашонки Моляки заст. Кабак Гайки Прудок Подлипки Новины Парфенова заст. Фащи Немощ Плиговки Лесневщина село Уволоки Пузатки Зуброва |
5 3 1 2 1 1 2 2 6 4 2 2 1 2 2 3 2 22 1 2 |
49. Езефова сельцо Допоны Замошье Мостище застенок |
16 1 1 |
128. Завечелье село Завечелье фоль. Задобротье фоль. Избищи Закутки Ковалевщина Лемна слобода Высокая гора Каменный ров Стовпино Паперня Тюгова заст Загорье |
17 5 7 6 11 1 1 1 1 1 1 |
50. Светино село Якубовщина сельцо Солошина Баркуны Лысая гора Шкелевка Лесуны |
12 2 10 1 12 2 |
129. Ворон село Ворон фоль. Жары фоль. Василевщина фоль. Жары Заезерье Сежни Пески Болотники Озеруты Плиговки Петухова Остров Дудина Дутчина стена Бочкари Лосьий оступ Старое село Поборье Лапушница Шерневская Азаринки Телки Зуевщина Могильня Завыдренье бараны Завыдренье александрийские Судаки Подлобная Замховая Прудок Солодкая Лапушница Делы Ходорова Семенцы |
35 28 7 1 3 3 2 7 7 13 5 14 4 1 40 4 1 2 2 4 9 7 6 5 4 2 2 3 1 1 1 7 |
51. Плескунова сельцо Москаленки Тартинова (Мартьянова) |
8 6 |
130. Заболотье сельцо Езефатова фоль. Заболотье Речицы Свядцы Лужки Пунищи Кривцы Осья Новины (Лагери) Заостровье (Суские) Оконо Поплавки Студенцы Заборья Заполье Бабий бор заст. Рожки Свержно Кривки Ольховик |
21 5 2 4 5 4 9 3 3 2 17 3 4 6 1 1 1 1 |
52. Берлина сельцо Досиновка |
13 |
131. Пышно местечко Винцетенева фоль. Старинка Новоселки Дверцы Заровье Заволотничье Машвея Затеклясье Кулеши Медведовка Прудок Каменка заст. Савин дуб Чертовка Долгий бор Гелешовка Тетинка Пантелеева Боровыя |
12 7 3 7 6 5 17 22 2 7 3 1 1 1 1 1 1 1 1 |
53. Щипцы | 14 |
132. Пышногоры сельцо Саломахи Клевцы Пышногоры Слободка Осовин заст. |
4 2 14 9 1 |
54. Хизова | 10 |
133. Судилова сельцо Звоня село Звоня фоль. Гутова фоль. Заболотье Аниковщина Барсуки Гмылевщина Голодушье Старинки Городец Идута Горы Стайки большие Стайки малые Клопы Судиловичи Тесновик Охота Зыбкая колода Гутищи Журки Дербина Подязенье Лошанщина Осеродки Зарубовщина Черноручье Гвозды Пральники старые Пральники новые Безмены Бабья гора Ильюшина Манукова Лешни Дворище Цюкали Качаны Коробаны Глякова Углы Попелкова Яловик Новолоки Новосельцы (Гвозды0 Вашкова Боровчина Пальчики Бочкари Рагуцкие Клетищи Низовцы Вычица (Цветинка) Самовка Казачонки (Ермачонки |
13 15 2 2 5 5 11 12 6 7 4 3 17 8 8 4 6 3 3 5 3 13 3 7 5 2 2 5 7 4 9 2 5 5 3 8 3 4 10 2 6 3 8 2 2 2 2 2 3 2 1 1 1 |
55. Путрина Каменка Андруки Заречье |
2 7 17 8 |
134. Идута Иванов селец Судиловичи Судиловичи Судиловичи Носики |
1 2 1 1 4 4 |
56. Слободка село кляштор | 18 | 135. Череповщина |
3 |
57. Полицы сельцо Полицы |
7 |
136. Скаменовищина фоль. Скаменовичи Заровье Заполье Борисенки Будники Напрешина |
1 1 5 2 2 7 1 |
58. Бешенковичи мест. Кривина сельцо Ворохобка Ильюшин застенок Осиновка Рженин застенок Мамойки застенок Колески застенок Ильюшки Аскеры Челнышки старые Волохов застенок Слешин застенок Радюховщина заст. Ильясова заст. Пилипенки Лобачев заст. Бураков заст. Загуркина заст. Поповщина Миконорин заст. Кашекина заст. Долгая пожня заст. Габрукова заст. Бабин заст. Гончарова Поташня Селище Дробышева Береснева Трусова Трубилина Трояны Липовка Макаревичи Дубровка Уволоки Ранчище Кривое село Шнырки Кашицова Зеленкова заст. Бобковщина Кречетовщина Заборье заст. Прудец заст. Кривина Бикложи заст. Хмельники Храповщина Овин заст. Ясковщина заст. Милковичи Ржавка Бикложица |
404 16 1 15 1 3 6 7 6 17 3 2 3 1 5 2 1 3 2 1 5 1 3 3 4 8 25 20 8 4 3 15 1 20 13 5 1 18 5 6 1 5 2 4 1 10 1 1 9 1 1 15 15 20 |
137. Напрешина | 1 |
59. Кривина сельцо |
138. Довманщина сельцо Бор фоль. Скачихи Дворищи Слободки |
12 2 6 |
|
60. Гракова сельцо Будники сельцо Будники Гурковщина Дубовая Русилки Якубовщина застенок |
19 1 9 13 1 |
139. Бычковщина Мостищи фоль. Мостищи |
3 5 |
61. Будники Аникеевщина Худышкина (Автухова) |
11 2 2 |
140. Сорзова сельцо Сорзова |
10 |
62. Загрязье сельцо Загрязье второе сельцо Стародворцы |
6 |
141. Кубличи местечко Кульки фоль. Уклейки Ануфрицы Колановщина Клепцы Кленовщина Боровляны Казанова Прудовляны Белые Астаповщина Андрейчики Кушаевщина Горбаченки Подсадье Масюковщина Базиленки |
23 1 4 7 3 1 4 5 6 5 4 3 1 3 2 1 4 |
63. Загулина сельцо Триковщина |
9 |
142. Кубличи местечко Лисичина Слободки |
24 18 6 |
64. Семенцова | 22 |
143. Комаровщина сельцо Бушева сельцо Петуховщина Мергины Заречье Слободка Вишовка |
6 4 2 4 1 |
65. Розалина сельцо |
144. Беляковщина фоль Беляковщина |
5 |
|
66. Шарипина сельцо Сапунки (Санники) сел. Санники Лапы Грибуны |
8 1 6 2 2 |
145. Игнатовщина слоб Беляковщина Купцевщина Авласовщина Бычки Слободка |
6 1 1 3 1 |
67. Заборье сельцо Заборье |
9 |
146. Петровщина |
3 |
68. Вязище село Вяжище сельцо |
47 |
147. Селище местечко Антково фоль. Янова фоль. Марьямполь фоль. Боярщина Лукашонки Лошаны Кривцы Можуйки Загузы Рыбаки Зуй Паперня Новая Дорошки Мамони Шелухи Закружье Старинка Козловщина Замошье Чемричина Водковщина Мещоны Ковали |
8 11 3 8 3 5 6 3 4 3 8 4 4 5 4 11 3 6 6 8 1 2 |
69. Снешкова сельцо Ладосна Задоры Лучки Раковчицы |
8 12 2 2 |
148. Жерченки сельцо Жерченки |
30 |
70. Стельмаховщина сельцо | 149. Жерченичи | 3 | |
71. Рапинщина сельцо Рапинщина |
4 |
150. Васковщина фоль. Васковщина |
2 |
72. Шелохваны Бубновщина Мурашки Кугатчина Клявзова |
8 3 2 3 2 |
151. Остров сельцо Тумовщина сельцо Можуйки Кривцовщина Заглинники Мостищи |
10 1 1 1 |
73. Белое село Белое сельцо Уроды сельцо Топки Зачистье Киселева Горовая Немирова Заеловец Шестерня Григоры Сорочина Велишковичи Губина Сухопары |
3 2 5 18 2 6 2 1 1 1 7 5 4 |
152. Меница сельцо Островяны Глыбочцы Лозовая Боровая Заполье Банкова Мощены |
13 3 6 2 6 3 3 |
74. Кугон сельцо Антонова сельцо Мишутки Кугонь Заречье Колки Залипени |
2 10 6 3 3 |
153. Ушачи местечко Ушачи сельцо Плина сельцо Целичина Остракт Лутова Волчаи Бутовщина Горотка Пущи Плина Чоботова Заборовье Ровбы Угринка Кули |
140 9 11 8 9 1 5 14 15 6 3 8 13 2 |
75. Уроды Лазовцы Хвощева Парни Отоки Зайцы |
10 4 3 2 3 3 |
154. Волча (Кошкин городок) сельцо Городок Горовая Заречье |
3 2 1 |
76. Туросцы Малые сел Подлипки Гора |
4 2 |
155. Вирова фоль. Виры Клопы |
2 |
77. Туросы Большие се Проводы Гуськи Слободка |
3 2 4 |
156. Труновщина фоль. Замошье |
11 |
78. Туроса | 22 |
157. Мотырина фоль. Стенка малая (Мотырина) Стенка средняя Стенка малая Заозерье Козина |
10 9 2 6 1 |
79. Лютики сельцо Островна сельцо Тересполь сельцо Подберезы Шнитки Юшковщина Заретенье |
1 2 3 7 |
158. Ухвище сельцо Плиговки Березенцы Кармалосы Остров Углы Смолевщина Морозики Братун |
2 7 3 3 7 3 3 1 |
80. Живолока Боровая Урбанова |
12 2 4 |
159. Сушина сельцо Сушина Подозерье заст. |
7 2 |
160. Березенец сельцо Березенец |
1 |
||
НГАБ, ф. 1437, воп. 1, с. 40, л. 144-154 |
Літаратура і крыніцы:
1.Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.—Фонд. 1437.—воп.1.
2.Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.—Фонд. 1416.—воп.4.
3.Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.—Фонд. 1430.—воп. 1.
4. Расійскі дзяржаўны ваена-гістарычны архіў.—Фонд. ВПА
5. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў.—Фонд. 1356, --воп. 1.
6. «Проект учёного путешествия по России для понимания древней славянской истории»//Сын Отечества, --СПБ, 1820. --№ 33-40